Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Ужо больш за месяц на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «регламентныя работы»
Там публікавалі расклады судоў, у тым ліку па адміністрацыйных, грамадзянскіх і крымінальных справах. Таксама з сайту знік раздзел «спецыяльная вытворчасць», у якім публікавалі не толькі інфармацыю пра будучыя завочныя суды над тымі, хто вымушана пакінуў Беларусь, але таксама і выніковыя часткі прысудаў.
Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Таму ў цяперашніх абставінах прыкладныя лічбы, якімі валодаюць праваабаронцы, могуць казаць не пра адлігу ў краіне, а як раз наадварот — пра стабільна катастрафічнае становішча з рэпрэсіямі, якія так старанна хавае рэжым.
🗣Заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб немагчыма было выкрыць крыніцу.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
Інфармацыйныя прадукцыя парталу «Медыя-Палессе» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Пінска і Пінскага раёну 16 красавіка.
У абноўлены «экстрэмісцкі спіс» таксама трапілі:
📍Instagram старонкі «andrei_volat_pivavarevich», «alesia.mierynava», «hleb.vajkul», «dimastut», «mayamova.cо», «belanarchistinpl», «jestem_tatiana», «jedrzejt»;
📍Старонка ў Facebook «Дзянісаў Аляксандр»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «Вольныя», праекту «BEROC», «Petitions.bу»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Ник и Майк», «Valery Nezhavets», «Катя Bakinouskaya»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Павел Кулаженко», «Александр Денисов»;
📍TikTok-старонкі «alexandrgopnik».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю
«Хуткая гуманітарная дапамога» запускае новы збор для падтрымкі людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.
Куды пойдуць сродкі?
🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і іншае);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.
Арганізатары плануюць сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.
Падтрымаць збор можна па спасылцы
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў
Гэта Алена Добыш, Максім Акулоў, Дзмітрый Хаменкаў, Ігар Гольцаў, Аляксей Пераверзеў, Васіль Арэшка, Вера Кананенка, Сяргей Кардаш, Аляксандр Рыбалка, Міхаіл Нязнанаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117808
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
У Гродне судзяць саўладальніка будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства
Спецвытворчасць у дачыненні да Станіслава Буйніцкага Следчы камітэт распачаў 31 студзеня. Яму інкрымінаваная ч. 2 арт 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры). Сутнасць абвінавачвання невядомая.
2 красавіка справу Буйніцкага пачалі разглядаць у судзе Ленінаскага раёна Гродна.
72-гадовы Буйніцкі з 1999 года жыве ў Беластоку. Як паведамляў hrodna.life, ТАА «Форт», у якім Буйніцкі адзін з саўладальнікаў, валодае будынкам на Будзёнага, 48а, дзе знаходзіцца Генконсульства Польшчы.
У 1990-я мужчына быў намеснікам старшыні Саюза палякаў на Беларусі. Эміграваў у Польшчу з палітычных прычын, атрымаў польскае грамадзянства. Пры гэтым праз фірму «Форт» працягваў валодаць офісным будынкам на Будзёнага, 48А. Дзякуючы гэтаму будынак быў ледзь не адзіным месцам у Гродне, дзе маглі здымаць офісы палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, якім з палітычных прычын адмаўлялі ў арэндзе ў іншых месцах.
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
У «спіс тэрарыстаў» дадалі 8 чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы васьмі чалавек.
Сярод іх Дзмітрый Удовін, Андрэй Дарошка, Вячаслаў Ільіч, Ігар Кісляк, Віталь Папроцкі, Сяргей Зеляноўскі, Сяргей Горлаў і Віктар Кухарчук.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1276 чалавек, з іх 582 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках
Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.
Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Сюды лепш не трапляць». Як падлеткаў водзяць на турэмныя экскурсіі па ўсёй краіне
🔹«Калі вы скажаце каму, што тут з вамі адбывалася, то мы ўбачымся зноў»
🔹«Жонка закахалася ў ахоўніка Валадаркі і палюбіла гэты рэжым». Былы палітвязень пра сваё зняволенне
🔹Палітзняволенага з польскім грамадзянствам дэпартавалі пасля вызвалення і забаранілі ўезд у Беларусь
🔹«Не іх кліенты». Былы арыштант распавёў пра суткі ў 2020-м у арыштным доме пры калоніі для рэцыдывістаў
🔹«Улады ніколі публічна не асуджалі катаванні». Даклад праваабаронцаў у рамках УПА
🔹«Калі параўноўваць суткі ў 2022-м і 2024-м, то цяпер горш стала», — былы палітвязень пра калонію і арышт пасля вызвалення
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
«Вось гэтаму, калі ласка, пабольш». Як у Гродне ў жніўні 2020-га праходзілі палітычныя адміністрацыйныя суды
«Быў такі выязны суд, калі так можна яго назваць, таму што ўсё заняло хвілін пяць ад сілы. У кабінеце асабіста сядзела суддзя, якая проста зачытала пратакол затрымання і спытала, ці згодны я з ім. Я быў не згодны, бо я ў пратэстах не ўдзельнічаў, сімволікай не размахваў, як там было напісана. У выніку яна пастанавіла мне пяць сутак.
Калі мяне выводзілі з кабінета, то я бачыў, што ўсім гэтым працэсам кіраваў начальнік, які вёў з намі выхаваўчыя гутаркі на Дубко. Памятаю, калі вялі аднаго хлопца, які неяк правініўся, то міліцыянт проста пры ім суддзі казаў: "Вось гэтаму, калі ласка, пабольш". Вось так усё і вырашалася. Насамрэч гэта была проста латарэя. Хлопцаў, якіх затрымлівалі ў адзін і той жа час па адной і той жа справе, судзілі па-рознаму: аднаму далі трое сутак, а другому – чатырнаццаць».
Былы палітвязень распавёў пра выраб скрыняў для расійскай зброі і вайсковай формы РФ
Па словах Антона, усіх па прыбыцці ў «Воўчыя норы» адразу адпраўляюць на «нізка-кваліфікаваную працу», дзе палітзняволеныя абкручваюць і абпальваюць правады ад Белтэлекома. Таксама палітвязні робяць скрыні для снарадаў сістэмы «Град» — рэактыўная сістэма залпавага агню, якая выкарыстоўваецца арміяй РФ у вайне супраць Украіны.
На «швейцы» вырабляюць целагрэйкі, касцюмы, шапкі, майткі. Але, як узгадвае былы палітвязень, былі заказы і на вайсковую форму для Расіі.
«Бывала, што прышывалі цэтлікі з надпісам ДП-5 (дзяржаўнае прадпрыемства). Потым, казалі, што іх зразалі і прышывалі новыя, нібыта нейкая гродзенская фірма шые. Бо заказчык "Лагатэкс", мо пабаяліся санкцый. Але там няшмат іх было, мо камплектаў 300 за той час, пакуль я там быў».
🔗«Сюды лепш не трапляць». Як падлеткаў па ўсёй краіне водзяць на турэмныя экскурсіі
У апошнія гады школьнікі, навучэнцы каледжаў і студэнты з розных рэгіёнаў Беларусі ўсё часцей наведваюць турмы, СІЗА і іншыя месцы пазбаўлення волі. Яны наведваюць установы, дзе ўтрымліваюцца зняволеныя, слухаюць гісторыі асуджаных і глядзяць на камеры, прагулачныя дворыкі і штрафныя ізалятары, у тым ліку дзе утрымліваюцца палітзняволеныя.
Падлеткам паказваюць жорсткія ўмовы ўтрымання, каб, як сцвярджаюць арганізатары, «папярэдзіць правапарушэнні» і «сфарміраваць законапаслухмяны лад жыцця». Праваабаронцы адзначаюць, што такія захады парушаюць права на адукацыю, не адпавядаючы яе мэтам, і права на свабоду ад псіхалагічнага гвалту. Яны таксама супярэчаць кіруючым прынцыпам папярэджання злачыннасці сярод непаўналетніх.
«Вясна» зрабіла агляд практыкі арганізацыі экскурсій для падлеткаў у месцы пазбаўлення волі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117806
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» адукацыйную платформу «Васьміног»
Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 16 красавіка.
Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае Аляксей Канстанцінаў.
Праграма «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» накіраваная на адукацыйныя праекты для беларускіх школьнікаў, стварэнне інавацыйнай навучальнай анлайн-платформы для транспамежнай беларускаарыентаванай адукацыі і працу некалькіх каманд даследчыкаў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Былога палітвязеня Андрэя Чапюка пасля вызвалення з калоніі павезлі даваць паказанні
Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🎬У Вільні заўтра адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня
Яна пройдзе на XI Фестывалі нефільтраванага кіно.
Кароткаметражны фільм «Цень радасці» расказвае гісторыю былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачынае жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
🎫«Цень Радасці» будзе паказаны заўтра, 23 красавіка, у Вільні. Пачатак а 19-ай гадзіне (CreateCulture Space, Karmelitų g. 5). Квіткі па спасылцы
25 і 26 красавіка прэм'ера фільма адбудзецца ў Варшаве (25.04, 18.00, Kinoteka) і Хельсінкі (26.04, 19.00, Kitchen Lab Tarvo). Пазней ён будзе даступны для прагляду на ютубе «Вясны». Падрабязнасці і квіткі тут: https://unfilter.by/schedule/
Над фільмам працавалі Зміцер Пылыпіў і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.
«Экстрэмісцкай» прызналі асабістую старонку лідара гурта Dzieciuki
Гаворка пра старонку Аляксандра Дзянісава ў Facebook і ва «Укантакце». На старонцы ў Facebook спявак мае больш за 4,8 тысячы сяброў, ва «Укантакце» — больш за 1,8 тысячы.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
📚Праект 361.1 выпусціў кнігу «Гайд Палітзняволення»
«Наша мэта — не толькі распавесці пра тое, што перажываюць палітзняволеныя кожны дзень, але і нагадаць свету, што беларусы ўсё яшчэ тут, што нам патрэбная падтрымка, і што наш голас не павінен знікнуць.
На працягу паўтара года мы рыхтавалі ўнікальную ілюстраваную кнігу — Гайд Палітзняволення, аснаваную на малюнках палітвязняў, якія мы атрымалі. Гэтыя малюнкі — сведчанні сілы, болю і надзеі.
Беларускамоўную версію ўжо можна замовіць праз наш інстаграм бесплатна! Хутка выйдзе і англамоўная версія».
❗️З'явілася інфармацыя пра знікненне адміністратараў Беларускай Вікіпедыі
Стала вядома, што ў сакавіку знікла сувязь з адміністратарам «Беларускай Вікіпэдыі» Kazimier Lachnovič — яго апошняя праўка была напачатку сакавіка, пасля чаго ён перастаў быць дасяжным у месенджарах.
Акрамя таго, знікла адміністратарка «Беларускай Вікіпедыі» і шматдзетная маці Вольга Сітнік — яе знаёмыя звярнулі ўвагу на ненатуральную актыўнасць з яе акаўнта.
Калі вам вядомыя падрабязнасці іх знікнення, а таксама інфармацыя пра пераслед іншых адміністратараў, калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🎬Прэм'ера дакументальнага фільма «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня адбудзецца на XI Фестывалі нефільтраванага кіно
Кароткаметражны фільм «Цень радасці» расказвае гісторыю былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачынае жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
🎫«Цень Радасці» будзе паказаны ў трох гарадах: Вільня (23.04, 19.00, CreateCulture Space), Варшава (25.04, 18.00, Kinoteka) і Хельсінкі (26.04, 19.00, Kitchen Lab Tarvo). Пазней ён будзе даступны для прагляду на ютубе «Вясны».
Падрабязнасці і квіткі тут: https://unfilter.by/schedule/
Над фільмам працавалі Зміцер Пылыпіў і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.
*Фестываль «Нефільтраванае кіно» з’явіўся як адгалінаванне кінафестывалю Сinema Perpetuum Mobile і праводзіўся ў Мінску на розных пляцоўках. Дзявяты незалежны кінафорум павінен быў прайсці ў 2023 годзе, аднак Мінкульт адмяніў яго.
59-гадовага педагога са Столінскага раёна абвесцілі «тэрарыстам»
Віктару Кухарчуку 59 гадоў. Ён вучыўся ў Лядзецкай школе ў Столінскім раёне, а пасля на гістарычным факультэце аднаго з універсітэтаў. Усё жыццё працуе ў сферы адукацыі.
Жыве Кухарчук у вёсцы Вялікія Арлы таго ж Лядзецкага сельсавета. Працаваў у Арлоўскай сярэдняй школе, адміністраваў сайт школы.
Педагога асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе за «распальванне варожасці» — за каментары з рэзкай крытыкай расійскай агрэсіі ва Украіне. У тэлеграме ён быў падпісаны ўласным іменем, піша «Наша Ніва».
У спісе «экстрэмістаў» педагог пазначаны як чалавек з непагашанай судзімасцю. А ўчора імя Віктара Кухарчука з'явілася і ў спісе «тэрарыстаў», які вядзе КДБ.
✊Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!
Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага.
BYSOL адкрывае традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.
На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 18 траўня ўключна.
Падтрымаць збор па спасылцы
💌Беларусы Масквы павіншавалі ўсіх вернікаў з Вялікаднем і падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням!
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Каско Аляксандра, Маліноўская Алена, Рыбіна Вольга, Пятух Вольга, Шчыракова Ларыса, Марозава Алена, Лашч Наталля, Калеснікава Марыя, Злобіна Ірына, Кузіна Таццяна!
А таксама заказны ліст адпраўлены Латыпаву Сцяпану!
Паведамленні аб атрыманні лістоў прыйшлі ад Кульша Вікторыі і Барысюк Антаніны.
«Не іх кліенты». Былы арыштант распавёў пра суткі ў 2020-м у арыштным доме пры калоніі для рэцыдывістаў
«Нас адразу вызначылі ў вялікую камеру. Потым да нас прыйшоў начальнік, мабыць, і тады толькі абвясціў, што нас прывезлі ў Ваўкавыск. Ён адразу сказаў: "Вы тут — не нашы", гэта значыць не іх кліенты. Ён сказаў, што мы адседзім свае суткі, і нас адпусцяць.
Чатыры ложкі — чатыры чалавекі. Развіталіся, пазнаёміліся і ляглі спаць. Першы раз паеў у сераду раніцай — на другія суткі затрымання.
Там прасядзеў няпоўныя пяць дзён, можна сказаць, чатыры дні. За гэты час адзін раз мяне вадзілі на допыт — удакладнялі, калі быў затрыманы, пры якіх абставінах, за што. Больш нас нікуды не выводзілі-ні на прагулкі, ні ў душ, ні папаліць. Стаўленне да нас было, я б сказаў, не тое што лаяльнае, а хутчэй наогул нейтральнае, пафігістычнае. Нас не чапалі, але і патуранняў не было. Наогул нічога».
«За*балі ўжо гэтыя бчбшнікі, забіваць вас трэба». Былы палітвязень пра ўмовы ў ІЧУ аднаго з рэгіянальных гарадоў
«У душ і на шпацыр не выводзілі. Шпацырам яны называлі тое, калі на нас надзявалі кайданкі і мы каля 30-40 хвілін сядзім ці ходзім ў іх па камеры, а потым у нас нібыта "праверка". Яна праходзіць днём прыкладна тры-чатыры разы. Пры гэтым яны любяць да абеда па тры разы прыходзіць.
Пасля абеду даюць да пяці гадзінаў нармальна пасядзець, а потым каля шостай гадзіны надзяваюць кайданкі і а восьмай. У гэты час яны выводзяць нас на калідор падчас шмону, мы стаім на "расцяжках".
Калі толькі заходзіш у ІЧУ кантралёры адразу пачынаюць: "Што вам, пальцы пераламаць? За*балі ўжо гэтыя бчбшнікі, забіваць вас трэба».
🎬Прэм'ера дакументальнага фільма «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня адбудзецца на XI Фестывалі нефільтраванага кіно
Кароткаметражны фільм «Цень радасці» расказвае гісторыю былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачынае жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
🎫«Цень Радасці» будзе паказаны ў трох гарадах: Варшава (25.04, 18.00, Kinoteka), Вільня (23.04, 19.00, CreateCulture Space) і Хельсінкі (26.04, 19.00, Kitchen Lab Tarvo). Пазней ён будзе даступны для прагляду на ютубе «Вясны».
Падрабязнасці і квіткі тут: https://unfilter.by/schedule/
Над фільмам працавалі Зміцер Пылыпіў і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.
*Фестываль «Нефільтраванае кіно» з’явіўся як адгалінаванне кінафестывалю Сinema Perpetuum Mobile і праводзіўся ў Мінску на розных пляцоўках. Дзявяты незалежны кінафорум павінен быў прайсці ў 2023 годзе, аднак Мінкульт адмяніў яго.
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:23 Пабачыла свет кніга «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020 года» ад «Skaryna Press»
22:24 Палітзняволенаму Андрэю Пачобуту споўнілася 52 гады
26:27 Праваабарончы слоўнік: становішча жанчын у зняволенні
Дачыненне да «экстрэмісцкага фармавання» «ЧестнОК» маюць журналісты і блогеры Яраслаў Пісарэнка і Аляксандр Івулін
Іх прозвішчы з'явіліся ў Спісе экстрэмісцкіх фармаванняў на сайце МУС.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках
Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.
Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96
Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крымінальнай справе
Расціслаў Чаховіч нарадзіўся 5 верасня 2002 года ў Віцебску, там і жыў. Мяркуючы па сацсетках, цікаўнасці Расціслава былі, так бы мовіць, простыя чалавечыя — аўтамабілі, музыка, спорт, апрацоўка фота.
На момант суда, які адбыўся ў лістападзе 2021 года, было вядома, што ў Расціслава анкалогія і 3 група інваліднасці. Яго вінавацілі ў тым, што ён у жніўні-лістападзе 2020 года намаляваў графіці на прыпынках і вуліцах.
Па артыкуле 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» яму пагражала ад штрафу да 3 гадоў калоніі. Чаховічу далі меншае пакаранне — штраф памерам 290 рублёў. Магчыма, прынялі ва ўвагу яго хваробу.
Суд прызнаў яго графіці «Сыходзь, таракан, 3%» непалітычнымі, але адметна, што міліцыя дадала яго ў спіс экстрэмістаў, куды за звычайнае «псаванне маёмасці» не ўносяць.
Дакладная дата смерці Расціслава невядомая. У сацсетках ён не з'яўляўся з красавіка 2024 года, піша «Наша Ніва».