На днях быў прэзентаваны распрацаваны сумесны падручнік гэтакзванай «Саюзнай дзяржавы: Расеі і Беларусі» - гэта жахліва, бо гэта яшчэ адзін інструмент па выкараненню і знішчэнню ў беларускай моладзі нацыянальных прыкмет, і працяг русіфікацыі.
З гэтай прычыны заклікаю вас прасоўваць беларускую гісторыю. Трывалыя веды сваёй гісторыі - гэта моцны шчыт, які ахоўвае вас ад асіміляцыі і навязванні чужынскай гісторыі.
Як можна прасоўваць беларускую гісторыю?
📌калі вы ў бяспецы, то рабіце сторыс, ці допісы прымеркаваныя да любых гістарычных падзей. Рабіце ва ўласцівай сабе манеры;
📌 чытайце. Хаця б па-трошачкі, чытаце па гісторыі артыкулы, кнігі, часопісы;
📌 дзяліцеся з сябрамі пра тыя гістарычныя эпізоды, які вас натхнілі, ці ўразілі.
Прыклад ужывання:
🌿 Зося падбегла к люстэрку і паглядзелася: на ёй усё было акуратна. Заплеценая каса спускалася ўздоўж плеч; пасамкі валос брыжастаю тасьмою аціналі яе белы, крыху стомлены твар (Ц.Гартны).
📌 Слова з'яўляецца цюркізмам у беларускай мове. Імаверна, яно, як і іншыя цюркізмы, трапілі ў нашую мову дзесьці ў XIV—XVII ст праз гандлёва-эканамічныя адносіны паміж ВКЛ і цюркскімі народамі. Акрамя слова "тасьма" у нашую мову трапілі і такія словы як алмаз, аршын, атлас, барсук, барыш, кабала, казак, кайданы, капшук, каўпак, каптан, кілім, кумыс, курган, кутас, нагайка, саф’ян, султан, табар, тафта, туман, уюк, хабар, харч, чапрак, шаравары, шацёр, юхт
#родныясловы
Як нашыя продкі заводзілі сабе баявых жораваў і з якой мэтай? - Глядзіце ў новых картках
Читать полностью…Хачу пазнаёміць вас з цытатай з кнігі «Героі паўстання 1863 года» гісторыка Вітаўта Чаропкі.
Яна вельмі цікавая і змушае паразважаць.
Спадар Вітаўт ліча, што акурат героі паўстання Каліноўскага спрычыніліся да фармаванная беларускай нацыянальнай ідэі - здабыцця беларускім народам дзяржаўнай незалежнасці, каб беларус сам гаспадарыў на сваёй зямлі.
Ці згодныя з гэтымі словамі? Цісканіце рэакцыю 🔥, калі так
#родныяцытаты
Прыклады ўжывання:
🌿Ледзь-ледзь краталася толькі бляшанае лісце асін. (Броўка);
🌿 А Рудзі сядзеў і не кратаўся, чакаючы, пакуль жонка падыдзе да яго.(Крапіва);
🌿[Стараста] быў узбуджаны і ўсхваляваны, але гэта ўсё не дасягала глыбіні душы, і недзе ў схаваным кутку краталася радасць. (Самуйлёнак).;
#родныясловы
Пачынаю чарговы гульнявы стрым. Запрашаю: https://www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz
Читать полностью…Ці вы ведалі, што беларусы падчас Другой Сусветнай вайны вызвалялі Італію ў складзе арміі Андэрса? Пра гэты гістарычны эпізод ведаюць у Польшчы, але не помняць у Беларусі. У гэтым выпуску вы даведаецеся пра лёс беларусаў, якія прайшлі шлях ад савецкага палону да гераічнага і адчайнага ўдзелу ў адной з самых бязлітасных бітваў на Заходнім фронце.
Читать полностью…🌿 Публікую агучаны мной урывак з дзённіка атамана Дзяргача
🔥 Слухаць: https://open.spotify.com/episode/1ulE6wmbUadmQGHXObvtIx?si=fcd9e18cd5a64352
Спярша я хацеў проста апублікаваць гукавой дарожкай тут, у суполцы, але мне ўжо напісалі, каб я заліваў на платформы накшталт Споціфай. Падтрымайце мяне, калі ласка, там падпіскай і праслухоўваннем. Калі я пабачу, што вам зручна мяне на Споціфай слухаць - буду працягваць публікавацца.
Гэтаксама пішыце, на якіх платформах мне таксама дадаць маю агучку?
Сёння а 17:00 па беларускім часе выйдзе новы выпуск. Але я зрабіў для вас экслюзіў - агучыў урывак з дзённіка беларускіх партызанаў антысавецкага супраціву. Апублікую яго тут, у суполцы, пасля выпуску. А пакуль дасылаю вам на затраўку ўрывак 😌
Читать полностью…Ці вы ведалі, што габрэйскае насельніцтва на нашай зямлі калісьці складала амаль цэлы мільён? У гэтым выпуску вы даведаецеся пра 600 гадовае суіснаванне беларусаў і габрэяў, іх уплыў на нашую гісторыю і нас саміх
Читать полностью…Іншыя адпаведнікі:
🌿Абы-што вярзці;
🌿Лухту плесці (несці, малоць);
🌿Гаварыць на вей вецер;
🌿Лапці плесьці;
🌿Гарох з капустаю мяшаць;
🌿Боб з гарохам мяшаць;
🌿Мох з балотам несці;
🌿Сем карабоў наверзці;
🌿Языком малоць/сыпаць/мяньціць;
🌿Лухту непадсяваную лухціць;
🌿Плявузгаць;
🌿Блюзніць;
#родныясловы
Сёння Польшча адзначае дзень незалежнасці. Ведаю, што палякі мяне гэтаксама чытаюць і глядзяць, таму хачу павіншаваць вас: drodzy polacy, gratulacie z okazji Dnia Niepodległości 🇵🇱
На самім відэа вы бачыце рэканструкцыю шляхецкага ўбрання. Мне вельмі падабаецца, наколькі якасна палякі гэта робяць. Мару пабачыць, як па Менску, у дзень незалежнасці, рыхтык гэтаксама будуць крочыць беларусы ў шляхецкіх убраннях.
У новым выпуску вы даведаецеся, як нам хлусілі пра Вялікую Айчынную вайну 1941 года, каб схаваць праўду пра хаўрусны напад савецкай і нацысцкай войскаў на беларусаў у 1939 годзе
Читать полностью…Іван Жахлівы знішчае фартэцыю
31 студзеня 1563 году шэсьцьдзесят тысяч прадстаўнікоў братняга расейскага народу (а можа, і значна болей, братоў ня лічаць) на чале з генэралісімусам Іванам Жахлівым падступілі да муроў гораду Полацку. Яшчэ тысяч сорак гасьцей з усходу цягнулі на сабе тое, што мусіла назаўжды засьведчыць братэрскую любоў маскоўцаў да палачанаў: дзьвесьце гарматаў і іншы цалкам мірны рыштунак.
▶️Глядзіце Тутэйшага Шляхціча — Іван Жахлівы - вораг Беларусі
Генэралісімус Іван быў чалавек нязлосны і нікому не жадаў благога: падумаеш, сына роднага забіў. А што людзей пачкамі губіў, дык было б тае бяды: чаго-чаго, а гэтага майна ў маскоўскіх гаспадароў заўсёды хапала зь лішкам.
Бедны цар проста хацеў вярнуць сваё, законнае: Валынь, Галіцыю, ды вось, Полацак. Ён жадаў усяго толькі любові. А яго чамусьці ніхто не любіў. Нават уласныя падданыя.
Яго палюбяць празь некалькі стагодзьдзяў, напішуць пра яго раманы, здымуць фільмы пра тое, як ён бараніў радзіму і мяняў прафэсію, адзначаць вайсковы геній, волю, веру і дзяржаўны розум. Але любоў — такая рэч, якой заўжды хочацца тут і цяпер.
...Іх гэта дагэтуль зьдзіўляе — да гістэрык і сопляў. Яны дагэтуль крыўдзяцца, як дзеці, і шчыра ня могуць даўмецца: як можна жыць у Менску, Віцебску, Горадні, Пінску, Берасьці, Полацку — і не любіць іх? У іх жа ўсё такое вялікае і красівае...
На 16-ты дзень аблогі Іван, паабяцаўшы папярэдне абаронцам Полацку волю і захаваньне іхнай маёмасьці, пасьля жорсткіх баёў бярэ горад. І Полацак захлынаецца ад прыступу братэрскіх пачуцьцяў: габрэяў топяць у Дзьвіне, усіх, хто няправільна хрысьціцца, забіваюць без суду і сьледзтва, манахаў сякуць шаблямі, па ўсім горадзе гвалтаваньні і кроў, спаленыя некалькі храмаў і тры тысячы двароў, маёмасьць месьцічаў рэквізуецца на братэрскія патрэбы і звозіцца ў Маскву.
А любові ўсё роўна як не было, так і няма. Хаця, здавалася б: цяпер жа ўжо не адкруцяцца.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Любоў цара
Позна ці то рана,
Толькі ўсё адно —
Кожнаму тырану
Шлях адзін — на дно.
Але перад тым, як
Зьнікнуць назаўжды,
Колькі ён наробіць
Рознае бяды.
🎧 Слухайце Лявона Вольскага - Varjat
@supermova @tutejsyja_bel #мова #каляндар #гісторыя
Знакамітая цытата Уладзімера Караткевіча на беларускай лацінцы
#родныяцытаты
Сёння а 22:00 па беларускім часе я буду праходзіць God of War
На самай рэчы я ўжо даўненька хацеў зладзіць праходжанне гульні. Я рады, што нарэшце гэта здарылася.
Падпісвайцеся на мой Твіч, каб не прапусціць: https://www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz/
Нахалеру нам ведаць гісторыю Беларусі?
Даю ёмісты адказ, а навошта ўвогуле ведаць гісторыю Беларусі? Што нам гэта дае?
Дасылайце відэа сваім сябрам і знаёмым на выпадак, калі яны задаюць такія пытанні
Па просьбе і прапанове падпісчыка сёння а 22:00 па беларускім часе згуляю з ім у Warzone. Падпісвайцеся на мой Твіч, каб не прапусціць: https://www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz
📌 Гэтаксама пішыце свае прапановы, у якія гульні мне згуляць, або нават прайсці(праходжанні буду захоўваць і пазней апублікую на адмыслова створаным канале на ютубе)
Сёння мне споўнілася 24 гады.
Гэты год аказаўся досыць плённым для мяне ў плане выпускаў на ютуб. Абавязкова буду працягваць рабіць далей відэа, якія вам так падабаюцца
Шчыры ўсім дзякуй, што падпісаны і глядзіце мяне. Вашая падтрымка для мяне многае значыць ❤️
Як беларусы вызвалялі Італію? Я падрыхтаваў для вас карткі
Больш падрабязна глядзіце ў маім выпуску "Як беларусы вызвалялі Італію ў 1944? Армія Андэрса"
Пачынаю гульнявы стрым, завітвайце: https://www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz
Читать полностью…Усё ж апублікую і тут аўдыядарожку, мо знойдзецца, каму так будзе зручней.
Прадстаўляю вашай увазе агучаны мной урывак з дзённіка аднаго са стваральнікаў сялянскай паўстанцкай арганізацыі «Зялёны дуб», начальнік штаба ягоных партызанскіх аддзелаў - Вячаслава Адамовіча(малодшы).
Я дадаў гукавыя эфекты, каб вы маглі занурыцца ў паўстанцкую атмасферу і адчуць настрой аўтара. Прыемнага праслухоўвання!
Пра гэтых палескіх антысавецкіх партызан, што змагаліся за вольную Беларусь, вы наўрад ці чулі. Гэта арганізацыя "Зялёны Дуб" і яна мелі адно з ключавых значэнняў падчас "Слуцкага збройнага чыну", ды вялі змаганне да самага 1930-га года.
Глядзець: https://youtu.be/u2HAhNf76hY?si=avj4nDlbw_I-Xjpy
Прыклады ўжывання:
🌿 Адзін тут нічога не зробіш. Кагалам, гамузам трэба. (Ермаловіч);
🌿Зрабілі ўсё адным кагалам;
📌 [Паходзіць ад стараж.-яўр. kâhâl — сход.]
#родныясловы
Цытата Янкі Брыля на беларускай лацінцы
#родныяцытаты
Я падрыхтаваў для вас карткі пра нашага пісьменніка Янка Брыля, які сустрэў вайну 1939 года ў польскім войску
Читать полностью…Пра гэта вам не расказвалі ў школах праз забароненасць тэмы. У новым выпуску вы даведаецеся, як украінская паўстанцкая армія сумесна з беларускімі партызанамі змагалася супраць савецкай улады на поўдні Беларусі ажно да 1952 года.
Читать полностью…Што трэба ведаць пра Дзяды? Я падрыхтаваў для вас карткі.
Мапа з пазначанымі пахаваннямі знаных беларусаў па ўсім свеце