☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot
Тут амаль заўжды гаспадарылі ўсе,
хто заўгодна, толькі не тутэйшыя.
⭐️ 18 траўня 1888 — Ганна Барысевіч, адна з сусьветных доўгажыхарак, якая пражыла 118 гадоў і 281 дзень.
⚡️ Ганна нарадзілася за царом Аляксандрам ІІІ Міратворцам, а памерла за Лу... Выходзіць, яна пасьпела пажыць пад уладай (непатрэбнае закрэсьліць): двух цароў, БНР і БССР, Леніна, Сталіна, Гітлера, зноў Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Чарненкі, Андропава, пасьпела сустрэць незалежнасьць і надыход дыктатуры...
🎧 Слухайце пра гэта ў творы Евы Вежнавец — Па што ідзеш, воўча?
⚡️ Ганна Барысевіч — гісторыя краіны, увасобленая ў адной жанчыне. Сьведчаньне ня толькі таго, што тут усё паўтараецца, але і таго, што тут насамрэч нічога ніколі не стаіць на месцы і кожная ўлада ня проста ня вечная — яна як дожджык або паводка, і сур’ёзна ставіцца да яе можа толькі камар. Пацьверджаньне таго, што ў апошнія 118 гадоў тут ніколі не было ніякай стабільнасьці і ніякай згоды, што тут амаль заўжды гаспадарылі ўсе, хто заўгодна, толькі не тутэйшыя. А тутэйшыя — жылі сабе. І выміраць, як бачым, ня надта сьпяшаліся.
⚡️ Паводле ўласнага прызнаньня, Ганна Ўсё жыцьцё з ахвотаю ела шкваркі ды бульбу, была непісьменная — што яшчэ раз даказвае: грамата — яна нікога да дабра не даводзіць. Калі была на душы туга, сьпявала песьні. Калі было трэба — падымала чарку. Ні пра што не шкадавала. І нам на разьвітаньне шкадаваць ня раіла.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Доўгае лета Ганны
Я назiраю за ўсiм паслядоўна
Бачу празрыста Маскву i Каломну
Светлыя вочы нашае неба
Колькi жадаў, мне столькi не трэба
🎵 Neuro Dubel - Я памру ТУТ
#мова @supermova #каляндар
Першая беларуская сэрыя паштовак.
У траўні 1906-ага году беларусы ў Санкт-Пецярбурзе ствараюць уласную выдавецкую суполку “Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ”. Ініцыятарам лічыцца выкладчык Пецярбурскага ўнівэрсытэта Браніслаў Эпімах-Шыпіла, вакол якога абʼядналася група беларускіх інтэлігентаў, што жылі ў сталіцы імпэрыі. Першы параграф статута суполкі сьведчыў пра яе асьветніцкія мэты: "Таварыства ўстанаўляецца для таго, каб друкаваць і шырыць памеж людзёў ксёнжкі беларускія і ўсё, што датычэ Беларусі"
У 1906 годзе ўпершыню выходзяць паштоўкі на беларускай мове кірыліцай і лацінкай (у рэклямных абʼявах таго часу яны называюцца «пісулькамі»). Надрукаваны былі на добрай паперы, адным колерам у чорным або карычневым адценьні, але і цана іx без маркі была адносна вялікай — пяць капеек. Гэта былі беларускія пэйзажы, партрэты беларускіх пісьменьнікаў, тыпы беларускіх сялян. Выдадзена было спачатку дзесяць паштовак: «Шчарсуны ўлетку», «Шчарсуны ўзімку», «Францішак Багушэвіч (М. Бурачок) — пясьняр беларускі», «Вінцук Марцінкевіч- пясьняр беларускі», «Мужыкі з-пад Слуцку», «Парабковая дворная хата», «Дудар беларускі», «Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) — пясьняр беларускі», «Вясковая баба з Трыбужкоў», «Дом Т. Касьцюшкі ў Мэрэчоўшчыне».
📰 Чытайце "Палявую пошту" — Першая беларуская сэрыя паштовак
Памятайма зьніклых!
17 траўня 1952 — нарадзіўся Анатоль Красоўскі беларускі бізнэсмэн, які 16 верасьня 1999 году разам зь Віктарам Ганчаром быў выкрадзены пры нявысьветленых абставінах.
⚡️Выкладчык фізікі паводле адукацыі, кандыдат філязофскіх навукаў, распрацоўнік школьнага курсу «Этыка і псыхалёгія сямейнага жыцьця». Аб бессмяротнай гісторыі каханьня Анатоля і як "хлопец з глубінкі" дасягнуў вялікіх посьпехаў у бізнэсе ў артыкуле - Анатоль Красоўскі: беларускі self-made man, альбо апошні рамантык
⚡️Фінансаваў апазыцыйны рух, за што стаў аб’ектам пільнай увагі беларускіх спэцслужбаў.
⚡️На месцы выкраданьня на вуліцы Фабрычнай у Менску былі аскепкі шкла аўтамабіля Анатоля Красоўскага і сьляды крыві, ідэнтыфікаванай незалежнай экспэртызай як кроў Віктара Ганчара. Афіцыйнае сьледзтва — нягледзячы на тое, што за Віктарам Ганчаром, і за Анатолем Красоўскім вялося пастаяннае сачэньне сіламі Камітэта дзяржбяспекі — канстатавала немагчымасьць усталяваньня ісьціны.
⚡️У чэрвені 2001 году сусьветная грамадзкасьць атрымала ў распараджэньне паказаньні сьледчых КДБ Петрушкевіча і Случака, якія распавялі падрабязнасьці кантраляванай уладай сыстэмы фізычнага прыбіраньня непажаданых у Беларусі, так званых «эскадронаў сьмерці».
Z kožnym hodam usio čaściej
Ty bačyš u horadzie źnikłych ludziej.
Z kožnym hodam usio čaściej.
🎧 Слухайце VOLSKI — Źnikłyja ludzi
@supermova #мова #зьніклыя #памятаем
Вялікая нацыянальна-культурная падзея
🇧🇾 38 гадоў таму ў Горадні адкрыўся музей Максіма Багдановіча
Музэй Максіма Багдановіча ў Горадні разьмешчаны ў мэмарыяльным доме па вул. 1-га Мая, 10, пабудаваным у 1888 годзе. У гэтым доме з чэрвеня 1892 па кастрычнік 1896 году разам з бацькамі жыў беларускі паэт.
Музэй стаў месцам, дзе гуртавалася беларуская інтэлігенцыя, беларускія «адраджэнцы».
"Былі такія людзі – гэта Аляксей Карпюк. Ён будаваў культуру, ён хацеў зрабіць Гародню культурным цэнтрам накшталт Кракава, Львова ці Вільні. Ён шукаў розныя спосабы, што б яшчэ зрабіць для Гародні, для гэтай культуры.
Была нагода – 90-годзьдзе з дня нараджэньня Максіма Багдановіча, калі яго ўпершыню паднялі з магілы. Яго творчасьць была недзе ў кантэксьце нашай культуры, але ня на першым месцы. Да 90-годзьдзя яго назвалі клясыкам, не прарокам, бо Купала гэта месца заняў, але яго назвалі паэтам эўрапейскага ўзроўню.
Сьвятаў было шмат, напісалі яго партрэты, выставы зрабілі ў Гародні. Выставу перанесьлі ў домік, у пакой Саюза пісьменьнікаў, які знаходзіўся ў Ажэшкі, якім тады кіраваў Карпюк." — Данута Бічэль, першы дырэктар музэю.
📰 Чытайце — Данута Бічэль пра музэй Максіма Багдановіча
📍Наведвайце музэй і сачыце за мерапрыемствамі на яго сайце
@supermova #мова #музэй
15 ТРАЎНЯ:
🦔 Нарадзіўся Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец. Яго вы маглі чытаць у часопісе «Вожык».
/channel/supermova/1697
🕊 Нарадзіўся Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, рэжысэр, актор і мастак. Стваральнік вандроўнага тэатру.
/channel/supermova/1698
❓Ці можа няправільнае святкаванне дня перамогі ў адной вайне прывесці да разгортвання іншай? Разбіраемся.
/channel/supermova/1699
#мова #дзень
@supermova
З водарам цынамону
Сёньня гатуем духмяную яблычную гарбату з апэльсінам і цынамонам – ня толькі неверагодна смачную, але й вельмі карысную для імунітэту ☕️
Вазьміце:
яблычны сок – 100 мл
салодкі апельсін – 2 кружочка
мёд – 2 ст. л.
цынамон – 1 палачка
чорная гарбата – 200 мл
молаты мускатны арэх – 1 дробка
🍊 Уліце яблычны сок у рондаль, дадайце апельсін і пастаўце на слабы агонь. Падагравайце каля 15 хвілін, але не кіпяціце.
🍊 Запарыце чорны чай дадайце яблычны сок з апельсінам, мускатны арэх і цынамон. Накрыйце вечкам і пакіньце на 20 хвілін.
🍊 Разьліце гарбату па высокіх губках і піце гарачым.
Прыемнага вечара! ☺️
#мова @supermova #напоі
Прысьвяціла сцэне 80 гадоў і выканала больш за 300 роляў.
⭐️ 13 траўня 1905 году нарадзілася выдатная беларуская акторка, легенда сцэны, народная артыстка СССР, зорка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Стэфанія Станюта. Агулам яна прысьвяціла сцэне 80 гадоў і выканала больш за 300 роляў!
Творчую кар’еру Стэфанія Станюта пачала ў 13 гадоў – працавала статысткай у аднаго з заснавальнікаў прафэсійнага тэатру Фларыяна Ждановіча, працавала ў Першым таварыстве беларускай драмы й камэдыі, трансфармаваным пазьней у Беларускі драматычны тэатар, потым у БДТ-2 у Віцебску. У пачатку 1930-х яна вярнулася ў Менск і да апошняга была адданая Купалаўскаму тэатру.
🎭 Стэфанія Станюта валодала самымі разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасьці, эмацыйнасьцю слоў, жэстаў, мімікі, умела карыстацца гратэскам. Яна стварыла цэлы шэраг народных характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь жыцьцядзейнасьць, шчодрасьць, мудрасьць і чалавечнасьць, сувязь з каранямі й роднай зямлёй.
...Калісьці Стэфанія Міхайлаўна сказала: “Мне хапіла розуму легкадумна пражыць сваё жыцьцё”. Яна лічыла, што лёс даў ёй унікальную магчымасьць уцякаць ад цяжкасьцяў рэальнага жыцьця ў паралельную прастору – сьвет мастацтва, цалкам рэалізуючы сябе ў ім.
У гонар Стэфаніі Станюты на сцяне дома № 19 па прашпэкце Незалежнасьці ў Менску ўсталявана мемарыяльная дошка. У элітным раёне Менску яе прозьвішчам назвалі вуліцу – але ўваход туды абмежаваны нават для сваякоў.
Слухайце што думала Стэфанія Станюта пра сцэну?
🎧 Слухайце — 1965. Стэфанія Станюта
📝 Чытайце артыкул — успаміны ўнука Стэфаніі Станюты.
#мова @supermova #тэатар
16 гадзін на нагах на кухні | 3 рэцэпты | Хайкінг па заказніку
Вітанкі, Жэўжыкі!
У новым відэа я расказаў вам пра ежу ў маім жыцці. А калі дакладней, то як я варушыўся сярод смачнай ежы ўсэ дзяцінства, як я гадаваўся, пра трагедыю ў жыцці, што дадала свае карэктывы. Таксама ў відэа пабачыце некалькі рэцэптаў: маянэзу з цікавым дадаткам, тоніка-эспрэса і салаты з тунцом! Таксама паспеў засвяціцца на хайкінгу з смачнай ежай, паходнай атмасферай і размовамі пра ежу.
https://www.youtube.com/watch?v=709Xs5ar_hg
#влог
Пазнавайма гісторыю беларускага народу
🥳 12 траўня 1909 - нарадзіўся Язэп Найдзюк (в. Бойдаты Ваўкавыскі р-н), беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар.
З канца 1920-х працаваў у Беларускай друкарні імя Ф.Скарыны ў Вільні, быў яе дырэктарам. Рэдагаваў час. «Шлях моладзі». Арыштаваны польскімі ўладамі ў жн. 1939; зняволены ў лагеры Картуз-Бяроза. Вызвалены пасля прыходу савецкіх войск; вярнуўся ў Вільню. Восенню 1941 пераехаў у Мінск. Працаваў у «Выдавецтве падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Мінску», быў членам Цэнтральнай рады Беларускай народнай самапомачы. У 1943 (на вокладцы 1944) выдаў у Мінску падручнік па гісторыі «Беларусь учора і сяньня».
Пасля вайны Я. Найдзюк, хаваючыся ад савецкай дзяржбяспекі, пераехаў у Польшчу дзе жыў у Інаўроцлаве пад імем Юзафа Александровіча. Пісаў артыкулы ў беларускую эмігранцкую прэсу, сувязь з беларускім рухам падтрымліваў праз свайго брата Чэслава Найдзюка, які жыў у Амерыцы.
У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор: Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск), “Язэп Найдзюк. Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння ў Заходняй Беларусі. Выдавец, гісторык”. 1996.
Вёў ліставанне з Л. Геніюш, Ю. Туронкам, К. Грынкевічам і інш. Захаваліся дзённікі Юзафа Александровіча, а таксама папулярны падручнік гісторыі Беларусі для моладзі «Пазнавайма гісторыю беларускага народу»
Будзьма
Ведаць свой род!
Шалёны народ, беларускі народ…
▶️Глядзіце — Будзьма беларусамі! Поўная версія!
@supermova #мова #бойдаты #ваўкавыск #гісторыя
Як савецкія партызаны забівалі «здраднікаў»:
да 70 % былі не вінаватыя.
Што такое вялікі тэрор, Марат Казей даведаўся задоўга да таго, як пачалася вайна. Бацьку, фанатычнага камуніста, які працаваў на Дзяржынскай МТС і быў старшынём таварыскага суду, забралі ў 1935-м, асудзілі за шкодніцтва, ён так і загінуў у ссылцы. Маці перад вайной забіралі «за трацкізм» некалькі разоў, але кожнага разу выпускалі, урэшце яе выгналі з працы і з інстытуту. І нават маючы перад вачыма такі лёс мужа і пазнаёміўшыся з сталінскімі сьледчымі, яна засталася перакананай прыхільніцай Саветаў і з пачаткам акупацыі кінулася дапамагаць партызанам, быццам загладжваючы сваю страшную «віну». Ужо ўвосень 1941-га маці нехта выдаў — і яе павесілі. Марат зь сястрой Арыяднай уцяклі ў лес.
11 траўня 1944 году камандзір партызанскай выведкі Ларын і партызан Марат Казей завіталі ў вёску Харамецкія на Вузьдзеншчыне. Ларын пайшоў на сустрэчу з сувязным, Казей завітаў да знаёмых. Неўзабаве вёска была абкружаная паліцыяй і немцамі. Ларына падстрэлілі, калі ён бег цераз поле ў лес, Казей пасьпеў дабрацца да кустоў і трапіў у пастку. Выйсьця не было. Пакуль былі патроны — страляў, а потым, як абяцаў: адна граната немцам, другая сабе. Ішоў пятнаццаты год яго жыцьця.
❗️ Ці прыходзіла яму калі-небудзь у галаву разьмеркаваць гранаты на поясе іншым чынам? Напрыклад, так: тая, што зьлева, за бацьку, тая, што справа, за матку? Пачаставаць камісараў за ўсё, што зрабілі з бацькамі? І тут, пэўне, адказ мае быць адмоўны. Ён, Марат, быў чырвоны хлопчык.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Піянэрская праўда
Летам 1942 году Цэнтральны штаб партызанскага руху паставіў партызанскім сілам задачу масавага зьнішчэньня мясцовай адміністрацыі і «здраднікаў». Рэальна ў лік такіх траплялі ня толькі работнікі адміністрацыі, але і іх семʼі, вясковыя старасты, школьныя настаўнікі і нават сяляне, якія ўзялі зямлю пры разьдзеле калгасаў – гэтыя катэгорыі склалі да 70% забітых савецкім падпольлем і партызанамі цывільных грамадзянаў.
▶️Глядзіце "Даты праўды" — Як савецкія партызаны забівалі «здраднікаў»
Па гэтыя і іншыя жахі вайны на тэрыторыі Беларусі
🎧 Слушайце аўдыёкнігу Евы Вежнавец — Па што ідзеш, воўча?
@supermova #мова #каляндар #вайна
Праўда пераможа.
🥳 Сёньня сьвяткуе Дзень народзінаў Сяргей Панізьнік – беларускі паэт, празаік, публіцыст. Ягоныя творы выходзяць у друк з 1959 году – некаторыя пад псэўданімам Сяргей Папар.
У сваіх зборніках паэзіі (“Кастры Купальля”, “Палявая пошта”, “Крона надзеі”, “Слова на дабрыдзень” і інш.) добра адчуваецца ўслаўленьне роднага краю й ягонай духоўнай спадчыны, пераемнасьці пакаленьняў, філязофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа.
😜 Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Сяргей Панізьнік піша й для дзяцей: вядомыя зборнікі вершаў “Адкуль вяслка п’е ваду”, “Жыцень”, “Мы – грамацеі”, “Золкая зёлка”.
📕 Чытайце — Сустрэча роднасных сусветаў
У зборніку змешчаны пераклады вершаў паэтаў народаў свету на беларускую мову і пераклады вершаў С. Панізьніка.
Нам ніколі не памерці
ані ў якім горы, –
з баявой зямлі не сцерці
сінія азёры:
нашу Нарач, нашу Свіцязь,
Вечалле, Асвею...
Партызанскі край, што віцязь,
Нам здабыў надзею.
Нам ніколі не памерці,
Не растаць, як свечкі:
Прападуць азёры ў свеце –
Застануцца рэчкі: наша Ясельда, і Шчара,
І Дняпро, і Нёман...
Беларусь — край светлых чараў –
Кожнаму знаёма.
Нам ніколі не памерці,
Не растаць, як знічкі:
Пасля нас і нашы дзеці
Стануць ля крынічкі –
І Айчынаю прадвесняй
Будуць ганарыцца...
Беларусь — крыніца песні
І любві крыніца!
🎧 Слухайце інтэрвію — Праўда пераможа
#мова @supermova #літаратура #гонар
Дзень Аб'яднаньня
9 траўня 1950 - міністар замежных справаў Францыі Робэрт Шуман прадставіў свае прапановы па стварэньню арганізаванай Эўропы, то бок Еўразвязу
⚡️ Эўрапейцы цяпер больш прытрымліваюцца 9 траўня каб святкаваць Дзень Эўропы
⚡️ З 2003 году гэтае сьвята сьвяткуюць таксама і ва Ўкраіне (у трэцюю суботу траўня).
©️ "Ну і вось, пачынаецца ўсе з самага пачатку. Без Расеі мы нікуды, без Расеі нас чакае каляпс і катастрофа, вяртаньне аж у далекія 90-я. Трэба намагацца сябраваць з Масквой без радыкалізму і г.д. І гэта ў той час калі ідзе вайна 😵
І які парадокс, загнаць краіну цалкам пад расейскі ўплыў, у тым ліку і санкцыямі, і потым казаць, што мы цалкам залежныя ад Масквы😱
Калі сытуацыя выглядае менавіта так, як апісвае выступоўца то Беларусь ніколі не выйдзе з Саюзнай дамовы, з АДКБ і з ЕАЭС. Ніколі не ўступіць у ЕЗ, а дэмакраты ніколі не прыйдуць да ўлады ў Беларусі, бо каб прыйсьці да ўлады трэба ізноў зрабіць так, каб падабацца Маскве, атрымаць ад яе падтрымку і быць сваім, правільным палітыкам.
Вось што мы назіраем зараз, ізноў фармаваньне не нацыянальных прыярытэтаў, а правільных падыходаў." — Павал Усаў
#мова @supermova #еўразьвяз
Усьвядоміў сябе беларусам.
🥳 8 траўня 1883 - нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч (в.Данілаўка, Шацілаўскі р-н), беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры, акадэмік і віцэ-прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук (БелАН), дырэктар Інстытуту мовазнаўства БелАН.
Пакуль што няма адказу, калі патомны праваслаўны шляхціч С. Некрашэвіч усьвядоміў сябе беларусам. Ня выключана, што падчас вучобы ў Панявескай настаўніцкай сэмінарыі (БСГ вяла ў ёй працу) ці вучобы ў Віленскім настаўніцкім інстытуце. Ва ўсякім разе мы ведаем, што С. Некрашэвіч быў сябрам Грамады.
Зь ліпеня 1918 г. ён узначальваў Беларускі нацыянальны камісарыят у Адэсе, а са жніўня быў яшчэ і консулам БНР. Увосень 1918-га ён браў удзел у працы Надзвычайнай дэлегацыі Рады БНР у Кіеве, якую ўзначальваў Антон Луцкевіч. Нарэшце, 1 студзеня 1920 г. стаў шэфам канцылярыі Рады Народных Міністраў БНР — «правай рукою» Луцкевіча.
▶️ Глядзіце БНР100 — Сцяпан Некрашэвіч і Кансулят БНР у Адэсе.
Пераехаўшы ў ССРБ, якая была абмежаваная няпоўнымі шасьцю паветамі Менскай губэрні ды кавалкамі Вілейскага павету, ён вырашыў прыкласьці намаганьні, каб падсавецкая Беларусь зрабілася як мага больш беларускаю. Дзеля гэтага пісаў лемантары (акрамя лемантара для дзяцей, падрыхтаваў лемантар для непісьменных дарослых) і чытанку.
Дзеля гэтага выкладаў у мэдычным інстытуце і ў БДУ, узначальваў навукова-тэрміналягічную камісію, складаў (разам зь Міколам Байковым) беларуска-расейскі і расейска-беларускі слоўнікі, дасьледаваў гісторыю мовы, старшыняваў у камісіі дзеля ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы.
Асноўныя кірункі навуковых дасьледваньняў С. Некрашэвіча — лексыкаграфія, правапіс, дыялекталёгія і гісторыя беларускай мовы. Апублікаваў больш за 30 навуковых працаў, у тым ліку 4 манаграфіі і слоўнікі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і прынцыпы стварэньня дыялекталягічных слоўнікаў беларускай мовы. Аўтар першага пасьлярэвалюцыйнага «Беларускага лемантара» (1922, 6-е выданьне — 1929), школьнай чытанкі «Роднае слова» (1923, 4 выданьне — 1925), сааўтар буквара для ліквідацыі непісьменнасьці сярод дарослых «Наша сіла — ніва ды машына» (1925).
📝 Чытайце артыкул Яны былі першыя - Сьцяпан Некрашэвіч
Па-беларуска быў адказ
Мову беларускую вучы
Да клубу ідучы
🎵 Слухайце Recha - Модны клуб
@supermova #мова #гонар #бнр
Беларускае радыё заўсёды разам з вамі.
🎙 7 траўня - Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачаньня і сувязі
🇧🇾 Слухайце Беларускае Радыё ў вандроўках і паездках з дапамогай вашых мабільнікаў.
Радыё Свабода,
Мы твае хвалi і подых.
Не пакiне нас надзея.
Там, дзе няма цемнаты,
Ведаюць нас.
Белы сцяг па-над намi.
▶️ Глядзіце УЛІС — Радыё Свабода
❗️ "Параўноўвайце дадзеныя, з розных бакоў, калі ідзе нейкі аналіз, глядзіце 3-5 каналаў інфармацыі. Прыходзьце да асабістых высноў, таму што, калі вы здольныя ўспрымаць інфармацыю з розных бакоў, аналізаваць, рабіць высновы. Гэта адзначае, што ў вам працуе мозг, вы чалавек разважлівы, а чалавек які думае, як правіла болей паспяховы, чым усе астатнія, незалежна ад таго, чым ён зарабляе на жыццё. Мы вельмі жадаем каб наша аўдыторыя, нашы падпісоўцы былі людзьмі разважлівымі, паспяховымі і тымі, кім складана маніпуляваць." - Ігар Тышкевіч
@supermova #мова #радыё #рацыя #свабода
Першая беларуская сэрыя паштовак.
У траўні 1906-ага году беларусы ў Санкт-Пецярбурзе ствараюць уласную выдавецкую суполку “Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ”. Ініцыятарам лічыцца выкладчык Пецярбурскага ўнівэрсытэта Браніслаў Эпімах-Шыпіла, вакол якога абʼядналася група беларускіх інтэлігентаў, што жылі ў сталіцы імпэрыі. Першы параграф статута суполкі сьведчыў пра яе асьветніцкія мэты: "Таварыства ўстанаўляецца для таго, каб друкаваць і шырыць памеж людзёў ксёнжкі беларускія і ўсё, што датычэ Беларусі"
У 1906 годзе ўпершыню выходзяць паштоўкі на беларускай мове кірыліцай і лацінкай (у рэклямных абʼявах таго часу яны называюцца «пісулькамі»). Надрукаваны былі на добрай паперы, адным колерам у чорным або карычневым адценьні, але і цана іx без маркі была адносна вялікай — пяць капеек. Гэта былі беларускія пэйзажы, партрэты беларускіх пісьменьнікаў, тыпы беларускіх сялян. Выдадзена было спачатку дзесяць паштовак: «Шчарсуны ўлетку», «Шчарсуны ўзімку», «Францішак Багушэвіч (М. Бурачок) — пясьняр беларускі», «Вінцук Марцінкевіч- пясьняр беларускі», «Мужыкі з-пад Слуцку», «Парабковая дворная хата», «Дудар беларускі», «Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) — пясьняр беларускі», «Вясковая баба з Трыбужкоў», «Дом Т. Касьцюшкі ў Мэрэчоўшчыне».
📰 Чытайце "Палявую пошту" — Першая беларуская сэрыя паштовак
@poshtabel @supermova #мова #пашыраймасваё
☀️ Загляне сонца і ў наша аконца ☀️
18 траўня 1906 — заснаваньне беларускае выдавецкае суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу.
⚡️ Суполкай было выдадзена 38 кніжных найменьняў кірыліцай і лацінкай агульным накладам болей за 100 тысячаў асобнікаў. Сярод іх першыя падручнікі на беларускай мове «Беларуская чытанка» Каруся Каганца, «Першае чытаньне для дзетак беларусаў» Цёткі, творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, пераклад паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Быў выпушчаны альманах «Маладая Беларусь».
⚡️ Выдавецкая суполка ня толькі актыўна друкавала, але і распаўсюджвала свае кнігі. У Варшаве, Менску, Горадні, Гомелі, Віцебску і іншых гарадах былі адкрытыя контрагенцтвы выдавецтва.
⚡️ Суполка выцягнула з забыцьця і папулярызавала найлепшыя творы беларускай літаратуры XIX ст., выдала першыя беларускія падручнікі, сэрыю сцэнічных твораў, дапаможнікі для гаспадароў, заахвочвала да творчасьці маладых аўтараў і тым самым выдатна спрычынялася да фармаваньня новай беларускай літаратуры. Больш за тое, суполка адначасна выпрацоўвала прынцыпы правапісу беларускай мовы, прынятыя пазьней астатнімі выдаўцамі.
Сёньня большасьць выдавецтваў вымушана было пераехаць за мяжу, каб друкаваць новыя кнігі:
— https://knihauka.com/
— https://vesnabooks.eu/
— https://skarynapress.com/
— https://gutenbergpublisher.eu/
— https://www.instagram.com/pflaumbaum_publishing/
Усё адно наступiць сонца, усё адно на ўсiх
Незатушыш i ня спалiш родных i радных
🎵 Neuro Dubel - Беларусь мая Радзіма
▶️ Глядзіце канал "Загляне сонца" — БЕЛАРУСЬ vs РАСЕЯ
#мова @supermova #выдавецтва #заглянесонца
Архіварыус Война
У кнігу ўвайшлі гістарычныя аповесьці і апавяданьні, дзеяньне якіх разгортваецца ў розныя эпохі — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да канца ХІХ стагодзьдзя. Сярод гэрояў — філёзаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі, паўстанцы 1863 году, забойца цара Аляксандра ІІ беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі. Побач з гістарычнымі асобамі і тыя, чые імёны не трапілі ў энцыкляпэдыі — напрыклад, гетэра Дамініка, зь якой чытач сустрэнецца ў гады Інфлянцкай вайны.
📕 Чытайце Ўладзімера Арлова — Архіварыус Война
@supermova #мова #раім #штопачытаць
Першы псыхадэлічны твор беларускай літаратуры.
16 траўня 1889 - упершыню апублікавана паэма «Тарас на Парнасе». Паэму з поўным правам можна лічыць першым псыхадэлічным творам беларускай літаратуры.
🎧 Слухайце на Кніжнай палічцы — Тарас на Парнасе
⚡️ Ня дзіва, што паэма засталася ананімнай, а стацкі саветнік Канстанцін Вераніцын, якому прыпісваецца аўтарства, пры жыцьці так і не наважыўся яго прызнаць, баючыся праблем на службе: у канцылярыі чыгуначнага міністэрства наўрад ці сталі б цярпець супрацоўніка з такой сумнеўнай славай.
❗️Радкі, якія служаць ключом да разуменьня паэмы, знаходзяцца ў чацьвертай страфе:
“Авохці мне! Як там прыгожа!
Як быццам хто намаляваў!
Чырвоны краскі, мак і рожа…!”
⚡️ Тарас, відавочна, бачыць сапраўдны опіюмны мак, papaver somniferum. Цэлую плянтацыю, пра існаваньне якой ня ведалі ні пан, ні сам палясоўшчык. Не забываймася і пра эпоху, у якую стваралася паэма: зусім нядаўна адгрымела опіюмная вайна паміж Кітаем і Ангельшчынай, чуткі пра якую, несумненна, дайшлі і да К. Вераніцына.
⚡️ “Стаяў я доўга і дзівіўся, разявіў зяпу і глядзеў”, -- распавядае Тарас пра свой стан, выкліканы ўзьдзеяньнем апіятаў. Потым зьяўляецца і першая галюцынацыя: “кудравы крылаты хлапчына”, які тлумачыць Тарасу, дзе ён апынуўся: на дарозе з таго сьвету на Парнас. Тарас бярэ ў рукі кій і рушыць па дарозе наперад; ён чымсьці падобны ў гэтыя хвіліны на Дантэ, толькі нос кірпаты.
⚡️ Ад маку да макдональдсу – адзін крок, што б там ні казалі антыглябалістыя. На Парнасе Тарасавы мроі, хай сабе ён і лятэнтны інтэлектуал, урэшце зводзяцца да цудаў гастраноміі. Любіць беларус добра пажэрці – а калі не пажэрці, дык паглядзець, як жаруць іншыя. Бяз зайздрасьці – проста палюбавацца на чужое шчасьце. Парнаскі фаст-фуд збольшага вырастае з Тарасавых асабістых уяўленьняў пра хутка-смачна: багі ў ягоных галюцынацыях спажываюць капусту, кулеш са шкваркамі, крупеню на малацэ, кашу з салам, смажаную гусяціну, каўбасы з аўсянымі блінамі. Карацей, кафэ “У Тараса”, ІП Вераніцын, ліцэнзія № 1850.
❗️Ды толькі забыць свой ашаламляльны псыхадэлічны досьвед Тарас ужо ня здольны. Убачыўшы аднойчы Такое, цяжка вярнуцца да мінулага жыцьця. Тарас цяпер рэдка выходзіць з дому, сядзіць каля лучыны і чытае, чытае, чытае, і ў вачох ягоных скачуць і скачуць дзівосныя (бел-чырвона-белыя сцягі, прабачце) чырвоныя макі…
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Усё цьвітуць і цьвітуць тыя макі…
#мова @supermova #каляндар
Адзін з самых вядомых на Захадзе беларускіх мастакоў.
🥳 15 траўня 1947 - нарадзіўся Але́сь Ро́дзін, беларускі мастак-авангардыст, аўтар футурыстычных карцін.
Алесь Родзін быў адным з арганізатараў фэстываляў міжнароднага экспэрымэнтальнага мастацтва «ДАХ» («DACН». Бэрлін — Менск: 2001-2016), дзякуючы якому маладыя мастакі маглі «адкрыць акно ў Эўропу». І рэзідэнтам артхауса «ТАХЕЛЕС» у Бэрліне (1990-2012).
Алесь мог спаць усяго чатыры гадзіны ў суткі. Для мастака, калі ён адчувае натхненьне, няма розьніцы ў часе. «Тады я захопліваюся. Усю ноч я скачу з пэндзьлем па палатне», — казаў Родзін. Над сваім самым вялікім праектам ён працаваў два гады: 15 мэтраў у даўжыню, чатыры мэтры ў вышыню. карціна называецца «Глябальнае папярэджаньне», яна пра стыхійныя бедзтвы.
Ягоныя працы выстаўляліся ў Францыі, Гішпаніі, Італіі, Польшчы, Бэльгіі, Нідэрляндах. Штодзень на ягоную пастаянную экспазыцыю ў Тахелесе прыязджала да тысячы чалавек з розных краін. Алесь знаходзіць вялікае прызнаньне і падтрымку ў Заходняй Эўропе.
Пабачыць творы мастака можна было ў сталічнай арт-прасторы «Фабрыка», што месьціцца ў былым заводзкім памяшканьні.
▶️ Глядзіце Алесь Родзiн 2022. фільм дзявяты - Аўтарская экскурсія па выставе. 27.07.2022г
#мова @supermova #мастацтва
Нелегітымны рэферэндум.
🚫 14 траўня 1995 году на «рэфэрэндуме» перад народам былі пастаўленыя чатыры няпростыя пытаньні.
❌ І першае зь іх гучала прыкладна так: «Ці згодныя вы, каб вам, а таксама вашым дзецям, унукам і праўнукам паадразалі вашы паганыя языкі? Каб вы, падлы, запомнілі нарэшце, з чым пішацца „жы“ і „шы“?»
«Да!» — радасна сказалі восемдзесят тры адсоткі беларусаў. «Хацім!»
Дэмакратыя, што паробіш. Давялося рэзаць.
❌ Другое пытаньне было трохі больш складанае. Сэнс яго зводзіўся прыкладна да наступнага: «Ці падтрымліваеце вы прапанову аб абавязковым і пагалоўным татуяваньні ўсіх беларусаў у нацыянальныя колеры Рэспублікі Гвінэі-Бісаў зь невялікімі зьменамі і аб прымусовай ампутацыі ў кожнага грамадзяніна РБ лімбічнай сыстэмы ягонага галаўнога мозгу?»
«Да!» — сказалі семдзесят пяць адсоткаў. — «Спасіба! Хацім!»
❌ Пытаньне трэцяе. «Ці падтрымліваеце вы...»
«Хацім!» — сказалі беларусы, нават не даслухаўшы.
❌ На чацьвёртае пытаньне можна было і не адказваць.
Але народ усё адно сказаў «да», бо галоўнае ў жыцьці што? Пасьлядоўнасьць.
Яна, пасьлядоўнасьць, здольная ў любы момант элегантна і хутка кампэнсаваць адсутнасьць любых іншых талентаў.
©️ А момант у траўні 1995-га быў якраз вельмі прыдатны... Бо яно карацей за «нет». Бо «я где-то чітала, что наш белорусскій язык самый красівый в міре после італьянского» — і таму давайце лепш ня будзем на ім гаварыць, вось быў бы на першым месцы, тады яшчэ падумалі б. Бо і так ясна, хто на каго плебісцыт, дык чаго ўжо тут. Бо кожная ўлада ад бога, а ён, як высьветлілася, за саюз з Расеяй, любіць насіць чырвонае зь зялёным і наогул данскі казак у душы.
©️ Цікава сёньня глядзець на тых, хто ў 1995 годзе, у той дзень ганьбы, галасаваў адначасова супраць мовы і супраць улады. Пасьля 14 траўня 1995-га стала магчымым паглядзець, як выглядае беларускі сорам. У тых, у каго ён яшчэ застаўся. Сказаўшы сваё да-да-да-да, людзі потым яшчэ доўга чырванелі і адварочваліся. Спрабавалі знайсьці сабе апраўданьне. Быццам забілі кагосьці, каб жыць далей.
©️Пасьля 14 траўня 1995 году неяк зьнікла вера ў тое, што беларусаў у краіне жыве больш за восем мільёнаў чалавек. Нас не набярэцца і на адзін мільён.
⬜️ Затое мы ведаем, хто мы і не бярэм напракат ні мову, ні гонар, ні свабоду, ні чужыя перамогі.
🙈 Хто такія астатнія 83 адсоткі, сказаць цяжка. Для іх прыдумана шмат вызначэньняў, часам несправядлівых і занадта агульных — але адно ясна: у іх свая дарога, у цябе свая.
🟥 Пасьля 1995-га зьявілася новая гордасьць. Тая асалода супрацьстаяньня, якую ніколі не адчуць васьмідзесяці тром адсоткам.
⬜️ Гордасьць за тое, што належыш да меншасьці. За тое, што і тут, у васьмідзесяцітрохадсоткавай краіне, знайшліся тыя, хто не прамаўчаў.
🤥 Дзякуй, народзе, за тое, што расставіў усё і ўсіх па сваіх месцах — з пэдантычнасьцю сапраўднага самагубцы.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Дзень перамогі
🔗 Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году
@supermova #мова #каляндар
Пад нацыянальным сьцягам і гербам «Пагоня».
🥳 13 траўня 1879 года нарадзіўся Янка Серада (в. Задзвея Баранавіцкі р-н), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст. Першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, трэці старшыня Народнага Сакратарыята Беларусі.
Скончыў Варшаўскі ветэрынарны інстытут. Працаваў ветэрынарам у Мінскай губерні, пасля – у Манчжурыі. У той самай якасці – ветэрынара – быў мабілізаваны ў войска падчас Першай сусветнай: стаўка рабілася на конніцу, таму прафесія запатрабаваная. Палітыка з’явілася ў жыцці Яна Серады пасля рэвалюцыі 1917-га.
Быў старшынёй Усебеларускага кангрэсу ў 1917-м, старшынёй Рады БНР – у 1918-м. Лысы мужчына ў форме са стаічным поглядам з-пад пенснэ на легендарным фота “айцоў БНР” – гэта ён, Янка Серада. Уваходзіў у Найвышэйшую раду БНР з 1919-га па 1920-ы. На гэтым з палітыкай усё.
У БССР Серада працаваў у наркамаце земляробства, загадчыкам бібліятэкі пра Інбелкульце, дацэнтам Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1930-м Сераду арыштавалі па справе “Саюза вызвалення Беларусі. Чарговы арышт – у 1941-м. У 1943-м колішняга старшыню Рады БНР нечакана вызваляюць, і… на гэтым яго сляды губляюцца. Далейшы лёс і нават магіла – невядомыя.
📝 Чытайце артыкул — 10 фактаў пра Першы Ўсебеларускі кангрэс
Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаграфіяй, і занадта стрыманая ў аўтаравай фантазіі, каб быць літаратурным творам, адсюль і жанр — «архіўны раман». На яе старонках у трох сотнях кароткіх фрагмэнтаў апісваецца ўзьнікненьне цуду, які адбыўся ўжо больш за 100 гадоў таму — незалежнай Беларусі.
🎧 Слухайце аўдыёкнігу Сяргея Шупы - Падарожжа ў БНР: Архіўны раман
#supermova #мова #серада #завдзея #гонар #бнр
Мінск ці Менск?
Русіфікацыя Беларусі з боку савецкіх уладаў уключала практычна поўнае зьнішчэньне мясцовай тапанімічнай спадчыны. Многія вуліцы й пляцы, у тым ліку менскія, згубілі традыцыйныя старажытныя назвы, якія несьлі пэўны зьмест і выклікалі асацыяцыі з гісторыяй краю, ягонай культурай, ландшафтнымі асаблівасьцямі, сьвятынямі, што існавалі ў мінулым.
У выніку савецкіх і сучасных перайменаваньняў некаторыя вуліцы Менска набылі стандартныя, цалкам безаблічныя назвы – часам у гонар дзяячоў, якія тут ніколі ня былі й нічагуткі для краіны не зрабілі.
❓Ці ведаеце вы, як называліся вуліцы Менска ў дарэвалюцыйны перыяд? Давайце праверым!
🔥 Прапануем тэст, які ў гэтым дапаможа.
🎧 Шчыра раім рабіць пад песьню N.R.M. — Менск і Мінск.
⏸ Пра назвы іншых менскіх вуліц глядзіце ў перадачы — Шыльды
#мова @supermova #гісторыя #менск #тэст
Кім быў Кірыла Тураўскі?
11 траўня 1993 году на Замкавай гары на беразе Прыпяці быў усталяваны помнік у гонар асьветніка Кірылы Тураўскага.
✨ Сяміметровы помнік увасабляе сабой крыж незвычайнай візантыйскай формы, зь якім злучана постаць сьвятога. Кірыла Тураўскі выступае наперад, падняўшы галаву, у левай руцэ – кніга з крыжам на вокладцы, вакол галавы – німб.
📚 Кірыла Тураўскі – старажытнабеларускі пісьменьнік, прапаведнік і царкоўны дзяяч. Ён па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў бізантыйскую культуру, паэзію й красамоўства.
😜 Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Кім быў Кірыла Тураўскі?
А яшчэ Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі стоўпнікам – зачыніўшыся ў манастарскай вежы, ён цалкам аддаўся роздумам і малітвам. Але ён ня толькі сузіраў сьвет Божы й маліўся: малады паслушнік перанёс у затвор багатую бібліятэку й напісаў свае першыя творы.
Казаньні, альбо «Словы», сьвятога Кірылы ахопліваюць велікодны цыкль нядзельных і сьвяточных дзён ад Вербніцы да Ўшэсьця. Кожнае зь іх, зьяўляючыся клясычным творам красамоўніцкага мастацтва, адлюстроўвае пэўную грань багаслоўска-філязофскіх і грамадзка-этычных поглядаў пісьменьніка.
⏸Глядзіце Haroshak — Кірыла Тураўскі (28.04.1113 - 1182)
У 2005 годзе ў Тураве вынайшлі саркафаг, у якім мог быць пахаваны Кірыла Тураўскі.
📰 Чытайце — Ці будзе адшуканая магіла Кірылы Тураўскага?
#мова @supermova #аьсветніцтва #помнікі
Уяві, што ты на Яве!
✨ 10 траўня 1883 году нарадзіўся Янка Маўр – беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, раманаў і аповесьцяў для дзяцей і моладзі. “Палескія рабінзоны”, “Чалавек ідзе”, “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады” – гэта толькі некаторыя творы знакамітага беларуса.
🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Уяві, што ты на Яве.
☝️ Цікавы факт: адзін з самых славутых твораў Янкі Маўра – “ТВТ” – асьцерагаліся друкаваць у РСФСР.
Аповесьць была напісана ў 1934 годзе й атрымала першую прэмію на Ўсебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі. Рукапісам зацікавіўся Горкі й папрасіў даслаць яму. Гэта было перад самым Першым зьездам пісьменьнікаў. Горкі мог толькі бегла паглядзець і аддаў Маршаку са словамі: “Паглядзіце, здаецца, нешта цікавае“.
📕 Чытайце Янку Маўра — "ТВТ"
Маршак перадаў „Маладой гвардыі“, там яна й загінула. Назад рукапіс (магчыма, з паметкамі Горкага) Янка Маўр так і ня мог атрымаць. Для рускага выданьня “ТВТ” не падыходзіла як ідэйна заганная. Бо ні ў якіх інструкцыях не сказана, што такія „арганізацыі“, як ТВТ, могуць існаваць. Ды й сама ідэя нагадвае цімураўскую. А „ТВТ“ напісаная за 4 гады да Гайдара.
📰 20 нечаканых фактаў пра Янку Маўра — Беларускі Майн Рыд
📖 Уяві, што ты на Яве чытаючы "Амок" Янкі Маўра і іншыя творы на "Беларускай палічцы"
#мова @supermova #літаратура #дзеці
❤️ Уявіце сабе на Яве і:
☕️ пачастуйце нас кубачкам гарбаты
☺️ ці станьце нашым Рабінзонам
Конка кожнага рабіла джэнтэльмэнам.
10 траўня 1892 году ў Менску ад вакзалу ўздоўж вуліцы Захар’еўскай да самай Саборнай плошчы не было дзе ўпасьці ні яблыку, ні бомбе, ні авіятару Вутачкіну — натоўп сабраўся такі, быццам у горад завітаў сам гасудар імпэратар. «Народъ не разходился до поздняго вечера», — пісаў на другі дзень менскі карэспандэнт «Віленскага весьніка». Але ж і падзея адбывалася не абы-якая — у горадзе ўрачыста адкрывалі першую конку. Пад неспакойнае іржаньне новага грамадзкага транспарту менскі губэрнатар, яго правасхадзіцельства Нікалай Нікалаіч Трубяцкой пажадаў вэтэранам расейска-турэцкай вайны не старэць душой, моцнага здароўя і шчасьця ў лічнай жызьні. Граф Чапскі выказаўся ў тым духу, што дзякуючы концы гарадзкі пульс пачаў біцца мацней.
...Пасажыр, паводле Правілаў карыстаньня грамадзкім транспартам, мусіў пры ўваходзе павітаць дамаў лёгкім нахілам галавы. Конка кожнага рабіла джэнтэльмэнам.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Ход канём
Ой сівы конь бяжыць
На ім бела грыва
Ой спадабалася
Ой спадабалася
Мне тая дзяўчына.
🎵 Слухайце Крамбамбулю — Сівы конь
@supermova #мова #каляндар
Дзень Жалобы!
©️ «Калі мой дзед быў у Бэрліне, у яго ніхто не пытаўся пра візу». Як высьветлілася, у сьвеце ўсё яшчэ хапае індывідуўмаў, у якіх гэтая пошлая фразачка зь семкавым шалупіньнем на верхняй губе і вялікай, як кулак пітэкантрапа, прэтэнзіяй на дасьціпнасьць здольная выклікаць гэткую самую пошлую і ганарыстую ўсьмешачку.
©️ Ён (дзед) быў салдатам імпэрыі, і Бэрлін, пад якім ён гінуў, страляючы ў салдата іншай імпэрыі, тут, уласна кажучы, абсалютна ні пры чым. Дзеду было наканавана трапіць у жорны гісторыі, і наўрад ці ён быў гэтаму так ужо рады — што зусім не выключае ягонага гераізму. Але дзед ужо даўно там, куды таксама трапляюць бязь візы — і назаўжды.
📆 Каляндар Бахарэвіча - Цяжар бронзы
©️ “...гісторыяй пра зямлю, на якую прыходзяць чужыя людзі з чужымі ідэаламі, памкненнямі і мэтамі. І яны не запытаюцца ў цябе нічога, а толькі забяруць у цябе апошняга барана, падставяць пад кулі тваіх дзяцей — ну, і загінуць гераічна побач з табой, як жа іначай.
І няма выйсця на гэтай чужой для цябе вайне. Хацеў жыць сабе, дзетак панараджаў, а вось яно як выйшла...
Напэўна трэба мець асаблівую смеласць — цягнуць нітку свайго роду праз усе выпрабаванні лёсу, а яны ж абавязкова будуць у нашчадкаў людзей, якія жывуць у краіне ля вялікай дарогі пад знакам бяды.”
📕 Ганна Севярынец — “Дзень Святого Патрыка”.
▶️ Глядзіце Хадановіча — Васіль Быкаў зноў актуальны
©️ "А ўначы прыходзіць Шардыка і кажа: зьбірай зерне і мяса, масла, яйкі, сала для парцізан. Няма? Немцам пааддавалі? Пастраляем пасобнікаў! Ох, цяжка было. Уночы парцізаны — дай, дай, дай. Удзень паліцаі ці немцы. Дый яшчэ і акружэнцы. Краснаармейцы. Тыя пілі як у пасьледні дзень. У За- бярвеччы панапіваліся, дзьвюх дзевак згвалцілі, а самі паснулі ў хляве як пабітыя. Дык гаспадар дзьверы падпёр, хлеў падпаліў і пятнаццаць чала- век ваяк згарэлі як смаляныя. Толькі як сталі га- рэць, дык раўлі і патроны ўзрываліся. І нічога яму не было. Усе зналі і нікому не сказалі. І я табе яго імя не скажу. Яму баба Марʼянка сказала: каб ты, чалавеча, Шардыку ў Волым так участаваў, калі ён там у хляве праклажаўся, то было б лепей. Ліхая была мая баба."
📕 Ева Вежнавец — "Па што ідзеш, воўча?"
Не купальскіх вогнішчаў полымя пылала,
Гэта нашы вёскі цётка смерць прыбрала.
Не звяртаючы ўвагу малы то ці стары,
Зажыва гарэлі Хатыні жыхары.
За якія то заганы на такі пакуты,
Беларусаў асудзіў гэты д’ябл люты.
Ці то мала нам было той знявагі й смерці,
Трэба ўсё адлазу ў пакутах умерці.
🎵 Dzieciuki - Сумнае рэггі
@supermova #мова #каляндар
☕️Шляхетная айс-кава па беларускім рэцэпце!
Калі любіце халодную каву, мазагран – напой, які дакладна вам спадабаецца. Яго з задавальненьнем ўжывалі шляхта й заможныя гараджане XIX стагодзьдзя: завараную чорную каву падсаложвалі й асьцюжалі, для водару дадавалі ром ці каньяк (можна замяніць сіропам ці ліманадам).
На стол мазагран звычайна падавалі ў высокіх шклянках на ножцы, напалову запоўненых лёдам. Скрылік цытрыны дадае напою далікатную кісьлінку. Мода на мазагран да нашай шляхты прыйшла з Францыі – падарожнікі пакінулі ў сваіх нататках ўспаміны пра непазьбежную парыскую халодную каву.
#мова @supermova #мова #напоі
А горад назавем красіва і саўрэменна: Масква.
🛣 7 траўня 2005 адбылося бессэнсоўнае перайменаваньне менскіх вуліц.
Часам вельмі хочацца зірнуць у вочы тым «вэтэранам і жыхарам сталіцы», па чыіх шматлікіх просьбах 7 траўня 2005 году менскі праспэкт Францішка Скарыны раптам зрабіўся праспэктам Незалежнасьці, праспэкт Машэрава — праспэктам Пераможцаў, вуліцы Ерусалімская, Н.П.Дразда і Варвашэні — праспэктам Машэрава, а Старабарысаўскі тракт — вуліцай таго самага Францішка Скарыны.
Перайменаваньні вуліц у Менску адбываліся і раней, але такога бязглуздага, як у 2005-м, сталіца ня бачыла даўно. Заўжды былі нейкі матывы: ідэалягічныя, палітычныя, культурныя — або проста «ў сувязі са зьменай абстаноўкі». Ясна, чаму Сталінградзкая зрабілася ў 1961-м Валгаградзкай, а яшчэ раней, напрыклад, Турэмная — Валадарскага, Нямецкая — Карла Лібкнэхта, Архірэйская — Пуліхава, Лютэранская — Волаха... Даволі сюрэалістычна выглядаюць на мапе шматлікія назвы менскіх вуліц кшталту Авакяна (былая Лібаўская) або Чыгладзэ, што была раней нейкім Радыятарным завулкам, але гэтыя асобы прынамсі прычыніліся да гарадзкой гісторыі, у адрозьненьне, скажам, ад Пушкіна. Даводзілася павандраваць па горадзе Заслонаву, Коласу, Луначарскаму, Дзяржынскаму і іншым рознакалібэрным героям. На іхным фоне Машэраў, якому, як у адмысловым абменьніку, памянялі адзін праспэкт на другі, цалкам упісваецца ў тапанімічны менскі пэйзаж. Які б ні быў — але наш.
Але нашто, у імя якіх патаемных жарсьцяў і загадкавых ідэалаў адбылося перайменаваньне 2005-га, сказаць цяжка. Здаецца, прычына адна. Паказаць менчукам, хто тут гаспадар, паказаць, што вось, мы тут усё зараз памяняем, папераназываем, проста так, ад няма чаго рабіць, а вы нічога ня зможаце запярэчыць, паслухмяна пачняце называць вуліцы па-новаму, зьмірыцеся і зробіце выгляд, што так было заўжды. Блытаніна і марнаваньне грошай ня страшныя — звыкніцеся, і не з такім звыкаліся. А захочам — наогул усё тут пазносім нафіг, і нічога нам за гэта ня будзе. Чарговы этап праверкі на ляяльнасьць, на тое, колькі і чаго можа праглынуць адзін асобна ўзяты горад. А мала падасца — вабшчэ вас зачыркнём, так і будзеце хадзіць зачоркнутыя, а горад назавем красіва і саўрэменна: Масква.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Дарагія мае мінсквічы
Чаму людзі, якія нарадзіліся пасля 1991 года, сумуюць па СССР? Здавалася б, савецкі перыяд – перагорнутая старонка гісторыі, да таго ж не найлепшая. Але не: савецкае мінулае заўсёды побач. Штопраўда, цяпер ужо ў выглядзе назваў вуліц.
🎬 Пра назвы іншых менскіх вуліц глядзіце ў перадачы - Шыльды
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Тут народ забясьпечвае правільны наш
Выкананьне задачы пастаўленае...
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваеньне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць
Менск і Мінск — дзьве паловы сталічнай душы...
🎧 N.R.M. - Менск і Мінск
@supermova #мова #каляндар #менск #мінск
Патрыярх беларускага нацыянальнага перакладу.
🥳 6 траўня 1905 - нарадзіўся Юрка Гаўрук (г.Слуцак), беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр. Патрыярх беларускага нацыянальнага перакладу.
Асуджаны 28 красавіка 1935 асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 27 лютага 1958. Пераехаў у Менск. У 1957—1967 працаваў памочнікам галоўнага рэжысэра па літаратурнай частцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У гэтым тэатры, а таксама ў тэатры імя Я.Коласа пастаўленыя ў яго перакладах п’есы з сусьветнае клясыкі.
Працаваў у галіне перакладаў з францускай, ангельскай, нямецкай, польскай, расейскай, украінскай на беларускую мову.
Пераклаў п’есы У. Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч», «Гамлет», «Атэла», «Канец — справе вянец», «Кароль Лір», «Антоній і Клеапатра».
У яго перакладзе ставіліся п’есы «Прыніжаныя і зьняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага, «Ліса і вінаград» бразыльскага драматурга Г. Фігейрэду, «Забыты ўсімі» Н. Хікмэта, «Тысяча франкаў узнагароды» В. Гюго, «Дзядзька Ваня» А. Чэхава, «Мешчанін у дваранах» Мальера, «Доктар філязофіі» Б. Нушыча, «Ноч памылак» О. Голдсьміта.
Пераклаў асобныя творы Ф. Шылера, А. Міцкевіча, Дж. Байрана, Лесі Ўкраінкі, У. Сасюры, П. Варанько, асобнымі выданьнямі выйшлі раман А. Сьціля «Любіць будзем заўтра» (1960), зборнік А. Маруа «Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навэлы» (1974), раманы Э. Хемінгуэя «І ўзыходзіць сонца» (1976) і К. С. Прычард «Дачка ўрагану» (1977).
📝 Аўтар артыкулаў па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, эсэ, якія ўвайшлі ў кнігу «Ступень адказнасьці».
📕200 Юрка Гаўрук. Агні ў прасторах. Менск, 1975 - 500 найлепшых кніг за 500 гадоў
🎧 Слухайце пераклад рамана Габрыеля Гарсія Маркеса — «Восень патрыярха»
@supermova #мова #слуцак #пераклады #кнігі