supermova | Unsorted

Telegram-канал supermova - Супер Мова

1595

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot

Subscribe to a channel

Супер Мова

Менавіта па-беларуску, а ня на тамбоўскім дыялекце.

22 красавіка 1984 - на набярэжнай Сьвіслачы ў Траецкім прадмесьці выступіла з цалкам беларускамоўнай праграмай тады яшчэ зусім не такая знакамітая «Мроя».

©️ Для Менску гэта было нешта абсалютна новае: на ганку, беларускамоўнае і ў такім выглядзе...🧐
©️ На чале зь Лявонам Вольскім, чалавекам, дзякуючы якому гэтыя няўклюдныя радкі пішуцца цяпер менавіта па-беларуску, а ня, скажам, на тамбоўскім дыялекце вялікамагучай мовы.😁
©️ Усё гэта — выгляд, колеры, мова, музыка — было наўпроставым выклікам таму грамадзтву, у якім толькі за валасы цягалі ў міліцыю, прымусова стрыглі, вырывалі завушніцы, выключалі з камсамолу і ставілі на ўлік. А за мову па-за гета маглі і артыкул уляпіць.☹️
©️ У год Оруэла, у дзень нараджэньня Леніна. Гісторыя аднаго цуду, як напісаў Сяргей Дубавец

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Дывэрсія ў Траецкім

Я iду наперад па узбочыне
Я пяю свае песьнi змрочныя
А зямля мая пад нагой бяжыць
А зямля мая ў сьнягох ляжыць.

🎵 Легендарная песьня часоў гурта «Мроя» займела новае гучаньне. «Вольны хор» сумесна зь Лявонам Вольскім і «Вольным аркестрам» прэзэнтуюць кліп на песьню «Зямля».

▶️ Таксама глядзіце і слухайце Лявон Вольскі згадае ўсё ў BML Premium!

@supermova #мова #музыка #мроя #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Варты жалю той, хто ня ведае былога дня.

☺️ 21 красавіка 1833 - нарадзіўся Віктар Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага

Менавіта Віктар моцна паўплываў на Кастуся ў палітычным пляне і сам паўдзельнічаў у вызваленчым руху 1850-х – 1860-х як арганізатар

⚡️ Распаўсюджваў сярод сябраў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых чальцоў, наладжваў сувязі з паўстанчаскімі арганізацыямі

⚡️ Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генэалягічныя даведкі для прыватных асобаў, дасьледаваў гісторыю ВКЛ, антыпрыгоньніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Ўкраіне.

⚡️ Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ.

Пахаваны на могілках у Сьвіслачы, дзе ў 1990-я быў БНФ адноўлены сымбалічны крыж.

📝 Чытайце артыкул — Як шукалі і «знайшлі» магілу брата Кастуся Каліноўскага

Да апошняга часу штогод увосень на ягонай магіле ладзіліся акцыі памяці паўстанцаў.

▶️Глядзіце — Хто скасаваў ордэн імя Каліноўскага?

@ Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы... Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта – чалавек ці народ. - словы Віктара Каліноўскага ў рамане Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»

@supermova #мова #гонар #вкл #паўстаньне #мастаўляны #якушоўка #сьвіслач

Читать полностью…

Супер Мова

20 КРАСАВІКА:

💬 Нарадзіўся Крыштаф Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік-мемуарыст.
🗺 "Вандруем разам" — Дварэц Завішаў і «Наваградскія Афіны». Маршрут на выходныя па Дзятлаўшчыне

🇧🇾 Нарадзілася Людка Сільнова, беларуская паэтка.
📖 Чытайце зборнік вершаў — Зеленавокія воі і іх прыгажуні

🔵 Чытайце блог Усяслава Чарадзея.

#мова #дзень
@supermova

Читать полностью…

Супер Мова

Ён вярнуў Вялікаму Княству Літоўскаму яго назву!

🎉 19 красавіка 1881 - нарадзіўся Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык, грамадзкі й палітычны дзяяч. Першы прэзыдэнт АН Беларусі.

⚡️Адыграў значную ролю ў правядзеньні палітыкі беларусізацыі, у вырашэньні праблемы ўзбуйненьня БССР, спрыяў вяртаньню беларускай эміграцыі на радзіму.

⚡️ Навуковыя працы Ігнатоўскага склалі падмурак нацыянальнай канцэпцыі гісторыі беларускага народу. Гэтая канцэпцыя найбольш поўна выкладзеная ў кнізе «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1-е выд. 1919, 5-е выд. 1991), якая доўгі час была падручнікам.

▶️ Глядзіце — 1924–1929: Беларусізацыя

❗️ Ён падзяляў гісторыю Беларусі на 5 пэрыядаў:
- Полацкі пэрыяд сярэднявечнай гісторыі Беларусі (IX—XII стагодзьдзі) зыходзячы з таго, што Полацкае княства было ад пачатку незалежным, і толькі на некалькі рокаў (у 1-й палове 12 ст.) яно трапіла ў залежнасьць ад Кіеўскага, каб яшчэ раз дабіцца самастойнасьці.
- Другі пэрыяд гісторыі Беларусі (XIII — 1-я палова XVI стагодзьдзя).
- Трэці пэрыяд навуковец называе польскім (2-я палова XVI — XVIII стагодзьдзі), паколькі ён лічыць, што пасьля Люблінскай вуніі «Літва і Беларусь былі інкарпараваныя (улучаныя) у арганізм Польшчы».
- Чацьверты пэрыяд гісторыі Беларусі адносіцца да канца XVIII — пачатку XX стагодзьдзя, калі Беларусь уваходзіла ў склад Расейскай імпэрыі.
- Пяты пэрыяд — упершыню ў маладой беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі — дасьледнік прысьвяціў савецкаму пэрыяду.

📰 Чытайце — Ён вярнуў Вялікаму Княству Літоўскаму яго назву

Вось і ўсё, што трэба было ведаць будучым гісторыкам пра знакамітага вучонага, які займаўся распрацоўкай канцэпцыі нацыянальнай гісторыі паводле прынцыпу дзяржаўнасьці і нацыянальнай самастойнасьці беларусаў. Пра аўтара першага ў айчыннай гістарыяграфіі грунтоўнага дасьледаваньня паўстаньня 1863 году. Пра наркама асьветы, пры якім быў адчынены Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Пра першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі навук, стварэньне якой можна лічыць вяршыняю “беларусізацыі”...

🗽Чытайце Імёны Свабоды - Усевалад Ігнатоўскі

У замежнікаў—язык,
Ў беларусаў мова!

Мова родная мая!
Словы - асалода!
Без цябе --хто быў бы я,
Што было б з народам?

🎵 Слухайце Ілля Сільчукоў - Мова

@supermova #мова #гісторыя #такары #берасьце

Читать полностью…

Супер Мова

Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас.

Пачвары ненавідзяць прыгожых, дурні зьдзекуюцца з разумных, нікчэмнасьці забіваюць таленавітых, а ўлада рабоў зьнішчае вольных. Толькі за адну ноч – на 30 кастрычніка 1937 году - савецкія ўлады застрэлілі больш за 100 асобаў беларускай эліты.

Сярод іх быў беларускі пісьменьнік, празаік Платон Галавач.

✨ Ён нарадзіўся 18 красавіка 1903 году ў вёсцы Бабруйскага павету. Зь лістапада 1929 да сакавіка 1930 спадар Галавач працаваў намесьнікам наркама асьветы БССР, кіраваў літаратурнай арганізацыяй “Маладняк”, у розны час рэдагаваў часопісы “Маладняк” і “Полымя”.

📚 Пісаць творы Платон Галавач пачаў у 1921 годзе – выйшла першае апавяданьне “Загубленае жыцьцё”, а праз некалькі гадоў - кніга апавяданьняў “Дробязі жыцьця”. Шматлікія аповесьці й нарысы былі зьвязаныя з тэмай грамадзянскай вайны й жыцьцём вёскі. Творы карысталіся посьпехам: іх перакладалі на расейскую, польскую, украінскую, чэскую й іншыя мовы. Але шмат з задуманага засталося няскончаным – у тым ліку кніга пра паўстаньне 1863-1864 і Кастуся Каліноўскага.

🔺 Паводле сучасьнікаў:

“Платон Галавач быў рослы, стройны, прыгожы малады чалавек зь бялявай чупрынай, якой не стараўся закрываць свой шырокі й высокі лоб, з блакітнымі вачамі, белымі, як цукар, зубамі, з правільнымі рысамі твару, на якім заўсёды зьзяла ўсьмешка, акуратна апрануты й абуты. Пераважна любіў хадзіць у сьветла-шэрым касьцюме й белай кашулі-касаваротцы, вышытай беларускім народным арнамэнтам і падпяразанай тонкім поясам з кутасамі. Ён заўсёды з кожным быў прыветлівы й стараўся трымацца роўным”.

📝 Чытайце артыкул — Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў...

Яго арыштавалі 11 жніўня 1937 году ў Менску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Падчас ператрусу сьледчыя канфіскавалі 67 сшыткаў рукапісаў (магчыма, сярод іх быў і раман “Ён”).

Перад судом Платон Галавач пакінуў у камэры запіску: “Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон”.

Тройкай НКУС асуджаны як “арганізатар тэрарыстычнае групоўкі” й за “правядзеньне нямецкай дзейнасьці” да вышэйшае меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці.

📚 Чытайце яго творы Кнак, Уцякач і Праз гады на Кніжнай палічцы

#мова @supermova #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

«Пра музыку тоўстых».

Музыка — гэта тое, што нельга выказаць словамі. Калі ты не Максім Горкі, вядома. Максім Горкі мог выказацца словамі нават там, дзе іншыя саромеліся або апускалі рукі — пра Салаўкі, пра Беламорскі канал, напрыклад, пра тое, як на ягоным будаўніцтве «праўда калектыўнай працы пахіснула ў гэтых паўлюдзях, ідалапаклоньніках прыватнай уласнасьці, Заалягічнае індывідуальнае».

А вось можна пра джаз, Аляксей Максімавіч? Отчего ж нельзя, ізволь, голубчік.

18 красавіка 1928 году ў газэце «Праўда», № 90, выйшаў вялікі артыкул вялікага пралетарскага пісьменьніка «Пра музыку тоўстых». Артыкул не артыкул, хутчэй — эсэ, хаця такімі словамі тады ня надта раскідваліся. Першы савецкі тэкст, дзе вуснамі спэцыяліста патлумачана, што такое джаз, і дзе рэцэпт схудненьня для ягоных слухачоў.

Пачынаўся ён словам «Ноч». Ноч была італійская — Горкі пісаў сваё эсэ ў Сарэнта, даволі далёка і ад «Праўды», і ад першай пяцігодкі, і ад ОГПУ. І вось там, пад італійска-фашыстоўскім начным небам, у цудоўнай цішыні, сядзіць вялікі пралетарскі пісьменьнік і гартае лісты, дасланыя яму захопленымі чытачамі. Гартае і думу думае: дум, дум, дум... Пра Вавілава, пра Мічурына, пра Паўлава і Рэзэрфорда... І тут суседзі, а трэцяй гадзіне ночы, без абвяшчэньня вайны, раптам уключаюць радыё — і ночы няма, як не было, і цішыні больш няма, і наогул — быццам бы нябёсы адчыніліся, і адтуль проста на галаву вялікага пралетарскага пісьменьніка звалілася бомба, мацнейшая за Фаўста Гётэ...

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Eine kleine Nachtmusik

Глядзіце LIVE: Павел Аракелян & The Outsiders - Джаз Свабоды

❔Ведаеце яшчэ беларускіх выканаўцаў "музыкі тоўстых"? Пішыце ў каментарах😎

@supermova #мова #каляндар #джаз

Читать полностью…

Супер Мова

Ганарыўся гісторыяй Беларусі

17 красавіка 1936 — нарадзіўся Міхась Рудкоўскі (в. Востраў Ганцавіцкі р-н), беларускі паэт, перакладнік і публіцыст, тэлежурналіст.

🌟У 1962-1981 гадох працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграмаў Берасьцейскай абласной студыі тэлебачаньня. Журналіст Міхась Рудкоўскі стварыў шэраг дакумэнтальных фільмаў, велізарную колькасьць літаратурных і краязнаўчых перадач, якія былі высока ацэненыя сучасьнікамі.

❗️Усе яны выхоўвалі любоў да беларускай мовы і роднага краю.

🌟Улюблёны ў сваю родную беларускую зямлю, яе людзей, большасьць сваіх твораў Міхась Рудкоўскі прысьвяціў Заходняму Палесьсю. Мала які іншы паэт столькі вершаў прысьвяціў роднай старонцы, Берасьцейшчыне, Палесьсю, Белавескай пушчы.

❗️Паэт ганарыўся гісторыяй Беларусі, жыў трывогамі сучаснасьці, задумваўся над нашай будучыняй.

©️ «Іронія, сарказм, гратэск, фарс - усё гэта вымушаныя абставінамі рэагаваньні паэта, яго душы, якая прагне жыць сумленна і разумна ў сумленным і разумным чалавечым сьвеце. Так, душа паэта ведае, што не спасьцігла ўсёй сутнасьці быцьця, але ня здасца яна на ласку моды, ня клюне на прынаду таннага посьпеху, бо знаёмы ёй спрадвечны вопыт народу, мудрасьць вякоў, каштоўнасьці сапраўдныя і хуткаплынныя. Сучаснасьць тады набывае цану, калі вытрымлівае выпрабаваньне кантэкстам вечнасьці».

М.Рудкоўскі найперш паэт Беларусі, творца нацыянальнага маштабу. Шмат вершаў ён прысвяціў Радзіме, паэт не саромеецца ў сваіх шчырых прызнаннях Бацькаўшчыне: "Як цябе не любіць, як табою не ганарыцца, прыгажуня ў суквецці вясны — Беларусь".

🔗 Чытайце артыкул - “Мая любоў высокая, бы ранне…”

💥 У Востраўскай сярэдняй школе ёсць літаратурны музэй М. Рудкоўскага. У музэі прадстаўленыя асабістыя рэчы паэта, фатаграфіі, зборнікі вершаў, успаміны родных і сяброў Міхася Рудкоўскага. Раім наведаць😉

#мова @supermova #востраў #берасьце #ганцавічы #музей

Читать полностью…

Супер Мова

Унівэрсальны салдат нашай культуры.

🥳 15 лютага 1959 - нарадзіўся Пятро Васючэнка (Полацак). Скончыў факультэт журналістыку БДУ, кандыдат філялягічных навук. Працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі Навук. Загадваў катэдрай беларускай мовы і літаратуры ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным ўнівэрсытэце. Выкладаў у Коласаўскім ліцэі. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Як навукоўца займаўся творчасьцю Янкі Купалы, дасьледаваў беларускую драматургію. Разам з Лявонам Баршчэўскім і Міхасём Тычынам напісаў дасьледаваньне «Беларуская літаратура і сьвет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён».

🔗 Артыкул Пятро Васючэнка – пра найлепшыя беларускія драматургічныя творы

Пятро Васючэнка быў сталым экспэртам ў перадачы Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда», такіх як ​Зімоўка жывёлаў, ​Як брыгадзір Артура Конан-Дойла наведаў Менск, ​Эдыпаў комплекс, Беларусы ў чаканьні цуду ды іншых.

🎧 Пятро Васючэнка: Начная чытанка

Аўтар вядомых кніг «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Каляровая затока» (2008). Ягоныя п’есы пастаўленыя ў шматлікіх беларускіх тэатрах. У 2003 атрымаў прэмію «Гліняны Вялес». Творы Васючэнкі перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, польскую, расейскую, славацкую і чэскую мовы. Пастаноўкі на ягоныя творы ставіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладэчанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.

🔗 Падрабязней біаграфія і бібліаграфія гэта неімавернага чалавека на kamunikat.org

©️ Яго „Дванаццаць подзьвігаў Геракла“ — проста выдатны твор, дзе ён захаваў усе гэтыя міты, але надаў ім такі беларускі калярыт. Проста чытаеш і сьмяесься да сьлёз. Тое ж самае з „Прыгодамі паноў Кубліцкага і Заблоцкага“. Апошняя кніга з гэтай сэрыі была ў мінулым годзе. Гэта ўзор дзіцячай літаратуры, якую хацелася б бачыць цяпер. У гэтых кнігах ён піша пра сучасныя рэчы, ён не архаічны, не адарваны ад рэчаіснасьці. І ў той жа час усе гэтыя рэчы — аб клопаце пра жывое, пра стасункі зь людзьмі, пра павагу да людзей. Гэта застаецца ў памяці. Ён умее закладаць гэтую правільную мадэль паводзінаў, якую хацелася б прышчапляць дзецям. У яго гэта атрымліваецца, ён быў майстрам гэтага — навучыць не павучаючы, пацяшаючы.

🔗 Артыкул з серыі Вянок памяці - «Мы страцілі ўнівэрсальнага салдата нашай культуры»

@supermova #мова #полацак #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

Беларускі Герадот. Даў народу гісторыю.

«Я не разумеў, чаму людзі кпяць зь беларускага. Я гатоў быў з усімі сварыцца, біцца. Дома, прыехаўшы, я сказаў, што гаварыць па-расейску ня буду. На мяне пачалі сварыцца, я ўпёрся».

✨ 14 лютага 1906 году нарадзіўся Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ. У сваіх працах спадар Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екта.

Міколу Ўлашчыку, лёс наканаваў наканаваны цярністы шлях. На ім былі беспадстаўныя абвінавачваньні, чатыры арышты, лягеры і высылкі. Пасьля гэтага яму было забаронена працаваць у Беларусі, і ён асеў у Маскве, працягваючы сваю справу. Адной з самых грунтоўных прац Мікалая Ўлашчыка стала кніга «Даць народу гісторыю. Успаміны, лісты».

🗽Чытайце
Імёны Свабоды - Мікола Ўлашчык

🗣 «Але ж папрывыкалі: як што якое, дык скрозь ад Пятра І ці ад Кацярыны. Так ім, бачыце, цары чужыя засланілі сваю гісторыю. Нейкі цікаўны напісаў у газэту „Вячэрні Менск“: калі ў Беларусі пачалі ўпарадкоўваць лясную гаспадарку? І што, думаеце, адказалі? — „Прі Петре І“. Вось вам і гісторыя. А ёсьць дакладная дата апісаньня лясоў Вялікага Княства Літоўскага — 1559 год».

Асноўны твор у кнізе — «Віцкаўшчына. Ад маленства да юнацтва». Праз жыцьцё сям’і Ўлашчыкаў, роднай вёскі, гісторык імкнуўся адлюстраваць лад жыцьця беларусаў у першай палове ХХ стагодзьдзя. Зафіксаваць: чым стала Першая сусьветная вайна. Бежанства. Прыход бальшавікоў, немцаў, палякаў. Якой была царская армія. Як стала нараджацца нацыянальная сьвядомасьць. Як ён сам пачаў рабіцца беларусам зь непаўнацэннага рускага былой царскай імпэрыі.

📝 Чытайце артыкул - Гісторык, якога не жадалі ў Менску

«Наколькі я ведаю фальклёр беларускі, там царэвіч і цар выступаюць надта рэдка. У расейскіх абагаўленьне цара й царэвіча — норма. У нас цароў не было і, адпаведна, пакланеньня не было».

📝 Чытайце 10 фактаў пра Міколу Ўлашчыка - гісторыка, якога не зламала камуністычная сыстэма

Больш, бадай, ня знойдзеш такога каштоўнага матэрыялу, які пакінуў Улашчык: мы ня ведаем такіх падрабязнасьцяў пра народнае жыцьцё ў іншых мясьцінах, як на Віцкаўшчыне.

📕 Чытайце Мікола Улашчык - Была такая вёска

▶️Глядзіце Гісторыя Беларусі вачыма беларускіх гісторыкаў — М.Улашчык

#мова @supermova #гісторыя

Читать полностью…

Супер Мова

Спявак быў сам па сабе.

🥳 13 лютага 1973 - нарадзіўся Андрэй Хадановіч (Менск), беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард.

Сябра Суполкі беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭНа. Перакладае на беларускую мову з ангельскай, польскай, расейскай, украінскай, францускай. Піша вершы, лімэрыкі.

📝 Гісторыя з артыкула - Сонца з сабой: чатыры хвалі беларускай вечарынкі:

✨І тут ён мне кажа, што ўсе полькі страшэнна ганарлівыя ды фанабэрыстыя, так што ў нас, беларусаў, няма шанцаў.
✨„З чаго ты ўзяў?“ — пытаюся. А ён згадвае, як учора спрабаваў пазнаёміцца — і яго адразу адшылі, прычым так пыхліва, дадае, так холадна ўсе з ім трымаліся. Не, кажа, нам тут няма чаго лавіць. Пытаюся ў яго пра дэталі. Выяўляецца, ён прыцягнуўся на вечарынку ў кампаніі расійцаў, да якіх прымазаўся, і спрабаваў знаёміцца з польскімі дзяўчатамі па-руску. „А па-польску, — кажу яму, — спрабаваў?“ Не, адказвае, а вось ягоны дружбак — так. Але таксама адшылі. „А яго чаму?“ Бо прыйшоў у кампаніі палякаў і спрабаваў удаваць іх суайчынніка, але полькі яго імгненна раскусілі».
✨Так ці прыблізна так апавядала амаль дзесяць гадоў таму старая знаёмая, беларуска з Чыкага, наракаючы на нашых былых суграмадзян, якія, у адрозненне ад палякаў ці ўкраінцаў, ні халеры не трымаюцца разам ды ўмомант зліваюцца з іншамоўным навакольным асяроддзем. Найчасцей — з расійскім. Значна радзей, калі выгадна, з украінскім ці польскім. Або, калі добра ў школе вучыў ангельскую, — адразу з амерыканскім.
✨Я ў адказ цытую нешта з «Тутэйшых», весела смяюся, але сумны, як той казаў, асадачак застаецца.

©️ У 2020 годзе ў Беларусі было шмат песень. І элегічных, і лірычных, і востра палітычных, якія натхняюць. Мабыць, самай моднай і знакамітай была песня "Муры" Андрэя Хадановіча.

©️ Усе былі натхнёныя словамі «Разбуры турмы муры!... Мур хутка рухне, рухне, рухне, І пахавае свет стары!» Але, давайце па парадку, вось твор Хадановіча, пераклад верша і песні Яцэка Качмарскага з той жа назвай.

🔗 Вельмі раім пачытаць, як Уладзімер Мацкевіч робіць аналіз верша "Муры" - Разбор аднаго верша

🎉 Віншуем годнага беларуса з Днём народзінаў! Зычым творчага натхненьня і плённай працы 🙌

🚀 Падпісвайцеся на канал Андрэя @chadanovic

❗️ Сачыце за творчасцю і дзейнасцю Андэя Хадановіча праз яго facebook. Годныя людзі побач!

@supermova @PENBelarus #мова #паэзія #вершы

Читать полностью…

Супер Мова

Часопіс, які паказаў нам паўстанцаў

🔥 Дзякуючы французскім карэспандэнтам мы сёння можам пабачыць быт і баі ліцьвінскіх паўстанцаў, што змагаліся за свабоду на нашай зямлі.

📌 "Тутэйшы шляхціц" сабраў для вас ілюстрацыі з францкузскага часопіса Le Monde illustré

🚀 Падпісвайцеся на канал "Тутэйшы Шляхціц" і сачыце на цікавымі навінамі:
/channel/tutejsyja_bel

@tutejsyja_bel #пашыраймасваё

Читать полностью…

Супер Мова

Першы беларускі трэвэл-блогер

🥳 11 лютага 1968 - нарадзіўся Юры Жыгамонт (Дзямідаў, Нараўлянскі р-н), беларускі актор і тэлевядучы.

Есць у нас і відэа-блогер, які на 10 годоў раней за "Орел і решка" пачаў здымаць трэвэл блог😎

🔥Самы распаўсюджаны экспанат любога беларускага музэю — лапці як увасабленьне нашых каранёў, з чым я катэгарычна ня згодны... Усяму гэтаму адпавядае гістарычны стэрэатып: калі беларусы — значыць, сяляне. Хто нашы продкі? Тыя, хто хадзіў у лапцях ды з косамі. А ў нас прысутнічалі і іншыя саслоўі — магнаты, шляхта, гараджане. Яны апраналі на сябе цяжкія дасьпехі, бралі ў рукі вялізныя мячы і йшлі абараняць радзіму ад ворагаў. Вось гэтыя экспанаты і трэба ўсюды выстаўляць як сімвал непераможнасьці нашага народу!

🔥Трэба зрабіць усё, каб людзі не забывалі, што ў нас была магутнейшая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, што тут раней жылі князі, каб іх ведалі, паважалі. У нас жа вельмі мала вуліц, названых у гонар слынных людзей Беларусі: Радзівілаў, Сапегаў, Тадэвуша Касьцюшкі, Адама Міцкевіча... Продкаў сваіх трэба шанаваць.

🎦 Глядзі Падарожжа з жыгамонтам ці Падарожжа дылетанта і знайдзі свае мясціны.

🔥 Я — стопрацэнтны беларускі падарожнік, бо вандрую толькі ў межах Беларусі, аб чым ніколькі не шкадую.

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выпусціла кнігу “Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам”, прысвечаную населеным пунктам, якія пакінулі свой след у беларускай гісторыі і да нашых часоў захавалі цікавыя сведчанні мінуўшчыны — помнікі, збудаванні, паданні.

🎉 Віншуем годнага беларуса з Днём народзінаў! Зычым творчага натхненьня і плённай працы 🙌

Дзе мой край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

🎧 Зьміцер Вайцюшкевіч (словы У. Караткевіча) - Дзе мой край

@supermova #мова #жыгамонт #дзямідаў

Читать полностью…

Супер Мова

«Беларускі цырк».

11 лютага 1959 году ў Менску акрабат па прозьвішчы Бірукоў ускараскаўся на зьледзянелы дах Дзяржаўнага цырку — на самую верхавіну — і нейкі час стаяў там на галаве. Мінакі, зрэшты, паставіліся да гэтага ўчынку з разуменьнем, ніхто ня выклікаў ні пажарных, ні міліцыю, ні снайпэра: бо на чым жа яшчэ было стаяць у гэты зімовы дзень акрабату Бірукову, калі ў новым, адмыслова ўзьведзеным для такіх забаваў будынку толькі што адбыўся першы паказ.

Цырк у Менску існаваў і да таго і доўгі час захоўваў вернасьць сярэднявечным традыцыям вандроўніцтва. Потым цырк у сьвядомасьці менчукоў пачаў стала асацыявацца з пэўнай палянкай у Губэрнатарскім садзе — будучым парку Горкага. Бо неяк на гэтае месца сеў паназіраць за нябачнымі клоўнамі каменны госьць Максім Горкі, ды так і застаўся там сядзець, заклаўшы нагу на нагу.

Празь дзесяць гадоў пасьля вайны ўлады вырашылі ашчасьлівіць Менск першым стацыянарным цыркам. І дысьлякавацца ён меўся ў самым маляўнічым раёне — Шабанах... Ну, не зусім у Шабанах, а там, дзе цяпер станцыя мэтро Магілёўская. Але менская інтэлігенцыя сарвала мае пляны мець цырк у сябе пад бокам — і будынак пастанавілі разьмясьціць на рагу праспэкту Сталіна і вуліцы Янкі Купалы.

Беларускі цырк быў адным з найлепшых у імпэрыі і пасьпяхова канкураваў на зьнешнім рынку зь беларускімі трактарамі, яфрэйтарамі і песьнярамі. Цяпер, праўда, пры словах «беларускі цырк» у сьвядомасьці людзей узьнікае не прыгожы, падобны да паганскага храму будынак на праспэкце зь яго адважнымі насельнікамі, а ўся беларуская рэчаіснасьць, у якой, здаецца, больш няма рэчаў, зь якіх немагчыма было б не пасьмяяцца — ці такіх, якія б не былі перакуленыя дагары нагамі.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Крышталёвыя кулі

На пачатку дзевяностых мы зь сябрамі арандавалі менскі дзяржаўны цырк. Увесь. Праўда, на артыстаў і сланоў грошай не хапіла, таму давялося пераўвасабляцца ў іх самім. Называлася гэтая дзея «Рок новай хвалі». Такі сабе першы і апошні фэстываль менскай альтэрнатыўнай музыкі. Лепшага месца для яго правядзеньня нельга было прыдумаць.

З раніцы да позьняга вечара будынак быў акупаваны панкамі, гіпі, мэталістамі, бардамі, наркадылерамі, журналістамі, будыстамі, крышнаітамі, паэтамі, прастытуткамі, мастакамі, самагубцамі, бадзягамі, агентамі ахранкі, байкерамі, прыбіральшчыцамі, анархістамі, школьнікамі, параноікамі, гопнікамі, чэрававяшчальнікамі, прызыўнікамі, халяўшчыкамі і прадстаўнікамі іншых, дагэтуль не распазнаных субкультураў.

📕 Пра гэтае мерапрыемства чытайце ў кнізе А.Бахарэвіча - Мае дзевяностыя

Ці лысы ці патлаты,
.... ці з барадой,
Чакаць ня трэба сьвята -
Яно заўжды з табой!

🎵 Слухайце Крамбамбуля - Сьвята, якое заўжды з табой

▶️ Глядзіце «Міністэрства сепультуры» — Фабрыка шок-кантэнту

@supermova #мова #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Гульня — у «герояў».

Гадоў дзесяць таму была папулярная такая кампутарная гульня — у «герояў». Герой мусіў умацоўваць свой замак, клапаціцца пра рост насельніцтва, зьбіраць «артэфакты», выконваць розныя місіі і, як водзіцца, назапашваць пры гэтым веды і інтэлект. Ну і, вядома, перамагаць іншых герояў. Гулец мог абраць аблічча монстра, а мог і чалавека — на жаданьне. Незалежна ад выбару ён заставаўся героем — такія былі правілы. Пакуль яго не перамагалі «чужыя» — або іншы герой.

Камуністычны кіраўнік Беларусі Пётр Машэраў быў чалавекам і героем. Прычым героем нават двойчы. 10 лютага 1978 года ён, герой Савецкага Саюзу, быў узнагароджаны яшчэ і ганаровым званьнем героя сацыялістычнай працы. То бок, завалодаў яшчэ адным «артэфактам».

Моц ягоная ў канцы сямідзясятых наблізілася амаль да максымуму. У ягоным арсэнале былі меч Стабільнасьці, Боты Ільлі Мурамца (пазычаныя) і промні Спакою. Ягоны замак, арандаваны прафсаюзам герояў, квітнеў на зайздрасьць суседзкім монстрам.

Пры ім Беларусь дасягнула такога ўзроўню эканамічнага разьвіцьця — вядома, па савецкіх, «гераічных» мерках — што сюды хацелі на пэнсію ўсе героі, нават тыя, хто ня меў уласнага замку. Машэраўскую Беларусь выбіралі людзі, якія хацелі жыць ціха, далей ад «чучмекаў», на выгодна-блізкай адлегласьці ад «лабусаў» і каб пры гэтым недалёка ад матушкі-Расеі.

А сакрэтная паліцыя — што тут сакрэтнага, яна як вар’ят зь сякерай, не чапай — не зачэпіць... Проста ня трэба хадзіць пасьля адзінаццаці там, дзе ня трэба. Курчыць зь сябе невядома што, калі ты — звычайны гоблін. Народжаны любіць свайго героя. Магутнага, слаўнага і такога чалавечнага-чалавечнага.

Як жа ж мала трэба ўладзе, каб яе любілі. Усяго толькі абраць чалавечае аблічча і адмовіцца ад аблічча монстра.

Машэраў, гэты «камуністы з-пад Расонаў» будаваў замак для сваіх гаспадароў у Маскве, загады якой герой сацыялістычнай працы заўсёды выконваў, інакш не пратрымаўся б і дня ў магутных начальніках:

❌ Расчышчаў завалы: ну хто б мог падумаць, што зьнішчэньне нейкіх там беларускіх балотаў пазьней назавуць экалягічнай катастрофай.
❌ Пры ім зьнікла Няміга і ледзь не зруйнавалі Купалаўскі тэатр
Масава зачыняліся беларускія школы, выбіваўся ў мовы зэдлік з-пад ног — і пры гэтым ён, кажуць, так ужо любіў інтэлігенцыю, што яна дагэтуль почасту ўспамінае свайго героя з удзячнасьцю.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Герой іхнага часу

▶️ Глядзіце ЗАГЛЯНЕ СОНЦА — Лёс Пятра Машэрава: канчаткова зруйнаваў беларушчыну ці адбудаваў Беларусь пасьля вайны?
Гэты прывід дабрабыту і ягоны трошкі бэзавы смак,
Ад яго чамусьці хочацца далёка ўцячы,
Але мяне на гэтым палатне намаляваў мастак,
І я стаю бяз зброі, а ва ўсіх двуручныя мячы.

🎵 Слухайце Lavon Volski - Hej!

@supermova #мова #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Пад сузор’ем веры і надзеі

🥳 9 лютага 1960 - нарадзіўся Міхась Казлоўскі (в. Рабінавая (Быкі), Маладзечанскі р-н), беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.

⚡️ Заснавальнік клуба беларускай патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» (1982-87), мастацкай гасцёўні Я. Драздовіча (1983), літаратурнага музея У. Караткевіча ў Маладзечне (1984).

⚡️ Адзін са стваральнікаў гісторыка-краязнаўчага аб’яднання «Крывіч», арганізатар і першы старшыня Маладзечанскага аддзела Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Рэдактар-выдавец альманаха «Куфэрак Віленшчыны».

⚡️ Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры. Аўтар і ўкладальнік старонак «Куфэрак» у тыднёвіку «Рэгіянальная газета». Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый, рэцэнзій у перыядычных выданнях.

Міхась Казлоўскі, нястомны руплівец, падобна Несцерку, стварае цэнтр беларускага культурнага жыцця там, дзе жыве. У Маладзечне дзякуючы яму выдаецца краязнаўчы альманах «Куфэрак Віленшчыны», выходзяць кнігі, адбываюцца канферэнцыі... Нядаўна бібліяграфія самога Міхася папоўнілася двухтомнікам «Пад сузор'ем веры і надзеі».

🔗 Больш і інтэрв'ю з Міхасём Казлоўскім - Краязнавец — пра аўтографы Чорнага і Караткевіча, пра вяртанне забытых імёнаў

🎉 Віншуем годнага беларуса з Днём народзінаў! Зычым творчага натхненьня і плённай працы 🙌

Восень нам падорыць золата лістоты,
Нас перапаўняюць дробныя турботы.
Паглядзі ўважліва на нашыя нябёсы:
Там ёсьць мора, горы, пальмы і бярозы.

🎧 N.R.M. - Пальмы і бярозы

@supermova #мова #казлоўскі #маладзечна #гонар #годна #nrm #музыка

Читать полностью…

Супер Мова

Дзе помнікаў Каліноўскаму больш, чым Леніну? Такое месца ёсьць у Беларусі!

Сёньня мы ўзгадвалі роднага брата Кастуся Каліноўскага Віктара, які пахаваны ў Сьвіслачы. Шчыра раім наведаць гэтае мястэчка, і вось чаму 👇

✅ Гэта адзінае месца, дзе можна ўбачыць сапраўдны помнік Кастусю Каліноўскаму. Дарэчы, помнікаў й памятных знакаў паўстанцу тут тры, а Леніну – усяго адзін 🔥.

✅ У Сьвіслачы Кастусь хадзіў у гімназыю – будынак захаваўся. Таксама тут можна шпацыраваць па вуліцы ягонага імя, пабачыць два бюсты ў музэі.

✅ У мястэчку вы можаце ўшанаваць памяць Рамуальда Траўгута й наведаць пахаваньне Віктара Каліноўскага.

✅ Большасьць мясцовых жыхароў ведае постаць Каліноўскага й ганарыцца ім – кепска пра яго не адгукаецца ніхто.

📰 Прачытаць падрабязны рэпартаж пра Сьвіслач можна тут.

#мова @supermova #вандроўкі #сьвіслач #каліноўскі

Читать полностью…

Супер Мова

✨Адкрываецца чарговы набор у клуб знаёмстваў па-беларуску!

Як працуе Альтанка:

Кожны тыдзень вы атрымліваеце новага чалавека для знаёмства. Сустракаецеся з ім/ёй афлайн ці анлайн, размаўляеце па-беларуску, файна бавіце час :)

Такім чынам, за месяц ваша кола беларускамоўных сяброў і сябровак павялічыцца на некалькі чалавек!

Гэта выдатная магчымасьць:
💪 рэгулярна практыкаваць беларускую мову.
🌍 пазнаёміцца з цудоўнымі людзьмі з розных куткоў сьвета.
🤝 далучыцца да кам'юніці, дзе падзяляюць вашыя каштоўнасьці ды інтарэсы.

Даведацца больш і далучыцца:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfPxOdYyh77rK4gYLNJGQZn9yBVfoBmZBxcslgM67qswSndMA/viewform

🕰 Рэгістрацыя трывае да
пятніцы 26 красавіка, 22:00 па Менску.

Читать полностью…

Супер Мова

Атрымаў памятны знак імя Івашкевіча за БНР 101.

19 красавіка 1980 году нарадзіўся Вадзім Саранчукоў – грамадзкі дзяяч Беларусі, сябра й намесьнік старшыні БНФ, старшыня гарадзенскай арганізацыі партыі з 2001 году.

Саранчукоў падтрымлівае дзейнасьць БНФ па пытаньні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ён упэўнены, што каб не пазыцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу ўсе б даўно забыліся.

📰 Чытайце — Вадзім Саранчукоў з БНФ

У 2012 годзе спадар Саранчукоў прымаў удзел ва ўшанаваньні памяці братоў Каліноўскіх, за што быў пакараны адміністрацыйным штрафам.

🎗У 2019 годзе Вадзіма Саранчукова ўзнагародзілі памятным знакам імя Віктара Івашкевіча, які ўручаецца штогод 27 ліпеня, у гадавіну прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, за арганізацыю найбольш значных акцый. Спадар Саранчукоў атрымаў яго за арганізацыю ў Горадні сьвяткаваньня 101-й гадавіны абвяшчэньня БНР.

Гэты знак у розныя часы атрымалі вэтэранка нацыянальнага руху Ніна Багінская, лідэр грамадзкай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан, кінарэжысэрка й грамадзкая дзяячка Вольга Нікалайчык, палітык і грамадзкі дзеяч Зьміцер Дашкевіч, заснавальнік культурнай пляцоўкі “Арт Сядзіба” і крамы symbalby Павал Белавус.

▶️ Глядзіце — Вадзім Саранчукоў пра поспех і няўдачу актывістаў Гродна

#мова @supermova #гонар #бнр

Читать полностью…

Супер Мова

«Трывай ледзь, але дыхай назло ім»!

🎂 Сёньня дзень народзінаў у лідэра J:морс Уладзімера Пугача, які нарадзіўся 18 красавіка 1976 у г.Пінск.

У дзень народзінаў свайго лідэра Ўладзімера Пугача гурт J:МОРС прэзентуе новы сінгл «Зброя», у якім апавядае пра перажытае, пра тое, што дапамагае, пра надзею.

Трывай ледзь, але дыхай назло ім
Твой пульс у сусьвеце самая злая зброя
Дзе сонца жывое і неба над намі
Там і ёсьць наш лёс

"Чым далей ад дома, тым больш яго не хапае, тым вастрэй адчуваеш сябе яго часткай. Шукаеш сябе ў сьвеце, знаходзіш цэлы сьвет у сабе... «Зброя» — гэта песьня-напамін. Як бы ні было цяжка, якія б перашкоды ні сустракаліся на шляху, якім бы змрочным часам ні здавалася жыцьцё — трымайся, усьміхайся, ідзі наперад разам з такімі ж, як ты. Спрабуй зьмяняць сябе, пакрысе мяняючы сьвет вакол. Гэта і ёсьць наша зброя..." — пракамэнтаваў новую песьню Ўладзімер Пугач у Instagram гурта.

Мы падтыхтавалі вам спіс песень на беларускай мове з усіх альбомаў J:Морс

🎉 Віншуем годнага беларускага музыку з Днём народзінаў! Зычым творчага натхненьня і плённай працы 🙌

@supermova @j_mors @budzmaorg #мова #пінск #музыка #jморс

Читать полностью…

Супер Мова

Беларускі Расамаха
Стварыў першы Віленскі музэй старажытнасьцяў,
а яго зьнішчыў Мураўёў-Вешальнік
.

18 красавіка 1814 году ў Лагойску нарадзіўся Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музэязнаўца, а таксама адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі. Постаць Яўстаха Тышкевіча настолькі шматгранная, што расказаць пра яго ў двух словах немагчыма. Сабралі самую важную інфармацыю ў 11 цікавых фактаў.

Глядзіце на канале Гарошак - Яўстах Тышкевіч

1️⃣ Яўстах Тышкевіч быў ганаровым чальцом Пецярбурскай акадэміі навук, чальцом Дацкага таварыства аматараў паўночных старажытнасьцяў, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва й старажытнасьцяў, Лёнданскага археалягічнага інстытуту.

2️⃣ З 1837 году спадар Тышкевіч кожнае лета дасьледаваў курганы на Лагойшчыне, Барысаўшчыне, Меншчыне, у Друцку, Лідзе, Крэве, Міры, Гальшанах.

3️⃣ Не зважаючы на свой графскі тытул, Яўстах разам з братам і бацькам бралі ў рукі рыдлёўкі й з дапамогай навакольных сялянаў раскопвалі старажытныя курганы.

4️⃣ Пераапрануўшыся ў простае адзьдзеньне, Яўтах Тышкевіч хадзіў па вясковых хатах, каб паслухаць і запісаць народныя песьні, легенды, паданьні й гутарку сялянаў пра побыт.

5️⃣ Менавіта спадар Тышкевіч адзначыў этнавызначальныя прыкметы крывіцкіх курганоў, тым самым даўшы ключ для вызначэньня тэрыторыі расьсяленьня крывічоў.

6️⃣ Ягоныя высновы, падмацаваныя пазьнейшымі археалягічнымі дасьледаваньнямі, сёньня зьяўляюцца пануючай думкай пра адзінства паходжаньня славянскай і балцкай культураў на Беларусі.

7️⃣ Стаў першым беларускім архіёлягам 1-й паловы XІX стагодзьдзя, які накіраваўся за мяжу, каб пераймаць досьвед калег.

8️⃣ Выдаў грунтоўнае «Апісаньне Барысаўскага павета», дзеля чаго дасканала дасьледваў і зьбіраў першакрыніцы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, літаратуры, мастацтве, археалёгіі, тапаніміцы, фальклёры.

9️⃣ Яўстах Тышкевіч імкнуўся растлумачыць сувязь паганскіх абрадаў, элемэнты якіх замацаваліся й у хрысьціянскіх вераваньнях.

🔟 У запісах Я. Тышкевіча сабрана каля 450 прымавак і прыказак. Ён сьцьвярджаў: «Народная паэзыя дае нам магчымасьць пазнаць пачуцьці народа, а прымаўкі — пазнаёміцца зь яго розумам».

1️⃣1️⃣ Стварыў першы грунтоўны музэй старажытнасьцяў. Яго абралі старшынём гэтага музэю.

📰 ЧытайцеЛіцьвінскі арыстакрат з рыдлёўкай і стваральнік Віленскага музэя старажытнасьцяў

Як гэта часта бывае з казённай адміністрацыяй, напалоханыя паўстаньнем 1863-1864 гадоў чыноўнікі пачалі разглядаць музэй як адзін з цэнтраў “польскай інтрыгі”. Мураўёў-Вешальнік афіцыйна забараніў яго ў 1864 годзе, а “шкодныя” экспанаты накіраваліся ў Маскву. Вызвалены ад усіх пасад, абражаны й зьняважаны, Яўстах Тышкевіч у 1865 годзе пакінуў Вільню. Пазьней частку твораў, дзякуючы намаганьням беларускага археоляга Івана Луцкевіча, адшукалі й вярнулі ў Беларускі музэй у Вільні.

Глядзіце Адраджэнне гісторыі Беларусі — Яўстах Тышкевіч і Віленскі музей старажытнасцяў

🚀 Свой унёсак робіць сучасьнік аналітык Ігар Тышкевіч з тэзай "думаць не балюча", а развіваць крытычнае мысьленьне карысна. Падпісвайцеся і чытайце яго канал @slavic_brotherhood і глядзіце яго youtube iharTyshkievich">iharTyshkievich. Годныя людзі побач!

#мова @supermova #археалёгія #тышкевічы #музэі

Читать полностью…

Супер Мова

Рамантыка часам моцна засьціць вочы.

Уначы 17 красавіка 1961 году марскі дэсант, складзены з кубінскіх эмігрантаў, высадзіўся ў сябе на радзіме ў затоцы Качынас, каб паспрабаваць скінуць рэжым Фідэля Кастра.

Каля дзьвюх тысяч чалавек, пераважна студэнты і былыя вайскоўцы Батысты, узброеныя ў Амэрыцы, прынялі бой з арміяй Кастра ў раёне Плая-Хірон — і гэта была толькі частка пляну ўварваньня, хаця і адна з найважнейшых. Спачатку ім удалося замацавацца на ўзьбярэжжы, але потым урадавыя войскі, зброя ў якіх была пераважна савецкай вытворчасьці, на працягу трох дзён толькі й рабілі, што грамілі няпрошаных гасьцей. Уварваньне скончылася правалам, грамадзянская вайна на Кубе згасла, як сьлед не разгарэўшыся. Згубіўшы каля паўтараста чалавек забітымі і 1300 чалавек палоннымі, эмігранты адступілі і эвакуаваліся назад у ЗША.

Можна ўявіць сабе гэты дэсант — як яны высаджваюцца ўначы на родны бераг, і кожны ведае, што, напэўна, ідзе на верную сьмерць. І кожны не сумняваецца, што ідзе на яе за свабоду. Савецкія байкі пра наймітаў даўно сьпісаныя ва ўтыль: каля Плая-Хірон кубінцы ваявалі з кубінцамі, і ваявалі за ідэю. За сваё бачаньне Кубы, волю якой яны ўяўлялі па-рознаму. Гэтаксама пяць гадоў перад тым за некалькі соцень кілямэтраў на ўсход ад Плая-Хірон і затокі Качынас высаджваліся з купленай у амэрыканцаў яхты самі барбудас.

Цяпер жа бакі памяняліся месцамі. І ўсё ж тым, хто высадзіўся на Плая-Хірон, чагосьці не хапала. Таго, без чаго яны былі асуджаныя на паразу. Харызмы.

❗️«Мне ня трэба ўлады, — усьміхаючыся, казаў Кастра пасьля перамогі сваёй рэвалюцыі. — Паеду ў вёску і буду працаваць там адвакатам». Неўзабаве ён закрые апазыцыйныя газэты, ліквідуе незалежныя прафсаюзы, кіне ў турму іншадумцаў і навадніць краіну агентамі свайго «чырвонага гестапа» — DSE. Расстрэлы зробяцца звычайнай справай. А самым любімым спосабам падымаць кубінскую эканоміку зробіцца выкарыстаньне працы зьняволеных, якіх у краіне стане значна больш, чым турыстаў...

Ад барвовай зары на высьпе Свабоды яе жыхары ўцякалі, як ад чумы, яшчэ да падзеяў на Плая-Хірон. Пасьля 1961-га ўцёкі зрабіліся масавымі. Кубінскія бальсэрас, людзі, якія на сваіх плытах, бальсас, плывуць у Флорыду і на Гуантанама, ужо нікога не зьдзіўлялі. Палымяныя рэвалюцыянэры, якія дарваліся да ўлады, каб вызваліць няшчасных працоўных ад крывавага Батысты, закідвалі зь верталётаў тыя крохкія плыты мяхамі зь пяском. У 1994-м, за адзін год, так загіне сем тысяч чалавек. Людзі пусьціліся наўцёкі: ад бяспраўя, прымусовай працы, канцлягераў, жабрацтва і пошласьці дыктатуры.

У васьмідзясятых у Гаване каля пасольства Пэру сто дваццаць пяць тысяч кубінцаў будуць патрабаваць ад уладаў даць ім выязныя візы. І хто — самыя бедныя, простыя секары трысьнягу, самы рэвалюцыйны, здавалася б, элемэнт...

Эх, Куба, любоў мая... Не ацанілі яны той перамогі. Ненадоўга хапіла харызмы.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Свабода ў кубе

🎧 Слухайце Neuro Dubel — Куба

▶️ Глядзіце Куба - гэта востраў несвабоды, галечы, галечы і экспарту тэрарызму

@supermova #мова #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Прэзідэнт БНР.

😘 4 красавіка1557 — нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч. Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР.

У сакавіку 1918 году ў Радзе БНР вызначыліся прыхільнікі трох галоўных саюзаў БНР. Гэта былі саюз з Расіяй, саюз з Германіяй і саюз з Украінай. Тлумачылася ўсё проста: кожная зь пералічаных краін ужо захапіла частку тэрыторыі Беларусі, мела намер аформіць гэты захоп як частку сваёй тэрыторыі, ці, як Германія, перадаць захопленыя беларускія землі краінам-саюзьніцам — Летуве і Польшчы.

▶️Глядзіце ТРЫЗУБ І ПАГОНЯ — ПАДЛЯШША: беларусы і ўкраінцы ў Польшчы. Ці МАГЧЫМА нам жыць БЕЗ канфліктаў?

Пасьля візыту ў Германскую амбасаду ў Кіеве прэзыдэнтам Рады І. Серадой, прэзыдэнтам сакратарыяту Я. Варонкам і пяцьцю радаўцамі была накіраваная тэлеграма на імя германскага імпэратара Вільгельма ІІ са словамі падзякі за вызваленьне Беларусі «ад цяжкаго ўціску чужаго пануючаго зьдзеку і анархіі» і просьбай узяць Беларусь пад апеку Германіі. Германія, аднак, ніяк не адрэагавала на прапанову, і надзеі на яе дапамогу аказаліся марнымі.

Гэтая тэлеграма мела дрэнныя наступствы. Адзінства беларускіх палітычных сілаў было скасаванае. 1 мая ад удзелу ў працы ўрада адмовіліся Грыб і Бадунова, кабінэт Варонкі выйшаў у адстаўку, самая буйная палітычная партыя — Беларуская Сацыялістычная Грамада — распалася на тры партыі.

У архіве захавалася запіска невядомай асобы Язэпу Варонку: «Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі».

❗️На жаль, «выліваць памыі» на сваіх паплечнікаў на доўгі час стала характэрным для беларускай палітычнай эліты.

📰 Чытайце артыкул — Раскол у шэрагах Рады БНР

«Пасля акупацыі Беларусі, Язэп Варонка выязджае на эміграцыю, каб далей змагацца за незалежнасць свае Бацькаўшчыны. Па некаторым часе выязджае ў ЗША, арганізуе там Беларускую Нацыянальную Раду і выдае першы беларускі часопіс у Амерыцы «Беларуская Трыбуна».

📰 Чытайце біяграфію — Язэп Варонка — прэзідэнт БНР

Было вядома, што першы старшыня Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Варонка пахаваны на праваслаўных могілках у Чыкага, але дзе канкрэтна — ніхто ня ведаў. І вось навіна: Варонкава магіла знойдзена.

🗺 Знойдзеная магіла кіраўніка ўрада БНР Язэпа Варонкі

@supermova #мова #бнр

Читать полностью…

Супер Мова

Сьвята дупак дагары нагамі ❤️

14 лютага - дзень сьвятога Валянціна, штогадовае сьвята. Назоў паходзіць ад сьвятога Валянціна, якога згадвае ў гэты дзень пад час літургіі Каталіцкая царква. Раней у беларусаў-католікаў Валянцін быў звычайным прысьвяткам земляробчага календара.

Сьвята, аднак, мае сьвецкі характар. У гэты дзень дораць каханым і дарагім людзям кветкі, паштоўкі ў форме сардэчка, часта з паэтычнымі, любоўнымі тэкстамі — валянцінкі.

Прапануем вашай увазе некалькі варыянтаў на вечар:

Пакет double
🎶 Плэйліст песень пра ўзаемныя пачуцьці - Песьні пра каханьне
▶️ Фільм - Любоў насамрэч

Пакет single
🎶 Плэйліст песень пра разьбітыя сэрцы і складанасьці ў адносінах — Дажджлівы плэйліст
▶️ Фільм - Вечнае зьзяньне чыстага розуму

Пакет neutral
🎶 Плэйліст песень пра зіму - Зімовыя песьні па-беларуску
▶️ Фільм - Грукаючы ў нябесную браму

---

🤍 “Беларуская мова – гэта тое, што дапаможа не называць любоў да піва і каханьне да дзяўчыны адным і тым жа словам”. У чым розьніца паміж любоўю і каханьнем чытайце ў гэтым артыкуле .

❤️ Беларускія прыказкі пра кажаньне чытайце тут.

🤍 Як не закахацца ў прыдурка ці дурніцу. Парады псыхоляга чытайце па спасылцы.

Дагары нагамі нас жыцьцё гайдае
Мама дарагая, што такое з намі?
Дагары нагамі мы ў родным краі
Дагары нагамі, дагары нагамі


🎵 Рэха — Дагары нагамі

@supermova #мова #каханьне #любоў

Читать полностью…

Супер Мова

Я ўжо адчуваю подых вясны! І мне тэрмінова трэба або закахацца, або пайсці некуды вучыцца! А вам?

Калі і вам таксама, то я прапаную адным банкетам два вяселлі справіць: і павучыцца нечаму новаму, і закахацца ў беларускую мову! Пагатоў, на носе Дзень роднай мовы!

Таму сёння я абвяшчаю новы - вясновы набор на курсы беларускай мовы для дарослых беларусаў. Іх ужо прайшлі больш за 100 ўдзельнікаў і пакінулі свае водгукі, падзякі, заўвагі і прапановы для далейшага ўдасканалення. Як жа я ганаруся кожным і кожнай са сваіх выпускнікоў/іц!

А што ж у курсах новага? Праграма ўдасканаленая, новыя заданні і ідэі, але самае галоўнае - гэта вы, яго ўдзельнікі і ўдзельніцы! Бо менавіта самі аднакурснікі ствараюць непаўторную атмасферу даверу і насычаюць яе сваім досведам, гісторыямі і энэргіяй!

Па падрабязнасці праграмы і цэны завітвайце, калі ласка, на сайт!

За ❤️ і рэпосты будзе вам буська💋!

Читать полностью…

Супер Мова

Першая жанчына-драматург у Рэчы Паспалітай была беларускай.

🎎 13 лютага 1705 году ў Чартарыйску Валынскага ваяводзтва нарадзілася Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца, асьветніца й драматург Рэчы Паспалітай. Яна стала першай жанчынай-драматургам на нашых землях, і нават здолела стварыць самабытны тэатр у нясьвіскай рэзыдэнцыі Радзівілаў.

Уршуля Радзівіл была ў шлюбе зь нясьвіскім ардынатам, вялікім гетманам літоўскім князем Міхалам Казімерам Радзівілам (Рыбанькам) была шчасьлівая, вельмі кахала свайго мужа, пісала яму палкія паэтычныя пасланьні. Разам з тым, зь вялікай колькасьці дзяцей, якіх яна нарадзіла, выжылі толькі чацьвёра, а зь яе сыноў да старасьці дажыў толькі адзін - «Пане Каханку», князь Караль).

Паводле складу характару княгіня была сэнтымэнтальнай, цікаўнай і актыўнай. Яна занялася ўпарадкаваньнем інтэр’ераў замка, пераканала мужа аднавіць дзейнасьць друкарні, прывесьці ў добры стан бібліятэку й знакаміты архіў.

▶️Глядзіце Урокі гісторыі — Францішка Уршуля Радзівіл

🎭 Францішку Ўршулю не задавальняў побыт нясьвіскай шляхты, напоўнены бясконцымі паляваньнямі, баляваньнямі й абжорствам. Яна марыла пра тэатральныя прадстаўленьні, падобныя на тыя, якія яна бачыла ў Вішняўцы, у прыдворным тэатры свайго дзядзькі.

Сюжэты для сваіх «пастаральна-рамансавых» п’ес і «сьвецкіх містэрыяў» Радзівіл брала зь сярэдневечных драм і народных казак, антычнай міталёгіі, арабскіх і пэрсідзкіх гумарэсак, спалучаючы неспалучальнае ў самых незвычайных варыяцыях.

Драматычныя творы Францішкі Ўршулі Радзівіл былі падрыхтаваны да друку Якубам Побугам Фрычынскім і надрукаваны ў Жоўкве ў 1754. Аб’ёмісты фаліянт пад назваю «Камэдыі й трагедыі, складзеныя... яснавяльможнай княгіняй з князёў Вішнявецкіх Карыбутаў Радзівіл» уключае ў сябе дзевяць камэдый, пяць трагедый і дзьве опэры.

📚 Існуе некалькі экзэмпляраў кнігі, надрукаваных бяз даты, на добрай паперы, з адрозьненьнем як у тытульных лістах, так і ў тэксьце. Экзэмпляр, што знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Толькі ў 2003 у сьвет выйшла кніга выбраных твораў у беларускім перакладзе. Пераклад шэрагу твораў Францішкі Ўршулі Радзівіл на беларускую мову зьдзейсьнілі Натальля Русецкая, Натальля Гардзіенка, Андрэй Хадановіч, Жанна Некрашэвіч-Кароткая.

У 2011 годзе на той час мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін зьвярнуўся да гістарычнай спадчыны Францішкі Ўршулі й прадставіў на Купалаўскай сцэне аўтарскую рэканструкцыю тэатральнага вечара ў нясьвіскім палацы.

30 чэрвеня 2012 году пасьля 250-гадовага перапынку у Нясьвіжы ізноў загучалі творы княгіні Францішкі Ўршулі Радзівіл. Тэатар Янкі Купалы прадставіў на падворку княжацкага палаца нясьвіскую арлекінаду “Выкраданьне Эўропы, альбо Тэатар Уршулі Радзівіл”, створаную паводле трох п’ес славутай прадстаўніцы магнацкага роду.

▶️Глядзіце захапляльнае відэа пра жыцьцё і творчасьць Уршулі Радзівіл.

#мова @supermova #гісторыя #тэатар #радзівіл

Читать полностью…

Супер Мова

12 лютага - народзіны і падзеі.

1865 - Сьпірытус санктус. Мендзялееў абараніў дысэртацыю "Злучэньне сьпірту з вадой". Але пра гарэлку там не было ні слова.
❗️Дарэчы, традыцыйнымі беларускімі напоямі з'яўляліся медавуха і піва. Князі і шляхта магла дазволі сабе замежнае віно. А гарэлка прыйшла да нас ад усходніх суседзяў.

1910 - ў Вільні адбылася Першая беларуская вечарынка.
⚡️Мела значны грамадскі рэзананс, садзейнічала развіццю беларускага прафесійнага і аматарскага тэатральнага мастацтва.
⚡️Удзельнічала каля 100 чалавек, прысутнічала каля 1000 гледачоў.

1969 - нарадзіўся Серж Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў @lit_bel.
Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху авангардыстаў "Бум-Бам-Літ".
❕Якія адбываліся вечарынкі амаль праз 100 год і параўнаць можна тут ⚖️
🎧 Уключайце дзеткам вершы - Мышкі і дзеці

Калі нешта важнае забыліся, пішы ў каментарах.

@supermova #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Хто ён, наш беларускі Напалеон?

⭐️ Яго назвалі ў гонар імпэратара французаў, зь якім на землях былога Вялікага Княства Літоўскага тады зьвязваліся надзеі на аднаўленьне незалежнасьці. 11 лютага 1807 году нарадзіўся Напалеон Орда, выбітны беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік.

🎼 Напалеон Орда захапляўся музыкай – сябраваў з Шапэнам, Лістам, быў піяністам і кампазытарам, нават напрацягу сэзону ўзначальваў Італьянскую опэру ў Парыжы. Там ён шмат чаго зрабіў для папулярызацыі нашай айчыннай музычнай культуры ў Эўропе.

▶️Глядзіце Вусы Скарыны — Захаваў непаўторны вобраз Беларусі. Напалеон Орда

🎨 Але асаблівую вядомасьць спадар Орда атрымаў стварэньнем сэрыяў архітэктурна-гістарычных пэйзажаў, якія зафіксавалі былую славу, веліч і культуру беларускага, летувіскага, польскага й украінскага народаў. Да нашых дзён дайшло 1060 малюнкаў мастака, якія пераважна захоўваюцца ў музэях Польшчы й Ўкраіны.

Для сваёй творчасьці Напалеон Орда выбраў тэхніку алоўкавага малюнка, падмаляванага акварэльлю, гуашшу ці сэпіяй, якой дасканала валодаў. Менавіта гэтая тэхніка маляваньня дазваляла апэратыўна й найбольш дакладна адлюстраваць натурны архітэктурны краявід ва ўмовах падарожжа.

🛡 Падчас паўстаньня 1830-1831 гадоў спадар Орда камандаваў партызанскім атрадам. Ён стаў урэшце стралком чацьвертага палку коннай гвардыі Літоўскага корпусу ў Польшчы й нават вызначыўся ў бітве пад Коцкам, за што атрымаў вышэйшую ўзнагароду — ордэн Залатога крыжа й чын капітана паўстанцкай арміі.

У 1862-1863 гадах Напалеон Орда жыве то ў Горадні, то ў Вільні, то ў Пінску, потым на Валыні. У самы час паўстаньня, да канца 1864 году, ён мэтадычна аб’яжджае ўсе раёны найбольш актыўных баявых дзеяньняў і малюе краявіды.

З 1860-х гадоў і амаль да канца свайго жыцьця Напалеон Орда шмат падарожнічаў па ўсёй Беларусі, рабіў архітэктурныя накіды найбольш значных помнікаў, замалёўкі мясьцінаў, зьвязаных з жыцьцём выбітных асобаў, славутых помнікаў старасьвеччыны.

🗽Чытайце Імёны Свабоды — Напалеон Орда

Як добра вы ведаеце мясьціны, якія адлюстраваў спадар Орда? Давайце праверым!

Перад вамі тэст, у якім прапануем па малюнку вызначыць, што гэта за месца ці помнік архітэктуры. Не саромейцеся дзяліцца вынікамі ў каментарах!
https://t.me/QuizBot?start=AdmBdomg

#мова @supermova #мастацтва #гонар #гісторыя #тэст

Читать полностью…

Супер Мова

Імідж нішто, Мова - усё!

✨ Сын удзельніка паўстаньня Каліноўскага, ён лічыў, што ”беларуская мова е адна з найстарэйшых і найчысьцейшых з усіх моваў словенскіх: у ёй меней, як у другіх, чужаземнага налёту, яна можа служыць як бы ключам для ўсіх словенскіх моваў”. Ён рабіў спробы стварыць уласную беларускую азбуку й народны тлумачальны слоўнік. 10 лютага 1868 году нарадзіўся Карусь Каганец – беларускі паэт, грамадзкі дзеяч, перакладнік, мастак і палітык.

Што значыць “каганец”? Псэўданім азначаў простую сьвяцільню ў сялянскай хаце – пад такім прозьвішчам Карусь і застаўся ў гісторыі нацыянальнага руху й беларускай літаратуры. За ўдзел у рэвалюцыі Каганец двойчы сядзеў у турме – ❗️ апошнім разам ён знаходзіўся ў астрозе зь Якубам Коласам і нават рабіў малюнкі да яго твораў.

Беларускі народнік і рамантык-адраджэнец, як называў Каганца Максім Гарэцкі, цікавіўся найперш чатырма праблемамі беларускай мовы: графікай, правапісам, лексыкаграфіяй і граматыкай. Ён уважліва вывучаў маскальскую, лацінскую, арабскую й іншыя азбукі, шукаючы найбольш адпаведныя знакі для перадачы беларускіх гукаў. Ня менш ён цікавіўся й лексыкай: увесь час жывучы сярод простага люду ён запісваў незвычайныя беларускія словы з мэтай у далейшым скласьці тлумачальны слоўнік. Пыца, мыза, чмыс, гал, земец, зубель, подкур, комса, лютаваць, зырыцца, майначыць – усе гэтыя слоўкі маглі б уваёсьці ў абарот. У чарнавых паперах Каруся Каганца захаваліся 60 назваў беларускіх птушак, 35 назваў зьвяроў і 90 назваў дрэваў, характэрных для беларускай флёры.

🐎 Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Карусь Каганец

Творы Каруся Каганца, апрача некалькіх рэчаў, якія выйшлі асобнымі кніжкамі («Модны шляхцюк», «У іншым шчасьці няшчасьце схавана»), друкаваліся ў беларускіх выданьнях нашаніўскай пары. Некаторыя былі зьмешчаныя ў тыднёвіку «Вольная Беларусь» (1917, 1918), а пасьмяротныя — у газэце «Беларусь» (1919, 1920). Апроч усяго астатняга, Каганец апрацоўваў беларускія легенды й казкі, пісаў апавяданьні гістарычнага характара.

📕 Чытайце творы і кнігі - Карусь Каганец на Беларускай Палічцы

Дзе ты ёсць - там і свята!
Хто казаў, што занадта
Так! Гэта неверагодна, але ж
Заставайся нямоднай

🎵
Слухайце NIZKIZ - Раптам

#мова @supermova #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

Беларускі бард Віктар Шалкевіч vs Стывен Сьпілбэрг

🥳 9 лютага 1959 году ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці нарадзіўся Віктар Шалкевічбеларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.

Яшчэ ў школе спадар Шалкевіч пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. А за частыя сустрэчы зь дзецьмі й папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі – зусім як Стывен Сьпілбэрг, Астрыд Ліндгрэн і Ян Павал ІІ.

Шалкевіч неаднаразова быў льляўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93».

🎸 У музычнай і паэтычнай творчасьцьці Віктара Шалкевіча шмат добрай іроніі й жартаў. За гэты вершык яго нават папрасілі звольніцца з гарадзенскага тэатру лялек:

Цямнее край зубчаты бора,
І тчэ, забыўшыся, рука
Замест пэрсыдзкага узора
Партрэт Зянона Пазьняка.

☀️ Віншуем Віктара Шалкевіча з Днём народзінаў! Зычым творчага натхненьня, яшчэ больш цудоўных твораў, якія будуць дапамагаць рухацца далей.

🔗 Цікавае інтэрв’ю чытайце па спасылцы. Вельмі раім паслухаць адну з самых папаулярных песьняў Віктара Шалкевіча – “Кароткая гісторыя Беларусі”.

@supermova #мова #музыка #шалкевіч

Читать полностью…

Супер Мова

Краіна не можа быць незалежнай,
калі ў яе афіцыйным жыцці пануе чужая мова
.

🥳 8 лютага 1929 нарадзіўся Леанід Лыч (в. Магільна, Узьдзенскі р-н), беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафэсар.

⚡️ Абвешчаны перапіс 2019 проста не дае мне спаць. А калі людзі пачнуць запісвацца рускімі? Мы таксама чулі, што для рускай мовы мы зрабілі не меней, чым рускі народ. А калі людзі пазначаць, што іх родная мова — руская? А калі так зробіць большасць? Каб не “забралі” нас пасля перапісу, калі мы ўжо рускія людзі з роднай рускай мовай.

⚡️ Ніводны еўрапейскі народ не карыстаецца дзвюма мовамі. Трэба, каб беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай у сваёй краіне, як тое было прапісана ў студзені 1990 года (і гэта яшчэ за савецкім часам!).

⚡️ Краіна не можа быць незалежнай, калі ў яе афіцыйным жыцці пануе чужая мова. Чужая мова несумяшчальная з дзяржаўным суверэнітэтам, ёсць самая магутная зброя ў барацьбе з нацыянальнай ідэнтычнасцю, этнакультурнай спецыфікай Беларусі

💬 Чытайце шыкоўнае інтэрв'ю - Леанід Лыч святкуе 90-годдзе!

Грышка:
Ты лічыш гэта добрым тонам, браце, –
Сьвядома роднай мовы выракацца?
Савелій, а калісьці ўсе прадметы
Вучылі ў школе мы на мове гэтай…

Саўка:
Ай, знаеш што, ня нада ўсё да кучы!
Наш рускі – он вялікі і магучы.
А беларускі – он жа вымірае.
Хто гаварыт на ім – адна старая
Ў дзярэўні, ну і кучка адмарозкаў,
Што цягнуць апазіцыі павозку.

🎵Слухайце Саўка ды Грышка - Пра беларускую мову і Пра беларускую мову v2

@supermova #мова #гонар

Читать полностью…
Subscribe to a channel