supermova | Unsorted

Telegram-канал supermova - Супер Мова

1595

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot

Subscribe to a channel

Супер Мова

Быць людзьмі на балоце беларусы не перасталі.

🥳 8 лютага 1921 - Іван Мележ (в. Глінішча, Хвойніцкі р-н), беларускі пісьменьнік, драматург, публіцыст.

⚡️ Мележаву эпапэю (трылогія "Палеская хроніка" ("Людзі на балоце", "Подых навальніцы", "Завея, студзень")) прынята параўноўваць з Маркесавай: і тут, і там спрэсаваная вечнасьць, сто гадоў адзіноты, і тут, і там праз апісаньне лапіка роднай зямлі аўтар набліжае чытача да ўспрыманьня нейкага агульначалавечага болю, болю ўсіх за ўсіх.
⚡️ Людзі тут вядуць барацьбу за выжываньне — іншая справа, што для кагосьці гэта азначае хлеб, для кагосьці «кохту хвабрычную», а нехта сыходзіць у лясныя браты і бярэ ў рукі зброю.
⚡️ Але нават рвануўшы да места, якое «па-расейску горад», быць людзьмі на балоце беларусы не перасталі. Хіба ты маеш цьвёрдую зямлю пад нагамі?

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Востраў доктара М.

🎧 Слухайце аўдыёкнігу Івана Мележа - Людзі на балоце

Сапраўдны край маўчаньня -
Балотны край з насельніцтвам сваім.
Адмовіўшы змаганьне,
Ці ж ты, як корч, не стаў зусім глухім?
Казаць далей не варта.
За "дабрабыт" прадаў свой дух дарма.
І час прамовіць праўду:
Жывы тапелец, шанцаў больш няма.

🎵 Слухайце Gods Tower - Ludzi Na Balocie

@supermova @PENBelarus #мова #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

7 лютага - народзіны і падзеі.

🥳 1546 - Фёдар Еўлашоўскі, пісьменнік і грамадскі дзеяч у ВКЛ і РП. Вядомы як аўтар першых мемуараў на беларускай мове, а калі прасцей - першы беларускі блогер😁

🥳 1881 - Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліяфіл, аўтар «Нашай Нівы». Напісаў шэраг прац па гісторыі беларускай літаратуры, у якіх прывёў невядомыя на той час зьвесткі пра В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Баршчэўскага, А. Кіркора, А. Ельскага, Я. Лучыну, К. Каганца, М. Багдановіча і інш, упершыню надрукаваў гравіраваны партрэт В. Цяпінскага.
Не пужайцеся, бібліяфіл (aд гp. biblia — кнiгi i philia — любoў) - аматар, знаўца, збіральнік кніг, асабліва каштоўных і рэдкіх выданняў.😊

🥳 1812 - Чарлз Дыкенз, брытанскі пісьменьнік.
На беларускую мову былі перакладзеныя наступныя творы Дыкенза: «Домбі і сын» (1937), «Вялікія чаканьні» (1940), «Олівэр Твіст» (2010), «Калядны харал» (2014).
Дарэчы менавіта ў «Калядным харале» з'явіўся персанаж Скруждж, імя якога было выкарыстана мультсерыяле DuckTales.😋

🎧 Слухайце на Кніжным Возе - «Калядны харал» ці слухайце чытанку Аляксандра Ждановіча ў інстаграме aksiarodak_batumi

🇪🇺 1992 - у галяндзкім горадзе Маастрыхце (Maastricht) падпісана пагадненьне, якое дало пачатак Эўрапейскаму Зьвязу. А ў нашай усходняй "братэрскай" краіне ў Расеі зачынілі апошнюю савецкую калёнію для палітзьняволеных.

@supermova #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Увесь сьвет нам нешта павінны.

Гэтая кніга — не раман і ня зборнік вершаў, і тым ня менш ужо больш за паўтары сотні гадоў яна не пакідае абыякавым нікога, хто падазрае ў сабе здольнасьці ашчасьлівіць чалавецтва.

Яна з аднолькавым посьпехам магла б мець назву «Мая барацьба» ці «Што рабіць?» — але гэтыя інтрыгоўныя назвы чамусьці дасталіся іншым. Цытаты зь яе траплялі нават на дзяржаўныя гербы, што здараецца зусім ня з кожнай кнігай.

6 лютага 1848 года ў Брытаніі выдавецтвам Камуністычнай лігі быў выпушчаны першы наклад «Маніфэсту Камуністычнай партыі» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса.

Узяць — і ўсё падзяліць. А што застанецца, аддаць новай камуністычнай дзяржаве. Ніякай прыватнай уласнасьці — апрача той, што нажытая ўласнымі крывёю і потам. Сьмерць буржуям.

Экспрапрыяцыя зямлі, адмена права спадкаемства, серп прыпаяць да молата і запрэгчы ў гэтую канструкцыю кожнага, незалежна ад ступені ягонага падабенства да каня. А самога каня, то бок транспарт, таксама аддаць дзяржаве.

Незадаволеныя могуць ісьці лесам у накірунку дзяржаўнай мяжы.

Маладой буржуазнай гідры было ад чаго прыйсьці ў роспач. Хто не працуе, той ня толькі ня есьць, але і ня ёсьць.

Хто быў нічым, той зробіцца ўсім: вось гэтае ваяўнічае нішто пужала грамадзтва, бадай, больш за самі ідэі, выкладзеныя ў маніхвэсьце.

Ідэі, некаторыя зь якіх былі прынятыя праз стагодзьдзе буржуазнай гідрай на ўзбраеньне і якія шчасьліва дажылі да нашых дзён акурат у тых краінах, дзе маніфэст быў па-за законам. Ідэі, якія абяцалі шчасьце адразу і са зьніжкай.

Ідэі, якія значна пазьней выклікалі да жыцьця найвялікшыя мары і найвялікшых марнатраўцаў, найлюцейшы маразм і найстражэйшы маральны кодэкс, бэрлінскі мур і менскі мэмарыял, мардаваньне і морак, усеагульнае памарачэньне і акадэміка Мара... ну, і марксізм, ад якога, дарэчы, сам Маркс адхрышчваўся рукамі і нагамі, а іх у яго было, як вядома, па дзьве — зусім як у якога-небудзь буржуя.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Пролы ўсіх краін

Гэтыя людзі, як правіла, лічаць, што ісьціна толькі за імі, а ўвесь сьвет дурны. Гэта характэрнасьць маргінальнай псыхалёгіі. Але тут ня толькі гэта. З маргіналізму пайшоў увесь сацыялізм. Тут справа ідзе аб фармаваньні. Тут і фэмінізм, тут цэлая катэгорыя людзей на аснове марксісцкай ідэалёгіі, на люмпэнскай псыхалёгіі. І гэта ўсё фармуецца як пэўная ідэалёгія натоўпу, ідэалёгія мас, і ўрэшце яны выходзяць менавіта на дактрыну сацыялізму.

Фактычна на Захадзе цяпер ён ужо заяўлены. Ён паступова фармуецца, лібэральны сацыялізм. Гэта марксісцкая зьява. Клясычны клясавы сацыялізм. Клясавы сацыялізм быў у Расеі — гэта бальшавікі. Яны рабілі стаўку на пэўную групу людзей: на пралетарыят, на людзей, якія не валодаюць ніякай маёмасьцю і якім няма чаго губляць. І задача была, зрабіўшы стаўку на гэтых людзей, перамяніць чалавецтва.

А аснова сацыялізму любога — яна зыходзіць з псыхалёгіі, што ўвесь сьвет нам нешта павінны. Вот мне дрэнна жывецца, я бедны, а той багаты — гэта несправядліва. І таму з гэтага выходзіць другая псыхалёгія: што трэба зрабіць справядлівы сьвет: каб было вось так, каб людзі працавалі гэтак, каб усё было ўсім, і канчаецца гэта тым, што трэба адабраць і падзяліць, таму што ўсё робіцца грамадзкім, усё. Гэта мы ўсе перажылі пры клясавым сацыялізьме. І, як правіла, гэта псыхалёгія нізкіх людзей, натоўпу. Яны не разумеюць, што эканамічна гэта немагчыма.

Гэта канчаецца калючым дротам, адсутнасьцю прадуктаў і гэтак далей. Гэта тое, што было ў Савецкім Саюзе. Гэты камунізм савецкі, ён мільёны людзей адправіў на той сьвет, давёў усё, як той казаў, да ручкі — і праваліўся.

📝 Чытайце артыкул - Справа ідзе на разбурэньне чалавецтва

Got Snickers in my left hand and Mars in my right
Karl Marx is my sinister mastermind
Got Snickers in my left hand and Mars in my right
Karl Marx is my sinister mastermind

🎵 Слухайце BRUTTO - Kapital

@supermova #мова #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Грамадзянін БНР!

🥳 5 лютага 1964 года нарадзіўся Уладзімер Ляхоўскі, беларускі гісторык.

Ён быў шчыры нацыяналіст. У сваіх публікацыях, заснаваных на аналізе велізарнай колькасьці крыніцаў, ён даводзіў, што беларусы — нацыя, што ўжо на пачатку стагодзьдзя мы мелі і газэту, і музэй, што мы стваралі свае беларускія школы, што ў нас ёсьць і свае палітыкі, і культурныя дзеячы, і ў нас ёсьць чым ганарыцца. Яго расказы пра дзеячаў БНР — гэта гісторыі не аб мітычных пэрсанажах, а пра жывых людзей, якімі яны для яго і былі. І для яго не было варыянтаў адносна нашага сьцягу.

▶️Глядзіце Стрымы не паміраюць — Уладзімір Ляхоўскі — пра стварэнне БНР

Уладзімер Ляхоўскі быў патомным менчуком, але часам знаёмыя і калегі лічылі яго случаком: настолькі выдатна, да драбніц, ён ведаў гісторыю Слуцкага збройнага чыну.

Ляхоўскі — спачатку супрацоўнік «Беларускай Энцыкляпэдыі», затым часопіса «Спадчына», акадэмічнага Інстытуту гісторыі, Нацыянальнага архіву — меў бездакорную рэпутацыю знаўца ня толькі Слуцкай вайны пад сьцягамі БНР супроць бальшавікоў, але і цэлага шэрагу ключавых зьяваў «свайго» пэрыяду. Пра што ён ні пісаў: пра дзейнасьць беларускіх моладзевых арганізацый стагодзьдзе таму (кніга «Ад гоманаўцаў да гайсакоў» атрымала прэмію Ф.Багушэвіча нашага ПЭНу) або Рыскую дамову 1921 году, пра дзеячоў нацыянальна-вызвольнага руху — ураджэнцаў Беласточчыны або самагубства Ўсевалада Ігнатоўскага, заўсёды здавалася, што Ляхоўскі быў сучасьнікам тых падзеяў. Нібыта ён учора сядзеў з Іванам Луцкевічам за кавай у віленскім «Чырвоным Штралі» ці сустрэў першага прэзыдэнта Акадэміі навук Ігнатоўскага ў Аляксандраўскім сквэры пасьля допыту ў ОГПУ.

🗽Чытайце артыкул Уладзімера Арлова - Грамадзянін БНР

Я - беларус, мне чужога ня трэба,
З чыстым сумленьнем гляджу я на неба.
Тут нарадзiўся я, тут застануся.
Я ганаруся сваёй Беларусьсю!

🎵Слухайце N.R.M. - Беларускі шлях

@supermova #мова #ляхоўскі #гісторыя

Читать полностью…

Супер Мова

Беларускі Шэкспір.

🥳 4 лютага 1808 года нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, клясык беларускае літаратуры, адзін з пачынальнікаў новае беларускае літаратуры й драматургіі, паэт, тэатральны й грамадзкі дзяяч.

🎧 Яго самую вядому п'есу Пінская шляхта можна паслухаць у выглядзе радыёспектакля 1952 года на knihi.com.

▶️ Глядзіце Ўрокі гісторыі — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

"Бо гэта мова нашага Літоўскага статуту і заканадаўства... на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны", — пісаў у 1855 годзе Сыракомля пра творы Дуніна-Марцінкевіча. Сам Дунін-Марцінкевіч у тым самым 1855 годзе канстатаваў: «Я пад старасьць зрабіўся песьняром беларускага народу».

Дунін-Марцінкевіч дужа прыдаўся раньняму, балівудзкаму пэрыяду разьвіцьця беларускай літаратуры і за гэтыя заслугі атрымаў чын клясыка, зь якім пасьпяхова дабрыў да нашых дзён, штурхаючы паперадзе свой адпаліраваны вадэвільчык.

Ягоная ўяўная дыетычнасьць, ненавязьлівае франдзёрства і асабліва недатыкальнасьць аўтара дазваляюць дагадзіць практычна любой публіцы і надалей трымаць беларушчыну там, дзе яе хоча бачыць бальшыня насельніцтва – у музэйна-фальклёрным гета: побач з хрэнам-табе-ў-вочы і прэснымі маладзіцамі.

Слова “вадэвіль” паходзіць ад францускага “val de Vire“, даліна Віру: менавіта жыхары даліны ракі Вір у Нармандыі лічацца вынаходнікамі вясёлых тэатральных сцэнак з абавязковымі песенькамі-скокамі і немудрагелістым, замяшаным на каханьні і інтрыгах сюжэтам.

Праўда, вадэвіль, асабліва калі ён – фарс, пільнай патрэбы ў станоўчых героях ня мае. У чым ён мае патрэбу – дык гэта ў вясёлых інтрыжках, салёных жартах і вострых языках. Сьмех у “Пінскай шляхце”, вядома, спэцыфічны.

Мала хто задумваецца, што для цяперашніх школьнікаў, якія рагочуць зь “Пінскай шляхты”, выраз “Хрэн у вочы” выклікае трывалыя парнаграфічныя асацыяцыі.

Вось і атрымліваецца, што ўратаваць аўтара здольная адно мова. А мова ў Дуніна-Марцінкевіча сапраўды адметная, сакавітая, як грудзі юнай Марысі – відаць, што п’еса зьявілася з чагосьці большага, чым жаданьне аднаго пана трохі “папрастарэкаваць”; мова – вось стыхія Дуніна-Марцінкевіча, а зусім не тэатар.

Напэўна, Дунін-Марцінкевіч зь “Пінскаю шляхтай” пражывуць з намі яшчэ парачку вечнасьцяў. Урэшце, для таго, каб пакідаць пасьля сябе загадкі, неабавязкова быць вялікім – а загадкі застаюцца, як круглыя мокрыя адбіткі бутэлек на судовым сукне.

🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Кіно 1866 году

❗️ "Бо гэта мова нашага Літоўскага статуту і заканадаўства... на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны", — пісаў у 1855 годзе Сыракомля пра творы Дуніна-Марцінкевіча. Сам Дунін-Марцінкевіч у тым самым 1855 годзе канстатаваў: «Я пад старасьць зрабіўся песьняром беларускага народу».

▶️Глядзіце Хадановіча — Класік супраць імпэрыі

@supermova #мова #гонар #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

Наш Касьцюшка добрым быў,
Ён маскаля крэпка біў
!

🥳 4 лютага 1746 года нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка (Марачоўшчына), палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасьць ЗША.

🔗 Як адкрывалі першы ў Беларусі помнік нацыянальнаму герою Касьцюшку ў артыкуле - Сьвята яднаньня

1️⃣Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі
2️⃣«Нарадзіўся я літвінам... смуга будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі...»
3️⃣Першую адукацыю атрымаў у калегіюме пад Пінскам

🔗 Падрабязней чытайце - 10 прычын, чаму слава Касьцюшкі належыць Беларусі

Тадэвуш Касьцюшка - нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі й ЗША. Ён быў таленавітым вайскоўцам і ня менш цікавай асобай. Што вы ведаеце пра нашага генэрала?

🧑‍💻 Нечаканы Касьцюшка: гэтыя факты пра генэрала вы наўрад ці ведаеце - прайсці тэст

Радзімай ён лічыў наш палескі край.
Праслыў ён ваяром сярод варожых зграй.
І псы-маскалі, і ангельскія сабакі
Вылі, калі ім надзіралі сракі!

І ў Рацлавіцкай бітве, і пад Саратогай
Трымаўся берасьцейскі шляхціц годна!

🎧 Dzieciuki - Тадэвуш Касьцюшка

▶️Глядзіце Вусы Скарыны — Як Тадэвуш Касцюшка дапамог з’явіцца ЗША

@supermova #мова #касцюшка #героі #гонар

Читать полностью…

Супер Мова

"Вечна жыві і квітней Парагвай"!

Уначы 3 лютага 1989 году амбітны парагвайскі генэрал Радрыгес, пакрыўджаны на тое, што надоечы яго сабраліся адхіліць ад пасады, павёў свае дывізіі на прэзыдэнцкі палац. Так скончылася амаль 35-гадовае кіраваньне дыктатара Парагваю Альфрэда Стрэснэра...

Зьдзейсьніўшы дзяржаўны пераварот, Стрэснэр пачаў распараджацца краінай так, быццам гэта яго ваенная здабыча. Ён арганізаваў у Парагваі некалькі дзясяткаў канцлягераў і фактычна легалізаваў гандаль рабамі. Ён называў сваім імем усё, што трапіцца пад руку.

На гэтым адрозьненьні(?) ад Беларусі канчаюцца(?) і пачынаюцца аналёгіі:

Лёзунгі, як і дыктатуры, рэдка бываюць арыгінальныя. Каб разьвесіць паўсюль плякаты «За Парагвай!» і «Квітней, Парагвай!», вялікага розуму не патрабуецца. «Бацька Альфрэда. Мір і прагрэс» — такія словы суправаджалі кожнага парагвайца, куды б ён ні накіраваўся.

Асаблівага прагрэсу таксама не заўважалася. Прынамсі, ніхто не прыгадвае часы Стрэснэра з каўбаснай настальгіяй і сьлязой па бясплатнай адукацыі і мэдыцыне.

✅ Ніхто мяне ня любіць... Ня маючы іншых прыяцеляў, ён сябраваў са сваімі калегамі-душагубцамі, Піначэтам і паўднёваафрыканскімі расістамі. Маўляў, я свой народ за цывілізаваным сьветам не павяду. І не павёў.

✅ Ён абвясьціў кантрабанду галіной дзяржаўнай эканомікі, і гэта таксама нешта падазрона нагадвае.

✅ Ён хаваў у Парагваі нацыстаў і іншых злачынцаў. Зусім як у нас, дзе, здаецца, для кожнага кандыдата ў Гаагу гатовы і стол, і дом.

Ён завёў сабе ручны парлямант, які паслухмяна прымаў выгодныя яму законы, умеў браць ношку і стаяць на задніх лапках. Трыццаць пяць гадоў гэтая «палатка» стварала ілюзію, што яна ёсьць, і зьнікла разам са Стрэснэрам.

«Сябрам усё, ворагам закон» — гэта была ўлюбёная прымаўка Стрэснэра, а на гэтым эстэтыкі не пабудуеш. Як і на дажынках, «застабільнасьці» і дробнай помсьлівасьці і калгасным мадэрнізме беларускай улады.

✅ Ён арганізаваў сапраўдны генацыд індзейцаў гуарані. Беларускамоўная меншасьць у РБ пакуль што не(?) пачуваецца ахвяраю генацыду, але што такое бяспраўе, яна ведае дастаткова добра. Ды і трыццаціпяцігадовага стажу тутэйшы Стрэснэр яшчэ не дасягнуў.

✅ Ён лічыў, што дзяржава — гэта ён. Ну, і ягоныя дзеці.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Квітней, Парагвай!

Жыць стане лучшэ, весялей
Срэдзі ухожаных палей.
Калі працягваць гэты сюр,
Дык страцім мы краіну ўсю!
Градут златые ўрэмена,
Пайдзёце есьлі дружна на

🎵 Слухайце Саўка ды Грышка - Бураціна (кавер)

@supermova #мова #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

I ты хочаш быць такім?

🔥 2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі (в.Мастаўляны), лідэр беларускага нацыянальнага вызвольнага руху, рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст і паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.

📕 Адна з найлепшых дакументальных кніг, дае зразумець, калі сталі асобнай нацыяй – “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі” Сяргея Абрамейкі. Смапаваць электронны варыянт можна тут.

▶️ Глядзіце — КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ. Як ён адкрыў сваю апошнюю таямніцу напярэдадні 2020 года.

Кастусь маўчаў.
Звычайна ў людзей так. Першае — гэта я, другое — сям’я, родны дом, трэцяе — родны горад, чацвёртае — родная краіна, пятае — родная Зямля, роднае Чалавецтва. І кожны любіць сам сябе, амаль усе — сям’ю, большасць — родны горад, частка — радзіму. І толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па-сапраўднаму, а не на словах...
Ён сеў і абхапіў мускулістымі рукамі калені.
— Мы нават да любові да радзімы ў большасці не дараслі. І таму тут больш за ўсё патрэбны людзі, якія прайшлі ўсе ступені. Бываюць такія, багатыя любоўю і нянавісцю. У іх увесь свет узарваны і перакулены. Яны любяць чалавецтва больш, чым радзіму, радзіму больш, чым родны дом, а ўсё гэта разам — больш за саміх сябе. Яны, разумееш, свабодна аддаюць жыццё і дом і ўсё — для краіны і чалавецтва.
І ты хочаш быць такім?
Буду вельмі старацца... Што ж, самога сябе я аддам. А каго я маю права аддаць, акрамя сябе? Жонку? Дзяцей?
У цемры блішчалі ягоныя вочы.
— Не, калі аддаваць, то толькі сябе. Брат Віктар кажа: каханне не павінна вісець у нас на нагах... Наш народ спявучы, таленавіты, горды. І вось яго ўвесь час дзякуюць за дабрыню, седзячы на ягонай спіне.

📚 Раман Уладзімера Караткевіча - Каласы пад сярпом тваім

Беларусь - не царам маскоўскім.
Беларусь - не варшаўскім панам!
Маліцца - не наша справа.
Кастуся мы папросту ўспомнім:
Беларусі паўстаўшай - слава,
Беларусі - ў пояс паклон.

✍️ Верш Алеся Дудара - Кастусь Каліноўскі

▶️ Глядзіце Торба Барадзеда — Кастусь Каліноўскі быў дыктатарам?

@supermova #мова #каліноўскі #героі

Читать полностью…

Супер Мова

Магілёўцы вырашылі - годзе!
Не знайшлося ніводнага здрадніка!

Магілёўскае паўстаньне адбывалася 1 лютага 1661 року, падчас вайны 1654—1667 рокаў.

Быў распрацаваны плян паўстаньня, паводле якога ўсе гаспадары, у якіх стаялі па хатах маскоўскія ратнікі, мусілі абясшкодзіць іхнюю зброю, дастаўшы крэмень ці іншым чынам папсаваўшы яе.х Да апошняе хвіліны расейцы не здагадваліся пра змову месьцічаў.

Жыхары акупаванага маскоўскімі войскамі Магілёва за некалькі гадзінаў зьнішчылі шматтысячны гарнізон і вызвалілі места.

За паўстаньне Магілёву было вернутае Майдэборскае права, адабранае ў 1654 року пасьля таго, як места было аддадзенае маскоўскаму войску бяз бою, а таксама места атрымала новы герб «у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб — Пагоня»

▶️ Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні - Магілёўскае паўстанне 1661

Яднайцеся і ідзіце браты нашы і ваюйце
Як гэта належыць нам, за сябе на землях нашых
Хай будуць рукі стомлене не ад плуга, а ад цяжкіх мячоў
Каб сталі мы вольныя, як прашчуры
Павінны мы сцягам нашым даць трапятаць на ветры
І падняць прах вайны за сабой і даць ворагам удыхнуць яго


🎵 Слухайце Дрыгва - Заклік

@supermova #мова #паўстаньне #магілёў

Читать полностью…

Супер Мова

Слуц­кая па­літра.

🥳 1 лютага 1931 - нарадзіўся Іван Пратасеня (в. Старцавічы Слуцкага раёну), беларускі мастак-акварэліст

Пісаў многа партрэтаў-прысвячэнняў гістарычным асобам: Кірылу Тураўскаму, Еўфрасінні Полацкай, Францыску Скарыну, Максіму Багдановічу, Цётцы, Якубу Коласу, Янку Купалу, Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу.

Мастак карыстаецца хуткай, эцюднага характару манерай выканання, якой уласцівы абагульненне формаў. Выкарыстоўвае і прыёмы спалучэння шырокага пісьма з наступнай дасканалай прапіскай асобных частак твора і асобных дэталяў. Пераважная большасць партрэтаў і тэматычных кампазіцый адрозніваюцца працягласцю выканання, шматслойнай прапіскай, прапрацоўкай дэталяў, вытанчанасцю формаў. Каляровая гама твораў, як правіла, выклікае ў гледача мяккі, лірычны настрой.

📝 Чытайце Спадчыну слуцкага краю - Пратасеня Іван

Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музеі імя М. Багдановіча (Мінск), Мастацкім фондзе БСМ, Мінскім абласным краязнаўчым музеі (Маладзечна), Брэсцкім і Магілёўскім абласных краязнаўчых музеях, у шэрагу іншых музеяў Беларусі (Навагрудак, Тураў)

▶️ Глядзіце "Дыялогі пра культуру" - Іван Пратасеня

#мова @supermova #пратасеня #слуцак #мастацтва

Читать полностью…

Супер Мова

Ніякай літасьці Альгерду Б.

🥳 Віншуем Альгерда Бахарэвіча, які нарадзіўся 31 студзеня 1975 (Менск), беларускага пісьменьніка, перакладніка, журналіста, сябра Беларускага ПЭНа і нашага галоўнага пастаўшчыка кантэнта на тарашкевіцы і крытычнага мысьленьня.

Працаваў настаўнікам, журналістам. Быў адным са стваральнікаў і лідэрам панк-гурту «Правакацыя», актыўным удзельнікам моладзевага творчага руху «Бум-Бам-Літ», сябра літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK».

Пісаць пачаў яшчэ школьнікам. Цяпер ён — аўтар шматлікіх кнігаў прозы. Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, баўгарскую, славенскую мовы.

Для свайго рамана "Сабакі Эўропы" ён стварыў штучную мову бальбуту.

©️ "Не, я зусім не прэтэндую на ролю прарока. Але, успамінаючы свае кнігі, я горды тым, што меў такі нюх, такое адчуваньне сапраўднай сутнасьці дзяржаўнай сыстэмы. Усе мае свабодаўскія кнігі, а асабліва #каляндар, мае раманы, мае калёнкі на розных сайтах цяпер чытаюцца вельмі актуальна, хоць раней я часта чуў, што ўсё гэта мастацкія перабольшаньні і насамрэч усё ня так страшна і можна спакойна жыць. Але раптам высьветлілася, што ўсё сапраўды страшна. Яшчэ страшней."

✏️ Чытайце калёнкі А. Бахарэвіча на budzma і свабодзе

Новыя кнігі Бахарэвіча: “беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру” “Тэатр шчасьлівых дзяцей” і прыпавесьць “Плошча Перамогі” і ягоная зусім свежая «Ператрус у музеі», прадаюцца на сайце knihauka.com

📕Чытаеце іншыя кнігі ў электронным варыянце на kamunikat.org

▶️ Глядзіце ХАДАНОВІЧа — Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі

Бахарэвіч, Хадановіч падвышаюць мой айкью
Трэнд, трэнд, трэнд, беларускі брэнд

🎵 Слухайце Recha - Трэнд

🔵 Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Альгерда Бахарэвіча і сачыце за яго творчасьцю і цікавымі допісамі. Годныя людзі побач!

@supermova @PENBelarus #мова #каляндар #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

Першая навуковая установа ў гісторыі Беларусі.

30 студзеня 1922 году быў створаны Інбелкульт, Інстытут беларускай культуры – вышэйшая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова, першая ў гісторыі Беларусі. Інбелкульт існаваў да 1928 году, пасьля чаго быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук.

✨ Ня маючы інстытуцыйных папярэднікаў, ён усяго толькі за сем гадоў змог сфармаваць паўнавартасныя навуковыя веды аб Беларусі, ператварыць яе ў адзін з цэнтраў навуковага жыцьця, стварыць інтэлектуальную эліту краіны.

Дасягненьні Інбелкульту нельга зводзіць да адной навукі. Ён узначаліў шырокі культурны й нацыянальны рух, стаў генэратарам і выразьнікам ідэй.

📚 Да стагодзьдзя Інбелкульту Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук пачала ствараць лічбавую калекцыю ягоных выданьняў, якая захоўваецца ў фондах НАН Беларусі.

▶️ Глядзіце плэйліст — Інбелкульт100

@supermova #мова #інбелкульт #навука

Читать полностью…

Супер Мова

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве.

📚 29 студзеня 1965 году нарадзіўся Ўладзіслаў Ахроменка, беларускі пісьменьнік, празаік, кінасцэнарыст, драматург.

Ён пісаў у вострасюжэтных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам стаў адным з распачынальнікаў ў Беларусі жанра кінарамана. Ён не баяўся пісаць і ўвогуле не разумеў, як у калег працуе ўнутраны цэнзар - чаму пра адно пісаць можна, а пра другое - не.

📕 Чытайце яго кнігі ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам:
- Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
- Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша, пераказаная Вечным Жыдам
- Здані і пачвары Беларусі

Некаторы час Уладзіслаў жыў у Чарнігаве, дзе “набраўся шкоднага віруса свабоды – свабоды выказваньня, свабоды думкі”. Ён працаваў у Цэнтральным архіве былога КДБ УССР з дакумэнтамі былога КДБ.

😱 Чытайце яго даследваньні — Расстрэльныя тэчкі захаваліся ў кожнай архіўна-ўліковай службе

Мы пакланіліся, дзе хаты зруйнаваны
У палескіх вёсках, дзе загінулі
Ад чэкісцкіх куляў нашы сёстры і браты
Што не здаліся, веры не пакінулі!

🎵
Слухайце Dzieciuki - Лясныя браты

©️“Трэба шмат што памяняць. Калі сказаць коратка, дык трэба найперш пазбавіцца казённага патрыятызму. Ён у выпадку чаго нам не дапаможа. Неабходна растлумачыць моладзі, што радзіма - гэта ня сьцяг над гарвыканкамам і не надпісы на білбордах «я люблю Беларусь». Радзіма - гэта зямля, па якой мы ходзім, гэта магілы нашых дзядоў, гэта наша мова, гэта наша гісторыя, гэта наша школа. Сапраўдны патрыятызм ідзе не ад сьцягоў, масавых сьвятаў і гопнікаў зь півам у руках, ён - сума ўсіх пералічаных складнікаў”.
У. Ахроменка.

🎙 Чытайце інтэрвію зь пісьменьнікам — Казённы патрыятызм беларусам не дапаможа

@supermova #мова #літаратура #ахроменка

Читать полностью…

Супер Мова

Яму забаранілі здымаць фільм пра Каліноўскага.

28 студзеня 1943 - нарадзіўся беларускі кінарэжысэр Міхаіл Пташук (в. Федзюкі, Ляхавіцкі раён), які стварыў легендарныя фільмы Вазьму твой боль”, “Чорны замак Альшанскі”, “Знак бяды”. Але паводле тых, хто зь ім працаваў, лепшымі ягонымі стужкамі маглі стаць тыя, якія яму не дазволілі стварыць.

🎬 З 1974 году Пташук працаваў на кінастудыі “Беларусьфільм” – ён неаднаразова атрымліваў высокія ўзнагароды на прэстыжных кінафэстывалях. Спадар Міхаіл асаблівую ўвагу зьвяртаў на складаныя гістарычна-філязофскія праблемы, для яго фільмаў характэрная псыхалягічная заглыбленасьць. Сцэнары для сваіх стужак ён знаходзіў на старонках беларускай літаратуры.

©️ Паэт Генадзь Бураўкін распавядаў:

“Ён любіў, ведаў і вельмі хацеў здымаць фільмы па творах беларускай літаратуры. Прытым - па творах прыкметных. Гэта й “Чорны замак Альшанскі“ Ўладзімера Караткевіча, і “Вазьму твой боль“ Івана Шамякіна. Я запомніў, як ён няпроста, нялёгка падыходзіў да “Знака бяды“ Васіля Быкава, як ён працаваў над гэтым фільмам, як ён змагаўся разам з Быкавым за гэты фільм, бо ў яго было вельмі многа праціўнікаў, асабліва ў той часткі, дзе гаворка ідзе пра калектывізацыю”.

Міхаіл Пташук не ажыцьцявіў адзін з самых важных сваіх праектаў - фільм “Вітаўт”. Гэты фільм не далі зьняць на “Беларусьфільме” у сярэдзіне 90-х. А крыху пазьней была пахаваная яшчэ адна ягоная мара – фільм пра Каліноўскага.

©️ Уладзімер Халіп, які напісаў сцэнар для гэтай стужкі, казаў:

“І вось з гэтым сцэнаром, калі была, здавалася б, новая эпоха, ужо Беларусь стала незалежнай як бы й ужо нейкае новае начальства ў нас зьявілася, Міхась Пташук пайшоў па розных інстанцыях. Хадзіў-хадзіў, і ўсе гаварылі, што Міхась Пташук — гэта ж такая прабіўная сіла, ніхто перад ім устаяць ня зможа. Не-е-е, ён вярнуўся ні з чым. Кажа — немагчыма гаварыць ні з кім, нібы — у вату. І ня толькі гэтая тэма. Шмат яшчэ іншых тэмаў, зь якімі ён таксама прабіваўся да экрану й якія сапраўды зрабілі б зь яго вялікага беларускага майстра, таму што ён па прыродзе сваёй быў беларусам, любіў усё гэта, разумеў усё гэта, ён мог гэта рабіць, яму гэтыя фільмы рабіць не дазвалялі. Усё беларускае прыдушана, усё вынішчаецца сьвядома, мэтанакавана. І зразумела, што й Міхась ня ўпісваецца ў гэтую палітыку”.

▶️ Глядзіце відэа ад Haroshak - Міхаіл Пташук

#мова @supermova #кіно #пташук

Читать полностью…

Супер Мова

Непакорныя менчукі.

27 студзеня 1906 Пуліхаў робіць замах на Курлова.

За сэкунду перад вачыма Курлова прамільгнула ўсё ягонае жыцьцё. Прамільгнуў менскі вакзал, дзе яму давялося год таму ўтаймоўваць бунт, самы настаяшчы — і хто яго асудзіць за тое, што крыві тады не ўдалося пазьбегнуць?... Гаўляйтар ён ці не? То бок, пардон, губэрнатар?

...Нават дзіўна, што ў гэтай бойні ля Петрапаўлаўскай царквы ўсе засталіся жывыя.

Яшчэ больш дзіўна і злавесна, а месцамі і сымбалічна выглядае саслоўны партрэт удзельнікаў і пацярпелых гэтае драмы. Дваранін, mersavets et negodiay Пуліхаў кідае бомбу ў двараніна Курлова. Дваранка, генэральская дачка Ізмайловіч, сястра якой праз тыдзень пасьля менскіх падзей спрабавала забіць аднаго з царскіх адміралаў, страляе ў двараніна Норава. Дваране Старовы кідаюцца на двараніна Пуліхава. Народ ні пры чым, народ стаіць сярод публікі і служыць у паліцыі, і кулі дастаюцца радавым і паштальёнам — як ад двараніна Курлова, так і ад дваранкі Ізмайловіч.

Івана Пуліхава павесілі на вежы Пішчалаўскага замку 26 лютага. Цела яго спачатку пахавалі на Старажоўскіх могілках, а потым, пасьля другой сусьветнай вайны, перапахавалі на Вайсковых. Ізмайловіч сьмяротнае пакараньне замянілі катаргай. Былога губэрнатара Курлова тленнасьць дагнала ў Бэрліне, куды ён уцёк, ратуючыся ад ЧК.

Традыцыя запрашаць для ўтаймаваньня непакорных менчукоў кавалерыстаў з Волагды, Курску і Масквы-с дажыла да нашых дзён. А іншая традыцыя — называць менскія вуліцы імёнамі тэрарыстаў, забойцаў і людзей з сумнеўнай рэпутацыяй — ня надта спрыяе выхаваньню ў гараджан пакорлівасьці і законапаслухмянасьці. Аднак гэты Пуліхаў, як ні круці, чамусьці падаецца значна больш сымпатычнай асобай за ўсіх Мясьніковых і Кнорыных, разам узятых.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — А горад падумаў: вучэньні ідуць

▶️ Глядзіце пра назвы іншых менскіх вуліцаў у перадачы - Шыльды

Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.

🎵 Слухайце Незалежную Рэспубліку Мрою - "Minsk-Mensk"

@supermova #мова #каляндар

Читать полностью…

Супер Мова

Заўзяты краязнаўца ці “вораг справы нашай”?

📜 7 лютага 1881 году нарадзіўся Рамуальд Зямкевіч, у беларускіх навуковых колах вядомы як калекцыянер, бібліяфіл, бібліёграф, гісторык беларускай літаратуры ды краязнаўца. З гэтым складана спрачацца: Зямкевіч дасьледаваў беларускую бібліяграфію, старажытную беларускую літаратуру, беларускую літаратуру ХІХ ст., этнаграфію, беларускую народную эстэтыку, фальклёр, беларускае мастацтва. Спадар Рамуальд падрыхтаваў і выдаў першы спэцыялізаваны бібліяграфічны даведнік на беларускай мове — «Беларуская бібліяграфія» (1910). Напісаў шэраг прац па гісторыі беларускай літаратуры, у якіх прывёў невядомыя на той час зьвесткі пра В. Дунін-Марцінкевіча, Я. Баршчэўскага, А. Кіркора, А. Ельскага, Я. Лучыну, К. Каганца, М. Багдановіча. З 1909 году яго друкавалі ў “Нашай Ніве”.

Але студэнт па прозьвішчу Смоліч, які пазьней стане буйным вучоным і арганізатарам навукі, у ліпені 1914 году напісаў, што на яго думку, Зямкевіч – “вораг справы нашай” і што “з ім прыдзецца змагацца”. Так глядзеў на Зямкевіча малады палітык, сацыял-дэмакрат. Згадвалі, што Рамуальд неяк абмовіўся: “Мая бацькаўшчына там, дзе мне добра”.

Палітычная дзейнасьць і ўвогуле асоба Зямкевіча напрацягу ўсяго яго жыцьця як бы распалавіньваецца 🤔. З аднаго боку ён – прыхільнік польскіх уладаў, прыхільнік Пілсудзкага. А з другога – калекцыянер, аўтар беларускіх газэт і часопісаў, папулярызатар беларускага народнага руху.

У Другую сусьветную вайну значная частка калекцый Зямкевіча згубілася, нейкая частка трапіла ў іншыя рукі. Сам Рамуальд трапіў у рукі гестапа й загінуў у канцьлягеры.

📝 Чытайце артыкул з сэрыі "Яны былі першымі" - Рамуальда Зямкевіча

#мова @supermova #гісторыя #краязнаўства

Читать полностью…

Супер Мова

Цьвёрда трымаўся Аркадзь на дапросе.

📖 6 лютага 1914 - нарадзіўся Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі.

Вершы Куляшова ўвайшлі ня толькі ў дом да кожнага беларуса, яны і на лецішча да яго прабраліся, яны ўвайшлі ў яго генэтычны код, яны сапраўды жывуць у народнай памяці. Зь лёгкасьцю забываючы найлепшыя радкі беларускіх клясыкаў, мы ўсё жыцьцё памятаем вось гэта, неўміручае, ладнае-складнае і з задавальненьнем цытуем, разяваючы рот у раблезіянскай усьмешцы:

«Цьвёрда трымаўся юнак на дапросе,
Тоячы думкі і словы свае...»

Куляшоў у ягоным школьным варыянце паўставаў паэтам абсурду, доказам штучнасьці літаратуры і яе неактуальнасьці. Ня толькі цяперашнім, але і савецкім маладзёнам цяжка было сабе ўявіць, што можна пайсьці на сьмерць за камсамольскі білет, за сьцяг брыгады, за ідэю. За білет на якую-небудзь чарговую верку-сярдзючку — гэта яшчэ можна зразумець. Есьць білет на балет, на трамвай білета нет. За членскі білет БРСМ жыцьцё дакладна ніхто не аддасьць. Хіба што левую руку — мастурбаваць можна і адной, правай, ёй жа галасаваць «за», працаваць ня трэба і ў войска ня возьмуць.

«Усё горкае ў таемны сшытак вынес
І лёгка мне было, і плакаў я...»

Усё соладка-правільнае Куляшоў вынес у іншыя сшыткі і атрымаў за іх свае сталінскія і іншыя прэміі. А ў адным, таемным застанецца горкае, сапраўднае. Яго ў Куляшова ня так ужо й мала. Роўна столькі, каб не пераймяноўваць вуліцу ягонага імя, калі цёмныя часы скончацца. Я люблю назіраць у розных аўтараў, як дэманы іхнай маладосьці вяртаюцца да іх у сталасьці — і Куляшоў тут не выключэньне.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Таемны сшытак

Што стала з сапраўднай "Алесяй" — гэта дэтэктыў, Песьняры і галоўная таямніца паэта?

▶️ Глядзіце Хадановіча — Найлепшы верш Куляшова

Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.

🖋 Чытайце Аркадзь Куляшоў — Бывай...

@supermova @chadanovic #мова #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

“Дудуткі” ўжо ня тыя.

У 1994 годзе нарадзіўся музэйны комплекс “Дудуткі”. Тыя самыя Дудуткі з “Слова пра паход Ігараў”, дзе адзначыўся магутны супернік самога бога сонца Хорса – вялікі полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Музэй пад адкрытым небам зьявіўся каля вёсксі Дудзічы Пухавіцкага раёну. Пры канцы XІX стагодзьдзя Дудзічамі валодалі Ельскія, якія стварылі там сядзібу музаў. Праз сто гадоў ад яе захаваўся толькі парк з рэшткамі вадзянога млына.

📚 Дык вось, у 1994 у Дудзічы прыехаў Яўген Будзінас - сын літоўскага камуніста, колішняга рэвалюцыйнага камісара Жамойці, беларускі пісьменьнік, выдавец, журналіст і сябра БНФ, які натхнёна лавіў пах ветру перамен. Тут адразу задыхаў кавальсі горан, закруціліся ганчарныя колы, загрукаталі ткація варштаты, а бровар пачаў варыць “будзіснаўку”. Паводле сучасьнікаў, пасьля шкляначкі той самай “будзіснаўкі” галасы рабіліся цішэйшымі, фарбы – ярчэйшымі, жанчыны – прыгажэйшымі.

Яўген ладзіў тут шматлюдныя сьвяты зь непаўторнай, куражнай атмасфэрай: тут зьбіраліся дыпляматы, літаратары, журналісты, музыкі.

Будзінас стаў старшынёй праўленьня вядомай на той час фірмы-выдавецтва, за нагоды якой выйшлі ў сьвет вершы, казкі, дэтэктывы, самвыдат XX стагодзьдзя. Але знайшліся тыя, каму заміналі таленты Будзінаса, асабліва ягонае вальнадумства.

Прыйшоў час, калі Яўген не змог прыехаць у Дудуткі як гаспадар.

Моцна хворы, напрыканцы жыцьця Будзінас напісаў і выдаў кнігу пра каханьне “Давайце, дзяўчаты”. Прэзэнтацыя павінна была адбыцца ў менскім Доме літаратара, які належыў тым, каму чытаць кнігі “нету ўрэмені” – менавіта тых, каго Яўген завяшчаў “перапісаць, пераплюнуць, перакрычаць”. Негледзячы на аплочаную арэнду прэзэнтацыю сарвалі – людзі сабраліся перад зачыненымі дзьвярыма.

Будзінас усё роўна правёў прэзэнтацыю – у Дудутках, каля свайго дому, куды ён запрасіў тых, каго не хацеў перапісваць, пераплёўваць, перакрыкваць. Хутка ў садзе, блізка ад дому, які так любіў Яўген, зьявіўся надмагільны камень.

🗽Чытайце Імёны Свабоды - Яўген Будзінас, Кала Бруньён нашага часу

#мова @supermova #дудуткі #будзінас

Читать полностью…

Супер Мова

Навальніца 1941 Шчамелёва,
Навальніца 2021 Цэсьлера —
"не твоя війна"
.

🎨 5 лютага 1923 году ў Віцебску нарадзіўся Леанід Шчамялёў, беларускі мастак, народны мастак БССР. Ён працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, выкарыстоўваючы свабодную плястычную манеру, гучныя колеры, сьвятлоценявыя дынамічныя эфэкты.

Леанід Шчамялёў прайшоў вайну, падзеі якой не маглі не паўплываць на ягоную творчасьць ("Навальніца. 22 чэрвеня 1941 году"). Але сучасьнікі заўважалі, што батальныя сцэны яго ніколі не цікавілі – майстру былі важныя псыхалягічныя сюжэты (“Маё нараджэньне”, “Палявы трыбунал”).

Шчамялёў перш за ўсё паказваў тое, што здараецца з чалавекам на вайне, што ён адчувае, страх, боль, жах, пакуты, сьмерць. У сваіх карцінах ён адмаўляе вайну.

⚔️ Спадар Шчамялёў таксама пісаў карціны, прысьвечаныя гістарычным асобам, дзеячам культуры. Сярод іх – “Кастусь Каліноўскі” і “Леся Ўкраінка”.

Каго б або што ні пісаў мастак, паўсюль адчуваецца прысутнасьць ягонай асобы, яго перакананасьць, пазыцыя. Хто мы? Адкуль мы? Як мы жылі і як мы жывём? Куды ідзем? Гэтыя пытаньні аб самым галоўным, і жывапісец адказвае на іх з усёй мерай чалавечай і мастацкай шчырасьці.

🖼 Творы Шчамялёва захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва.

Стали батьками доньки й сини
Все кольорові бачили сни
І цілували руки брехні
За тихі ночі — віддали дні

Гілля калин похилилося
Мама, кому ж ми молилися?
Скільки іще забере вона
Твоїх дітей, не твоя війна?

🎵
Слухайце Океан Ельзи - Не твоя війна

#мова @supermova #мастацтва

Читать полностью…

Супер Мова

Спыніць русыфікацыю! Тут – Беларусь!

4 лютага 1929 году нарадзіўся Лявон Баразна, мастак і мастацтвазнаўца па прафэсыі, змагар па духу. Ён стварыў шэраг альбомаў, прысьвечаных народнаму адзеньню й беларускім арнамэнтам. Менавіта ён заснаваў школу нацыянальнага сцэнічнага касьцюму – дзясяткі фальклорных ансамбляў карысталіся ягонымі напрацоўкамі.

Спадар Баразна ня мог зьмірыцца з русыфікацыяй – супраць беларускай мовы, супраць народнага мастацтва й нашай гістарычнай спадчыны. Не баючыся, ён гучна казаў пра неабходнасьць выхаду Беларусі з СССР.

🙌 Лявон Баразна моцна сябраваў з Уладзімерам Караткевічам. Разам зь Зянонам Пазьняком у 1969 годзе выступіў супраць разбурэньня Нямігі – іх сумесны артыкул выйшаў у газэце “Праўда”. Дзякуючы іх намаганьням Машэраў на 3 гады прыпыніў зьнішчэньне старажытнай менскай вуліцы. Але ў вачах тутэйшага чынавенства яны зрабіліся асобамі небясьпечнымі.

Страшны лёс напаткаў Лявона Баразну ў 1972 годзе – як раз тады ён рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэньня Нямігі. У адзін зь вечароў ён убачыў, як на незнаёмую жанчыну напалі бандыты. Ён кінуўся яе ратаваць – яна імгненна зьнікла. Спадар Лявон атрымаў сьмяротны ўдар.

“Забойцаў” схапілі – суд над імі выглядаў як бясконцы фарс і зьдзек зь сімуляцыяй вар’яцтва аднаго з бандытаў, заменай паказаньняў сьведак. Забойцы атрымалі мізэрныя тэрміны. Блізкія ўпэўнены – тут не абыйшлося без прафэсійнай рукі сьпецслужбаў.

▶️ Глядзіце дакумэнтальны фільм — Лявон Баразна... Адданае сэрца

🎨 Праз тры гады пасьля сьмерці Лявона сябры зладзілі ў Менску ягоную пэрсанальную выставу. На ёй пакінулі кнігу водгукаў, да якой цягнулася бясконцая чарга: людзі пісалі й чыталі пра тое, чым жыў спадар Баразна. Назіраўся неверагодны выбух зьняважаных пачуцьцяў нацыянальнай і проста чалавечай годнасьці. На адной старонцы зьявіўся надпіс на ўсю старонку: “Спыніць русыфікацыю! Тут – Беларусь!”. Нядзіўна, што кнігу кожны раз падмянялі новым экзэмплярам.

У лютым 2010 году ў Нацыянальным мастацкім музэі ўрачыста адкрылася выстава "Лявон Баразна. Спадчына".

🎧 Слухайце падкаст Імёны Свабоды — “Мастакі без гальштукаў”

#мова @supermova #гонар #мастацтва

Читать полностью…

Супер Мова

Бздура пра беларускую мову

📰 3 лютага 1926 — выйшаў першы нумар газэты Беларускае слова

🗞 Газэта выступала за культурна-нацыянальную аўтаномію беларусаў у Польшчы, беларусізацыю праваслаўнай царквы, далучэньне Савецкай Беларусі да Заходняй.

🗞 Зьмяшчала літаратуразнаўчыя нарысы Язэпа Сьвятазара (Макара Краўцова) пра творчасьць Уладзімера Жылкі, Ядвігіна Ш., Канстанцыі Буйло, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Максіма Багдановіча і друкаваліся іх літаратурныя творы.

Нават зараз вы можаце паглядзець як выглядала газета 1926 і пачытаць на сайце Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі kamunikat.org

▶️ Глядзіце Торба Барадзеда — Рускія штампы, ад якіх трэба ТЭРМІНОВА пазбавіцца: Іван Іваноў, Прыбалты, бздура пра беларускую мову

@supermova @kamunikat #слова

Читать полностью…

Супер Мова

Феміністка у XVI.

🎊 2 лютага 1494 - нарадзілася Бона Сфорца, чужаземка-рэфарматарка і надзвычай уладная асоба.

Дачка міланскага герцага Джавані Галеацы Сфорца Бона, якая ў 1518 г. стала жонкай караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта, увайшла ў гісторыю як неардынарная, уладная і неадназначная асоба.

Глядзіце Вусы Скарыны — Бона Сфорца. Самая ўплывовая ўладарка нашай гісторыі

⚡️ Найбольш яскравым новаўвядзеннем эпохі Боны лічылася так званая «валошчына» — пашырэнне ўжывання гародніны: памідораў, спаржавай фасолі, артышока, квяцістай капусты, брокалі, шпінату, а таксама разнастайных спецый і прыпраў.

⚡️ Бона спрыяла пашырэнню моды піць віно, якое паступова стала выцясняць пітныя мёды.

⚡️ Таксама дзякуючы каралеве ў Польшчы і Вялікім Княстве ў карыстанні з’явіўся відэлец — раней елі рукамі і карысталіся нажом.

🗣 А падрабязней пра Бону Сфорцу распавядае гісторык Алег Дзярновіч — Бона Сфорца, якая здолела стаць феміністкай у XVI

🎧 Слухайце эпізод Ладдзя роспачы ад Стары Ольса - Бона Сфорца

@supermova #мова #сфорца #вкл

Читать полностью…

Супер Мова

Першы ўрад Беларусі.

1 лютага 1863 году — Кастусь Каліноўскі абвясьціў пра далучэньне Беларусі і Літвы да паўстаньня супраць расейскага царызму, якое пачалося ў Варшаве 22 студзеня 1863 году. Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстаньне, пераўтварыўся ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.

Хто стаў кіраўніком першага ў гісторыі ўраду Беларусі і гэтым назаўсёды ўпісаў сваё імя ў палітычную гісторыю краіны? Ёсьць два варыянты адказу. Кароткі: 1 лютага 1863 году ў Вільні быў створаны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам Каліноўскім. Другі варыянт, з дэталямі, выглядае так.

📝 Чытайце артыкул - Як Каліноўскі аддзяліў Беларусь і Літву ад Польшчы

Гэта была першая ў гісторыі палітычная суб’ектнасьць новай Беларусі. Новай Польшчы не ўдалося цалкам усьвядоміць сябе ў межах Рэчы Паспалітай, бо гэтаму перашкодзіла дзейнасьць Каліноўскага і яго паплечнікаў.

▶️ Глядзіце відэа - Як Каліноўскі аддзяліў Беларусь і Літву ад Польшчы

#мова @supermova #паўстаньне

Читать полностью…

Супер Мова

❓Пішыце, каго і што пазналі на карцінах мастака ў камэнтарах

Читать полностью…

Супер Мова

Іван Жахлівы знішчае фартэцыю

31 студзеня 1563 году шэсьцьдзесят тысяч прадстаўнікоў братняга расейскага народу (а можа, і значна болей, братоў ня лічаць) на чале з генэралісімусам Іванам Жахлівым падступілі да муроў гораду Полацку. Яшчэ тысяч сорак гасьцей з усходу цягнулі на сабе тое, што мусіла назаўжды засьведчыць братэрскую любоў маскоўцаў да палачанаў: дзьвесьце гарматаў і іншы цалкам мірны рыштунак.

▶️Глядзіце Тутэйшага Шляхціча — Іван Жахлівы - вораг Беларусі

Генэралісімус Іван быў чалавек нязлосны і нікому не жадаў благога: падумаеш, сына роднага забіў. А што людзей пачкамі губіў, дык было б тае бяды: чаго-чаго, а гэтага майна ў маскоўскіх гаспадароў заўсёды хапала зь лішкам.

Бедны цар проста хацеў вярнуць сваё, законнае: Валынь, Галіцыю, ды вось, Полацак. Ён жадаў усяго толькі любові. А яго чамусьці ніхто не любіў. Нават уласныя падданыя.

Яго палюбяць празь некалькі стагодзьдзяў, напішуць пра яго раманы, здымуць фільмы пра тое, як ён бараніў радзіму і мяняў прафэсію, адзначаць вайсковы геній, волю, веру і дзяржаўны розум. Але любоў — такая рэч, якой заўжды хочацца тут і цяпер.

...Іх гэта дагэтуль зьдзіўляе — да гістэрык і сопляў. Яны дагэтуль крыўдзяцца, як дзеці, і шчыра ня могуць даўмецца: як можна жыць у Менску, Віцебску, Горадні, Пінску, Берасьці, Полацку — і не любіць іх? У іх жа ўсё такое вялікае і красівае...

На 16-ты дзень аблогі Іван, паабяцаўшы папярэдне абаронцам Полацку волю і захаваньне іхнай маёмасьці, пасьля жорсткіх баёў бярэ горад. І Полацак захлынаецца ад прыступу братэрскіх пачуцьцяў: габрэяў топяць у Дзьвіне, усіх, хто няправільна хрысьціцца, забіваюць без суду і сьледзтва, манахаў сякуць шаблямі, па ўсім горадзе гвалтаваньні і кроў, спаленыя некалькі храмаў і тры тысячы двароў, маёмасьць месьцічаў рэквізуецца на братэрскія патрэбы і звозіцца ў Маскву.

А любові ўсё роўна як не было, так і няма. Хаця, здавалася б: цяпер жа ўжо не адкруцяцца.

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Любоў цара

Позна ці то рана,
Толькі ўсё адно —
Кожнаму тырану
Шлях адзін — на дно.
Але перад тым, як
Зьнікнуць назаўжды,
Колькі ён наробіць
Рознае бяды.


🎧 Слухайце Лявона Вольскага - Varjat

@supermova @tutejsyja_bel #мова #каляндар #гісторыя

Читать полностью…

Супер Мова

Пра што Шамякін пісаў ***ашэнку.

🌟30 студзеня 1921 нарадзіўся Іван Шамякін (в. Карма Добрускага раёну), клясык беларускай масавай літаратуры

Мяркуючы па ўсім, Івана Шамякіна пры жыцьці сапраўды любілі, паважалі, куплялі — і чыталі. Як сапраўдны атлянт, Іван Шамякін трымаў на сваіх плячах барвовае бервяно партыйнай улады, саюз пісьменьнікаў і заадно беларускую савецкую прозу. Ён адгукаўся на выклікі часу, як радыёкропка.

📝 Чытайце артыкул — Пра што Шамякін пісаў ***ашэнку

Шамякіна чытала мая бабуля зь яе пяцьцю клясамі адукацыі. Шамякіна чыталі міліцыянты. Шамякіна чыталі вясковыя фэльчары. Шамякіна чыталі ў Віент’яне, Пхэньяне, Мантане і Ерэване.

У чым сакрэт вашай папулярнасьці? — спыталі мэтра. «Ня буду хаваць, працую пад чытача...» — бадзёра адказаў Шамякін. Чым насамрэч усё патлумачыў.

Шамякін — безумоўны клясык: клясык беларускай масавай літаратуры. Задоўга да таго, як на беларускія абшары трапіла першая рабыня Ізаўра, Іван Шамякін даў тутэйшым гаспадыням і «Санта-Барбару», і «Багатых», якія тожа плачуць, і «Дзікую Розу», і «Проста Марыю», і «Трапіканку» — разам з ужо згаданай Ізаўрай.

Высакародная задача — служыць людзям, задавольваючы іх імкненьне да прыгожага: да моцных перажываньняў, да рамантыкі, да чужых сямейных жарсьцяў. А калі пры гэтым служыш яшчэ і адзінай кіроўнай партыі... Шамякін — з тых пісьменьнікаў, старанны чытач якіх будзе абавязкова ўзнагароджаны сьветлым і недарагім катарсісам.

У такой сэрыяльнай, «мэксыканскай» прозе дзейнічаюць тыя самыя законы, што ў рэлігійнай сэкце — гіпнозу паддаецца толькі той, хто гатовы паддацца. Як і кожны спажывец масліту, чытач Шамякіна мусіць мець слабую волю і агромністае сэрца.

Персанажы не застаюцца ў адзіноце, нават апынаючыся сам-насам з сабой. Ім незнаёмы жах экзыстэнцыі — яны правільныя нават тады, калі стараюцца быць няправільнымі. І гэта галоўнае адрозьненьне маскульту ад культуры.

📝 Чытайце 20 нечаканых фактаў пра Івана Шамякіна

🔞 Уменьне Шамякіна рабіць наскрозь празрыстыя чытэльныя тэксты і ягоны «сэрыяльны» талент раскрыліся напоўніцу ў першыя гады незалежнасьці. Тут, сярод гэтага дзікага поля, пісьменьніку зь ягоным спэцыфічным дарам было дзе разгарнуцца. І вяршыняй гэтага стаў «Сатанінскі тур».

У гэтай кнізе Шамякін застаецца самім сабой — і ўсё ж гэта ўжо зусім іншы аўтар і зусім іншая Санта-Барбара. Ён, як адзін з пэрсанажаў гэтай кнігі, чытае цяпер і Маркса, і Біблію, па чарзе, і не аспрэчвае нікога, спрабуючы разабрацца: чаму мы такія сталі? Праўда, не задумваючыся пра тое, што, можа, заўсёды такія былі? Што адказваюць усе — ня робячы выключэньня для літаратараў?

Заняпад амаль антычны, велічны і страшны. Памірае і звыклы сьвет, адыходзіць, як аўтобус, у цемру — і Шамякін сьпяшаецца зафіксаваць агонію, ухапіць у руку прывідныя разьвітальныя агні. Далей усё будзе інакш. Экзыстэнцыйны жах. Можа, таму настаўніцы-беларусіцы больш ня плачуць над Шамякіным? Бо здрадзіў прыгожай казцы, пайшоў за такім брудным і непрыгожым часам, стаў пісаць як ёсьць? Сэрыял скончыўся?

🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Канец сэрыялу

Ён не вучоны, не паэт
Але прынёс расейскі сьвет
Вясёлы казачнік і чмут
Скажыце як яго завут
...

🎵 Слухайце Lyapis Crew — Live 1995 (раритет)

▶️ Глядзіце Міністэрства сепультуры — Такіх кавераў вы яшчэ ня чулі

@supermova @charnuxa #мова #літаратура

Читать полностью…

Супер Мова

Арыштаваны Кастусь Каліноўскі ❤️

29 студзеня 1864 — у Вільні арыштаваны Кастусь Каліноўскі

➡️ «Шляхамі Паўстання 1863»: 
https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=26701
Паўстаньне на Беларусі 1863 году. «Мужыцкая Праўда» й лісты «з-пад шыбеніцы». Тэксты й камэнтары: https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=40152
Уладзімір Хільмановіч, «Памятныя мясьціны 1863 году на Гарадзеншчыне»:
https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=50409

Ці добра вы ведаеце храналёгію паўстаньня 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага?

Праверце сябе— Прайсьці тэст

☺️Пампуйце і карыстайцеся стыкерамі - Kalinouski

@supermova @kamunikat #паўстаньне

Читать полностью…

Супер Мова

Iдэі якія апярэджвалі свой час!

28 студзеня 1588 года быў зацьвержаны Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага Рускага й Жамойцкага, помнік юрыдычнай думкі і прававой культуры перыяду Адраджэння.

⚡️У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў.

⚡️Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час.

⚡️У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).

📕 Чытайце - Статут ВКЛ 1588 года

Хвілінны прыпынак - зараз і тут
Зацьверджаны Трэці Літоўскі Статут,
А пад Кіргхольмам разьбілі шведаў,
Відаць, ты пра гэта раней ня ведаў.

Глядзіце Вусы Скарыны — Закон, што апярэдзіў свой час. Да 435-годдзя Трэцяга статуту ВКЛ

@supermova #мова #гісторыя #вкл #статут

Читать полностью…

Супер Мова

“Паўлінка” зь перчыкам: зьдзек з клясыкі?

🎭 27 студзеня 1913 году адбылася першая інсцэнізацыя камэдыі Янкі Купалы “Паўлінка” – у Вільні п’есу паставіў Алесь Бурбіс сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка. Праз два гады пасьля загадкавай сьмерці аўтара “Паўлінку” паставілі ў далёкім расейскім Томску, дзе беларускі тэатар быў у акупацыі. Праз некалькі месяцаў трупа разам з “Паўлінкай” вярнулася ў зруйнаваны Менск. Першай выканаўцай ролі Паўлінкі стала Раіса Кашэльнікава – яна выходзіла на сцэну ў гэтым вобразе каля 10 гадоў.

📕 «Паўлінка» купалаўцаў заўсёды была прыгожай, маляўнічай, вясёлай, гарэзьлівай, камічнай, лірычнай, вытанчанай – народнай, праўдзівай і характарнай 🧚🏻‍♂️.

Але! Жыцьцё “Паўлінкі” не заўсёды было бязвоблачным – пачынаючы з савецкіх часоў: ахоўная крытыка рабіла сваю справу. Абвінавачвалі ў фармалізьме, скажэньні ідэйнага зьместу, зьдзеку над клясыкай. Асабліва вострыя напады адбываліся напярэдадні розных юбілейных датаў — ці самога тэатру, ці аўтара п’есы, ці дзяржаўных.

З самай першай інсцэнізацыі “Паўлінкі” прайшло 110 гадоў. Зь цягам часу мянялася дадаваліся новыя элемэнты, але канва заставалася нязьменнай – дагэтуль сама п’еса й спэктакль зьяўляюцца найскравейшым пластам беларускай культуры.

🔗 Па спасылцы вы знойдзеце падрабязны агляд “Паўлінкі” Вячаслава Ракіцкага, беларускага журналіста, тэатральнага й кінакрытыка, рэжысэра й сцэнарыста дакумэнтальнага кіно.

Купалаўцы, якія сышлі з тэатру на знак пратэсту, паказалі сваю “Паўлінку” з арыгінальным фіналям і сваім прачытаньням п’есы.

▶️Глядзіце спэктакль Вольных Купалаўцаў - ПАЎЛІНКА

#мова @supermova #спэктакль #паўлінка

Читать полностью…

Супер Мова

👻 Як без прымусу вярнуць беларускую мову. 👻

У інтэрвію гісторык і дасьледніца моўнае палітыкі Алена Маркава расказвае, як у будучыні можна будзе спыніць маргіналізацыю беларускай мовы, якая працягваецца апошнія 26+ гадоў.

⚡️ ў 1990-я была масавая хваля прыняцьця нацыянальнай мовы як адзінай дзяржаўнай. Мова была знакам новага жыцьця.

⚡️ Заканадаўствам прадугледжваўся паступовы пераход. Былі прадугледжаныя моўныя курсы і г. д. Гэта было без прымусу. Былі акрэсьленыя меры для плаўнага пераходу. Перш чым прыняць беларускую мову як адзіную дзяржаўную, урад спытаўся ў грамадзян. Лісты ў падтрымку беларускай мовы пісалі нават расейцы ў Беларусі.

⚡️ Калі адбудуцца перамены, то многія могуць запярэчыць: а навошта вы гаворыце пра мову, давайце займацца эканомікай або геапалітыкай. Але не існуе такога паняцьця, што пра мову гаварыць рана ці позна. Наша мова цяпер у крытычным стане. Беларускую мову неабходна абвясьціць адзінай дзяржаўнай мовай. Яе статус павінен быць прыярытэтны. Інакш мы нічым ня будзем адрозьнівацца ад суседзяў. Наш распазнавальны знак — мова, і мы павінны яе культываваць.

⚡️ Калі мы паглядзім на іншыя краіны ў Эўропе, то тыя ж швэды, якія часта гавораць па-ангельску лепш, чым хто заўгодна, культывуюць сваю нацыянальную мову і падтрымліваюць яе на ўсіх узроўнях.

⚡️ Немагчыма выносіць на галасаваньне рэчы, якія ёсьць часткай нацыянальна-гістарычнай адметнасьці. Я лічу, што рэфэрэндуму быць не павінна. Гэта павінна быць у пакеце новых пераменаў, якія будуць прынятыя.

📝 Чытайце артыкул Як без прымусу вярнуць беларускую мову - Разьбіраемся з дасьледніцай моўнае палітыкі

Беларусізацыя пачатку 1990-х была шырока падтрыманая ўсімі слаямі насельніцтва, супраць анэксіі можна процістаяць мовай, эліты павінны прасоўваць беларускую мову. Гэта асноўныя высновы маштабнага дасьледаваньня пра беларусізацыю на пачатку 1990-х, якое праводзіць гісторык, выкладчыца факультэту гуманітарных дасьледаваньняў Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Алена Маркава пры падтрымцы Чэскага нацыянальнага агенцтва навуковых дасьледаваньняў.

📝 Чытайце артыкул - «У архіве пабачыла тоны лістоў за беларускую мову»

❤️ Вось чаму варта абвясьціць беларускую мову адзінай дзяржаўнай мовай.

▶️ Глядзіце Праграма эгаіста — Палітычная праграма: мова vs язык. Пару слоў аб двухмоўі ў Беларусі

@supermova #мова #беларуская #дзяржаўная

Читать полностью…
Subscribe to a channel