14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Расея ўначы ўдарыла па Запарожжы і Адэсе. Ёсьць загінулыя і параненыя
https://smarturl.click/e0AOk
Украіна зазнае сьмяротных нападаў Расеі на тле атрыманьня так званага «мірнага пляну» ад прэзыдэнта ЗША Трампа, у якім той прапануе Кіеву адмовіцца ад вялікіх тэрыторый, скараціць войска і пайсьці на іншыя саступкі Маскве.
У Запарожжы ў выніку расейскага ўдару загінулі пяць чалавек, а трое параненыя. Колькасьць ахвяр удакладняецца.
На здымку наступствы ўдару па Адэсе
У Беларусі заблякавалі інтэрнэт-пляцоўку па продажы кніг па ўсім сьвеце: знайшлі «экстрэмісцкія» выданьні
https://smarturl.click/zd94J
Пракуратура Магілёўскай вобласьці ў часе правядзеньня праверкі выявіла на інтэрнэт-пляцоўцы «Kirma.sh: Беларускія кнігі з дастаўкай па сьвеце» кнігі «экстрэмісцкай накіраванасьці».
У Бэрліне судзяць беларуску за продаж элітных легкавікоў у Расею ў абыходжаньне санкцый
https://smarturl.click/xVb4e
🇩🇪 Справу супраць 47-гадовай грамадзянкі Беларусі Яўгеніі П. разглядаюць у Бэрлінскім зямельным судзе. На думку абвінавачаньня, яна разам з саўдзельнікамі з сакавіка 2022 году па красавік 2025-га экспартавала ў Расею аўтамабілі клясы «люкс» на суму 28,2 млн эўра.
🇺🇸 У пачатку лістапада стала вядома пра суд над іншай беларускай, 33-гадовай Янай Лявонавай, якую судзяць у ЗША за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў у Расею. Маштабы кантрабанды былі такімі буйнымі, што расьсьледаваньнем заняліся амэрыканскія спэцслужбы.
Вугорская служба Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода спыняе сваю працу
https://smarturl.click/AxXR0
Вугорская служба Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода спыняе сваю працу апоўначы 21 лістапада, прыкладна праз пяць гадоў пасьля аднаўленьня сваёй дзейнасьці.
У звароце да сваёй аўдыторыі служба заявіла, што яе каманда «працавала самааддана, каб забясьпечыць незалежную журналістыку для аўдыторыі ў Вугоршчыне».
Дзейнасьць Вугорскай службы была аднавілі ў 2020 годзе паводле рашэньня Кангрэсу ЗША. Да гэтага яна працавала з 1950 па 1993 год.
Студэнты змогуць атрымаць дазвол на працу на канікулах за мяжой пры ўмове абавязковага вяртаньня ў Беларусь
https://smarturl.click/7vXQ7
Міністэрства адукацыі Беларусі ўнесла зьмены ў свой парадак падрыхтоўкі заключэньня аб магчымасьці працаўладкаваньня за межамі Беларусі па студэнцкіх праграмах.
У Магілёве забаранілі продаж 170 найменьняў імпартных тавараў для дзяцей і дарослых
Як абгрунтавалі: https://smarturl.click/E1ZR0
У прыватнасьці, уласьнік крамы ня меў дакумэнтаў аб ацэнцы адпаведнасьці тавараў, а інфармацыя для спажыўца была прадстаўленая ня ў поўным аб’ёме.
Лукашэнка прызначыў генэральнага дырэктара МТЗ і рэктараў буйных ВНУ
https://smarturl.click/RegD8
Генэральным дырэктарам МТЗ прызначылі Тараса Мурога, рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту — Сяргея Касьпяровіча, рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — Юрыя Машына.
Яраслаў Раманчук: «Лукашэнка праводзіць сацыяльную палітыку навыварат»
У Беларусі, калі гаспадар кватэры ня мае афіцыйнае працы, усіх яе жыхароў пазбаўляюць субсыдыі на выплату камунальных паслугаў. На думку эканаміста Яраслава Раманчука, гэта яскравы прыклад «сацыяльнай палітыкі навыварат», то бок замест сапраўднай сацыяльнай падтрымкі беларусаў дзяржава ўводзіць яшчэ адзін від пакараньняў. Усё гэта толькі паскарае адток моладзі зь Беларусі.
Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
🇱🇹 Сейм Літвы ўхваліў стварэньне ў Вільні інфармацыйнага цэнтру Рады Эўропы для грамадзян Беларусі
https://smarturl.click/Y3g1j
Міністэрства замежных справаў Літвы прапануе разьмясьціць цэнтар у Нацыянальнай бібліятэцы, вызваліўшы яго ад арэнднай платы.
Рада Эўропы абавязуецца пакрываць расходы на абсталяваньне і абслугоўваньне памяшканьняў, пэрсанал і ўсе іншыя выдаткі, зьвязаныя зь яго дзейнасьцю.
На месцы залатагорскіх могілак вядзецца будаўніцтва Акадэміі КДБ. На Google Earth Pro зьявіўся здымак катлавана
https://smarturl.click/oVZRB
Сэрвіс Google Earth Pro абнавіў спадарожнікавыя здымкі беларускай сталіцы. На сьвежых кадрах можна ў дэталях разгледзець маштабы будаўніцтва на Залатагорскіх могілках, заўважыла @nashaniva
Новыя здымкі пацьвярджаюць, што ранейшыя ацэнкі маштабаў гэтай амаль сакрэтнай будоўлі былі дакладнымі: гіганцкі катлаван «праглынуў» практычна ўсю вольную тэрыторыю квартала. Гэта азначае, што пад каўшамі экскаватараў апынулася большая частка гістарычных Залатагорскіх могілак, якія існавалі тут яшчэ з канца XVIII стагодзьдзя.
Нягледзячы на адкрыцьцё памежных пунктаў, літоўскія грузавікі яшчэ ня могуць вярнуцца зь Беларусі
https://smarturl.click/lAbOB
«Да гэтага часу ніводная літоўская грузавая машына не праехала празь які-небудзь кантрольна-прапускны пункт, — заявіў LRT прадстаўнік літоўскай памежнай службы Гедрыюс Мішуціс. — Зь Беларусьсю не адбываецца абмену інфармацыяй пра тое, хто чакае на іхным баку, але, грунтуючыся на інфармацыі ад фураў, якія заехалі празь Меднікі, ёсьць неафіцыйная інфармацыя, што на беларускім баку, у самім пункце, літоўскіх грузавых транспартных сродкаў няма».
За час працы Астравецкай АЭС электрычнасьць для людзей падаражэла на 36%. Навошта ўладам Беларусі другая атамная станцыя
https://smarturl.click/E1Zg4
Лукашэнка чарговы раз заявіў пра намер пабудаваць у Беларусі яшчэ адну атамную станцыю. Нібыта электраэнэргія зь яе можа спатрэбіцца «паўднёваму захаду Расеі».
Разьбіраемся, чым дапамагла беларусам АЭС і ці можа быць эканамічны вынік ад яшчэ адной.
Сяргей Бесараб, радыяцыйны хімік: «У працы АЭС таннае толькі паліва, а ўсё іншае непараўнальна дорага, асабліва выплаты за крэдыт. І яны ўжо зашытыя ў тарыфы для людзей. Людзі плацяць за факт будаўніцтва станцыі. Таксама ж там улічаныя заробкі вельмі дарагім расейскім экспэртам, рамонт каштуе грошай, дэталі, бясьпека».
ЗША схіляюць Украіну да значных саступак Расеі на фоне буйнога карупцыйнага скандалу ў Кіеве
https://smarturl.click/b5zD8
Новы праект мірнай прапановы ЗША, як паведамляецца, прадгуледжвае тэрытарыяльныя саступкі на карысьць Расеі, скарачэньне ўкраінскага войска, забарону на зброю далёкага радыюсу і іншыя выгадныя Расеі ўмовы.
Зяленскі, тым ня менш, падзякаваў прэзыдэнту ЗША за «рашучыя крокі і лідэрства», «кожную моцную і справядлівую прапанову, каб закончыць гэтую вайну».
«І толькі прэзыдэнт Трамп і Злучаныя Штаты Амэрыкі маюць дастатковую сілу, каб вайна нарэшце скончылася», — напісаў Зяленскі.
❗️Лукашэнка памілаваў двух каталіцкіх сьвятароў
https://smarturl.click/13Rj5
Гэта зьняволеныя з палітычных прычынаў сьвятары
• Генрых Акалатовіч, асуджаны на 11 гадоў калёніі, і
• Анджэй Юхневіч, асуджаны на 13 гадоў калёніі.
Пра іх вызваленьне паведаміў сайт Catholic.by з спасылкай на прэсавую службу Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
Дзяржаўнае агенцтва БелТА ў сваім паведамленьні адзначыла, што два сьвятары, якія «ўчынілі цяжкія злачынствы супраць дзяржавы», былі «вызваленыя на падставе памілаваньня».
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі падзякавала тым, хто спрычыніўся да вызваленьня:
• кардыналу Кляўдыё Гуджэроцьці,
• апостальскаму нунцыю ў Беларусі Іньяцыё Чэффаліа,
• старшыні Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскупу Іосіфу Станеўскаму.
Адзначана, што рашэньне было прынята Аляксандрам Лукашэнкам «у знак міласэрнасці і павагі да Папы Рымскага».
Пра затрыманага 4 верасьня манаха з Польшчы Гжэгажа Гавэла, якога вінавацяць у «шпіянажы», згадкі ў паведамленьнях няма.
Паліцэйская дзяржава замест сацыяльнай: што стаіць за падаражэньнем камуналкі для «дармаедаў»
https://smarturl.click/zd9GE
Новы раунд барацьбы з «дармаедамі» наўрад ці прынясе ўладам вялікія эканамічныя дывідэнды. Верагодна, выдаткі дзяржаўнага апарату па іх пошуку не акупяцца, і вялікага сацыяльнага ці палітычнага плёну ўлады не атрымаюць. А вось вялікае раздражненьне многіх беларусаў гэтыя новыя захады ўжо выклікалі, піша Валер Карбалевіч.
💬 Барацьба з дармаедзтвам выцякае з самой прыроды патэрналісцкай дзяржавы, якая існуе ў Беларусі.
💬 Эвалюцыя палітычнай сыстэмы ў бок таталітарызму падводзіць да неабходнасьці ўзмацненьня кантролю над грамадзтвам.
💬 Адзіны і ўнівэрсальны спосаб вырашэньня любых праблем у сёньняшняй Беларусі — гвалт і прымус.
💬 Цяперашняя кампанія супраць «дармаедаў» — гэта помста рэжыму ўсім, хто зьехаў за мяжу.
Ужо сёньня: 105 гадоў таму Слуцак паўстаў супраць бальшавікоў
21 лістапада 1920 году Рада Случчыны выдала дэклярацыю, у якой заклікала сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах». Неўзабаве ў Слуцку разгарнулася антыбальшавіцкае паўстаньне.
Пры падтрымцы сялянства і гараджан Рада за 3 дні сфарміравала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войск Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе 2 палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Прызначыла камандаваньне брыгадай і палкамі, займалася забесьпячэньнем войска зброяй і харчаваньнем. 24 лістапада 1920 году польскія войскі пакінулі Слуцк, і да прыходу 29 лістапада 1920 году Чырвонай Арміі ўся ўлада ў горадзе і павеце належала Радзе і яе адміністрацыі.
Пра іншыя падзеі 21 лістапада ў гісторыі Беларусі і сьвеце можа прачытаць тут.
📌 Галоўнае за 20 лістапада на Радыё Свабода
Паліцэйская дзяржава замест сацыяльнай: што стаіць за падаражэньнем камуналкі для «дармаедаў»
Аднавілі працу пункты пропуску ў Салечніках і Медніках на літоўска-беларускай мяжы
Пасьля адкрыцьця 2 пераходаў «Мінсктранс» аднаўляе пяць штодзённых рэйсаў у Літву і адзін у Латвію
Лукашэнка памілаваў каталіцкіх сьвятароў Акалатовіча і Юхневіча. Што пра іх вядома
За час працы АЭС у Астраўцы электрычнасьць для людзей падаражэла на 36%. Навошта ўладам Беларусі другая атамная станцыя
На месцы залатагорскіх могілак вядзецца будаўніцтва Акадэміі КДБ. На Google Earth Pro зьявіўся здымак катлавана
Польшча патрабуе ад Беларусі выдаць двух дывэрсантаў, якія ўчынілі падрыў на чыгунцы
Зяленскі атрымаў ад прадстаўнікоў ЗША праект «мірнага пляну» і хоча абмеркаваць яго з Трампам
Вызваленьне ксяндзоў — вынік дыпляматыі і Ватыкану, і Польшчы, і ЗША, — тэалягіня Васілевіч
❌ У Вільні зноў амаль на дзьве гадзіны закрывалі аэрапорт праз паветраныя балёны
https://smarturl.click/DYMVE
Як адзначаецца на старонцы аэрапорту ў Facebook, абмежаваньні ўвялі а 18:38 20 лістапада.
Новы прылёт аэрастатаў адбыўся менш як праз содні пасьля адкрыцьця пунктаў пропуску ў Медніках і Салечніках. Абгрунтоўваючы рашэньне адкрыць мяжу, урад Літвы называў прычынай істотнае зьмяншэньне колькасьці паветраных шароў з кантрабандай, якія накіроўваюць зь Беларусі.
Вызваленьне ксяндзоў — вынік дыпляматыі і Ватыкану, і Польшчы, і ЗША, — тэалягіня Васілевіч
https://smarturl.click/mB5Xn
Вызваленых ксяндзоў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча хутчэй за ўсё ня будуць высылаць з краіны, кажа ў інтэрвію Свабодзе тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч.
Некаторыя тэзы з размовы:
🚧 Вызваленьня ксяндзоў, хутчэй за ўсё, не адбылося б, калі б Польшча не адкрыла памежныя пераходы;
🇻🇦 Малаімавернае запрашэньне Лукашэнкі ў Ватыкан з прычыны пазыцыі ўкраінскай улады і грамадзтва;
✝️ Ідэя візыту ў Беларусь Папы Рымскага — даўняя задума ўлады Беларусі.
Два зьняволеныя журналісты Радыё Свабода атрымалі прэмію Нацыянальнага прэс-клюбу ЗША
https://smarturl.click/aRxyd
Ляўрэатамі прэміі за свабоду прэсы Нацыянальнага прэс-клюбу ЗША сталі журналіст сталі супрацоўнік Азэрбайджанскай службы Фарыд Мэхралізадэ і расейская журналістка Ніка Новак, якая супрацоўнічала з Расейскай службай Радыё Свабода.
На архіўным здымку прэзыдэнт Нацыянальнага прэс-клюбу Майк Балсама на адной з дыскусій, прысьвечаных свабодзе СМІ
Удар расейцаў па Цярнопалі. Што кажуць відавочцы і сваякі ахвяр
У выніку ўдару Расеі па ўкраінскім Цярнопалі загінулі 26 чалавек, шмат параненых і зьніклых бязь вестак.
Другі дзень запар краіны Эўразьвязу не фіксуюць спробаў незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі
https://smarturl.click/4OoZW
У 2025 годзе на ўсёй мяжы Эўразьвязу зь Беларусьсю былі спакойныя толькі шэсьць дзён — 10, 13, 17, 22, 23 студзеня і 4 сакавіка.
Ад пачатку лістапада Літва не зарэгістравала ніводнай спробы нелегальнага пранікненьня на сваю тэрыторыю.
Польшча паведамляе пра брак спробаў пераходу мяжы па-за пунктамі пропуску тры дні запар (17–19 лістапада).
Польшча патрабуе ад Беларусі выдаць двух дывэрсантаў, якія ўчынілі падрыў на чыгунцы
https://smarturl.click/MGBj4
Часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Варшаве выдалі ноту з просьбай аб экстрадыцыі двух украінскіх дывэрсантаў, якія падарвалі рэйкі на ўсходзе Польшчы.
Мужчынаў абвінавачваюць у шпіянажы, які ўключае дывэрсіі ў інтарэсах расейскіх спэцслужбаў, стварэньні пагрозы катастрофы наземнага транспарту і выкарыстаньні выбуховых рэчываў. Ім пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
У справе аб дывэрсіях затрымалі яшчэ некалькіх чалавек, але абвінавачаньні ім пакуль ня выставілі.
Асудзілі менчука, які зьневажаў украінцаў і крытыкаваў Лукашэнку
https://smarturl.click/9oX1p
Менчуку Яўгену Валыхіну прысудзілі 4,5 года зьняволеньня паводле трох палітычных артыкулаў. Яўгену Валыхіну 52 гады, ён жыве ў Менску, мае ўласны бізнэс. Да арышту ў чэрвені 2025 году займаўся вырабам і ўсталяваньнем ПВХ-вокнаў і бальконных рамаў, шкліў і ўцяпляў гаўбцы і лёджыі.
Сьледчы камітэт агучыў дэталі забойства жанчыны ў Менску і плянаваньня помсты яшчэ 40 чалавекам
https://smarturl.click/w4bv8
У Менску перадалі ў суд гучную справу пра забойства 33-гадовай жанчыны ў Серабранцы ў 2021 годзе. Нападнік, 29-гадовы Аляксандар Ліпскі, пераапрануўся ў форму міліцыянта, пракраўся ў пад’езд і двойчы стрэліў у яе. Яе муж уцёк праз балькон і падняў трывогу. Ліпскі зьбег, але пакінуў сьляды крыві, што дапамагло яго ідэнтыфікаваць.
Матывам сьледчыя лічаць помсту. У 2019 годзе Ліпскага асудзілі за хуліганства і напад на суседа. Паводле матэрыялаў справы, забітая стала выпадковай ахвярай — Ліпскі хацеў адпомсьціць ейным сваякам.
У 2024-м Ліпскага знайшлі ў склепе ў кватэры бацькоў (на фота). Ён адкрыў агонь па сілавіках і быў застрэлены.
Ягоных бацькоў абвінавацілі ў трыццаці эпізодах — замахаў на забойствы і падрыхтоўкі да іх.
У іхным чорным сьпісе былі больш як 40 чалавек — пацярпелых, сьледчых, судзьдзяў і нават мэдыкаў, піша Сьледчы камітэт.
Абвінавачаныя віны не прызналі.
У Брусэлі ў адказ на ініцыятыву ЗША заявілі, што любы мірны плян для Ўкраіны патрабуе ўдзелу Кіева і Эўропы
https://smarturl.click/aRxpg
Пасьля паведамленьняў пра тое, што ЗША рыхтуюць прапановы па мірнай дамове, кіраўніца зьнешняй палітыкі ЭЗ Кая Калас заявіла, што Кіеў і Эўропа павінны быць уцягнуты ў любы мірны плян для Ўкраіны.
«Каб любы плян спрацаваў, неабходны ўдзел украінцаў і эўрапейцаў», — сказала Кая Калас.
Што кажуць людзі, якія аднымі зь першых перасеклі беларуска-літоўскую мяжу на зноў адкрытым пераходзе
https://smarturl.click/ggQVD
20 лістапада Літва адкрыла два памежныя пераходы, закрытыя 29 кастрычніка.
Людзі на памежным пераходзе ў Салечніках выказалі радасьць з нагоды адкрыцьця.
Яны лічаць, што з суседзямі трэба сябраваць, а не канфліктаваць, і што трэба дамаўляцца.
Людзі адзначалі, што заўсёды жылі ў міры, працавалі разам і мелі шмат кантактаў зь літоўцамі.
Пасьля адкрыцьця 2 пераходаў «Мінсктранс» аднаўляе пяць штодзённых рэйсаў у Літву і адзін у Латвію
https://smarturl.click/XDgEQ
Дадатковыя аўтобусы паедуць зь Менску ў Вільню, Коўна, і Рыгу.
Кошты на квіткі — ад 185 да 300 з гакам рублёў.
🇵🇱 Пасьля дывэрсіі на чыгунцы Польшча накіруе 10 тысяч вайскоўцаў на крытычныя аб’екты
https://smarturl.click/XDgEQ
Яны будуць абараняць аэрапорты, лініі сувязі і іншыя жыцьцёва важныя аб’екты, піша DW з спасылкай на польскае агенцтва PAP.
Раней Польшча абвінаваціла Расею ў дывэрсіі на чыгуначнай лініі Варшава — Люблін.
«Сёньня многія экспэрты сьцьвярджаюць, што мы жывем у часы, якія нельга назваць вайной, але і мірам таксама. У эпоху гэтых гібрыдных пагроз і ўзьдзеяньня, якое наш праціўнік спрабуе аказаць на сацыяльную структуру, мы павінны абʼяднаць намаганьні ўсіх дзяржаўных службаў», — заявіў кіраўнік польскага МУС Марцін Кервіньскі.Читать полностью…
Сьвятлану Ціханоўскую ўганаравалі прэміяй за свабоду слова Index on Censorship
https://smarturl.click/aRxDg
Беларуская дэмакратычная лідэрка Святлана Ціханоўская стала адным зь ляўрэатаў прэміі «Індэкс цэнзуры — 2025» за свабоду слова.
«Яна нястомна выступае за вяртаньне беларускага дэмакратычнага руху і абараняе сотні палітычных зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў лукашэнкаўскіх турмах», — гаворыцца на сайце арганізатараў прэміі.
«Гэтыя пераможцы нагадваюць нам пра надзвычайную мужнасьць у той час, калі вакол нас, здаецца, апускаецца цемра, — сказала генэральная дырэктарка Index on Censorship Джэміма Стайнфэльд. — Няхай іх гісторыі паслужаць прыкладам для ўсіх нас, у тым ліку для тых з нас, хто ў Вялікабрытаніі, на шчасьце, змог успрымаць асноўныя правы ў значнай ступені як належнае, але цяпер бачыць, што нічога, нават свабода выказваньня меркаваньняў, не гарантаванае».