radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 лістапада

📌Сьледчы камітэт Беларусі даў першую інфармацыю аб прычынах гібелі 14-гадовага Максіма Зяньковіча

📌 Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак журналісту Ігару Ільяшу

📌Барацьба з дармаедамі: для Лукашэнкі ідэальнае грамадзтва, дзе ўсе без выключэньня працуюць, — Кавалкін

📌Аплацілі рэтрыт, ніхто не сышоў. У BySol расказалі, як жыве фонд пасьля сыходу Андрэя Стрыжака

📌Улады вырашылі пабудаваць трэці блёк на Беларускай АЭС у Астраўцы

📌Тыдзень з Карбалевічам. Чаму ЗША зацікавіліся Беларусьсю

📌Вынікі тыдня з Аляксандрам Фрыдманам: Памочнік Трампа ў Лукашэнкі. Ці адкрыў Коўл мяжу Беларусі?

📌Афіцыйны Менск адкладае перамовы зь Літвой да аўторка. Польшча адкрые Кузьніцу і Баброўнікі ў панядзелак

📌 Хто зможа езьдзіць праз два пераходы на беларуска-польскай мяжы, якія Польшча адкрые 17 лістапада

📌Пачобут — вялікі герой. І той, хто даможацца яго вызваленьня, таксама будзе героем, — польскі журналіст Патоцкі

📌Фэйк. Беларускія і ўкраінскія лекары давялі да сьмерці пацыента ў Польшчы

📌Азэрбайджан заявіў Расеі пратэст праз падзеньне ракеты на тэрыторыю амбасады ў Кіеве

📌 ТЭСТ. У бой за Случчыну: 10 пытаньняў пра слуцкае паўстаньне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фэйк. Беларускія і ўкраінскія лекары давялі да сьмерці пацыента ў Польшчы

https://smarturl.click/0BOog

Буйныя польскія мэдыі напісалі пра трагічнае здарэньне ва Ўроцлаве. Нібыта ў адной з прыватных клінік гораду памёр пацыент, паколькі лекары зь Беларусі і Украіны ня ведалі польскай мовы і не зразумелі яго. Але гісторыя насамрэч зусім іншая.

Імпульсам да зьяўленьня публікацый стаў допіс у Фэйсбуку польскай эўрадэпутаткі Эвы Заянчкоўскай.

«Пэрсанал, які складаўся з грамадзян Украіны і Беларусі, ня змог зразумець пацыента і даведацца, што ў яго раней быў анафіляктычны шок. Яму ўвялі кантраснае рэчыва, што прывяло да моцнай алергічнай рэакцыі. Мэдыкі не ведалі, як аказаць дапамогу і як выклікаць хуткую дапамогу. Пацыент памёр...» — напісала Заянчкоўка, якая прадстаўляе эўраскептычную і антыімігранцкую кааліцыю «Канфэдэрацыя».

Свабода прааналізавала, што стаіць за паведамленьнямі і як яны абрасталі непраўдзівай інфармацыяй.

Фота ілюстрацыйнае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў заявіў што Міністэрства замежных спраў Літвы дагэтуль не дало адказу на зробленую два дні таму прапанову беларускага боку правесьці перамовы паміж двума зьнешнепалітычнымі ведамствамі для разьвязаньня сытуацыі на беларуска-літоўскай мяжы.

«Замест гэтага ад літоўскага боку атрымана прапанова аб правядзеньні ў пачатку наступнага тыдня сустрэчы на ўзроўні намесьнікаў кіраўнікоў памежных службаў дзьвюх краін у пытаньні барацьбы з трансгранічнай злачыннасьцю», — цытуе Варанкова дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Варанкоў дадаў, што Беларусь вітае такую ініцыятыву, але яна «не вырашае пытаньня адкрыцьця закрытых у аднабаковым парадку літоўскім бокам пунктаў пропуску і аднаўленьня празь іх руху грамадзян, транспартных сродкаў і грузаў. Яшчэ раз падкрэсьліваем, што з улікам комплекснага характару гэтага пытаньня яго вырашэньне магчыма толькі на палітыка-дыпляматычным узроўні, чаго ад нас так чакаюць грамадзяне Беларусі, Літвы і іншых дзяржаў. Іншы, больш просты варыянт, які не прадугледжвае перамоваў: літоўскі бок можа проста адмяніць сваё аднабаковае рашэньне аб закрыцьці мяжы», — сказаў Варанкоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Афіцыйны Менск адкладае перамовы зь Літвой да аўторка. Польшча адкрые Кузьніцу і Баброўнікі ў панядзелак

https://smarturl.click/OLg4z

Дарадца прэм’ер-міністаркі Літвы Інгі Ругінене сказаў, што афіцыйны Менск прапанаваў адкласьці да аўторка перамовы з Вільняй адносна вяртаньня літоўскіх грузавікоў, якія былі затрыманыя ў Беларусі.

«Апошняя інфармацыя за сёньня чарговы раз пацьвярджае, што беларускі рэжым толькі імітуе жаданьне вырашыць праблемы нашых і эўрапейскіх перавозчыкаў, якіх лічаць закладнікамі», — заявіў Альгірдас Дабравольскас.

Паводле BNS, Дабравольскас дадаў, што «замест таго, каб спыняць паветраныя шары, [...] Беларусь паглыбляе эскаляцыю і выкарыстоўвае пірацкія або тэрарыстычныя мэтады, каб захапіць у закладнікі актывы нашых і эўрапейскіх перавозчыкаў».

14 лістапада намесьнік міністра ўнутраных спраў Польшчы Веслаў Шчэпаньскі пацьвердзіў, што пераходы Кузьніца (закрыты з 9 лістапада 2021 году) і Баброўнікі (закрыты з 10 лютага 2023 году) адкрыюць у панядзелак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Перажылі сапраўдны стрэс, чулі выбухі ракет». Астроскі форум пераехаў у Кіеў, які перанёс чарговы паветраны напад

https://smarturl.click/y68Q3

Ва Ўкраіне працягвае працаваць Астроскі форум – штогадовая пляцоўка для дыскусіі беларускіх і ўкраінскіх экспэртаў і палітыкаў, на якой аналізуюць дачыненьні дзьвюх краін і шукаюць шляхі да паляпшэньня дачыненьняў.

Форум адкрыўся 11 лістапада ў Львове, а 14 лістапада пачалася яго кіеўская частка.

Свабодзе пра падзеі на форуме расказала дырэктарка Цэнтру «Вольная Беларусь» Паліна Бродзік. Як іншым удзельнікам дыскусіі, напярэдадні Паліне давялося перажыць начную атаку на Кіеў расейскіх бесьпілётнікаў і ракет. Паліна Бродзік кажа, што правяла вельмі трывожную ноч і на сабе адчула тыя жахі, якія жыхары сталіцы Ўкраіны адчуваюць ужо чацьверты год.

На фота: Паліна Бродзік

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі лягістычны бізнэс можа абваліцца, калі палякі адкрыюць мяжу зь Беларусьсю, — віцэ-прэзыдэнт асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Літвы

https://smarturl.click/ggqJy

Польшча мае намер адкрыць два памежныя пераходы зь Беларусьсю на наступным тыдні. Алег Тарасаў, адзін з кіраўнікоў Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў Linava кажа, што гэта можа разбурыць літоўскі транспартны бізнэс.

«Калі мы зараз не прыдумаем мэханізму аднаўленьня нашай канкурэнтнай перавагі ў цяперашніх умовах, то мы можам забыцца пра лягістыку ў Літве», — цытуюць агенцтва BNS і літоўская грамадзкая тэлерадыёкампанія словы Тарасава.

Паводле яго, адкрыўшы памежныя пераходы, Польшча павялічыць прапускную здольнасьць мяжы, і ўвесь грузавы паток будзе праходзіць праз яе, што зьменшыць неабходнасьць перавозкі тавараў празь Літву ці Латвію.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча скасавала забарону на ўезд для Аляксандра Машэнскага. У яго ёсьць грамадзянства Кіпра

https://smarturl.click/206mm

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы скарэктавала санкцыі супраць беларускага прадпрымальніка Аляксандра Машэнскага. Згодна з рашэньнем міністэрства, ён быў выключаны са сьпісу замежнікаў, знаходжаньне якіх на тэрыторыі краіны непажаданае.

Астатнія санкцыйныя абмежаваньні ў дачыненьні Машэнскага не зьмяніліся.

У абгрунтаваньні рашэньня гаворыцца, што міністэрству стала вядома аб наяўнасьці ў Аляксандра Машэнскага і яго бліжэйшых сваякоў грамадзянства Кіпра.

Польшча ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць Машэнскага ў ліпені сёлета. Яны прадугледжваюць замарожваньне ўсіх фінансавых актываў і эканамічных рэсурсаў, забарону на даваньне якіх-кольвек сродкаў — наўпрост ці праз пасярэднікаў, забарону на ўдзел у дзяржаўных закупках і конкурсах у Польшчы.

На фота: Аляксандар Машэнскі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Футбаліста «Віцебску» пакаралі за расізм, а ягоны клюб пазбавілі трох пунктаў

https://smarturl.click/aRg1A

Гульца клюбу «Віцебск» Валерыя Гарбачыка пакаралі пасьля здарэньня ў матчы са «Смаргонямі». Тады камэрунскі абаронца Крыстыян Мпамэзак заявіў, што супернік абразіў яго на расавай глебе.

У выніку фэдэрацыя вынесла пакараньне: Гарбачык прапусьціць 10 гульняў, а ягоны клюб пазбаўлены трох пунктаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчы камітэт Беларусі даў першую інфармацыю аб прычынах гібелі 14-гадовага Максіма Зяньковіча

https://smarturl.click/7vjRa

Гвалтоўных прыкметаў сьмерці ня выявілі. Папярэдняй прычынай гібелі сьледчыя назвалі ўтапленьне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская мытня пагражае кіроўцам літоўскіх фураў буйнымі штрафамі за нявыезд на стаянку

https://smarturl.click/L36O3

На тэрыторыі Беларусі пасьля закрыцьця мяжы зь Літвой затрымаліся 1265 літоўскіх грузавікоў. Іх кіроўцам, якія ня выканалі абавязку своечасова прыбыць ва ўказаныя месцы, пагражае максымальнае адміністрацыйнае пакараньне, вынікае з паведамленьня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі.

Сума штрафу складае да 100 базавых велічыняў (б.в. 42 рублі), што складае звыш 1000 эўра.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чатыром былым журналістам баранавіцкага выданьня Intex-Press далі «хатнюю хімію»

Натальлю Семяновіч, Мікіту Пятроўскага, Руслана Равяку і Людмілу Зелянькову асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці», піша @nashaniva

Рэдакцыя баранавіцкай газэты Intex-Press сутыкнулася зь ціскам пасьля выбараў 2020 году. У рэдакцыі прайшлі ператрусы з забіраньнем тэхнікі, сайт выданьня быў заблякаваны. Журналістаў выданьня неаднаразова затрымлівалі.

У 2022 годзе газэту пазбавілі дзяржаўнай рэгістрацыі. У ліпені 2022 году журналісту Intex-press Юрыю Ганцарэвічу прысудзілі 2,5 года зьняволеньня за фота расейскай вайсковай тэхнікі.

У красавіку 2023 году сайт і сацыяльныя сеткі Intex-Press прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасьля пастаяннага ціску баранавіцкае выданьне вымушанае было закрыцца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хроніка перасьледу 14 лістапада: асудзілі эканамістку са Жлобіна, імаверна, у «справе Гаюна»

https://smarturl.click/XDwO6

Жлобінскую эканамістку Тацяну Лук’янцаву асудзілі ў кастрычніку 2025 году паводле двух артыкулаў — «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак», даведалася @nashaniva Жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію» і дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўначы атакавала Кіеў — шэсьць чалавек загінулі, 29 атрымалі раненьні

https://smarturl.click/AxJQR

У Кіеве ў выніку начной атакі расейцаў бесьпілётнікамі загінулі шэсьць чалавек.

Колькасьць параненых складае 29 чалавек, у тым ліку пацярпелі двое дзяцей і цяжарная жанчына.

Абстраляла Расея і Кіеўскую вобласьць. Там параненыя шэсьць чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 105 гадоў таму пачаў працу Зьезд Случчыны, які абвясьціў у рэгіёне ўладу БНР

https://smarturl.click/p2qn9

📅 14 лістапада
1864 — арыштаваны Ясафат Агрызка, журналіст і камісар паўстанцкага ўраду; памёр у ссылцы.
1918 — Юзэф Пілсудскі атрымаў найвышэйшую ўладу ў Польшчы.
1919 — генэрал Булак-Балаховіч заявіў пра пераход са сваім атрадам на службу БНР.
1920 — Зьезд Случчыны абвясьціў у рэгіёне ўладу БНР і выбраў Раду Случчыны.
1926 — у Менску пачалася акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе правапісу.
2014 — упершыню ўшанавалі памяць расстраляных у Хайсах пад Віцебскам.

🌱 Нарадзіліся: Паўлюк Багрым, Міхал Эльвіра Андрыёлі, Клод Манэ, Аляксей Кайгародаў, Нічыпар Чарнушэвіч, Міхась Васілёк, Міхась Ларчанка, Астрыд Ліндгрэн, Янка Золак, Леанід Пракопчык, Уладзімер Кін-Камінскі, Зьміцер Бартосік.

🕯 У памяці: Аляксандар Неўскі, Андрэй Васіла, Готфрыд Ляйбніц, Георг Гегель, Канстанцін Заслонаў, Уладзімер Клішэвіч, Мікола Ўлашчык, Генадзь Кісялёў, Аляксандар Дракахруст, Анатоль Белы, Ян Чыквін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Як мы бачылі, ніякіх крокаў з боку беларускага рэжыму, з боку Лукашэнкі не адбылося. І толькі пасьля закрыцьця мяжы сам Лукашэнка пачаў казаць пра тое, што ёсьць праблема».

Міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч расказаў, калі могуць адкрыць мяжу зь Беларусьсю.

Цалкам размову з Уладзіславам Кандратовічам глядзіце на ютуб-канале Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто зможа езьдзіць праз два пераходы на беларуска-польскай мяжы, якія Польшча адкрые 17 лістапада

https://smarturl.click/VR1Lx

Два памежныя пераходы з Беларусьсю — Кузьніца Беластоцкая (Брузгі) і Баброўнікі (Бераставіца) — зноў адкрыюцца 17 лістапада, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы.

«Гэтае рашэньне стала магчымым дзякуючы ўзмоцненай ахове мяжы з Беларусьсю», — адзначаецца ў паведамленьні.

✅ Абодва пераходы будуць адкрытыя для пасажырскіх перавозак, а ў Баброўніках таксама для «абмежаваных грузавых перавозак».

✅ Пераход у Кузьніцы адкрыты толькі для пасажырскіх перавозак, за выключэньнем аўтобусаў.

✅ У Баброўніках таксама будзе дазволены аўтобусны і грузавы рух для транспартных сродкаў з краін Эўрапейскага Зьвязу, Эўрапейскай эканамічнай прасторы і Швайцарыі.

На фота: памежны пераход у Кузьніцы, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачобут — вялікі герой. І той, хто даможацца яго вызваленьня, таксама будзе героем, — польскі журналіст Патоцкі

https://smarturl.click/mBqMG

Польшча прыняла рашэньне аб адкрыцьці двух памежных пераходаў у каардынацыі зь Літвой, матыў гэтага рашэньня — вызваленьне Анджэя Пачобута, якога ў Польшчы лічаць нацыянальным героем, тлумачыць палітычны аглядальнік Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.

Сьцісла:

1️⃣ Адкрыцьцё Польшчай памежных пераходаў з Беларусьсю праз два тыдні пасьля рашэньня Літвы зачыніць мяжу — менш канфліктнае для адносінаў Варшавы і Вільні, чым калі б рашэньне Польшчы адкрыць мяжу супала па часе з рашэньнем Літвы закрыць сваю мяжу.

2️⃣ Літва заявіла аб разуменьні рашэньня Польшчы.

3️⃣ Паміж асноўнымі палітычнымі сіламі Польшчы існуе кансэнсус наконт неабходнасьці весьці жорсткую палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі.

4️⃣ Палітыка дыялёгу з рэжымам Лукашэнкі, якую вядуць ЗША, магла паўплываць на гатоўнасьць Лукашэнкі вызваліць Пачобута ў абмен на саступкі Польшчы.

На фота: ілюстрацыйны каляж

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старшыня беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай расказала пра інтрыгі сёлетняй прэміі Гедройця

https://smarturl.click/e0kM1

«З аднаго боку прэмія Гедройця прыцягвае найбольш увагі чытачоў беларускай літаратуры, бо мае найбольшы грашовы складнік і выклікае найбольш гарачых абмеркаваньняў у камэнтарах, сацсетках, у супольнасьцях літаратараў. З другога боку, у нас ёсьць іншыя прэміі і мы крыху перажываем праз тое, што яны застаюцца ў ценю Гедройця. Таму 15 лістапада, у дзень уручэньня прэміі Гедройця адбудзецца таксама ўручэньне прэміі Францішка Аляхновіча, якую мы робім супольна з Радыё Свабода — гэта прэмія за твор, напісаны ў зьняволеньні», — распавяла Тацьцяна Нядбай.

Сярод прэтэндэнтаў ёсьць свабодаўцы — Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар. Сталеньне маладой душы» і Аляксандар Лукашук «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»,

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аплацілі рэтрыт, ніхто не сышоў. У BySol расказалі, як жыве фонд пасьля сыходу Андрэя Стрыжака

https://smarturl.click/qBqMO

У Фондзе беларускай салідарнасьці BySol расказалі, як жыве фонд пасьля сыходу сузаснавальніка Андрэя Стрыжака: адной з пацярпелых жанчын аплацілі рэтрыт, зборы не праселі крытычна, ніхто з каманды ня звольніўся.

Кіраўнік каманды збораў BySol Аляксандар Кухта анансаваў неўзабаве традыцыйны вялікі дзіцячы калядны збор для сем’яў палітвязьняў. Ён таксама адзначыў, што ў камандзе рыхтуюцца да патэнцыйнага вызваленьня новай вялікай групы палітвязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тыдзень з Карбалевічам. Чаму ЗША зацікавіліся Беларусьсю.

Беларусь апынулася ў цэнтры вялікай гульні: ЗША адкрываюць асобны перамоўны трэк па Менску і прызначаюць спэцпрадстаўніка, а Літва закручвае гайкі на мяжы і чакае ад Вашынгтона ціску на рэжым.

Палітвязьні, заблякаваныя фуры, кантрабандныя балёны і замарожаныя стасункі — усё гэта сходзіцца ў адну кропку перад прыездам амэрыканскай дэлегацыі. Што гэта значыць для Беларусі і ці магчымы рэальны прагрэс – разьбірае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч у відэа 👈

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі тыдня з Аляксандрам Фрыдманам: Памочнік Трампа ў Лукашэнкі. Ці адкрыў Коўл мяжу Беларусі?

https://www.youtube.com/watch?v=SUObF1K_jZE

Ці вызваляць Пачобута 17 лістапада, калі плянуюць адкрыць два памежныя пераходы з Польшчай? Хто яшчэ са знакавых палітвязьняў у сьпісах на вызваленьне?

Ці дапаможа Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу? Ці Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну»? Якая галоўная інтрыга сёлетняй прэміі Гедройця? Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня Ганна Соўсь абмяркоўвае з палітыкам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфіры таксама міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч, амэрыканіст Андрэй Карабкоў, прадстаўніца АПК у эканамічных пытаньнях Аліса Рыжычэнка і старшыня Беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады вырашылі пабудаваць трэці блёк на Беларускай АЭС у Астраўцы

https://smarturl.click/XDwV6

На БелАЭС хочуць пабудаваць дадатковы, трэці блёк. Пра такое рашэньне паведаміў віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, перадае БелТА.

«Па выніках нарады прынята рашэньне аб разьвіцьці Астравецкай атамнай электрастанцыі, рэалізацыі другой чаргі — збудаваньні трэцяга энэргаблёка, — сказаў Віктар Каранкевіч. — І паралельна будзе арганізаваная праца па дасьледаваньню пляцовак на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці для разьвіцьця атамнай энэргетыкі менавіта ў Магілёўскім рэгіёне».

Трэці блёк БелАЭС вырашылі пабудаваць у дапаўненьне да двух дзейных, ён запатрабуе больш за 1 тысячу чалавек дадатковага пэрсаналу, гэта па выніках нарады ў Менску ў Аляксандра Лукашэнкі заявіў генэральны дырэктар Беларускай атамнай станцыі Сяргей Бабовіч, перадае БелТА.

На фота: БелАЭС, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак журналісту Ігару Ільяшу

https://smarturl.click/XDwO6

Судовая калегія Вярхоўнага Суду Беларусі пад кіраўніцтвам судзьдзі Ігара Любавіцкага 14 лістапада разгледзела апэляцыйную скаргу журналіста Ігара Ільяша на прысуд Менскага гарадзкога суду, які прызнаў яго абвінавачванага вінаватым у «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці».

Адвакат прасіў апраўдаць Ігара, а пракурор заклікаў пакінуць прысуд бязь зьменаў. Калегія суду пасьля 40-хвіліннай нарады вырашыла пакінуць вырак бязь зьменаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ТЭСТ. У бой за Случчыну: 10 пытаньняў пра слуцкае паўстаньне

https://smarturl.click/Yxne

14 лістапада 1920 году адбыўся Першы беларускі зьезд Случчыны. Менавіта на гэтай сустрэчы было прынятае рашэньне рыхтаваць збройнае змаганьне. А што вы ведаеце пра гэтую слаўную старонку беларускае гісторыі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🖍Выніковы «ПіК Свабоды» з Аляксандрам Фрыдманам: Мяжа. Пачобут і Бяляцкі. Небясплатная мэдыцына

▫️Ці вызваляць Пачобута 17 лістапада? Хто яшчэ са знакавых палітвязьняў у сьпісах на вызваленьне?
▫️Ці дапаможа Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу?
▫️Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну», замацаваную ў Канстытуцыі.
▫️Галоўная інтрыга сёлетняй прэміі Гедройца.

Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня а 16 30 паводле менскага часу ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркуе з палітыкам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

У эфіры таксама міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч, амэрыканіст Андрэй Карабкоў, прадстаўніца АПК у эканамічных пытаньнях Аліса Рыжычэнка і старшыня Беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай.

Далучайцеся да эфіру! Задавайце пытаньні, камэнтуйце, калі для вас гэта бясьпечна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітыка Трампа адносна Лукашэнкі — плявок у бок эўрапейцаў, — амэрыканскі палітоляг Карабкоў

https://smarturl.click/w4Gp7

Мэта палітыкі Дональда Трампа адносна Беларусі — стварэньне канкурэнцыі з Расеяй у яе былой зоне кантролю, мяркуе прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.

Асноўныя тэзы прафэсара Карабкова:

📌Мэты палітыкі Трампа адносна Беларусі — дадатковы канал камунікацыі з Крамлём, стварэньне канкурэнцыі з Расеяй у рэгіёне, ідэалягічны выклік Эўропе.

📌Трамп прапануе вырашэньне крызісу ў беларуска-літоўскіх адносінах і абвесьціць пра тое, што вырашыў чарговы канфлікт.

📌Прэзыдэнт ЗША ня стане спрабаваць вывесьці Беларусь з расейскай арбіты, лічачы, што расейскія ваенныя дзеяньні былі б у такой сытуацыі непазьбежныя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸 ЗША абвясьцілі аб новай вайсковай апэрацыі ў Лацінскай Амэрыцы антынаркатычнага кірунку

https://smarturl.click/aRg0A

«Сёньня я абвяшчаю апэрацыю «Паўднёвая дзіда», — напісаў Гэґсэт на X. «Гэтая місія абараняе нашу Радзіму, выводзіць наркатэрарыстаў з нашага паўшар’я і абараняе нашу Радзіму ад наркотыкаў, якія забіваюць нашых людзей».

Дэталяў апэрацыі «Паўднёвая дзіда» пакуль няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праект МУС Польшчы: 17 лістапада — адкрыцьцё двух закрытых памежных пераходаў зь Беларусьсю

https://smarturl.click/Y3wBv

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы прапануе 17 лістапада адкрыць два цяпер зачыненыя аўтамабільныя памежныя пераходы зь Беларусьсю — «Баброўнікі–Бераставіца і «Кузьня Беластоцкая–Брузгі».

Сёньня на беларуска-польскай мяжы дзейнічае пункт пропуску «Берасьце» (для аўтамабільнага пасажырскага транспарту), а таксама «Казловічы» (для грузавога).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 13 лістапада

«Лукашэнка зь літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір». Што сказаў кіраўнік МУС Літвы ў вялікім інтэрвію Свабодзе

• «ПіК Свабоды» з Маркам Фейгіным: Ці ўдасца Трампу вырваць Лукашэнку ад Пуціна

• «Нясу свой крыж цераз жыцьцё...» У палітвязьня з ампутаванай нагой Уладзімера Гундара ў турме пагоршылася здароўе

• Ціханоўскі заявіў, што офіс Ціханоўскай схаваў ад яго інфармацыю пра ўзнагароду. Офіс адказаў

• Як «зьнішчаная» Літва пераўзыходзіць «квітнеючую» Беларусь у сацыяльна-эканамічным разьвіцьці. Інфаграфіка

• Зьніклага 6 дзён таму хлопчыка знайшлі мёртвым

• Польшча паставіць яшчэ адну загароду на мяжы зь Беларусьсю

• «Мятла», «навагодні экспрэс» у ШЫЗА, «медны» дым і нафтавы смурод: у Міжнародным камітэце ў расьсьледаваньні катаваньняў расказалі пра зьдзекі ў наваполацкай калёніі

• Выкладчыка адной з ВНУ Менску пакаралі двума гадамі калёніі за артыкулы ў «Вікіпедыі»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

IUCN: Белавеская пушча ў «крытычным стане» пасьля ўзьвядзеньня памежнага плоту

https://smarturl.click/OLg33

Міжнародны зьвяз аховы прыроды (IUCN) заявіў, што Белавеская пушча знаходзіцца ў крытычным стане, які патрабуе «неадкладных дзеяньняў».

Пабудаваны Польшчай пяцімэтровы плот і дарога ўздоўж мяжы разьядналі лес на два ізаляваныя масівы, спыніўшы міграцыю зуброў, аленяў, ласёў і рысяў. Эколягі папярэджваюць: у польскай частцы рысь можа зьнікнуць праз 5-10 гадоў.

Бар’ер парушыў гідралёгію, а перамяшчэньні мігрантаў і адпаведна ахоўнікаў мяжы ствараюць моцны чалавечы ціск на зону строгай аховы.

IUCN патрабуе тэрміновых сумесных дзеяньняў Беларусі і Польшчы, каб унікнуць незваротных стратаў .

IUCN — гэта незалежны міжнародны зьвяз аховы прыроды, які выступае галоўным дарадцам UNESCO ў ацэнцы і захаваньні прыродных аб’ектаў сусьветнай спадчыны.

Читать полностью…
Subscribe to a channel