radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14477

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Курс: Беларускасьць прыме любую форму, як вада

20 ліпеня пайшла з жыцьця адна з найславуцейшых беларускіх пісьменьніц сучаснасьці Сьвятлана Курс. У гэтым відэа ўспомнім фрагмэнт адной з размоваў пісьменьніцы на Свабодзе, у якім яна паразважала пра гістарычную пэрспэктыву і расказала, чаму беларушчына неўміручая.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 ліпеня на Радыё Свабода

📌Памерла пісьменьніца Сьвятлана Курс (Ева Вежнавец)

📌Хто забіў Паўла Шарамета? Расказваем, што пра гэта вядома празь дзесяць гадоў і дзе цяпер асноўныя падазраваныя

📌«Падзеі з Wildberries паказваюць небясьпеку стаўкі на бізнэс чужой краіны» — эканаміст Махоўскі

📌Дзіравы расейскі парасон: Беларусь пад пагрозай новай эскаляцыі вайны

📌Лукашэнка хавае сьцяг. Wildberries у Беларусі, мэдыкі без адбору. Навіны 20 ліпеня

📌«Ёсьць новая кніга пра няволю». Максім Знак у Вільні выступіў з новымі вершамі і песьнямі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзіравы расейскі парасон: Беларусь пад пагрозай новай эскаляцыі вайны

https://smarturl.click/43XVD

Расея і Украіна ідуць па шляху ваеннай эскаляцыі. Такая сытуацыя для афіцыйнага Менску даволі дыскамфортная, бо ваеннае абвастрэньне можа закрануць Беларусь.

Аднак існы рэжым ня мае стратэгіі, як дыстанцыявацца ад гэтай небясьпекі, і разьлічвае на шчасьлівы зьбег абставінаў, мяркуе Валер Карбалевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр славуты футбаліст Кевін Кіган

Ва ўзросьце 75 гадоў памёр адзін з найлепшых гульцоў у гісторыі гульні.

Кіган увайшоў у сьпіс «100 найлепшых футбалістаў ХХ стагодзьдзя», заваёўваў Кубак чэмпіёнаў і два разы ў канцы 1970-х быў узнагароджаны «Залатым мячом» — прызам найлепшаму ў Эўропе.

У студзені 2026 году стала вядома, што Кіган змагаецца з ракам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Падзеі з Wildberries паказваюць небясьпеку стаўкі на бізнэс чужой краіны» — эканаміст Махоўскі

https://smarturl.click/AzgM4

18 ліпеня Першы асобны цэнтар войскаў бесьпілётных сыстэмаў Украіны заявіў пра ўдар па буйным складзе Wildberries у Электрасталі Маскоўскай вобласьці. Неўзабаве фота і відэа зь месца падзей пацьвердзілі сур’ёзнсьць удару — густы чорны дым са складу было відаць за дзясяткі кілямэтраў ад зоны паражэньня.

Як украінскія абстрэлы Wildberries паўплываюць на дзейнасьць расейскай кампаніі ў Беларусі, што гэта агулам можа значаць для Рэспублікі Беларусь? Гэтыя пытаньні Свабода адрасавала эканамічнаму аглядальніку Андрэю Махоўскаму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусаў не прывабіла праграма дадатковай назапашвальнай пэнсіі «3+3», якую прапанавалі ўлады: https://smarturl.click/Vx4W0

З моманту запуску праграмы ў кастрычніку 2022 году да яе далучыліся толькі каля 80 тысяч чалавек. Гэта пры тым, што 26% насельніцтва — пэнсіянэры.

Ад такой жа сыстэмы ў Літве адмаўляюцца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія новыя гульні распрацоўваюць беларусы. Падборка: https://smarturl.click/1VVkw

Ува ўсіх будзе беларуская мова, у дзьвюх ужо ёсьць дэма-вэрсіі, у якія можна пагуляць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пад Масквой пасьля атакі бесьпілётнікаў загарэліся склад і нафтабаза. ФОТА, ВІДЭА: https://smarturl.click/gk9zD

Над Маскоўскай вобласьцю зафіксавана як мінімум пяць пажараў пасьля начнога нападу бесьпілётнікаў. Загарэлася нафтабаза ў Падольску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто забіў Паўла Шарамета? Расказваем, што пра гэта вядома празь дзесяць гадоў і дзе цяпер асноўныя падазраваныя: https://smarturl.click/J3X9L

Беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст, крытык Лукашэнкі і Пуціна загінуў ад выбуху ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 году.

Паралельна з афіцыйным расьсьледаваньнем ва Ўкраіне ішло і журналісцкае. Расказваем, якім быў Павал Шарамет і што стала вядома пра яго забойства за гэты час.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гульцы зборнай Гішпаніі Фэран Торэс (зьлева) і Лямін Ямаль сьвяткуюць гол Торэса, які прынёс перамогу на Чэмпіянаце сьвету ў ЗША

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькі заплацяць пракрамлёўскім артыстам, якія выступяць на «Славянскім базары»? А каму выступаць там цяпер забаронена?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская перадае свой гарсэт і фота ў тым гарсэце з 2020 году, якія яна падпісала, пераможцу аўкцыёну на фэсьце «Тутака». Дабрачынны аўкцыён ладзіў фонд BySol — грошы зь яго прызначаныя для палітвязьняў. Пераможцам аўкцыёну стаў беларус, які купіў гарсэт для сваёй жонкі за 500 злотых. Рэпартаж з фэсту можна пабачыць тут https://smarturl.click/LXoj3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Публіка, у тым ліку дзеці, скакала пад сьпевы гурту „Дзецюкі“ на фэсьце „Тутака“ ўвечары 18 ліпеня. Рэпартаж з фэсту можна пабачыць тут https://smarturl.click/LXoj3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як добра вы ведаеце мастацкія творы? ТЭСТ

https://smarturl.click/n6w04

Ці зможаце вы назваць аўтараў гэтых твораў мастацтва з розных музэяў сьвету?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грошы за атмасфэру. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka

https://smarturl.click/LXoj3

Фэстываль Tutaka ідзе шосты раз ва ўрочышчы Барык на Падляшшы ў Польшчы. Свабода наведала падзею ў суботу — самы дажджлівы фэстывальны дзень.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менск зноў пашырыцца. Раней улады абяцалі разьвіваць гарады-спадарожнікі замест пашырэньня сталіцы

https://smarturl.click/0QnGM

Улады апублікавалі свае пляны шырокамаштабнага будаўніцтва ў раёне Зялёны Бор.

Супраць разбудовы на месцы былога палігону раней рашуча выступалі жыхары, але іх ня слухалі. Улады, пачынаючы ад Лукашэнкі, шмат разоў гаварылі пра тое, што Менск не гумовы, але працягваюць яго пашыраць.

Свабода паглядзела, якія пляны ўладаў на Зялёны Бор і як раней яны не выконвалі сваіх абяцаньняў не пашыраць сталіцу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ёсьць новая кніга пра няволю». Максім Знак у Вільні выступіў з новымі вершамі і песьнямі

https://smarturl.click/Ba5ow

Аўтар кнігі аповедаў пра падзеі за кратамі «Зэкамэрон», былы палітзьняволены Максім Знак 20 ліпеня сустракаўся зь беларусамі, якія пасьля падзей 2020 мусілі выехаць з радзімы і цяпер жывуць у Літве. Дзень сустрэчаў пачаўся з акцыі салідарнасьці, а завяршыўся канцэртам і шчырымі размовамі ў Доме нацыянальных меншасьцяў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка хавае сьцяг. Wildberries у Беларусі, мэдыкі без адбору. Навіны 20 ліпеня

🔸Украінскія дроны атакавалі склады Wildberries у Расеі. Гэты расейскі маркетплэйс стаў адной з самых папулярных пляцовак для беларусаў, а пад Менскам кампанія будуе адзін з найбуйнейшых лягістычных цэнтраў.
🔸Украіна ўзмацняе мяжу зь Беларусьсю і стварае так званую «кіл-зону» на выпадак магчымага нападу.
🔸У беларускіх мэдычных унівэрсытэтах падаюць прахадныя балы і не хапае абітурыентаў.
🔸Неафіцыйны тэлеграм-канал Лукашэнкі апублікаваў відэа зь яго прысягай 32 гады таму, прыбраўшы бел-чырвона-белы сьцяг.

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 20 ліпеня і тлумачым, што яны значаць.

https://youtu.be/t2upO08XOk8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла пісьменьніца і журналістка Сьвятлана Курс (Ева Вежнавец). Пра гэта ў фэйсбуку паведамілі яе родныя.

У першым нумары часопісу Аrche ў 1998 годзе было апублікавана яе першае апавяданьне «Мы два Хохлікі». У 2008 годзе ў «Кнігарні Нашай Нівы» выйшаў зборнік апавяданьняў «Шлях дробнай сволачы». У 2015 годзе ў Нашай Ніве апублікавала сваё апавяданьне «Параска і яе чорны бык», не пад псэўданімам, а пад сапраўдным прозьвішчам.

У 2020 годзе выйшла кніга «Па што ідзеш, воўча?». У 2021-м кніга атрымала прэмію імя Гедройця за найлепшую кнігу Беларусі.

Зьвяз літоўскіх літаратурных перакладнікаў уганараваў прэміяй імя Дамінікаса Урбаса за 2026 год перакладніцу Юргіце Яспаніце-Буракене за пераклад аповесьці «Па што ідзеш, воўча?» зь беларускай на літоўскую мову (выдавецтва Other Books, 2026).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вялікай Брытаніі новым прэм’ерам ад партыі лейбарыстаў стаў Эндзі Бэрнэм: https://smarturl.click/OwlLo

Ён былы мэр Манчэстэру. Politico параўноўвае Бэрнэма з Трампам: новы ангельскі прэмʼер скардзіцца на брытанскі істэблішмэнт і актыўна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стаў вядомы прысуд былому вайскоўцу Антону Чарамных, якога абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве», перадае @viasna96

Палітвязьня Антона Чарамных утрымліваюць у зьняволеньні амаль тры з паловай гады.

Суд прызначыў Антону 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «здраду дзяржаве і распальваньне варожасьці».

Антон Чарамных – падпалкоўнік, былы намесьнік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалягічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады гвардыі. У палітвязьня двое дзяцей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінус 26 кіляграмаў за год.

Ozempic, Wegovy і Mounjaro называюць сапраўднай рэвалюцыяй у барацьбе з атлусьценьнем. Адным яны дапамагаюць кардынальна зьмяніць жыцьцё, іншыя сутыкаюцца з непрыемнымі пабочнымі эфэктамі, а пасьля адмены прэпарату вага нярэдка вяртаецца.

Гісторыя жанчыны, якая схуднела з 98 да 72 кіляграмаў усяго за год, — добрая нагода разабрацца, каму насамрэч патрэбныя гэтыя лекі, як яны працуюць і ці сапраўды прымаць іх давядзецца ўсё жыцьцё.

https://www.youtube.com/watch?v=4oFYhov4tb8&t=9s

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне распавялі аб стварэньні «кіл-зоны» на мяжы зь Беларусьсю: https://smarturl.click/Azm29

«Памежнікі рыхтуюцца да магчымага наступу з тэрыторыі Беларусі. Менавіта аб такой пагрозе папярэджвае ўкраінская выведка»


Зараз на мяжы краіны разьмешчаныя супрацьтанкавыя равы, шматузроўневыя загароды з калючага дроту, шэрагі бэтонных «зубоў дракона».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 55 гадоў Зьмітру Вайцюшкевічу, 45 — Зьмітру Дашкевічу

20 ліпеня 1971 году нарадзіўся Зьміцер Вайцюшкевіч, кампазытар, сьпявак, музыка. А роўна празь 10 гадоў — Зьміцер Дашкевіч, палітык, былы палітвязень. Больш пра падзеі 20 ліпеня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце тут https://smarturl.click/n6dQp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гішпанія другі раз стала футбольным чэмпіёнам сьвету

У фінале яна перамагла трохразовых чэмпіёнаў, зборную Аргентыны зь лікам 1-0 пасьля дадатковага часу. Гол у гішпанцаў забіў Фэран Торэс на 106-й хвіліне гульні.

Асноўны час скончыўся зь лікам 0-0. На апошніх хвілінах асноўнага часу гулец зборнай Аргентыны Энса Фэрнандэс атрымаў другую жоўтую картку і быў выдалены з поля. Больш за паўгадзіны аргентынцы гулялі ўдзесяцёх. За гульню яны ні разу не нанесьлі ўдару ў браму і пераважна абараняліся, перахапіўшы ініцыятыву толькі ў апошнія хвіліны дадатковага часу.

Фінальны матч адбыўся на стадыёне MetLife у амэрыканскім штаце Нью-Джэрзі, непадалёк ад Нью-Ёрку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 19 ліпеня

📌 На панядзелак у Беларусі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі, бо чакаюць навальніцы, моцны вецер і залевы

📌 Грошы за атмасфэру. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka

📌 «Я схуднела з 98 да 72 кг». Як Ozempic зьмяняе цела і жыцьцё

📌 «Спорт — гэта вайна бязь сьмерцяў»: Цыганкоў пра Мэсі, палітыку і прагноз на фінал ЧС па футболе

📌 Як добра вы ведаеце мастацкія творы? ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАГАТЭ расьсьледуе паведамленьні пра ўдар па ядзерным аб’екце ў Іране

https://smarturl.click/E0OVJ

Агенцтва ядзернай энэргетыкі ААН 19 ліпеня заявіла, што вывучае паведамленьні аб начным удары па будаванай атамнай электрастанцыі Дархавін у Іране. МАГАТЭ заявіла, што абʼект усё яшчэ знаходзіцца на вельмі раньняй стадыі будаўніцтва, там не было ядзерных матэрыялаў падчас апошняй праверкі.

Раней сёньня Арганізацыя атамнай энэргіі Ірану абвінаваціла Злучаныя Штаты ў нападзе на гэты абʼект у правінцыі Хузэстан, назваўшы напад парушэньнем міжнароднага права. Вашынгтон пакуль не пракамэнтаваў абвінавачваньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На панядзелак у Беларусі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі, бо чакаюць навальніцы, моцны вецер і залевы

https://smarturl.click/omdOA

Раніцай і ўдзень 20 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюць навальніцы, месцамі залевы і парывы ветру 15-20 м/c, паведаміла Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. Гэта пагражае разбурэньнямі будынкаў і лініяў электраперадачаў, падзеньнем дрэваў, аварыямі на дарогах і затапленьнем некаторых будынкаў і дарогаў, піша МНС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Спорт — гэта вайна бязь сьмерцяў»: Цыганкоў пра Мэсі, палітыку і прагноз на фінал ЧС па футболе

https://smarturl.click/E0ovV

19 ліпеня вызначыцца новы чэмпіён сьвету па футболе. Мільёны заўзятараў па ўсім сьвеце сочаць за фіналам, і беларусы таксама актыўна абмяркоўваюць турнір — ад футбольнай тактыкі да сымпатыяў да пэўных зборных.

Чаму для адных героямі сталі нарвэскія футбалісты, іншыя падтрымліваюць Гішпанію ці Аргентыну, і як спорт ператвараецца ў адлюстраваньне палітычных, культурных і нацыянальных уяўленьняў? Пра гэта ў ПіКу Свабоды размаўляем з аглядальнікам Віталём Цыганковым.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад расейскага ўдару па Кіеве загінуў чалавек, 15 параненых

https://smarturl.click/dj0q3

У ноч на 19 ліпеня расейскія войскі нанесьлі масіраваны камбінаваны ўдар па Ўкраіне з выкарыстаньнем ударных бесьпілётнікаў, паветраных і наземных ракет розных тыпаў, паведамілі Ваенна-паветраныя сілы Ўкраіны.

Вайскоўцы заявілі, што галоўнай мэтай удару быў Кіеў, там адзін чалавек загінуў, 15 атрымалі раненьні.

Читать полностью…
Subscribe to a channel