radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14477

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 16 ліпеня на Радыё Свабода

📌Выйшла кніга турэмных эсэ Статкевіча, якія ён пачаў ствараць з 2005 году

📌Што рабіць, калі адмовілі ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Даведаліся ў экспэртаў

📌Генэральная пракуратура Латвіі завяла крымінальную справу на беларускіх памежнікаў за мігранцкі крызіс

📌Тлумачым з Гурневічам. Як Расея перастала быць бэнзакалёнкай

📌У Беларусі рыхтуюць бамбасховішчы. Былы памочнік Лукашэнкі атрымаў 12 гадоў калёніі. Статкевіч выдаў кнігу. ПіК Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ніхто з працоўных мігрантаў пакуль не вярнуўся зь Беларусі ўва Ўзбэкістан. Прапаганда гаворыць, што ім палепшылі ўмовы

https://smarturl.click/J3Wqx

13 ліпеня ў Беларусь прыбылі 255 жыхароў Андыжанскай вобласьці Ўзбэкістану, каб працаваць у сфэры сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі. 15 ліпеня ў інтэрнэце імкліва набыў папулярнасьць відэаролік, у якіх мужчыны скардзіліся на нізкі заробак і кепскія ўмовы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Belavia увяла ў эксплюатацыю трэці Boeing з «гамбійскай» партыі

https://smarturl.click/anLJd

З «гамбійскай» партыі першым пачалі карыстацца самалётам EW-548PA, потым да яго далучыўся EW-546PA. Цяпер рэгулярныя рэйсы Belavia пачаў выконваць і трэці самалёт з гэтай партыі — EW-547PA.

Пішам, што значыць «гамбійская партыя» і як Беларусь атрымлівае смалёты з Захаду, нягледзячы на санкцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стэфановіч пра сваю праваабарончую прэмію за 2025 год: яна сьведчыць, што крызіс з правамі беларусаў працягваецца: https://smarturl.click/Xae9A

Агучыць інфармацыю пра прэмію змаглі толькі пасьля вызваленьня Валянціна Стэфановіча і выезду зь Беларусі.

«Сама прэмія мяне вельмі ўсьцешыла, бо гэта важная адзнака маёй шматгадовай праваабарончай дзейнасьці.

Аднак разумею, што гэтая прэмія маю такую асаблівасьць, што ёй узнагароджваюць праваабаронцаў, якія змагаюцца за правы чалавека ў найбольш небясьпечных краінах. На жаль, наша Беларусь зараз адносіцца да такога шэрагу краінаў, і гэты крызіс з правамі беларусаў працягваецца»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Францускія «Рафалі» замест савецкіх зьнішчальнікаў — сымбалічная зьмена ўва ўкраінскіх Паветраных сілах. Аналіз Свабоды: https://smarturl.click/Xax4z

Парыж абвясьціў, што першыя чатыры з 16 самалётаў Dassault Rafale будуць пастаўленыя ва Ўкраіну.

Украіна плянуе набыць 100 францускіх самалётаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне звольнілі папулярнага міністра абароны Фёдарава, што выклікала пратэсты. З чым гэта зьвязана: https://smarturl.click/Y6jWl

За шэсьць месяцаў яго знаходжаньня на пасадзе міністра Ўкраіна значна палепшыла сваё становішча на полі бою, шматкроць атакуючы расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы, ствараючы дэфіцыт паліва ў Расеі й ставячы прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў цяжкое становішча.

Украінскія мэдыя раней ужо пісалі, што Фёдарава могуць звольніць, бо ён знаходзіцца ў «сыстэмным канфлікце» зь іншымі чальцамі Кабінэту міністраў, якія ўдзельнічаюць у разьмеркаваньні выдаткаў на абарону.

Выданьне «Українська правда» піша аб працяглым канфлікце Міхаіла Фёдарава і галоўнакамандуючага Аляксандра Сырскага.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская на форуме ў ЗША параўнала палітыку ЗША і Эўразьвязу адносна Беларусі: https://smarturl.click/lxAjm

Раней у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі ЗША былі дрэнным паліцэйскім, а ЭЗ — добрым, але цяпер сытуацыя зьмянілася, лічыць Сьвятлана Ціханоўская.

«Мы ўдзячныя, што Эўропа стала такой моцнай, прынцыповай, і лічым, што дзякуючы гэтай прынцыповасьці мы зможам таксама дамагчыся перамогі ў Беларусі.

Дыпляматычныя намаганьні ЗША і моцная і прынцыповая пазыцыя Эўропы абавязкова дазволяць Беларусі пазбавіцца дыктатуры»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшла кніга турэмных эсэ Статкевіча, якія ён пачаў ствараць з 2005 году: https://smarturl.click/6XWn5

«Будучыня свабоды і незалежнасьці залежала ад прыкладу лідэраў, гатовых плаціць за іх такую цану»


Зборнік складаецца зь дзьвюх частак: першая тычыцца этычнага боку супраціву, маральнага выбару чалавека ў складанай сытуацыі, а другая прысьвечаная пошуку стратэгіяў захаваньня і разьвіцьця невялікай краіны і нацыі, заціснутай паміж дзьвюма варожымі і культурна антаганістычнымі цывілізацыямі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узбэкам не спадабалася ў Беларусі. Статкевіч пра барацьбу з тыраніяй. Дзермант улюбіўся ў Паўночную Карэю

Галоўныя падзеі 15 ліпеня

https://youtu.be/TCqg3oqQRjw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 15 ліпеня на Радыё Свабода

📌У Беларусі запусьцілі сэрвіс імгненных плацяжоў «Крок». Што гэта такое, хто за ім стаіць і наколькі ён бясьпечны

📌Ці заменяць узбэкі беларусаў? Карбалевіч пра новы міграцыйны экспэрымэнт Беларусі

📌Атака на АЗС пад Кіевам, падобна, вялася з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі, — дарадца міністра абароны Ўкраіны

📌Грунвальдзкі музэй адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сьцяг. Яны ня супраць, але ёсьць нюанс

📌ПіК Свабоды. Узбэкам не спадабалася ў Беларусі. Статкевіч пра барацьбу з тыраніяй. Дзермант улюбіўся ў Паўночную Карэю

📌Латвія 111 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў перайсьці на яе тэрыторыю зь Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Краіны ЭЗ пакуль ня здолелі дамовіцца пра новы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі

https://smarturl.click/0xvOg

Чакалася, што 21-ы пакет санкцыяў у сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну будзе прыняты на гэтым тыдні, пасьля таго, як Эўракамісія зьмякчыла шэраг прапанаваных санкцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Атака на АЗС пад Кіевам, падобна, вялася з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі, — дарадца міністра абароны Ўкраіны

https://smarturl.click/wdo0v

Украіна прааналізавала атаку на АЗС на Кіеўшчыне і прыйшла да высновы, што яна была кіраванай. Праўдападобна, што расейскі бесьпілётнік кіраваўся празь беларускія вышкі, якія раней адключылі на патрабаваньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве і Польшчы думаюць, што ваенныя страты Расеі ва Ўкраіне падштурхнуць Маскву да правакацый супраць NATO

https://smarturl.click/zgL3w

Расейскія правакацыі, у тым ліку з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі, застаюцца на парадку для ў суседніх краінах Эўразьвязу.

Афіцыйная Вільня праводзіць пэўную падрыхтоўку да магчымых дывэрсій. Думаюць пра магчымыя сцэнары і ў Варшаве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за кратамі застаюцца 42 палітвязьні, якія дасягнулі пэнсійнага ўзросту: https://smarturl.click/Q6qnB

Дзевяці зь іх споўнілася 70 гадоў. Цяжкі стан здароўя і ўзрост не абаранілі гэтых людзей ад крымінальнага перасьледу.

Больш за чатыры гады за кратамі трымаюць актывіста прафсаюзу РЭП Вацлава Арэшку, якому ў студзені споўніўся 71 год. Арэшка асуджаны на восем гадоў няволі ў справе беларускіх незалежных прафсаюзаў. За час зьняволеньня ў актывіста пагоршылася здароўе, ён амаль страціў зрок, мае праблемы з судзінамі, але інваліднасьць у калёніі яму не афармляюць.

«Яму дапамагаюць іншыя вязьні. Ідучы пад руку ў сталоўку, Вацлаў пытае, ці ёсьць на небе сонца. Як ходзіць уначы ў прыбіральню, то бывае, што спатыкаецца і падае, бо дрэнна бачыць»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці заменяць узбэкі беларусаў? Карбалевіч пра новы міграцыйны экспэрымэнт Беларусі: https://smarturl.click/wdMwv

Улады Беларусі прапануюць узбэкам асвоіць цэлыя беларускія рэгіёны. Прычым, ідзецца пра арганізацыю вялікіх эканамічных праектаў на міждзяржаўным узроўні.

Праблему дэфіцыту кадраў можна было б вырашыць проста: спыніць рэпрэсіі, вярнуць людзей, стварыць нармальныя ўмовы для бізнэсу і працы. Але гэта небясьпечна для самога рэжыму. Таму замест беларусаў уладам прасьцей завозіць танную працоўную сілу і аддаваць ёй цэлыя рэгіёны пад «асваеньне».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўводзяць гендэрныя тэсты для спартовак

https://smarturl.click/ombRB

Беларускія спартоўкі, якія ўдзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах, будуць праходзіць гендэрнае тэставаньне, пачынаючы ад жніўня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі рыхтуюць бамбасховішчы. Экс-памочнік Лукашэнкі атрымаў 12 гадоў. Статкевіч выдаў кнігу

🔸У Беларусі масава правяраюць і аднаўляюць бамбасховішчы — BelPol бачыць у гэтым прыкметы цэнтралізаванай праграмы.
🔸Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло атрымаў 12 гадоў калёніі ў гучнай «малочнай справе».
🔸Узбэцкі працоўны, які скардзіўся на ўмовы і заробак у Беларусі, цяпер просіць выдаліць яго відэа з усіх сацсетак. Кажа, што сытуацыя палепшылася.
🔸У Беластоку выйшаў зборнік турэмных эсэ Міколы Статкевіча.
🔸Міліцыя папярэдзіла, што штраф цяпер можна атрымаць нават за безалькагольнае піва.
🔸Тым часам адзін з самых вядомых твораў Марка Шагала ўпершыню прывезьлі ў Беларусь.

У «ПіКу Свабоды» Ганна Ермаковіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 16 ліпеня і тлумачаць, што яны значаць.

https://youtu.be/hnDjU0oFu4Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як Расея перастала быць бэнзакалёнкай

Расея застаецца адным з найбуйнейшых экспарцёраў нафты ў сьвеце. Але ўсё часьцей яе ўласныя запраўкі застаюцца без паліва, а чэргі і бойкі за бэнзін становяцца звычайнай зьявай.

Чаму так адбываецца? Як украінскія ўдары па нафтаперапрацоўчых заводах мяняюць ход вайны? І чаму нават пастаўкі паліва з Беларусі ня могуць выратаваць Расею ад дэфіцыту?

Тлумачым зь Дзьмітрыем Гурневічам: https://www.youtube.com/watch?v=Zt70YIrWbuY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

21-ы пакет санкцыяў ЭЗ супраць Расеі і Беларусі заблякавала Грэцыя — за расейскі звадкаваны газ: https://smarturl.click/WzvM4

Кіраўніца Эўракамісіі: «Мы ўзгадняем гандлёвыя абмежаваньні для Беларусі, каб яна не магла служыць шчылінай для расейскага гандлю»

А нам сталі вядомы некаторыя дэталі прапанаваных санкцыяў адносна Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іх:

• забарона на транзакцыі ў крыптавалюце для 11 крыптаплятформаў і фірмаў (у тым ліку ў Беларусі) за дапамогу Расеі ў абыходзе санкцыяў;
• далучэньне да санкцыйнага сьпісу новых беларускіх кампаній за дапамогу расейскай ваеннай прамысловасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусь упершыню прывезьлі самую вядомую карціну Марка Шагала — «Над горадам».

Ад 16 ліпеня яе будуць паказваць у Віцебску, куды палатно прыехала з Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што рабіць, калі адмовілі ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Даведаліся ў экспэртаў: https://smarturl.click/RZmVW

У Польшчы ўсё часьцей адмаўляюць беларусам у міжнароднай абароне, бо лічаць, што ў Беларусі нібыта «стала спакайней»: прайшлі гады пасьля 2020-га, зьменшыліся рэпрэсіі, нехта быў памілаваны. Але гэта небясьпечная ілюзія.

Беларускія юрысты нагадваюць: рэжым не перастаў перасьледаваць людзей — ён проста зьмяняе артыкулы, фабрыкуе новыя справы і працягвае рэпрэсіі. Таму кожную адмову трэба абавязкова абскарджваць.

Усяго за 2021–2025 гады грамадзянам Беларусі ў Польшчы выдалі амаль 12 тысяч станоўчых рашэньняў. За пяць месяцаў 2026 вынесена 710 рашэньняў у справах беларусаў, зь якіх 31 былі адмоўнымі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя некаторыя выракі ў судзе над фігурантамі «малочнай справы», у тым ліку экс-міністру Брыло: https://smarturl.click/QkbQR

На лаве падсудных апынуліся 18 чалавек. Як стала вядома @nashaniva, Ігар Брыло атрымаў 12 гадоў пазбаўленьня волі – столькі і прасіў пракурор. Генадзю Скітову далі 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Лукашэнка сьцьвярджаў, што за кошт розьніцы цэнаў у Беларусі і Расеі, даходы ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы складалі не менш як дзесяць мільёнаў даляраў у год. У якасьці прыкладу Лукашэнка прывёў кампанію «Бабуліна крынка» з Магілёва.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 5 гадоў таму разграмілі менскую рэдакцыю Свабоды

◾16 ліпеня 2021 году ўвайшло ў гісторыю як дзень пагрому незалежнай журналістыкі. Сілавікі разграмілі менскую рэдакцыю Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у самым офісе. Сканфіскавалі тэхніку. У той жа дзень адбыліся ператрусы ў журналістаў Свабоды, «Белсату» і іншых незалежных выданьняў.

Іншыя падзеі 16 ліпеня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/glL2o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускім і расейскім гандбольным камандам дазволілі вярнуцца ў міжнародныя турніры

https://smarturl.click/mgxLo

Міжнародная гандбольная фэдэрацыя (ІГФ) зьняла забарону на ўдзел камандаў зь Беларусі і Расеі ў мерапрыемствах пад сваёй эгідай.

Зусім нядаўна Беларуская фэдэрацыя гандболу на чале зь вядомым паплечнікам Лукашэнкі Ўладзімерам Канаплёвым вяла перамовы пра вяртаньне на міжнародную арэну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачалася праверка і мадэрнізацыя бамбасховішчаў — BelPol

https://smarturl.click/qgzJw

Асобныя справаздачы і закупкі складваюцца ў тэндэнцыю, падобную да дзяржаўнай праграмы аднаўленьня сыстэмы грамадзянскай абароны, мяркуе арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BelPol.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грунвальдзкі музэй адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі беларускі нацыянальны сьцяг

https://smarturl.click/VJY64

Кіраўніцтва музэю ня супраць бел-чырвонага-белага сьцяга і дзякуе беларусам за памяць пра перамогу пад Грунвальдам, але ёсьць нюанс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узбэкам не спадабалася ў Беларусі. Статкевіч пра барацьбу з тыраніяй. Дзермант улюбіўся ў Паўночную Карэю

У «ПіКу Свабоды» Дзьмітры Гурневіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 15 ліпеня і тлумачаць, што яны значаць.

🔸Мігранты з Узбэкістану ўжо патрабуюць вярнуць іх на радзіму: абяцаных заробкаў у Беларусі не аказалася.
🔸Сталі вядомыя падрабязнасьці ператрусу ў вядомага дасьледніка сталінскіх рэпрэсій.
🔸У Беларусі стварылі ўласную плацёжную сыстэму.
🔸Пралукашэнкаўскія камуністы наведваюць Паўночную Карэю і ня могуць надзівіцца як там хораша.
🔸150 гадоў таму нарадзілася Цётка – адна з першых беларускіх паэтак.

https://youtu.be/TCqg3oqQRjw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за траціну злачынстваў у Беларусі — кібэрзлачынствы

https://smarturl.click/9D0Ay

За першае паўгодзьдзе 2026-га агульная шкода ад кібэратак падскочыла адразу на 59% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.

А яшчэ цікава тое, што ахвярамі кібэрзлачынцаў найчасьцей становяцца маладыя людзі, а зусім не пэнсіянэры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Працоўныя мігранты з Узбэкістану папрасілі вярнуць іх зь Беларусі дамоў, бо заробкі іх не задаволілі: https://smarturl.click/WbM7A

«Калі мы тут будзем працаваць за 500 даляраў, калі 200 даляраў пойдзе на ежу, яшчэ каля 100 – на мыла, мыцьцё і іншыя бытавыя патрэбы, то няма ніякага сэнсу працаваць тут за 200 даляраў, марнаваць час і пакутаваць.

Працаваць у Беларусі за такія грошы няма сэнсу, бо ва Ўзбэкістане можна зарабіць больш»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

9 краін ЭЗ заклікалі пазбавіць МАК эўрапейскага фінансаваньня за допуск расейскіх і беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў: https://smarturl.click/0xJmp

Вяртанне Расеі ў міжнародны алімпійскі рух выклікала ў сьвеце актыўную рэакцыю. Міжнародная арганізацыя спартоўцаў GlobalAthletes and FairSport таксама вельмі нэгатыўна ацаніла гэтае рашэньне.

Цяпер Украіна і нязгодныя з гэтым рашэньнем краіны і арганізацыі прымаюць захады, каб расейскія і беларускія спартоўцы з сваімі дзяржаўнымі сьцягамі і гімнамі ня трапілі на міжнародныя спаборніцтвы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel