radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14477

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь разьвітваецца зь Юрыем Хашчавацкім

Яго называлі першым, хто паказаў у фільмах сутнасьць Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі папярэдзілі Польшчу пра падрыхтоўку тэракту і паказалі на беларускіх эмігрантаў. У Варшаве адказалі сьцісла

https://smarturl.click/1V2x6

Паводле прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, тэрарыстычны акт у Польшчы рыхтуе «прыхільнік псэўдахрысьціянскіх каштоўнасьцяў».

Што ў Менску сказалі яшчэ і як зрэагавала Варшава?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя пагрозы Лукашэнкі. Тыдзень з Карбалевічам

Улады Беларусі ўзмацняюць ціск на грамадзтва. Сілавікі заяўляюць пра крымінальную адказнасьць за крытыку ў сацыяльных сетках, а Лукашэнка прапануе адпраўляць на вайсковыя зборы работнікаў сельскай гаспадаркі, якіх палічаць «нядбайнымі».

Падзеі тыдня разьбірае Валер Карбалевіч:

https://www.youtube.com/watch?v=p-g3vMQZUCM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фрыдман і Махоўскі пра згарэлыя Wildberries. Каго зь беларусаў пашлюць у войска

https://www.youtube.com/watch?v=6XEL1mDYbuw

🔸Лукашэнка загадаў пасылаць нядбайных работнікаў у армію, а ягоныя чыноўнікі кажуць, што ўжо кінуліся гэты загад выконваць. Што з гэтага атрымаецца?

🔸У Расеі зноў гараць склады з таварамі для беларусаў.

🔸Новыя беларускія прадпрыемствы трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сярод іх Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

🔸Многія грамадзяне Беларусі ва Ўкраіне могуць хутка стаць нелегаламі.

У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам, эканамічным аглядальнікам Андрэем Махоўскім і прадстаўніцай фонду BySol ва Ўкраіне Машай Аніміяй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволеную актывістку з Горадні Валянціну Навумаву асудзілі на 7 год калёніі: https://smarturl.click/J34Yw

Яе прызналі вінаватай паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» і «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У дзяржавы ў прыярытэце аграрыі, а ў абітурыентаў — міжнародная эканоміка: вынікі ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ: https://smarturl.click/anV5J

Сёлета прахадныя балы ў мэдычных ВНУ абваліліся. На некаторых факультэтах — амаль на 100 балаў. На фармацэўтычным факультэце ў Менску прахадны бал зьнізіўся на 25%, а ў Віцебску — на траціну.

У Віцебскім мэдычным унівэрсытэце літаральна за дзень да заканчэньня прыёму на ўсіх спэцыяльнасьцях быў недабор.

«Проста рабіць вялікія выпускі дэфіцытных спэцыялістаў недастаткова, яны сыходзяць. Таму вырашылі прывязваць іх за кошт мэтавага набору»


Як прайшла ўступная кампанія ў беларускія ВНУ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цана нафты маркі Brent упершыню з канца траўня перавысіла $100 за барэль: https://smarturl.click/XavvA

Нафта даражэе на фоне новага ўзмацненьня напружанасьці на Блізкім Усходзе.

Адной з канкрэтных прычын названыя напады на танкеры ў Чырвоным моры, якія пагражаюць руху па яшчэ аднаму найважнейшаму маршруту паставак нафты — у дадатак да Армускай пратокі, якая фактычна заблякаваная Іранам.

Зьвязаныя з Іранам емэнскія хусіты атакавалі два савудаўскія нафтавыя танкеры ў рамках марской блякады Савудаўскай Аравіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША выключылі з санкцыйнага сьпісу кампанію, зьвязаную з БМЗ: https://smarturl.click/OwOOb

Кампанія стваралася ў 90-х для экспарту беларускай мэталапрадукцыі на рынкі Паўночнай Амэрыкі.

Пасьля таго, як прадпрыемства трапіла пад санкцыі, завод працуе не на поўную магутнасьць. 75% вытворчасьці — гэта экспарт, 80% якога цяпер ідзе ў Расею.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Мазырскага НПЗ: https://smarturl.click/dj3DE

Пад санкцыі таксама трапіла зьвязаная зь Беларусьсю трэйдынгавая кампанія ЕТК, празь якую ажыцьцяўляўся экспарт нафтапрадуктаў.

Новы пакет таксама закранае беларускія кампаніі, якія дапамагалі расейскаму вайскова-прамысловаму комплексу.

Адначасова ЭЗ уводзіць новыя абмежаваньні на імпарт шэрагу беларускіх тавараў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зноў атакаваныя склады Wildberries у Расеі. Асноўны ўдар у Санкт-Пецярбурзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 ліпеня на Радыё Свабода

📌«Ня лідэр, не палітычны актывіст». Пагаварылі зь беларусамі, якім у Польшчы адмовілі ў міжнароднай абароне

📌У Эўрапейскім Зьвязе ўзгаднілі 21-ы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі, у які трапілі і НПЗ дзьвюх краін

📌Расейскія «Яндекс маркет» і Ozon таксама ня будуць кампэнсаваць страты ў разе атакі дронаў. Беларускія вытворцы прадаюць там свае тавары

📌Штрафбат па-беларуску: яшчэ адна фантазія позьняга аўтарытарызму

📌Памёр вядомы рэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі

📌Юры Хашчавацкі на Свабодзе — пра Лукашэнку, уладу, свае фільмы і Беларусь

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, што ў ПК-1 памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за «шпіянаж»

https://smarturl.click/jv1dY

Улады сьцьвярджалі, што ён перадаваў сакрэтныя дакумэнты Ўкраіне. Прычына сьмерці за кратамі невядомая. Але вядома, што Варапая шмат трымалі ў штрафных ізалятарах і моцна на яго ціснулі. Памёр зьняволены, паводле @viasna96, яшчэ два гады таму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юры Хашчавацкі на Свабодзе — пра Лукашэнку, уладу, свае фільмы і Беларусь

https://smarturl.click/Azw6y

«За 25 гадоў я зразумеў, што такое Лукашэнка — гэта сума баязьліўцаў, якія яго робяць, абараняюць і прасоўваюць наперад.

Старшыні і сакратары выбарчых камісій, што хутка будуць складаць пратаколы, — тыя самыя баязьліўцы, якія — хаця ў цэлым, напэўна, нядрэнныя людзі, што добра гатуюць і клапоцяцца аб сваіх дзецях, — пазбавяць краіну будучыні»


Памёр вядомы рэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі — аўтар больш як 30 кінафільмаў. Мы ўспамінаем некаторыя выказваньні Хашчавацкага ў гутарках з Радыё Свабода ў розныя гады.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кібэрпартызаны»: Мельнікава жыве ў Менску і карыстаецца пашпартам на іншае імя: https://smarturl.click/q0Gkd

Кібэрпартызаны» апублікавалі дадатковую інфармацыю са свайго расьсьледваньня, зь якога вынікае, што былая сьпікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава зь дзецьмі жыве ў Менску.

Яна валодае там нерухомасьцю і карыстаецца пашпартам зь іншым прозьвішчам, а таксама што пайшла на супрацоўцоўніцтва з КДБ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прапанаваў адпраўляць «дрэнных работнікаў» на вайсковыя зборы. Прычым менавіта падчас жніва, калі ў сельскай гаспадарцы і без таго не стае тысяч трактарыстаў і аграномаў. Замест таго каб вырашаць кадравы крызіс, улады гатовыя забіраць людзей з палёў у войска.

Але самае паказальнае, што ніякага закону для гэтага няма. Ёсьць толькі вусны загад. Але чыноўнікі кінуліся выконваць.

Штрафбат па-беларуску: яшчэ адна фантазія позьняга аўтарытарызму. Тлумачыць Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/E02gz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 24 ліпеня на Радыё Свабода

📌Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Мазырскага НПЗ і нафтагандлёвай кампаніі, зьвязанай зь Беларусьсю

📌ЗША выключылі з санкцыйнага сьпісу кампанію, зьвязаную зь Беларускім мэталюргічным заводам

📌У дзяржавы ў прыярытэце аграрыі, а ў абітурыентаў — міжнародная эканоміка: вынікі ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ

📌Абвясьцілі дадатковы збор на летнік для дзяцей палітвязьняў у Белавескай пушчы

📌«Не баяўся казаць праўду ў вочы сваім мастацтвам». Беларусы згадваюць Юрыя Хашчавацкага

📌Фрыдман і Махоўскі пра згарэлыя Wildberries. Каго зь беларусаў пашлюць у войска

📌Новыя пагрозы Лукашэнкі. Тыдзень з Карбалевічам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі запусцілі службу праверкі электроннага лічбавага подпісу на сапраўднасьць

https://smarturl.click/6X4w2

У Беларусі цяпер можна хутка, задарма і без усталяваньня складаных праграмаў пераканацца, што электронны лічбавы подпіс у дакумэнце — сапраўдны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі ўдарылі па выставе зброі ў Кіеве, некалькі чалавек загінулі

https://smarturl.click/XakDL

Заснавальнік кампаніі ў вытворчасьці абароннай прадукцыі First Contact і ўдзельнік баявых дзеяньняў Валер Баравік паведаміў, што Расея ў Кіеве нанесла ўдар па адным з палігонаў, дзе праходзіла выстава зброі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абвясьцілі дадатковы збор на летнік для дзяцей палітвязьняў у Белавескай пушчы: https://smarturl.click/pAxwX

У гэтым сэзоне будзе пяць зьменаў, у якіх адпачнуць 90 дзяцей, па 18 чалавек у групе. Аднак для правядзеньня ўсіх пяці зьменаў бракуе 10 тысяч эўра.

Сабраныя сродкі плянуецца накіраваць на аплату жытла і трохразовага харчаваньня дзяцей, закуп матэрыялаў для адукацыйных і творчых заняткаў, а таксама на транспартныя выдаткі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Андрэй Пачобут зьвярнуўся з адкрытым лістом да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска: https://smarturl.click/anV2g

Ён заклікаў зьмяніць заканадаўства, каб спрасьціць прававое становішча беларусаў, якія пасьля ўказу Лукашэнкі пазбавіліся магчымасьці атрымліваць новыя пашпарты за мяжой.

Да звароту далучылася і праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

«Мы хочам, каб людзі, якія ратуюцца ад рэжыму Лукашэнкі, адчувалі сябе ў Польшчы ў бясьпецы»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Не баяўся казаць праўду ў вочы сваім мастацтвам». Беларусы згадваюць Юрыя Хашчавацкага: https://smarturl.click/MypW4

«Юры Хашчавацкі быў адным з тых, хто не баяўся казаць праўду ў вочы рэжыму праз сваё мастацтва.

Яго легендарныя фільмы „Звычайны прэзыдэнт“, „Плошча“ сталі ня проста хронікай нашай сучаснай гісторыі, а люстэркам, у якое шмат гадоў баяўся глядзець дыктатар. Хашчавацкі валодаў унікальным дарам — праз востры гумар, сатыру і бязьлітасную праўду паказваць абсурднасьць і жорсткасьць улады, вяртаючы людзям пачуцьцё годнасьці»


На 79-м годзе жыцьця памёр вядомы рэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі — аўтар больш як 30 кінафільмаў. Мы сабралі выказваньні пра яго ў сацыяльных сетках.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У дарожнай аварыі ў Асіповіцкім раёне загінулі двое вайскоўцаў: https://smarturl.click/RZ6nD

Яшчэ 14 пацярпелых шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ некалькі складаў Wildberries загарэліся ў Расеі і акупаваным Крыме пасьля атакі дронаў: https://smarturl.click/zjbbp

У акупаваным Расеяй Крыме трэцюю ноч запар выбухі, у сацсетках паведамляюць аб патрапляньнях дронаў у розных гарадах, у прыватнасьці па складзе Wildberries у Сімфэропалі.

Паведамляецца, што выбухі ў выніку атак бесьпілотнікаў, акрамя Сімфэропаля, раздаваліся ў Судаку, Еўпаторыі, Севастопалі і іншых гарадах акупаванага Расеяй Крыма.

Таксама паведамляецца пра атаку дронаў на завод «Авіятэк» у Кіраве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

130 гадоў таму нарадзіўся Аляксандар Орса, які падрыхтаваў эліту беларускай паваеннай эміграцыі

24 ліпеня 1896 году нарадзіўся Аляксандар Орса — беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч. Займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу — вучэльні, якая выхавала эліту беларускай паваеннай эміграцыі.

Орса паходзіў з Наваградчыны. Быў выпускніком Карлава ўнівэрсытэту ў Празе.

З 1949 году Аляксандар Орса жыў у Злучаных Штатах. Стаў адным з заснавальнікаў Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, стварыў у Нью-Ёрку першую парафію Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Меў непасрэднае дачыненьне да паўстаньня тамсама Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Быў міністрам асьветы эміграцыйнага ўраду БНР.

Больш падзей 24 ліпеня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/v3oB8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы больш ня хочуць вучыцца на лекараў?

Прахадныя балы ў мэдычныя вну краіны моцна ўпалі. Гэта наступствы палітыкі дзяржавы ў галіне асьветы. Але ня толькі. Разьбіраемся з экспэртам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 Саэйма Латвіі падтрымала забарону на імпарт друкаванай прадукцыі і спажывецкіх тавараў зь Беларусі і Расеі

https://smarturl.click/7y05a

Парлямэнт Латвіі 23 ліпеня ў канчатковым чытаньні прыняў папраўкі да закону аб падтрымцы цывільных асоб Украіны. У закон уваходзяць і новыя абмежаваньні супраць Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старшакурсьнікі ў Беларусі змогуць працаваць паводле спэцыяльнасьці да атрыманьня дыплёму

https://smarturl.click/q0GZV

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі істотна пашырыла магчымасьці працаўладкаваньня студэнтаў старэйшых курсаў вышэйшых навучальных устаноў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр вядомы рэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі

Стала вядома пра сьмерць беларускага кінарэжысэра, ляўрэата міжнародных кінафэстываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэнэве, Бэрліне, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадох. Пра гэта паведамілі ягоныя знаёмыя.

Юры Хашчавацкі — аўтар больш як 30 кінафільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Звычайны прэзыдэнт» (1996), у якім ён паказаў сутнасьць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які незадоўга да таго прыйшоў да ўлады ў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разьвітаньне зь Сьвятланай Курс адбудзецца ў нядзелю 26 ліпеня ў Варшаве

Памінальная імша распачнецца а 14.00 у касьцёле сьвятога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца а 15.30 у Музэі Вольнай Беларусі па вуліцы Фоксаль, 11 (Foksal 11).

Сям’я просіць абмежаваць колькасьць кветак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выніку вайны Ўкраіна стала адным з усясьветных цэнтраў распрацоўкі і вырабу біянічных пратэзаў. ФОТА і ВІДЭА: https://smarturl.click/lxZO1

«Прыбраць, патрымаць нешта, нарэзаць, перанесьці нешта зь невялікай вагой — ёсьць шэсьць розных захопаў для розных сытуацыяў»

Читать полностью…
Subscribe to a channel