Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Апэратары паштовай сувязі будуць перадаваць «Белпошце» зьвесткі пра ўсе адпраўленьні
https://smarturl.click/VRGg7
Кампаніі абавязаныя перадаваць у сыстэму ўліку і захоўваньня зьвестак інфармацыю аб паштовых адпраўленьнях, прынятых імі ад карыстальнікаў паслуг паштовай сувязі. Размова як пра ўнутраныя, так і пра міжнародныя адпраўленьні.
У Латвію прыляцелі гішпанскія дэсантнікі
Іх высадзілі на ўсходзе краіны на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй. Якія задачы яны будуць выконваць? Пра гэта ў відэа Свабоды.
Нямеччына зацьвердзіла праект скасаваньня «экспрэс-натуралізацыі»
https://smarturl.click/xVYbm
Праект закону, які скасоўвае магчымасьць атрымаць грамадзянства Нямеччыны за тры гады, паступіць на разгляд у бундэстаг. Такі праект закладалі яшчэ ў кааліцыйную дамову кансэрватараў і сацыял-дэмакратаў.
Беларускі фатограф Мішчук, якога абвінавацілі ў працы на КДБ, расказаў сваю вэрсію
https://smarturl.click/QbdgR
27 траўня выданьне @nashaniva выпусьціла расьсьледаваньне пра беларускага фатографа ў Польшчы Івана Мішчука. У яго знайшоўся дзейны пашпарт прыкрыцьця на імя Івана Мішына. Цяпер сам Мішчук вырашыў патлумачыць сваю гісторыю на адным з форумаў польскіх фатографаў.
Супраць гісторыка Тамары Эйдэльман расейскія ўлады пачалі новую крымінальную справу
https://smarturl.click/vdq8Q
Гісторык, якая часта выступае і на беларускіх каналах, стала фігуранткай справы пра «ілжывую інфармацыю аб расейскім войску». І гэта ўжо трэцяя, пра якую вядома, крымінальная справа супраць Эйдэльман на яе радзіме.
Украіна нанесла маштабны ўдар дронамі па заводах ВПК пад Масквой
https://smarturl.click/OLGgb
СПА працавала ў 13 рэгіёнах Расеі, гаворыцца ў паведамленьні. Гэта мог быць адзін з самых маштабных удараў за ўсю вайну.
Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных плянаў расейскіх вайсковых ядзерных базаў
https://smarturl.click/QbdwR
Пляны сакрэтных расейскіх ядзерных аб’ектаў адкрыта публікаваліся ў расейскай тэндэрнай дакумэнтацыі.
Іх сабралі расьсьледнікі.Пра гэта гаворыцца ў сумесным матэрыяле дацкага расьсьледніцкага выданьня Danwatch і нямецкага часопіса Der Spiegel.
Дзявяты запуск ракеты Ілана Маска скончыўся няўдачай, як і папярэдні
https://smarturl.click/qBjyv
Заплянаванае пасьляпалётнае выступленьне Ілана Маска не адбылося.
Паводле пляну, ракета мелася амаль цалкам абляцець Зямлю і прывадніцца ў Індыйскім акіяне. Інжынэры хацелі праверыць новыя канструкцыі плітак цеплавога экрана і палепшаныя закрылкі для кіравання ўваходам у атмасфэру і спускам на Зямлю.
Але пачаліся няўдачы.
Белы дом загадаў амбасадам ЗША часова не прызначаць сумоўі для атрыманьня студэнцкіх віз
https://smarturl.click/QbdQR
Улады ЗША хочуць увесьці абавязкову праверку сацыяльных сетак кандыдатаў на студэнцкія візы
Адміністрацыя таксама робіць захады па ўзмацненьні кантролю за унівэрсытэтамі, якія, на яе думку, празьмерна лібэральныя
Цяперашнія канфлікты ў апазыцыі ўжо мала каго цікавяць, — Шрайбман
https://smarturl.click/0BjD5
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман
🔎 кажа, што галоўная праблема дэмакатычных сіл не ў скандалах, а ў нерэлевантнасьці;
🔎 разважае, чаму спэцслужбы павялічваюць працу супраць апазыцыі за мяжой;
🔎 і ацэньвае апошнія кадравыя перастаноўкі ва ўладзе.
Ужо сёньня: 65 гадоў Алесю Аркушу
28 траўня 1960 году ў Жодзіне нарадзіўся Алесь Аркуш, беларускі пісьменьнік, выдавец і журналіст. Стваральнік і натхняльнік Таварыства вольных літаратараў (ТВЛ). Пры ім выходзіў часопіс «Калосьсе», дзейнічала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» і была заснаваная літаратурная прэмія «Гліняны Вялес».
Больш падзей 28 траўня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/ZXLQz
Галоўнае за 27 траўня:
📌«Экстрэмізм» — значыць, любоў. Чаму закрываюць усё беларускае?
📌У Санкт-Пецярбургу бэатыфікавалі 10 каталіцкіх дзеячоў — ахвяраў савецкага рэжыму. Большасьць іх беларусы
📌Затрыманьні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»
📌Беларуская кампанія арганізавала пастаўкі люксавых брэндаў адзеньня ў Расею ў абход санкцый
📌У расейскім палоне загінулі больш за 200 украінскіх салдатаў, катавалі амаль усіх
📌Таемны запіс. Пасьля беларускай канфэрэнцыі ў Варшаве ўзьнік скандал вакол парушэньня правілаў бясьпекі
📌«Менсктранс» зьмяніў правілы перасадкі людзей у аўтобусы на польскай мяжы
📌Як улады рэагуюць на праблемы і імкнуцца гасіць грамадзкае незадаволеньне. Аналіз Валера Карбалевіча
Беларусь зьняла забарону на ўвоз і продаж некаторых прадуктаў зь «недружалюбных» краінаў
https://smarturl.click/B4Mw0
Такое рашэньне ўрад прыняў пасьля таго, як насельніцтва стала скардзіцца на дэфіцыт бульбы і цыбулі. Але афіцыйна рашэньне патлумачылі захадамі ў адказ на санкцыі Эўразьвязу.
Памёр сузаснавальнік каманды «Менскія Зубры» — адзін зь піянэраў амэрыканскага футболу ў Беларусі
https://smarturl.click/nV5W9
Заснавальнік клюбу «Менскія зубры» Алег Марозаў не дажыў да 34-годзьдзя свайго клюбу толькі два дні.
У Беларусь прыбыла партыя расейскіх самалётаў Су-30СМ2
https://smarturl.click/Rem19
Самалёты прыбылі ў Беларусь у адпаведнасьці з плянам будаўніцтва і разьвіцьця Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і вайскова-тэхнічнага разьвіцьця з Расейскай Фэдэрацыяй, паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.
Галоўнае за 28 траўня
📌Электрамабілі і адсутнасьць моладзі на вуліцах. Якою пабачыў Беларусь праваабаронца Андрэй Чапюк, які правёў за кратамі амаль 5 гадоў
📌Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных плянаў расейскіх вайсковых ядзерных базаў
📌Цяперашнія канфлікты ў апазыцыі ўжо мала каго цікавяць, — Шрайбман
📌Міністэрства абароны Беларусі заявіла аб пераносе вучэньняў «Захад-2025» углыб краіны і скарачэньне колькасьці ўдзельнікаў удвая
📌Лукашэнка прызнаў дэфіцыт яблыкаў у Беларусі
📌Памёр былы палітзьняволены Валер Богдан
📌Яшчэ адзін беларускі ўцякач даказаў праз суд, што не нясе пагрозы Літве
Памёр былы палітзьняволены Валер Богдан
https://smarturl.click/0Bj67
Пра чарговую сьмерць былога палітвязьня — Валера Богдана — паведаміў 28 траўня ў сацсетках сузаснавальнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак.
Лукашэнка прызнаў дэфіцыт яблыкаў у Беларусі
https://smarturl.click/VRGgb
Беларусь адчувае дэфіцыт яблыкаў, асабліва ў міжсэзоньні. Паколькі беларускія яблыкі горш захоўваюцца, з красавіка па ліпень даводзіцца закупляць імпартныя. У той жа час урад яшчэ ў верасьні мінулага году паставіў задачу: за два гады цалкам замясьціць імпарт яблыкаў айчыннай прадукцыяй.
«Белавія» паведаміла пра магчымыя скасаваньні або пераносы рэйсаў з Расеі ў Беларусь
https://smarturl.click/E1XYL
Беларускі авіяперавозьнік гаворыць пра «абмежаваньні» на палёты, пры гэтым ані словам ня згадвае, зь якой прычыны расейскія аэрапорты іх уводзяць.
Канцлер Нямеччыны заявіў, што Ўкраіне ня будуць ставіць абмежаваньняў па далечыні абстрэлаў
https://smarturl.click/e0LkD
Нямеччына працягне ваенную падтрымку Ўкраіны, каб краіна, якая стала ахвярай нападу, «магла абараніць сябе ад расейскай агрэсіі зараз і ў будучыні». Пра гэта заявіў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц 28 траўня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
Зяленскі заявіў, што Расея прапанавала Беларусь як месца для перамоваў, і патлумачыў, чаму гэта немагчыма
https://smarturl.click/oVjXW
«Беларусь для нас сёньня — гэта краіна, з якой ляцелі ракеты, і адпаведна яна саюзьнік краіны, якая на нас напала. І войскі прыйшлі зь Беларусі. Гэта проста немагчыма наконт Беларусі», — сказаў Зяленскі
Яшчэ адзін беларускі ўцякач даказаў праз суд, што не зьяўляецца пагрозай Літве
https://smarturl.click/xVYWJ
Сяргею Краўчанку ў 2023 годзе адмовілі ў працягу дазволу на жыхарства ў Літве і прызналі пагрозай нацыянальнай бясьпецы праз тое, што ён працаваў пажарным у Беларусі.
Ён падаў у суд. Разьбіральніцтва доўжылася амаль два гады, адбыліся тры працэсы, справа двойчы пераглядалася. І нарэшце днямі Сяргей Краўчанка атрымаў статус уцекача. Пра гэта 27 сакавіка паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
Электрамабілі і адсутнасьць моладзі на вуліцах. Якою пабачыў Беларусь праваабаронца Андрэй Чапюк, які правёў за кратамі амаль 5 гадоў
https://smarturl.click/kZgRo
У вялікай размове з Свабодай Андрэй расказвае пра валянтэрства ля турмы на Акрэсьціна, знаёмства з ГУБАЗіКам, закрыты суд, лаянку ад пракурора, правілы паводзінаў у калёніі, вызваленьне ў кайданках і новую Беларусь узору 2025-га.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп другі раз за апошнія дні раскрытыкаваў Уладзіміра Пуціна за вайну ва Ўкраіне
https://smarturl.click/zdlEp
«Тое, чаго Ўладзімір Пуцін не разумее, дык гэта таго, што калі б ня я, з Расеяй ужо даўно адбыліся б сапраўды жудасныя рэчы. І я маю на ўвазе — сапраўды жудасныя. Ён гуляе з агнём!», — realDonaldTrump/posts/114580564427808609">напісаў Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social.
Мінабароны Беларусі заявіла аб пераносе вучэньняў «Захад-2025» углыб краіны
https://smarturl.click/mBb3o
«Мы прынялі рашэньне аб зьніжэньні парамэтраў вучэньня „Захад-2025“ і пераносе яго асноўных манэўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў», — заявіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Кіраўнік абароннага ведамства Беларусі сказаў, што вайсковыя вучэньні «Захад-2025» не накіраваныя супраць каго-небудзь, а перанос яго асноўных манэўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў сьведчыць пра гатоўнасьць да дыялёгу і зьніжэньне напружанасьці ў рэгіёне.
У Варшаве адкрылася выстава здымкаў беларускага добраахвотніка ва Ўкраіне
Аўтар здымкаў — Яўген Жураўскі з пазыўным «Салам», ваяр палку Каліноўскага. Зь вясны 2023 году Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны здымач.
ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/8pdkV
Як прадметы раскошы трапляюць у Расею ў абыход санкцый? Відэа Свабоды
Вядомыя міжнародныя маркі даўно пакінулі Расею, а Эўразьвяз і ЗША ўвялі санкцыі, каб дарагія адзеньне і аксэсуары не траплялі ў Маскву. Аднак гэта ня стала праблемай для расейцаў — знайшлася схема, якая дазваляе тамтэйшым алігархам забясьпечваць сябе і свае сем'і жаданымі таварамі. У схеме ўдзельнічае і Беларусь, тутзадзейнічаны набліжаны да Лукашэнкі алігарх Зайцаў.
«Менсктранс» зьмяніў правілы перасадкі людзей у аўтобусы на польскай мяжы
https://smarturl.click/w4wa4
🚍 «Менсктранс» будзе бясплатна перасаджваць пасажыраў аўтобусаў сваёй кампаніі ў бліжэйшыя да пункту пропуску на мяжы з Польшчай, паведаміла прэс-служба кампаніі.
Як улады рэагуюць на праблемы і імкнуцца гасіць грамадзкае незадаволеньне. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/3QMv8
Сацыяльныя праблемы, якія пэрыядычна ўзьнікаюць, прадукуюцца самімі ўладамі. Яны зьяўляюцца непазьбежным вынікам неэфэктыўнай сацыяльнай мадэлі, пабочнымі наступствамі рэпрэсіўнай палітыкі, адсутнасьці зваротнай сувязі з грамадзтвам.
Таемны запіс. Пасьля беларускай канфэрэнцыі ў Варшаве ўзьнік скандал вакол парушэньня правілаў бясьпекі
https://smarturl.click/xVY1Z
Падчас беларускай канфэрэнцыі ў Варшаве адзін з удзельнікаў спрабаваў весьці запіс абмеркаваньня ў малой групе, хоць іншыя былі супраць. Свабода пагаварыла з удзельнкіамі гісторыі.