Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«ПіК Свабоды». Аглядальнікі Свабоды пра новы ўрад, інтэрвію Лукашэнкі і вайсковую дапамогу Ўкраіне
https://smarturl.click/9zp3D
Ці будзе весьці новую палітыку новы ўрад Лукашэнкі? Ці прыедуць на мірныя перамовы ў Менск Трамп, Зяленскі і Пуцін? Якія наступствы для Беларусі прыпыненьня амэрыканскай вайсковай дапамогі Ўкраіне?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме « ПіК Свабоды» адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Туск: неабходна павялічыць прысутнасьць вайскоўцаў ЭЗ і NATO на мяжы зь Беларусьсю і РФ
https://smarturl.click/gpbJo
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск перад пачаткам саміту па пераўзбраеньні ЭЗ падкрэсьліў неабходнасьць разгледзець пытаньне павелічэньня прысутнасьці войскаў Эўразьвязуі NATO на мяжы з Расеяй і Беларусьсю, перадае карэспандэнтка ўкраінскай службы Радыё Свабода.
У Літве затрымалі пару літоўцаў, якую абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Беларусі
https://smarturl.click/RAnyb
Генпракуратура Літвы перадала ў суд крымінальную справу, у якой дваіх грамадзян Літвы абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Беларусі. Яны самі прапанавалі супрацоўнічаць зь беларускай выведкай, а адзін зь іх мэтанакіравана інфільтраваўся ў літоўскі Саюз стралкоў.
Знайшоўся адзін з трох зьніклых бязь вестак беларусаў, якія ваявалі ва Ўкраіне на баку Расеі
https://smarturl.click/xBR2M
Грамадзянін Беларусі Ігар Хасанаў, які прапаў бязь вестак сёлета ў студзені, з аскепкавым раненьнем сярэдняй цяжкасьці знаходзіцца ў шпіталі Луганскай вобласьці. Пасьля лекаваньня яго абяцаюць зноў адправіць на фронт.
Міжнародныя банкі спынілі фінансаваньне інвэстпраектаў у Беларусі на 18,8 мільёнаў эўра за апошнія гады, — Інстытут эканомікі НАН
https://smarturl.click/RAnyl
Пра гэта гаворыцца ў артыкуле загадчыцы сэктару інвэстыцыйнай палітыкі Інстытуту эканомікі НАН Беларусі Марыі Саломкі. Ян таксама канстатуе «адчувальнае памяншэньне» замежных інвэстыцыяў з так званых «недружалюбных краін» — з 3,5 мільярда даляраў у 2016 годзе да 2 мільярдаў у 2023-м.
Бульба падаражэла ўтрая, бананы патаньнелі. Як за апошні год зьмяніліся цэны на прадукты
https://smarturl.click/XyklM
«Зараз урад хвалююць цэны: з аднаго боку — утрымаць інфляцыю, з другога — каб арганізацыі не збанкрутавалі». Чаму беларуская гародніна ў Беларусі даражэе больш, чым прывазная садавіна, задаецца пытаньнем Лукашэнка. Глядзім, ці сапраўды так і што можна з гэтым зрабіць.
Больш за 50 тэлефонаў канфіскавалі летась за «экстрэмізм» у Астравецкім раёне
https://smarturl.click/qlznp
У 2024-м суд Астравецкага раёну прыцягнуў 51 чалавека да адміністрацыйнай адказнасьці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Акрамя штрафаў у 840-1050 беларускіх рублёў, а часам і арыштаў на 15 содняў, ва ўсіх асуджаных канфіскавалі «сродкі ўчыненьня правапарушэньня» — мабільныя тэлефоны.
Толькі летась беларускія суды прынялі 1444 рашэньні аб прызнаньні матэрыялаў «экстрэмісцкімі», па арт. 19.11 КаАП асудзілі сама меней 2 тысячы чалавек.
6 сакавіка — гадавіна ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
У гэты дзень у 1990 годзе ў Менску стварылі ЗБС «Бацькаўшчына», якое аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году, ад той пары зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні, VII зьезд адбыўся ў 2017-м, на ім выступаў і колішні кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.
Улетку 2021 году Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі ЗБС «Бацькаўшчына». Пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361 КК). 24 верасьня Вярхоўны суд ліквідаваў аб'яднаньне.
Пра іншыя падзеі 6 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/B6YAx
Чэхія павялічыць абаронныя выдаткі да 3% ВУП
https://smarturl.click/RAnB8
Абаронныя расходы павінны расьці на 0,2 працэнта ВУП кожны год, пачынаючы з 2026 году, калі яны дасягнуць 2,2 працэнта, растлумачыў прэм’ер-міністар Пэтэр Фіяла.
Якія шанцы ў Лукашэнкі трапіць у Белы дом?
ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ
https://www.youtube.com/live/OLhdKYT8458
У жывым этэры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь разам з палітычным аналітыкам, экспэртам украінскага Інстытуту будучыні Ігарам Тышкевічам абмяркуюць інтэрвію Лукашэнкі блогеру Наўфалю. Экспэрт таксама раскажа пра сваё дасьледаваньне «Беларусь на раздарожжы», у якім прааналізаваныя асноўныя сцэнары разьвіцьця падзеяў у Беларусі ў 2025 годзе — «проксі-дзяржава», «піруэты на арбіце Расеі», «наш сукін сын» і «кітайскі са знакам якасьці». А таксама:
Ці прыедуць Зяленскі, Пуцін і Трамп да Лукашэнкі?
Ці плённыя намаганьні Аляксандра Лукашэнкі быць заўважаным адміністрацыяй Трампа праз інтэрвію блогеру Наўфалю?
Якая можа быць роля афіцыйнага Менску ў мірных перамовах паміж Украінай і Расеяй пры ўдзеле ЗША?
Чаго чакаць ад Лукашэнкі ў 2025 годзе?
Як Кітай паволі захоплівае Беларусь. Тлумачым з Гурневічам
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=tHMIgf1pq3o
За апошнія 10 год зьнешні гандаль таварамі Беларусі і Кітая вырас амаль у 5 разоў.
Кітай стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі пасьля Расеі. Для Лукашэнкі разьвіваць адносіны з Кітаем стала ледзь не маніяй. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў на адносіны дзьвюх краінаў.
ЦРУ пацьвердзіла, што ЗША прыпынілі абмен выведдадзенымі з Украінай
https://smarturl.click/8E562
Гэта можа сур’ёзна перашкодзіць здольнасьці ўкраінскіх вайскоўцаў наносіць удары па расейскіх сілах.
«Я думаю, што паўза на вайсковым і выведвальным фронце міне», — сказаў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф Fox Business Network.
Расейскі шпіён Рубцоў інфармаваў ГРУ пра дзейнасьць беларускай апазыцыі ў Варшаве
Агент ГРУ Павел Рубцоў (Пабла Гансалес), які быў удзельнікам абмену зьняволенымі паміж Захадам і Расеяй, шпіёніў за беларускімі дэмсіламі ў Варшаве: запісваў размовы, фатаграфаваў іх і памяшканьні, атрымаў пароль ад сеткі Wi-Fi у варшаўскім будынку, дзе знаходзіўся офіс апазыцыі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
https://smarturl.click/aJ5Yg
Рада Эўропы пра сытуацыю зь незалежнымі журналістамі Беларусі: працягваецца ціск на радзіме і цяжкасьці ў выгнаньні
https://smarturl.click/RAnE8
У справаздачы «Свабода прэсы ў Эўропе: час пераламіць сытуацыю» Плятформы па ўмацаваньні абароны журналістыкі канстатуюць працяг рэпрэсіяў супраць незалежных мэдыя і журналістаў у Беларусі, а таксама цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца журналісты ў вымушанай эміграцыі, бо «некаторыя краіны, якія сталі новым домам для СМІ ў выгнаньні, узмацняюць жорсткасьць сваіх іміграцыйных і рэзыдэнцкіх законаў».
У менскім Лошыцкім парку рэканструююць гістарычную забудову ХIХ стагодзьдзя. ФОТА
https://smarturl.click/Eevb4
У Лошыцкім парку ў Менску рэканструююць гістарычную забудову ХIХ стагодзьдзя. Цяпер спэцыялісты займаюцца ўзьвядзеньнем прыбудоваў да трох гістарычных будынкаў, якія захаваліся, піша «Менскбуд». Расказваем і паказваем, як праходзяць працы, і што казалі раней экспэрты пра рэканструкцыю Лошыцкага палаца.
Расея прапанавала пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасьці бесьпілётнікаў. Лукашэнка пагадзіўся
https://smarturl.click/opE9a
Расея прапанавала Беларусі пабудаваць на яе тэрыторыі завод па вытворчасьці бесьпілётнікаў. Аб гэтым заявіў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Максім Арэшкін падчас выставы расейскіх дронаў, якую наведаў Аляксандар Лукашэнка.
Паводле яго слоў, размова ідзе аб стварэньні вытворчасьці ўсіх ключавых кампанэнтаў, а таксама выкарыстаньні расейскіх «тэхналягічных напрацовак і рашэньняў».
На лек для хворай дзяўчынкі зь Ліды сабралі амаль 2 млн даляраў, але бацькі вымушаныя ад яго адмовіцца
https://smarturl.click/71gOG
У Рыты Юшкевіч сьпінальная цяглічная атрафія II тыпу. Для лячэньня хваробы патрабаваўся адзін укол Zolgensma, які каштуе амаль 2 млн даляраў. Гэтую суму беларусы сабралі, але цяпер выявілася, што зрабіць іньекцыю немагчыма.
У Рыме праходзіць сустрэча альянсу парлямэнцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь»
https://smarturl.click/0eZnv
6-7 сакавіка ў Рыме праходзіць другая сустрэча альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». Удзельнік сустрэчы Анатоль Лябедзька лічыць, што «галоўная задача форума — трымаць беларускае пытаньне ў міжнародным парадку дня». Расказваем, чаму месцам сустрэчы абралі Рым, пра мэты форуму і хто ў ім удзельнічае.
Хто траціць больш на дапамогу Ўкраіне — ЗША ці Эўразьвяз
https://smarturl.click/z238o
ЗША, Эўразьвяз і іншыя саюзьнікі агулам выдаткавалі больш за 287 мільярдаў даляраў на падтрымку Ўкраіны з моманту, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ў 2022 годзе. Хто зь іх зьяўляецца найбуйнейшым донарам Украіны? — Лічбы параўнаў карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Іван Гутэрман.
#rfe_rl
На беларуска-польскай мяжы зьявілася аўтаматычная сыстэма памежнага кантролю. Як гэта працуе
https://smarturl.click/dpOEz
У пункце пропуску «Брэст» на выезьдзе зь Беларусі ў Польшчу ўжо каля тыдня тэстуюць аўтаматычны комплекс памежнага кантролю, які дазволіць беларусам зь біямэтрычнымі пашпартамі праходзіць працэдуру без удзелу памежніка. Скарыстацца ім могуць грамадзяне Беларусі старэйшыя за 18 гадоў, якія маюць біямэтрычны пашпарт. Расказваем падрабязнасьці.
60-гадовая Натальля Ладуцька, асуджаная на 4 гады калёніі за дапамогу палітвязьням, адправіла ім пасылак больш чым на 500 кг і пералічыла больш за 4000 рублёў
https://smarturl.click/xBRZe
Як даведалася @nashaniva, у справе Натальлі Ладуцькі 177 эпізодаў. Згодна з матэрыяламі справы, яна рабіла грашовыя пераводы і слала пасылкі вязьням зь лета 2021 па сьнежань 2023 году. Пракурор прапаноўваў меншы штраф, чым у выніку прызначыў судзьдзя (25 200 рублёў).
Расея нанесла ракетны ўдар па гатэлі ў Крывым Рогу: два чалавекі загінулі, дзясяткі параненыя
https://smarturl.click/O0Rla
Увечары 5 сакавіка расейскае войска нанесла ракетны ўдар па Крывым Рогу. Ракета патрапіла ў будынак гатэля «Цэнтральны». Паводле апошніх зьвестак, колькасьць параненых вырасла да 29, сярод іх ёсьць дзіця. Стан 20 пацярпелых ацэньваецца як цяжкі, лекары змагаюцца за іх жыцьцё.
Макрон ня выключыў, што Францыя возьме краіны ЭЗ пад ядзерны парасон
https://smarturl.click/EevV0
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлезвароце ўвечары ў сераду заявіў, што ў сувязі з пагрозай, якую прадстаўляе Расея для Эўразьвяза, і магчымай зьменай палітыкі ЗША ініцыюе дыскусію аб тым, каб Францыя як ядзерная дзяржава гарантавала бясьпеку іншых краін ЭЗ.
Гаворачы аб вайне ва Украіне, Макрон падкрэсьліў, што яна не павінна скончыцца капітуляцыяй Украіны, і мір не павінен быць заключаны «любой цаной».
«Праверыць вакзалы». Драматурга Мікалая Халезіна абвясьцілі ў вышук
https://smarturl.click/mpW95
Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў разаслаў міліцэйскаму кіраўніцтву распараджэньне на вышук вядомага беларускага драматурга, сузаснавальніка і арт-дырэктара Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна.
Улады расказалі, дзе ў Беларусі будуць шукаць рэдказямельныя мэталы
https://smarturl.click/vwQ9G
Тэма радовішчаў рэдказямельных мэталяў зьявілася ў публічнай прасторы пасьля таго, як улады Ўкраіны прапанавалі ЗША доступ да гэтых выкапняў у абмен на гарантыі бясьпекі.
Стала вядома, колькі ўрад выдзеліў на будоўлю новага Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Менску
https://smarturl.click/LY0pl
Будынак музэю, на задумку ўладаў, разьмесьціцца ў Цэнтральным раёне сталіцы, паміж праспэктам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і ракой Сьвіслаччу. Раней на гэтым месцы быў парк «Дрымлэнд». Новаму комплексу зьбіраюцца даць назву «Парк народнага адзінства».
Прынамсі 53 палітвязьняў асудзілі за «непадпарадкаваньне турэмнай адміністрацыі»
https://smarturl.click/e59Y5
Гэта робяць, каб пакінуць за кратамі і псыхалягічна зламаць чалавека, перакананы былы палітвязень Леанід Судаленка. Сама меней 8 палітвязьняў працягваюць знаходзіцца за кратамі ў сувязі з прысудам за «непадпарадкаваньне адміністрацыі».
Ва Ўкраіне пацьвердзілі больш за 6900 выпадкаў выкарыстаньня Расеяй хімічных боепрыпасаў
https://smarturl.click/dpOY6
«За час вайны мэдычную дапамогу атрымалі амаль 3400 украінскіх вайскоўцаў з прыкметамі атручэньня невядомым хімічным рэчывам», — заявілі ва Ўкраіне.
Раней вайсковыя экспэрты казалі, што ў 2023 годзе Расея аднавіла выкарыстаньне хімічнай зброі на данецкім і луганскім кірунках, а таксама ў Херсонскай вобласьці. Расейскія вайскоўцы самі пацьвярджалі выкарыстаньне гранат К-51 з хімічнымі рэчывамі.
Спадабацца новай адміністрацыі ЗША і не застацца за бортам, — амэрыканіст Пянькоўскі пра апошняе інтэрвію Лукашэнкі
https://smarturl.click/Zy2VY
Антон Пянькоўскі, амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, аналізуе, у якім вобразе Аляксандар Лукашэнка паспрабаваў паўстаць перад амэрыканскай аўдыторыяй, і камэнтуе шанцы афіцыйнага Менску стаць пасярэднікам у мірных перамовах.
Польшча ўвяла санкцыі супраць яшчэ адной кампаніі, якая пастаўляе беларускія ўгнаеньні
https://smarturl.click/z23np
Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускай кампаніі «МетаТрэйдынгПрам», якая займаецца пастаўкамі карбаміду (мачавіны) у краіну. У Польшчы прыйшлі да высновы, што сапраўдны вытворца карбаміду — прадпрыемства «Гродна Азот», якое са сьнежня 2021 году знаходзіцца пад санкцыямі ЭЗ, а «МетаТрэйдынгПрам» выступае толькі пасярэднікам пры яго рэалізацыі.