Мытны камітэт Беларусі заявіў пра аднаўленьне прыёму грузавікоў у «Казловічах». Раней у Польшы абверглі закрыцьцё пераходу для грузавікоў
Колькасьць грузавых аўтамабіляў, якія прапускае польская мытня, зьменшылася, але блякады памежнага пераходу няма, заявіў прадстаўнік Люблінскага аддзяленьня падатковага ўпраўленьня Міхал Дзерусь. Паводле яго, колькасьць грузавікоў, якія афармляюць, зьменшылася, бо мытнікі праводзяць кантроль тавараў у сувязі з набыцьцём сілы новых санкцыяў ЭЗ.
Пазьней Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі заявілі, што польскі бок аднавіў прыём грузавікоў праз «Казловічы». Паводле ведамства, цяпер у чарзе на выезд зь Беларусі там звыш 600 транспартных сродкаў:
https://smarturl.click/vwRGG
У сьпісе «тэрарыстаў» ад КДБ ужо амаль 450 беларусаў
Апошні раз апублікаваны КДБ «сьпіс тэрарыстаў» абнаўляўся 28 чэрвеня 2024 году, зь лютага 2024 году ў сьпіс дадалося 46 прозьвішчаў, падлічыла @nashaniva.
Так, у сьпіс дадалі маладую маці Кацярыну Шаблінскую-Іванову, ІП з Баранавічаў Сяргея Бунату, Надзею Лапцёнак, якая мае сына з інваліднасьцю, былога вайскоўца Дзяніса Кучынскага, 18-гадовага першакурсьніка БДПУ Германа Лебедзева і мянчанку Надзею Лапцёнак. Ёсьць і асуджаныя завочна: Вольга і Андрэй Павукі, колішні ўдзельнік каманды Бабарыкі і сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў, палітоляг Дзьмітры Балкунец:
https://smarturl.click/AdBM0
Кніга Алексіевіч трапіла ў Toп–100 кнігаў XXI стагодзьдзя паводле The New York Times
У рэйтынгу найбольш важных і ўплывовых кніг эпохі апынулася і кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд». Кнігу выдалі ў 2013 годзе. Яна расказвае пра савецкага «чырвонага чалавека» і траўмы ад распаду СССР. Гэта мастацка-дакумэнтальная проза, non-fiction.
Рэйтынг быў складзе па выніках апытаньня 503 празаікаў, аўтараў нон-фікшн, паэтаў, крытыкаў і іншых аматараў кніг — зь невялікай дапамогай супрацоўнікаў The New York Times Book Review:
https://smarturl.click/z2X0E
У Празе на 87-м годзе жыцьця памерла беларусістка Францішка Сокалава
Францішка Сокалава працавала ў Славянскай бібліятэцы ў Празе і прафэсійна цікавілася беларускай мовай, гісторыяй і культурай. Яна аўтарка навуковых артыкулаў пра дзейнасьць Францішка Скарыны і многіх перакладаў беларускай паэзіі на чэскую мову. Сярод тых, чые творы яна пераклала, Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Уладзімер Арлоў.
https://smarturl.click/kjWA4
Больш бульбы, менш грошай для сілавікоў. Якім было жыцьцё ў Беларусі ўзору 1994 году ў параўнаньні зь сёньняшнім
«У мяне былі кіёскі, адкрыць іх было вельмі лёгка – проста аформіць фірму. Я тады добра сябе адчуваў, на ўсё хапала і ўдавалася нават адкладаць. Ня памятаю, што наагул былі нейкія фінансавыя праблемы. Аднак так было не ва ўсіх. Сябры, якія працавалі тады на дзяржаўныя арганізацыі, падпрацоўвалі ў мяне прадаўцамі». Расказваем, якой была Беларусь у 1994 і якой стала цяпер.
30 гадоў таму ў Беларусі было 20 прыватных ВНУ, а беларусы выступалі ў Нарвэгіі на Алімпіядзе пад бел-чырвона-белым сьцягам. Што зьмянілася за 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе.
https://smarturl.click/ba0y8
«У Беларусі зьняволеных украінцаў не катавалі», — прадстаўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны
Мікалай Швец, Натальля Захаранка, Павал Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава былі захопленыя ўладамі Беларусі і ўтрымліваліся ў зьняволеньні. 28 чэрвеня Ўкраіна вярнула з расейскага палону 10 чалавек. Сярод іх было пяць грамадзян Украіны, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі.
https://smarturl.click/yqnoJ
«Чалавек-усьмешка». Што вядома пра беларускага манаха, на якога завялі крымінальную справу
Лічыў, што найлепшая кава — у іхным кляштары. Зрабіў для моладзі сілоўню. На аватарку паставіў кветкі чабору. Яго выбралі як прадстаўніка ўсіх манахаў Беларусі. Затрымалі па дарозе ў Польшчу. Расказваем пра каталіцкага манаха Анджэя Юхневіча, якога пасадзілі за палітыку.
https://smarturl.click/71B9l
«Прафэсійны і небясьпечны блазан». Што замежная прэса пісала пасьля перамогі Лукашэнкі ў 1994-м
30 год таму заходняя прэса называла Лукашэнку папулістам і дэмагогам з вульгарнымі манерамі, які можа адкінуць краіну ў мінулае «не на адзін крок назад, як Кебіч, а на цэлых два».
https://smarturl.click/yqnRv
За каго заўзеюць беларусы на чэмпіянаце Эўропы ў футболе-2024: вынікі апытаньня
Апошняе апытаньне Chatham House паказвае выразны інтарэс беларусаў да чэмпіянату Эўропы ў футболе. Большай частцы апытаных тэма Эўра-2024 хоць крыху цікавая: 22% гараджан належаць да аўдыторыі матчаў, а 38% праяўляюць пасіўную цікавасьць. А вось да выбару таго, за каго заўзець, беларусы маюць вельмі разнастайныя перавагі (гл. вышэй 👆🏻):
https://smarturl.click/5O24D
Галоўнае за 9 ліпеня
🙍🏻♂️ Суд Польшчы вярнуў ДНЖ беларусу Юшкевічу, якому пагражала дэпартацыя пасьля 20 гадоў жыцьця ў краіне
👨🏻⚖️ Палітвязьня Эдуарда Бабарыку судзяць у новай крымінальнай справе
🕯Памёр дзеяч беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы Хведар Галёнка
🇵🇱 Ліквідатар TVP падаў у пракуратуру заяву аб фінансавым злоўжываньні былой дырэктаркай «Белсату». Цяперашні дырэктар пракамэнтаваў
👫 Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 5 чалавек, накіраваных на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Што пра іх вядома
🚈«70% грузавых цягнікоў — пастаўкі з Кітая». Чаму для Беларусі польскі тэрмінал у Малашэвічах — балючае месца
✍🏻 «Як думаеш — калі мы вернемся дахаты?». Дзёньнік беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне
👥 Пры ўладзе толькі адзін, пяцёра спрабавалі скінуць былога шэфа. Як склаўся лёс былых удзельнікаў выбарчага штабу Лукашэнкі
🗣Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу? — Разважае сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу?
У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыялы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае намесьнік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/hbrAc2dXiGg
Сям’я гамельчука, які загінуў у аварыі з вайсковым грузавіком, дамагаецца кампэнсацыі ў судзе
У Гомельскім абласным судзе сёньня разглядаюць скаргу на рашэньне суду Савецкага раёну наконт пазову да вайсковай часткі № 12147 у Асіповічах (51-я гвардзейская артылерыйская брыгада) аб кампэнсацыі маральнай шкоды, піша «Флагшток».
Пазоўнікам указаны Віктар Каламіец — верагодна, гэта бацька Сяргея Каламійца, які загінуў у канцы 2022 году ў аварыі з удзелам вайсковага аўтамабіля «ЗіЛ». Сяргей працаваў у транспартнай кампаніі «Гаранттрансбізнес», якая пазначаная ў пазове суадказчыкам. У яго засталіся двое дзяцей:
https://smarturl.click/z2Xz8
🚗 Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія ехалі зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу пасьля 5 ліпеня, а таксама тых, хто вяртаўся адтуль у Беларусь. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Памёр дзеяч беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы Хведар Галёнка
Ён пайшоў з жыцьця ў Варшаве ва ўзросьце звыш 100 гадоў. Галёнка вядомы дзейнасьцю ў Беларускім грамадзка-культурным таварыстве. Таксама ён працаваў адміністратарам варшаўскага клюбу па вуліцы Сэнатарскай, дзе праводзіў вечарыны для падляскіх беларусаў. Прынцыпова ствараў беларускамоўную сям’ю.
https://smarturl.click/ppa47
На выяве зь беластоцкай газэты «Ніва», Хведар Галёнка зьлева
Працэс інтэграцыі Грузіі ў Эўразьвяз прыпынілі
Гэта адбылося пасьля прыняцьця закону «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву». У прыватнасьці, Эўразьвяз замарозіў 30 мільёнаў эўра, прызначаных на падтрымку Грузіі ў сфэры абароны.
У кастрычніку Грузію чакаюць выбары.
https://smarturl.click/XyXxz
Тлумачым з Гурневічам. Як 30 год таму беларусы абралі Лукашэнку
За дзень да другога прэзыдэнцкіх выбараў 1994 года ў Беларусі адбыліся апошнія прэзыдэнцкія дэбаты з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што ня так з абяцаньнямі Лукашэнкі.
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/KJtXcFLDDPo
Якая спадчына застанецца пасьля Лукашэнкі? Погляд Арцёма Шрайбмана
Ці быў непазьбежным прыход да ўлады Лукашэнкі ці некага кшталту яго? Ці былі на працягу 30 гадоў моманты, калі ён мог згубіць уладу? у У якой ступені ён абаронца, а ў якой – магільшчык сувэрэнітэту?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
https://youtu.be/fmL6iNsrR8U
Лукашэнка-1994: кандыдат у вобразе «стаўленіка Масквы»
Лукашэнка на выбарах 1994 году выступіў ня ў ролі кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, а ў вобразе самазванага стаўленіка Масквы, што і абумовіла ягоны прыход да ўлады і бясконца доўгае знаходжаньне ў ёй, — піша ў новым блогу Сяргей Дубавец:
https://smarturl.click/qlmxB
Курсанту Акадэміі МУС пагражае да 25 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»
Суд над курсантам Ільлём Нарышкіным мае пачацца 22 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе, паведаміла «Наша ніва».
https://smarturl.click/DaBjz
Здымак тэлеканалу Беларусь 2
Дэлегацыя РБ на сэсіі ААН заявіла пра абстрэлы Белгараду і Севастопалю, але прамаўчала пра бамбаваньні Кіева і Крывога Рогу
Беларускія дыпляматы нагадалі аб абстрэлах Расеі і акупаванага Крыма, а таксама «шматгадовых абстрэлах Данбасу», але не сказалі нічога пра ўдар па дзіцячай лякарні «Охматдит» у Кіеве.
https://smarturl.click/4k4nW
Мытны камітэт Беларусі: польскі бок перастаў прымаць грузавікі
Мытны камітэт Беларусі паведаміў, што польскі бок з 03.00 10 ліпеня не прымае грузавыя транспартныя сродкі, што едуць зь Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы».
«Калі ўчора тут грузавікоў у чарзе не было, то за мінулую ноч іх колькасьць вырасла да 600. Па словах кіроўцаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль».
На адкрыцьці юбілейнага саміту NATO абвясьцілі пра перадачу буйнога пакету дапамогі Ўкраіне
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн адкрыў саміт у Вашынгтоне, абвясьціўшы аб перадачы Ўкраіне пяці новых стратэгічных сыстэмаў супрацьпаветранай абароны, у тым ліку чатырох батарэй Patriot і адной SAMP/T. Згодна з апублікаванай Белым домам сумеснай заявай кіраўнікоў пяці краін, ЗША, Нямеччына і Румынія паставяць Украіне дадатковыя батарэі Patriot, Нідэрлянды — кампанэнты той жа сыстэмы, а Італія — SAMP/T сыстэму.
Акрамя таго, ЗША і саюзьнікі перадаюць Украіне дзясяткі сыстэм меншай далёкасьці.
https://smarturl.click/O0mab
30 гадоў таму першым прэзыдэнтам Беларусі ў другім туры абралі Аляксандра Лукашэнку
10 ліпеня 1994 адбыўся другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь. Для большасьці палітызаванай публікі зыход выбараў выявіўся нечаканым, бо на пачатку кампаніі ў Лукашэнкі не было падтрымкі ні дзяржапарату, ні партыйных структураў, ні буйнога бізнэсу.
У ходзе выбарчай кампаніі Лукашэнка некалькі разоў парушаў заканадаўства. Кожны з гэтых выпадкаў мог стаць падставай для расьсьледаваньня Цэнтральнай выбарчай камісіяй паводзінаў кандыдата ў прэзыдэнты. Аднак ня стаў.
Ад 10 ліпеня 1994 году і па сёньняшні дзень усе выбары і рэфэрэндумы ў краіне праходзяць са шматлікімі парушэньнямі і фальсыфікацыямі, усе апанэнты Лукашэнкі і ягоных стаўленікаў жорстка перасьледуюцца. Тысячы людзей за гэтыя 30 гадоў апынуліся ў турмах з палітычных прычынаў, шмат беларусаў вымушана пакінулі краіну, утварыўшы яшчэ некалькі хваляў эміграцыі.
Больш падзей 10 ліпеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XyXjA
«Пуцін і Лукашэнка нясуць такую ж пагрозу сьвету, як некалі Гітлер», — Пэлосі і Ціханоўская ў сумесным артыкуле для Washington Post
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі і беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў сумесным артыкуле для Washington Post напярэдадні саміту NATO заклікалі саюзьнікаў і партнэраў дэмакратычных сілаў зрабіць захады для падтрымкі прадэмакратычнага руху ў Беларусі і «ўзмацніць ціск на пуцінскага памагатага Лукашэнку — і, як сьледзтва, на самога Пуціна»:
https://smarturl.click/4k4G1
Мае інваліднасьць, дзейнічаў з адчаю. Што вядома пра беларуса, які кінуў «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі замак у Осла
Затрыманаму беларусу 57 гадоў. 9 ліпеня яго дапыталі ў паліцыі. Як расказала выданьню адвакатка Марыяна Лозіч, мужчына кажа, што дзейнічаў «ад чыстага адчаю» і не хацеў нанесьці нікому шкоды, ягоны ўчынак быў крыкам аб дапамозе, ён спадзяваўся прыцягнуць увагу СМІ.
«Ён лічыць, што па ўсёй Эўропе сутыкаецца з парушэньнямі правоў чалавека, што не атрымлівае патрэбнай дапамогі як чалавек з інваліднасьцю. Гэта была адчайная спроба атрымаць дапамогу», — патлумачыла адвакатка:
https://smarturl.click/yqnYv
Суд у Маскве завочна арыштаваў Юлію Навальную
Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкай супольнасьці — паводле гэтага артыкулу ўдаве Аляксея Навальнага пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Таксама Юлію Навальную аб’явілі ў вышук.
«Ой, а што ня будзе звычайнай працэдуры? Замежны агент, потым завядзеньне крымінальнай справы, потым ужо арышт?! Калі будзеце пісаць пра гэта, не забудзьцеся, калі ласка, напісаць галоўнае: Уладзімір Пуцін — забойца і ваенны злачынец. Яго месца ў турме, і не дзе-небудзь у Гаазе, ва ўтульнай камэры з тэлевізарам, а ў Расеі — у такой жа калёніі і такой жа камэры два на тры мэтры, у якой ён забіў Аляксея», — пракамэнтавала Юлія Навальная навіну пра яе арышт:
https://smarturl.click/VD3bZ
Суд Польшчы вярнуў ДНЖ беларусу Паўлу Юшкевічу, якому пагражала дэпартацыя пасьля 20 гадоў жыцьця ў краіне
У судзе адвакат Юшкевіча паведаміў, што Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы ў лютым 2024 году зьмяніла сваё ранейшае меркаваньне аб тым, што Павал уяўляе небясьпеку для Польшчы. Суд у Варшаве адмяніў рашэньне аб пазбаўленьні Паўла сталага дазволу на жыхарства, піша Hrodna.life.
«Першае — хачу атрымаць свой пашпарт, які забралі пры падачы на міжнародную ахову. І заплянаваць адпачынак і палепшыць сваё здароўе. Таму што за гэтыя паўгода маё здароўе пасыпалася і нейкія хваробы чапляюцца. Давялося таксама да псыхолягаў зьвяртацца і браць лекі», — сказаў Павал Юшкевіч пасьля суду:
https://smarturl.click/ZyWBz
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 5 чалавек, накіраваных на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне
Паводле зьвестак праваабаронцаў, іх прызналі вінаватымі паводле дыфамацыйных артыкулаў (паклёп, абраза гонару і годнасьці прадстаўнікоў улады) і адправілі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычныя лякарні з парушэньнем міжнародна прынятых нормаў. Расказваем, што пра іх вядома:
https://smarturl.click/qlm40
Беларусаў у Літве стала яшчэ больш, хаця агульная колькасць іншаземцаў у краіне зьмяншаецца
На 1 ліпеня ў Літве жылі 62 535 грамадзян Беларусі, паведаміў Дэпартамэнт міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. За паўгода колькасьць беларусаў вырасла на 0,6%.
Самая шматлікая нацыянальная група іншаземцаў у Літве — украінцы, іх налічваецца 76 145, але іх колькасьць зьмяншаецца.
https://smarturl.click/JDvxg
Як склаўся лёс былых удзельнікаў выбарчага штабу Лукашэнкі
Трыццаць гадоў таму працаваў на Лукашэнку, цяпер адзін з асноўных дзеячаў каманды Ціханоўскай.
У 1994 годзе пісаў і рэдагаваў прамовы для свайго кандыдата, цяпер у турме праз абвінавачаньне ў спробе яго забойства.
Падтрымаў Лукашэнку на першых выбарах, цяпер кіруе ягонымі сакрэтнымі праектамі ў Афрыцы.
Расказваем пра тое, што стала з камандай Лукашэнкі, якая зрабіла яго прэзыдэнтам.
На каляжы зьлева направа: Леанід Сініцын, Віктар Шэйман, Валер Цапкала, Віктар Ганчар, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Фядута
https://smarturl.click/0e2pL