radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Асартымэнт нібыта ёсьць, але бярэш усяго пакрышку». Якіх тавараў не хапае беларусам пасьля ўвядзеньня санкцый

Беларусы расказалі Свабодзе, чаго ім не хапае з тавараў пасьля ўвядзеньня санкцый. Заходнія тавары яшчэ можна набыць, але яны сталі даражэйшыя, а выбар меншы. Скараціўся рынак заходніх аўтамабіляў, падаражэлі пампэрсы, кава, шакаляд.

https://smarturl.click/e5YbY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новая міграцыйная стратэгія Польшчы не закране «абсалютную большасьць беларусаў» — кіраўнік Упраўленьня па справах замежнікаў

Пра гэта заявіў Томаш Цытрыновіч на сустрэчы з намесьнікам старшыні АПК, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.

Паводле словаў Цытрыновіча, польская стратэгія разьлічана ў першую чаргу на стварэньне «надзейнай заслоны для нелегальнай міграцыі». Зьмены перш за ўсё будуць тычыцца тых, хто «атакуе мяжу, выкарыстоўваючы падтрымку памежнай службы Беларусі» і ўдзельнічаючы тым самым у «гібрыднай вайне Беларусі і Расеі супраць Польшчы».

Паводле яго інфармацыі, правам пражываньня на тэрыторыі Польшчы зараз валодаюць 137 тысяч беларусаў, з улікам асобаў, якія знаходзяцца ў працэсе легалізацыі, агульная колькасьць грамадзян Беларусі ў краіне можа складаць каля 200 тысяч. https://smarturl.click/JDL7v

На фота: Сустрэча ў Варшаве кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, кіраўніцы ініцыятывы «Partyzanka» Ганны Маціеўскай з кіраўніком Упраўленьня па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👆🏻Эканоміка на Свабодзе. «У Беларусі такія нізкія падаткі, усяго 13%!» —radio_svaboda/video/7429761359350353158"> Тлумачым, чаму гэта ня так (гл. вышэй)

👉🏻 Беларускія коні. radio_svaboda/video/7430133192666959110">Расказваем пра палескіх поні і пароду «беларускі запражны конь»

👉🏻 Што вы ведаеце пра князя ВКЛ Вітаўта? radio_svaboda/video/7430517820263271685">Прайдзіце наш тэст

👉🏻 Глядзім, radio_svaboda/video/7430877904885796101">што з дарогамі ў Беларусі, якія Лукашэнка абяцае прывесьці ў парадак ужо 30 гадоў

👉🏻 Пісаў вершы з маленства, прыгожа сьпяваў. radio_svaboda/video/7431249147702889733">Узгадваем Міхася Чарота, аўтара «Купалінкі»

👉🏻 Чатырохдзённы працоўны тыдзень: radio_svaboda/video/7431618439745146118">у чым плюсы, паказваюць экспэрымэнты Ісьляндыі

👉🏻 «Прафіляктычную працу» міліцыя пачала ўжо ў кастрычніка. radio_svaboda/video/7432014377718435077">Расказваем пра рэпрэсіі перад выбарамі-2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Грузія рухаецца ў беларускім кірунку, а Беларусь можа раней за яе далучыцца да Эўразьвязу», — брытанскі аналітык Эдвард Лукас

Брытанскі журналіст і аналітык Эдвард Лукас адказаў на пытаньні Грузінскай службы Радыё Свабода пра вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі 26 кастрычніка. Лукас сказаў пра шматлікія сьведчаньні фальсыфікацый і запалохваньня выбарнікаў. Паводле яго, Грузія цяпер «рухаецца ў кірунку Беларусі».

Адказваючы на адно з пытаньняў, Лукас пры гэтым адзначыў, што "нягледзячы на Лукашэнку, Беларусь у нашмат лепшым стане, чым была 30 гадоў таму. Яна зрабілася сучасным грамадзтвам. І я думаю, што калі Лукашэнка сыдзе, калі будуць спрыяльныя ўмовы і Масква аслабне, можна дапусьціць, што Беларусь далучыцца да Эўразьвязу раней, чым гэта зробіць Грузія”. https://smarturl.click/W3pJO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьмітрыеў ня бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах-2025

Першы стрым пасьля вызваленьня з калёніі правёў 31 кастрычніка экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
«Я заўсёды быў упэўнены, што ўдзельнічаць [у выбарчай кампаніі] трэба, і мы многа спрачаліся зь іншымі ўдзельнікамі палітычных партый і арганізацый. Гэта першая кампанія, дзе я думаю, што задача галоўная ня ў тым, каб абавязкова вылучыць кандыдата. Я думаю, што гэта можа даць хутчэй нэгатыўны эфэкт», — заявіў Дзьмітрыеў падчас анлайн-трансьляцыі ў сваім інстаграм-акаўнце, за якой у розны час сачыла ад 85 да 104 чалавек. https://smarturl.click/kjlv6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️МНС папярэджвае пра магчымыя пашкоджаньні ад моцнага ветру

Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях папярэджвае, што ўдзень 1 лістапада і ўначы 2 лістапада ў Беларусі чакаецца моцны заходні вецер парывамі 15-20 мэтраў у сэкунду, удзень месцамі 21-24 м/с. Паводле МНС, мачымае пашкоджаньне ліній сувязі і электраперадач, парушэньне электразабеспячэньня, пашкоджаньне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, падзеньне дрэваў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У Беларусі рэпутацыя асноўнага парушальніка правоў чалавека». Анаіс Марэн выступіла з апошнім дакладам у ААН

31 кастрычніка Анаіс Марэн выступіла са сваім апошнім дакладам у якасьці спэцыяльнай дакладчыцы па становішчы з правамі чалавека ў Беларусі на 79-й сэсіі Генасамблеі ААН. Яна назвала гэты даклад «вялікім аглядам таго, як Беларусь, ігнаруючы рэкамэндацыі шэрагу арганізацыяў, толькі павялічыла сваю самаізаляцыю». Пра што гаворка ў дакладзе:

https://smarturl.click/0ew2g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 31 кастрычніка

✍🏻 ЦВК зарэгістравала тры ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах прэзыдэнта. Заяўкі падалі яшчэ чатыры

💐Эўрапейскія дыпляматы ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму ў Курапатах. ФОТА

🙍🏻‍♂️Беларускі актывіст Андрэй Гнёт на волі, яго эвакуавалі з Сэрбіі

🧑🏻‍💻Карыстальнікі ў Беларусі скардзяцца на праблемы з інтэрнэтам. Правайдэры кажуць пра DDoS-атакі

📑 Зьмены ў працы таксі, новае рэгуляваньне тарыфаў. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 лістапада

👫 «Абяцаю, што ня буду захопліваць уладу неканстытуцыйным шляхам». Пра што асуджаных за «палітыку» беларусаў папярэджваюць перад выбарамі

👨🏻‍💼Геастратэг і лідэр «глябальнай большасьці». Пра перадвыбарчыя гульні Лукашэнкі піша Юры Дракахруст

🇵🇱 «Ідэальна пасуе пад маю ідэю». Навошта ўлады польскай вёскі бясплатна аддалі беларусам старую школу

🎥«ПіК Свабоды». Лукашэнку атачаюць кандыдаткамі на прэзыдэнта — каб загаіць траўму пасьля Ціханоўскай?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы: «Сілавікі пачалі адключаць мабільную сувязь у беларусаў перад затрыманьнем»

Праваабаронцы «Вясны» сьцьвярджаюць, што ім стала вядома пра выпадкі, калі перад затрыманьнямі 31 кастрычніка ў беларусаў адключалі мабільную сувязь.

«Стала вядома, што супрацоўнікі КДБ з розных гарадоў ўзялі на ўзбраеньне новую стратэгію — перад самым затрыманьнем у чалавека адключаюць мабільную сувязь праз апэратара», — піша @viasna96.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лукашэнку атачаюць кандыдаткамі на прэзыдэнта, каб загаіць траўму пасьля Ціханоўскай»

Як вызначаюць спойлераў Лукашэнкі на выбарах 2025 году? Чаму менавіта былую прэс-сакратарку МУС выбралі на ролю фармальнай суперніцы Лукашэнкі? Як патлумачыць зьяўленьне Канапацкай у кампаніі? І ці мае прапагандысцкі эфэкт уладны флэшмоб «Надо»? — Адказвае кіраўніца ініцыятывы «Сумленныя людзі», былая віцэ-сьпікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод:

ВІДЭА: https://youtu.be/GKooGKNmxIw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хочуць засьцерагчы мяне ад небясьпекі». Лукашэнка пракамэнтаваў вылучэньне іншых кандыдатаў на выбары

На думку Лукашэнкі, Алег Гайдукевіч, Вольга Чамаданава, Аляксандар Хіжняк і іншыя кандыдаты ідуць на выбары, таму што хочуць яго «засьцерагчы ад небясьпекі».

«Ну а як інакш я магу (гэта) расцаніць, асабліва вылучэньне жанчынамі сваіх кандыдатур? Я ўпэўнены, што яны проста хочуць мяне тут акружыць флянгамі і засьцерагчы ад небясьпекі. Ні больш, ні менш», — заявіў Аляксандар Лукашэнка:

https://smarturl.click/W3pek

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК Беларусі зарэгістравала ініцыятыўныя групы Вольгі Чамаданавай, Алега Гайдукевіча і Аляксандра Хіжняка для ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта

Першай ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Яшчэ двум прэтэндэнтам — кіраўніку зьліквідаванага ўладамі Беларусі руху «За свабоду» Юрыю Губарэвічу і Аляксандру Драздову ў рэгістрацыі адмовілі. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

https://smarturl.click/VD9zx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць ахвяраў паводкі ў Гішпаніі дасягнула 95 чалавек. ФОТА

Расьце колькасьць чалавек, якія загінулі ў выніку разбуральных раптоўных паводак на поўдні і ўсходзе Гішпаніі.

https://smarturl.click/Eepy1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі з 31 кастрычніка пачала дзейнічаць забарона на рух аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі

У канцы кастрычніка Саэйма Латвіі ўнесла зьмены ў закон аб дарожным руху, якія прадугледжваюць магчымасьць перарэгістраваць аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй.

https://smarturl.click/w9Ebm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вядомы аўтамабільны рынак «Малінаўка» выставілі на продаж

Цана рынку невядомая. Раней яго ўжо выстаўлялі на продаж, каб сплаціць пазыкі перад крэдыторамі, але безвынікова.

https://smarturl.click/O0Yg3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вольскі пра песьні штучнага інтэлекту і музычную індустрыю

Як сучасныя тэхналёгіі мяняюць музыку? Ці можа хутка здарыцца так, што першыя месцы ў хіт-парадах будуць займаць песьні, згенэраваная штучным інтэлектам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» -- размова зь мастаком, літаратарам, музыкам і лідэрам шматлікіх музычных праектаў Лявонам Вольскім. https://youtu.be/RUUv8vCVQBk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каб прадэманстраваць «трыюмф» на выбарах, Лукашэнку патрэбныя статысты, як у кожным тэатры, — Аляксандар Атрошчанкаў

Аляксандар Атрошчанкаў
, аўтар і сузаснавальнік выданьня Reform.by, разважае пра тое, якую ролю будуць выконваць кандыдаты, дапушчаныя на выбары ў якасьці супернікаў Лукашэнкі, і прагназуе, пра што яны будуць гаварыць падчас агітацыйнай кампаніі.

✔️Галоўная задача Лукашэнкі — «прадаць» партнэрам на Ўсходзе і Захадзе «перагорнутую старонку».
✔️Кандыдаты атрымалі ад улады гарантыі, што зь імі як са статыстамі, спарынг-партнэрамі пасьля выбараў нічога ня здарыцца.
✔️На кожнага з кандыдатаў ужо цяпер сабраная тэчка кампрамату.

Цалкам пачытаць гутарку можна тут: https://smarturl.click/kjlxR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пры крушэньні вайсковага гелікоптэра Мі-24 у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга 30 кастрычніка загінулі двое грамадзян Беларусі, а не адзін, як паведамлялася раней.

Пра гэта стала вядома інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» з крыніц, знаёмых з сытуацыяй. Бартавы тэхнік Станіслаў Карэнскі, які загінуў у аварыі на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорту Ндола ў Кіншасе, быў, як і камандзір экіпажа Віктар Брэжнеў, грамадзянінам Беларусі. (Фота ілюстрацыйнае)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Малпы ўсё ж ня змогуць надрукаваць усяго Шэксьпіра, паказала новае дасьледаваньне

Два аўстралійскія матэматыкі абверглі старую тэарэму, што калі б ёй далі бясконцую колькасьць часу, малпа, націскаючы клявішы на друкарцы, урэшце напісала б поўны збор твораў Уільяма Шэксьпіра. Вядомы як «тэарэма бясконцай малпы», матэматычны інтэлектуальны экспэрымэнт доўгі час выкарыстоўваўся для тлумачэньня прынцыпаў імавернасьці і выпадковасьці.

Тым ня менш, новае рэцэнзаванае дасьледаваньне пад кіраўніцтвам дасьледчыкаў з Сыднэя Стывэна Вудкака і Джэя Фалета паказала, што час, які спатрэбіцца малпе, якая друкуе, каб паўтарыць п’есы, санэты і вершы Шэкспіра, будзе большым, чым працягласьць існаваньня нашага сусьвету. https://smarturl.click/baY7v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Перавяла 120 рублёў на зьнічы і кветкі»

Сотні тысяч беларусаў раскідана па сьвеце пасьля 2020 году. Празь небясьпеку перасьледу яны ня могуць наведаць магілы продкаў. Беларускія палітуцекачы расказваюць, як сёлета адзначаць Дзяды. https://smarturl.click/vwvaE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

40 гадоў таму ў Вільні памёр мастак Пётра Сергіевіч

Беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст, быў адным з самых значных заходнебеларускіх мастакоў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы. Нарадзіўся ў вёсцы Стаўрова Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Большую частку жыцьця пражыў у Вільні. На здымках: Пётра Сергіевіч і ягоная карціна «Валер Урублеўскі і Кастусь Каліноўскі робяць агляд паўстанцаў»

Больш падзей 1 лістапада ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/YzY7e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць загінулых ад паводкі ў Гішпаніі дасягнула 158. У краіне абвясьцілі трохдзённую жалобу

Улады рэкамэндавалі жыхарам пацярпелых рэгіёнаў не пакідаць дамы. Выратавальная апэрацыя працягваецца, у шэрагу гарадоў па-ранейшаму павышаны ўзровень вады, паведамляюць ратавальныя службы. Мясцовыя актывісты абвінавачваюць улады ў няздольнасьці даць рады сытуацыі:

https://smarturl.click/aJYAA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі актывіст Андрэй Гнёт на волі, яго эвакуавалі з Сэрбіі

Як паведамілі Свабодзе юрысткі Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская, беларускі актывіст Андрэй Гнёт, які знаходзіўся пад хатнім арыштам у Сэрбіі, на волі і 31 кастрычніка быў эвакуаваны ў Эўразьвяз.

«Андрэй пакуль у шоку, просіць даць яму дзень і дзякуе ЎСІМ хто яго падтрымліваў!» — паведамілі яны:

https://smarturl.click/dpYVJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Карыстальнікі ў Беларусі скардзяцца на праблемы з інтэрнэтам. Правайдэры кажуць пра DDoS-атакі

Скаргі на павольны інтэрнэт паступалі ад кліентаў розных беларускіх правайдэраў. Праўда, ня ўсе маюць праблемы з інтэрнэтам: у адных усё працуе нармальна, другія скардзяцца на доўгую загрузку сайтаў, праблемы са стратай пакетаў і інш. у апошнія тыдзень-паўтара, трэція — яшчэ даўжэй. Некаторыя кажуць, што асабліва праблема заўважная пры доступе да замежных сайтаў і сэрвісаў.

На сайтах шэрагу правайдэраў 29-30 кастрычніка зьявіліся паведамленьні пра DDoS-атакі. Прычым калі Белтэлекам сьцьвярджае, што атакавалі ягоныя сеткі, дык А-1, Cosmos і Unet.by — пра праблемы ў «вышэйшых правайдэраў» ці «вышэйшага партнэра»:

https://smarturl.click/ppYob

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Геастратэг і лідэр «глябальнай большасьці». Перадвыбарчыя гульні Лукашэнкі

У Менску праходзіць другая міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях эўразійскай бясьпекі. Яе правядзеньне, выступ на ёй Аляксандра Лукашэнкі — пазыцыянаваньне Беларусі як аднаго з цэнтраў «антызаходняй большасьці» плянэты. Гэты вобраз, апроч іншага, яшчэ і частка выбарчай кампаніі Лукашэнкі, лічыць аналітык Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/Q1pn6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшла дасьледаваньне пра рэпрэсіі супраць адвакатаў у Беларусі пасьля 2020 году, 7 адвакатаў — за кратамі

Паводле аўтараў дасьледаваньня «Беларусь. Крызіс адвакатуры, працяг рэпрэсій 2022–2023», з восені 2020 году

➖ пад затрыманьні і арышты на розныя тэрміны падпалі ня меней за 30 адвакатаў, зь іх 10 зазналі крымінальны перасьлед, сямёра абаронцаў дагэтуль за кратамі.

➖больш за 140 адвакатаў страцілі ліцэнзіі і амаль тры сотні былі вымушаныя самі сысьці з прафэсіі, дзясяткі беларускіх абаронцаў мусілі зьехаць з краіны, асьцерагаючыся рэпрэсій.

Падрабязьней: https://smarturl.click/5OBgG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскія дыпляматы ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму ў Курапатах

Часовая павераная Літвы ў справах Беларусі Аста Андрыяўскене паведаміла пра візыт групы эўрапейскіх дыпляматаў у месца масавых расстрэлаў грамадзян савецкім НКВД.

ФОТА: https://smarturl.click/aJYWA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ідэальна пасуе пад маю ідэю». Навошта ўлады польскай вёскі бясплатна аддалі беларусам старую школу

Польскія ўлады аддалі групе беларусаў будынак драўлянай школы 1942 году пабудовы. У ёй хочуць адкрыць творчую рэзыдэнцыю, куды змогуць прыяжджаць беларускія ўцекачы, а таксама хадзіць польскія дзеці. Пагаварылі з натхняльніцай праекту Аксанай Гатальскай.

https://smarturl.click/ZyYgd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ганна Канапацкая зноў зьбіраецца балятавацца ў прэзыдэнты

ЦВК атрымаў дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбарнікаў у падтрымку вылучэньня Ганны Канапацкай кандыдаткай у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя СМІ.

Канапацкая асабіста прыйшла ў ЦВК падаваць дакумэнты. Раней яна ўжо балятавалася ў прэзыдэнты.

❗️Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

Здымак дзяржаўнай прэсы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Санкт-Пецярбургу трэці раз зьнесьлі помнік рэпрэсаваным у СССР палякам

Помнік у выглядзе сымбалічнага крыжа быў устаноўлены ў пачатку 1990-х гадоў на Левашоўскіх мэмарыяльных могілках, якія выкарыстоўваліся як месца пахаваньня загінулых у турмах Ленінграду.

https://smarturl.click/4k2yd

Читать полностью…
Subscribe to a channel