poshtabel | Unsorted

Telegram-канал poshtabel - Палявая пошта

2973

Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/

Subscribe to a channel

Палявая пошта

#Ліпск
Касьцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
1915 / 1916 / 2023 гг.

Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. па фундацыі графоў Патоцкіх.

У гады Першай Сусветнай недалёк ад мястэчка праходзіла лінія фронта, храм часта трапляў на нямецкія фота, паштоўкі і замалёўкі, на адным са здымкаў можна нават пабачыць як ён гарэў:(

Касьцёл быў закінуты за савецкім часам, адноўлены ўжо ў незалежнай Беларусі ў сярэдзіне 2000-ых. Рэстаўрацыя недакладная, але і такі будынак сёння выглядае няблага.
(фота: @ta_belarus)

#забытаявайна

Читать полностью…

Палявая пошта

У межах традыцыйнай, штомесячнай рубрыкі #пашыраймасваё, апавядаем пра беларускія праекты ў тэлеграме🌝
Знаёмцеся з новымі для сябе, падпісвайцеся, дасылайце сябрам. Пашырайма сваё!❤️

@Gamer_BY — суполка аматараў відэагульняў, з рознымі навінамі, анонсамі, цікавосткамі індустрыі (і не толькі).

@belarusian_monsters — беларуская аўтэнтычная і кабінетная міфалогія, персанажы фальклора, легенд і казак у інтэрпрытацыі ілюстратара з Гародні.

@tropinki — падарожжы на Беларусі, старыя фотаздымкі, экатурызм і архітэктура Беларусі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурнай спадчыны.

@bel_audiobooks — навігатар па беларускіх аўдыякнігах. Тут вы можаце знайсці анонсы новых рэлізаў, падборкі кніг на любы чытацкі густ і апошнія навіны беларускай аўдыякніжнай прасторы. Падпісвайцеся і слухайце сваё!

@lohkaja_mova — старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы. Тэрыторыя клясычнага правапісу.

@belarus_sacral — аўтар канала блукае па Беларусі ў пошуках старой архітэктуры, закінутага і разбуранага, атмасферных могілак, бровараў, млыноў і цудоўных гісторый.

@piershy_hikauski — #1 Гікаўскі: апошнія навіны фільмаў, серыялаў, тэхналогій ды гульняў па-беларуску.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Наваградак, плошча Рынак
1916 / 2023
(фота: novogrudokmuseum)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Нясьвіж, Фарны касьцёл
1930 / 2022

Помнік архітэктуры XVI стагоддзя, першы езуіцкі касьцёл на тэрыторыі тагачаснай Рэчы Паспалітай. Цягам апошняй рэстаўрацыі былі адкрыты і адноўлены роспісы фасада, што дадало і без таго ўнікальнаму храму яшчэ больш прыгажосьці і каштоўнасьці.

(фота: wlad23s)

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага, спадарства🌝🌚

Дапісаў другую частку пра замежныя пляцоўкі, дзе можна купіць нашыя вінтажныя (і не толькі) карткі.
Чытайма па спасылцы:

https://telegra.ph/Dze-nabyc-staryya-pashto%D1%9Ek%D1%96-%D1%9E-Belarus%D1%96-%D1%96-kolk%D1%96-yany-kashtuyuc-CHastka-%D0%86I-01-30

Папярэднія публікацыі можна глядзець па тэгу #артыкул
Нагадаю, рубрыкатар у замацаваным паведамленні👆

Читать полностью…

Палявая пошта

⚡️ Падрыхтавалі для вас падборку фотаздымкаў Гродна пасля сканчэння Першай сусветнай вайны.

👉 Іх аўтар Якаб-Саламон Левін. Ён нарадзіўся ў 1883 годзе ў Гродне, але ў 1906 годзе эміграваў у Швейцарыю. Вядома, што адразу пасля сканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе ён наведаў Гродна. Тады і зрабіў гэтыя фота.

📸 У Гродна фотаздымкі прывезлі нашчадкі Якаба-Саламона Левіна летам 2019 года.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Жупраны
касьцёл св. апосталаў Пятра і Паўла
1916 / 2022
(фота: Svetlana Savik)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Ліда
вул. Каменская 1916 г. / вул.Леніна 2022 г.
(фота: lida_history)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Мір, капліца-пахавальня
пач. ХХ ст. / 2022

Радавая пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх, апошніх гаспадароў Мірскага замка.

(фота: belarus_through_time )

Читать полностью…

Палявая пошта

#Жамыслаўль, палац Умястоўскіх
1916 / 2023

Сядзібна-паркавы ансамбль другой паловы ХІХ стагоддзя. Да нашага часу захаваліся парк, гаспадарчыя пабудовы і ўласна палац. Апошні вельмі пацярпеў ад пажара ў 2012-ым і доўгі час стаяў у занядбаньні, пакуль у яго нарэшце не з'явіліся гаспадары. Працы па аднаўленьні няхай і марудна, але вядуцца: будынак накрылі дахам, крыху прыбралі тэрыторыю, зрабілі забаўкі для турыстаў. На аднаўленьне ўсяго комплекса спатрэбіцца шмат часу і вельмі шмат грошаў.

(фота: Maksim Yudin)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Наваградак, Замкавая гара
пач. ХХ ст. / 2022
(фота: Alla Bibikova)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Баранавічы, зімовы спорт
1917 г.
(калекцыя @poshtabel)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Жылічы, палац Булгакаў
1918 / 2021

Помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя адносна добра захаваўся да нашага часу. Рэстаўрацыя грандыёзнага палацава-паркавага комплекса плошчай каля 4000 квадратных метраў пачалася ў 2011, працягваецца і па сёння. У перспектыве, былая рэзідэнцыя Булгакаў можа стаць галоўнай турыстычнай цікавосткай на ўсходзе краіны і трэцяй, пасля Міра і Нясьвіжа, ва ўсёй Беларусі.
(фота: zoya-spring.livejournal)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Шклоў, ратуша
1942 / 2022
У калег з @tropinki пабачыў цудоўныя фотаздымкі шклоўскай ратушы. (паглядзіце і вы). Цешыць, што разбураны вайной архітэктурны ансамбль атрымалася аднавіць. Мясцовым гімназістам пашэнціла вучыцца ў такім прыгожым будынку :D Акром навучальнай установы тут працуе і краязнаўчы музей.

(фота: Віктар Малышчыц)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Койданаў, касцёл св.Ганны
1914 / 2021 / 2022

Амаль год таму зрабіў пост пра гэты храм (глядзіце па тэгу), тады яго рыхтавалі да рэстаўрацыі.
Сёння калега зрабіла той жа ракурс. Бачна, справа паціху ідзе, але аднаўляюць зусім іначай, калі параўноваць з першапачатковым будынкам. Як вам?
(фота: @ta_belarus)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Баранавічы
Bismarck-Strasse, 1917 г. / вул.Чырвонаармейская, 2023 г.
(фота: @ta_belarus)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Жырмуны
Касьцёл адшуканьня Сьвятога Крыжа
1915 / 2023

Гісторыя касьцёла ў былым магдэбурскім мястэчку сягае ў XV стагоддзе, ад таго часу на гістарычным месцы стаіць ужо трэці будынак. Сучасны быў пабудаваны ў 1788-1789 па фундацыі сям'і Радзівілаў.

Помніку драўлянага дойлідства хутка ўжо 250 год, такіх у Беларусі вельмі мала. Арган, збор іконаў і скульптур унутры старэйшыя за сам будынак (засталіся ад папярэдніка), што дадае храму яшчэ больш адметнасьці і культурнай каштоўнасьці.

(фота: travelbelarus)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Гальшаны
Brückenstraße, 1916 г. / вул. Трабская, 2022 г.
(фота: Svetlana Savik)

Читать полностью…

Палявая пошта

#друкнаэміграцыі

2-ога лютага 1838 года нарадзіўся Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі — беларускі дзеяч, лідэр нацыянальна-вызвольнага руху.
У калекцыі БіНІМ захоўваецца рарытэтная паштоўка, прысьвечаная нацыянальнаму герою Беларусі.

Выдавецтва: Згуртаваньне беларускіх скаўтаў "Гарц", 1948 г., Германія.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Паставы
плошча Рынак і царква
канец 30-ых / 2023

У інстаграме "Пастаўскі край" трапіў на цікавы здымак гандлёвай плошчы. Да сёння тут захаваліся прыгожыя касьцёл святога Антонія і Мікалаеўская царква, якія часта можна пабачыць і на паштоўках, а вось яшчэ адна царква, што была зусім побач, да нашага часу не дайшла. Цікавы прыклад перабудовы цывільнага будынка пад царкву: да былой канцылярыі дадалі калоны, купал і алтар, нібыта няблага атрымалася. Храм, як і частка даўніх камяніц гістарычнага пляца, зруйнаваны саветамі ў канцы 40-ых-пачатку 50-ых.
(фота: pk_v_ch_b)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Віцебск, Ратуша
1941 / 2023
(фота: poshyk.info )

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаначкі!

Сталыя падпісчыкі і падпісчыцы ўжо, пэўне, прызвычаіліся да рэгулярных падборак беларускамоўных каналаў на розную тэматыку. Раней падобныя допісы выходзілі пад тэгам #беларускіпанядзелак, быў калісь такі флэшмоб у тэлеграме. Але мяне гэта крыху засмучвала, бо чым не беларускі аўторак, ды й любы іншы дзень?😉

Таму 2023 пачынаем з маленечкага рэбрэндынга рубрыкі, зараз гэта будзе #пашыраймасваё. Гэта й адначасова зварот-заклік да вас, шаноўнага спадарства і калег-адмінаў: пашырайма сваё, і не толькі па панядзелках😁. Распавядайце сябрам і знаёмым, сваёй аўдыторыі пра цікавыя беларускія праекты, рабіце гэта няхай не часта, але рэгулярна. Тэг, дарэчы, запрашаю карыстаць! Будзе добра, калі прыжывецца не толькі тут🌝

А сёння пазнаёмімся з:

@skarbonka_by — цікавыя факты з гісторыі грашовага абарачэння ў Беларусі і сьвеце.

@supermova — энцыкляпэдыя годных асобаў і падзеяў, прызначаная падняць сьвядомасьць і пачуцьцё гонару беларусаў. А таксама афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемстваў.

@tropinki— падарожжы на Беларусі, старыя фотаздымкі, экатурызм і архітэктура Беларусі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурнай спадчыны.

@dialectsby — захоўваем і папулярызуем дыялекты. Усе сакавітыя слоўцы і выразы, а таксама кіпу літаратуры📚 па гаворках Беларусі і яе памежжа вы знойдзеце тут.

@techleadby — навіны навукі і тэхналёгій, цікавыя лонгрыды, агляды гаджэтаў.

@modaNaMovu — прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы і розныя моўныя цікавосткі: усё,што робіць працэс вывучэння беларускай мовы нашмат прасцейшым і захапляльным.

#пашыраймасваё

Читать полностью…

Палявая пошта

#Ашмяны, плошча Рынак
1917 / 2023
(фота: Svetlana Savik)

Читать полностью…

Палявая пошта

Зімовая вопратка беларусаў на фатаграфіях і паштоўках канца 19 – пач. 20 ст.

Зімовым адзеннем селяніна і простага гараджаніна ў 19 ст быў кажух, налупак, футра, казачына, кажушок. У Магілёўскай губ: «налупак», на ўсходзе «футра», на поўдні «казачына».

У Докшыцкім раёне Віцебскай воб ў модзе быў расклёшаны дадолу кажух, пакрыты сукном або паўсукном. Яго называлі серачком, пакрывалі сукном кажухі ў Жыткавіцкім, Нараўлянскім, Мазырскім, Стаўбцоўскім, Нясвіжскім раёнах.

У Жыткавіцкім раёне спінка кажуха была не прамой, а фігурнай. На рукаве вышэй абшэўка вышываўся ўзор. Яго называлі "цацка". Падобныя ўзоры рабілі і ў Брэсцкай воб, напрыклад, у мястэчку Моталь.

У канцы 19 ст з пранікненнем гарадской культуры ў сялянскім побыту з'явіліся новыя формы адзення агульнаеўрапейскага паходжання — бурка, сурдут, паліто. Яны шыліся на гарадскі манер або траплялі ў вёску ў выглядзе гатовых узораў. Змяненні ў адзенні былі звязаны таксама з выкарыстаннем фабрычных тканін і распаўсюджваннем новых тэхналогій.


❄️ @tropinki

Читать полностью…

Палявая пошта

#Берасьце
касьцел Узвышэньня Сьвятога Крыжа
1930 / 2023
(фота: @ta_belarus)

Читать полностью…

Палявая пошта

Серыя сьвяточных паштовак ад беларускіх суполак у Нямеччыне, канец 1940-ых

Калекцыя Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, Нью-Ёрк

#друкнаэміграцыі

Читать полностью…

Палявая пошта

#Гомель, чыгуначны вакзал
1918 / 2021
(фота: Мікалай Грынкевіч)

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага вам дня, спадарства!

У нашай апошняй у 2022 падборцы #беларускіпанядзелак прапануем азнаёміцца з 5-кай цікавых беларускамоўных каналаў. Гісторыя, айці, гульні, кантэнт на роднай мове.
Спадзяюся, нешта абавязкова спадабаецца❤️

Тадэвуш Падкасцюшка — гэта асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт ад Пана Тадэвуша.

‡našaradzima.by — гісторыя нашага краю зь цікавымі фактамі й прыгажосьцю краіны. Ад Полацкага княства - да Рэспублікі Беларусь.

Беларускі Геймер — суполка аматараў відэагульняў, з рознымі навінамі, анонсамі, цікавосткамі індустрыі (і не толькі).

Пошукі старога Гомеля — гістарычныя даследаванні Гомеля онлайн. Нас цікавяць артэфакты і з'явы гарадскога асяроддзя мінуўшчыны.

Абажуры — апошнія навіны Microsoft Azure і лепшыя практыкі выкарыстання воблачных сэрвісаў.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Быхаў, сінагога
1941 / 2022

Помнік архітэктуры пачатку ХVII стагоддзя. Не зусім звычайная сінагога для Беларусі: амаль двухметровай таўшчыні сцены, байніцы, абарончая вежа — у свой час храм быў важным элементам сістэмы фартыфікацый горада. Закінуты за савецкім часам, адметны будынак год за годам руйнуецца. Магутныя сцены пратрымаліся стагоддзі, але колькі яны вытрымаюць яшчэ?
(фота: poshyk.info)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Вялейка, плошча Рынак
1918 / 2022
(фота: Svetlana Savik)

Читать полностью…
Subscribe to a channel