Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/
Вітанкі!
Напісаў невялічкі гайд для тых, хто хацеў набыць старыя паштоўкі, ці проста цікавіўся дзе іх людзі купляюць:
https://telegra.ph/Dze-nabyc-staryya-pashto%D1%9Ek%D1%96-%D1%9E-Belarus%D1%96-%D1%96-kolk%D1%96-yany-kashtuyuc-CHastka-%D0%86-11-21
Па тэгу #артыкул можаце таксама знайсці папярэдні. (пра першую беларускую серыю паштовак)
Падтрымайце рэакцыямі, калі карысна❤️
#Варонча, скарбец
пач ХХ ст. / 2022
Сядзібна-паркавы ансамбль XVIII стагоддзя быў амаль знішчаны савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Да нашага часу дайшлі некалькі гаспадарчых пабудоў і рэшткі парку, вернікі адбудавалі напаўразбураны касцёл. Пра багатую гісторыю маёнтка і трагічны лёс яго апошніх гаспадароў раю пачытаць у артыкуле.
фота: belarus_through_time
#этнаграфія
Беларуская сялянская сям'я
1916 г.
(з калекцыі Аляксея Ненадаўца)
Добрага, спадарства!
Працягваем знаёміць вас з беларускімі праектамі ў Тэлеграме ў нашай штомесячнай рубрыцы
#беларускіпанядзелак
Па гэтаму тэгу вы можаце паглядзець ранейшыя падборкі сяброўскіх каналаў, а сёння вашай увазе наступныя:
@skarblahoszczyny — культура і гісторыя Лагойшчыны.
@zorkaspace — галоўныя таямніцы сусвету, неверагодныя адкрыцці і самыя актуальныя навіны космасу!
@mova_how — ініцыятыва па пошуку і зборы праектаў на беларускай мове па разнастайных тэмах: ад камп'ютарных тэхналогій да б'юці-блогаў. У Тэлеграме аўтары пішуць пра найлепшыя і найноўшыя з праектаў, а астатняе збіраюць у спісы на старонцы mova.how.
@belsquad — легендарны мемны канал, дзе шмат ёсць з чаго парагатаць, ціктокі і шчэ шмат цікавага.
@belarus_sacral — адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.
#Ліда, Фарны касцёл
пач. ХХ ст. / 2022
Шаноўныя @gotobelarus стварылі цудоўны гайд па Лідзе (раю азнаёміцца). Сярод фотаздымкаў трапіў на касцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, сучасны ракурс амаль паўтарае стары, які зрабілі каля 120 год таму. Мураваны храм XVIII стагоддзя добра захаваўся да нашага часу.
(здымак з архіву галерэі Nova, Менск)
Добрага вечара, паважанае спадарства!
Наш звычайны фармат старых здымкаў і фотапараўнанняў, гэта, канешне, добра🙂 Але таксама ёсць магчымасць і матэр'ял каб часам больш апавядаць пра гісторыю і сучаснасьць беларускіх паштовак: хто і калі іх друкаваў, што то былі за выдавецтвы, ці магчыма набыць гэтыя карткі сёння, і калі так, то дзе?
Паспрабаваў напісаць невялічкі артыкул пра першую серыю беларускіх паштовак, калі такое падабаецца, пастаўце сэрцайка ў рэакцыях, будзем працягваць :)
#артыкул, #друкнаэміграцыі, #этнаграфія
https://telegra.ph/Pershaya-belaruskaya-seryya-pashtovak-10-21
Як у мінулым выглядалі нашы гарады, вёскі і мястэчкі, дапамагаюць зразумець не толькі мемуары пісьменнікаў і дыпламатаў, але і старыя чорна-белыя фотакарткі. Калі паглядзець на іх, разумееш, як неверагодна змяніліся нашы населеныя пункты. Паспрабуйце адгадаць, які з тых ці іншых нашых гарадоў адлюстраваны на старых фотаздымках. Пачынаем!
https://people.onliner.by/2022/10/16/test-paznajce-belaruskiya-garady-pa-stary-fotazdymkah
#Баранавічы
Палескі вакзал на польскай паштоўцы 30-ых гадоў і актуальны здымак.
(з архіваў Яўгена Крукоўскага)
Усім добрага дня!
Па традыцыі, мы пачынаем месяц з падборкі цікавых беларускамоўных праектаў🌝
Вельмі цешыць пазітыўная тэндэнцыя: за апошні год з'явіліся дзясяткі новых, іх колькасць працягвае расці. Агулам, сёння каля 120+ каналаў у Тэлеграме актыўна стварае кантэнт па-беларуску. Сёння прыгадаем чарговыя пяць, падтрымайма:
@tropinki — экалагічны турызм, экатропы і архітэктура Беларусі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурнай спадчыны.
@vioskiby — заглядваем у самыя далёкія мясцінкі краіны, размаўляем з бабулямі і дзядулямі, здымаем прыгажосць. Унікальныя гісторыі з беларускіх вёсак.
@anibel_by — анімэ, манга, фільмы і серыялы па-беларуску ў субцітрах і агучцы!
@NaturalistsAdventures — падарожжа па чароўным свеце беларускай прыроды. Цікавыя факты і назіранні, гісторыі і вандроўкі з жыцця натураліста.
#беларускіпанядзелак
@poshtabel
#Мсціслаў
Тупічэўскі манастыр
1906 / 2021
Архітэктурны комплекс XVII - XIX ст, налічваў некалькі цэркваў, шэраг жылых і гаспадарчых пабудоў. Зруйнаваны саветамі, на падмурках колішніх храмаў у 50-ых гг. пабудавалі масласырзавод.
На тэрыторыі прадпрыемства захаваліся дзьве каплічкі і брама, адрэстаўраваны.
(фота: Зміцер Баканаў)
Вітаю, спадарства!
Сёння ўгодкі са дня нараджэння вандроўніцы Луізы Бойд, знакамітай "Ледзі Арктыка". У свой час амерыканка наведвала наш край, падчас экспедыцыі зрабіла дзясяткі атмасферных здымкаў і занатовак беларускага Палесся.
Добрая нагода зрабіць новую рубрыку на канале і падзяліцца прыгажосцю.😌
#Бойд
#Нароўля, палац Горватаў
1914 / 2022
(фота: Андрусь Горват)
У рубрыцы #адраджэньне апавядаем пра праекты, якія захоўваюць нашу культурную спадчыну. Гэтым разам патрэбна дапамога ў Нароўлі: ідзе аднаўленне чардачнага перакрыцця і верха сцен, каб накрыць будынак дахам.
Як можна падтрымаць:
✅Прафесійна, патрэбны спецыялісты: муляры, рознарабочыя.
✅Будаўнічымі матэрыяламі: вапна, цэгла, цвікі, рубероід, піламатэрыялы.
✅Ахвяраваць грошы лёгка праз АРІП (Сервис Е-POS/E-POS-оплата товаров и услуг- номер лицевого счёта 19156-1-1)
✅ Інфармацыйна: распавесці сваім сябрам/знаёмым/падпісчыкам.
З усімі пытаннямі і прапановамі можна звяртацца да Андруся Горвата.
Падпісацца на інстаграм праекта можна па спасылцы.
Падтрымайма добрую справу!🤝
#Наваградак, гандлёвыя рады
1920 / 2021
Архітэктурны комплекс, пабудаваны на рыначнай плошчы ў пачатку ХІХ ст. Налічваў 2 корпусы: вялікі і малы.
Першы быў знішчаны савецкай уладай пасля Другой Сусветнай вайны, другі захаваўся да нашага часу.
(фота: another_belarus)
#Паставы, плошча Рынак
1936 / 2022
(фота: xskrimx)
#Аранчыцы, чыгуначны вакзал
1930-ыя / 2022
фота: @belarus_ta
Полацак.
Ніжне Пакроўская вул.
пач 20 ст.- 2021г.
фота: Ігар Супранёнак
🖼 @tropinki
#Жабінка, чыгуначны вакзал
1925 / 2022
(фота: @ta_belarus)
#Мазыр
вул.Слуцкая 1908 г. / вул. Савецкая 2022 г.
(фота: @nowandthenmozyr)
#Віцебск
Жаночае епархіальнае вучылішча
пач. ХХ ст. / 2021
Былая рэлігійная і адукацыйная установа ў Віцебску, якая дзейнічала цягам 1864 - 1918 гг. Сёння ў будынку размешчаны Віцебскі аблвыканкам. Помнік архітэкутры добра захаваўся, чаго не скажаш пра царкву св.Духа, якая была знішчана саветамі ў пасляваенны час.
(фота: vitvesti.by)
#Горадня, Стары Замак
1930 / 2022
(фота: Максім Ляўковіч)
#Ваўкавыск
касцёл св.Вацлава
1916 / 2022
Гісторыя мясцовай парафіі сягае ў часы вялікага князя Вітаўта, які заснаваў тут першы касцёл. Цягам стагоддзяў драўляны храм неаднакроць цярпеў ад пажараў, але кожны раз аднаўляўся. Нарэшце, у 1850-ым годзе з'явіўся мураваны будынак у стылі класіцызму. Пасля чарговага пажару ў 30-ых зазнаў грунтоўную рэстаўрацыю, змяніў унутраны і вонкавы выгляд.
Рэдкі выпадак, калі касцёлу быў нададзены ахоўны статус помніка архітэктуры яшчэ за савецкім часам, таму ён выдатна захаваўся да нашых дзён.
(фота: Максім Ляўковіч)
#Арэхаўна, маёнтак Грабніцкіх
пач.ХХ ст. / 2022
Сядзібна-паркавы ансамбль першай паловы ХІХ ст., да нашага часу захаваліся некаторыя гаспадарчыя пабудовы і рэшткі парку. У сядзібным доме за савецкім часам быў шпіталь і школа, зараз ён у прыватнай уласнасці. На жаль, пакуль нябачна ніякай актыўнасці па кансервацыі ці рэстаўрацыі будынка.
(фота: travelbelarus)
#Полацак, касцёл св.Стэфана
Пабудаваны ў першай палове ХVIII cтагоддзя, стаў архітэктурнай дамінантай не толькі Рынкавай плошчы, але і ўсёй цэнтральнай часткі горада. Разам з калегіюмам езуітаў утвараў найбуйнейшы адукацыйны і рэлігійны цэнтр на поўначы краіны. Пасля паразы паўстання 1830-31 гг. перайшоў пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхата. Касцёл стаў Мікалаеўскім саборам, калегіюм перарабілі пад кадэцкі корпус.
Пасля прыходу савецкай улады быў зачынены і канчаткова знішчаны ў 1964 г.
(фота: otzovik.com)
#Менск, плошча Свабоды
1918 / 2019
(фота: Сяргей Плыткевіч)
planetabelarus.by
#Пінск, заканчэнне кірмаша
1934 г.
"За сваё жыццё я бачыла шмат розных кірмашоў у розных краінах свету, але нідзе не бачыла таго ўнікальнага і цікавага, што я ўбачыла ў Пінску. Гэты горад з'яўляецца скрыжаваннем шляхоў, дзе з усёй ваколіцы прыбываюць і сустракаюцца людзі, якіх раздзяляюць дзясяткі кіламетраў вады. «...» Звычайна балоты апісваюцца як нешта экстрэмальна плоскае і манатоннае, чаго я тут не ўбачыла, бо маёй галоўнай мэтай былі толькі мясцовыя жыхары... Якія жывуць на водных шляхах ці сярод іх, ствараюць своеасаблівы этнічны стрыжань, які адрознівае гэтых людзей ад іншых."
#этнаграфія, #Бойд
#Берасце
вул. Шляхецкая, пач. ХХ ст. / вул. А.Міцкевіча, 2022 г.
(фота: @ta_belarus)
#Манькавічы, палац Радзівілаў
1936 / 2022
На вялікі жаль, быў знішчаны ў гады Другой Сусветнай. Ад цудоўнага палацава-паркавага ансамбля ХІХ ст. засталіся некаторыя гаспадарчыя пабудовы і ўласна парк. Апошні меў найбагацейшы склад экзатычных раслін, частку з якіх атрымалася захававаць да нашых дзён.
(фота: poshyk.info)
#Гнезна, касцёл св. Міхаіла
1930-ыя / 2022
Адзін з найстарэйшых помнікаў гатычнай архітэктуры ў нашай краіне. За больш чым 500 год сваёй гісторыі неаднакроць цярпеў ад пажараў і войнаў, у мінулым стагоддзі ад савецкай улады. Дзякуючы мясцовай парафіі і руплівасці ксяндза Людвіка Станішэўскага, унікальны храм атрымалася аднавіць і захаваць да нашага часу.
(фота: Максім Ляўковіч)
#Мсцібаў
касцёл св.Яна Хрысціцеля
1943 / 2022
Пабудаваны ў 1910-1922 гг. на гістарычным месцы, дзе раней стаяў драўляны храм. Прыгожы неагатычны будынак цудоўна захаваўся не толькі звонку, але і ўнутры: атрымалася зберагчы стары алтар і каштоўны збор іконаў XVIII-XIX стагоддзяў.
(фота: Максім Ляўковіч)
#Ліда, плошча Рынак
пач. ХХ ст. / 2021
(фота: lida_history)