poshtabel | Unsorted

Telegram-канал poshtabel - Палявая пошта

2973

Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/

Subscribe to a channel

Палявая пошта

Вітаю, спадарства!

Чарговым прадметам з нямецкіх аўкцыёнаў, які атрымалася выкупіць за вашыя данаты, стала паштоўка з Наратамі.
Вёскі такой ужо няма, а паштоўка ёсьць!

Падрабязней у артыкуле:
https://telegra.ph/GN4-Naraty-Pashto%D1%9Ek%D1%96-zn%D1%96klaj-vyosk%D1%96-03-09

🤝 Дзякуй усім, хто падтрымлівае рубрыку #грамадскінабытак

Далучыцца да вяртання артэфактаў можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel

Читать полностью…

Палявая пошта

#Барысаў, Рыначная плошча
1940-ыя / 2024

(фота: inst poshyk.info)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Кобрын
касьцёл Дзевы Марыі
1913 / 2024

(фота: inst brest_gid)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Слонім, сінагога
1940-ыя / 2024

Сінагогу ХVII ст. зноўку выстаўляюць на аўкцыён!
Летась спрабавалі прадаць за 64.500 BYN — не атрымалася. Сёлета старт будзе з 40 BYN. 🌚

Заяўкі можна падаваць да 19 лютага 2024 года. Больш інфармацыі на вэб-старонцы прадаўца.

Спатрэбілася колькі год і марных таргоў, каб нарэшце прыйсці да адной базавай... Спадзяемся, ўнікальны помнік архітэктуры трапіць у добрыя рукі і яго атрымаецца выратаваць.🙏

(фота: butb.by)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Івянец, від на гістарычны цэнтр
1913 / 2024

На сучасным фота бачна царкву св. Ефрасінні. Храм адносна новы (пабудаваны ў 1998 г.), але стаіць на гістарычным месцы: дагэтуль тут таксама была царква, а да яе — Траецкі касьцёл. Рэшткі апошняга можна заўважыць на старым фота.

За актуальны (сённяшні!) здымак дзякую краязнаўцам з @pavillie

Читать полностью…

Палявая пошта

#Лынтупы, зіма ў мястэчку

📷 Аўтар фота — Fritz Krauskopf, быў прафесійным нямецкім фатографам, які меў уласнае выдавецтва ў Кёнігсбергу.

У 1915-1917 гадах ён зрабіў багата здымкаў акупаваных немцамі беларускіх паселішчаў, што размяшчаліся ў прыфрантавой зоне. Гэтыя працы былі надрукаваны ў асобнай серыі паштовак "Вайна на Ўсходзе (Der Krieg im Osten).

Цікава, што не адзін дзясятак картак прысьвечаны нашым Лынтупам. На большасьці паштовак розныя сюжэты з палацам Бішэўскіх, ці, як на гэтых экзэмплярах, з касьцёлам св.Андрэя.

👏 Дарэчы, будынак храма на мінулым тыдні атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ІІ катэгорыі (нацыянальнае значэньне).

#забытаявайна

Читать полностью…

Палявая пошта

✨Вітаю і віншую шаноўнае спадарства з Калядамі!❤️

Па добрай традыцыі, сьвяточная падборка #пашыраймасваё, у якой зьбіраем класныя беларускамоўныя праекты ў тэлеграме.
Прыглядайцеся, падпісвайцеся, падтрымлівайце сваё:

Усё пра ўсё
— навіны тэхналогій і гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень!

Прышпільныя коміксы — самыя цікавыя коміксы па-беларуску! Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️

BelAI — карысныя і цікавыя навіны, звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі!

Робім Ногі — для тых, хто любіць бегаць, альбо толькі збіраецца займець гэту карысную звычку ў 2024-м.

Тадэвуш Падкасцюшка — асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт ад Пана Тадэвуша.

*ілюстрацыя: самаробная паштоўка 1947 года з калекцыі Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, Нью-Ёрк.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Мікашэвічы, чыгуначны вакзал
1925 / 2023
(фота: inst mikashevichigorod)

Читать полностью…

Палявая пошта

#грамадскінабытак, #Берасце

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаначкі, даражэнькія!

Разам з каналам Палявая пошта зрабілі для вас падборку цікавых фактаў пра паштоўкі і паштовую справу.

Глядзіце падборку вышэй👆

Больш цікавых фактаў па гісторыі і сьвету ў канале @cikavyjafacts

Больш вінтажных паштовак, а таксама іншых цікавостак па тэме на канале @poshtabel

Читать полностью…

Палявая пошта

#Глыбокае
Летні краявід з 1920-ых і зімовы з 2023

(фота: Юры Калбасіч)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Ашмяны
вул. Віленская, пач. ХХ ст. /
вул. Савецкая, 2023 г.

(фота: inst Ашмянчшына Турыстычная)

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага, спадарства!

З вашай падтрымкай атрымалася выкупіць яшчэ некалькі паштовак з аўкцыёнаў Нямеччыны.

Усе набытыя за donations матэр'ялы, як і запланавана, буду сканіць і дзяліцца тут, у тэлеграме Палявой пошты.
Таксама, пра кожны экзэмпляр хацелася б знайсці трошкі інфармацыі і напісаць невялічкую гісторыю.
Няхутка гэта ўсё робіцца, але працэс ідзе🌝

Вышэй паштоўка 1917 г. з вакзалам у тагачасным Берасці.
Адметны помнік архітэктуры, трохі пра яго і саму картку напісаў тут:

https://telegra.ph/GN2-Najprygazhehjshy-vakzal-Alyaksandra%D1%9Eskaj-chygunk%D1%96-11-17

Гэтая рубрыка мае пазнаку #грамадскінабытак. Па тэгу можна знайсці далучаныя сканы і адпаведныя артыкулы.
Пакуль іх толькі два, але далей болей😉

Дзякуй усім, хто спрычыніўся ўнёскамі, асобны дзякуй за дапамогу праекту @supermova
Падтрымаць добрую справу можна тут: https://www.buymeacoffee.com/poshtabel

#Берасце, #забытаявайна, #грамадскінабытак

Читать полностью…

Палявая пошта

#Лішкі, маёнтак дэ-Вірыёнаў
1930-ыя / 2023

Сядзібна-паркавы ансамбль канца ХІХ стагоддзя.
За савецкім часам тут працавала школа, калі яе закрылі, комплекс застаўся без нагляду і да сёньня шукае гаспадара....

Да нашых дзён захаваўся ўласна парк, некалькі гаспадарчых пабудоў і палац. Апошні не мае ахоўнага статуса.
Лёс будынка, зрэшты як і ўсяго комплекса, пад вялікай пагрозай.

(фота: inst laszlo_andrzej)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Рагачоў, школа рэальная
пач. ХХ ст. / 2022

Прыгожая камяніца, якая была пабудавана на сродкі сям'і Іолшыных у 1906-07 гг.
Адметны сярод тамтэйшай архітэктуры будынак, дарэчы, першы з паравым ацяпленнем ў гісторыі горада.
Быў пашкоджаны ў гады Другой сусветнай, але адноўлены ў пасьляваенны час. Захавалі нават вежачку, у якой калісь была абсерваторыя.

Сёньня тут працуе сярэдняя школа.

(крыніца: inst музей г.Рагачова)

Читать полностью…

Палявая пошта

#грамадскінабытак, #нараты, #забытаявайна

Читать полностью…

Палявая пошта

#Баранавічы, Інтэнданцкая царква
пач. ХХ ст. / 2024

Знаходзілася на тэрыторыі Сухарнага завода Віленскага Інтэнданства, адтуль і атрымала сваю назву. Наколькі вядома, храм дзейнічаў да пачатку Першай сусветнай. Калі вайна прыйшла на нашу зямлю, жаўнеры расейскай арміі вывезлі царкоўную маёмасьць на ўсход. Рэшткі будынка з часам ператварыліся на шматкватэрны дом, які стаіць тут і сёньня.

(паводле матэр'ялу @bar24by)

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаю, шаноўныя!

Калі шукаў старыя здымкі, трапіў на цікавы артыкул ад калегі:
https://poshyk.info/be/teofil-boretti/?fbclid=PAAaYASEQA9iI2VA8x-mRwy5SKu1I4ZjoMNtbGlWaCTDeqtAyV0BQ7ulleVmw

Гэты тэкст пра Тэафіла Барэці — прафесійнага фатографа, які працаваў у Нясьвіжы. Большасьць здымкаў па Беларусі майстра зрабіў ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў.

👏 Варта адзначыць якасьць фота. Як на 1890-ыя годы, атрымалася сапраўды выдатна!

На жаль, шмат помнікаў архітэктуры з ягоных альбомаў да нашага часу не захаваліся. Ад таго толькі ўзрастае каштоўнасьць гэтых матэр'ялаў, бо дзякуючы ім, можам пабачыць наш край яшчэ да разбурэньняў Першай сусветнай.

Па спасылцы вышэй можна пачытаць пра самога Барэці і паглядзець больш прыгожых здымкаў.

#Барэці, #Райца, #Варонча, #Рагачоў, #Нясьвіж, #Любча, #Паланечка, #артыкул

Читать полностью…

Палявая пошта

#Горадня, від на Стары Замак
1918 / 2024

(фота: inst laszlo_andrzej)

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага, спадарства!

💌 Усе адміны зараз атрымліваюць такія паштовачкі, а значыць, то час падумаць над тым, што было зроблена.
Гэты няпросты год атрымаўся ўсё ж плённым для Палявой пошты і мяне асабіста:

💪 што было запланавана для канала, амаль усё зрабіў;
🤝 дзякуючы працы над блогам, пазнаёміўся з цудоўнымі людзьмі;
😁 хочацца верыць, агулам палепшыў якасьць кантэнта.

Разам з тым, ё адчуванне, што нешта трэба мяняць, і ў наступным годзе праект чакаюць зьмены.
Больш увагі пойдзе на інстаграм, які асабіста мне цікавейшы. Там усё ж больш камунікацыі з аўдыторыяй, як і магчымасьцяў расьці і ў якасьці, і ў колькасьці.
Таму запрашаю падпісацца:

📸 https://www.instagram.com/poshtabel/

Допісы тут будуць выходзіць радзей, але тэлеграм будзе жыць.
У нас ужо ёсьць цудоўны архіў, які будзе папаўняцца новымі гарадамі і мястэчкамі.
Гэта пляцоўка пасуе лепш для артыкулаў, дасьледванняў і цікавых фактаў, такога таксама будзе больш.

❤️Закрываючы допіс, віншую вас з надыходзячымі сьвятамі!
Пазычу усім, у тым ліку сабе, здароўя ды творчай энэргіі каб ажыццявіць усё задуманае.

🎄Вашыя калядныя паштовачкі можна дасылаць сюды:
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel

Да сустрэчы ў 2024!🌟

Читать полностью…

Палявая пошта

#Пінск
вул.Касцюшкі, 1930-ыя /
вул.Леніна, 2023

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Крэва, #артыкул

На сайце kreva.travel нядаўна выйшаў цікавы матэр'ял па здымках Эдмунда і Баляславы Зданоўскіх. (1930-ыя гг.)
Адметныя працы тым, што акром галоўнай славутасьці — замка, на фота трапілі і іншыя краявіды мястэчка.

Пачытаць увесь артыкул можна па спасылцы:
https://kreva.travel/2023/12/03/kreuski-i-medniczki-zamki/?fbclid=IwAR23BmfeB9_15cXBKCozgyb_2lazm9qgpxwD_y7PDFVQVMdeifPwyA-Y37I

Зданоўскія, дарэчы, былі вучнямі знакамітага Яна Булгака. Па тэгу #Булгак можна паглядзець фоты самога майстра на нашым канале.

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаю, спадарства!

Апрацаваў чарговы "грамадскінабытак". Спампаваць — вышэй, а пачытаць пра яго можна тут:

https://telegra.ph/GN3-Brehst-L%D1%96to%D1%9Esk-u-pekle-Pershaj-susvetnaj-12-14

🤝Дзякуй усім, хто падтрымлівае гэтую рубрыку, вашыя "кубачкі кавы" вяртаюць цікавыя артэфакты для Беларусі.
Сымбалічны ўнёсак на добрую справу:
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel

#Берасце, #артыкул, #забытаявайна, #грамадскінабытак

Читать полностью…

Палявая пошта

#Пелішча (Каменецкі раён)
Касьцёл найсвяцейшага сэрца Ісуса
1934 / 2023

(фота: inst kamenets.by)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Паставы
Рыначная плошча і царква св. Мікалая
1918 / 2023

стары здымак з калекцыі Уладзіміра Багданава /
сучасны: inst xskrimx

Читать полностью…

Палявая пошта

#Полацак

Гартаў стужку ў фэйсбуку і выпадкова трапіў на арыгінальны альбом са здымкамі Полацка пачатку 1910-ых.
Даволі якасныя для таго часу фота, на якія цікава паглядзець і сёньня.

(крыніца: fb Tsimafei Avilin)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Янаў, краявід горада
1916 / 2023

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Берасце, #грамадскінабытак

Читать полностью…

Палявая пошта

#Засьвір, #забытаявайна
касьцёл св.Тройцы і кляштар кармелітаў
1915-1918 / 2023

Мураваны храм у стылі "сармацкага барока" пабудаваны ў пачатку XVIII ст.
Як бачна на фота, у часы Першай сусветнай у кляштары быў нямецкі лазарэт. Загінуўшых жаўнёраў хавалі побач, за касьцёлам, гэтыя могілкі засталіся да нашых дзён.

Закрытыя і занядбаныя за савецкім часам, будынкі маглі канчаткова разбурыцца, але ў 90-ых парафіяне далі рады выратаваць касьцёл.

Паводле catholic.by, ад кляштара ўжо тады мала што засталося...

"З дзвюх кляштарных келляў, якія засталіся больш-менш захаванымі і амаль не разваліліся, мы зрабілі сакрыстыю. Калісьці, пасля бамбёжкі ў Другую сусветную вайну, людзі, якія страцілі жыллё і пасяліліся ў кляштары, самі разбіралі ў ім дах, каб было чым тапіць у печках. Калі б яны той дах не чапалі, то кляштар быў бы цэлым і цяпер. Пазней жа там ужо ніхто не жыў, а цэгла расцягвалася на будаўнічыя патрэбы самімі вяскоўцамі".

(фота: inst Viktar_Malyshchyts)

Читать полностью…

Палявая пошта

Сёньня даведаўся ад калег з інтэрнэтаў, што 5-ае лістапада — "Дзень разгляданьня старых фотаздымкаў"

https://goo.su/W9LUzo

Што за сьвята нібыта зразумела, але калі і чаму яно зьявілася і дзе яго адзначаюць, у сеціве інфармацыі няма😁
(ну ці шукаў дрэнна).

Калі не заглыбляцца ў дэталі і сэнсы, то чым не інфа нагода зрабіць кавы ці гарбаты, дастаць з шуфляды сямейны альбом і пагартаць старыя карткі.☕️🌟

І гэтым можна не абмяжоўвацца, бо ў Палявой пошты ё лямпавы інстаграм з вінтажнымі паштоўкамі і цікавымі гісторыямі😅😉

https://www.instagram.com/poshtabel/

Вопшчэм, утульнага вечара ўсім😌

Читать полностью…
Subscribe to a channel