Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/
#Горадня
Марыінская жаночая гімназія, 1916 г. /
корпус ГрДУ імя Янкі Купалы, 2023 г.
( фота: fb Traveling in Belarus )
#Койданаў, касьцёл св. Ганны
Неяк так здарылася, што на нашым канале гэта ўжо 3-ая публікацыя пра храм цягам апошніх 3-ох год.
Сабраў фота з папярэдніх, каб адсачыць працэс рэстаўрацыі, як атрымалася, бачыце самі.
Нагадаю, што за саветамі помнік сакральнай архітэктуры канца XVIII ст. спаскудзілі да жудаснага стану.
Цудам можна лічыць ужо тое, што будынак хоць неяк захаваўся, а не быў зруйнаваны каб вызваліць пляц пад нешта іншае.
Ці проста не згарэў, як гэта часта бывае, усё ж дрэва.
Тым не меньш, аднаўлялі не пад арыгінал, таму вынік усёй гісторыі спрэчны.
Ваша меркаваньне, спадарства, у рэакцыях:
👍 — падабаецца
👎 — не падабаецца
Архіўнае фота 1916-ага
2021 ад @poshtabel
2022 ад Nieviadomaja Biełaruś
2023 ад Svetlana Savik
#Паставы, краявід горада
1908 / 2023
(фота: інстаграм старонка "Пастаўскі край" )
#Тамашоўка
Чыгуначны вакзал станцыі "Уладава"
1916 / 2023
Калісьці тут была адносна вялікая станцыя на чыгуначным шляху "Брэст-Літоўск — Хельм".
Прыпанак атрымаў назву ў гонар Уладава, горада бліз сучаснай беларуска-польскай мяжы.
Прыгожы вакзал быў узведзены ў пачатку ХХ стагоддзя. Быў моцна зруйнаваны ў гады Другой сусветнай.
Будынак не разбурылі на карысьць новага, пастараліся захаваць тое, што засталося...
(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
Вітаю, шаноўныя!
Наша рубрыка #пашыраймасваё штомесяц зьбірае цікавые беларускамоўныя праекты ў тэлеграме🌝
У падборцы сёньня 5-ка каналаў, якія робяць цікавы і якасны кантэнт па-беларуску, раю падпісацца на:
Наша Мова — навіны беларускай мовы ў Беларусі, інструкцыі па абароне і папулярызацыі нашай мовы ☀️
PALIRÁCA — бясплатныя навучальныя матэрыялы па беларускай мове для вашага тэлефона.
Час сьпяваць — для кожнага, хто цікавіцца і натхняецца беларускімі народнымі спевамі. Тут можна даведацца пра беларускую спеўную традыцыю, знайсці бабуліну песню і зрабіць песні часткай свайго паўсядзённага жыцця.
Адвечна думка — філасофія, паліталогія, культуралогія і сацыялогія па-беларуску🏛
Гаварун — беларускамоўны кантэнт для дзяцей: мультфільмы, аўдыякнігі, песні і відэаролікі!
#Пружаны, гандлёвыя рады
1917 / 2022
(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
Калегі з канала Збройны чын падзяліліся цікавымі архіўнымі здымкамі з Пінска 30-ых гадоў.
На іх можна пабачыць маракоў Пінскай рачной флатыліі — вайсковага фармафання арміі Польшчы, якое доўгі час базіравалася ў "сталіцы Палесся".
Дарэчы, гэта не першы флот у гісторыі горада (і нават не апошні). У 1916-ым тут была царская флатылія, а ў 1940-41 гг. савецкая.
⛴ Такім вось цэнтрам ВМС быў наш Пінск у першай палове ХХ стагоддзя.
На канале можна знайсці яшчэ шмат цікавага з вайсковай гісторыі Беларусі і не толькі, то раю падпісацца:
/channel/zbroyni
#Будслаў
Стары здымак зроблены падчас Фэсту ў ліпені 1937 г.
Сёлетні ракурс ад краязнаўцаў з @naracanscyna
#Быхаў, мужчынская гімназія
1918 / 2023
(фота: inst another_belarus)
#Гудагай, чыгуначная станцыя
1915 / 2023
(фота: @belarus_sacral)
#этнаграфія, #Кобрын, #Абрэмбскі
"Вячоркі"
Беларускія даследчыкі атрымалі доступ да здымкаў Юзафа Абрэмбскага, якія захоўваюцца ў Цэнтры спецыяльных калекцый і архіваў імя Р. С. Кокса.
Польскі этнограф вывучаў Заходняе Палессе цягам 1934-36гг, у асноўным беларускую частку: Кобрынскі,Косаўскі,Столінскі, Лунінецкі і Пінскі паветы.
Вынікам яго працы сталіся кнігі "Архаічнае Палессе" і "Школа на Палессі", збярогся і фотаархіў, які дае ўявіць быт палешукоў у 30-ых.
На здымку вышэй бачым вячоркі моладзі ў весцы Гарыздрычы, што ў Кобрынскім раёне. Цудоўны, "жывы" здымак, да таго ж і ў добрай якасьці!
Паціху буду дзяліцца і астатнімі :)
(крыніца: SCUA, University of Massachusetts)
#Райца, царква св. Варвары
1916 / 2023
Унікальны для Беларусі помнік культавага дойлідства пабудаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя.
Храм быў моцна пашкоджаны ў гады Другой сусветнай, пасля вайны саветы дабурылі што засталося, пакінуўшы толькі вежу.
Ужо ў наш час вернікі сабралі грошы на аднаўленне царквы, яе атрымалася адбудаваць.
Рэстаўрацыя не зусім дакладная, але вынік усё адно ўражвае.
(фота: inst wlad23s)
#Берасце
Дзяржаўная гімназія імя Р. Траўгута, 1930-ыя /
Філалагічны факультэт БрДУ імя А. Пушкіна, 2023 г.
(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
#Глыбокае, краявід мястэчка
1920-ыя / 2023
(фота: Юры Калбасіч)
#артыкул, #забытаявайна, #этнаграфія, #Пінск
Некалькі дзён таму ў Пінску адкрылася выстава "Паштоўка на памяць. Беларускае Палессе на фотаздымках і малюнках Першай сусветнай вайны"
У экспазіцыі 200 арыгінальных паштовак, гравюр і малюнкаў па Беларусі 1915-1918 гг.. Сабраны матэрыял ахоплівае не толькі Піншчыну, але і іншыя раёны Берасцейшчыны.
Павага краязнаўцам Уладзіміру Багданаву і Аляксандру Навараю, якія рупліва зьбіралі і апрацоўвалі такую калекцыю.
Хто можа завітаць на выставу, вельмі раю. Яна будзе дзейнічаць да 19-ага лістапада ў Музеі Беларускага Палесся.
У каго такой магчымасьці няма, можна азнаёміцца з рэпартажам, там таксама ё што пачытаць і паглядзець:
https://goo.su/g0pAXJ
Добрага, спадарства!
🤝 Разам з @belaruskipioner пашукалі раннія выпускі паштовак у БССР, у гэтым артыкуле можна паглядзець на Менск другой паловы 30-ых:
https://telegra.ph/Davaenny-Mensk-na-pashto%D1%9Ekah-Sayuzfota-10-08
Пэўна, першая спроба сабраць і апрацаваць даваенныя савецкія карткі па Беларусі, не судзіце строга🙂
Лепшая падтрымка аўтараў то вашыя падабайкі і рэпосты❤️😉
#артыкул, #Менск
#Поразаў
маёнтак Бутаўт-Андрайковічаў
1930 / 2023
Сядзібна-паркавы ансамбль сярэдзіны ХІХ стагоддзя, адзін з нямногіх у Беларусі, дзе палац з дрэва захаваўся да нашых дзён.
За саветамі ў будынку зрабілі лякарню, якая прапрацавала да пачатку 2000-ых. Ад таго часу комлекс стаіць без гаспадара і пакрысе разбураецца😞
Перыядычна праводзяцца аўкцыёны, апошнія таргі былі ў сакавіку гэтага года, на стартавы кошт у 28 132 BYN ахвочых не знайшлося...
(фота: inst laszlo_andrzej)
#Віцебск, краявід горада
1905 / 2023
(фота ад падпісчыцы @poshtabel)
#Чачэрск, царква Раства Багародзіцы
1895 / 2022
Праваслаўны храм, які быў пабудаваны ў канцы ХVIII стагоддзя. Як і тамтэйшы касьцёл, царкву бальшавікі закрылі ў 30-ых.
Абодва будынкі былі знішчаны неўзабаве пасьля Другой сусветнай, на іх месцы сёньня звычайны прыватны сектар.
(фота: inst poshyk.info)
#Пінск, від на бульвар
1938 / 2023
Наўздагон да ўчорашняй публікацыі пра гарадскую флатылію картка з р.Піна, па якой хадзілі тыя самыя караблі-маніторы.
Прыгожая паштоўка з відам на касьцёл Дзевы Марыі і не меньш прыгожы сучасны ракурс.
(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
#Менск
вул. Петрапаўлаўская, пач. ХХ ст. /
сучасная вул. Энгельса, 2023 г.
(фота: Зміцер С)
#Іўе
Від на мястэчка і касьцёл св. апосталаў Пятра і Паўла
1917 / 2023
(фота: inst poshyk.info)
Пачынаем восень з новай рубрыкай на канале: #грамадскінабытак !
🤝Дзякуючы падтрымцы нашых падпісчыкаў і падпісчыц, а таксама праекту @supermova, з нямецкіх анлайн-аукцыёнаў атрымалася выкупіць шэраг цікавых беларускіх паштовак.
Да кожнай карткі буду рабіць невялічкі артыкул пра яе гісторыю, пачынайма з Горадні🏰
https://telegra.ph/Garadzensk%D1%96ya-zamk%D1%96-GN1-08-31
💌Сканы набытых матэр'ялаў у добрай якасьці будуць публікавацца ў тэлеграм канале Палявой пошты і таксама на беларускай вікіпедыі.
У перспектыве, паштоўкі папоўняць калекцыі адпаведных беларускіх музеяў.
Падтрымаць ініцыятыву можна тут :)
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel
#артыкул, #забытаявайна
#Сьвяцак, палац Валовічаў
1933 / 2023
Унікальны для нашай краіны помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва.
Цягам Першай сусветнай і ў наступныя годы быў значна пашкоджаны і разрабаваны.
Маёнтак адноўлены ў 30-ых за кошт мін.здароўя Польшчы, пазьней тут быў польскі, потым савецкі і нават беларускі санаторый, які выехаў у пачатку 2000-ых.
Без гаспадара стан сядзібна-паркавага ансамбля горшаў з кожным годам, нарэшце, у 2009-ым з'явіўся новы ўласнік — таксама санаторый😁.
У 2016-ым зноў пачалося аднаўленне, у траўні гэтага года была скончана першая чарга рэканструкцыі, працы працягваюцца.
Сёньня гэты гістарычны комплекс ужо адкрыты для наведвальнікаў, для турыстаў таксама ёсьць невялічкая гасцініца і рэстаран-бровар.
(фота і інфармацыя ад інстаграм-старонкі sviatskipalac)
Добрага, спадарства!
Учора наш канал сягнуў лічбы ў 3000 падпісчыкаў і падпісчыц🥳
З кожным тыднем з'яўляецца ўсе больш беларускамоўных праектаў у тэлеграме.
Яны растуць якасна і колькасна дзякуючы вам, а таксама коопэрацыі і салідарнасьці адно з адным🤝
На Палявой пошце ўжо даўно стала добрай традыцыяй рабіць падборкі #пашыраймасваё.
Сёння знаёмімся з чарговай 5-кай, якія прасоўваюць беларускую мову ў інтэрнэт-прасторы, падтрымайма:
Беларускія нячысцікі — беларуская аўтэнтычная і кабінетная міфалогія, персанажы фальклора, легенд і казак у інтэрпрытацыі ілюстратара з Гародні.
Назад у Беларусь— фота і відэа з Беларусі 90-х і 00-х. Настальгія па краіне, якой, магчыма, і не існавала ніколі ўвогуле.
Cybylinka. — навукова-популярны канал з разнастайнымі цікавосткамі.
AniBel — анімэ, манга, фільмы і серыялы па-беларуску ў субцітрах і агучцы!
Футбол паўсюль — погляд на топавы футбол і каляфутбольны вэрхал з Беларусі.
#пашыраймасваё
#Бяроза, брама кляштара
1925 / 2000-ыя / 2023
На тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай было толькі тры кляштары картэзіянцаў, адзін з іх у нашай Бярозе.
Праз шматлікія войны і паўстанні на нашай тэрыторыі, велічны архітэктурны ансамбль быў закінуты і разбураны.
Ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя ён стаяў грунтоўна зруйнаваны, сёння тут можна пабачыць амаль адны руіны.
Адраджэнне ўсяго комплекса выглядае фантастычнай задачай, бо на рэстаўрацыю толькі брамы спатрэбілася 8 год і 1.5 міліярда рублёў (да дэнамінацыі).
Але захаваць і часткова аднавіць тое, што ёсць, цалкам рэальна. Брама таму добры прыклад.
(здымкі ад berezakartuska і kingfisher.foto)
#Аборак, касьцёл св. Роха
пач. ХХ ст. / 2023
Касьцёл у мястэчку дзейнічаў з незапамятных часоў, драўляны храм неаднакроць перабудоўвалі, апошні раз, наколькі вядома, у 1773 годзе.
Пасьля Другой сусветнай камуністы прыстасавалі яго пад склад для захоўвання збожжа, даволі хутка будынак пачаў разбурацца, пакуль ад яго нарэшце нічога не засталося.😞
Да нядаўняга часу тут быў занядбаны пляц, які паступова ператвараўся ў сметнік. Але ў 2014-2015 гг. з дапамогай мясцовых уладаў і валанцёраў атрымалася расчысціць і добраўпарадкаваць тэрыторыю, паставіць крыж і шыльду ў напамін аб старым касьцёле. Вёсачка ў Маладзечанскім раёне стала месцам пілігрымак для вернікаў.
(фота: Кацярына Андрыеўская)
#Петрыкаў, плошча Рынак
"Мястэчка Петрыкаў, продаж цыбулі і часныку"
Так падпісаў здымак знакаміты беларускі этнограф Ісак Сербаў.
Фота з экспедыцыі 1912-ага і сучасны ракурс ад @petrikovnews
#Сербаў, #этнаграфія
#Баранавічы
Chaussestraße, 1916 г. / вул. Брэсцкая, 2023 г.
(паштоўка і фота з архіву Алега Панамарова)