Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/
#Ашмяны
Плошча Рынак, 1916 г. /
Плошча 17 верасьня, 2025 г.
(фота: inst Ашмянскі краязнаўчы музей)
poshtabel/jRZL7hhWB6l" rel="nofollow">https://teletype.in/@poshtabel/jRZL7hhWB6l
Читать полностью…#Ліда, зімовы краявід
пач.ХХ ст. / 2025
(фота: inst alexeyvasko)
#Наваельня
"Воз ля мясцовай камендатуры, 24.01.1916"
Пачнем з сюжэта, які быў намаляваны ў гэты ж дзень 109 год таму! Аўтар — Эрнст Вальтэр, на той момант унтэр-афіцэр кайзераўскай арміі.
❄️ Узімку 1915-1916 гг. ён служыў у ваколіцах мястэчка Наваельня, што ў Дзятлаўскім раёне. Маляваў тутэйшыя краявіды, побыт мясцовых жыхароў і сваіх аднапалчан.
💸 Яшчэ да Першай сусьветнай ён меў тыпаграфію ў Ліссе (цяпер г.Лешна, недалёк ад Познані, Польшча), таму лёгка мог друкаваць свае працы на паштоўках. Думаецца, спадар Вальтэр пасьпеў няблага на гэтым зарабіць, бо карткі і па сёньня адносна часта сустракаюцца на замежных аукцыёнах, значыць, друкаваліся немалым тыражом.
Большасьць малюнкаў падпісаны дакладнай датай і месцам, што сапраўдная раскоша для дасьледчыкаў і калекцыянераў, бо здымае шмат пытанняў па атрыбуцыі :)
⛄️Працягнем знаёмства з мастаком у наступных зімовых допісах :)
#Беларусьмаляваная, #Вальтэр, #этнаграфія, #забытаявайна
(Паштоўка з калекцыі Гальяша Чарняўскага, вайсковага гісторыка)
#Менск
Няміга, Халодная сінагога
канец 1940-ых / 2025
"...Прадчуваючы немінучы скон Нямігі, я і хадзіў на яе бадай штодня.Тут нават у паветры як бы цурчыць старадаўнасць, нават гаворка нейкая іншая, раздумна-павольная, як бы прыглушаная вякамі.
І я, прымірыўшы сэрца, стараўся як бы спакойна глядзець, калі наехала на Нямігу поўна тэхнікі, і яна, равучы і скрыгочучы, падымаючы пыл і гаркава-салодкі пах цвілі, пачала пляжыць і мясіць раптам апусцелыя і такія сіратліва-сцішаныя і спалохана-прыземленыя дамкі.
І аднаго разу, прыйшоўшы сюды, за таўсматым будынкам колішняй сінагогі, пераробленым у сховішча архіва, бадай што на самым пачатку вуліцы я ўбачыў як бы сапраўдную чалавечую рану: палавіна дома, нягледзячы на сцяжы і падпоркі, адкалолася і аб’ехала ўніз кучаю мяккае, сапрэлае гліны, а сцены з краёў, дзе прайшоў разрыў, чырванелі як бы свежым, парваным мясам і абцякалі крывёю..."
З успамінаў Янкі Скрыгана, беларускага пісьменніка. (1960-ыя)
(фота: fb Минск: было-стало)
#Мір, від на замак
1925 / 2025
(фота: inst dar_tysh)
#Булгак
#Паставы, краявід горада
1930 / 2024
(фота: inst xskrimx)
#Дуды
пач. ХХ ст. / 2024
Касьцёл у вёсцы Дуды (Іўеўскі раён) быў пабудаваны ў 1772 годзе на месцы больш старажытнага папярэдніка. Помнік сакральнага дойлідства, якому нядаўна споўнілася 250 год, адносна добра захаваўся — рэдкасьць для нашых драўляных храмаў тае эпохі.
Цікавая кропка, калі нехта плануе турыстычны маршрут па Гарадзеншчыне 😉
Калі параўнаць стары і сучасны здымкі, можна заўважыць, што будынак "падрос" на адзін ярус — вынік перабудовы ў першай палове мінулага стагоддзя.
(фота: inst Irina Varkulevich)
#Віцебск, від Ратушнай плошчы
1952 / 2024
Цікавы стары здымак, на якім ужо няма Васкрасенскай царквы (зруйнавана ў 1936 г.), але па правы бок яшчэ стаяць рэшткі касьцёла св.Антонія Падуанскага (разбураны ў 1961 г.)
Праваслаўны храм адбудавалі на гістарычным месцы ў наш час. Чарга за каталіцкім, як бачым, пляцоўка для яго таксама ёсьць.
Калісь быў распрацаваны план аднаўленьня касьцёла, які, на жаль, пакуль што застаецца на паперы...
(крыніца: fb Viktor Borisenkov)
Вітаю, спадарства!
🤝 Напрыканцы месяца традыцыйная падборка #пашыраймасваё.
Вашай увазе 5-ка нішавых каналаў, якія робяць кантэнт па-беларуску на самыя розныя тэмы:
🎨 @clipclubc — усё пра беларускі і сусветны жывапіс на роднай мове.
🪐 @praz_kosmas — падкаст пра цікавыя навіны аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах.
🎬 @kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць свежыя навіны, агляды, мемы, жывыя эфіры, падкасты і шмат чаго цікавага!
📖 @naracanscyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, дзе вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю.
⚽️@narrowwide — змястоўная аналітыка і разважанні пра беларускі футбол.
Файнага ўсім уікенду❤️
#Лінава
Чыгуначная станцыя "Аранчыцы"
1930-ыя / 2024
(фота: fb Беларуская архітэктура)
Менск 1930-ых гадоў на паштоўках "Саюзфота":
https://telegra.ph/Davaenny-Mensk-na-pashto%D1%9Ekah-Sayuzfota-10-08
#Менск
Акруговы суд, паштоўка 1912 г.
Дом Працы, фота 1932 г.
Сёньня офісны будынак на Плошчы Свабоды, актуальны ракурс ад igorurbanist.
#Узда
плошча Рынак, 1918 г. /
плошча Свабоды, 2024 г.
(фота: inst poshyk.info)
#Стоўбцы, царква св.Ганны
пач. ХХ ст. / 2024
Колішні ўніяцкі храм у гістарычным цэнтры горада, быў пабудаваны ў 1825 годзе па фундацыі Адама Чартарыйскага.
Сёньня дзейнічае як праваслаўная царква. Адметны тутэйшы збор іконаў XVIII-XIX стагоддзяў — некаторыя былі выратаваны з іншых беларускіх храмаў, якія былі зачынены ў савецкі перыяд.
(фота: inst gidstobcy)
#Нясьвіж
від на Ратушу і гандлёвыя рады
пач. ХХ ст. / 2025
(фота: inst yasevich.ph)
Вітаю, шаноўныя!
🔍Мы з @belaruskipioner працягваем рубрыку пра раннія #паштоўкіБССР. Карткі рэдкія, то і допісы па іх у нас выходзяць нячаста.
Але ж выходзяць! 😁
❤️ Калі вам такое цікава, падтрымайце падабайкамі. Таксама можна пакінуць данат ці зорачку⭐️. Якім бы сымбалічным не было ахвяраваньне, гэта заўсёды падбадзёрвае.😌
Спасылка на артыкул пра #Гомель ніжэй:
(калі ё магчымасьць, адкрывайце спасылку з кампутара ў браўзеры: глядзець добрыя сканы на вялікім экране куды прыемней🌝)
#Расоны, сядзіба Гласка
пач ХХ ст. / 2024
Была пабудавана на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў на грошы Станіслава Гласка, тутэйшага землеўласьніка. Атрымаўся прыгожы, велічны сядзібны дом, незвычайнай для нашых краёў архітэктуры, з цікавай унутранай планіроўкай. Пэўна, самы пазнавальны будынак у Расонах, ужо даўно галоўная візітоўка горада.
За савецкім часам тут працавалі розныя грамадскія ўстановы, апошняй з іх быў цэнтр дзіцячай творчасьці, які дзейнічаў да нашых дзён. Пакуль палацык на рэмонце, таму зачынены для наведвальнікаў.
(фота: inst natatki_vandroynikay)
Добрага, спадарства!
Нешта даўно не было новых рубрык на нашым канале :)
🎨Таму рады прэзентаваць тэг #Беларусьмаляваная — пад ім будуць публікавацца старыя маляваныя карткі па нашай краіне!
Няхай такіх паштовак куды меньш, чым фатаграфічных, але, мяркую, тэма заслугоўвае ўвагі. Цікава паглядзець на Беларусь трошкі па-іншаму — вачыма мастакоў, як яны бачылі наш край 100+ год таму.
У кожным допісе таксама будзе тэг з прозьвішчам творцы.Так, праз некаторы час, у нас зможа атрымацца нават цэлая падборка па аўтарах.👨🎨
Калі вам падабаецца такі фармат, падтрымайце рэакцыямі❤️
#Горадня, від на Фарны касьцёл
1932 / 2025
(фота ад падпісчыка @poshtabel)
#Паддэнбскі
Напрыканцы года тэлеграм дасылае паштовачкі сваім адмінам, дзялюся з вамі :)
(трохі падправіў тэкст, не лічбы😁)
Дзякуй за падтрымку, шаноўнае спадарства❤️
Віншую ўсіх з надыходнымі сьвятамі, зычу шчасьлівага Новага Году🌟
Пакуль што сыходжу ў невялічкі адпачынак, таму які тыдзень (ці два) новых допісаў ня будзе. Каму захочацца перагледзець старыя карткі і здымкі, нагадаю пра наш рубрыкатар. 💌
PS: Запрашаю таксама і ў інстаграм "Палявой пошты" — у гэтым сезоне былі прыгожыя калабы, першыя спробы reels, купа паштовак ды цікавінак, якія ў тг не трапілі :)
Да сустрэчы ў 2025! 🌝
Беларуская паштоўка да зімовых сьвятаў, 1950-ыя, Кліўлэнд, ЗША
Віншую, спадарства🌝❤️
(крыніца: калекцыя БІНіМ)
#друкнаэміграцыі
#этнаграфія, #Костка
❄️ Трошкі зімовых сюжэтаў ад беларускага этнографа Вячаслава Косткі.
Падчас экспедыцыі 1903-1904 гг. ён наведаў родную Магілёўшчыну, на здымках тутэйшыя вёскі ды іх жыхары.❤️
(крыніца: калекцыя РЭМ)
#Іўе
вул. Касьцельная, 1917 г. /
вул. Карла Маркса, 2023 г.
(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
#Крэва, краявід мястэчка
1941 / 2024
(фота: inst guide_in_kreva)
#Мазыр
вул.Замкавая, пач.ХХ ст. /
вул.Камсамольская, 2024 г.
(фота: inst nowandthenmozyr)
Сёньня 7-мы дзень народзінаў у сяброўскага канала "Беларускі піонэр" 🎂
У белтэлеграме за гэты час з'яўлялася багата цікавых, перспектыўных нішавых праектаў, але, на жаль, шмат з іх таксама згасала. Цешуся, што ёсьць энтузіасты, якія не выгараюць і працягваюць рабіць добры кантэнт з уласнага хобі. Віншую адміна і ўсіх датычных! 🎉
Дарэчы, з @belaruskipioner мы калісьці напісалі невялічкі артыкул па ранніх паштоўках БССР. Назьбіралася яшчэ трохі матэр'ялу, то мо зробім 2-гую частку, а пакуль што нагадаю пра першую. Спасылка ў наступным допісе✨
#Добруш
вул. Галоўная, пач. ХХ ст. /
вул. Князя Паскевіча, 2024 г.
(фота: fb Ірына Мышкавец)
#Баранавічы
вул.Марыінская, 1913 г. /
вул.Савецкая, 2024 г.
(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Напрыканцы месяца, па традыцыі, рубрыка #пашыраймасваё, у якой дзялюся сяброўскімі праектамі ў белтэлеграме.
❤️Вашай ўвазе добры кантэнт на роднай мове:
@techleadby — ужо два гады канал публікуе толькі цікавыя і актуальныя навіны папулярнае навукі, тэхналёгій, дызайну і архітэктуры.
@moj_rodny_huk — праект “Мой родны гук” займаецца прафесійнай агучкай фільмаў на беларускай мове. Агучку можна заказаць 😉
@maldzisworldby — пра беларусую спадчыну ў сьвеце, культурную дыпламатыю ды вяртаньне гістарычных артэфактаў.
@belaiplatform — карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі.
@pavillie — канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, незвычайныя мясціны і іншыя цікавінкі.
@allabouttexnologys — тут расказваюць пра цікавыя навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету і яшчэ шмат чаго вельмі цікавага!
Добрага ўікенду!🌝