Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У 42 гады памёр хакеіст і трэнер Максім Цішкін
Пайшоў з жыцця заснавальнік хакейнай школы «Фінт», чэмпіён Беларусі сезона-2008/09. Прычыны смерці не называюцца.
https://nashaniva.com/369204
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369204
«Маеш дачку — трымай гарэлку ў глячку». Беларускія прыказкі пра дзяцей
1 чэрвеня — Сусветны дзень абароны дзяцей. З гэтай нагоды @palatnomedia сабрала найлепшыя, на яго думку, беларускія прыказкі пра дзяцей.
https://nashaniva.com/369186
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369186
Жыгар з «Белпола» раскрытыкаваў тых, хто прывёў Мельнікаву ў топ апазіцыі. Латушка адказаў
Прадстаўнік ініцыятывы «Белпол» Уладзімір Жыгар у інтэрв’ю праекту «Жыццё-маліна» заявіў, што праверку Анжалікі Мельнікавай павінны былі правесці «тыя, хто яе прывёў». Ён не ўдакладніў, хто яе прывёў і куды, але на закід адказаў Павел Латушка праз прэс-службу НАУ.
https://nashaniva.com/369199
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369199
Украінская разведка заявіла пра падрыў расійскага вайсковага цягніка пад Мелітопалем
У ноч на 31 мая 2025 года на чыгуначным участку каля часова акупаванага паселішча Якімаўка Мелітопальскага раёна Запарожскай вобласці адбыўся выбух — быў падарваны расійскі вайсковы цягнік. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.
https://nashaniva.com/369196
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369196
Літоўская рэжысёрка адказала Курэйчыку наконт скандальнага серыяла «Акрэсціна»
У Гарадскім судзе Вільні ідзе разбіральніцтва па справе аб аўтарскіх правах на серыял «Акрэсціна». Стужка прысвечана затрыманым у мінскім ІЧУ, але публіка так дагэтуль яе і не пабачыла.
https://nashaniva.com/368895
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368895
Куды і як выехаць з Мінска на дзень, каб адпачыць? Пяць ідэй
Адпачыць на вялікія выходныя можна не закладваючы на тое вялікіх грошай і шмат часу. Усяго за адзін дзень можна з'ездзіць у шэраг цікавых месцаў недалёка ад Мінска. @nashaniva склала спіс з пяці такіх ідэй — на выпадак, калі Ратамку, Вязынку і Дудудкі вы ўжо бачылі.
https://nashaniva.com/366965
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366965
У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік
Расійскія СМІ пішуць пра магчымы яго падрыў.
У выніку адбылася катастрофы дзясяткі пасажыраў цягніка Клімава — Масква параненыя, ёсць і ахвяры.
Таямніца 11-га паверха: у адным з мінскіх шматпавярховікаў ёсць кватэра без суседзяў і з асабістай тэрасай
У 2009 годзе каля трамвайных шляхоў на вуліцы Валгаградскай у Мінску вырас незвычайны дом. На фоне панэльных шматпавярховікаў ён адразу вылучыўся яркім фасадам і арыгінальнымі круглымі вокнамі. Але гэта не адзінае, чым ён можа здзівіць. Тут ёсць кватэра, якая адна-адзіная на ўсім паверсе. Як так атрымалася?
https://nashaniva.com/369189
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369189
У Барысаве прапанавалі правесці дыскатэку ў навушніках. Ці гатовыя гараджане танцаваць у цішыні?
У Барысаве могуць з'явіцца «ціхія вечарынкі» — танцы пад музыку ў бесправадных навушніках. Апаратура ёсць, адпаведнае месца знойдзена, і нават раённыя ўлады выслухалі ідэю і абяцалі падумаць. А вось ці гатовыя самі гараджане танцаваць у цішыні? @expressby сабраў меркаванні беларусаў, якія ўжо сутыкаліся з такім фарматам у Еўропе і ЗША.
https://nashaniva.com/369180
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369180
Віктар Ганчарэнка другі год запар прывёў свой клуб да вылету з расійскай прэм'ер-лігі
У мінулым годзе беларускі трэнер няўдала выступіў у Расійскай прэм'ер-лізе з камандай «Урал» з Екацярынбурга, а з новай камандай сёлета адбылося тое самае.
https://nashaniva.com/369177
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369177
Галоўнае за 31 мая
Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам
«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу
Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie
Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»
Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны
Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»
Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»
Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча
Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент
Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй
Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў
Фермерская гаспадарка Уладзіміра Навіцкага, якая знаходзіцца ў Лунінецкім раёне, спецыялізуецца на вырошчванні агародніны на плошчы больш за 1000 гектараў. У яе асартыменце — морква, буракі, бульба, пятрушка і пастарнак.
https://nashaniva.com/369164
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369164
Пад Масквой гарыць прадпрыемства, дзе робяць гумовую прадукцыю
Пажар у пасёлку Новы ў падмаскоўным Краснагорску, прычына пакуль невядомая.
https://nashaniva.com/369175
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369175
Макрон заклікаў не аглядацца на Вашынгтон і Пекін
Падчас канферэнцыі па бяспецы «Дыялог Шангры-Ла» ў Сінгапуры прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў краіны Еўропы і Паўднёва-Усходняй Азіі стварыць «кааліцыю незалежных». Ён прапанаваў аб’яднацца вакол прынцыпу вяршэнства права і дзейнічаць без аўтаматычнага ўзгаднення з Вашынгтонам або Пекінам, піша Euronews.
https://nashaniva.com/369158
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369158
Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie
Беларуска апісала ў тыктоку, як рабіла пашпарт сваёй дачцэ Эстэль. Кацярына лічыць, што пашпартны стол сапсаваў імя дзяўчынкі.
https://nashaniva.com/368946
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368946
«Абсалютна нечаканыя і невытлумачальныя падзеі адбываюцца цяпер каля Зямлі». Выбух сонечнай плазмы паказвае рэкордную хуткасць
Надзвычайная сітуацыя разгортваецца ў міжпланетнай прасторы: да Зямлі дайшло сонечнае воблака плазмы, што было выкінута Сонцам толькі ўчора. Яго хуткасць і тэмпература перавышаюць усе звычайныя нормы і могуць прывесці да магутнай геамагнітнай буры пятага ўзроўню ўжо сёння.
https://nashaniva.com/369202
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369202
Яшчэ адзін інцыдэнт з цягніком адбыўся ў Бранскай вобласці Расіі
Як паведамляе расійскі тэлеграм-канал 112, прыкладна гадзіну таму адбыўся выбух на ўчастку паміж станцыямі Унеча і Жэча.
У гэты момант там праязджаў пуцевымяральны цягнік. Папярэдне, састаў не пацярпеў, ахвяр і параненых няма. Інфармацыя ўдакладняецца.
Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве
Стваральнік медыяпраекта «Нехта» Сцяпан Пуціла ў новым выпуску ТОКу расказаў пра пагрозы ў свой адрас.
https://nashaniva.com/369155
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369155
🔥 Хто стварыў «НЕХТА», галоўныя памылкі, злівы ад сілавікоў і КДБ — ТОК са Сцяпанам Пуцілам
У вялікім інтэрв’ю ТОК стваральнік медыяпраекта «Нехта» распавядае, адкуль у канал ішлі міліцэйскія злівы і дзеліцца інсайдамі пра рэзанансныя гісторыі. Апісвае, як працавала каманда ў 2020-м і аналізуе, дзе былі зробленыя памылкі. Расказвае пра ролі Рамана Пратасевіча і Уладзіміра Чудзянцова. Дзеліцца ўспамінамі пра сям’ю, ліцэй і нараджэнне праекта.
https://youtu.be/6CQUG1Ib0-8
Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №1
Андрэй Цэдрык кіраваў установай сем гадоў, пры ім Валадарка пераехала ў поле пад Мінскам. А новага начальніка выпісалі з Баранавіцкага СІЗА.
https://nashaniva.com/369195
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369195
У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію
У Курскай вобласці абрынуўся чыгуначны мост падчас праходжання па ім грузавога цягніка. Частка вагонаў звалілася на аўтамабільную дарогу, ёсць параненыя.
https://nashaniva.com/369193
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369193
Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі
«Пары Сэн-Жэрмэн» не пакінуў шанцаў міланскаму «Інтэру».
Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін
Яго моцна збілі падчас затрымання ў жніўні 2020 года, а значную частку пакарання ён адбываў у турэмным рэжыме, піша @viasnaHomel.
https://nashaniva.com/369188
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369188
Вось як слабела Амерыка і ўзмацняўся Кітай. Шмат графікаў
Апошнія 25 гадоў Амерыка паступова здавала пазіцыі, а камуністычны Кітай нарошчваў магутнасці. Гэта адбывалася на ўсіх франтах. І гэта азначае, што мы стаім на парозе вялікага развароту.
https://nashaniva.com/369174
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369174
На наступным тыдні Мерц паедзе на сустрэчу з Трампам
Гэта будзе першы візіт Мерца ў ЗША пасля таго, як ён узяў на сябе кіраўніцтва ўрадам месяц таму. Ці не сустрэне Трамп яго гэтак жа сама, як Зяленскага і прэзідэнта ПАР?
https://nashaniva.com/369178
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369178
Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»
Мірсалімавай не спадабалася, што на вуліцах у гістарычным цэнтры Віцебска з’явіліся шыльдачкі з іх гістарычнымі назвамі.
https://nashaniva.com/369170
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369170
Унікальная магчымасць пабачыць рэчы Барбары Радзівіл і «Бітву пад Оршай»
Рэдкія экспанаты звезлі ў Вільню з розных краін Еўропы.
https://nashaniva.com/369172
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369172
«Не хацеў патрапіць пад патэнцыйную мабілізацыю». Кім адчувае сябе беларуская моладзь за мяжой і як шукае сябе
За апошнія гады шмат беларускай моладзі пакінула краіну — з-за страху пераследу, магчымай мабілізацыі, жадання вучыцца за мяжой ці быць з сябрамі, якія таксама з'ехалі. Кім яны адчуваюць сябе за мяжой, ці звязваюць сваю будучыню з Беларуссю, пра што турбуюцца? Расказваюць яны самі. Развагі маладых людзей апублікаваў праект «1906». Мы перадрукоўваем іх.
https://nashaniva.com/369105
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369105
«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу
Валянціна Вотчык вяла актыўны лад жыцця, працавала фітнэс-трэнеркай і не скардзілася на здароўе, але летам 2023 года адчула сябе дрэнна. Стан толькі пагаршаўся, і сёння дзяўчына з цяжкасцю можа хадзіць, праводзячы жыццё ў чатырох сценках.
https://nashaniva.com/368883
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368883
На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты
Сітуацыя з фінансамі Беларускай чыгункі сёння вельмі цяжкая і пагаршаецца практычна кожны дзень. Кампанія пастаянна спрабуе зменшыць выдаткі на рамонт і інвестыцыі, але таксама пад скарачэнні трапляюць і выплаты работнікам, піша @belzhd_live.
https://nashaniva.com/369166
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369166