Галоўны канал пра Беларусь! Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot Не сілай, а розумам!
"Пісаць трэба толькі па-беларуску. Наш час патрабуе вялікай прынцыповасці"
Анатоль Сыс
Месца Валерыя Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце зойме экс-замкамандзір Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Прадстаўніком па міжнародных справах стаў Уладзімір Астапенка, а прадстаўніца па маладзёжных справах - Маргарыта Варыхава.
Пра гэта Святлана Ціханоўская паведаміла на канферэнцыі "Новая Беларусь", якая праходзіць у Вільні.
"Хто не паважае родную мову, не паважае родны народ"
"Мова ‒ гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ"
Іван Мележ
6 праблем у Каардынацыйнай радзе. Меркаванне.
Читать полностью…Як вам такі інтэрнат для дзяцей у Кобрыне?
Читать полностью…Бо гэта згушчонка зроблена з дадаткам кавы 😏
Читать полностью…«Сёння мы абвяшчаем пра пачатак дзейнасці Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва для дасягнення інтэграцыі незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі ў склад еўраатлантычнай супольнасці»
Валер Кавалеўскі стварыў Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва
Валер Кавалеўскі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце быў намеснікам Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах. Ён пакінуў Кабінет у канцы чэрвеня.
Чым беларусы займаюцца ў чаканні чаргі на мяжы
Читать полностью…Як прывабліваюць кліентаў "купляць беларускае" ў Казахстане
Читать полностью…Цэнтр дапамогі палка Каліноўскага ў Варшаве спыніў дзейнасць
Цэнтр дапамогі быў створаны 28 лютага 2022 году. За гэты час ён перадаў беларускім добраахвотнікам больш за 200 транспартных сродкаў і даставіў больш за 50 тон гуманітарнай дапамогі, у тым ліку прадукты харчавання, гігіенічныя сродкі, медыцынскае абсталяванне ды іншыя рэчы.
«Уся каманда Фонду ганарыцца вынікамі дзейнасці Цэнтра Дапамогі Палка ім. Кастуся Каліноўскага, якія сталі магчымыя дзякуючы клапатлівым беларусам з усяго свету, актыўна збіраючым і адпраўляючым дапамогу для выратавання жыццяў ва Украіне. Гуманітарная дапамога паступала ў Цэнтр амаль з усіх краін Еўрапейскага Саюза, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Цэнтр Дапамогі з’яўляецца заслугай беларускай дыяспары, якая вырашыла падтрымаць Полк ім. Кастуся Каліноўскага»
Лідэр фракцыі "Беларусы" і былы спікер другога склікання Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў: Я б пайшоў на прызнанне і павышэнне легітымнасці Лукашэнкі ў абмен на палітвязняў
Што лічыце пра гэта?
😉 Полк імя Кастуся Каліноўскага трэці год актыўна ўдзельнічае ў вайне з расейскімі акупантамі.
Сотні беларусаў узялі зброю ў рукі, каб прыйсці на дапамогу украінскаму народу, некалькі дзясяткаў беларусіх ваяроў аддалі сваё жыццё ў гэтай барацьбе.
За гэты час ваяры Палка Каліноўскага прайшлі вялікі баявы шлях. Мы будзем працягваць барацьбу столькі — колькі спатрэбіцца.
Каб паказаць вайну такой, якой яна ёсць, нашыя франтавыя карэспандэнты выязджаюць у самыя гарачыя кропкі фронту.
Падпісвайцеся на нашыя новыя сацыяльныя сеткі:
• Тэлеграм
• Інстаграм
• Фэйсбук
• KalinouskiPolk">Ютуб
• Афіцыйны сайт
Беларусь стала Афрыкай? Магілёўская вобласць набірае папулярнасць
Читать полностью…🐎 Пагоня побач — будзем жыць!
Наша старажытная і стылёвая цішотка цяпер і ў белым колеры. Яна падыйдзе як дзяўчатам, так і хлапчукам. Памятайма нашых продкаў!
Памеры — S-XXL, унісэкс
100% бавоўна
Кошт — 85 zl (20€)
Дастаўка па Польшчы і ўсім свеце (акрамя РБ і РФ) пасля аплаты анлайн. Для замовы пішыце ў @sufliadkastore.
Падрабязнасці дастаўкі і аплаты тут.
Варшаўскаму Паўстанню 80 год
Сёння ў сталіцы Польшчы Варшаве адбываюцца памятныя акцыі прысвечаныя Варшаўскаму Паўстанню. Варшаўскае Паўстанне выбухнула 1 жніўня 1944 года. Удзел у баях узялі каля 50 тысяч польскіх паўстанцаў. Замест планаваных некалькі дзён паўстанне доўжылася больш за 2 месяцы. Гэта быў адзін з найбольшых збройных чынаў, зладжаных антынацысцкім падполлем у акупаваных гарадах Еўропы.
З польскага боку галоўную ролю ў Варшаўскім паўстанні адыграла Армія Краёва (каля 40 тысяч чалавек). У гэты час Чырвоная Армія сведама затрымалася перад Віслай і дапамогі паўстанцам не аказала, бо кіраваў паўстаннем польскі эміграцыйны ўрад у Лондане, які варожа ставіўся да камуністаў.
Пасля 63 дзён барацьбы паўстанцы склалі зброю, аднак, нягледзячы на паразу паўстання і вялікія ахвяры — знішчэнне гораду і страту пакалення маладых людзей — варшаўскае паўстанне было гераічным актам барацьбы польскага народа за свабоду і замацавала польскую свядомасць на працягу панавання камуністычнага рэжыму ў Польшчы. #ГісторыяМКБ
Беларускі Чэрчэль усё!
«Міністр абароны» ў кабінеце Ціханоўскай Валерый Сахашчык заявіў пра выхад з Аб’яднанага пераходнага кабінета
Сайты «Вось Так» і «Белсат» перастаюць дзейнічаць
Ад 1 жніўня, сайт «Белсату» часова спыняе сваю працу праз тэхнічныя праблемы. Як паведамляюць ў тэлеканалавым фэйсбуку, супрацоўнікі не маюць уплыву на вырашэнне праблемы і просяць прабачэння ў чытачоў.
Ужо зусім хутка адбудзецца канферэнцыя «Новая Беларусь» (трэцяя па ліку). Асноўнай тэмай для беларускай апазіцыі стане абмеркаванне плана стратэгіі на 2025 год. Калі беларуская апазіцыя пачынае абмяркоўваць гэтае пытанне, у мяне такое адчуванне, што я пражываю «Дзень сурка».
Галоўным пытаннем зноў стане ўдзел у выбарах або палітызацыя грамадства (псаваць бюлетэнь, ставіць супраць усіх ці знайсці кандыдата, які пагодзіцца сесці пасля выбараў). Усе гэтыя дзеянні можна назваць павышэннем яўкі. А яшчэ вечная класіка – байкот. Гэта азначае сядзім на канапе, п’ем піва і нічога не робім. Бо менавіта так успрымаюць байкот большасць беларусаў! Ды і прыкладаў краін, дзе байкот спрацаваў амаль нулявы.
Як па мне, абедзве гэтыя стратэгіі не працуюць і за 30 гадоў пара б ужо змяніць пласцінку, але не. Усё па класіцы, бо так сказалі заходнія донары і пляваць, што гэтыя сцэнарыі не працуюць ва ўмовах жорсткай дыктатуры Беларусі. Як па мне, добрай альтэрнатывай стала б правядзенне сваіх выбараў лідара дэмакратычных сіл у гэты момант. Хоць я разумею, што палітызаванасць людзей нават за мяжой нулявая, судзячы па колькасці ўдзельнікаў у выбарах КС.
Іншая альтэрнатыва – магутнае інфармацыйнае высмейванне лукашэнкаўскіх выбараў. Для гэтага трэба сабраць усіх блогераў, СМІ і весела патроліць адсутнасць якой-небудзь альтэрнатывы лукашэнкаўскіх выбараў. Спачатку я хацеў паехаць на канферэнцыю ад фракцыі «Незалежныя Беларусы», але быў моцна расчараваны арганізацыяй гэтага мерапрыемства. Я быў у 2022 і 2023 гадах. Арганізацыя там была на ўзровень вышэй. І ўсё ж усіх жадаючых я заклікаю ехаць, бо гэта як мінімум новыя сувязі і знаёмствы, а яшчэ дыялогавая пляцоўка.
⚡️Лукашэнка памілаваў асуджанага да смяротнага пакарання грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера.
Читать полностью…У Брэст прыехаў папулярны расейскі блогер і музыка, які мае 4 мільёны падпісантаў у цік-току - Іван Золо. Тысяча падлеткаў сустракалі яго авацыямі
Читать полностью…