kalinouskipolk | Unsorted

Telegram-канал kalinouskipolk - Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

2408

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага Сайт Палка: www.kalinouski.org Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot

Subscribe to a channel

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

🔥 Знішчаем і знішчаем ворага. Працяг будзе

Чарговая серыя ўдараў па варожай тэхніцы, гарматах, антэнах і жывой сіле ворага ад FPV-разліку "РБМК" Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Дапамажыце нашым хлопцам эфектыўна працягваць працу. Зараз ім патрэбныя сродкі на запчасткі для FPV і на рамонт аўтамабіляў:
https://send.monobank.ua/jar/7icSu6s1RT

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

«Волат. Жыццё на нулі: Пятніца 13-га» - другая частка дакументальнага фільма.

Новы эпізод працягвае гісторыю легендарнага беларускага камандзіра выведкі Волата і яго пабрацімаў, якія ўдзельнічалі ў вайсковай аперацыі на станцыі Калініндорф у пачатку поўнамаштабнай вайны.

Прэм'ера другой часткі з трох сёння а 17:00 па Менску на YouTube-канале Палка Каліноўскага.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

ГУР МО України шукає інформаторів серед працівників російського ВПК та військовослужбовців армії рф

Головне управління розвідки закликає військовослужбовців армії рф та співробітників російських оборонних підприємств виходити на прямий і безпечний зв’язок з ГУР через Головний бот розвідки у Telegram @gur_official_bot

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Знішчэнне акупантаў — руцінная праца.

FPV-разлік «Літвін» Палка Каліноўскага паказвае вынікі сваёй працы на Запарожскім напрамку.

Нашым ваярам патрэбна ваша падтрымка: іх баявая машына патрабуе сур'ёзнага рамонту.

🎯 Мэта: 46 000 грыўняў
💳 Банка: monobank
💸 PayPal: fond.kalinouskaha@proton.me

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

«Волат. Жыццё на нулі»: дакументальны фільм памяці легендарнага камандзіра

Гэтая гісторыя заснавана на унікальных кадрах аперацыі на стыку Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей – аперацыі, якая стала для Волата апошняй. Вы ўбачыце пяць дзён з жыцця беларускіх добраахвотнікаў і іх камандзіра ў першыя месяцы поўнамаштабнай вайны.

З павагі да ўсіх удзельнікаў аперацыі ўсё паказана так, як яно было на самай справе.

Прэм'ера першай з трох частак фільма – сёння а 17:00 па Менску на нашым YouTube-канале.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

😉 Сцяг Палка Каліноўскага на Запарожскім кірунку

Як сімвал гонару, пашаны і памяці пра загінулых тут ваяроў Палка, а таксама тых, хто змагаўся і працягвае змагацца на гэтай зямлі.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

🎶 Украінскія музыкі з гурта «Тінь Сонця» выканалі спецыяльна для ваяроў Палка Каліноўскага твор беларускага фолк-гурта «Стары Ольса» — «Песня аб князі Вітаўце».

Яднаемся праз музыку і супольную барацьбу за волю. ✊

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Чулі, што тэрарыстычны рэжым у Менску правёў нейкія суды супраць байцоў Палка імя Кастуся Каліноўскага?
Спадарства, сапраўдныя суды яшчэ наперадзе!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

👍 Полк Каліноўскага выказвае шчырую падзяку:

💛 Дар'і Каспаровіч — за набыты за ўласныя сродкі бус для нашых ваяроў. Транспарт ужо прайшоў баявое хрышчэнне і працягвае працу на фронце.

💙 Беларусам Бельгіі і Місіі Ігара Вітэнка — за перададзены пікап Nissan Navara, які ўзмацніць нашы баявыя магчымасці.

Падтрымаць нас можна тут.

Разам да перамогі!
Жыве Беларусь!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

💥Праца FPV разліку “РБМК” Палка Каліноўскага на поўдні Украіны.

Нашым ваярам патрэбна ваша дапамога.
Збор на камплектуючыя для дронаў, мантажныя матэрыялы і акамулятарныя батарэі для дрона. Падтрымаць можна па спасылцы.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

😉 АДЗІН ДЗЕНЬ НА ФРОНЦЕ З БЕЛАРУСАМІ

Зазірніце за лінію фронту і вы пачуеце, пра што гавораць ваяры ў акопах, адчуеце напружанне бою і даведаецеся, як выжываюць пад агнём праціўніка з першых вуснаў.
Гэта адзін дзень з жыцця байцоў батальёна Волат Палка Каліноўскага, якія змагаюцца за свабоду Украіны і Беларусі.

Глядзіце прэм'еру на нашым YOUTUBE сёння ў 17:00 па Менску.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Знішчаем ворага, дзе б ён не схаваўся.

Разлікі FPV Палка Каліноўскага працягваюць ліквідацыю акупантаў і іх тэхнікі на Запарожскім напрамку.

Падтрымайце наш збор на патрэбы БПЛА Палка Каліноўскага. 👍

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з ваяром Палка Каліноўскага з поклічам "Лыч".
Ён загінуў падчас выканання баявога задання на поўдні Украіны ў пачатку сакавіка 2025 года.

💔 Мы страцілі яшчэ аднаго героя, які аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду.

Але героі жывуць, пакуль жыве памяць пра іх 🫡

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Пакуль трывае вайна - знішчаем расейскіх акупантаў

Аператары FPV-дронаў Палка Каліноўскага ліквідоўваюць варожую пяхоту, 120мм мінамет, мото-аўтатранспарт праціўніка на Запарожскім накірунку.


Падтрымайце нашых хлопцаў, каб яны і далей маглі эфектыўна выконваць сваю баявую працу!

🔋 Збор на акумулятары для дрона DJI Matrice
https://send.monobank.ua/jar/52vFytAkdH
🎯 Мэта: 60 000₴

Разам да перамогі! 😉

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Беларусы на абароне Пакроўска!

Ваяры Палка Каліноўскага прымаюць удзел ў жорсткіх баях за горад Пакроўск. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца плячо да пляча з украінскімі абаронцамі, даючы годны адпор ворагу.
На фота — праца мінамётнага разліку групы «Волат» Палка Каліноўскага.

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X

Нас можна падтрымаць тут

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

9 чэрвеня 2024, роўна год таму, мы страцілі двух пабрацімаў. Нажаль ні іх імёны, ні пазыўныя мы дагэтуль не можам назваць. Але мы будзем вечна памятаць іх і іх унёсак у адраджэнне вольнай Беларусі.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

👍 Сябры, шчыра дзякуем кожнаму, хто падтрымаў збор на рамонт пікапу для FPV-разліку «Літвін» Палка Каліноўскага!

Дзякуючы вам, машына ўжо працуе на перадавой.
Ваш унёсак — гэта не проста грошы, гэта падтрымка і матывацыя, якая рухае нашых ваяроў наперад.

💪 Разам да перамогі!
Жыве Беларусь!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

«Праз фотаплёнку: штодзённасць ваяроў». У Варшаве адкрываецца выстава плёначных фотаздымкаў байца Палка Каліноўскага

Аўтар здымкаў — ваяр групы агнявой падтрымкі з пазыўным Салам. Ён пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны фотаапарат з вясны 2023 года. Адкрыццё выставы — 27 траўня а 18:00. Падчас адкрыцця адбудзецца сустрэча з аўтарам.

🗓 Выстава працягне працу з 27 траўня па 3 чэрвеня.

📍Месца: Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава.

Уваход вольны

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

🕯 16 траўня 2023 года Полк Каліноўскага панёс найбуйнейшыя разавыя страты. Тады ў баях за Бахмут загінулі пяць ваяроў батальёна «Волат», сярод якіх быў адзін з ягоных камандзіраў — Міраслаў “Мыш” Лазоўскі.

Героі не паміраюць, пакуль жыве памяць пра іх.

#ПостПамяці

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

✈️ Баявая пазіцыя і праца FPV-разліку «Літвін» Палка Каліноўскага 👍

Беларусы працягваюць знішчаць ворага на перадавой.

Дапамагчы Палку можна па спасылцы

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

🎯 Чарговыя акупанты прыпынілі існаванне

Ваяры FPV-разліку «РБМК» Палка Каліноўскага штораз знішчаюць ворага на запарожскім кірунку. Апроч асабовага складу пад раздачу патрапіла моцная сістэма РЭБ.

Дапамажыце нашым хлопцам яшчэ больш эфектыўна працягваць сваю працу. Зрабіць гэта можна па гэтай спасылцы!

💳Нумар карты банкі
4441 1111 2055 2769

PayPal: Zbs.pilot@gmail.com

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

«У дзяцінстве я марыў быць ваяром…»

«Па матчынай лініі я — з роду ваяроў: мой дзядуля быў ваяром, яго бацька таксама. Бацька ж быў афіцэрам расейскага войска. На шчасце, ён не дажыў да гэтых падзей. Думаю, ён мог бы апынуцца на баку зэтнікаў, і тады наша камунікацыя была б страшнай... Можа, увогуле сустрэліся б на полі бою.»

Глядзіце новы выпуск праграмы «Ваяры і валанцёры» на Белсаце, прысвечаны ваяру Палка Каліноўскага з пазыўным Салам.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

💥Дзікае паляванне на акупантаў не спыняецца!

Ваяры FPV-разліку «РБМК» Палка Каліноўскага знішчылі 3 варожых БМП; знішчаны аўтатранспарт і квадрацыкл праціўніка. Яшчэ 5 БМП пашкоджана. Як мінімум 12 акупантаў паранена ці знішчана.

Вы можаце дапамагчы нашым нябесным паляўнічым біць ворага яшчэ больш бязлітасна! Зараз хлопцам з «РБМК» востра патрэбныя камплектуючыя, мантажныя матэрыялы і батарэі для дронаў. Падтрымайце збор па спасылцы! Кожны ваш унёсак – гэта крок да перамогі!

💳Нумар карты банкі
4441 1111 2055 2769

PayPal: Zbs.pilot@gmail.com

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

🚲 На ровары па Пакроўску

Горад Пакроўск — адна з самых вядомых і гарачых кропак расейска-украінскай вайны. Мы праехаліся па ім у незвычайным фармаце — на роварах, каб паказаць, як сёння выглядае і жыве франтавы горад.

Вы ўбачыце, як Пакроўск разам з украінскімі ваярамі абараняюць добраахвотнікі Палка імя Кастуся Каліноўскага. З якімі пагрозамі сутыкаюцца тут людзі і што адбываецца літаральна на лініі фронту.

🎥 Глядзіце поўнае відэа на нашым YouTube-канале па спасылцы.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

🎥 Сёння на YouTube-канале інтэрнэт-парталу «Зеркало» выйшаў вялікі дакументальны фільм пра Полк Каліноўскага.

📌 Нагадаем, што 9 сакавіка гэтага года споўнілася 3 гады з моманту заснавання нашага падраздзялення.

Запрашаем да прагляду !

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

✌️ "Беларусь! Маці мая Радзіма! Клянуся вызваляць і бараніць Цябе!"

25 сакавіка 2022 года, сімвалічна ў Дзень Волі, у Кіеве беларускія добраахвотнікі тады яшчэ Батальёну імя Кастуся Каліноўскага ўпершыню прынялі свой урачысты зарок. З таго часу сотні рэкрутаў Палка прымалі гэты зарок. Чытаючы яго, таксама развітваліся з загінулымі ваярамі.

🌑 Сакавік нажаль стаў чорным месяцам для беларускіх добраахвотнікаў:

• 3 сакавіка 2022 года ў баі за Бучу загінуў Ілля "Літвін" Хрэнаў.
• 13 сакавіка 2022 года пад Кіевам загінуў беларус, старэйшы сяржант Сіл Спецыяльных Аперацый Украіны Аляксей "Тур" Скобля.
• 25 сакавіка 2022 года ў баях за Ірпень загінуў Зміцер "Тэрор" Апанасовіч.
• 12 сакавіка 2024 года на ўсходзе Украіны загінулі два пехацінцы батальёна "Волат".
• На пачатку сакавіка 2025 года загінуў ваяр Палка Каліноўскага з пазыўным "Лыч".

💔 Мы памятаем кожнага героя. Іх адвага і ахвярнасць натхняюць нас працягваць барацьбу далей.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

🧍‍♂ Джэсіка – вядомы інструктар Палка Каліноўскага, праз якога прайшло больш за сотню нашых рэкрутаў. На падставе ўласнага баявога досведу і бесперапыннага самаўдасканалення ён імкнецца перадаць рэкрутам максімальна карысныя практычныя і тэарэтычныя базавыя веды і навыкі, якія пазней дапамогуць ім на фронце.

Запрашаем да прагляду рэпартажу пра Джэсіку ад тэлеканала "Белсат" з новага цыклу "Ваяры і валанцёры".

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

🎖 Узнагарода для Палка Каліноўскага ў Дзень украінскага добраахвотніка

Сёння, 14 сакавіка, у Дзень украінскага добраахвотніка, былі ўручаны вышэйшыя калектыўныя ўзнагароды Украіны — «Сталёвы крыж «За вашу і нашу свабоду» усім замежным добраахвотнікам-абаронцам Украіны.

Урачыстасць адбылася ў Кіеве на Міжнародным форуме «Адзінства і падзяка». Падчас форуму была адзначана як значнасць добраахвотніцкага руху, так і ўдзел замежных добраахвотнікаў у барацьбе за незалежнасць Украіны.

Узнагародамі былі адзначаны таксама падраздзяленні, якія складаюцца з замежнікаў. Сярод іх «Сталёвы крыж «За вашу і нашу свабоду» быў уручаны таксама Палку імя Кастуся Каліноўскага. Узнагароду прымаў асабіста камандзір Палка – Павал «Дзядзька» Шурмей.

🫡 Віншуем усіх ваяроў Палка імя Кастуся Каліноўскага з заслужанай узнагародай!

Слава Украіне! 🇺🇦 Жыве Беларусь!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 роки: @kalinouskipolk відзначає річницю! ⠀

9 березня 2022 року з білоруських добровольців сформовано батальйон імені Кастуся Калиновського. ⠀

У травні 2022 сформовано полк. ⠀

Відтоді підрозділ пройшов крізь найгарячіші точки війни. ⠀

Десятки воїнів Полку віддали свої життя. ⠀

Десятки відзначені державними нагородами. ⠀ ⠀
Боротьба триває! ⠀

😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 гады: @kalinouskipolk адзначае гадавіну! ⠀

9 сакавіка 2022 года з беларускіх добраахвотнікаў быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага. ⠀

У траўні 2022 года батальён быў перафарматаваны ў полк. ⠀

З таго часу падраздзяленне прайшло праз самыя гарачыя кропкі вайны. ⠀

Дзясяткі ваяроў Палка аддалі свае жыцці. ⠀

Дзясяткі былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. ⠀

Барацьба працягваецца! ⠀

😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 Years: The @kalinouskipolk Anniversary! ⠀

March 9, 2022: Belarusian volunteers formed Kastus Kalinouski battalion. ⠀

May 2022: it was reorganized into a regiment. ⠀

Since then, the unit has fought through the fiercest battles of the war. ⠀

Dozens of warriors have given their lives. ⠀

Dozens have been awarded state honors. ⠀

The fight continues! ⠀⠀

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Тры гады таму, 3 сакавіка 2022 года, у баі пад Бучай загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін» Хрэнаў. Бараніць Украіну ён прыехаў яшчэ ў 2014 годзе, пазней працаваў у сферы ІТ, а ў першы дзень поўнамаштабнай вайны зноў узяў у рукі зброю і пайшоў ваяваць добраахвотнікам.

Літвін стаў першым беларусам, які аддаў жыццё за Украіну ў гэтай вайне.

Героі жывуць, пакуль мы пра іх памятаем 🫡

Читать полностью…
Subscribe to a channel