kinakongby | Unsorted

Telegram-канал kinakongby - Кінаконг | Кіно па-беларуску

1011

Агучваем кіно на беларускую мову і паказваем яго ў кінатэатрах. Кіно на роднай мове ўжо глядзяць тысячы, далучайся і ты.

Subscribe to a channel

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Дзве добрыя навіны ад нас:

🔹хутка выходзіць новы фільм у беларускім дубляжы
🔸мы завялі цікток, падпішыцеся на нас, а мы нікому не раскажам, што вы там ёсць🤭

www.tiktok.com/@kinakongby

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

А мы да вас зноў з добрымі навінамі😏

Апошнім часам мы няшмат пісалі ў сацсетках. Але хочам паведаміць, што праца па агучцы фільмаў на беларускую мову працягваецца. Цяпер Кінаконг робіць афіцыйны дубляж фільмаў кампаніі Disney. Цягам года мы агучылі 5 новых стужак, якія вы можаце паглядзець на voka.tv у раздзеле «Сіневока». Сярод іх:
🎈 Уверх
👻 Душа
🧙🏻 Наперад
🧠 Галаваломка
👠 Папялушка

Каб адпавядаць творчым і тэхнічным стандартам кампаніі Disney, нам давялося выйсці на новы прафесійны ўзровень. Наша супраца працягваецца, і зусім хутка вы зможаце ўбачыць яшчэ адзін фільм па-беларуску. Чакайце падарунак на Каляды😉

P.S. Будзем шчыра ўдзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай інфармацыяй з вашымі сябрамі, каб як мага больш людзей змаглі глядзець кіно на роднай мове.

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Праца не спыняецца - фільмы перакладаюцца🎞

Цягам апошніх двух месяцаў мы ўзялі дзве сур'ёзныя вышыні:
✔️ Агучылі поўнакупальны фільм «Рознакаляровы сусвет» для Мінскага планетарыя
✔️ Зрабілі дубляж фільма «Мой сябар містар Персіваль», паказы якога адбываюцца па ўсёй Беларусі адначасова з рускамоўнай прэм'ерай.

Нягледзячы на складаныя абставіны, у якіх мы часова не можам праводзіць «Беларускія ўікэнды» ў кінатэатрах, мы не спыняем працу і працягнем радаваць вас:
🔈Бліжэйшымі днямі для самых маленькіх гледачоў на нашым ютуб-канале з'явяцца новыя серыі "Свінкі Пэпы" па-беларуску
🔈Больш дарослыя зусім хутка змогуць пабачыць шэраг сучасных блокбастараў па-беларуску анлайн. Так, вам не падалося😏

Цяпер як ніколі для нас будзе дарэчы ваша падтрымка. Давайце разам рабіць кіно па-беларуску: talaka.org/kino

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Залы напаўняюцца - мова развіваецца!☝️
А гэта 600 чалавек на першым сеансе "Адзін дома"

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Гэты фільм дакладна падорыць вам святочны настрой! Нагадваем, 5-7 студзеня ў кінатэатры «Масква» паказы самай знакамітай каляднай камедыі «Адзін дома» ў беларускім дубляжы.

🏃‍♂️Колькасць сеансаў абмежаваная, таму бяжыце па квіткі: afisha.tut.by/film/adzin-doma

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Гомель, сустракай кіно па-беларуску⚡️
(а калі вы не з Гомеля - дашліце гэты пост сябрам адтуль😊)

21 снежня ў кінатэатры "Мір" мы пакажам неверагодна кранальны фільм «Васьмікласнікі не плачуць», зняты паводле еўрапейскага бэстэлера. Не прапусціце ўнікальную магчымасць!

❗️Толькі адзін сеанс! Спяшайцеся па квіткі: order.bycard.by/kino/#session=814052

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Сябры, большасць квіткоў на "Амстэрдамскага ката" ўжо куплена!😯

Паспяшайцеся, калі жадаеце крута адпачыць ад гэтых "чорных пятніц"😏
afisha.tut.by/film/amsterdamski-kot/

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Добрыя навіны! Фільмы па-беларуску зноў у кінатэатрах🎉

23 лістапада мы пакажам неверагодна кранальны фільм «Васьмікласнікі не плачуць», зняты паводле еўрапейскага бэстэлера. Стужка кажа аб складаных рэчах простай мовай, распавядаючы гісторыю 12-гадовай Акі ван Фліт, якая захварэла на лейкемію.

❗️Толькі адзін сеанс! Спяшайцеся па квіткі: afisha.tut.by/film/vasmiklasniki-ne-plachuc

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

❓ЦІ ТРЭБА НАМ КІНО НА РОДНАЙ МОВЕ❓

Сёння мы, каманда «Кінаконга», хочам звярнуцца з гэтым пытаннем да ўсіх беларусаў.

Жаданне агучваць кіно па-беларуску з’явілася ў нас больш за 5 гадоў таму. Мы пачалі займацца гэтым па меры магчымасці, але 3 гады таму збылася нашая мара: мы пачалі паказваць кіно па-беларуску ў кінатэатрах. Кожны месяц мы прэзентавалі вам новы фільм. Нашым сталым партнёрам зрабілася кампанія velcom, якой мы шчыра ўдзячныя за супрацу на працягу 2,5 гадоў.

Якіх стандартаў і прынцыпаў мы дасягнулі:
▪️толькі найлепшыя акцёры агучкі;
▪️поўны дубляж, а не закадравая агучка;
▪️якасны пераклад, карэктура і рэдактура;
▪️уласная прафесійная студыя;
▪️стварэнне ўнікальнай атмасферы на паказах кожнага фільма.

На сённяшні дзень адзіныя нашыя спонсары – гэта вы! І калі вы лічыце, што ў кінатэатрах нам ТРЭБА якаснае кіно па-беларуску, мы разлічваем на вашую падтрымку.

⚡️ЯК МОЖНА ПАДТРЫМАЦЬ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ:⚡️
🔸стаць нашым ахвярадаўцам на Talaka.by/kino;
🔸пашырыць гэты пост, каб больш людзей даведалася пра нас.

ЗРОБІМ ГЭТА РАЗАМ!

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Калі ў метро нашу рэкламу забараняюць, то чаму б не зрабіць стыкеры? Карыстайцеся крутым беларускім стыкерпакам у Telegram: /channel/addstickers/kinakongby

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Новая серыя Свінкі Пэпы ўжо на нашым канале!

Гэтым разам Пэпа і Джордж вырашаюць стаць вядомымі дэтэктывамі. Тата Свін даручае ім правесці адно расследаванне.

https://www.youtube.com/watch?v=_e8hP5cYWzQ

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Новая серыя Свінкі Пэпы па-беларуску!

Гэтым разам Пэпа і Джордж пускаюць бурбалкі.

https://youtu.be/Fa_JowRghNE

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Гэта было неверагодна! Дзякуй усім, хто далучыўся да гэтага смелага эксперыменту😊

Квіткі на дадатковы сеанс «Мортал Комбат»: afisha.tut.by/film/mortal-kombat-pa-belarusku

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Ці хадзілі вы на Падынгтан?
public poll

Не хадзіў, але збіраюся 🙂 – 42
👍👍👍👍👍👍👍 54%

Хадзіў на «Падынгтан» – 27
👍👍👍👍👍 35%

Хадзіў на «Падынгтан 2» – 5
👍 6%

Хадзіў на абодва фільмы – 4
👍 5%

👥 78 people voted so far.

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Добрая навіна!

Вырашылі паказаць адразу «Падынгтан» і «Падынгтан 2»!

Адзін з найлепшых дзіцячых фільмаў апошніх год вяртаецца ў абноўленым беларускім дубляжы, ды адразу з працягам.🧸

Квіткі на «Падынгтан»

Квіткі на «Падынгтан 2»

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

⚡️Ці бачылі вы ўжо новы фільм у нашай агучцы на voka.tv?

«Аліса ў Цудазем'і» — незвычайная стужка 2010 года. Яна, як і класічны твор, застаецца актуальнай і сёння. Улічваючы зорны акцёрскі склад, «Аліса» аказалася адной з найбольш складаных прац у дубляжы. Паглядзіце і напішыце, ці атрымалася ў нас захаваць непаўторную атмасферу стужкі. Гэты ды іншыя фільмы па-беларуску глядзіце тут: voka.tv/collections/cinevoka

P.S. А яшчэ мы будзем шчыра ўдзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай навіной з вашымі сябрамі😉

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Сябры, яшчэ адна радасная навіна гэтага году🎉🎄

Упершыню ў гісторыі выйшаў афіцыйны беларускі дубляж фільма кампаніі Дыснэй.
Для «Кінаконга» гэта была вялізная праца, у якой удзельнічала мноства розных людзей: ад маленькіх дзетак да заслужаных артыстаў Беларусі. Мы зладзілі дзясяткі пробаў і правялі сотні гадзін у студыі гуказапісу. І мы вельмі задаволены вынікам. Спадзяемся, спадабаецца і вам.

Ужо цяпер вы можаце паглядзець мультфільм «Уверх» на VOKA: voka.tv/movies/up-bel

У новым 2021 годзе мы будзем імкнуцца радаваць вас новымі працамі на платформе VOKA і ў кінатэатрах!

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Павіншуем вас не толькі словам, але і справай! Ад сёння ў Мінскім планетарыі убачыць прыгажосць нашага сусвету можна па-беларуску.

З Днём роднай мовы, сябры!🎉

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Такая сітуацыя з квіткамі на першы паказ. Раім не адкладаць і набыць квіткі загадзя: afisha.tut.by/film/adzin-doma

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Сябры, у нас для вас падарунак!🎁

5-7 студзеня мы пакажам знакамітую калядную камедыю «Адзін дома». Запрашаем вас у новым годзе пераглядзець улюбёную стужку яшчэ раз і па-беларуску!

❗️Спяшайцеся па квіткі: afisha.tut.by/film/adzin-doma

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Захапляльны гістарычны фільм пра нацыянальнага героя героя Нідэрландаў — Міхіла дэ Раўтэра.
Што робіць патрыёт, калі незалежнасць краіны пад пагрозай?
Адказ у фільме «Адмірал».
7-8 снежня ў к/т «Масква»
Квіткі тут: afisha.tut.by/film/admiral-1

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

⚡️Ужо ў гэтую суботу! Толькі адзін сеанс!

30 лістапада ў к/т Масква адбудзецца паказ фільма «Амстэрдамскі кот». Гэтая стужка - магчымасць убачыць на шырокім экране неверагодна прыгожы жывёльны свет еўрапейскага мегаполіса разам з цікавым беларускамоўным аповедам мясцовага ката😺

❗️30 лістапада, 17:00, к/т Масква. Квіткі тут: afisha.tut.by/film/amsterdamski-kot

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Перапіс блізка
Сябры, заклікаем вас падчас перапісу назваць сваёй роднай мовай беларускую! Гэта той крок да беларушчыны, які можа зрабіць кожны.

❗️Дзяліцеся гэтай думкай з сябрамі, няхай нас становіцца больш❗️

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Новая серыя Свінкі Пэпы!🐷

Пэпа і Джордж прыязджаюць у госці да бабулі з дзядулем. Дзядуля Свін саджае насенне кветак, але іх з’ядаюць птушкі. Пэпа і Джордж дапамагаюць дзядулі зрабіць пужала, каб перашкодзіць птушкам дзяўбці насенне.

https://www.youtube.com/watch?v=Li24ugzTbnc

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Як метро забараніла рэкламаваць Форэста Гампа

«Кінаконг» займаецца дубляжом і паказам фільмаў па-беларуску. Мы вырашылі парэкламаваць не канкрэтны фільм, а сам брэнд. Таму прыдумалі размяшчаць вядомыя цытаты са знакамітых фільмаў па-беларуску. Пачаць планавалі з «Форэста Гампа». На плакаце намаляваны знакаміты кадр, дзе Форэст сядзіць на лаўцы і цытата, якую ён паўтарае на працягу ўсяго фільма: «Жыццё як скрынка шакаладных цукерак». Адзінае адрозненне ад арыгінальнага кадра ў тым, што Форэст беларускамоўны, таму на ім вышыванка.
Знізу: «Глядзі кіно па-беларуску» ― і спасылка на нашу кампанію ў інтэрнэце.

Дык вось. Метро ЗАБАРАНІЛА гэты білборд! Ім не спадабалася цытата з фільма, ім не спадабаўся слоган «Глядзі кіно па-беларуску» (патрабавалі замяніць), але галоўнае патрабаванне было «перафарбаваць кашулю» (то бок прыбраць вышыванку). ПРЫБРАЦЬ ВЫШЫВАНКУ, Карл.


https://news.tut.by/culture/654179.html

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Магілёў! Навіна для вас! 🐻

З 5 верасня ў кінатэатры «Космас» будзем паказваць «Падынгтан» і «Падынгтан-2».

Падзяліцеся, калі ласка, са сваімі магілёўскімі знаёмымі😊

Квіткі на «Падынгтан»:
https://afisha.tut.by/film-mogilev/padyngtan_belaruskiya_uikendy/?rr
Квіткі на «Падынгтан 2»:
https://afisha.tut.by/film-mogilev/belaruskiya_uikendy_padyngtan_2/?rr

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Мы рызыкнулі — атрымалася файна 🎉

Насамрэч, рыхтуючы такую незвычайную імпрэзу, мы моцна хваляваліся. Ведаючы ўсе падводныя камяні і складанасці працэса агучкі, было цяжка ўявіць, што ў нас атрымаецца. Але таленавітая каманда і ўтульная атмасфера, створаная сотнямі гледачоў, зрабілі сваю справу. «Жывая» агучка фільма «Мортал Комбат» была зроблена на выдатна і гэта пацвердзіла хвіліна гучных авацый напрыканцы.

Гэтае відэа толькі крыху перадае атмасферу, за якую яшчэ раз хочам падзякаваць Віталю Гуркову, Меліціне Станюта, Паўлу Харланчуку, Алегу Гарбузу, Сяргею Жбанкову, Крысціне Дробыш і ўсім, хто далучыўся да нашага смелага эксперыменту🤗

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

«Мортал Комбат» у жывой агучцы 8 жніўня!

Акцёры будуць прамаўляць свае рэплікі «ужывую» са сцэны кіназалы!

Галоўнага героя агучыць чэмпіён свету Віталь Гуркоў, прынцэсу Кітану — беларуская гімнастка Меліціна Станюта.🥊🤸‍♂️🥇

Замовіць квіткі можна тут:
https://afisha.tut.by/film/mortal-kombat-pa-belarusku/

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

50 гадоў споўнілася знакамітаму спеву «Space Oddity» Дэвіда Боўі

Вось так ён гучыць па-беларуску. Мы адмыслова запісалі кавэр да выхаду фільма «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», у якім гучыць гэты спеў.

https://www.youtube.com/watch?v=YfBZVG9kHyY

Читать полностью…

Кінаконг | Кіно па-беларуску

Вось так прайшоў наш адмысловы перадпаказ фільма «Хаціка» па-беларуску для ўладальнікаў сабак. Было каля 50 сабакаў і цудоўная атмасфера🐕


Пракат у кінатэатрах пачнецца ўжо заўтра! 🎬

Запрашаем! Замовіць квіткі можна па спасылцы:

https://afisha.tut.by/film/belaruskiya-uikendy-khatiko-samyy-vernyy-drug/

Читать полностью…
Subscribe to a channel