Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
Ці рэальна ў сённяшніх умовах правесці сацыялагічнае даследванне, якому сапраўды можна давяраць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.
https://www.youtube.com/watch?v=S6oDUPpGd1A
Зянковіч на волі: чаму Лукашэнка не хоча вызваляць іншых палітвязняў?
Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
https://www.youtube.com/watch?v=nTzMsDv81IM
Чаму адпаведныя службы Польшчы даюць так мала інфармацыі па справе зніклай Анжалікі Мельнікавай? Ці ўпрымаюць у Польшчы пагрозу канфлікту Расіі з краінамі ЕС як рэальную і што робяць для ўзмацнення бяспекі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.
https://www.youtube.com/watch?v=0RWoPygLVYA
Дональд Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас у заліве Сан-Францыска. Яна не працуе з 1963 году.
Алькатрас лічыўся турмой, з якой нельга збегчы. Адзіны (магчыма) удалы пабег адбыўся ў 1962-м, калі трое вязняў пакінулі турму. Аднак іх далейшы лёс невядомы. Па адной з версіі, яны патанулі ў моцнай плыні заліва.
У 1979 годзе пра гэту гісторыю быў зняты фільм "Пабег з Алькатраса". Добрая нагода пераглядзець класіку з Клінтам Іствудам.
У Варшаве беларус на BMW спрабаваў уцячы ад паліцыі, але трапіў у аварыю. Гэта адбылося ноччу на 4 траўня.
На плошчы Pięciu Rogów кіроўца ўрэзаўся ў бетонную лаўку, кінуў аўтамабіль і паспрабаваў збегчы. Праз некалькі сотняў метраў яго затрымалі.
У 37-гадовага мужчыны не было пасведчання кіроўцы, а багажніку машыны паліцыянты знайшлі наркотыкі.
У Гродне адбыўся “штурм Рэйхстага”. У яго ролі выступіў палац культуры тэкстыльшчыкаў, які задэкаравалі пад нямецкі будынак.
У гістарычнай рэканструкцыі прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, апранутых у форму часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яны паказалі штурм Рэйхстага і вывесілі на даху будынка сцяг перамогі. Таксама “чырвонаармейцы” прынялі капітуляцыю “фашыстаў”.
"Хтосьці зарабіў на боксах для тэлефонаў". Бацькі — пра забарону гаджэтаў у школе.
З 1 верасня 2025 года ў школах Беларусі забароняць выкарыстанне гаджэтаў. @euroradio паглядзела, што пішуць беларусы з гэтай нагоды.
Чытаць тут: euroradio.fm/khtosci-zarabiu-na-boksakh-dlya-telefonau-backi-pra-zabaronu-gadzhetau
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
У Мінскай вобласці зачыняць 4 школы і 11 дзіцячых садкоў. Па словах чыноўніка, вінаваты “фактар агульнай дэмаграфіі”.
Вось яно як: https://euroradio.fm/u-minskay-voblasci-zachynyac-4-shkoly-i-11-dzicyachykh-sadkou
З Беларусі — без VPN
5 траўня канчаткова перастане працаваць Skype. Гэта ўжо заўтра!
Бывай, легенда: https://euroradio.fm/5-traunya-kanchatkova-perastane-pracavac-skype
З Беларусі — без VPN
Блогер знайшоў у Бабруйску пакістанцаў, якія прыехалі працаваць у Беларусь. Пытанне "Калі вяртаецеся дадому?" паставіла іх у тупік.
Читать полностью…Мінчук недаплаціў $11,5 тысячы аліментаў. Яго знайшлі і асудзілі.
Падрабязней: https://euroradio.fm/zasudzili-minchanina-yaki-zapazychau-pa-alimentakh-amal-36-tysyach-rublyou
З Беларусі — без VPN
Літоўскі кіроўца на каршэрынгавым Bolt пратараніў плот на мяжы з Беларуссю, непадалёк ад закрытага пункта пропуску Эйшышкес — Доцішкі. Ён вылецеў на беларускую тэрыторыю і быў затрыманы.
Аўтамабіль Toyota Yaris Cross рухаўся на вялікай хуткасці. Кіроўца ігнараваў дарожныя знакі, якія ўказвалі, што хутка тупік. У выніку ён прабіў агароджу і апынуўся ў Беларусі. Легкавік пры гэтым атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, спрацавалі падушкі бяспекі.
Як мяркуецца, кіроўца быў нецвярозы — "падчас затрымання ён нібыта хістаўся", паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Пачатае дасудовае расследаванне па факце незаконнага перасячэння мяжы.
У 7,6% аўтамабіляў, якія спрабавалі прайсці тэхагляд у красавіку, выявіліся праблемы з тармазамі. А ў 4,7% — з фарамі і габарытнымі агнямі.
Усяго ж у красавіку прыехалі праходзіць тэхагляд 232 007 транспартных сродкаў. 43 785 з іх (18,8%) не змаглі.
Еменскія хусіты ўдарылі па Тэль-Авіве. Не ўсе ракеты атрымалася перахапіць — адна ўпала побач з міжнародным аэрапортам Бэн-Гурыён.
У выніку інцыдэнту тры чалавекі атрымалі лёгкія раненні.
Гэта першы выпадак з моманту аднаўлення баявых дзеянняў у Газе, калі ракету не атрымалася перахапіць, нягледзячы на некалькі спробаў.
“Расіяне просяць цішыні на 9 траўня, а самі кожны дзень б’юць па Украіне. Гэта цынізм найвышэйшага ўзроўню”, — так Уладзімір Зяленскі аргументаваў нязгоду прыпыняць агонь па расійскім раскладзе — то-бок, толькі тады, калі гэта патрэбна Крамлю.
У адказ на прапанову трохдзённага перамір’я з 8 па 10 траўня Кіеў прапанаваў абвясціць 30-дзённае перамір’е — адразу, не адкладаючы на 10 дзён. Пуцін і Пяскоў моўчкі праглынулі.
Тым часам за апошні тыдзень Расія — відаць, у чаканні перамір’я — выпусціла па Украіне 1180 ударных дронаў, 1360 авіябомбаў і 10 ракет розных тыпаў.
Будынак “Беларускага Дома” ў Варшаве могуць адабраць. Пра гэта паведаміў журналіст Ігар Кулей.
"І справа нават не ў тым, што паўсюдна скарачаецца фінансаванне і закрываюцца чарговыя ініцыятывы. А ў тым, што беларусы ў эміграцыі не навучыліся аптымальна распараджацца рэсурсамі, якія ў нас ёсць”, — піша Кулей.
Журналіст разважае:
“Ці можна было 4 гады не губляць час і інвеставаць у сваё, і падтрымліваць сваё? Думаю, што можна. Але гэта ўжо наступны лэвэл арганізаванасці - талакой пабудаваць адну сінагогу на ўсіх. Дзеля гэтага трэба адчуваць сябе сапраўднай супольнасцю і зазірнуць за гарызонт падзеяў. Адказаць сабе на пытанне — што я асабіста атрымаю заўтра, калі сёння дапамагу суседу, замест таго, каб выкалаць яму вочы? А я ведаю прозвішчы і такіх беларусаў, што хадзілі і прасілі польскі бок забраць гэты будынак”.Читать полностью…
Беларусы змогуць наведваць Албанію без віз да 30 верасня. 24 красавіка для грамадзянаў Беларусі адмянілі магчымасць бязвізавага ўезду ў краіну, аднак праз тыдзень гэтае рашэнне перагледзілі.
Албанія зноў дазваляе беларусам бязвізавы ўезд у краіну, аднак ён будзе дзейнічаць толькі да 30 верасня. Пры гэтым тэрмін разавага знаходжання не павінен перавышаць 30 дзён.
Ва Украіне загінуў беларус, які ваяваў на баку Расіі. Пра гэта піша @nashaniva
57-гадовы Алег Крупскі прабыў на фронце роўна месяц.
У 2016-м мужчыну асудзілі на год хатняй хіміі за "гвалт або пагрозу гвалта ў дачыненні да міліцыянта". Пазней з-за парушэнняў рэжыму яму замянілі пакаранне на год і два месяцы калоніі.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак.
12:00 — палітычны аглядальнік Міхал Патоцкі
13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
14:00 — сацыёлаг Андрэй Вардамацкі
15:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі
Рыхтуйце пытанні!
Ці ўключаць батарэі ў Мінску ў сувязі з пахаладаннем? Вось што адказалі камунальнікі.
Читать полностью…У Румыніі адбыліся прэзідэнцкія выбары. У першым туры ніхто з кандыдатаў не атрымаў больш за палову галасоў.
Найбольшую колькасць галасоў набраў лідэр ультраправай партыі "Альянс за адзінства румынаў" Джорджэ Сіміён — 40,96%. Ён вядомы падтрымкай палітыкі Дональда Трампа і выступае за спыненне ваеннай дапамогі Украіне. Што праўда, Пуціна называе ваенным злачынцам.
Да +18°С па паўднёвым усходзе, але з дажджамі. Вось якое надвор'е нас чакае ў панядзелак, 5 траўня.
Прагноз: https://euroradio.fm/da-18degs-pa-paudnyovym-uskhodze-pragnoz-nadvorya-na-5-traunya-u-belarusi
З Беларусі — без VPN
Індыя перакрывае ваду Пакістану. Гэта не метафара.
І не вучэнні: https://euroradio.fm/indyya-perakryvae-vadu-pakistanu
З Беларусі — без VPN
Невядомыя ад імя блогера Улада А4 прапануюць падлеткам небяспечныя заданні. І абяцаюць шыкоўныя прызы за іх выкананне.
"Закрыць вокны ў кватэры і ўключыць газавую пліту на тры гадзіны": https://euroradio.fm/nevyadomyya-ad-imya-blogera-vlada-a4-prapanuyuc-padletkam-nebyaspechnyya-zadanni
З Беларусі — без VPN
Мукі ў Мінску засталося на тры... А не, увогуле не засталося. Закрылася пяльменная "Мука" на праспекце Незалежнасці — яна працавала з 2017 года.
Каманда паведаміла пра гэта лаканічным постам у Instagram: "Бар "Мука" паведамляе пра сваё закрыццё". І ніякіх дэталяў.
З Беларусі дэпартаваны грамадзянін Шры-Ланкі, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку за саўдзел у забойстве. @pozirkonline высветлілі, што гэта Суджыва Руванкумара, вядомы як "Локу Паці".
Ланкійскія медыі называюць гэтага чалавека "арганізаваным злачынцам і буйным наркагандляром". Руванкумару падазраваюць у арганізацыі і фінансаванні страляніны ў Атуругірыі на Шры-Ланцы летась у ліпені. Тады на адкрыцці тату-салона былі забітыя два чалавекі.
36-гадовага крымінальніка затрымалі ў Мінску. Яго даставілі ў Шры-Ланку на борце прыватнай авіякампаніі з Дубая раніцай 4 траўня.
Сі Цзіньпін 7-10 траўня наведае Расію з афіцыйным візітам. У крамлёўскім прэс-рэлізе сказана, што старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі паўдзельнічае ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 80-й гадавіны Перамогі.
Тым часам перадумаў не ехаць у Маскву на 9 траўня прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. Раней ён адмяніў некалькі сустрэч праз праблемы са здароўем
Што да пытання бяспекі (Зяленскі сказаў, што Кіеў не зможа гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў маскоўскага парада), дык Фіца адказаў, што бяспека гасцей знаходзіцца ў руках расійскага боку.
З 1 верасня ў беларускіх школах забароняць тэлефоны. "Будзе як у Аўстраліі!" — задаволеныя чыноўнікі ад адукацыі.
Норма "школа — тэрыторыя без тэлефона" набудзе моц разам з новым Кодэксам аб адукацыі. Вучні павінны будуць здаваць гаджэты перад заняткамі і атрымаць іх пасля. А "месцы, дзе будуць захоўвацца мабільныя тэлефоны, і пералік асобаў, якія адказваюць за іх, ужо вызначаныя".
Не ўсе разумеюць ініцыятыву чыноўнікаў, таму цяпер "вядзецца тлумачальная работа з бацькоўскай грамадскасцю і навучэнцамі". "Наглядныя плакаты, навучальныя дапаможнікі, дошка, мел і жывыя зносіны больш спрыяюць навучанню, чым электроніка", — упэўнены начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко.
А яшчэ яго засмучае, што "інфармацыя, якую дзіця сёння атрымлівае з тэлефона, — некантралюемая".
20 745 электрамабіляў набылі жыхары Беларусі па стане на канец 2024 года. Можна ўпэўнена сказаць, што наша краіна пакуль што не ў зялёным трэндзе, бо гэта толькі 0,7% ад агульнай колькасці легкавікоў, якія ганяюць па беларускіх дарогах і стаяць у дварах і ў гаражах.
Усяго ж у карыстанні ў беларусаў 3 085 116 легкавых аўтамабіляў. Акрамя таго, калі вам цікава, ёсць 433 815 матацыклаў і матаролераў, 202 028 прычэпаў і паўпрычэпаў, 141 655 грузавы аўтамабіль і 10 296 аўтобусаў.
Учора нас здзівіла беларуская бульба, якую ў Магілёве прадаюць даражэй за іранскія кавуны. Ну а як вам кабачкі, якія ў Мінску ў 1,5 раза даражэйшыя за ананасы?
У каментарах да відэа пішуць, што кабачкі можна знайсці і па 10 рублёў за 1 кг. Але звыклая гародніна з лецішча па кошце ананасаў — гэта таксама нейкае вар'яцтва!