buroby | Unsorted

Telegram-канал buroby - Бюро | Расследаванні пра Беларусь

736

Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby

Subscribe to a channel

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Фабрыка рабоў. Людзям Лукашэнкі перадалі зорак, раскручаных за кошт падаткаплатнікаў".

Аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:

📌 Youtube

📌 Youtube podcast

📌 Spotify

📌 Apple podcast

📌 Podbean

Падпісвайцеся!

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🚁 Беспілотныя верталёты беларускай распрацоўкі хочуць выкарыстоўваць на вайне супраць Украіны

Беларускае прадпрыемства «КБ Беспілотныя Верталёты» паставіла ў Расію каля трох дзясяткаў беспілотных верталётаў на фоне вайны ва Украіне. Пра гэта сведчаць мытныя дадзеныя, якія мае «Бюро».

Згодна з дакументамі, атрымальнікам беларускай тэхнікі было Кумертаускае авіяцыйнае вытворчае прадпрыемства (КУМАВП) з Башкартастана. Яно – частка дзяржкарпарацыі «Растэх» і знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі з-за ўдзелу ў вайне. Башкартастанскі завод запусціў вытворчасць беспілотных верталётаў, а «КБ Беспілотныя Верталёты» яму актыўна ў гэтым дапамагала.

Беларускія распрацоўшчыкі таксама планавалі збіраць у Расіі ўдарныя беспілотнікі для аховы Крымскага моста, але праект не знайшоў падтрымкі.

📌 На фоне супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі прадпрыемства «КБ Беспілотныя Верталёты» істотна палепшыла свае фінансавыя паказчыкі. У 2024 годзе выручка беларускай кампаніі вырасла ўтрая – да 16 мільёнаў долараў, чысты прыбытак павялічыўся на 36% – да 4,7 мільёна долараў.

«КБ Беспілотныя Верталёты» перадало тэхналогію па вытворчасці беспілотнікаў «Міратворац» і «Аскалон» іншай беларускай кампаніі – «Беспілотныя лятальныя апараты». Паводле дадзеных аб’яднання былых сілавікоў @belpol, працу гэтай фірмы курыруе кампанія «Вектар Капітал Груп», звязаная з Віктарам Шэйманам – даўнім і верным паплечнікам Аляксандра Лукашэнкі.

📌 У 2025 годзе «Беспілотныя лятальныя апараты» планавалі вырабіць 720 беспілотных комплексаў «Міратворац» і 240 беспілотных комплексаў «Аскалон» і зарабіць на іх продажы 76,2 мільёна долараў. У BelPol лічаць, што мінскае прадпрыемства працуе «ў інтарэсах дыктатуры Лукашэнкі і расійскіх ваенных мэтаў».

📌 Падрабязней чытайце на сайце

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Аляксандр Зайцаў атрымаў ад дзяржавы крэдыт і льготы на будаўніцтва новага лагістычнага тэрмінала

«Бюро» высветліла, што «кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў мае дачыненне да будаўніцтва новага лагістычнага тэрмінала для апрацоўкі і размеркавання грузаў, якія транспартуюцца па маршруце Кітай – Еўропа. Мы таксама выявілі, што Зайцаў спрабуе ўтаіць свой удзел у праекце, каб бізнэс не падпаў пад заходнія санкцыі.

Ад беларускага боку да будаўніцтва тэрмінала прыцягнулі кампанію «Юніонвэй» – рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест». «Юніонвэй» была створаная ў студзені 2022 года. Яе бенефіцыярам з’яўляецца беларус Сяргей Вараб’ёў, які звязаны з «кашальком» Лукашэнкі і яго сынам Раманам Зайцавым праз іншыя фірмы бізнэсоўца – «Рух спорт клуб» і «Сцісхо».

📌 Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы даведаліся, што сваю кар’еру Сяргей Вараб’ёў пачынаў у нулявых як ваеннаслужачы ў вайсковай частцы 10091 – цэнтральным апараце КДБ, дзе даслужыўся да намесніка начальніка аддзела. З 2019 года Вараб’ёў працуе пад кіраўніцтвам Аляксандра Зайцава.

Ужо пры Вараб’ёве, у 2024 годзе, кампанія «Юніонвэй» атрымала крэдыт на будаўніцтва новага лагістычнага тэрмінала ў Свіслачы – амаль 20,3 мільёна беларускіх рублёў, або каля 6,25 мільёна долараў. Будоўлю фінансуе дзяржаўны «Банк развіцця» ў межах праграмы «Адзін раён – адзін праект». Агульны запланаваны аб’ём інвестыцый у лагістычны цэнтр – каля 68 мільёнаў беларускіх рублёў.

📌 Якія яшчэ бонусы ад дзяржавы атрымаў новы праект Аляксандра Зайцава чытайце на сайце "Бюро".

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Гандляры смерцю. Як беларускае прадпрыемства дапамагала азербайджанцам ваяваць у Нагорным Карабаху

Азербайджан выкарыстоўваў беларускую зброю супраць армянскага боку падчас вайны ў Нагорным Карабаху. Пра гэта сведчаць эксклюзіўныя дакументы, якія атрымала «Бюро».

Гэтыя дакументы таксама паказваюць, як было наладжанае ваеннае супрацоўніцтва паміж постсавецкімі краінамі. Беларускія ўзбраенні паступалі ў Азербайджан праз афшорную кампанію, за якой стаяць уплывовыя бізнэсоўцы. Эксперты папярэджваюць: такая схема падвышае карупцыйныя рызыкі.

📌 У нас з’явілася больш як 200 гігабайт электронных лістоў ад беларускага вытворцы зброі «Тэтраэдр». Файлы распаўсюдзілі хактывісты з Anonymous Liberland and the Pwn-Bär Hack Team. «Бюро» і партнёры даследавалі ўцечку і выявілі ў ёй дэталі сакрэтных здзелак паміж Азербайджанам і Беларуссю напярэдадні Другой карабахскай вайны.

СМІ ўжо расказвалі пра пастаўкі беларускай зброі ў гарачую кропку, але дакументы, што трапілі да нас, упершыню раскрываюць, як гэтая зброя апынулася і выкарыстоўвалася на вайне.

Гэты матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з армянскім выданнем Hetq і сеткай журналістаў-расследавальнікаў OCCRP

📌 Падрабязней пра тое, як беларуская зброя патрапіла ў Азербайджан і выкарыстоўвалася падчас Другой карабахскай вайны, чытайце ў нашым новым расследаванні "Гандляры смерцю".

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🍷 Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крамаў алкагольнай прадукцыі.

У ліпені 2025 года ў Пружанах, на малой радзіме «кашалька» Лукашэнкі Аляксандра Зайцава, адкрылася першая крама алкагольнай прадукцыі пад брэндам «Дуб зялёны». Мясцовая раённая газета анансуе запуск цэлай сеткі алкамаркетаў ва ўсёй Беларусі. Мы даведаліся, што гэты таварны знак Зайцаў у ліпені 2023 года зарэгістраваў на сябе асабіста.

📌 «Бюро» высветліла, што сама крама ў Пружанах належыць фірме «Глаугандальпрэд». На яе ж у сакавіку 2025 года быў зарэгістраваны яшчэ адзін алкапункт «Дуб зялёны» ў Пінску.

51% «Глаугандальпрэда» знаходзіцца ва ўласнасці ў Аляксандра Зайцава. Аднак спойваць беларусаў бізнэсовец плануе не адзін, а ў кампаніі свайго патрона Віктара Лукашэнкі 49% фірмы запісаныя на Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК), які з 2021 года і ўзначальвае старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі.

Праўда, колькі партнёры будуць зарабляць на новай алкагольнай сетцы, мы так і не даведаемся – уся бухгалтарская справаздачнасць кампаніі засакрэчаная як падатковая таямніца згодна з пастановай Савета міністраў.

📌 Цалкам чытайце на сайце

💰 Падтрымаць працу «Бюро» — падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🤘 Як «кашалёк» Лукашэнкі зарабляў на «Сонцастаянні». Новыя падрабязнасці з бэкстэйджу фестывалю Аляксандра Зайцава

У канцы чэрвеня ў Пружанах адгрымеў рок-фестываль «Сонцастаянне». «Бюро» высветліла новыя падрабязнасці з бэкстэйджу гэтага z-open-airа.

У жніўні 2024 года «кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў стварыў юрыдычную асобу «Сонцастаянне» для правядзення відовішчных культурна-масавых мерапрыемстваў. А праз месяц зарэгістраваў на сябе асабіста таварны знак «Сонцастаянне», які цалкам супадае з афіцыйным лагатыпам фестывалю. Дамен сайта «Сонцастаянне» з красавіка 2025 года таксама належыць аднайменнай фірме, якой валодае «гаманец» Лукашэнкі.

📌 «Бюро» высветліла, што турыстычная фірма Аляксандра Зайцава Explora, якую кантралюе яго «Эйчэмсі груп», прапаноўвала турыстычныя пакеты, яны ўключалі падвоз на свой уласны фестываль і пражыванне.

Паводле звестак інфармацыйнага партнёра фестывалю, сёлета open-air сабраў 30 тысяч гледачоў, што не дзіўна, бо на піяр мерапрыемства падрадзілі дзясяткі блогераў і нават кінулі ўсю моц дзяржрэсурсу – тэлебачанне, радыё і друкаваныя СМІ.

Выглядае так, што Аляксандр Зайцаў мог няблага зарабіць на «Сонцастаянні». Дарэчы, у 2024 годзе ён стаў ганаровым грамадзянінам Пружанскага раёна за «значны ўклад у духоўнае, культурнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Пружанскага раёна, падтрымку значных гуманітарных праектаў».

📌 У распараджэнні рэдакцыі маюцца дадзеныя, што папярэднім уласнікам дамена сайта «Сонцастаянне» была «Першая прадзюсарская кампанія» – той самы прадакшн, які падпісваў рабскія кантракты з фіналістамі беларускага «Х-фактару» – пра гэта мы нядаўна распавялі ў нашым расследаванні «Фабрыка рабоў».

Хто яшчэ датычны да "Сонцастаяння" і да чаго тут жонка беларускага футбаліста Максіма Вітуса, чытайце на сайце.

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Як працуе «Бюро»? Распавёў наш журналіст і сузаснавальнік Алесь Ярашэвіч

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

✉️ Ліст ад рэдакцыі. Ліпеньскія вынікі «Бюро»

Вітаем! Ліпень быў гарачы — не толькі надвор’ем, але і вынікамі нашай працы. У новым лісце для падпісантаў нашага Patreon вы даведаецеся:

📌 Колькі "Бюро" сабрала падатковых ахвяраванняў у Літве? Якія фірмы з нашага расследавання трапілі пад санкцыі? Чаму ад Машэнскага адмовілася Ісландыя?

Падрабязнасці — толькі для нашых падпісантаў ❤️
Далучайцеся на Patreon і даведвайцеся першымі: https://www.patreon.com/posts/135687049

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Буйны беларускі бізнэсовец сышоў з Польшчы пасля нашага расследавання. Вялікі лагістычны цэнтр пад Варшавай перайшоў да малавядомага інвестара, які раней быў звязаны з Беларуссю

Паспяховы беларускі бізнэсовец Вадзім Грынкевіч прадаў польскую кампанію SP Europe пасля нашага расследавання «Вялікая наладка».

📌 У публікацыі мы распавялі пра міжнародны холдынг «Армтэк», які займаецца дыстрыбуцыяй аўтазапчастак ва ўсім свеце. Яго стварылі беларусы Вадзім і Алег Грынкевічы. «Бюро» высветліла, што «Армтэк» абслугоўваў асабісты гараж Аляксандра Лукашэнкі і пастаўляў у Расію, якая вядзе вайну, падсанкцыйныя тавары падвойнага прызначэння – падшыпнікі з Еўропы.

У публікацыі «Бюро» згадвалася і польская кампанія SP Europe, якая валодае складам на 10 тысяч квадратных метраў пад Варшавай і таксама займаецца гандлем аўтазапчасткамі. Вадзім Грынкевіч кантраляваў SP Europe праз ірландскую фірму Pantek Automotive Limited, але са студзеня гэтага года польскі дыстрыб’ютар аўтазапчастак больш не належыць беларускаму бізнэсоўцу, вынікае з рэестра бенефіцыяраў польскіх кампаній.

«Pantek прадала SP Europe у межах працэсу карпаратыўнай рэструктурызацыі ў студзені 2025 года, і ў выніку польская кампанія болей не ўваходзіць у склад нашай групы», – паведаміў «Бюро» прадстаўнік Pantek.


Новым уладальнікам SP Europe стаў галандзец Паул Боскма (Paul Boskma). Мы высветлілі, што ён меў сувязі з бізнэсам Вадзіма Грынкевіча. Боскма ўваходзіць у савет дырэктараў швейцарскай фірмы Lemeitr AG. Гэтая кампанія валодала долямі ў беларускіх прадпрыемствах «Альфа Мотарс» і «Еўразапчастка», калі іх кіраўніком быў Вадзім Грынкевіч. Гаворка ідзе пра ліпень – снежань 2021 года і студзень – верасень 2022 года.

Прадстаўнік Pantek не стаў каментаваць «асабістыя стасункі» Грынкевіча з Боскмам. SP Europe не адказала на наш запыт.

📌 Цалкам навіну чытайце на сайце «Бюро»

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, лякарні і сілавікам. Толькі за першае паўгоддзе 2025 года кампанія «Белае мора» паставіла дзяржустановам прадукцыі больш чым на тры мільёны рублёў

📌 Рыбная кампанія малодшай дачкі Надзеі Ермаковай зарабляе мільёны рублёў на пастаўках рыбы ў лякарні, калоніі, СІЗА і вайсковыя часткі.

Надзея Ермакова – член прэзідыума Усебеларускага народнага сходу. У 1996 – 2011 гадах Ермакова займала пасады намесніцы старшыні праўлення і старшыні праўлення «Беларусбанка», з 2011 па 2014 год была старшынёй Нацыянальнага банка. У 2020 годзе, пасля таго як былы кіраўнік «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка быў арыштаваны, улады вырашылі «нармалізаваць» банк і прызначылі Ермакову часовай кіраўніцай банка.


Дачка Ермаковай Юлія Кухарэнка (у дзявоцтве Ермакова) разам з мужам Аляксандрам Кухарэнкам сумесна валодаюць кампаніяй «Белае мора». Фірма – імпарцёр рыбы і морапрадуктаў у Беларусь.

Дачцэ Ермаковай належыць 15% долі, яе мужу – 34%. Астатняя доля ў грамадзяніна Расіі і свёкра Юліі – Юрыя Кухарэнкі.

📌 «Бюро» вывучыла тэндары кампаніі і даведалася, што фірма сям’і Кухарэнка актыўна пастаўляе рыбу і іншую марожаную прадукцыю ў папраўчыя калоніі, СІЗА, абласныя, гарадскія і раённыя бальніцы, дамы-інтэрнаты, вайсковыя часткі, памежнаму камітэту і іншым установам.

Толькі за шэсць месяцаў 2025 года «Белае мора» паставіла прадукцыі дзяржустановам на суму звыш трох мільёнаў рублёў. Самыя буйныя закупы належалі Дзяржаўнаму памежнаму камітэту – на 875 тысяч рублёў, Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС (гэта СІЗА, калоніі і іншыя тыпы папраўчых устаноў) – на 952 тысячы рублёў, Галоўнаму ўпраўленню камандуючага ўнутраных войскаў МУС РБ – на 679 тысяч рублёў.

📌 Чым валодае дачка Ермаковай і колькі зарабляе яе кампанія чытайце на сайце «Бюро»

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🍢 «PROжарка» ад нявесткі Лукашэнкі. «Бюро» высветліла, што «Музычная медыякампанія» правяла мясны фэст у Ваўкавыску за кошт падаткаплацельшчыкаў.

Нагадаем, што пасаду генеральнага прадзюсара ў гэтым прадакшэне займае нявестка Аляксандра Лукашэнкі – болей вядомая як аўтарка тэкстаў песень пад псеўданімам Ганна Сялук.


Паводле звестак сайта тэндарных закупак, «Музычная медыякампанія» зарабіла на «PROжарке по-Волковысски» без малога 378 тысяч беларускіх рублёў, або каля 111 тысяч еўра.

За гэтую суму гасцей фестывалю забаўлялі пераважна артысты, якія супрацоўнічаюць з нявесткай Лукашэнкі і яе фірмай.

«Перлінай» фэсту стала прыгатаванне чатырохметровага шашлыку на шампуры – ён, дарэчы, цяпер нацыянальны рэкардсмен сярод шашлыкоў.

Арганізатары заявілі, што «PROжарка по-Волковысски» стала самым маштабным мерапрыемствам горада, сабраўшы больш як 20 тысяч удзельнікаў. За правапарадкам на мясным фэсце сачылі супрацоўнікі раённых РАУС і нават АМАП.

Чытаць на сайце

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🌚 У крамлёўскім фондзе незадаволеныя нашым расследаваннем "Людзі Пуціна" і пагражаюць судом

У Праўфондзе адрэагавалі на нядаўняе расследаванне «Бюро» і партнёрскіх арганізацый пра фінансаванне расійскай «мяккай сілы» за мяжой. «Бюро» і партнёрскія арганізацыі назвалі выканаўцамі «скаардынаванай паклёпніцкай інфармацыйнай кампаніі» супраць крамлёўскага фонду.

Сотні тысяч долараў пайшло на юрыдычную дапамогу для прарасійскіх актывістаў, на прапагандысцкія канферэнцыі, круглыя сталы і кнігі, а таксама на іншыя праекты, накіраваныя на прасоўванне ідэй так званага рускага свету ў Беларусі.

📌 Адказ крамлёўскага фонду вытрыманы ў стылі сучаснай расійскай прапаганды. Нашы расследаванні назвалі «правакацыйнай кампаніяй», «бруднай атакай» і «прапагандысцкімі наскокамі» супраць Праўфонду. У арганізацыі адмаўляюць сувязі з расійскімі спецслужбамі.

«Пакідаем за сабой права прыцягнуць да адказнасці арганізатараў і выканаўцаў правакацыйнай кампаніі супраць нашай НКА за публічнае выстаўленне лжывых абвінавачванняў у адрас фонду, яго супрацоўнікаў і нашых партнёраў у шэрагу дзяржаў ЕС. Будзем актыўна задзейнічаць у гэтым кантэксце пляцоўкі міжнародных праваабарончых арганізацый і разумную медыйную супольнасць. Думаецца, што сваё слова скажуць у гэтай складанай сітуацыі і следчыя, і судовыя органы Расійскай Федэрацыі», – сказана ў заяве Праўфонду.

📌 Адзін з галоўных фігурантаў нашага расследавання, прарасійскі актывіст Сяргей Лушч, таксама пракаментаваў нашу публікацыю.

«Працуюць нашы праціўнікі. Хочуць [нас] дзесьці і дыскрэдытаваць. Зразумела, што ім гэта як костка ў горле, што працуе Саюзная дзяржава, працуюць арганізацыі, якія падтрымліваюць адзінства Беларусі і Расіі. А тое, што вораг плявузгае, – мы ўжо звыклі да таго», – сказаў Лушч у інтэрв’ю беларускаму прапагандысту Рыгору Азаронку.

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🎇 Яшчэ адна навіна за сёння — «Бюро» стала сябрам глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў (GIJN).

Гэта адкрывае перад намі яшчэ болей магчымасцяў па міжнародным супрацоўніцтве. GIJN – міжнародная асацыяцыя, якая аб’ядноўвае больш за 250 расследавальніцкіх арганізацый з 95 краін свету.

“Для нас вялікі гонар і радасць вітаць нашы 12 новых арганізацый-сябраў. Іх праца выдатная і натхняльная. У той час як усё больш членаў нашай супольнасці падвяргаюцца нападкам у сваіх краінах, наяўнасць актыўнай супольнасці, якая абменьваецца досведам і ідэямі, а таксама прыцягвае ўладу да адказнасці, важная як ніколі. Мы з нецярпеннем чакаем працягу развіцця сувязей паміж нашымі членамі, каб мы працягвалі ўмацоўваць наш патэнцыял як супольнасці”, — сказала Эмілія Дыяс-Струк, выканаўчы дырэктар GIJN.

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

💥 Макавая крыша. Як беларускія сілавікі гадамі «крышавалі» наркагандляроў і дзякуючы каму пазбеглі адказнасці

Некалькі гадоў таму на ўсю Беларусь прагрымела крымінальная справа пра опіумныя наркотыкі. Паводле абвінавачання ў іх збыце 29 чалавек прыгаварылі да турэмнага зняволення на розныя тэрміны – ад 3 да 14 гадоў.

📌 Журналісты «Бюро» атрымалі і прааналізавалі 80 тамоў гэтай крымінальнай справы. У іх мы знайшлі сведчанні таго, што гандаль наркотыкамі гадамі «крышавалі» супрацоўнікі сілавых ведамстваў.

На допытах гучалі імёны «апекуноў» і былі названыя расцэнкі за «крышу». Аднак гэтую інфармацыю следства палічыла за лепшае праігнараваць. У выніку ніхто з сілавікоў, на якіх паказалі фігуранты, не панёс пакарання. Практычна ўсе яны працягнулі працаваць у органах.

‼️ Больш за тое, мы знайшлі ў крымінальнай справе прыкметы фальсіфікацыі ў інтарэсах Карпянкова, цяперашняга намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі.

У гэтым расследаванні мы раскажам, як выглядала імперыя па збыце опіумных наркотыкаў, якую ролю ў ёй гралі сілавікі і як у сучаснай Беларусі атрымліваюць высокія пасады.

У матэрыяле мы не раскрываем імёны нашых крыніц з мэтай бяспекі.

📌 Цалкам расследаванне чытайце на сайце: https://buromedia.io/be/investigations/makovaya-krysha

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Спытай ў «Бюро». Што вы хацелі б спытаць у «Бюро»? Можа нешта пра расследаванні, пра працу рэдакцыі, пра планы ды іншае? Ці прапанаваць нейкія тэмы пра якія вы хочаце расследаванне? Або нешта яшчэ?

📌 Пішыце нам сюды >>>

‼️ Гэта цалкам ананімнае апытанне, мы не захоўваем ніякія вашыя асабістыя дадзеныя (нават email).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

✉️ Ліст ад рэдакцыі. Жнівеньскія вынікі «Бюро» | 08.25

Мы заўважылі цікавую тэндэнцыю — сям'я і атачэнне Віктара Лукашэнкі актывізаваліся ў бізнэсе. Унук Аляксандра Лукашэнкі стаў наўпрост валодаць прыватным бізнэсам у Беларусі.

Што яшчэ цікавага мы знайшлі ў жніўні — чытайце ў новым лісце ад рэдакцыі «Бюро»:

https://www.patreon.com/posts/138115985

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🚘 Холдынг «Армтэк» змяніў маршрут. Цяпер еўрапейскія запчасткі едуць у Расію праз Турцыю. Ранейшыя пастаўшчыкі аўтакампанентаў у Расію падпалі пад санкцыі пасля нашага расследавання

Холдынг «Армтэк» змяніў пастаўшчыка аўтазапчастак для расійскага рынку на фоне санкцыйнага ціску. Пра гэта сведчаць мытныя дадзеныя, якія мае «Бюро».

📌 Новым экспарцёрам аўтакампанентаў у Расію стала турэцкая фірма Steel Universe. Яна замяніла кампаніі з Казахстана і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, якія трапілі пад заходнія абмежаванні пасля нашага расследавання «Вялікая наладка».

Тады мы расказалі пра міжнародны холдынг «Армтэк», які займаецца дыстрыбуцыяй аўтазапчастак ва ўсім свеце. Яго стварылі беларусы Вадзім і Алег Грынкевічы. «Бюро» высветліла, што «Армтэк» абслугоўваў асабісты гараж Аляксандра Лукашэнкі і пастаўляў у ваяўнічую Расію падсанкцыйныя тавары падвойнага прызначэння – падшыпнікі з Еўропы.

Дзякуючы OCCRP мы высветлілі, што ўладальнікам Steel Universe з’яўляецца Рэджэп Йылдыз. Мы патэлефанавалі яму і спыталі пра пастаўкі ў Расію. Бізнэсовец сказаў, што яму трэба абмеркаваць з групай кампаній «Армтэк», ці ёсць падставы для адказу на нашыя пытанні. Пазней ён напісаў у мэсэнджары, што Steel Universe працуе на турэцкім рынку і кампанія не мае сувязяў з Расіяй.

Разам з тым праз турэцкую фірму ў першым квартале гэтага года холдынг «Армтэк» завёз ў Расію вялікі асартымент аўтакампанентаў з Еўропы. Іх кошт – амаль 1,5 мільёна долараў. Так, у сакавіку гэтага года Steel Universe паставіла некалькі соцень падшыпнікаў, краінай паходжання якіх пазначаная Італія і Германія. Гэтыя аўтакампаненты лічацца таварамі падвойнага прызначэння і забароненыя для вывазу з Еўропы ў Расію.

📌 Як і што пастаўляе ў абыход санкцый турэцкая кампанія для холдынга "Армтэк" — падрабязней чытайце на нашым сайце.

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Гандляры смерцю. Як беларускае прадпрыемства дапамагала азербайджанцам ваяваць у Нагорным Карабаху".

Цяпер аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:

📌 Youtube

📌 Youtube podcast

📌 Spotify

📌 Apple podcast

📌 Podbean

Падпісвайцеся!

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Спытай ў «Бюро». Што вы хацелі б спытаць у «Бюро»? Можа нешта пра расследаванні, пра працу рэдакцыі, пра планы ды іншае? Ці прапанаваць нейкія тэмы пра якія вы хочаце расследаванне? Або нешта яшчэ?

📌 Пішыце нам сюды >>>

‼️ Гэта цалкам ананімнае апытанне, мы не захоўваем ніякія вашыя асабістыя дадзеныя (нават email).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🎙 Радыёімперыя Лукашэнкі. Кампанія нявесткі Лукашэнкі зарабляе мільёны на радыё

«Бюро» вывучыла бухгалтарскую справаздачнасць фірмы «Музычная частата» і высветліла, што за 2024 год яе чысты прыбытак склаў амаль 2,9 мільёна беларускіх рублёў, або амаль 820 тысяч еўра.

49% «Музычнай частаты» кантралюе «Музычная медыякампанія». 21% знаходзіцца ва ўласнасці Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі (канцэртны зал «Мінск»). Яшчэ 30% – у дзяржпрадпрыемства «Дом прэсы», якое належыць Міністэрству інфармацыі.

Генеральная прадзюсарка «Музычнай медыякампаніі» – нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна, больш вядомая як аўтарка тэкстаў песень пад псеўданімам Ганна Сялук.

«Музычная частата» запусціла ў Беларусі дзве радыёстанцыі – «Душэўнае радыё» і «Супер FM» – і прадае там рэкламу. Паводле дадзеных даследавання ЗАТ «МедыяВымяральнік» за ліпень – снежань 2024 года, «Душэўнае радыё» ўвайшло ў пяцёрку самых папулярных радыёстанцый краіны.

📌 Акрамя рэкламных інтэграцый «Музычная частата» запусціла камерцыйны праект – «Душэўны фестываль». Ён праводзіцца ў Мінску ўжо другі год запар і ўключае ў сябе серыю з трох канцэртаў: «Душэўны шансон», «Душа народная» і рэтрадыскатэку «Танцпляцоўка».

«Бюро» таксама знайшло яшчэ адзін новы праект «Музычнай медыякампаніі» – «Радыёхіт.бай» – музычны партал і анлайн-радыёстанцыю, у эфіры якой гучаць выключна беларускія выканаўцы. Варта зазначыць – пераважна артысты, раскруткай якіх займаецца прадакшн Ганны Лукашэнкі.

📌 Чым жыве радыёімперыя нявесткі Лукашэнкі чытайце падрабязней у нас на сайце

💰 Падтрымаць працу «Бюро» — падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

«Бюро Медыя»: Людзі не перастаюць дзяліцца інфармацыяй, бо ім баліць

Паразмаўлялі з сузаснавальнікам «Бюро Медыя» Аляксандрам Ярашэвічам пра інсайды ад чытачоў, сакрэты сям’і Лукашэнкі, узровень беларускіх расследаванняў і «антыстрэсавыя» правілы рэдакцыі.

«У нас класная каманда прафесіяналаў, якія падтрымліваюць адзін аднаго. Мы апанаваныя гэтай справай. Ну так бывае, што ў людзей гараць вочы».


У праекце «Без нас вы б не ведалі…» БАЖ распавядае пра тое, якія факты, падзеі, праблемы ў Беларусі засталіся б небачнымі, калі б не было незалежных медыяў і журналістаў.

Чытайце тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

⚡️ Унук Лукашэнкі зарэгістраваў кампанію ў «аршанскім афшоры». Аляксандр Лукашэнка–малодшы цяпер афіцыйна стаў бізнэсоўцам

Чытаць на сайце

📌 «Бюро» высветліла, што ўнук Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандр Лукашэнка–малодшы, стаў сузаснавальнікам прыватнай кампаніі. Гэта першы зафіксаваны выпадак, калі хтосьці непасрэдна з сям’і кіраўніка Беларусі наўпрост валодае прыватным бізнэсам.

📌 Кампанія «Сезон упакоўкі» з’явілася 2 чэрвеня 2025 года. Дваццацігадоваму Аляксандру Лукашэнку–малодшаму належыць 20%. Астатнімі 80% валодае фірма «Марскія сезоны», якую стварыла бізнэс-лэдзі Людміла Няронская. Яна блізкая сяброўка Віктара і Ліліі Лукашэнкаў – бацькоў Аляксандра Лукашэнкі–малодшага.

«Сезон упакоўкі» базуецца ў адміністрацыйным комплексе будынкаў у пасёлку Балбасава на тэрыторыі «Брэміна-Оршы», дзе значацца фірмы «кашалькоў» Лукашэнкі: «Брэміна груп», «Ардзіта», «Рузэкспедыцыя» і «Сцісхо».

📌 Ці ўвайшла кампанія «Сезон упакоўкі» ў склад адмысловай эканамічнай зоны, каб карыстацца шматлікімі льготамі і прэферэнцыямі ад дзяржавы, пакуль дакладна не вядома. Бо ў чэрвені, неўзабаве пасля рэгістрацыі фірмы, якой сумесна валодае ўнук Лукашэнкі, аператар АЭЗ – «Брэміна груп» – нечакана схаваў раней публічны спіс рэзідэнтаў.

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

⛓️ Фабрыка рабоў. Як людзям Лукашэнкі перадалі зорак, раскручаных за кошт падаткаплатнікаў

Хто ж не марыць ззяць талентам у святле рампаў і сафітаў, купацца ў авацыях і захапленні ўдзячнага гледача, раздаваць аўтографы і інтэрв’ю? Усе гэтыя летуценні сталі явай для фіналістаў першага сезона беларускага тэлешоу «Х-фактар».

📌 Аднак «Бюро» высветліла, што ролі маладым зоркам дасталіся на падмостках дзяржаўнага «прыгоннага тэатра» і зусім ужо не на казачных умовах – за кадрам поспеху маладых артыстаў хаваюцца кабальныя кантракты і рабскія ўмовы працы.

Дзяржава ў асобе «Белтэлерадыёкампаніі» запаліла новых зорак айчыннай эстрады і патраціла на гэта каля мільёна еўра з кішэняў падаткаплатнікаў. Пры гэтым «адбіваць» бюджэтныя «інвестыцыі» праўладны медыяхолдынг чамусьці не захацеў і аддаў маладых выканаўцаў у прыватны «прыгонны тэатр» «Першай прадзюсарскай кампаніі», уладальнікі якога звязаныя з сям’ёй Лукашэнкі.

Абслугоўваць прапагандысцкія наратывы беларускіх уладаў на прадзяржаўных мерапрыемствах пагадзіліся далёка не ўсе топавыя ўдзельнікі «Х-фактару». А тыя, хто паддаліся спакусе славай, – спяваюць і скачуць на кабальных умовах, у процівагу нормам грамадзянска-прававога і працоўнага заканадаўства. Вось такі ён, суровы і бязлітасны свет беларускага «шоу-бізнэсу». «Галасы» народныя, а бізнэс «карагодны».

📌 Чытайце падрабязней пра тое, як «Белтэлерадыёкампанія» патраціла каля мільёна еўра з дзяржбюджэту на стварэнне новых зорак эстрады. І як так выйшла, што зарабляе на маладых выканаўцах не дзяржава, а прыватны прадзюсарскі цэнтр, звязаны з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі — у нашым новым расследаванні "Фабрыка рабоў".

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🇮🇸 Чаму Аляксандра Машэнскага пазбавілі пасады ганаровага консула Ісландыі ў Беларусі? «Бюро» атрымала каментар ад МЗС Ісландыі.

Паводле афіцыйнай версіі, адстаўка Машэнскага, якая адбылася ў траўні 2025 года, была часткай ратацыі ганаровых консулаў у Ісландыі, пад якую трапілі яшчэ 11 чалавек. Машэнскі займаў гэтую пасаду каля 18 гадоў і дагэтуль пад ратацыі не падпадаў.

"Пасля дзявятай Ісландскай консульскай канферэнцыі Міністэрства замежных спраў прыняло рашэнне правесці аналіз сеткі ганаровых консулаў Ісландыі, якая налічвае больш за 200 чалавек па ўсім свеце. Аналіз праводзіўся з улікам узросту, актыўнасці і інтарэсаў Ісландыі ў адпаведнай консульскай акрузе.

Па выніках праверкі была вылучана прапанова аб вызваленні ад абавязкаў адзінаццаці консулаў, у тым ліку ганаровага консула Ісландыі ў Беларусі. Спадар Машэнскі быў праінфармаваны аб намерах Міністэрства на пачатку гэтага года, а 24 чэрвеня 2025 года ўладам Беларусі было накіравана паведамленне"
, — паведаміў Бюро МЗС Ісландыі.


📌 Аднак, як паведаміла «Бюро» крыніца, знаёмая са справамі ісландскага МЗС: "неафіцыйна гэта тлумачыцца тым, што новы ўрад Ісландыі не хацеў бачыць яго на гэтай пасадзе з-за цесных сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам". Сутнасць у тым, што напрыканцы 2024 года адбыліся парламенцкія выбары ў Ісландыі, пасля якіх сфармавалася новая кіруючая кааліцыя.

Пра адстаўку Машэнскага стала вядома на фоне нядаўняга ўхвалення польскім урадам нацыянальных санкцый супраць Аляксандра Машэнскага. Падатковыя органы Польшчы звярнуліся ў МУС з просьбай уключыць яго ў санкцыйны спіс пасля расследавання яго дзейнасці. Унясенне ў гэты спіс азначае замарожванне сродкаў, спыненне дзейнасці кампаній, прызнанне асобы непажаданай на тэрыторыі Польшчы і магчымую забарону на ўезд у Шэнгенскую зону.

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🐟 Аляксандр Машэнскі больш не ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі

«Бюро» высветліла, што Аляксандр Машэнскі больш не з'яўляецца ганаровым консулам Ісландыі ў Беларусі. Паводле інфармацыі, якая ёсць у распараджэнні рэдакцыі, ён пакінуў пасаду дзесьці паміж красавіком і ліпенем 2025 года. Машэнскі быў прызначаны ганаровым консулам Ісландыі ў 2007 годзе і бесперапынна займаў гэтую пасаду каля 18 гадоў.

📌 Учора стала вядома, што польскі ўрад ухваліў нацыянальныя санкцыі супраць Аляксандра Машэнскага. Крыніцы Tvn24 паведамляюць, што пасля расследавання дзейнасці Машэнскага ў Польшчы падатковыя органы афіцыйна звярнуліся ў Міністэрства ўнутраных спраў з просьбай уключыць яго ў спіс асоб, якія падпадаюць пад санкцыі польскіх уладаў. Па словах крыніцы, працэс заняў незвычайна шмат часу і сутыкнуўся з супрацівам з боку розных ведамстваў.

Унясенне чалавека ў польскі санкцыйны спіс цягне за сабой замарожванне яго сродкаў на банкаўскіх рахунках і спыненне любой дзейнасці кампаній, якія яму належаць. Таксама гэта азначае прызнанне асобы непажаданай на тэрыторыі Польшчы і магчымую забарону на ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны.


📌 Аляксандр Машэнскі – паспяховы беларускі бізнесовец. Ягоныя асноўныя актывы – «Санта Брэмар» (рыбныя прадукты) і «Савушкін Прадукт» (малочныя прадукты). Ён неаднаразова лётаў на прыватных самалётах з членамі сям'і Аляксандра Лукашэнкі. З’яўляецца чальцом Савета па развіццю прадпрымальніцтва, узначальвае Беларускую федэрацыю веславання. Таксама, па звестках Belpol, ён уваходзіць у праўленне Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка. Машэнскі быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2010 года і прысутнічаў на так званай «таемнай інаўгурацыі» у 2020 годзе.

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Ліст ад рэдакцыі. Чэрвеньскія вынікі рэдакцыі «Бюро»

Месяц выдаўся багатым на падзеі. У «Бюро» выйшла новае расследаванне. Крамлёўскі «Праўфонд» пагражаем судом за расследаванне іх дзейнасці. Уся каманда рэдакцыі сабралася разам афлайн упершыню з моманту заснавання «Бюро» (што? так!).

https://www.patreon.com/posts/133328974

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Нагадаем, што дагэтуль можна напісаць пытанне «Бюро».

‼️ Гэта цалкам ананімнае апытанне, мы не захоўваем ніякія вашыя асабістыя дадзеныя (нават email).


Што вы хацелі б спытаць у «Бюро»? Можа нешта пра расследаванні, пра працу рэдакцыі, пра планы ды іншае? Ці прапанаваць нейкія тэмы пра якія вы хочаце расследаванне? Або нешта яшчэ?

📌 Пішыце нам сюды >>>

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Макавая крыша. Як беларускія сілавікі гадамі «крышавалі» наркагандляроў і дзякуючы каму пазбеглі адказнасці".

Цяпер аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:

📌 Youtube

📌 Youtube podcast

📌 Spotify

📌 Apple podcast

📌 Podbean

Падпісвайцеся!

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

💥 Мікалай Карпянкоў адказаў лаянкай журналісту «Бюро». Заўтра ў нас выходзіць вялікае расследаванне. Падчас яго мы тэлефанавалі розным сілавікам з просьбай пракаментаваць.

У тым ліку і Мікалаю Карпянкову, цяперашняму намесніку міністра ўнутраных спраў Беларусі. Мікалай вельмі раззлаваўся на наш званок. Як думаеце, што мы ў яго запыталіся? Апытаначка ⬇️

Читать полностью…

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

Беларуская прапаганда асвойвае цэлыя кантыненты. «Белтэлерадыёкампанія» вяшчае ў Расіі, Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і Карыбскім басейне і спускае на гэта мільёны з дзяржбюджэту

«Бюро» вывучыла тэндарную дакументацыю «Белтэлерадыёкампаніі» і высветліла, што дзяржаўны медыяхолдынг штогод траціць мільёны беларускіх рублёў з бюджэту на распаўсюд прапагандысцкіх наратываў адразу на некалькіх кантынентах.

Мяркуючы па падпісаных кантрактах, «Белтэлерадыёкампанія» закупляе паслугі электрасувязі па спадарожнікавым распаўсюджанні тэлепраграмы «Беларусь 24» і радыёпраграмы «Беларусь» з 2022 года.

📌 Напрыклад, у 2025 годзе тэлекампанія ўжо аплаціла трансляцыю сваёй прадукцыі:

■ на ўсёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі;

■ у Цэнтральнай (поўнае пакрыццё) і Заходняй Азіі (з абавязковым поўным пакрыццём Азербайджана, Арменіі ды Грузіі);

■ у Заходняй (поўнае пакрыццё), Усходняй, Паўночнай (з абавязковым поўным пакрыццём Вялікабрытаніі, Ірландыі, Латвіі, Літвы і Эстоніі) і Паўднёвай Еўропе (з абавязковым поўным пакрыццём Сербіі);

■ у Паўднёвай Амерыцы і Карыбскім басейне (поўнае пакрыццё);

■ у Паўночнай, Заходняй (поўнае пакрыццё), Усходняй (з абавязковым поўным або частковым пакрыццём Зімбабвэ) і Паўднёвай Афрыцы.

Як вынікае з тэхзаданняў «Белтэлерадыёкампаніі», кіраваць спадарожнікам могуць толькі пастаўшчыкі з краін, якія не ўключаныя ў спіс «недружалюбных» да Беларусі.

У 2025 годзе прарэжымны медыяхолдынг ужо заключыў кантракты больш як на 2 мільёны беларускіх рублёў (каля 550 тысяч еўра). Даражэй за ўсё каштуе вяшчанне на тэрыторыі Расіі – без малага 700 тысяч рублёў. Кошт ахопу Еўропы і Азіі сумарна – амаль 780 тысяч рублёў. Парадаваць беларускім прапагандысцкім кантэнтам гледачоў Паўднёвай Амерыкі, Карыбскага басейна і Афрыкі каштуе амаль 565 тысяч бюджэтных рублёў.

Згодна з дадзенымі сайта дзяржзакупак, з 2022 па 2025 гады «Белтэлерадыёкампанія» ўжо выдаткавала на гэтае трансляцыйнае вяшчанне амаль 8 мільёнаў беларускіх рублёў (без малога 2,5 мільёна еўра) з дзяржаўнага бюджэту.

📌 Цалкам чытайце на сайце

💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).

Читать полностью…
Subscribe to a channel