Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💁🏻♂️ У Беларусі спынілі дзейнасць кол-цэнтраў, што прадавалі фэйкавыя БАДы
Затрыманні прайшлі ў Менску, Барысаве, Баранавічах ды Бабруйску. Сабекошт прэпаратаў, што прадавалі даверлівым людзям, часта складаў 4 рублі, а цэннік за іх выстаўлялі ў 50-100 разоў большы.
👀 Глядзіце болей на старонцы
📍У Крыме расказалі, колькі беларусаў цяпер жыве на паўвостраве
Паводле звестак кіраўніка аб'яднання «Беларусы Крыма» Рамана Чаргінца, беларуская дыяспара на паўвостраве саступае па колькасці толькі расейцам, украінцам ды крымскім татарам.
Цяпер колькасць нашых суайчыннікаў у Крыме складае прыкладна 40-45 тысяч чалавек. Сярод іх ёсць як тыя, хто атрымліваў расейскае грамадзянства, так і тыя, хто гэтага не рабіў.
Цікава, што згодна са звесткамі ўкраінскага перапісу, на момант анэксіі паўвострава Расеяй у 2014-м годзе там пражывала 40 тысяч беларусаў, а вось расейскія перапісы даюць лічбу толькі 25 тысяч. Як сцвярджае Раман Чаргінец, гэта тлумачыцца тым, што частка крымскіх беларусаў пасля падзеяў 2014-га года стала ідэнтыфікаваць сябе расейцамі.
#лічбадня
☝️Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў сямейных стасунках са Святланай пасля ягонага вызвалення з няволі
На YouTube-канале «жизнь-малина» выйшла вялікае інтэрв'ю з Сяргеем Ціханоўскім. Сярод іншага, Мікіта Мелказёраў пытаў пра змены ў асабістых дачыненнях паміж былым палітвязнем ды ягонай жонкаю.
📍Падрабязней чытайце на сайце
💬 «Не думайце, што нашы партнёры не разумеюць сітуацыю. Калі генерал Кэлаг звяртаецца да Лукашэнкі "містэр", а не "прэзідэнт", зразумела, што гэта робіцца спецыяльна»
Сяргей Пеляса паразмаўляў са Святланай Ціханоўскай падчас саміту NATO ў Гаазе.
❓Чаму Ціханоўская сустракалася з Кітам Кэлагам за некалькі месяцаў да ягонага візіту ў Менск?
❓Ці ёсць у сучаснай амерыканскай адміністрацыі поўнае разуменне сітуацыі ў Беларусі?
❓Як беларусам трымаць фокус сусветнай грамадскасці на праблемах нашай краіны?
👀 Глядзіце размову проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
🤿 Дайвінг у Беларусі? Чаму б і не!
Гэты від актыўнага адпачынку асацыюецца з цёплым морам і краінамі накшталт Егіпту. Аднак, калі што, у Егіпет можна і не ехаць – дастаткова наведаць адно з азёраў на Віцебшчыне. Ягоная глыбіня сягае 51 метра.
А што наконт вэйкбордаў ды палётаў на паветраных шарах? Усё гэта таксама ёсць у Беларусі.
📍Расказваем падрабязней пра варыянты актыўнага адпачынку ў роднай краіне
Ілан Маск пасля сваркі з Трампам створыць уласную партыю
Яна будзе называцца «Амерыка», і, паводле бізнесоўца, павінна вярнуць амерыканцам свабоду
«У сітуацыі, калі нашую краіну робяць банкрутам празмерныя выдаткі і хабарніцтва, выходзіць, што мы жывём у аднапартыйнай сістэме, а не ў дэмакратыі», – напісаў Маск.
Перад абвяшчэннем Маск правёў апытанне ў сваіх сацсетках, дзе прынялі ўдзел больш за 1,2 мільёна чалавек.
Нагадаем, Трамп і Маск 5 чэрвеня ўпершыню публічна пасварыліся ў сацсетках. Прэзідэнт ЗША назваў уладальніка Tesla «звар’яцелым» за ягоныя нападкі на «законапраект» пра падаўжэнне падатковых ільготаў і бюджэту. Маск жа заявіў, што без ягонай падтрымкі Трамп не стаў бы прэзідэнтам.
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць нядзелю з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.
Сёння мы святкуем Купалу, распавядаем, што адбываецца з крэдытамі і стаўкамі Нацбанку, даведваемся пра свята «Тутакa» – і не толькі. Глядзіце жывы эфір тут: https://www.youtube.com/watch?v=Em-4GrIdeZA
💥 #галоўнае за 5 ліпеня
✔️Вялізны штраф і дэпартацыя з Польшчы – стала вядома, як пакараюць мужчыну, што кінуў сметніцу ў бок Паўла Латушкі
✔️Літовец, асуджаны за шпіянаж на карысць спецслужбаў РБ, просіць абмяняць сябе на «прыхільнікаў Ціханоўскай»
✔️Праязны дакумент замежніка можа атрымаць у Польшчы статус пасведчання асобы
✔️На Будслаўскі фэст-2025 прыехалі 2,5 тысячы пілігрымаў з усіх куткоў Беларусі
✔️Памёр актор Андрэй Бардухаеў, які пасля падзеяў 2020 года вымушана з'ехаў з Беларусі
✔️Мядовая Мекка ў Аўгустове: «Бортнае братэрства» раскрывае свае сакрэты
✔️Пакістанскія чыноўнікі непакояцца, што грамадзяне краіны будуць уцякаць праз Беларусь у Еўразвяз
✔️Расейскія прапагандысты выкарысталі відэа з сацсетак беларускі, што жыве ў ЗША, без ейнага ведама. Такім чынам яны хацелі паказаць, як «загнівае» Захад
#рэпрэсіі:
▫️За данаты пакаралі чарговага айцішніка – раней ён быў мадэратарам пратэставага чату Новай Баравой
▫️Больш за 1700 чалавек зазналі палітычна матываваны пераслед у Беларусі з пачатку года
☝️Трое людзей патанулі на беларускіх вадаёмах цягам содняў: сярод іх 18-гадовы хлопец і 21-гадовая дзяўчына
Ад пачатку года ў сумную статыстыку загінулых на вадзе ўвайшлі больш за 100 асобаў, у тым ліку 5 дзяцей.
📍Як пазбегнуць бяды падчас купання?
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Літоўскія медыі анансуюць наступны раўнд перамоваў пра лёс палітвязняў. Ці можна чакаць адлігі?
🔸Беларусы каментуюць зварот Ціханоўскага. Сабралі рэакцыі
🔸Прадукцыя Беллегпраму можа канкураваць з кітайскімі вытворцамі. Што праўда, пры выкананні некаторых умоваў. Пра гэта заяўляюць чыноўнікі. Ці так насамрэч?
🔸Трамп падпісаў законапраект аб скарачэнні падаткаў і дзяржаўных выдаткаў, які ён сам назваў «вялікім прыгожым законам»
🔸Памёр актор Андрэй Бардухаеў-Арол. Пасля пратэстаў 2020 года ён быў вымушаны пакінуць Беларусь
🔸Тысячы беларусаў узялі ўдзел у Будслаўскім фэсце
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/NK523v-F38c
🇵🇰 Пакістанскія чыноўнікі баяцца, што грамадзяне гэтай краіны пракладуць сабе праз Беларусь новы шлях нелегальнай міграцыі ў Еўразвяз
Як сцвярджае «LeadPakistan», цікавасць да паездак пакістанцаў у Беларусь «істотна вырасла», прычым настолькі, што беларуская амбасада «вымушаная спыніць прыём заяваў».
👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце
🤨 Расейскія прапагандысты выкарысталі відэа з сацсетак беларускі, што жыве ў ЗША, без ейнага ведама. Такім чынам яны хацелі паказаць, як «загнівае» Захад
Пра сітуацыю піша @currenttime.
Ганна жыла ў Менску, але прыкладна 1,5 года таму пакінула Беларусь і пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў ЗША. Неяк яна зняла відэа з акна сваёй кватэры ў Нью-Ёрку: на ім відаць натоўп мужчын, якіх можна прыняць за бяздомнікаў альбо мігрантаў.
Неўзабаве Ганна даведалася, што на яе звалілася нечаканая «слава»: відэа разнеслі расейскія прапагандысцкія рэсурсы, а дзяўчыну назвалі «мадэллю Кацяй з Екацярынбургу», якая з'ехала з радзімы, а цяпер пакутуе ад рэаліяў жыцця ў Штатах. Цікава, што Ганна, для якой прапагандысты прыдумалі такую «ролю», нават ніколі не была ў Расеі.
«Вядома, калі ты жывеш у Амерыцы, ты хэйт ловіш адразу ад усіх – і ад тых, хто любіць Амерыку, і не любіць, і адтуль, і адгэтуль. Ад усіх! Я не адразу звыкла да гэтага хэйту, і спачатку ўсім спрабавала адказваць. Але потым я проста перастала рэагаваць на камэнтары», – расказала Ганна журналістам.
Людзі ж, што фігуравалі на знятым дзяўчынай відэа, паводле ейных словаў, ніякія не бяздомнікі – гэта гандляры, што прадаюць сумкі.
Ганна кажа, што гэта сітуацыя не паўплывала на ейную рэпутацыю, аднак заклікае быць уважлівымі да спробаў маніпуляцыі з боку прапаганды. А яшчэ не давяраць расейскім СМІ.
💬 «Я хачу ў Беларусь, але не ў турму, а на волю»
Мантас Даніелюс, які перадаваў інфармацыю прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай і быў за гэта асуджаны віленскім судом, прапанаваў свой абмен на «прыхільнікаў Ціханоўскай».
📍Чытайце болей на старонцы
👆Амаль 2,5 тысячы пілігрымаў з розных куткоў Беларусі. Як праходзіць Будслаўскі фэст-2025?
4 і 5 ліпеня ў Беларусі праходзіць традыцыйная ўрачыстасць – Будслаўскі фэст. Сёлета ўрачыстасць адбываецца пад дэвізам «Міласэрнасць Божая – давяраем Табе».
Паводле шматгадовай традыцыі, на Будслаўскі фэст ідуць пілігрымкі з розных куткоў Беларусі. Першымі сёлета прыйшлі вернікі з Ліды яшчэ апоўдні ў пятніцу – яны ішлі 9 дзён і пераадолелі каля 250 кіламетраў. За імі прыйшлі пілігрымкі з Маладзечна, Смаргоні, Баранавічаў, Глыбокага і іншых гарадоў.
Агульная колькасць пілігрымаў склала сёлета 2484 чалавекі. Самая далёкая пілігрымка – з Баранавічаў. Паломнікі прайшлі 293 км за дзевяць дзён. А самая вялікая па колькасці паломнікаў – з Маладзечна – у ёй удзельнічалі 363 асобы.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Больш за 1700 людзей пераследаваліся ў Беларусі з палітычных матываў з пачатку гэтага года
🔻Мужчына, які напаў на Паўла Латушку ў Варшаве, будзе дэпартаваны
🔻Латвія і Літва не плануюць здымаць санкцыі з беларускага калію
🔻Падчас перамоваў з Зяленскім Трамп паабяцаў падтрымаць Украіну сродкамі супрацьпаветранай абароны
🔻Гамельчукі паскардзіліся на попел ад салюту на праўладным Дні незалежнасці
🔻Хлопец зламаў хрыбетнік, скокнуўшы ў Беразіну
🔻У Бераставіцкім раёне ў ДТЗ загінулі дзве асобы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
📷 Як і заўсёды па нядзелях – прапануем вам падборку галоўных кадраў тыдня
Пратэсты супраць Вучыча ў Сербіі, лясныя пажары на Крыце, незвычайная спёка ў Іспаніі ды пахаванне Дыёгу Жоты.
🔍 Глядзіце таксама на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Колькасць нованароджаных дзяцей у Менску за 5 гадоў крытычна скарацілася
🔻На Купаллі ў Александрыі Лукашэнку суправаджала новая 27-гадовая фаварытка
🔻Гайдукевіч заклікаў беларусаў замежжа нападаць на лідараў дэмсілаў
🔻Лось стаўся прычынаю смяротнага ДТЗ на Меншчыне
🔻У Турцыі затрымалі адразу некалькі мэраў вялікіх гарадоў. Усе яны былі ў апазіцыі Эрдагану
🔻Трамп страчвае ўпэўненасць у тым, што зможа спыніць вайну ва Украіне
🔻12-гадовы хлопчык патануў каля Рэчыцы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😨 Сталі вядомыя падрабязнасці загібелі 5-гадовага хлопчыка ў Астраўцы
Трагедыя здарылася тыдзень таму. Паводле адной з версіяў, скокнуць у калодзеж маленькаму Захару загадаў іншы хлопец. Аднак дзядуля загінулага дзіцяці не верыць у гэта.
📍Чытайце падрабязней
💬 «З аднаго боку, ён падкрэслівае незалежнасць, а з другога боку звяртаецца да савецкага мінулага, дзе, вядома, ніякай незалежнасці Беларусі не было прадугледжана»
Гісторык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў «Белсату» учорашні «плач» Лукашэнкі па Савецкім саюзе. На адкрыцці музею Славы Магілёўшчыны самаабвешчаны паскардзіўся, што на постсавецкай прасторы, акрамя Расеі ды Беларусі, няма больш зацікаўленых у новай інтэграцыі.
📍Чытайце каментар эксперта па спасылцы
У Тэхасе праз паводку ўжо загінулі больш за 50 чалавек
Вялікая колькасць ахвяр – дзеці з хрысціянскага лагера, які знаходзіўся на беразе ракі Гуадалупе.
З-за моцных ліўняў у Дзень незалежнасці ўзровень вады ў рацэ рэзка падняўся, што і стала прычынай трагедыі. Праводзіцца маштабная пошукава-выратавальная аперацыя. Эвакуявана не менш за 237 чалавек.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як прайшоў Будслаўскі фэст – 2025?
2,5 тысячы пілігрымаў з розных куткоў Беларусі, сотні кіламетраў пешшу і начная працэсія. Пачытайце, як прайшлі традыцыйныя ўрачыстасці ў Будславе (праз VPN).
🔺 Беларусу, які напаў на Паўла Латушку, пагражае дэпартацыя
У Польшчы распачата расследаванне аб нападзе на беларускага палітыка. Што вядома па справе – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Што рабіць, каб адпачынак на вадзе быў бяспечны?
Толькі за содні ў Беларусі патанулі 3 асобы, а з пачатку года – больш як сто. Часцей за ўсё людзі гінуць праз неасцярожнасць. Што варта ведаць дзеля сваёй бяспекі – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
🥰 Ва ўсіх гарадах славутасці – будынкі ды помнікі, а ў Бярозе... нутрыя
Паглядзіце, якая мілая жывёліна пасялілася ў горадзе!
🇸🇪 «Швецыя і грамадства тут паказалі мне, што я магу жыць шчасліва»
Гарадзенец Мікалай прыехаў у Швецыю 9 гадоў таму. За гэты час ён прайшоў праз шмат чаго, каб дасягнуць поспеху «з нізоў».
▶️ Глядзіце ў новым выданні «Віду на жыхарства» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
📍За данаты пакаралі чарговага айцішніка – раней ён быў мадэратарам пратэставага чату Новай Баравой
Пра прысуд 37-гадоваму Андрэю Загорскаму даведалася @nashaniva.
Загорскага, які працаваў у EPAM, першы раз затрымалі яшчэ ў 2021-м годзе. Тады ў яго дома знайшлі паўтары тысячы улётак і сканфіскавалі тэлефон. Высветлілася, што ён мадэраваў чат «Новая Баравая 98%».
Напрыканцы 2024-га альбо на пачатку 2025-га года Андрэя зноў затрымалі і гэтым разам змясцілі ў СІЗА. Ці пражываў ён у Беларусі ў прамежку паміж першым і другім затрыманнямі, няясна.
Журналістам @nashaniva стала вядома, што айцішніка судзілі паводле двух артыкулаў: «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Дакладны прысуд невядомы, аднак яму пагражала ад 2-х да 8-мі гадоў калоніі.
🖼 Ідэальная рэч для аматараў LEGO і тых, хто ў дзяцінстве любіў разглядаць дыван на сцяне перад сном
Мастак стварае з LEGO неверагодна рэалістычныя дываны.
Як вам?
🤩 Так выглядаюць маланкі ў верхніх пластах атмасферы
Астранаўтка NASA Ніколь Аерс апублікавала гэтыя кадры ў сацсетцы X. Навукоўцы называюць такую з’яву «спрайтам».
Расказваем пра спрайты і паказваем іх у нашых «картках» ☝️
☝️Прадстаўнікі дэмсілаў сустрэліся з кіраўніком польскага Упраўлення ў справах замежнікаў
Томаш Цытрыновіч запэўніў Паўла Латушку і Ганну Маціеўскую, што Польшча працягне спрашчаць легалізацыю для беларусаў (асабліва для тых, што з'ехалі з палітычных прычынаў).
Таксама плануюць скараціць тэрміны чакання выдачы ВНЖ – з гэтай мэтаю ўжо ўводзяцца новыя электронныя сістэмы.
📍Чытайце болей вось тут
🤯 Ого, вось гэта сапраўдная старажытнасць!
Паглядзіце, што знайшлі ў Перу ☝🏻
💬 «Лукашэнка ў чарговы раз апынуўся ў такой пастцы, калі любы крок можна азначаць не толькі страту ўлады, але і страту жыцця»
❓Чаму самаабвешчаны кіраўнік Беларусі вызваліў Сяргея Ціханоўскага, але не спыняе рэпрэсіі цалкам?
❓Ці можа Лукашэнка чакаць «падвоху» ад пракрамлёўскай «пятай калоны» з сілавога блоку?
❓Ціханоўскі мае нейкі канкрэтны план барацьбы з Лукашэнкам?
👀 Новае выданне праграмы «Карані праблемаў» ужо чакае вашых праглядаў!