БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner boosty.to/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel
#фотабсср
Паштоўка ўсесаюзнага выдавецтва "ИЗОГИЗ" з выявай дзяцей рабочых-палякаў з плакатам на першамайскай дэманстрацыі ў Менску 1931 года.
У працяг тэмы нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі часоў вайны - адзін добры чалавек зрабіў слой для гугл-карт, на якім сабраны спасылкі на 2000 аэрафотаздымкаў, даступных зараз на сайце Нацыянальнага архіва ЗША, з прывязкай да мясцовасці, дзе яны зроблены:
https://www.google.com/maps/d/u/0/viewer?mid=1MKCYd-NmWAZVO0bbtutYNVwlSJ-Dqzw&ll=53.773259787134435%2C28.427365039192452&z=7
#рэчыбсср
Вокладка адрыўнога календара на 1930 год (фота М.Нікалаеў).
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська у чарговым артыкуле да 100-годдзя з часу заснавання шахматна-шашачнай секцыі Беларусі распавядае, пра што ўдалося даведацца з дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь другой паловы 1920-х — пачатку 1930-х гадоў:
https://telegra.ph/Da-100-goddzya-shahmatna-shashachnaj-sekcy%D1%96-Belarus%D1%96-pa-matehryyalah-Nacyyanalnaga-arh%D1%96va-Rehspubl%D1%96k%D1%96-Belarus-02-25
Збылося! Нацыянальны архіў ЗША пачаў выкладаць у вольны доступ нямецкія аэрафотаздымкі тэрыторыі Беларусі 1939-1945 гадоў (спасылка на каталог). Канешне, пакуль у доступе ёсць далёка не ўсё з той вялічэзнай калекцыі аэрафота тэрыторыі СССР, што трапіла ў ЗША пасля завяршэння вайны і доўгі час была засакрэчана, бо выкарыстоўвалася амерыканцамі ў шпіёнскіх мэтах. Напрыклад, па Маладзечна, па якім я раней заказываў шмат здымкаў, на сайце архіва выкладзена толькі адна серыя аэрафота 1942 года (фота 2), хаця ў самім архіве такіх серый як мінімум 15 за 1941-44 гады. Таксама па Беларусі там можна знайсці аэрафотаздымкі з Брэсцкай (фота 3 - Брэст у жніўні 1939) і Мінскай (фота 4 - Барысаў) абласцей і трохі з Гродзенскай, спадзяюся, што спіс выкладзеных здымкаў будзе папаўняцца. Самі фотаздымкі выкладаюцца ў адрозненні 3800х3800рх, што ў разы меней, чым калі заказываеш здымак наўпрост з архіва (тады дасылаюць файлы 14500х14500рх), але такога памера цалкам дастаткова каб вывучаць гісторыю заснятай мясцовасці.
Читать полностью…#звязда
Перадавіца газеты "Зьвязда" у Дзень Чырвонай арміі 23 лютага 1928 года.
#кнігібсср
Вокладка і некалькі ілюстрацый з брашуры "Павільён "Беларуская ССР". Пуцевадзіцель", выдадзенай у 1940 годзе ў Маскве.
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Заметка пра чарговы малавядомы аб'ект міжваеннай архітэктуры Менска - менскі мясакамбінат. Ён знаходзіўся на рагу сучасных вуліц Маякоўскага і Аранскай цераз дарогу ад Чэрвеньскага рынка (цяпер на яго месца пашырана дарожная развязка). Нядаўна адмін канала "Красивое из Минска" знайшоў у архіве Мінскай вобласці праект гэтага мясакамбіната 1929 года. Будынак быў завершаны ў 1931 годзе.
На жаль, мясакамбінат амаль не трапляў на старыя фотаздымкі, даваенных фота зусім няма. Першая яго выява ёсць часоў нямецкай акупацыі (на каляровым фота можна бачыць прыём, характэрны для міжваеннай менскай архітэктуры - розная афарбоўка для сцен і для прасценкаў паміж вокнамі). На пасляваенных фота будынак прысутнічае альбо на дальнім плане, альбо на фоне. Здымка, дзе б мясакамбінат быў бачны цалкам, пакуль не знайшлося.
Знесены будынак быў напрыканцы 1980-х.
#маладыараты
Вокладка часопіса "Малады араты" №4 1925 года.
#фотабсср
На днях удалося набыць на аўкцыёне ўнікальны лот - набор паштовак пачатку 1930-х складзеных у брашуру з выявамі будаўніцтва Беларускай ДРЭС ў Арэхаўску Віцебскай вобласці. Такога выдання я раней ніколі не бачыў і не знайшоў у зборах беларускіх бібліятэк. Калі набор прыйдзе - я яго адсканую і выкладу на канале "Беларускі піонэр".
Калі вы жадаеце падтрымаць гэты і наступныя набыткі, то можаце падпісацца на канал "Беларускі піонэр" на платформах Patreon ці Boosty.
Разам з каналам @poshtabel зрабілі чарговы агляд міжваенных паштовак, гэтым разам звязаных з Гомелем.
Зручней чытаць артыкул з кампутара, бо выявы паштовак адчыняюцца ў поўным памеры:
poshtabel/jRZL7hhWB6l" rel="nofollow">https://teletype.in/@poshtabel/jRZL7hhWB6l
#кінахронікабсср
Кадры візіту ў Менск старшыні ЦВК СССР Міхаіла Калініна. Візіт адбываўся ў дні святкавання 15-годдзя вызвалення Беларусі ад белапалякаў 11 ліпеня 1935 года. Да гэтага святкавання было прымеркавана і ўручэнне БССР ордэна Леніна, які Калінін прывез з Масквы.
На кадрах кінахронікі можна пабачыць святочны праезд госця ў картэжы па вуліцах горада, а таксама парад фізкультурнікаў перад Домам Урада.
Крыніца: БДАКФФД (сайт "Дакументальны летапіс Беларусі").
#беларускаяработніца
Нерэалізаваны праект будынка Палаца Саветаў у Маскве на вокладцы часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №8 1940 года.
#архітэктурабсср
Унікальныя здымкі галоўнага і дваравога фасадаў будынка інтэрната Інстытута народнай гаспадаркі (наргаса) у Мінску знайшоў аўтар канала "Красивое из Минска" у архіве НАРБ (ф.845, воп.1, спр.235) у альбоме з фотаздымкамі разбуранага Мінска, зробленымі пасля вызвалення сталіцы ў 1944 годзе.
Сам інтэрнат быў пабудаваны напрыканцы 1930-х паводле праекта Аляксандра Воінава (можна пабачыць паралелі з ягоным жа будынкам гасцініцы "Беларусь" на Кірава) і месціўся на рагу цяперашніх праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (на месцы дома з крамай "Акіян").
Як бачна на фота, будынак моцна пацярпеў ад бамбёжак, ад яго фактычна засталіся толькі фасадныя сцены і таму было прынята рашэнне аб яго дэмантажы.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь віншуе калектыў Бярэзінскага біясфернага запаведніка са 100-гадовым юбілеем!
Стварэнне 30 студзеня 1925 года Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніка - важная веха ў гісторыі нашай краіны. Дзейнасць найстарэйшага беларускага запаведніка - неацэнны ўклад у захаванне і адраджэнне прыроды роднага краю. Зберажэнне і аднаўленне знікаючых відаў, занесеных у Чырвоную кнігу, дазволіла не страціць біяразнастайнасць, уласцівую Беларусі.
Бярэзінскі запаведнік заслужана мае вялізны міжнародны аўтарытэт. На яго базе адбыўся Першы Міжнародны кангрэс па біясферных рэзерватах, арганізаваны ЮНЕСКА, Праграмай ААН па навакольным асяроддзі, Сельскагаспадарчай і Харчовай арганізацыі ААН і Міжнародным саюзам аховы прыроды. З 1995 года запаведнік рэгулярна ўзнагароджваўся Еўрапейскім дыпломам за паспяховую працу па захаванні біяразнастайнасці і прыродных комплексаў.
Жадаем вам росквіту і далейшых поспехаў у вашай высакароднай справе!
#звязда
Праблемы з вадаправоднай вадой ў Менску 1920-х - размова з дырэктарам Эльвода (у тыя часы так называлася першая гарадская электрастанцыя, якая знаходзілася ў раёне дзе зараз цырк і якая акрамя выпрацоўкі электраэнэргіі была яшчэ і насоснай станцыяй для гарадскога вадаправода, таму і называлася так скарочана ад словаў "электрычнасць" і "вада") з газеты "Звезда" №143 1927 года.
#фотабсср
Нядаўняя пакупка на аўкцыёне - фотаздымак кампаніі людзей на беразе Свіслачы ў Менску 1935 года (спасылка на фота у добрай якасці). Што за мост выяўлены на фоне дакладна вызначыць не ўдалося, але ёсць падазрэнні, што гэта мост на Першамайскай вуліцы (раней меў назву Вясёлы мост) у раёне парка Горкага.
У працяг тэмы нямецкіх аэрафотаздымкаў часоў Другой Сусветнай вайны, выкладзеных на сайце Нацыянальнага архіва ЗША. Ёсць там адна ўнікальная серыя - здлымкі зробленыя з невялікай вышыні падчас палёта над чыгуначнай лініяй Маладзечна-Смаргонь у жніўні 1942 года (фота 1). Раней я заказываў з гэтай серыі некалькі здымкаў Маладзечна, але ўсю серыю заказаць не мог, бо было дорага, цяпер жа 101 здымак з гэтай серыі даступны на сайце архіва (для зручнасці я іх спампаваў і выклаў у асобнай тэчцы на Яндэкс-дыск - спасылка тут).
На здымках можна пабачыць амаль 40 км чыгуначнага пуці і наваколляў чыгункі, чыгуначныя станцыі Маладзечна (фота 2), Пруды, Залессе (фота 3) і Смаргонь (фота 4), вёскі Насілава, Дамашы, Запалякі, Зазкавічы і інш. Пры набліжэнні да Смаргоні і каля самой станцыі Смаргонь на палях каля чыгункі можна пабачыць сляды ад акопаў і ўмацаванняў часоў Першай Сусветнай вайны - праз Смаргонь тады праходзіла лінія фронту.
СМАК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАЧАТКУ 1930-х. (аружжа, майстар і інш.) Білет на права паляваньня. Крупскае раёнае таврыства. 1931 г. #СмакБеларускайМовы #дакументы #крупкі #паляванне #аружжа
Читать полностью…#беларускіпіонэр
Першая старонка часопіса "Беларускі піонэр" №3 1928, прысвечанага святкаванню 10-годдзя Чырвонай арміі ў лютым 1928 года.
#савецкаябеларусь
Перадавіца газеты "Савецкая Беларусь" у Дзень Чырвонай арміі 23 лютага 1928 года.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №3 1925 года.
#архітэктурабсср
Пабудаваны па праекце Георгія Лаўрова корпус інтэрната Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці, фота 1935 года.
Крыніца: https://pastvu.com/p/184834
#публікуеццаўпершыню #фотабсср
Новыя знаходкі ў Расійскім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў - два здымкі фатографа Віктара Цёміна, зробленыя ў мястэчку Краснае пад Маладзечнам падчас Вызвольнага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (да таго часу знаходзілася ў складзе Польшчы) у верасні 1939 года.
Калі аб'яднаць гэтыя кадры з іншымі здымкамі Цёміна, якія я ўжо замаўляў у Дзярархіве РФ, то можа атрымацца амаль поўная панарама былой Рынкавай плошчы Краснага (цяпер гэта плошча без назвы на перакрыжаванні вуліц Савецкай і 1 Мая, на якой стаіць помнік-танк Т-34).
Крыніца: РДАКФФД 0-357446а, 0-357446б.
#фотабсср
Дэпутаты Мінскага гарсавета на выбарчым участку, 1934 год.
Крыніца: БДАКФФД. 0-018502.
Дарэчы, судзячы па тым, як цёпла апранутыя "усесаюзны стараста" і жыхары горада, якія сустракалі яго на вуліцах Менска (фізкультурнікаў да ўліку не бярэм - ім прыйшлося ісці на парад у лёгкай фізкультурнай форме) - ліпень ў 1935 годзе быў даволі халодны.
І сапраўды, у тых даведніках, што ўдалося знайсці ў інтэрнэце, выявілася, што сярэднямесячная тэмпература ў Менску ў ліпені 1935 года складала +14.5 ℃, пры гэтым сярэдняя тэмпература ліпеня ў 1936-м была + 21.7 ℃, а ў 1934-м - +18.6 ℃ (да прыкладу, ліпень 2024 меў сярэднюю тэмпературу +20.2 ℃). Мала таго, згодна з гэтымі ж даведнікамі ліпень 1935 года з яго сярэдняй тэмпературай ў +14.5 ℃ лічыцца самым халодным ліпенем за ўсю гісторыю назіранняў за надвор'ем у Беларусі.
Да таго ж, на ліпень 1935 прыпадае два рэкорды мінімальнай тэмпературы ў Менску, якія не пабітыя і на сёння: 7 ліпеня 1935 - было усяго +6.1 ℃, 14 ліпеня 1935 +6.7 ℃.
#архітэктурабсср
Нарэшце знайшлася фотка ў добрай якасці галоўнага ўваходу на Усебеларускі стадыён у Менску 1930-х гадоў.
Гэты стадыён знаходзіўся ў раёне палаца воднага спорта на вул.Сурганава, да нашага часу не захаваўся. Ён быў адчынены ў дзень святкавання 10-годдзя вызвалення Беларусі ад "белапалякаў" 11 ліпеня 1930 года.
Крыніца: БДАКФФД.
#беларускіпіонэр
Міхаіл Фрунзэ з дзецьмі на вокладцы часопіса "Беларускі піонэр", Менск, 1925 год.
#звязда
Абвалы старых дамоў даволі частая з'ява ў міжваенным Менску. Будынкі, за якімі не сачылі дзесяцігоддзямі і якія да таго ж знаходзіліся ў зоне пастаянных падтапленняў з боку Свіслачы (а разлівацца Свіслач перастала толькі пасля пабудовы Заслаўскага вадасховішча пасля вайны) - хутка гублялі трываласць і разбураліся.
Пра адзін з такіх выпадкаў пісала газета "Звезда" №139 у 1927 годзе. Разваліўся дом, які знаходзіўся непасрэдна на менскім замчышчы (сучасны раён пл.8 сакавіка) на рагу вуліц Замкавай і Нова-Мясніцка (гэтая тапаніміка не захавалася). Хутчхэй за ўсё гэта быў дом, на месцы, дзе на нямецкім аэрафотаздымку 1941 года знаходзілася пустка.
#маладыараты
Вокладка часопіса сялянскай моладзі "Малады араты" №3 1925 года з партрэтам старшыні ЦВК БССР Аляксандра Чарвякова.