БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner boosty.to/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel
#архітэктурабсср
Унікальныя здымкі галоўнага і дваравога фасадаў будынка інтэрната Інстытута народнай гаспадаркі (наргаса) у Мінску знайшоў аўтар канала "Красивое из Минска" у архіве НАРБ (ф.845, воп.1, спр.235) у альбоме з фотаздымкамі разбуранага Мінска, зробленымі пасля вызвалення сталіцы ў 1944 годзе.
Сам інтэрнат быў пабудаваны напрыканцы 1930-х паводле праекта Аляксандра Воінава (можна пабачыць паралелі з ягоным жа будынкам гасцініцы "Беларусь" на Кірава) і месціўся на рагу цяперашніх праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (на месцы дома з крамай "Акіян").
Як бачна на фота, будынак моцна пацярпеў ад бамбёжак, ад яго фактычна засталіся толькі фасадныя сцены і таму было прынята рашэнне аб яго дэмантажы.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь віншуе калектыў Бярэзінскага біясфернага запаведніка са 100-гадовым юбілеем!
Стварэнне 30 студзеня 1925 года Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніка - важная веха ў гісторыі нашай краіны. Дзейнасць найстарэйшага беларускага запаведніка - неацэнны ўклад у захаванне і адраджэнне прыроды роднага краю. Зберажэнне і аднаўленне знікаючых відаў, занесеных у Чырвоную кнігу, дазволіла не страціць біяразнастайнасць, уласцівую Беларусі.
Бярэзінскі запаведнік заслужана мае вялізны міжнародны аўтарытэт. На яго базе адбыўся Першы Міжнародны кангрэс па біясферных рэзерватах, арганізаваны ЮНЕСКА, Праграмай ААН па навакольным асяроддзі, Сельскагаспадарчай і Харчовай арганізацыі ААН і Міжнародным саюзам аховы прыроды. З 1995 года запаведнік рэгулярна ўзнагароджваўся Еўрапейскім дыпломам за паспяховую працу па захаванні біяразнастайнасці і прыродных комплексаў.
Жадаем вам росквіту і далейшых поспехаў у вашай высакароднай справе!
#фотабсср
Бялынічы (фота 1), Княжыцы (фота 2), Магілёў (фота 3-5), Пустынкі (фота 6), Мсціслаў (фота 7), Фашчаўка (фота 8), Крычаў (фота 9) і Шклоў (фота 10) на фотаздымках 1939 года, зробленых падчас экспедыцыі Камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны БССР на чале з мастацтвазнаўцам Аляксеем Вінэрам.
Крыніца: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (частка 1 і частка 2).
#паляўнічыбеларусі
Вокладка першага нумара часопіса "Паляўнічы Беларусі" №1 за красавік 1927 года (фота М.Нікалаеў).
🎥Сёння мы адзначаем 140-годдзе з дня нараджэння заснавальніка беларускага ігравога кінематографа, выдатнага рэжысёра і сцэнарыста Юрыя Віктаравіча Тарыча!
🎬Адзін з самых значных савецкіх рэжысёраў першай паловы XX стагоддзя, гэты таленавіты майстар кіно пакінуў глыбокі след у гісторыі айчыннага кінематографа, падарыўшы нам незабыўныя фільмы, якія да гэтага часу хвалююць сэрцы гледачоў.
🎬Яго фільмы, такія як першая беларуская мастацкая кінастужка «Лясная быль», а таксама «Адзінаццатае ліпеня», «Да заўтра», «Нянавісць», «Шлях карабля» і іншыя сталі важнай часткай нашай культурнай ідэнтычнасці.
🎬Юрый Тарыч не толькі ствараў унікальныя гісторыі на экране, але і натхняў новае пакаленне кінематаграфістаў. Яго працы адлюстроўваюць багатую гісторыю і культуру Беларусі, а таксама ўздымаюць важныя сацыяльныя пытанні.
🎬Да юбілею рэжысёра ў Музеі гісторыі беларускага кіно з 26 студзеня пачне працу часовая экспазіцыя «Юрый Тарыч – заснавальнік беларускага ігравога кінематографа».
#фотабсср
Паштовы аўтобус маркі "АМО" адпраўляецца па маршруце Мазыр-ст.Калінкавічы, 1929 год.
#звязда
Перадавіца газеты "Звязда" №18 1934 года ў дзень 10-й гадавіны з дня смерці Леніна.
#фотабсср
Трохі крыпаты ад Беларускага медыцынскага інстытута 1930-х: студэнты-медыкі фатаграфуюцца ў празектарскай на фоне трупа.
#рэчыбсср
Марка таварыства "Осоавіяхім" прысвечаная "Дню дырыжабля" у БССР, які судзячы па даце на марцы, адзначаўся 20 студзеня 1931 года - роўна 94 гады таму (за выяву дзякуй каналу @poshtabel).
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Пабудова аўтомобіля" прафесара Чудакова, Менск, 1933 год (фота М.Нікалаеў).
#звязда
Працяг гісторыі пра забойства хлопцам ўсёй сваёй сям'і дзеля жаніцьбы. Газета "Звезда" №139 1927 года.
#людзібсср
Артыкулы з украінскага часопіса "Всесвіт" №11 і №13 1928 года пра візіт беларускіх пісьменнікаў Цішкі Гартнага, Якуба Коласа, Міхася Чарота, Міхася Зарэцкага і Янкі Купалы ў Харкаў у сакавіку 1928 года.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №1 1926 года.
#фотабсср
Артыкул пра Менск з украінскага часопіса "Всесвіт" №1 1934 года з фотаздымкамі Дома Урада, новага драўлянага крытага рынка, які знаходзіўся на вуліцы Свярдлова (згарэў у першыя дні вайны) і жылога дома з сучасным адрасам вул.Кірава 19.
Цікава, што назва сталіцы БССР - Менск, якая была афіцыйнай у беларускай мове да лета 1939 года ўжывалася ў тэксце артыкула і па-украінску.
#фотабсср
Вакзальны будынак на памежнай чыгуначнай станцыі Негарэлае на фота 1928 года з украінскага часопіса "Всесвіт", які выдаваўся ў тагачаснай сталіцы УССР Харкаве.
Злева на будынку можна пабачыць шыльду з назвай станцыі, напісанай на усіх 4-х дзяржаўных мовах БССР таго часу: беларускай, рускй, польскай і ідыш.
#звязда
Абвалы старых дамоў даволі частая з'ява ў міжваенным Менску. Будынкі, за якімі не сачылі дзесяцігоддзямі і якія да таго ж знаходзіліся ў зоне пастаянных падтапленняў з боку Свіслачы (а разлівацца Свіслач перастала толькі пасля пабудовы Заслаўскага вадасховішча пасля вайны) - хутка гублялі трываласць і разбураліся.
Пра адзін з такіх выпадкаў пісала газета "Звезда" №139 у 1927 годзе. Разваліўся дом, які знаходзіўся непасрэдна на менскім замчышчы (сучасны раён пл.8 сакавіка) на рагу вуліц Замкавай і Нова-Мясніцка (гэтая тапаніміка не захавалася). Хутчхэй за ўсё гэта быў дом, на месцы, дзе на нямецкім аэрафотаздымку 1941 года знаходзілася пустка.
#маладыараты
Вокладка часопіса сялянскай моладзі "Малады араты" №3 1925 года з партрэтам старшыні ЦВК БССР Аляксандра Чарвякова.
#кнігібсср
Вокладка і старонкі з кнігі "Слова аб палку ігаравым" з празаічным і верашаваным перакладамі ад Янкі Купалы, Менск, 1938 год.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#рэчыбсср
Пашпарты ССРБ выдадзеныя на адзін год Кацярыне і Івану Былінскім Мазырскай акруговай міліцыяй у 1923 годзе.
Крыніца: ГБУК "Тверской государственный объединённый музей".
Президиум Академии наук БССР в бывшем доходном доме Ивашкевича-Рудошанского Э. Л. (не сохранился, сейчас на этом месте находится управление БелЖД)
Угол Ленинской (Ленина) и Университетской (Кирова) улиц, 1930 г.
Из фонда РГАКФФД
#рэчыбсср
Памятны нагрудны знак у гонар завяршэння будаўніцтва чыгуначнай лініі Орша-Лепель у 1925 годзе.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён ay.by.
#звязда
90 гадоў таму 21 студзеня 1935 года ў Нью-Ёрку ў вядомым "Мэдысан сквер гардэне" адбыўся мітынг памяці Уладзіміра Леніна на 22 тысячы чалавек.
А вы кажаце інаўгурацыя)
#савецкаябеларусь
Сапраўды 20 снежня 1931 года быў абвешчаны "Днём дырыжабля у БССР" - гэтаму дню была прысвечана амаль цэлая старонка ў газеце "Савецкая Беларусь" №17 1931 года.
#кнігібсср
Вокладка пераклада на беларускую мову кнігі венгерскага пісьменніка-рэвалюцыянер Матэ Залка "Аповесьць аб вечным міры", Менск, 1931 год (фота М.Нікалаеў).
#плуг
100 гадоў таму ў студзені 1925 года ў Менску выйшаў першы нумар сельска-гаспадарчага часопіса "Плуг", рэдактарам каторага быў тагачасны наркам земляробства БССР Зміцер Прышчэпаў.
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №2 1929 года (фота М.Нікалаеў).
Иосиф Лангбард демонстрирует проект реконструкции театра оперы и балета в Минске, 1946
Театр, долгое строительство которого завершилось в 1939, значительно пострадал во время немецкой оккупации (хотя громада здания всё ещё высилась над округой): зрительный зал был разрушен бомбой, а интерьеры разграблены. Работа над реконструкцией началась сразу после освобождения в 1944, и уже в 1946 Лангбард, автор оригинального проекта, представил реконструированный, сохранивший во многом ощущение белой каменной массы, парящей над городом.
Фото архитектора – отсюда
#картыбсср
Праект першага ўзбуйнення БССР, які разглядаўся ў ЦВК СССР у снежні 1923 года. Праект быў узгоднены, але без Веліжскага, Невельскага і Себежскага паветаў Віцебскай губерні і без Рэчыцкага і Гомельскага паветаў Гомельскай губерні (яны былі далучаны да БССР у 1926 годзе). Першае узбуйненне БССР адбылося ў сакавіку 1924 года.
Крыніца: "Президентская библиотека имени Б.Н.Ельцина", дела Секретариата Президиума ЦИК СССР за 1923 г.: материалы Комиссии по изменению границ между РСФСР и БССР.
#фотабсср
Зімовы Менск на фота канца 1930-х гадоў.
#звязда
Перадавіца першага нумара газеты "Звязда" за 1935 год.