#звязда
Спіс мерапрыемстваў на святочныя дні 6-7 лістапада 1933 года ў Менску апублікаваны у газеце "Звязда" №246-7.
Звярніце ўвагу, што 7 лістапада ў дзень 16-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі былі афіцыйна адчынены Дом Урада і помнік Леніну перад ім. Менавіта ад гэтай даты зараз вядзецца адлік гісторыі будынка і таму ў гэтым 2023 годзе Дому Ўрада афіцыйна спаўняецца 90 гадоў.
З гэтай нагоды Нацыянальны архіў Беларусі арганізаваў выставу ў будынку Дома Ўрада з гістарычнымі дакументамі і планамі (пра гэта можна пачытаць на фб-старонцы архіва).
А на юцюб-старонцы Архіва кінафотафонадакументаў з'явіўся ролік пра Дом Урада з рэкімі кадрамі кінахронікі.
#фотабсср #рэчыбсср
Міжваенная паштоўка з відамі гомельскага палаца Румянцавых-Пасуевічаў, у якім у тыя гады размяшчаўся дзяржаўны музей імя Луначарскага.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся вычытаны варыянт перакладу на беларускую мову рамана Эрыха Марыі Рэмарка "На Заходнім фронце без перамен" (перакладчык - Хвядос Шынклер), выдадзены ў БССР у 1931 годзе.
Тэкст можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF.
Спасылка.
#звязда
Шапка святочнага нумара газеты "Звязда" №251 1938 года, прысвечанага 20-годдзю камсамола.
#фотабсср
Вялікая Савецкая вуліца ў вёсцы Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, 1930 год.
#савецкаябеларусь
Песня "Я заб'ю цябе лодачнік" (не ўсе зразумеюць, немногія ўзгадюць) аказваецца заснавана на рэальных падзеях - зацемка з газеты "Савецкая Беларусь" №149 1927 года.
Даследчык Віталь Аніська працягвае адкрываць невядомыя старонкі з гісторыі шашак у Беларусі. Гэтым разам можна пачытаць ягонае разгорнутае даследванне гісторыі сям'і Касперскіх - вядомых у міжваеннай БССР шахматыстаў і шашыстаў.
https://telegra.ph/Kaspersk%D1%96ya-syamya-10-18
Вялікі артыкул пра паштоўкі "СаюзФота" з выявамі Менска 1930-х гадоў, напісаны разам з аўтарам канала "Палявая Пошта" @poshtabel:
https://telegra.ph/Davaenny-Mensk-na-pashto%D1%9Ekah-Sayuzfota-10-08
#савецкаябеларусь
У гэты дзень 94 гады таму 13 кастрычніка 1929 года ў Менску быў адчынены трамвайны рух.
Зацемка з газеты "Савецкая Беларусь" №235 1929 года.
#фотабсср
Супрацоўнікі рабочай амбулаторыі Камароўскага раёна г.Менска на ганку. Шыльда амбулаторыі выканана на 4-х дзяржаўных мовах БССР - беларускай, рускай, польскай і ідыш. 1928 год.
#архітэктурабсср
Два варыянты праекта опернага тэатра ў Менску, створанага братамі Бархінымі для конкурса 1934 года (у тым конкурсе, як вядома, перамог праект Лангбарда).
Крыніца: archi.ru
#рэчыбсср
Атэстат на званне настаўніка сярэдняй школы Гладкага Іосіфа Адамавіча, выдадзены 21 чэрвеня 1940 года.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №16 1938 года.
#людзібсср
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська піша:
"На адну загадку ў гісторыі беларускіх шашак стала менш. На здымку - прызёр першых чемпіянатаў Мінска (1922) і Беларусі (1925) Вадзім Антонавіч Касперскі.
Раней былі вядомы толькі яго ініцыялы і больш нічога. Я меркаваў, што ён брат вядомага беларускага шахматыста Антона Касперскага, а аказалася, што сын. Фатаграфію сёння даслаў унук Вадзіма Касперскага, таксама Вадзім.
Вялікі дзякуй Алене Кароўчанка (тг-канал "ПОИСК ПРЕДКОВ"), якая прыслала шмат інфармацыі пра Касперскіх і дапамагла выйсці на нашчадкаў!"
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Праект рабочай сталоўкі ў Рэчыцы канца 1920-х гадоў (фота 1). Лічыцца, што аўтарам праекта быў гомельскі архітэктар Станіслаў Шабунеўску, да таго ж паводле гэтага ж праекта (толькі адлюстраванага па восі) у той жа час была пабудавана сталоўка Сельмаша ў Гомелі (фота 2). У наш час той будынак захаваўся ў моцна перабудаваным выглядзе.
У Рэчыцы ж сталоўка таксама была пабудавана, але да нашага часу ад яе не засталося і следу. На касмічных здымках "Гугла" за 2010 год (фота 3) яшчэ можна пабачыць скрынку былой сталоўкі на вуліцы 10 гадоў Кастрычніка (тапаніміка, дарэчы, таксама з эпохі 1920-х), на здымку ж 2012 года (фота 4) на яе месцы ужо акуратная пустка.
На жаль, здымкаў з зямлі той рэчыцкай сталоўкі знайсці не ўдалося.
#архітэктурабсср
Конкурсны варыянт праекта Дома Урада ў Менску ад архітэктара Іосіфа Лангбарда, які заняў 1-е месца, і ягоная версія перапрацаваная непасрэдна для будаўніцтва. Як гаварыцца, знайдзіце 10 адрозненняў.
Дарэчы, пра суаўтараў Лангбарда, ўзгаданых на першым малюнку - таксама ленінградскіх архітэктараў Якава Каварскага (1883-1973) і Рыгора Любарскага (1886-1942) - і іх унёсак у праект Дома Урада, у нас практычна нічога не вядома. Нават у кнізе архітэктара і гісторыка архітэктуры А.Воінава пра Дом Урада яны узгадваюцца толькі у подпісе да такой жа ілюстрацыі.
#савецкаябеларусь
Зацемка пра экспарт беларускіх кінастужак вытворчасці "Белдзяржкіно" ў заходнія краіны, газета "Савецкая Беларусь" №251 1928 года.
#беларускаяработніца
Рэкламны скетч пра парфюмерную прадукцыю маркі ТэЖэ з часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі", 1937 год.
#беларускіпіонэр
Фрунзэ і дзеці на вокладцы часопіса "Беларускі піонэр" №11 1925 года.
#чырвонаябеларусь #фотабсср
Невялікі фотарэпартаж з 4-га розыгрышу ўсесаюзнай латарэі Авіяхіму ў Менску з часопіса "Чырвоная Беларусь" №9 1930 года.
#звязда
Стаўце лайк, хто таксама з першага разу неправільна прачытаў слова "інтэрнат")
Цытата з артыкула "У Полацку скажаюць ленінскую нацпалітыку" з газеты "Звязда" №27 1935 года.
Другая скрынка калісьці змяшчала цукеркі фабрыкі «Камунарка». Крыху гісторыі: ў Мінску на Захар’еўскай вуліцы з 1905 года працавала кавярня Георгія Рачкоўскага, на яе аснове ў 1926 годзе была арганізавана Першая беларуская кандытарская фабрыка, якая ў 1929 годзе атрымала назву «Камунарка». На той момант праца на фабрыцы па сутнасці і ў маштабах мала чым адрознівалася ад свайго дарэвалюцыйнага продка: вытворчасць была ручная. У 1931 годзе ў Ляхаўцы адкрыўся новы механізаваны цэх «Камунаркі», і з гэтага моманту мы можам адлічваць нараджэнне звыклага для нас буйнога прадпрыемства . У новым цэху за адну змену магло працаваць 500 рабочых.
Гэтая скрынка – найстарэйшая з нашай калекцыі ўпакоўкі фабрыкі «Камунарка». Бляшанка адносіцца да 1930-х гадоў, і на ёй можна ўбачыць адзін з ранейшых варыянтаў лагатыпу фабрыкі. Гэта быў той час, калі бляшанкі для цукерак трэба было імпартаваць, а вырабляліся яны ў Адэсе на Заводзе імя Калініна.
#мінскіярэчы
Новыя архіўныя знаходкі даследчыка гісторыі шашак у Беларусі Віталя Аніські:
"Cабраў у артыкуле невядомую раней інфармацыю, знойдзеную ў Нацыянальным архіве, пра вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1937-1941 гадах ураджэнца Бабруйска Веніяміна Гарадзецкага - чэмпіёна СССР па рускіх шашках 1961 года."
https://telegra.ph/Vuchoba-Ven%D1%96yam%D1%96na-Garadzeckaga-%D1%9E-Beldzyarzhun%D1%96vers%D1%96tehce-1937-1941-10-08
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Мала хто ведае, што адзін з самых вялікіх даваенных жылых дамоў Мінска - так званы "дом гарсавета" архітэктара Герасіма Якушкі - мог быць яшчэ большым.
120-кватэрны дом па сучасным адрасе пр.Незалежнасці, 43, які быў завершаны ў 1936-37 гадах - гэта была толькі першая чарга будаўніцтва. Паводле агульнага праекта будынак павінны быў падаўжацца ў бок перакрыжавання з праспектам Машэрава і на рагу вуліц павінна была стаяць высотная частка дома.
Ілюстрацыі:
1-2. Праект дома з фонда арх.Н.Макляцовай - БДАНТД.
3. "Дом гарсавета" на фота 1940 года - НАРБ.
4. Будынак (справа) і наваколлі ў першыя дні нямецкай акупацыі - ліпень 1941 года.
5. Дом у першыя пасляваенныя гады - БДАНТД.
6. Сучасны стан.
#архітэктурабсср
Навіна пра хуткаснае (за 23 рабочых дні) будаўніцтва цаглянага двухпавярховіка ў Гомелі з усесаюзнай "Строительной газеты" №41 ад 22 мая 1939 года.
Тут цікава яшчэ тое, кім прыходзіцца ўзгаданы інжынер Ф.Якушка тагачаснаму галоўнаму архітэктару Мінска Герасіму Якушке (ці яны проста аднафамільцы).
UPD. Ларчык проста адкрываецца - вікіпедыя піша, што ў Герасіма Якушкі быў брат Піліп (Филипп у рускім напісанні імя), які таксама вучыўся на архітэктара і быў будаўніком.
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду міжваеннага жылога дома на вуліцы Кірава, 28 у Гомелі, пабудовы прыкладна канца 1920-х, пачатку 1930-х:
1. Фота 1940 года з партыйнага архіва НАРБ.
2. Фота канца 1940-х з асабістага фонда арх.Наталлі Макляцовай ў БДАНТД.
3-4. Фота Яўгена Марозава 2002 года.
4. Фота аўтара 2013 года.