Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША
У інтэрв'ю @dw_belarus нядаўна вызвалены былы палітзняволены Юрась Зянковіч даволі падрабязна расказаў, як паэтапна ішоў працэс ягонага вызвалення.
https://nashaniva.com/367428
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367428
Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая
Яе нібыта будуць раздаваць валанцёры на святкаванні Дня перамогі. Але гэта, вядома, фэйк.
https://nashaniva.com/367418
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367418
ВІДЭАНАВІНЫ: Нечаканы крок Лукашэнкі: што адбываецца / Новыя факты пра загадкавае знікненне вядомай беларускі
Лукашэнка адчытаў сваіх чыноўнікаў, паскардзіўся на моладзь і апазіцыю, а таксама паабяцаў вялікія праблемы. Таямнічае знікненне вядомай беларускі: новыя падрабязнасці. Указ і намёкі Лукашэнкі: гандаль працягваецца. Куды ўлады пераселяць беларусаў: прэм’ер-міністр Турчын кажа, што падрыхтоўка ўжо пачалася. Незвычайная гісторыя ад беларускага бізнэсмена. Беларусь паставіла нечаканы рэкорд. Выпадковая знаходка прынясе вялікія грошы.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=Uw4QU1-ylNU
КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы
Камітэт дзяржаўнага кантролю узяўся правяраць, і ці ёсць айчынная бульба ў гандлёвых сетках, і колькі яна каштуе.
https://nashaniva.com/367423
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367423
«15 медных шчытоў у гонар рэспублік СССР». Як выглядае кінатэатр «Масква» пасля рэканструкцыі
Сталічны кінатэатр рамантавалі паўтара года. Знешні выгляд вырашылі не мяняць.
https://nashaniva.com/367405
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367405
Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?
Даляр прадаюць па 3 рублі, хоць яшчэ ў пачатку года яго курс набліжаўся да 3,5. Што адбываецца з валютай?
https://nashaniva.com/367304
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367304
ЗША скарачаюць адставанне ад Кітая ў гіпергукавой гонцы
З дапамогай стартапаў Пентагон упершыню за больш як 50 гадоў здзейсніў паспяховыя палёты беспілотніка, які развівае хуткасць, у пяць разоў большую за хуткасць гуку.
https://nashaniva.com/367331
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367331
«Апошнімі дзецьмі, якіх блаславіў Папа Францішак, былі мае». Беларускі бізнэсовец распавёў, як хрысціў сыноў у Ватыкане
У пачатку красавіка заснавальнік сеткі клінік «Новы зрок» Алег Каўрыгін, якога ў Беларусі асудзілі па палітычна матываванай справе, вырашыў ахрысціць сваіх сыноў Ота і Лявона. Паколькі жонка і дзеці прадпрымальніка жывуць на Мальце, у каталіцкім асяроддзі, ён вырашыў, што тыя прымуць каталіцызм. У сям’і з’явілася ідэя даведацца ў Папы Францішка, ці можа ён ахрысціць хлопчыкаў. 10 красавіка, за 11 дзён да сваёй смерці, пантыфік даў згоду, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/367386
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367386
Па БТ паказалі інтэрв'ю з чарговым зняволеным палякам — Ежы Жывалеўскім
Тэлеканал «Першы інфармацыйны», як і было раней анансавана, паказаў інтэрв’ю з яшчэ адным зняволеным у беларускай турме грамадзянінам Польшчы. Гэтым разам у эфіры з'явіўся Ежы Жывалеўскі, якога ў 2023 годзе асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за шпіянаж.
https://nashaniva.com/367398
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367398
Побач з Нацбанкам выстраілася вялікая чарга. Хтосьці нават стаяў усю ноч
Нацбанк сёння прэзентаваў юбілейныя банкноты і манеты з нагоды 80-годдзя Перамогі. Гэта выклікала ажыятаж.
https://nashaniva.com/367384
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367384
Украіна атакавала арсенал далёка за Масквою, ідзе эвакуацыя жыхароў
100-ы арсенал Мінабароны Расіі размешчаны каля горада Нея Кастрамской вобласці.
https://nashaniva.com/367385
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367385
У Астане падчас рэпетыцыі парада дрон загадаў дзяўчыне адысці ад акна
https://nashaniva.com/367379
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367379
У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю
Не загружаюцца банкаўскія праграмы, нельга скарыстацца каршэрынгам ці расплаціцца картай у кавярні.
https://nashaniva.com/367371
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367371
Ваяваць за Расію пайшоў былы палітвязень з Гомеля. У Беларусі ён у спісе «тэрарыстаў»
У спісе беларусаў, якія пайшлі наймітамі ў расійскую армію, ёсць Аляксандр Вітухноўскі. Яго судзілі па трох палітычных артыкулах, пiша @flagshtok.
https://nashaniva.com/367355
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367355
Праз атаку беспілотнікаў хаос не толькі ў маскоўскіх аэрапортах, але і ў Санкт-Пецярбургу, куды перанакіроўвалі маскоўскія рэйсы
У выніку ў Пулкаве — заторы і затрымкі, аэрапорт перапоўнены, рэйсы масава не вылятаюць, пасажыраў не выпускаюць з самалётаў, не хапае трапаў і транспарту для дастаўкі да тэрмінала.
Пасажыры паведамляюць, што шмат гадзін вымушаныя заставацца ў самалётах пасля прызямлення.
На відэа — вядомы расійскі праўладны спявак Мікалай Баскаў, які не можа выйсці з самалёта.
Зянковіч: Лукашэнка спачатку даў мне і Фядуту мянушку Віні-Пух, а пасля назваў Усамам бен Ладэнам
Былы палітвязень апісаў @dw_belarus сваю сустрэчу са старшынёй КДБ Іванам Церцелем перад вызваленнем.
«Я сяджу, чую — ззаду адкрываецца дзверы. Заходзіць спадар Церцель. Кажуць: «Я прадстаўляцца не буду — напэўна, вы мяне ведаеце».
Кажу: «Так, вядома, Іван Станіслававіч, добра ведаю вас».
Ён кажа: «Прысядзьце».
І паведаміў мне, што на Радзе бяспекі было прынята рашэнне аб маім вызваленні. Паводле яго словаў, гэта асабістая ініцыятыва спадара Лукашэнкі. Маўляў, былі розныя галасы — і «за», і «супраць». Але асабіста Лукашэнка, паводле яго, сказаў: «Зянковіч — чалавек прамавыказвальны, адкрыты, сумленны. Яго трэба вызваліць».
Мне падаецца, Іван Станіслававіч трошачкі саграшыў супраць праўды, бо, згодна з іншымі звесткамі, Лукашэнка прыдумаў мне чарговую мянушку. Калі раней ён называў мяне і спадара Фядуту «Віні-Пухам»,
то гэтым разам ён назваў мяне «Усамам бін Ладэнам» і сказаў: «Забірайце яго».
Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну
Добры чалавек можа быць выдатным творцам і прафесіяналам. Але бывае і так, што чалавек хоць да раны прыкладзі — а творчасць ягоная ўбогая. Ці, наадварот, творы таленавітыя — але чалавек невыносны. І з адоранымі творчымі людзьмі такая ўнутраная палярнасць здараецца, відаць, прапарцыйна яшчэ часцей, чым з «простымі» сярэднестатыстычнымі — бо сама іхняя натура танчэйшая, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.
https://nashaniva.com/367373
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367373
Аліеў у апошні момант адмовіўся ляцець у Маскву на парад
Прэзідэнт Азербайджана вырашыў застацца дома, спаслаўшыся на свае мерапрыемствы.
https://nashaniva.com/367421
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367421
EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады
Паводле даных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Літвы за першы квартал 2025 года, EPAM і Wargaming застаюцца найбуйнейшымі падаткаплацельшчыкамі сярод ІТ-кампаній у краіне, аднак сумы выплачаных імі падаткаў значна знізіліся, піша @devby.
https://nashaniva.com/367420
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367420
Данута Перадня з’ехала з Беларусі
Студэнтку-выдатніцу затрымалі праз некалькі дзён пасля пачатку вайны і прысудзілі 6,5 года за рэпост антываеннага тэксту. Праз тры гады яе вызвалілі па памілаванні, але пакінулі ў спісе «тэрарыстаў». Цяпер дзяўчына пачынае новае жыццё ў Польшчы.
Збор на дапамогу Дануце тут.
https://nashaniva.com/367419
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367419
Вэнс заявіў, што Расія хоча занадта шмат
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што ЗША спрабуюць сканцэнтравацца на пытаннях доўгатэрміновага ўрэгулявання вайны ва Украіне і адысці ад ідэі часовага перамір'я. Але патрабаванні Расіі, маўляў, завышаныя.
https://nashaniva.com/367415
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367415
«Страшней, што свой заб'е, а не дрон варожы». Як жывуць у вёсцы Курскай вобласці, дзе расійскі салдат расстраляў шматдзетную маці
У ноч на 30 красавіка ў занятым расійскай арміяй сяле Гір'і Курскай вобласці расійскі салдат напаў на шматдзетную сям'ю: расстраляў Алесю Ларыну, параніў яе мужа Ігара і захапіў іх дачок шасці і дзесяці гадоў. Відавочцы кажуць, што ён быў «у неадэкваце». ASTRA і «Медыязона» высветлілі біяграфію падазраванага, пагаварылі з сябрам сям'і Ларыных, які заспеў забойцу ў іх доме, і распыталі яго аднавяскоўцаў аб жыцці і настроях у прыграніччы, дзе мірных жыхароў цяпер менш, чым вайскоўцаў, многія з якіх нядаўна выйшлі з калоній.
https://nashaniva.com/367396
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367396
🔥Памілаваны 42 палітвязні
З іх 18 жанчын, 24 мужчыны. Двое з іх шматдзетныя бацькі, адзін пенсіянер.
Самалёт прэзідэнта Сербіі, які ляцеў у Маскву на парад, здзейсніў экстранную пасадку ў аэрапорце Баку
Самалёт не змог працягнуць шлях праз пагрозы бяспекі, уключаючы ўздзеянне сістэм СПА.
Мір — гэта грэх. Расійскі святар абвінаваціў тых, хто супраць вайны, у духу антыхрыста
У РПЦ асудзілі расейцаў, што хочуць міру.
https://nashaniva.com/367387
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367387
Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе ў Маскве
У ноч на 7 мая беспілотнікі атакавалі два ваенныя аэрадромы Расіі. Пад удар трапілі Шайкоўка ў Калужскай вобласці і Кубінка ў Падмаскоўі.
https://nashaniva.com/367370
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367370
Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі
5 мая БТ паказала сюжэт пра затрыманне добраахвотніка-каліноўца Васіля Грачыхі. @nashaniva вызначыла месца, куды верталёт прывёз Васіля для тэатралізаванага «допыту», а таксама бартавы нумар верталёта, які КДБ спрабаваў схаваць у сюжэце.
https://nashaniva.com/367349
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367349
«Куратар — твой другі начальнік». Як службы бяспекі «душаць» айцішнікаў
«Я пяць гадоў працаваў у такім месцы, якое цяпер назваў бы філіялам турмы». Як службы бяспекі банкаў тэрарызуюць супрацоўнікаў, піша @devby.
https://nashaniva.com/367357
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367357
У мінскім Тэатры лялек пройдзе спектакль паводле «Знака бяды» Васіля Быкава
Сталічны Тэатр лялек анансаваў прэм’еру. Новы спектакль «Хутар» стане вобразным пераасэнсаваннем знакамітай аповесці Быкава.
https://nashaniva.com/367348
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367348
Маразы не сыходзяць. Зноў штармавое папярэджанне праз іх
У бліжэйшыя тры ночы сіноптыкі прагназуюць замаразкі.
https://nashaniva.com/367351
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367351