Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Над шматпавярховікамі ў Гродне з'явіліся адмысловыя паветраныя змеі
Такіх паветраных змеяў запусцілі над шматпавярховікамі, каб пазбавіцца ад сапраўдных птушак.
https://nashaniva.com/366283
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366283
16-гадовая ўкраінская гімнастка адмовілася ад сумеснага фота з беларускай і расіянкай
Таісія Анафрыйчук заваявала бліскучую перамогу на этапе Кубка свету ў Баку па мастацкай гімнастыкі і засведчыла сваю прынцыповую пазіцыю.
https://nashaniva.com/366278
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366278
Сталі вядомы прапановы, якія ЗША зрабілі Кіеву для заканчэння вайны
Кіеў мусіць адказаць на гэтыя ініцыятывы на сустрэчы ў Лондане ў бліжэйшыя дні, піша WSJ.
https://nashaniva.com/366275
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366275
Паглядзіце, як упрыгожаць Кастрычніцкую плошчу да 9 мая
1 418 элементаў мастацка-дэкаратыўнага афармлення размесцяць у сталіцы напярэдадні 9 Мая.
https://nashaniva.com/366272
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366272
Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не
Былы прэм'ер дадаў, што ў яго сям'і такой звычкі ўжо няма.
https://nashaniva.com/366268
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366268
Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах
Адну з піц італьянскі шэф назваў у гонар мясцовых хлапчукоў — «Пацаны».
https://nashaniva.com/366266
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366266
Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»
«Дынама» ў той гульні саступіла чалябінскаму «Трактару» і вылецела з плэй-оф КХЛ.
https://nashaniva.com/366264
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366264
Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна
Як выглядае колер?
https://nashaniva.com/366262
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366262
Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку
Калі б замест Лукашэнкі на чале краіны стаялі Аляксандр Турчын, Дзмітрый Круты і іншыя чыноўнікі з, магчыма, больш ліберальнымі поглядамі — ці маглі б яны весці іншую палітыку?
https://nashaniva.com/366259
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366259
Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі
Грыбы рэзка пайшлі ў рост за тыдзень добрага надвор'я.
https://nashaniva.com/366258
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366258
Будаўніцтва кожнага кіламетра метро ў Мінску каштуе больш за $60 мільёнаў
Галоўны інжынер патлумачыў, што ўплывае на кошт.
https://nashaniva.com/366251
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366251
Рэпатрыянт з Мінска зняў у Ізраілі серыял, які рве мясцовыя рэйтынгі
Пры канцы лютага 2025-га ў Ізраілі выйшла першая серыя «Рускага падвор'я», знятая ўраджэнцам Мінска Яўгенам Руманам у пары з Дзмітрыем Малінскім. «Рускае падвор'е» — гэта ўласная назва аднаго са старых раёнаў Іерусаліма, у якім адбываюцца падзеі. Серыял стаў падзеяй у Ізраілі і ўжо перакладзены на іншыя мовы.
https://nashaniva.com/366247
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366247
Нечаканая пагроза: ад змены клімату ў рысе становіцца больш мыш’яку
Рыс — асноўны прадукт харчавання для больш чым паловы насельніцтва планеты. Таму з пэўнай трывогай навукоўцы абвясцілі сваё адкрыццё.
https://nashaniva.com/366216
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366216
Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%
Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?
https://nashaniva.com/366239
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366239
Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год
Аляксандр Лукашэнка, наведваючы на Вялікдзень храм у Талачыне, традыцыйна пужаў беларусаў турбулентнасцю і хаосам у свеце і заклікаў згуртавацца, каб прайсці гэта.
https://nashaniva.com/366243
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366243
«Жонка гатуе сабе, я — сабе». Пары расказалі, як дзеляць бюджэт 50 на 50
Ці можна падзяліць бюджэт пароўну, калі ў людзей розныя прыбыткі, як размяркоўваць абавязкі па дому і якія аргументы ў прыхільнікаў схемы «50 на 50». Сямейныя пары расказалі пра свой досвед.
https://nashaniva.com/366281
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366281
Беларуска адмовілася ад б’юці-працэдур і вырашыла год не набываць адзенне і абутак. Яна расказала навошта
Марыі Марціновіч 37 гадоў, апошнія пяць з іх яна адмовілася ад звыклых для жанчын б'юці-працэдур, дэкаратыўнай касметыкай яна не карыстаецца з падлеткавага ўзросту. «Усвядомлены выбар», — кажа Марыя. Жанчына расказала пра свой лад жыцця.
https://nashaniva.com/366129
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366129
Знакамітую крывую царкву ў Кажан-Гарадку рамантуюць сайдынгам і шлакаблокамі
На 200-гадовым храме ў Лунінецкім раёне разабралі адзін з нахіленых купалоў. Але тое, як вядзецца рэстаўрацыя царквы, выклікае шмат пытанняў. @nashaniva звярнулася да спецыяліста, які патлумачыў, ці дапушчальна тое, што адбываецца на помніку архітэктуры.
https://nashaniva.com/366246
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366246
📺 Істэрыка Ярмошынай у жывым эфіры: як скончылася кар'ера вядомага тэлевядучага
Яшчэ нядаўна гэтыя людзі былі суперзоркамі, якіх ведала ўся Беларусь. Кагосьці з іх гледачы шчыра любілі, кагосьці так жа шчыра ненавідзелі. Адзін атрымаў вялікія праблемы, пасля таго як у жывым эфіры псіханула Лідзія Ярмошына. Другі аддана служыў уладзе, і нават атрымліваў за гэта па твары, але ў выніку быў звольнены асабіста Лукашэнкам. Іншыя прайшлі розны шлях праз скандалы, выгнанне, гучныя раманы і суды, а часам і поўнае забыццё.
Захапляльныя гісторыі беларускіх тэлезорак шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/OPMlpvQYTDI?si=D-cgspsOlour56Ld
Зяленскі прапануе Расіі падоўжыць забарону на дальнабойныя ўдары на 30 дзён
Хоць спынення баявых дзеянняў падчас «велікоднага перамір’я» не назіралася, не было паветраных трывог.
https://nashaniva.com/366267
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366267
У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт
Ажыятаж вакол дубайскага шакаладу справакаваў глабальны дэфіцыт фісташак. У Вялікабрытаніі некаторыя крамы пачалі абмяжоўваць колькасць плітак дубайскага шакаладу, якія можа купіць адзін чалавек.
https://nashaniva.com/366253
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366253
«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»
Былая палітзняволеная Ірына Шчасная згадала, як здзекаваліся з жанчын у калоніі на Вялікдзень.
https://nashaniva.com/366260
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366260
У вольны доступ выклалі ўнікальныя фота будаўніцтва Дома ўрада ў Мінску
Фотальбом змяшчае здымкі з будаўніцтва і адкрыцця галоўнага будынка краіны, а таксама партрэты майстроў, якія стаялі за яго стварэннем.
Шмат фота:
https://nashaniva.com/366255
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366255
Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль
Прэзентаваць яго плануюць у маі.
https://nashaniva.com/366256
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366256
Трамп збіраецца рэструктурызаваць Дзярждэпартамент і закрыць многія пасольствы і консульствы ў Афрыцы
Праект распараджэння, які рыхтуецца падпісаць Трамп, спыніць большасць аперацый у Афрыцы і закрые офісы, якія займаюцца пытаннямі дэмакратыі, правоў чалавека і ўцекачоў.
https://nashaniva.com/366254
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366254
«Арганізавалі ў камеры выставу дзіцячых малюнкаў». Як бабулі перажываць расставанне з унукамі ў турме
Людміле 57 гадоў, нядаўна яна выйшла на свабоду. У зняволенні жанчына правяла больш за два гады. Затрымліваў яе сваяк найлепшай сяброўкі. Да суда збівалі, а ў калоніі 50 сутак трымалі ў ШІЗА. Але самае цяжкае выпрабаванне, па словах Людмілы, — немагчымасць убачыцца з унучкамі.
https://nashaniva.com/366221
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366221
📺 Істэрыка Ярмошынай у жывым эфіры: як скончылася кар'ера вядомага тэлевядучага
Яшчэ нядаўна гэтыя людзі былі суперзоркамі, якіх ведала ўся Беларусь. Кагосьці з іх гледачы шчыра любілі, кагосьці так жа шчыра ненавідзелі. Адзін атрымаў вялікія праблемы, пасля таго як у жывым эфіры псіханула Лідзія Ярмошына. Другі аддана служыў уладзе, і нават атрымліваў за гэта па твары, але ў выніку быў звольнены асабіста Лукашэнкам. Іншыя прайшлі розны шлях праз скандалы, выгнанне, гучныя раманы і суды, а часам і поўнае забыццё.
Захапляльныя гісторыі беларускіх тэлезорак шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/OPMlpvQYTDI?si=D-cgspsOlour56Ld
Што рабіць, калі вы знайшлі параненую дзікую жывёлу? У Беларусі іх лепш не чапаць — за гэта можа чакаць пакаранне
Убачылі параненую жывёліну і хочаце дапамагчы, але не ведаеце, як? Мы паглядзелі, як у Беларусі і іншых краінах, дзе жывуць беларусы, можна дапамагчы жывёлам. У Беларусі за самастойную дапамогу вас можа чакаць буйны штраф — да 500 базавых, таму правілы варта ведаць.
https://nashaniva.com/365517
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365517
Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры?
Беларусы скардзяцца, што ўпершыню за доўгі час не ўкладваюцца ў бюджэт, адкладзены на летні адпачынак. Цэны ўзляцелі.
https://nashaniva.com/366248
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366248
У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. За што такія грошы?
Гэта двухузроўневая кватэра з дызайнерскім рамонтам, «разумным домам» і італьянскай мэбляй.
https://nashaniva.com/366245
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366245