nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Пазбаўленне руін касцёла ў маёнтку Ажэшкаў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці назвалі фэйкам

Пасля таго, як узнік розгалас у сувязі з аб'яўленым тэндарам на падрыхтоўку заключэння на пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці руін касцёла ў вёсцы Язвіны Драгічынскага раёна, мясцовыя ўлады заявілі, што не збіраюцца гэтага рабіць.

https://nashaniva.com/372670

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372670

Читать полностью…

Наша Ніва

У выпадку нападу расійскія сілы ў Калінінградзе будуць нейтралізаваныя імгненна — камандуючы сіламі ЗША

Амерыканская армія і яе саюзнікі здольныя ўзяць Калінінград пад агнявы кантроль «за нечувана кароткі тэрмін — хутчэй, чым мы раней маглі гэта зрабіць», сказаў камандуючы арміяй ЗША ў Еўропе і Афрыцы генерал Крыстафер Донах'ю.

https://nashaniva.com/372657

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372657

Читать полностью…

Наша Ніва

Старшынёй фэдэрацыі футболу абралі Яўгена Булойчыка

Канкурэнтаў у начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама ў выніку не аказалася.

https://nashaniva.com/372652

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372652

Читать полностью…

Наша Ніва

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага

Грамадзянін Латвіі Дзмітрый Міхайлаў, вызвалены 21 чэрвеня, здолеў зрабіць фота ў камеры СІЗА.

https://nashaniva.com/372650

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372650

Читать полностью…

Наша Ніва

На пляжы ў Мінску паказваюць фільмы

Двойчы на тыдзень — па серадах і пятніцах — на пляжы на Свіслачы ладзяць кінапрагляды.

https://nashaniva.com/372636

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372636

Читать полностью…

Наша Ніва

Ва Украіне на палігоне курсант застрэліў інструктараў з аўтамата

Загінулі двое вайскоўцаў.

https://nashaniva.com/372643

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372643

Читать полностью…

Наша Ніва

Журналісты высветлілі імя «Доктара Зло», што катаваў украінскіх палонных у расійскай калоніі

Сабраныя сведчанні 150 украінскіх палонных.

https://nashaniva.com/372632

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372632

Читать полностью…

Наша Ніва

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?

На днях у «Новай Баравой» пачалі ўсталёўваць шацёр брэсцкага цырка-шапіто «Арлекін». Ён ужо даўно гастралюе па Беларусі і раней не сутыкаўся з сур'ёзнымі праблемамі. Аднак у Мінску ўсё пайшло не так.

https://nashaniva.com/372627

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372627

Читать полностью…

Наша Ніва

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх

Пасля выкрыцця некалькі святароў былі пазбаўлены сану, двое збеглі. А палітыкі прапануюць разглядаць сэкс з манахамі як злачынства, але многія лічаць, што віна на манахах.

https://nashaniva.com/372588

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372588

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

Ужо некалькі месяцаў Іван працуе на галандскіх фермах. За месяц ён можа зарабіць значна больш, чым па сваёй прафесіі ў Беларусі.

https://nashaniva.com/372475

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372475

Читать полностью…

Наша Ніва

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

«Байсол» збірае грошы для Дзмітрыя Буневіча, былога палітвязня і фігуранта брэсцкай карагоднай справы. Іншыя палітвязні, якія ведалі Буневіча па калоніі, абурыліся — кажуць, што гэтаму чалавеку верыць нельга. @nashaniva паспрабавала разабрацца ў неадназначнай гісторыі.

https://nashaniva.com/372408

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372408

Читать полностью…

Наша Ніва

На Брэстчыне замест аднаўлення касцёла ў маёнтку Ажэшкаў шукаюць тых, хто дапаможа пазбавіць яго ахоўнага статусу

Помнік барочнай архітэктуры ў вёсцы Язвіны Драгічынскага раёна дзесяцігоддзямі разбураўся без догляду. Цяпер чыноўнікі прыдумалі, як прыкрыць сваю безгаспадарлівасць.

https://nashaniva.com/372561

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372561

Читать полностью…

Наша Ніва

У цэнтры Мінска выстраілася вялізная чарга людзей

Познім вечарам 16 ліпеня на праспекце Пераможцаў у Мінску з’явілася вялікая чарга людзей, сярод якіх шмат хто быў апрануты ў піжамы, халаты і начныя кашулі. Куды гэта яны ў такім выглядзе, ды яшчэ проці начы?

https://nashaniva.com/372605

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372605

Читать полностью…

Наша Ніва

У Зімбабвэ жанчына выкрала і згвалтавала былога каханка, каб развеяць вядзьмарства

26-гадовая жанчына прыйшла да 38-гадовага мужчыны разам з пяццю саўдзельнікамі.

https://nashaniva.com/372601

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372601

Читать полностью…

Наша Ніва

У Германіі рыхтуюць скарачэнні сацыяльных выплат: беспрацоўныя жывуць лепш за тых, хто працуе

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што сучасная сацыяльная сістэма краіны занадта шчодрая, асабліва ў дачыненні да беспрацоўных. Гэтая сітуацыя патрабуе рэформы, і Мерц ужо анансаваў змены, якія павінны ашчадзіць для бюджэту больш за 2 мільярды еўра штогод.

https://nashaniva.com/372599

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372599

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску прадаюць з аўкцыёну спарткомплекс з убудаванай царквой

Гаворка ідзе пра будынак фізкультурна-аздараўленчага комплексу ЗАТ «Атлант» па вуліцы Сапёраў, 5. Асаблівасць гэтага ФОКа ў тым, што на чацвёртым паверсе ў ім знаходзіцца праваслаўная царква, а на даху — залачоны купал са званіцай.

https://nashaniva.com/372665

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372665

Читать полностью…

Наша Ніва

Марыя Шарапава прадае асабняк у Лос-Анджэлесе за $25 мільёнаў

Былая зорка тэніса Марыя Шарапава вырашыла прадаць свой асабняк у прэстыжным раёне Манхэтан-Біч Лос-Анджэлеса. Дом з відам на акіян, але без тэніснага корта.

https://nashaniva.com/372651

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372651

Читать полностью…

Наша Ніва

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?

Многія памятаюць гісторыю Уладзіслава і Віталя Кузнечыкаў, сына і бацькі, якія пераскочылі плот пасольства Швецыі ў Мінску і засталіся там на год і дзевяць месяцаў, каб не трапіць у рукі сілавікоў. Што з імі цяпер?

https://nashaniva.com/372604

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372604

Читать полностью…

Наша Ніва

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін

Паводле аўтараў прапановы, кухня — гэта частка культуры і сродак прасоўвання нацыянальных каштоўнасцяў, якія ў выпадку заходніх краін не супадаюць з расійскімі.

https://nashaniva.com/372648

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372648

Читать полностью…

Наша Ніва

У Індыі знайшлі расіянку, якая разам з дзецьмі жыла ў пячоры

Жанчына сцвярджае, што на працягу 15 гадоў жыла ў лясах 15 краін і самастойна нараджала дзяцей.

https://nashaniva.com/372639

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372639

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларусам патлумачылі, што рабіць, калі ўпаў дрон

Што за беспілотнікі лётаюць і падаюць у Беларусі, не тлумачыцца.

https://nashaniva.com/372637

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372637

Читать полностью…

Наша Ніва

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі

58-гадовую польку абвінавачваюць у абразе беларускі па нацыянальнай прыкмеце, піша @reformby.

https://nashaniva.com/372628

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372628

Читать полностью…

Наша Ніва

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні

У Расіі прапанавалі караць за пошук так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, найперш гэта азначае — інфармацыі незалежных выданняў. Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава на прыкладзе Беларусі расказала, чаму гэта нельга рабіць. 

https://nashaniva.com/372625

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372625

Читать полностью…

Наша Ніва

Жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода

«Гэта хлеб ці клей?»

https://nashaniva.com/372616

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372616

Читать полностью…

Наша Ніва

Злавілі таямнічую жывёлу, што палохала жыхароў Прылукаў і Сеніцы

Раней былі паведамленні, што пад Мінскам шнырыць галодны воўк, які з'яўляецца ля пад'ездаў выключна ўвечары.

https://nashaniva.com/372615

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372615

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я не бачыў нічога такога»: як лялькі Labubu прынеслі шалёны прыбытак

Кітайская кампанія па вытворчасці цацак Pop Mart, якая стаіць за надзвычай папулярнымі лялькамі Labubu, расказала, як імкліва выраслі яе прыбыткі.

https://nashaniva.com/372611

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372611

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Грошы для Колі Лукашэнкі: яго бацька падпісаў дакумент / Бяда ў вядомага чыноўніка: падрабязнасці

Каго Лукашэнка запрасіў у свой дом і да чаго тут яго старэйшы сын Віктар? Нярадасныя навіны: што будуюць пад Асіповічамі і да чаго рыхтуюцца беларускія ўлады? Важнае прызначэнне і рашэнне Лукашэнкі: якая новая праца чакае ўжо былога намесніка міністра замежных спраў Беларусі? Праблема з доларамі ў Мінску: што здарылася? Нечаканыя прэтэнзіі прыхільнікаў Лукашэнкі да вядомай гандлёвай пляцоўкі. Грошы для Колі Лукашэнкі: што падпісаў яго бацька? Камедыя ў Магілёве. Як выглядае прыезд кіраўніка Мінскай вобласці?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=M9KpkaIoqSI

Читать полностью…

Наша Ніва

Сірыйскія ўлады і друзы дамовіліся пра спыненне агню

Улады краіны і прадстаўнікі друзскай супольнасці дамовіліся аб перамір’і пасля крывавых сутыкненняў у горадзе Сувейда, дзе жывуць пераважна друзы.

https://nashaniva.com/372606

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372606

Читать полностью…

Наша Ніва

Другі энергаблок БелАЭС адключылі ад сеткі з-за спрацоўвання сігналізацыі

Мінэнерга запэўнівае, што сітуацыя штатная.

https://nashaniva.com/372603

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372603

Читать полностью…

Наша Ніва

Памерла артыстка з Бярозаўскага раёна, якая збірала мільёны праглядаў

16 ліпеня ў вёсцы Зарэчча Бярозаўскага раёна развіталіся з Зояй (Сафіяй) Барысюк — удзельніцай вядомага народнага дуэта «Зоя і Валера». 

https://nashaniva.com/372600

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372600

Читать полностью…
Subscribe to a channel