Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга
Грамадскі дзеяч і былы мінскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў у эфіры @euroradio заявіў, што пасля вызвалення Ціханоўскага рана пакаваць чамаданы тым, хто выехаў з Беларусі.
https://nashaniva.com/371554
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371554
«Тым, хто настальгіруе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі
Хлопец, які падпісаны ў тыктоку як Павел Пармон, на ўласным досведзе вырашыў праверыць, што не так з гатэлямі, рэйтынг якіх на ўзроўні плінтуса. Відэа эксперыменту набралі мільёны праглядаў.
https://nashaniva.com/371493
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371493
«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра палітвязняў выразалі з тэкставай версіі яго прамовы
Лукашэнка рыхтаваў прысутных, што неўзабаве штосьці павінна змяніцца, таму што часам трэба «ўціхамірыцца, падумаць аб будучыні, аб нашай дзяржаве».
https://nashaniva.com/371558
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371558
Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там … рэстаран
Берасцеец Уладзіслаў Пазняк хацеў зрабіць на набярэжнай, каля старога гаража на вуліцы Інтэрнацыянальнай, модны рэстаран з тэрасай на даху і відам на раку.
Праект быў прадуманы да драбніц. Вось толькі неўзабаве пасля куплі мужчына даведаўся, што выканкам збіраецца адабраць у яго ўчастак, каб пабудаваць на гэтым месцы… рэстаран.
https://nashaniva.com/371556
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371556
Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?
Атрымаць візу ў Еўропу па-ранейшаму складана і дорага. Паглядзелі, у якія бязвізавыя для беларусаў краіны ёсць прамыя рэйсы з Мінска.
https://nashaniva.com/371212
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371212
У Віцебску ёсць могілкі, якія здзіўляюць раскошай. Хто ж там пахаваны?
Адно з месцаў пахавання на Арэхаўскіх могілках у Віцебску не першы год уражвае наведвальнікаў. Каму яно належыць?
https://nashaniva.com/371492
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371492
Трамп заявіў, што Ізраіль пагадзіўся на ўмовы 60-дзённага перамір'я ў Газе
У аўторак Трамп заявіў, што, на ягоную думку, Нетаньяху хоча пакласці канец вайсковым дзеянням у Газе.
https://nashaniva.com/371545
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371545
У мінскай Грушаўцы прадаюць кватэру з маленечкай кухняй і вялікай цаной за квадратны метр
На адным з сайтаў з аб'явамі аб гандлі нерухомасцю з'явілася такая прапанова. Недалёка ад станцыі метро «Грушаўка» прадаюць кватэру ў 70-гадовым доме. Кватэра маленькая, кухня малюсенькая, а вось кошт квадратнага метра даволі высокі.
https://nashaniva.com/371542
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371542
Полацкі ўніверсітэт вычысціў з сайта ўсе згадкі пра свайго супрацоўніка, які загінуў на вайне ва Украіне
Цяпер на сайце ўніверсітэта не засталося ніводнага матэрыялу з ягоным іменем: зніклі біяграфія, дасягненні, нават архіўныя згадкі, заўважыў @vitebsk_info.
https://nashaniva.com/371540
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371540
Макрон аднавіў практыку шматгадзінных размоў з Пуціным
Размова двух палітыкаў адбылася 1 ліпеня ўпершыню за тры гады.
https://nashaniva.com/371538
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371538
ВІДЭАНАВІНЫ: Рашэнне Лукашэнкі стала трагедыяй: для каго і чаму? / Адстаўка важнага міністра: новыя падрабязнасці
Аляксандр Лукашэнка дае невясёлыя прагнозы і звяртаецца да чыноўнікаў: пра беларусаў, памылкі ўлады і не толькі. Дэпутат Алег Гайдукевіч звярнуўся да Сяргея Ціханоўскага: нечаканыя прэтэнзіі. Узлёт па кар’ернай лесвіцы не парадаваў жонку: што здарылася ў сям’і новага беларускага пасла? Беларускі КДБ і яго хітрая гульня: што не так з афіцыйнай версіяй? Чаго чакае Лукашэнка ад ужо былога міністра? Затрымалі вядомага беларускага артыста. Бяда ў Астраўцы: хто вінаваты?
Падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=mOwfNEi5lig
Галоўнае за 1 ліпеня
Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя
Сяргей Ціханоўскі перадаў вітанне чытачам «Нашай Нівы» і расказаў, што марыць палепшыць сваю беларускую мову. А сам збірае каманду
Мінскі метрапалітэн выпадкова зліў прапагандысцкую метадычку
«У нас было ўсё. Акрамя права на каханне». Каханая беларускі Марыі Зайцавай, якая загінула за Украіну, расказала іх гісторыю
Трамп: Падумаю над тым, каб дэпартаваць Маска з ЗША. І нацкую на яго DOGE
Беларуска распавяла, колькі заплаціла, каб хутчэй даехаць да Польшчы на аўтобусе
Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы
«Гэта ўжо проста некіраваныя натоўпы». Летняе наступленне Пуціна вычарпалася, але і ўкраінская армія наступаць не можа
Маладую б'юці-майстарку адправілі за краты за «распальванне варожасці»
Сяляне на вазах. Як маладым амерыканцам паказваюць Беларусь
У Екацярынбургу паказальна жорстка затрымалі кіраўніка мясцовай азербайджанскай дыяспары Шахіна Шыхлінскага
Гэта чарговы крок у расійска-азербайджанскім міждзяржаўным канфлікце.
Лукашэнка: Амерыканцы не прасілі выпускаць Ціханоўскага, бо лічаць яго прарасійскім
Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Рэспублікі 3 ліпеня, згадаў сярод іншага пра нядаўняе вызваленне палітвязняў у рамках дамоўленасці з амерыканскім бокам.
https://nashaniva.com/371529
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371529
Трамп: Падумаю над тым, каб дэпартаваць Маска з ЗША. І нацкую на яго DOGE
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы разгледзець магчымасць дэпартацыі свайго былога саюзніка ў Паўднёвую Афрыку.
https://nashaniva.com/371520
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371520
Памілаваны амаль усе анархісты. У тым ліку Наста Лойка
Пра гэта паведаміў канал губазікаўцаў.
Памілаваны яшчэ 16 палітвязняў
Па 8 мужчын і жанчын.
https://nashaniva.com/371563
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371563
«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі
Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі адносна іх абмеркавання вайны ва Украіне.
https://nashaniva.com/371559
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371559
На праспекце Пушкіна ў Мінску ў выніку ДТЗ перакулілася аўто
Праз гэта ўскладнены рух з боку вуліцы Прытыцкага ў напрамку вуліцы Альшэўскага. ДАІ просіць улічваць гэта.
Іншай інфармацыі пакуль няма.
«Хтосьці ў кіраўніцтве сілавікоў вырашыў вывесці Бялюціна з «справы Аўтуховіча» і выкарыстаць іначай»
У эфіры АНТ паказалі фільм «Гарпун», прысвечаны кейсу Паўла Бялюціна — былога актывіста «Народнай Грамады», якога нібыта выманілі ў Беларусь і. Згадалі і сувязь Бялюціна з Мікалаем Аўтуховічам, на якога Бялюцін у свой час напісаў данос.
https://nashaniva.com/371498
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371498
Лукашэнка заявіў, што Латушка нібыта хацеў спаліць штаб аб'яднанай апазіцыі ў жніўні 2020 года
«Я ўпершыню кажу пра чалавека, які гэта замышляў. Для чаго? Для таго каб быць адным лідарам гэтай усёй смярдзючай апазіцыі».
https://nashaniva.com/371548
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371548
ВІДЭАНАВІНЫ: Рашэнне Лукашэнкі стала трагедыяй: для каго і чаму? / Адстаўка важнага міністра: новыя падрабязнасці
Аляксандр Лукашэнка дае невясёлыя прагнозы і звяртаецца да чыноўнікаў: пра беларусаў, памылкі ўлады і не толькі. Дэпутат Алег Гайдукевіч звярнуўся да Сяргея Ціханоўскага: нечаканыя прэтэнзіі. Узлёт па кар’ернай лесвіцы не парадаваў жонку: што здарылася ў сям’і новага беларускага пасла? Беларускі КДБ і яго хітрая гульня: што не так з афіцыйнай версіяй? Чаго чакае Лукашэнка ад ужо былога міністра? Затрымалі вядомага беларускага артыста. Бяда ў Астраўцы: хто вінаваты?
Падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=mOwfNEi5lig
Бізнэсмен Юрый Гурскі страціў кантроль над кампаніяй Flo Health
Гэта стала вядома з гадавога фінансавага дакладу брытанскай часткі кампаніі — Flo Health UK.
https://nashaniva.com/371541
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371541
Расіяне нанеслі ўдар па сяле ў Днепрапятроўскай вобласці. Сярод загінулых — камандзір брыгады
Войскі Расіі нанеслі ракетны ўдар па Каменскім раёне Днепрапятроўскай вобласці — па сяле Гуляйполе. Гэта адбылося раніцай 1 ліпеня. У выніку атакі загінулі і былі параненыя як вайскоўцы, так і мірныя жыхары.
https://nashaniva.com/371539
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371539
На адной з беларускіх трас усталявалі LED-маячкі
Іх убудавалі проста ў дарожнае пакрыццё ўздоўж восевай і краявой лініі разметкі.
https://nashaniva.com/371534
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371534
У Азербайджане паказалі, як выглядаюць затрыманыя расіяне
Расіян абвінавачваюць у транзіце наркотыкаў з Ірана. Многія з іх моцна збітыя.
Лукашэнка даў зразумець, што Хрэнін схлусіў
1 ліпеня падчас урачыстага сходу да свята 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што вучэнні «Захад-2025», якія праводзяцца сумесна з Расіяй, будуць праходзіць далей ад мяжы, каб «не падліваць алею ў агонь» і не рэагаваць на дзеянні НАТА.
https://nashaniva.com/371532
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371532
«У нас было ўсё. Акрамя права на каханне». Каханая беларускі Марыі Зайцавай, якая загінула за Украіну, расказала іх гісторыю
«Кожны беларус, які хоча свабоды, павінен ваяваць на баку Украіны», — казала 24-гадовая Марыя Зайцава. Яна прайшла праз усё: пратэсты 2020 года ў Беларусі, выгнанне, раненні, шпіталі — і ўрэшце перадавую. Загінула ў баях пад Бахмутам. Дзяўчына Марыі Аня расказала іх агульную гісторыю — пра каханне, смерць і права быць побач з тым, каго любіш.
https://nashaniva.com/371530
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371530
«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш». Экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада расказаў пра сваё зняволенне
Акіхіра Гаеўскі-Ханада — экс-палітвязень, актывіст анархісцкага руху, які мае падвойнае грамадзянства — Беларусі і Японіі. Ён быў вызвалены разам з Сяргеем Ціханоўскім і яшчэ 12 людзьмі 20 чэрвеня 2025 года. Асуджаны на 16 гадоў калоніі, Акіхіра адбыў пяць гадоў з іх. У размове з @viasna96 актывіст расказаў пра сваё адчуванне пасля вызвалення, пра турэмны рэжым і пра тое, чаму яго затрымалі.
https://nashaniva.com/371527
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371527
Беларуска распавяла, колькі заплаціла, каб хутчэй даехаць да Польшчы на аўтобусе
«Разлічвайце гадзін на 30 мінімум», — раіць яна ўсім, хто падарожнічае на аўтобусах.
https://nashaniva.com/371513
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371513