Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Польшчы збіраюць грошы на лячэнне хворага беларускага хлопчыка
На платформе Siepomaga.pl з'явілася абвестка пра збор на лячэнне трохгадовага Давіда Еўсяевіча родам з Мінска. У яго — спінальная мышачная атрафія (СМА).
https://nashaniva.com/371329
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371329
«Ускладняюць працэс рэгістрацыі». Для запісу на польскія візы з'явіліся новыя патрабаванні
Пры рэгістрацыі на сайце візавага цэнтра ўвялі абноўленую сістэму верыфікацыі. @zerkalo_io даведалася, што за новаўвядзенні і як яны адаб'юцца на карыстальніках.
https://nashaniva.com/371319
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371319
Знікла жанчына, якая ехала з Беларусі ў Германію праз Варшаву
Жанчына 25 чэрвеня выехала аўтобусам Пінск — Уроцлаў і павінна была выйсці ў Варшаве, каб перасесці на аўтобус Flixbus да Германіі. Апошняе паведамленне ад яе паступіла 25 чэрвеня каля 22:00 — яна напісала, што перасякла польскую мяжу.
https://nashaniva.com/371321
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371321
Ідэальны фінал. Паглядзелі трэці сезон «Гульні ў кальмара»
27 чэрвеня выйшаў апошні сезон карэйскага суперхіта «Гульня ў кальмара» (Squid Game). Культавая гісторыя не скончылася класічным хэпі-эндам, але ўсё роўна не расчаруе — і вось чаму.
https://nashaniva.com/371213
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371213
Спецслужбы спрабуюць скрасці акаўнты беларусаў, прапануючы паглядзець стрым сустрэчы з Ціханоўскім
У Вільні прайшла сустрэча з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі. Дзясяткі акаўнтаў, якія раней прапанавалі шпіёніць за беларусамі на акцыі, цяпер спрабуюць скрасці тэлеграм-акаўнты беларусаў.
https://nashaniva.com/371303
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371303
Ціханоўскі расказаў, што працягвае губляць вагу
Кажа, што калі раптам памрэ, то значыць яму нешта ўкалолі ці падсыпалі напаследак.
Па выхадзе з турмы блогер важыў 79 кг. Цяпер яго вага знізілася да 76 кг.
Людзі падыходзяць сфатаграфавацца з Сяргеем Ціханоўскім на памяць
Па ацэнцы прадстаўнікоў віленскай паліцыі, на акцыю сабралася каля 350 чалавек.
Ціханоўскі расказаў, што будзе дабівацца сустрэчы з Зяленскім
А таксама — што атрымаў пашпарт Новай Беларусі.
Ціханоўскі прачытаў верш, напісаны ў турме
«В тюрьме лишен всего, но не сдаюсь.
Я знаю правду: вечно будут жить
Свобода, братство, наша Беларусь».
На акцыю ў Вільню Святлана Ціханоўская прыйшла з папкай з партрэтам Бяляцкага
Праваабаронца «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі прысуджаны да 10 гадоў калоніі.
Смерці няма. Як рэжысёрка Дар'я Жук стала маці, а праз паўтара года пахавала сваё дзіця
Восенню 2023 года Дар'я Жук — рэжысёрка фільма «Хрусталь», намінаванага на Оскар — страціла дачку. Маленькай Зоі было ўсяго паўтара года. Цяпер Дар'я ўпершыню расказвае пра свой шлях мацярынства ў шчымлівым маналогу для @nashaniva.
https://nashaniva.com/370979
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370979
Загінулыя ў ДТЗ пад Мінскам — грамадзяне Расіі, у тым ліку дзяўчынкі 7 і 13 гадоў
З'явіліся першыя падрабязнасці ДТЗ пад Мінскам, у якім загінулі чатыры чалавекі.
https://nashaniva.com/371294
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371294
«Яўрэй-сіяніст напаў на іранскае дзіця». У твітары істэрыя вакол фэйкаў пра беларуса, які напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце
Адзіным праўдзівым фактам, які застаўся ў гісторыі, якую некалькі дзён распаўсюджваюць па сацсетках, засталося месца трагічнага здарэння. Абуральная непраўдзівая гісторыя прыцягнула ўвагу мільёнаў карыстальнікаў з заходніх краін.
https://nashaniva.com/371229
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371229
«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжой Беларусі
Цікавае назіранне зрабіў беларускі даследчык Алег Ліцкевіч у перадапошнім нумары «Историко-географического журнала», піша @BelarusScience.
https://nashaniva.com/371322
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371322
Хто той беларус, які загаласіў на мітынгу, што Сяргей і Святлана Ціханоўскія — «ганьба і пагроза нацыянальнай бяспекі Літвы»
Святаслаў Мілейкоўскі даводзіць, што ў 2020-м збіраў подпісы за Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Але невядома, ці варта яму верыць.
https://nashaniva.com/371323
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371323
«Вельмі падобна на Беларусь». Як жывуць рэлаканты ў Балгарыі
Балгарыя — быццам не занадта далёкая і экзатычная, але ў той жа час мала вывучаная беларусамі краіна. @devby паслухаў расказы IT-спецыялістаў, якія жывуць і працуюць там.
https://nashaniva.com/371317
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371317
Былы вязень здзівіў Ціханоўскага — яны сядзелі ў суседніх камерах
На віленскі мітынг Ціханоўскіх прыйшоў былы палітвязень Юрый Чудзіновіч. Аказалася, што ён сядзеў побач з Ціханоўскім.
https://nashaniva.com/371316
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371316
Партыю «Белая Русь» узначаліла Вольга Чамаданава
Экс-прэс-сакратарка МУС падчас пратэстаў-2020 і галоўны ідэолаг Мінска змяніла Алега Раманава.
https://nashaniva.com/371304
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371304
Мітынг Ціханоўскіх у Вільні сабраў каля 350 чалавек
На фота: былыя палітвязні фатаграфуюцца на памяць з Сяргеем Ціханоўскім.
На мітынг прыйшоў чалавек, які стаў скандаваць Ціханоўскім «Ганьба»
Гэта Святаслаў Мілейкоўскі, былы каардынатар штаба Бабарыкі па Фрунзенскім раёне. Кажа, што глядзеў трансляцыю сустрэчы і так абурыўся, што сышоў з працы і прыехаў сюды. Ён заявіў, што Ціханоўскі — пагроза нацбяспецы Літвы.
Людзі сталі крычаць яму ў адказ «Ганьба».
Паліцыя адвяла Мілейкоўскага да сваёй машыны.
Сяргей Ціханоўскі таксама расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч
Па словах Ціханоўскага, Статкевіча ўтрымлівалі ў Глыбокім у камеры, дзе нават локці немагчыма развесці.
Да Статкевіча, па словах Ціханоўскага, таксама прыязджалі з прапановамі пісаць прашэнне ад памілаванні, але Статкевіч плюнуў ім у твар.
«Сяргей — джэнтэльмен» — такі плакат прынёс адзін з удзельнікаў
Так сябе назваў сам Ціханоўскі: раз яго жонка — прэзідэнт, то ён — першы джэнтэльмен краіны (па аналогіі з першай лэдзі).
На сустрэчу з ЦІханоўскімі ў Вільні прыйшло каля 200 чалавек
Павіншаваць Сяргея з вызваленнем прыйшла і былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
Варона разбіла шкло аўтамабіля ў Гродне
У міліцыю звярнулася 55-гадовая жанчына. Жанчына выявіла скол на лабавым шкле свайго аўтамабіля, калі вярталася з працы.
Ці ўдасца выбіць кампенсацыю шкоды ў птушкі?
https://nashaniva.com/371299
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371299
У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш
Польшча — першая краіна ва Усходняй Еўропе, якая спрабуе ўвесці такую навацыю.
https://nashaniva.com/371289
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371289
Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч
Аўтамабілі са скарэктаваным прабегам у Беларусі — не рэдкасць. Але ў некаторых выпадках розніца паміж рэальнымі лічбамі і паказчыкамі на адометры можа ўразіць нават бывалых аўтамабілістаў.
https://nashaniva.com/370895
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370895
Дзед новай кіраўніцы брытанскай разведкі MI6 працаваў на нацыстаў у СССР і насіў мянушку «Мяснік»
Паведамляецца, што лісты да сваіх нацысцкіх начальнікаў ён заканчваў словамі «Хайль Гітлер!» і сцвярджаў, што асабіста ўдзельнічаў у «вынішчэнні габрэяў».
https://nashaniva.com/371288
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371288