nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Апошнія месяцы з Еўропы ў Беларусь амаль не гоняць свежыя аўто. Вось у чым прычына

Апошнім часам прыганяць аўто з Еўропы стала амаль не выгадна. Прадаўцы расказваюць пра сітуацыю на рынку.

https://nashaniva.com/370430

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370430

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка

У кастрычніку 2024 у блогера Руслана Лінніка скончыўся прызначаны тэрмін, але яго не выпусцілі і завялі нейкую новую крымінальную справу.

https://nashaniva.com/370856

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370856

Читать полностью…

Наша Ніва

«Беларусіянізм — гучыць прыгожа». Вольга Лойка прапанавала сваю нацыянальную ідэю

У новым выпуску аналітычнага ТОКу эканамічная аглядальніца паразважала аб тым, якая ідэя можа аб'яднаць беларусаў замежжа з тымі, хто жыве ў Беларусі.

https://nashaniva.com/370802

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370802

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку

«Ён недзе там словам падтрымае, яшчэ нешта, стрыжань мне перадаваў… А яго за гэта таксама каралі».

https://nashaniva.com/370840

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370840

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі расказаў пра Лукашэнку і Колю, Калеснікаву і Пратасевіча, сваю жонку і планы на будучыню

Сяргей Ціханоўскі і яго першы выступ на волі: прайшла вялікая прэс-канферэнцыя. Што ён расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ і якое прызнанне пра грошы там прагучала? Што Ціханоўскі сказаў Колю Лукашэнку і як адрэагаваў яго бацька? Якое абяцанне там далі і хто не стрымаў сваё слова? Чаму да Ціханоўскага прыязджаў Раман Пратасевіч і што ён расказваў пра Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву? У якіх умовах сядзеў Сяргей Ціханоўскі? Усе падрабязнасці глядзіце ў спецыяльным выпуску навін «Нашай Нівы».

https://youtu.be/xS-KBndZMr8?si=Oei10nVjwrZzpXT1

Читать полностью…

Наша Ніва

Уладзімір Цэслер адрэагаваў карыкатурай на вызваленне Лукашэнкам палітвязняў

Вядомы беларускі мастак і дызайнер апублікаваў сваю новую работу пад назвай «21 чэрвеня»

https://nashaniva.com/370836

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370836

Читать полностью…

Наша Ніва

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме

Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, калі карміў жывёл. Летась львы загрызлі супрацоўніцу таго ж сафары-парку.

https://nashaniva.com/370837

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370837

Читать полностью…

Наша Ніва

П'яны мужчына ў цягніку, які рухаўся з Мінска ў Гомель, разбіў бутэльку і накінуўся на іншага мужчыну, параніўшы яго ў шыю.

Читать полностью…

Наша Ніва

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі ядзернага аб’екта ў Фардо пасля атакі ЗША

Аналітыкі разгледзелі прынамсі шэсць варонак ад боепрыпасаў. Цэлілі ў цэнтрыфугі для ўзбагачэння ўрану.

https://nashaniva.com/370814

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370814

Читать полностью…

Наша Ніва

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 

У выніку тэракту загінулі 10 чалавек, яшчэ 25 атрымалі раненні.

https://nashaniva.com/370832

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370832

Читать полностью…

Наша Ніва

Трэнер мінскага футбольнага клуба «Дынама» Вадзім Скрыпчанка заявіў пра адстаўку

Яго каманда прайграла дзяржынскаму «Арсеналу». А наперадзе старт у кваліфікацыі да Лігі чэмпіёнаў.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вызвалены журналіст Ігар Карней сустрэўся з жонкай, з якой не бачыўся два гады.

Відэа @radiosvaboda

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі расказаў пра Лукашэнку і Колю, Калеснікаву і Пратасевіча, сваю жонку і планы на будучыню

Сяргей Ціханоўскі і яго першы выступ на волі: прайшла вялікая прэс-канферэнцыя. Што ён расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ і якое прызнанне пра грошы там прагучала? Што Ціханоўскі сказаў Колю Лукашэнку і як адрэагаваў яго бацька? Якое абяцанне там далі і хто не стрымаў сваё слова? Чаму да Ціханоўскага прыязджаў Раман Пратасевіч і што ён расказваў пра Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву? У якіх умовах сядзеў Сяргей Ціханоўскі? Усе падрабязнасці глядзіце ў спецыяльным выпуску навін «Нашай Нівы».

https://youtu.be/xS-KBndZMr8?si=Oei10nVjwrZzpXT1

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы палітвязень Коршун асудзіў Ціханоўскага: Вазьмі сябе ў рукі. Мае слёзы ніхто не бачыць, бо я моцны

Зацяты крытык офіса Святланы Ціханоўскай не спыняе прэтэнзіі.

https://nashaniva.com/370815

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370815

Читать полностью…

Наша Ніва

Больш за 18 тысяч чалавек назіраюць за бясстрашным пасажырскім самалётам «Белавія», які ляціць з Дубая ў Мінск праз тэрыторыю Ірана

Гэта адзіны пасажырскі самалёт у небе над Іранам.

Магчыма, гэта тэхнічная памылка, аднак карта flightradar24.com выглядае менавіта так.

Читать полностью…

Наша Ніва

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута

«ЗША заяўляюць, што гэта пачатак перамоваў».

https://nashaniva.com/370857

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370857

Читать полностью…

Наша Ніва

Удар па Кіеве: загінулі шэсць чалавек, шмат параненых

Паводле даных Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, у выніку камбінаванага расійскага абстрэлу загінулі шэсць чалавек, яшчэ 13 пацярпелі. Колькасць пацярпелых расце.

https://nashaniva.com/370849

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370849

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзярждэп заявіў пра павышаную рызыку для амерыканцаў за мяжой

Дзярждэпартамент ЗША выпусціў папярэджанне для амерыканскіх грамадзян, якія жывуць або падарожнічаюць за мяжой, і парэкамендаваў ім праяўляць павышаную асцярожнасць у сувязі з сітуацыяй на Блізкім Усходзе.

Разам з тым Трамп заявіў пра каласальную шкоду ў выніку ўдараў па ядзерных аб’ектах Ірана.

https://nashaniva.com/370845

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370845

Читать полностью…

Наша Ніва

Вызвалены эстонец: У турме ў Беларусі да мяне ставіліся вельмі дрэнна

«У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах», — кажа Алан Роя.

https://nashaniva.com/370846

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370846

Читать полностью…

Наша Ніва

«Над галавой опера вісеў партрэт Сталіна». Вялікая гутарка з выкладчыцай Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа і Калеснікаву. І важную параду для ўсіх

Найлепшую італьяністку краіны, былую дацэнтку кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталлю Дуліну пасля 2020 года неаднаразова адпраўлялі на Акрэсціна, звольнілі з універсітэта, а пазней асудзілі на 3,5 года зняволення. Чаму для яе ў цяперашняй свабодзе больш засмучэння, чым радасці, пра партрэт Сталіна ў ГУБАЗіКу, катаванне ў ШІЗА, сваю маці, котак і планы, якія пакуль не будуюцца — у гутарцы @nashaniva.

https://nashaniva.com/370831

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370831

Читать полностью…

Наша Ніва

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах

За прапанову аб закрыцці Армузскага праліва, ключавога марскога калідора для сусветных паставак нафты, у нядзелю прагаласаваў парламент Ірана.

https://nashaniva.com/370839

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370839

Читать полностью…

Наша Ніва

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»

У інтэрв’ю @nashaniva выкладчыца Наталля Дуліна распавяла пра палітзняволеных жанчын, з якімі сутыкалася ў гомельскай калоніі. Яна настойвае на тым, што іх варта тэрмінова ратаваць праз дрэнны стан здароўя.

https://nashaniva.com/370838

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370838

Читать полностью…

Наша Ніва

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру

Паліцыя раскрыла групу ў Discord пад назвай «764», члены якой схілялі дзяцей да самапашкоджання і нават самагубства. На партале ёсць нямала каналаў, якія распаўсюджваюць надзвычай жорсткі і гвалтоўны кантэнт.

https://nashaniva.com/370835

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370835

Читать полностью…

Наша Ніва

Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя

У выніку расійскага ўдару па трэніровачным палігоне Узброеных сіл Украіны загінулі як мінімум трое чалавек, яшчэ 11 атрымалі раненні.

https://nashaniva.com/370829

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370829

Читать полностью…

Наша Ніва

За 2025 год у Беларусі ўжо затрымалі 14 чалавек за шпіянаж і дзяржаўную здраду

Церцель расказаў пра супрацьдзеянне спецслужбам калектыўнага Захаду, якія вядуць разведку з космасу і праз агентуру.

https://nashaniva.com/370824

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370824

Читать полностью…

Наша Ніва

Церцель: Гэтае мерапрыемства на днях было толькі адным з многіх, але пакуль не пара пра іх казаць

Старшыня КДБ раскрыў сваю ролю ў перамовах Лукашэнкі з Келагам і стварыў інтрыгу вакол стасункаў беларускага рэжыму з Захадам.

https://nashaniva.com/370821

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370821

Читать полностью…

Наша Ніва

Кустава пра Ціханоўскага: Не варта было рабіць прэс-канферэнцыю ў такім стане чалавека

Шчырая размова Сяргея Ціханоўскага з журналістамі выклікала крытыку ў некаторых беларусаў.

https://nashaniva.com/370816

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370816

Читать полностью…

Наша Ніва

Самалёт «Белавія» знайшоўся ў Пакістане. Неба над Іранам чыстае

Читать полностью…

Наша Ніва

Рыбакоў: Беларусь і ЗША абмяркоўваюць магчымасць поўнай нармалізацыі адносін

Валянцін Рыбакоў, удзельнік перамоў Лукашэнкі з Келагам, спадзяецца, што краіны абмяняюцца візітамі і адновяць працу пасольстваў у поўным аб'ёме. 

https://nashaniva.com/370819

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370819

Читать полностью…

Наша Ніва

I am back! ✊

Сяргей Ціханоўскі завёў сабе твітар.

Читать полностью…
Subscribe to a channel