Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
На выставе «Белагра» перамог Прыгожын
На міжнароднай сельскагаспадарчай выставе правялі конкурс на найлепшага племяннога жарабца.
https://nashaniva.com/369439
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369439
Пакістанскае бюро занятасці апублікавала 240 вакансій у Беларусі
Працаваць пакістанцам прапаноўваюць малярамі, бетоншчыкамі і іншымі работнікамі на будоўлях, заўважыў @reformby.
https://nashaniva.com/369440
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369440
Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў
«Стром ці норм?», — пытаецца яна ў сваіх гледачоў у тыкток.
https://nashaniva.com/369436
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369436
Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска
Папулярны тыктокер DriceCook гатуе стравы розных краін, якія выбірае з дапамогай дроціка і карты. Гэтым разам ён трапіў у Беларусь.
https://nashaniva.com/369428
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369428
Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава
Свае песні пад гітару ён публікаваў у ютубе, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/369432
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369432
Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі
«Цяпер фактычна не засталося нічога таемнага ў дзейнасці КБ «Тупалеў» для ўкраінскай разведкі. У прыватнасці, мы атрымалі вычарпальную інфармацыю пра асоб, непасрэдна ўцягнутых у абслугоўванне расійскай стратэгічнай авіяцыі. Вынік, відавочна, будзе прыкметны як на зямлі, так і ў небе».
https://nashaniva.com/369427
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369427
Кароткія тэксты ад штучнага інтэлекту замест спасылак — Google запусціў новую сістэму пошуку
Google радыкальна мяняе прынцыпы інтэрнэт-пошуку, укараняючы новую сістэму, заснаваную на генератыўным штучным інтэлекце. Расказваем, як яна працуе і чаму кампанія яе ўвяла.
https://nashaniva.com/369404
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369404
Не баяцца ні бога, ні чорта. Як тайныя пакупнікі кашмараць крамы пад Мінскам
Крамы пад Мінскам накрыла хваля ўважлівых пакупнікоў. Яны пагражаюць падаць на прадаўцоў у суд.
Сутнасць у чым: нехта знайшоў у краме пратэрміноўку, і, каб не прыйшла скарга, прадаўцу трэба пайсці на лекцыю. Вядома, не бясплатную. Актыўнасць гэтых «кантралёраў» пагражае маленькім крамам вялікімі праблемамі.
https://nashaniva.com/369396
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369396
❗️Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч
Амбітны і перспектыўны чыноўнік Ігар Юркевіч, які меў перспектывы стаць наступным міністрам аховы здароўя, пагарэў на атрыманні хабару. Як стала вядома @nashaniva, з канца мінулага працоўнага тыдня ён знаходзіцца ў СІЗА.
https://nashaniva.com/369406
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369406
Журналістка Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка знаходзяцца пад вартай
Імаверна, жанчын затрымалі па справе «Беларускай аналітычнай майстэрні» сацыёлага Андрэя Вардамацкага.
https://nashaniva.com/369402
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369402
Археолагі пачалі раскопкі на Заслаўскім замку. У планах — выявіць вялікую браму
Да Дажынак плануюць закансерваваць і музеіфікаваць браму гэтага аднаго з першых бастыённых замкаў стараітальянскага тыпу на Беларусі. Вось што пра яго вядома.
https://nashaniva.com/369380
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369380
Як змагаецца за жыццё кур'ер, які ехаў на электравеласіпедзе на пешаходным пераходзе на зялёнае, але трапіў пад аўто
23 лютага ў Мінску аўтамабіль збіў кур’ера, які на зялёнае святло ехаў на электравеласіпедзе па пешаходным пераходзе. Хлопец атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і цяпер змагаецца за жыццё пад сталым доглядам маці.
https://nashaniva.com/369379
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369379
20-гадовая беларуска прадала сваё немаўля ў Маскве
Ізмайлаўскі суд Масквы прысудзіў 20-гадовай грамадзянцы Беларусі Жасміне Александровіч 6 гадоў калоніі за спробу прадаць сваю нядаўна народжаную дачку.
https://nashaniva.com/369391
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369391
«Дадаем слабіцельнае ў алкаголь расійскім салдатам». Як украінскія жанчыны змагаюцца з акупантамі
У расійскай акупацыі цяпер знаходзіцца пятая частка тэрыторыі Украіны. Для ўкраінцаў у акупацыі здаецца малаверагодным, што любая будучая дамова пра спыненне агню гэта зменіць.
https://nashaniva.com/369390
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369390
Маладая ўкраінская акрабатка трагічна загінула ў Тайландзе, сарваўшыся з 15-метровай вышыні
Вераніцы Кобзавай было ўсяго 28 гадоў.
https://nashaniva.com/369389
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369389
Фатограф-агент Мішчук не памятае, як рабіў свой здымак на пашпарт прыкрыцця. І яшчэ шмат што не памятае
@mediazona_by паразмаўляла з Іванам Мішчуком — беларускім фатографам, што працаваў у Варшаве і ў якога знайшлі пашпарт прыкрыцця. Ён расказаў, як перад ад'ездам з Беларусі нібыта прыносіў у ваенкамат свае фотаздымкі, але не памятае якія. Не памятае хлопец і дату свайго затрымання за ўдзел у пратэстах, а таксама іншыя дэталі свайго жыцця.
https://nashaniva.com/369442
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369442
Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці
«Гэта мэтанакіраваны ўдар па цывільных асобах», — сказаў ён на нарадзе, дзе абмяркоўвалі ход перамоў з Украінай.
https://nashaniva.com/369441
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369441
Падчас вайны ва Украіне загінула 631 дзіця
Больш за 1975 атрымалі раненні.
https://nashaniva.com/369431
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369431
Памерла Аляксандра Чарняўская
Маці Юліі Чарняўскай і цешчы Юрыя Зісера было 86 гадоў.
https://nashaniva.com/369433
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369433
Кампазітар Алейнік хоча стварыць форум для бічавання артыстаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м
Яўген Алейнік, які нядаўна дзеля відэакліпа выцягнуў пажылую бабулю з-пад кропельніцы, кажа, што тыя артысты здзяйснялі «надта амаральныя ўчынкі».
https://nashaniva.com/369421
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369421
«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем
Інфармацыю афіцыйна пацвердзілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.
https://nashaniva.com/369426
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369426
Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»
«Калі вы атакуеце частку нацыянальнай сістэмы выжывання праціўніка, а менавіта яго ядзерную трыяду, гэта азначае, што ўзровень рызыкі ўзрастае».
https://nashaniva.com/369409
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369409
З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ “Павуцінне”
Украінскія СМІ апублікавалі відэа, на якім зафіксаваны момант выезду фур з модульнымі блокамі — сцвярджаецца, што менавіта так пачыналася аперацыя супраць расійскай стратэгічнай авіяцыі.
Экс-тэлевядучая і мадэлька распавяла, што цяпер працуе касіркай у пякарні
Былая вядучая тэлеканала МінскТV Юлія Вячэрская распавяла, што цяпер працуе ў Батумі касіркай у пякарні. Яе шчырая гісторыя пра рашэнне, якое падавалася поўным правалам, але ў выніку прыносіць шмат задавальнення, сабрала больш за мільён праглядаў у інстаграме і Threads.
https://nashaniva.com/369371
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369371
Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту ВКЛ Яна Няпрэцкага
Набытае Maldzis выданне выйшла ў свет у першай палове 1790-ых — напрыканцы існавання Вялікага Княства Літоўскага. Карту купілі на сродкі беларускага ахвярадаўцы Алекса Шуба.
https://nashaniva.com/369401
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369401
Як дачка новага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага стала зоркай і скрала ўвагу ўсёй краіны
Пакуль Караль Наўроцкі змагаўся за кожны голас у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, яго маленькая дачка Кася без змагання заваявала сэрцы палякаў.
https://nashaniva.com/369398
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369398
Зыркіх колераў жывыя кветкі і кітайская парцаляна: Сі прыняў Аляксандра Лукашэнку на абед у сваёй рэзідэнцыі
Колю Сі таксама паціснуў руку і сказаў «Прывет».
З’явіліся відэа з залы «Сузор’е вады» рэзідэнцыі «Чжуннаньхай». У Аляксандра Лукашэнкі працягвае трэсціся галава, фільтры айфона і нарэзка кадраў няздольныя гэта схаваць.
У Маскве сярод белага дня на вачах паліцыі кадыраўцы выкралі чалавека. Дзе ён цяпер, ніхто не ведае
У самым цэнтры Масквы — на Яраслаўскім вакзале — невядомыя сілай запіхнулі блогера Арэга Шчэпіхіна ў багажнік «мерседэса» з мігалкамі і спецыяльнымі нумарамі.
https://nashaniva.com/369392
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369392
Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях
У Мінску ўсё часцей у продажы з'яўляюцца міні-студыі, дзе спальнае месца размяшчаецца літаральна пад столлю.
https://nashaniva.com/369340
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369340
Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»
«Прабачце, але я больш не магу цярпець. Гэты велізарны, абуральны, поўны «свініны» біль аб выдатках — гэта агідная гнюснасць. Ганьба тым, хто галасаваў за яго: вы ведаеце, што зрабілі дрэнна», — напісаў Маск.
https://nashaniva.com/369385
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369385