Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту
Індыйскія дзяржаўныя нафтаперапрацоўчыя заводы прыпынілі закупку расійскай нафты пасля пагроз з боку Дональда Трампа.
https://nashaniva.com/373600
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373600
Памёр журналіст і пісьменнік Віктар Ледзянёў
Ён нарадзіўся ў 1941 годзе ў Сібіры ў спецпасяленні для сем’яў «ворагаў народа». Старшыня савета школьнай піянерскай дружыны біў яго тварам аб парту: «Ты чаму не носіш гальштук?!.», а ён адказваў: «Я ашыйнік не надзену!»
https://nashaniva.com/373593
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373593
Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Еўропе перадаць некалькі тысяч палітвязняў
Читать полностью…«Таксіст меў рацыю». Маладыя прадпрымальнікі распавялі, што тармозіць іх невялікія бізнэсы
@Devby пагутарыў з маладымі прадпрымальнікамі з Беларусі пра тое, што ім замінае — амаль усе ў першую чаргу кажуць пра падаткі.
https://nashaniva.com/373582
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373582
Сайт «Люстэрка» атакуюць другі дзень з-за артыкула, што Офіс Ціханоўскай прапанаваў круглы стол з Лукашэнкам
Зламыснікі адпраўляюць з Інданезіі мільёны запытаў на сайт, тым самым перагружаючы серверы. У выніку старонкі «Люстэрка» адкрываюцца вельмі павольна або не адкрываюцца ўвогуле.
https://nashaniva.com/373579
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373579
Лукашэнка заявіў пра патрэбу паляпшэння адносін з Захадам «для разбору завалаў», якія «перашкаджаюць нашай працы на сусветных рынках»
Вяртанне Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША адчыніла акно магчымасцей для паляпшэння адносін, заявіў Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.
https://nashaniva.com/373577
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373577
Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі
«Ён уступае на вельмі небяспечную тэрыторыю!»
https://nashaniva.com/373570
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373570
«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча
Гісторык Цімох Акудовіч і бацька школьніка паразважаў пра тое, якімі павінны быць беларускія школы за мяжой. «Наш патрыятызм перашкаджае развівацца нашым адукацыйным праектам», — прапануе ён правакацыйны тэзіс і выводзіць на вялікую дыскусію.
https://nashaniva.com/373567
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373567
Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў
Імя Аляксея Кердаля з'явілася ў спісе «тэрарыстаў», які стварае КДБ. Гарадзенец выдаліў каментары, але гэта не дапамагло.
https://nashaniva.com/373530
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373530
Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і сышоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа
Супрацоўніца мінскай кавярні пералічвала выручку, знайшла недахоп і звярнулася ў міліцыю. Аказалася, наведвальнік «звёў» 110 рублёў хітрым спосабам.
https://nashaniva.com/373562
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373562
У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення
Яшчэ год таму дацкая фармацэўтычная кампанія Novo Nordisk лічылася безумоўным лідарам у галіне прэпаратаў для пахудзення. У чэрвені 2024 года яе акцыі былі на піку, вырасшы на амаль 300% за тры гады. Аднак толькі за апошні год яны ўпалі на 60%. У чым прычына?
https://nashaniva.com/373521
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373521
Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай
Выдавецтва «Янушкевіч» паспяхова дзейнічала ў Беларусі амаль дзесяць гадоў. Але спачатку іх пазбавілі офіса, а потым прыйшлі з ператрусам у кнігарню «Кнігаўка», якая не прапрацавала і дня. 200 кніг былі канфіскаваныя, Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу Насту Карнацкую адправілі на суткі. Пасля ўсяго гэтага ім прыйшлося з’ехаць з Беларусі і аднаўляць дзейнасць у Польшчы.
https://nashaniva.com/373319
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373319
Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме
Сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў значную частку жыцця прысвячае спорту — зараз ён займаецца ў мацоўні па пяць разоў на тыдзень. Краўцоў расказаў @nashaniva, як атрымліваецца прытрымлівацца такой рэгулярнасці і чым дапамагае гэта хобі ў жыцці.
https://nashaniva.com/373534
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373534
Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві
У штаце Карнатака на поўдні Індыі медыкі падчас абследавання 38-гадовай пацыенткі, якой рыхтавалі аперацыю на сэрцы, выявілі раней невядомы антыген крывяных клетак, паведамляе выданне The Hindu.
https://nashaniva.com/373547
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373547
Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два
Пра гэта кажуць людзі, якія сцвярджаюць, што чулі іх над Барысавам, Беразіном і Клімавічамі.
https://nashaniva.com/373538
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373538
Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вайсковым заводзе ў Пензе
Пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на адно з прадпрыемстваў у Пензе паведамілі як расійскія, так і ўкраінскія крыніцы.
https://nashaniva.com/373599
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373599
Латушка: Ёсць падазрэнні, што Мельнікава ўжо не жывая
Былая спікерка Каардынацыйнай рады можа быць не жывая. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 31 ліпеня ў Варшаве паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, піша @belsat.
https://nashaniva.com/373591
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373591
Памёр першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ
Былы абаронца клубаў Нацыянальнай хакейнай лігі Джон Мішук памёр ва ўзросце 84 гадоў.
https://nashaniva.com/373587
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373587
Распаўсюджваецца новы небяспечны наркотык. Ён ужо дайшоў да краін Балтыі
Ахвярамі нітазенаў штогод становяцца сотні людзей.
https://nashaniva.com/373572
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373572
Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме
Тысячы прыхільнікаў Озі Осбарна сабраліся ў яго родным горадзе, Бірмінгеме, каб развітацца з рок-легендай. Прыватная цырымонія развітання пройдзе ў чацвер, а ў сераду труну з целам музыканта правезлі па горадзе ў суправаджэнні духавога аркестра, які выконваў песні Black Sabbath.
Зорку хэві-металу праводзілі сапраўды шумна — пад крыкі фанатаў, якія скандавалі: «Озі! Озі! Озі!.
https://nashaniva.com/373564
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373564
У Мінску з'явіцца вуліца Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка — кадэбіста, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры айцішніка Андрэя Зельцара
Яго імя хочуць даць новай вуліцы ў Паўночным Беразе — раёне Мінска, побач з МКАДам і Цнянскім вадасховішчам.
Заўвагі грамадзян прымаюць на працягу наступных двух тыдняў.
У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць
Даўжэй за ўсіх жывуць у Мінску.
https://nashaniva.com/373569
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373569
Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца
Аляксандр з жонкай марылі пра ўласнае жыллі ў сталіцы не адзін год. Яны доўга і ўпарта збіралі грошы, адмаўляючы сабе ў многіх радасцях. Аднойчы трапіў цікавы варыянт: на адным з дзяржаўных аўкцыёнаў прапанавалі недарагую двушку ў сталінцы на вуліцы Якуба Коласа. Удакладнялася, што кватэра была адабрана ва ўладальніка за даўгі.
https://nashaniva.com/373566
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373566
6 чалавек загінулі, дзясяткі параненыя, разбураныя два жылыя шматпавярховікі ў выніку ракетна-дронавага ўдару Расіі па Кіеве сёння ноччу
Адзін з пад’ездаў абрынуўся цалкам.
Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць
Цягам апошніх гадоў улады мэтанакіравана ўскладнялі ўмовы працы для індывідуальных прадпрымальнікаў: падымалі падаткі, адмянялі льготы і забаранялі займацца пэўнымі відамі дзейнасці. Выглядае, што цяпер плануюць крыху паслабіць абмежаванні.
https://nashaniva.com/373509
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373509
Расія нанесла ракетныя ўдары па Кіеве: узніклі пажары, больш за 50 параненых
Першапачатковы ўдар быў у пачатку ночы, наступны пад раніцу. Разбураны пад’езд жылога дома, пад заваламі людзі, два чалавекі загінулі.
«Расійскія тэрарысты», — пракаментаваў Уладзімір Зяленскі.
https://nashaniva.com/373555
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373555
ВІДЭАНАВІНЫ: Добрая навіна для пенсіянераў: але не для ўсіх / Лукашэнка знік: у чым прычына?
Лукашэнка маўчыць пра важную праблему. Беларускіх пенсіянераў чакаюць добрыя навіны: але не ўсіх. Што здарылася ў Асіповічах: агучылі прысуд бацькам. Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў пачынае разборкі: з кім і чаму? Перамовы Лукашэнкі і Ціханоўскай: ці гэта магчыма і пры якіх умовах? Беларусы і штрафы: запрацавала новая схема. Беларускі міністр усіх здзівіў: у высокіх цэнах вінаватае надвор’е! Нечаканая рэакцыя на беларускую мову ў Беларусі. Дзіўны дом у Мінску. Дзве беларускія загадкі.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=fqHCUrHcjd0
У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы
Беларусам, якія плануюць падарожжы, варта ведаць, што кошт атрымання турыстычнай візы ў розныя краіны можа істотна адрознівацца. Прытым некаторыя дзяржавы выстаўляюць вельмі высокія зборы, а часам віза можа абысціся даражэй за квіток туды. Вось рэйтынг з дзесяці краін, у якіх атрыманне турыстычнай візы для беларусаў абыходзіцца найбольш дорага.
https://nashaniva.com/373548
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373548
Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы
Сучасныя пральныя машыны звычайна маюць дзясяткі цыклаў, налад і опцый, і хоць некаторыя з іх — проста маркетынгавыя хітрыкі, іншыя могуць дапамагчы адмыць упартыя плямы, пазбыцца пахаў і рэшткаў бруду, а таксама ашчадзіць ваш час і грошы. Вось што прапануюць эксперты.
https://nashaniva.com/373466
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373466
У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў
Гэтыя кадры паказала японскае дзяржаўнае тэлебачанне NHK, і відэа хутка разышлося па сацыяльных сетках.
https://nashaniva.com/373546
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373546