Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Оршы васьмігадовы хлопчык выпаў з сёмага паверха
Выратаваць хлопчыка не ўдалося — ён памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.
https://nashaniva.com/371518
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371518
«Лукашэнка ніколі нічога не баіцца». Хрэнін заявіў, што вучэнні «Захад-2025» і не збіраліся праводзіць на мяжы з НАТА
Міністр абароны раптам прыдумаў новую версію пераносу вучэнняў углыб тэрыторыі Беларусі.
https://nashaniva.com/371512
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371512
Экс-намесніка міністра абароны Расіі асудзілі на 13 гадоў
Цімур Іваноў быў героем антыкарупцыйных расследаванняў каманды Аляксея Навальнага. Гэта першы, але не апошні прысуд Іванову.
https://nashaniva.com/371511
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371511
Новыя відэа з Іжэўска дазваляюць зразумець хірургічную дакладнасць сённяшніх удараў па расійскім вытворцу ЗРК «Тор» і рэакцыю людзей на вуліцах вакол завода «Купал»
Нагадаем, што адлегласць ад Іжэўска да Украіны — больш за 1200 км. Удар быў нанесены беспілотнікамі «Люты» ўкраінскай вытворчасці.
Сяргей Ціханоўскі перадаў вітанне чытачам «Нашай Нівы» і расказаў, што марыць палепшыць сваю беларускую мову
«Па адукацыі я філолаг. Калісьці паўтара года размаўляў толькі па-беларуску. У турме шмат чытаў. Напрыклад, Уладзіміра Караткевіча: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха». Але асобнае месца займаюць кнігі Паўла Севярынца, майго паплечніка і настаўніка ў беларушчыне і ў духоўнасці», — сказаў Ціханоўскі ў адмыслова для чытачоў @nashaniva запісаным вітанні.
Гайдукевіч пахваліўся, што да яго прыехаў памочнік Трампа. А вось і не
Памочнік прэзідэнта ЗША і адзін з кіраўнікоў кіруючай у ЗША Рэспубліканскай партыі прыехаў у Беларусь па запрашэнні кіраўніка ЛДПБ Алега Гайдукевіча. Пра гэта сам Гайдукевіч пахваліўся ў сваіх сацсетках. Рэдакцыя @reformby вырашыла праверыць, ці гэта сапраўды так.
https://nashaniva.com/371497
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371497
У Азербайджане зрабілі экспертызу смерці братоў, якія загінулі ў Екацярынбургу пры затрыманні
Прычынай смерці названыя цяжкія траўмы.
https://nashaniva.com/371494
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371494
«Гэта ўжо проста некіраваныя натоўпы». Летняе наступленне Пуціна вычарпалася, але і ўкраінская армія наступаць не можа
Расійскае летняе наступленне на ўсходзе Украіны зайшло ў тупік — вайсковая групоўка, якая пагражала Сумам, спынілася, а спробы прасунуцца на іншых напрамках правальваюцца.
https://nashaniva.com/371490
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371490
Сяргей Ціханоўскі збірае каманду
Вызвалены блогер запісаў першы ролік на сваім канале «Краіна для жыцця». Ціханоўскі аб'явіў, што збірае каманду для дасягнення «галоўнай мэты — дэмакратыі ў Беларусі».
https://nashaniva.com/371482
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371482
Ілан Маск прыгразіў стварыць Амерыканскую партыю, калі Кангрэс прыме «вар’яцкі» законапраект
Дональд Трамп жа намякнуў, што без дзяржаўных субсідый Маску прыйдзецца закрыць свой бізнес і вярнуцца «дадому ў Паўднёвую Афрыку».
https://nashaniva.com/371478
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371478
«Матэрыялісты» — рамантычная камедыя, якая хоча размаўляць пра складаныя рэчы
У чэрвені выйшла доўгачаканая стужка «Матэрыялісты» з Педра Паскалем, Дакотай Джонсан і Крысам Эвансам у галоўных ролях. У беларускіх кінатэатрах фільма зараз няма, але хутка ён будзе дасяжны анлайн. Ці варта глядзець?
https://nashaniva.com/371445
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371445
Трамп афіцыйна адмяніў амерыканскія санкцыі супраць Сірыі
Як заявілі ў Белым доме, гэта рашэнне з’яўляецца крокам на «шляху да стабільнасці і міру».
https://nashaniva.com/371470
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371470
ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі скардзіцца на здароўе: што здарылася / Лукашэнка звальняе чыноўнікаў: падрабязнасці
Сяргей Ціханоўскі і яго праблемы са здароўем: што адбываецца? Лукашэнка мяняе чыноўнікаў: гучныя заявы, маштабныя перастаноўкі і нечаканая адстаўка важнага міністра. Якую новую пасаду атрымала Вольга Чамаданава? Хто стаў новым памочнікам Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці? Сумны фінал мілай гісторыі з Брэста. Страшны рэкорд апошніх выхадных: што здарылася? Пад Мінскам знік указальнік на Курапаты. Сілавікі Лукашэнкі затрымалі вядомага беларускага артыста. Чэргі ў Гомелі. Беларускае масла здзівіла інтэрнэт.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=sPTs9DLw4fw
УСУ нанеслі ракетны ўдар па Данецку
Па папярэдняй інфармацыі, удар нанеслі па штабе 8-й агульнавайсковай арміі УС РФ.
https://nashaniva.com/371467
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371467
Танкер з нафтай выбухнуў каля берагоў Лівіі пасля заходу ў расійскія парты
Паводле звестак кансалтынгавай кампаніі Vanguard Tech, з пачатку года выбухі пасля заходу ў расійскія парты адбыліся яшчэ на чатырох суднах.
https://nashaniva.com/371456
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371456
У Еўрасаюзе забаранілі авіякампаніям браць плату за ручную паклажу
Авіякампаніі папярэджваюць, што квіткі цяпер могуць падаражэць, асабліва для тых, хто раней лётаў з мінімальным наборам паслуг.
https://nashaniva.com/371517
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371517
Мінскі метрапалітэн выпадкова зліў прапагандысцкую метадычку
У афіцыйным канале на кароткі час з'явілася ўнутраная інструкцыя, звязаная з прапагандаваннем версіі КДБ пра нібыта праведзеную аперацыю пад кодавай назвай «Гарпун».
https://nashaniva.com/371515
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371515
У Азербайджане паведамілі пра затрыманне ў Баку дзвюх АПГ, што складаліся з расіянаў
На распаўсюджаным відэа — надзвычай жорсткае абыходжанне з затрыманымі.
Імаверна, гэта стала адказам на заявы расійскіх прапагандыстаў, што загінулыя пры затрыманні азербайджанцы былі «звычайнымі крымінальнікамі».
https://nashaniva.com/371509
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371509
Расія страціла яшчэ адзін знішчальнік
Су-27 пацярпеў крушэнне ў Ніжагародскай вобласці, у раёне горада Кулябакі. Два лётчыкі паспелі катапультавацца. Аднаго з іх ужо знайшлі. Другога шукаюць.
«Аблапошылі на 1650 рублёў». Як мінчуку на прыпынку госці з Расіі ўцюхалі фэйкавы Apple Watch
Дзмітрый чакаў на прыпынку аўтобус, калі да яго падышлі два мужчыны. Сказалі, што хочуць вярнуцца ў Астрахань, але ў іх няма ні капейкі.
https://nashaniva.com/371489
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371489
Маладую б'юці-майстарку адправілі за краты за «распальванне варожасці»
Настассі Тыдыкавай пагражала да пяці гадоў калоніі. Дома яе чакае малое дзіця.
https://nashaniva.com/371392
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371392
Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы
У 2020 годзе прапагандыстку Вераніку Буту кінуў каханы — праз яе палітычныя погляды. Тэлевядучая кажа, што тады і зразумела, які мужчына ёй патрэбны. Цяпер яна збіраецца жыць у Кенію — разам з ідэалагічна надзейным мужам.
https://nashaniva.com/371463
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371463
«Занадта добры». Айцішнікі прыкідваюцца менш дасведчанымі, каб атрымаць працу ў крызіс
Дызайнер дзеліцца назіраннем, што «шмат кандыдатаў заніжаюць свой досвед у рэзюмэ», каб не атрымаць адмову.
«Ці можна ўявіць такое ў іншых сферах? Кіроўцы, дактары, сантэхнікі — хто заўгодна. Скажыце, калі ласка, што гэта няпраўда!»
https://nashaniva.com/371487
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371487
Украінскія беспілотнікі дасталі да Іжэўска — аднаго з цэнтраў расійскага ВПК у Перадураллі
«Адно з прадпрыемстваў папала пад атаку беспілотнікаў, ёсць пацярпелыя», паведамілі расійскія СМІ пасля таго, як у інтэрнэце разышліся відэа.
Іжэўск — сталіцы Удмуртыі, у якой каланісты ператварылі карэннае насельніцтва ў меншасць. Там размешчаныя знакаміты канцэрн «Калашнікаў» і прадпрыемства «Іжэўскія беспілотныя сістэмы».
Кіберпартызаны: Мы ўзламалі сайт КДБ пасярод ночы. Яны за гэты час бегла сабралі нараду і дамовіліся, каго будуць падстаўляць?
Спачатку ініцыятыва адказала толькі гіфкай, але пасля і пракаментавала версію КДБ пра «кантраляваны ўзлом» сайта ведамства.
https://nashaniva.com/371477
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371477
Археолагі раскапалі магчымы падземны ўваход у Заслаўскі замак
Гэты ход упершыню выявіў яшчэ ў савецкія часы археолаг Георгій Штыхаў. Тады ход часткова расчысцілі: яго шырыня складае каля 80 сантыметраў, вышыня — каля 1 метра 20 сантыметраў. Аднак адна са сцен была пашкоджаная, таму далейшыя даследаванні прыпынілі.
https://nashaniva.com/371471
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371471
Сяляне на вазах. Як маладым амерыканцам паказваюць Беларусь
У тыктоку публікуюць ролікі з дзіцячым магічным глобусам, які ў кароткім відэа распавядае пра кожную краіну свету. Вось што расказваецца пра Беларусь.
https://nashaniva.com/371437
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371437
Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ
У эфіры АНТ выйшаў фільм «Гарпун», у якім КДБ расказвае пра «спецаперацыю» па выманьванні актывіста Паўла Бялюціна. Маўляў, чэкісты спецыяльна далі «Кіберпартызанам» узламаць свой сайт, папярэдне дадаўшы туды фальшывы данос ад імя Бялюціна. У выніку яго ўдалося дыскрэдытаваць, ён атрымаў забарону на пражыванне ў Літве і ўрэшце вярнуўся ў Беларусь. Што не так з гэтай гісторыяй?
https://nashaniva.com/371468
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371468
«Бывае, што страчвае прытомнасць». У палітзняволенай Валерыі Касцюговай пагаршаецца стан здароўя
Чатыры гады таму КДБ затрымала вядомую журналістку, палітолага Валерыю Касцюгову. Ужо амаль 3 гады яе ўтрымліваюць у жаночай калоніі №4 у Гомелі. Крыніца, дасведчаная ў справах Валерыі Касцюговай, паведамляе найперш пра пагаршэнне яе стану здароўя, піша @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/371459
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371459
КДБ даказвае, што ўзлом іх сайта і публікацыя базы даносаў былі часткай іх жа спецаперацыі
А ўсё, маўляў, для таго, каб вярнуць з Літвы Паўла Бялюціна.
https://nashaniva.com/371455
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371455