Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Круты прызнаўся Лукашэнку, што акупнасць Беларусьфільма — 3%
«Ну што, зусім тут кепска?» З такімі словамі Лукашэнка вітаўся з Пяткевіч на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
https://nashaniva.com/369832
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369832
Віленскі суд адфутболіў Балкунца, які скардзіўся літоўскім уладам на Вячорку і Матольку
Ён хацеў, каб Літва расследавала ўзлом «Гаюна», але яго заяву адхілілі.
https://nashaniva.com/369826
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369826
«Прачнуліся ад аглушальнага хлапка, а потым зразумелі, што гарым»
У Мінску маланка трапіла ў прыватны трохпавярховы катэдж.
https://nashaniva.com/369822
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369822
Ізраіль дэпартаваў Грэту Тунберг. Яе пасадзілі ў самалёт
МЗС Ізраіля апублікавала фота шведскай актывісткі Грэты Тунберг, якую дэпартуюць з краіны. Яна ляціць на самалёце ў Швецыю. Тунберг доўгі час прынцыпова не лятала на самалётах.
https://nashaniva.com/369818
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369818
Гайдукевіч параіў выкладваць у тыкток не дупу
Спецыяліст па выстаўленні геніталій даў карысныя парады ўсім сапраўдным мужчынам.
https://nashaniva.com/369815
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369815
Новы фільм з «дзіцём Беларусі». Як «Балерына» працягвае справу Джона Уіка
У пракат выйшла «Балерына» — спін-оф сусвету Джона Уіка, магнетычнага кілера ў выкананні Кіяну Рыўза. Цяпер у цэнтры гісторыі раз’юшаная балярына Іў Макара, і такія атмасферныя баявікі з’яўляюцца нячаста.
https://nashaniva.com/369696
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369696
У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?
Белстат упершыню з часоў пандэміі апублікаваў даныя аб нараджальнасці ў Беларусі. Дзякуючы ўцечкам, інфармацыя з'яўлялася і ў папярэднія гады, але цяпер яна пацверджаная афіцыйна. У 2024 годзе ў краіне нарадзіліся 58 938 дзяцей — што ўдвая менш, чым было дзесяць гадоў таму (у 2014 годзе на свет з'явіліся 118 697 беларусаў).
Статыстыка многіх шакавала, але Беларусь тут не ўнікальная. Паглядзелі, якія паказчыкі ў суседзяў.
https://nashaniva.com/369744
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369744
Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся
Актрыса і спявачка расказала, што яна вымушана адмяніць спектаклі і павінна прайсці лячэнне.
https://nashaniva.com/369805
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369805
Хто тыя людзі, якімі запоўнілі Нацыянальны футбольны стадыён пры яго адкрыцці?
У Мінску 7 чэрвеня з помпай адкрывалі Нацыянальны футбольны стадыён, які Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе прадставіў як падарунак ад Кітая. Пасля ягонай прамовы прайшоў футбольны матч паміж моладзевымі зборнымі Беларусі і Кітая, пры гэтым трыбуны, якія месцяць 33 тысячы гледачоў, былі запоўненыя. За кошт чаго, даведаўся @flagshtok.
https://nashaniva.com/369798
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369798
Галоўнае за 9 чэрвеня
«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга
Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»
Насцю Рыбку прымусілі выбачацца за ролік у інстаграме. Падпісчыц раззлавала яе відэа з Пуціным
«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА
Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда
Незвычайна: пчолы пакрылі «хусткай» скульптуру Багародзіцы ў Дзятлаве
На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму
Орбан: Рускія разумеюць толькі мову сілы, але Расія — не пагроза для НАТА, бо не можа справіцца нават з Украінай
«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень
У Беларусі ўводзяць новыя валютныя абмежаванні
У мінскай Грушаўцы каля адной з кавярняў заўважылі малпу
Як відаць на відэа, што з'явілася ў тыктоку, малпа рвала і ела кветкі з вазона. Жывёліна чорнага колеру з рудымі лапкамі спрытна перасоўвалася па агароджы.
https://nashaniva.com/369795
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369795
Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля
Спачатку сем’і пары сцвярджалі, што нявесту таксама або забілі, або выкралі, і пачалі маштабную кампанію па яе пошуку.
Гісторыя таксама вартая серыяла.
https://nashaniva.com/369789
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369789
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка корміць чужых і дакорвае сваім: што здарылася?
Лідзія Ярмошына распавяла пра свае памылкі і не толькі
Наталля Эйсмант маўчыць: віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў агучыў невядомыя падрабязнасці апошняй паездкі Лукашэнкі і яго малодшага сына Колі.
Трагічныя выхадныя: Брэст, Баранавічы, Мінск і не толькі.
Загадкавая падзяка ад Лукашэнкі: чаму ў Гомель прыехалі кіраўнік КДБ Іван Церцель і дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Аляксандр Вальфовіч?
Намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў шукае грошы: навошта?
Віктар Лукашэнка ўстроіў танцы.
Падрабязнасці — у новым відэа «Нашай Нівы»
https://www.youtube.com/watch?v=-JZ_J-p-mLc
РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа
Асвячэнне харугвы правёў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, піша @christianvision.
https://nashaniva.com/369783
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369783
Тэма права ЛГБТ на публічную прысутнасць усё яшчэ моцна падзяляе беларусаў і выклікае палкія дыскусіі. Адкажыце, калі ласка, на нашу апытанку пра гэта, каб мы пабачылі настроі грамадства ў гэтым пытанні
Доказам падзелу поглядаў сталі палкія дыскусіі пад нашым артыкулам «Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў». І гэта не пустыя словы — за імі стаіць рэальны беларускі добраахвотнік, які цяпер ваюе ва Украіне.
Галасаванкі ў ТГ цяпер лёгка накручваюцца. Таму апытанку мы ладзім тут на сайце.
Колькі каштуе беларуская прапаганда для Польшчы і хто яе робіць
Як беглыя грамадзяне ЕС з крымінальным бэкграўндам працуюць на беларускую прапаганду, расказвае @buroBY.
https://nashaniva.com/369829
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369829
Вялікі тэатр Беларусі плануе гастролі ў анексаваным Крыме
Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі плануе гастролі ў анексаваным Крыме ў жніўні 2025 года, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/369823
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369823
Выходзіць галівудскі баявік, дзе паказваюць Беларусь
Новы амерыканскі баявік «Кіраўнікі дзяржаў» 2 ліпеня выпускае Amazon Prime. Фільм — пра замову супраць сусветных лідараў, борт якіх разбіваецца над «варожай дзяржавай».
https://nashaniva.com/369821
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369821
«Паспрабуйце гады праз тры». Менеджар з’ехаў у ЗША з беларускім офісам пасля 2020 года. Паўтараць (пакуль) не раіць
Продакт некалькі гадоў жыве з сям’ёй у ЗША — дзеліцца досведам, піша Devby.io.
https://nashaniva.com/369816
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369816
Беларуска падзялілася ўражаннямі ад аўтобуснага тура ў Дагестан — 32 гадзіны да першага начлега
Блогерка Паліна выбралася з маці ў экзатычны адпачынак і расказала пра яго дэталі ў тыктоку.
https://nashaniva.com/369780
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369780
Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў мясцовую краму з гранатамёта
Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна.
https://nashaniva.com/369812
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369812
У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук
У Ніны Дзюк — восем дзяцей і 53 унукі.
https://nashaniva.com/369809
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369809
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка корміць чужых і дакорвае сваім: што здарылася?
Лідзія Ярмошына распавяла пра свае памылкі і не толькі
Наталля Эйсмант маўчыць: віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў агучыў невядомыя падрабязнасці апошняй паездкі Лукашэнкі і яго малодшага сына Колі.
Трагічныя выхадныя: Брэст, Баранавічы, Мінск і не толькі.
Загадкавая падзяка ад Лукашэнкі: чаму ў Гомель прыехалі кіраўнік КДБ Іван Церцель і дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Аляксандр Вальфовіч?
Намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў шукае грошы: навошта?
Віктар Лукашэнка ўстроіў танцы.
Падрабязнасці — у новым відэа «Нашай Нівы»
https://www.youtube.com/watch?v=-JZ_J-p-mLc
«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна
Вясновыя маразы і моцныя дажджы стварылі сур'ёзную пагрозу для ўраджаю. Але фермеры прыклалі шмат намаганняў, каб захаваць яго.
https://nashaniva.com/369778
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369778
У Расіі прапанавалі адключаць інтэрнэт па начах для павышэння нараджальнасці
Дэпутат Бранскай абласной думы і кіраўнік руху «Расія праваслаўная» Міхаіл Іваноў прапанаваў уначы адключаць інтэрнэт для маладых пар без дзяцей. Ён мяркуе, што гэта дапаможа павысіць нараджальнасць, бо людзі замест таго, каб праводзіць час у гаджэтах, будуць больш зносіцца паміж сабой і думаць пра стварэнне сям’і.
https://nashaniva.com/369794
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369794
Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі з мігрантамі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»
У рэальнасці ў Лос-Анджэлесе сілавікоў вывелі на вуліцы для барацьбы з нелегальнымі мігрантамі. Адміністрацыя Трампа проста скарысталася з гэтай нагоды, каб падкрэсліць мяккацеласць дэмакратаў у пытанні барацьбы з нелегаламі.
https://nashaniva.com/369784
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369784
Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт
Самы вядомы яго раман — «Дзень Шакала», які стаў асновай для серыяла з Эдзі Рэдмэйнам у мінулым годзе.
https://nashaniva.com/369791
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369791
Гурт «Дразды» вінаваціць у сваім пакіданні сцэны «гіперактыўных блогераў»
Можна меркаваць, што маюцца на ўвазе Вольга Бондарава і яе паплечнікі.
https://nashaniva.com/369786
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369786
«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю
На пратэстах у Мінску ў 2020 годзе Веру Цвікевіч сфатаграфаваў журналіст «Камсамольскай праўды» — здымак трапіў на вокладку. Усмешлівая дзяўчына ў чырвонай сукенцы на фоне калючага дроту і сілавікоў у шлемах, бронекамізэльках і з аўтаматамі. Веру затрымалі ў 2022-м, асудзілі на год калоніі, а ў дзень вызвалення дэпартавалі з Беларусі, не даўшы развітацца з роднымі і забраць рэчы. Дзяўчына расказала сваю гісторыю @mediazona_by.
https://nashaniva.com/369781
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369781
За здымкі на вакзале аршанца Яўгена Бодрыкава трымаюць ў віцебскім СІЗА
Найверагодней, на яго распачалі крымінальную справу за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі, піша @vicspring.
https://nashaniva.com/369779
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369779