nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Пчолы зрабілі «хустку» на каталіцкай скульптуры Багародзіцы

Каталіцкая парафія ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці апублікавала дзівосныя здымкі з фігурай Панны Марыі на вуліцы ля прыдарожнага крыжа побач з квітнеючым полем, піша @katolik_life.

https://nashaniva.com/369774

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369774

Читать полностью…

Наша Ніва

Пашынян заклікаў пазбавіць пасады Каталікоса ўсіх армян, бо знайшоў у яго дзіця

Прэм’ер-міністр Арменіі заявіў, што Гарэгін II парушыў абет бясшлюбнасці, які сам прыняў добраахвотна.

https://nashaniva.com/369767

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369767

Читать полностью…

Наша Ніва

У Алматы заснавальнік «бяспечнай ЛГБТ-прасторы» згвалціў свайго падначаленага, пакуль той спаў

Трансгендар Елісей быў п’яны і пад наркотыкамі, таму спачатку нічога не зразумеў.

https://nashaniva.com/369756

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369756

Читать полностью…

Наша Ніва

«Пажыві ў маім доме»: Усік запрасіў Трампа в Украіну на тыдзень

Чэмпіён свету па боксе прапанаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу прыехаць да яго дадому, каб на ўласным досведзе зразумець рэальнасць вайны.

https://nashaniva.com/369761

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369761

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах

Вытворца, які называў свае дзеянні «партызанскім маркетынгам», цяпер можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд неналежнай рэкламы.  

https://nashaniva.com/369755

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369755

Читать полностью…

Наша Ніва

Зебра, якая ўцякла ад гаспадара, пасля тыдня на волі стала зоркай інтэрнэту

У ЗША зебра па імені Эд уцякла з прыватнага падворка ўжо на другі дзень пасля пераезду. Каб яе вярнуць, задзейнічалі паліцыю, спецыяльны трэйлер і нават верталёт.

https://nashaniva.com/369746

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369746

Читать полностью…

Наша Ніва

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Падчас Парада роўнасці ў Вільні беларусам, што неслі бела-чырвона-белы сцяг, адміністратарка чата блогера-канспіролага Віруса і яе сяброўка пагражалі фізічнай расправай, спасылаючыся на «наказ ваяроў».

Як выявілася, гэта не пустыя словы — за імі стаіць рэальны беларускі добраахвотнік, які цяпер ваюе ва Украіне і перакананы, што яму даруюць, калі ён будзе «караць» беларускіх удзельнікаў прайда.

https://nashaniva.com/369693

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369693

Читать полностью…

Наша Ніва

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі

Асноўная ўвага будзе на цэнтральных вуліцах.

https://nashaniva.com/369727

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369727

Читать полностью…

Наша Ніва

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?

Адны лічаць, што такую гародніну яшчэ можна ўжываць у ежу, іншыя — што нельга. Вось што пра гэта кажуць спецыялісты.

https://nashaniva.com/369728

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369728

Читать полностью…

Наша Ніва

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан

У новым выпуску «Жыцця-маліны» Дзяніс Кучынскі раскрыў некаторыя падрабязнасці кантактаў з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі.

https://nashaniva.com/369683

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369683

Читать полностью…

Наша Ніва

Моцная навальніца абрынулася ноччу на Мазыр і ваколіцы

Вецер пашкодзіў дахі дамоў, лініі электраперадач, паваліў дрэвы.

Відэа: @gorodmozyr, @meteovibe

Читать полностью…

Наша Ніва

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

Цела 37-гадовага мужчыны было знойдзена з апёкамі і электраметкамі каля вадасховішча.

https://nashaniva.com/369722

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369722

Читать полностью…

Наша Ніва

❗️Капрызы Колі Лукашэнкі і жорсткае рашэнне яго бацькі: як беларусы расплочваюцца за памылкі ўлады

Вучоба Колі Лукашэнкі і загад для ўсіх беларускіх школьнікаў і іх бацькоў. Барацьба дзяржавы з «дармаедамі» і падатак, які прывёў да пратэстаў па ўсёй Беларусі. Нечакана правільны закон, які спрабавала прасунуць Міністэрства ўнутраных спраў, але яго забараніў асабіста Лукашэнка. Забарона на павышэнне цэн і праблема з бульбай.

Усё гэта аб’ядноўвае адзін момант: час ад часу Лукашэнка адкідвае логіку і парады сваіх чыноўнікаў і пачынае прымаць важныя рашэнні абапіраючыся выключна на свае жаданні. У гэтага нават з’явілася афіцыйная назва: пераход на ручное кіраванне.

У новым сюжэце «Нашай Нівы» мы вырашылі згадаць некалькі такіх гісторый і расказаць пра іх наступствы.

https://youtu.be/TWZqOmU1MqQ?si=OwL-O5sb9emhV8yI

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінчанка купіла кілаграм крэветак і амаль палову выкінула ў сметніцу — адны галовы

«У якім мы былі шоку».

https://nashaniva.com/369709

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369709

Читать полностью…

Наша Ніва

Пентагон распаўсюджваў чуткі пра НЛА, каб схаваць распрацоўку сакрэтнай зброі ад СССР

Заходзіць аднойчы палкоўнік у бар… Гэта не пачатак анекдота, а рэальная гісторыя з 1980-х. Пра выпадкі піша The Wall Street Journal.

https://nashaniva.com/369716

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369716

Читать полностью…

Наша Ніва

У Наваполацку РПЦ адкрые спецыяльны храм для дзяцей

Паводле слоў мясцовага біскупа, пад духоўны цэнтр плануюць пераабсталяваць дзіцячы сад № 6. У ім адкрыецца храм у гонар святога Сергія Раданежскага — нябеснага апекуна вучняў.

https://nashaniva.com/369770

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369770

Читать полностью…

Наша Ніва

Насцю Рыбку прымусілі выбачацца за ролік у інстаграме. Падпісчыц раззлавала яе відэа з Пуціным

Скандальна вядомая беларуска ў шоку: кажа, столькі хэйту не было за ўсю гісторыю існавання яе блога ў інстаграме. Там на Насцю Рыбку падпісана амаль 560 тысяч чалавек.

https://nashaniva.com/369765

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369765

Читать полностью…

Наша Ніва

Пачаўся абмен украінскімі і расійскімі палоннымі, маладзейшымі за 25 гадоў

Ён пройдзе ў некалькі этапаў. Таксама будуць абмененыя цяжкапараненыя.

Читать полностью…

Наша Ніва

Выгул сабак стаў формай пратэсту ў Іране

Пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года ўлады Ірана лічаць сабак «нячыстымі» жывёламі, а валоданне імі — адным з сімвалаў заходняга ўплыву на краіну.

https://nashaniva.com/369757

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369757

Читать полностью…

Наша Ніва

«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень

У ізраільскай геймдэв-кампаніі Playtika прайшла новая хваля скарачэнняў. Пад іх перш за ўсё трапілі беларусы.

https://nashaniva.com/369749

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369749

Читать полностью…

Наша Ніва

Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед

Рустам Айзатулін у эфіры @euroradio таксама даў парады, як стаяць і сядзець з карысцю для паставы і ці трэба баяцца хрусту ў суставах.

https://nashaniva.com/369698

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369698

Читать полностью…

Наша Ніва

Расія нанесла масіраваны ўдар па адным з аператыўных аэрадромаў Украіны

Уначы Расія нанесла адзін з самых масіраваных авіяўдараў па тэрыторыі Украіны за апошні час. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення камунікацый Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны Юрый Ігнат.

https://nashaniva.com/369737

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369737

Читать полностью…

Наша Ніва

Выйшаў тызер-трэйлер фільма «Страчаны аўтобус» пра пажары ў Каліфорніі з Мэцью Макконахі ў галоўнай ролі

Фільм заснаваны на рэальнай гісторыі.

https://nashaniva.com/369724

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369724

Читать полностью…

Наша Ніва

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

Аляксей Ластоўскі, беларускі навуковец і даследчык цэнтра «Палітычная сфера», вандруе па свеце ўжо каля 20 гадоў. Усе грошы ён выдаткоўвае на падарожжы, адмовіўшыся ад назапашвання на кватэру і іншага роду стабільнасці.

Аляксей расказаў @nashaniva, як удаецца падтрымліваць такі тэмп жыцця і, галоўнае, — навошта?

https://nashaniva.com/369120

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369120

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены

Тут адбудзецца будаўніцтва крамаў, шматкватэрных дамоў, кафэ, аўтастаянак і нават станцыі метро.

https://nashaniva.com/369725

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369725

Читать полностью…

Наша Ніва

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда

Берасцейца Сяргея Наліўку судзілі ў 2021-м па «карагоднай» справе, а пасля дадалі тэрмін за каментар. Падчас судоў мужчына перажыў мікраінфаркт і рэанімацыю, а пазней адбываў тэрмін у адной з самых жорсткіх беларускіх калоній для рэцыдывістаў — вось як гэта было.

https://nashaniva.com/369563

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369563

Читать полностью…

Наша Ніва

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу

Ізраільскія вайскоўцы падняліся на борт судна Madleen з гуманітарнай дапамогай, якое ішло з Егіпта і накіроўвалася ў сектар Газа. На фота бачна, як людзі сядзяць з паднятымі рукамі.

https://nashaniva.com/369720

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369720

Читать полностью…

Наша Ніва

Каля Драздоў прадаецца дом за $2,5 мільёна

Двухузроўневы дом гатовы на 80%.

https://nashaniva.com/369719

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369719

Читать полностью…

Наша Ніва

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Падчас візіту ў Кітай з Лукашэнкам быў і яго малодшы сын Коля.

https://nashaniva.com/369717

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369717

Читать полностью…

Наша Ніва

Renault будзе вырабляць беспілотнікі ва Украіне

Частка беспілотнікаў будзе перададзена і французскай арміі.

https://nashaniva.com/369713

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369713

Читать полностью…
Subscribe to a channel