nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці

«Гэта мэтанакіраваны ўдар па цывільных асобах», — сказаў ён на нарадзе, дзе абмяркоўвалі ход перамоў з Украінай.

https://nashaniva.com/369441

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369441

Читать полностью…

Наша Ніва

Падчас вайны ва Украіне загінула 631 дзіця

Больш за 1975 атрымалі раненні.

https://nashaniva.com/369431

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369431

Читать полностью…

Наша Ніва

Памерла Аляксандра Чарняўская

Маці Юліі Чарняўскай і цешчы Юрыя Зісера было 86 гадоў.

https://nashaniva.com/369433

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369433

Читать полностью…

Наша Ніва

Кампазітар Алейнік хоча стварыць форум для бічавання артыстаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м

Яўген Алейнік, які нядаўна дзеля відэакліпа выцягнуў пажылую бабулю з-пад кропельніцы, кажа, што тыя артысты здзяйснялі «надта амаральныя ўчынкі».

https://nashaniva.com/369421

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369421

Читать полностью…

Наша Ніва

«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем

Інфармацыю афіцыйна пацвердзілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.

https://nashaniva.com/369426

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369426

Читать полностью…

Наша Ніва

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»

«Калі вы атакуеце частку нацыянальнай сістэмы выжывання праціўніка, а менавіта яго ядзерную трыяду, гэта азначае, што ўзровень рызыкі ўзрастае».

https://nashaniva.com/369409

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369409

Читать полностью…

Наша Ніва

З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ “Павуцінне”

Украінскія СМІ апублікавалі відэа, на якім зафіксаваны момант выезду фур з модульнымі блокамі — сцвярджаецца, што менавіта так пачыналася аперацыя супраць расійскай стратэгічнай авіяцыі.

Читать полностью…

Наша Ніва

Экс-тэлевядучая і мадэлька распавяла, што цяпер працуе касіркай у пякарні

Былая вядучая тэлеканала МінскТV Юлія Вячэрская распавяла, што цяпер працуе ў Батумі касіркай у пякарні. Яе шчырая гісторыя пра рашэнне, якое падавалася поўным правалам, але ў выніку прыносіць шмат задавальнення, сабрала больш за мільён праглядаў у інстаграме і Threads.

https://nashaniva.com/369371

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369371

Читать полностью…

Наша Ніва

Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту ВКЛ Яна Няпрэцкага

Набытае Maldzis выданне выйшла ў свет у першай палове 1790-ых — напрыканцы існавання Вялікага Княства Літоўскага. Карту купілі на сродкі беларускага ахвярадаўцы Алекса Шуба. 

https://nashaniva.com/369401

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369401

Читать полностью…

Наша Ніва

Як дачка новага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага стала зоркай і скрала ўвагу ўсёй краіны

Пакуль Караль Наўроцкі змагаўся за кожны голас у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, яго маленькая дачка Кася без змагання заваявала сэрцы палякаў.

https://nashaniva.com/369398

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369398

Читать полностью…

Наша Ніва

Зыркіх колераў жывыя кветкі і кітайская парцаляна: Сі прыняў Аляксандра Лукашэнку на абед у сваёй рэзідэнцыі

Колю Сі таксама паціснуў руку і сказаў «Прывет».

З’явіліся відэа з залы «Сузор’е вады» рэзідэнцыі «Чжуннаньхай». У Аляксандра Лукашэнкі працягвае трэсціся галава, фільтры айфона і нарэзка кадраў няздольныя гэта схаваць.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Маскве сярод белага дня на вачах паліцыі кадыраўцы выкралі чалавека. Дзе ён цяпер, ніхто не ведае

У самым цэнтры Масквы — на Яраслаўскім вакзале — невядомыя сілай запіхнулі блогера Арэга Шчэпіхіна ў багажнік «мерседэса» з мігалкамі і спецыяльнымі нумарамі.

https://nashaniva.com/369392

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369392

Читать полностью…

Наша Ніва

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

У Мінску ўсё часцей у продажы з'яўляюцца міні-студыі, дзе спальнае месца размяшчаецца літаральна пад столлю.

https://nashaniva.com/369340

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369340

Читать полностью…

Наша Ніва

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»

«Прабачце, але я больш не магу цярпець. Гэты велізарны, абуральны, поўны «свініны» біль аб выдатках — гэта агідная гнюснасць. Ганьба тым, хто галасаваў за яго: вы ведаеце, што зрабілі дрэнна», — напісаў Маск.

https://nashaniva.com/369385

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369385

Читать полностью…

Наша Ніва

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?

Пра рапсавы і сланечнікавы алеі навукоўцы і медыкі апошні час шмат спрачаліся адносна іх магчымай шкоды. Ці ёсць у гэтым праўда?

https://nashaniva.com/369280

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369280

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў

«Стром ці норм?», — пытаецца яна ў сваіх гледачоў у тыкток.

https://nashaniva.com/369436

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369436

Читать полностью…

Наша Ніва

Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска

Папулярны тыктокер DriceCook гатуе стравы розных краін, якія выбірае з дапамогай дроціка і карты. Гэтым разам ён трапіў у Беларусь.

https://nashaniva.com/369428

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369428

Читать полностью…

Наша Ніва

Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава

Свае песні пад гітару ён публікаваў у ютубе, піша @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/369432

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369432

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінская разведка ўзламала рэсурсы вытворцы стратэгічнай авіяцыі Расіі

«Цяпер фактычна не засталося нічога таемнага ў дзейнасці КБ «Тупалеў» для ўкраінскай разведкі. У прыватнасці, мы атрымалі вычарпальную інфармацыю пра асоб, непасрэдна ўцягнутых у абслугоўванне расійскай стратэгічнай авіяцыі. Вынік, відавочна, будзе прыкметны як на зямлі, так і ў небе».

https://nashaniva.com/369427

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369427

Читать полностью…

Наша Ніва

Кароткія тэксты ад штучнага інтэлекту замест спасылак — Google запусціў новую сістэму пошуку

Google радыкальна мяняе прынцыпы інтэрнэт-пошуку, укараняючы новую сістэму, заснаваную на генератыўным штучным інтэлекце. Расказваем, як яна працуе і чаму кампанія яе ўвяла.

https://nashaniva.com/369404

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369404

Читать полностью…

Наша Ніва

Не баяцца ні бога, ні чорта. Як тайныя пакупнікі кашмараць крамы пад Мінскам

Крамы пад Мінскам накрыла хваля ўважлівых пакупнікоў. Яны пагражаюць падаць на прадаўцоў у суд.

Сутнасць у чым: нехта знайшоў у краме пратэрміноўку, і, каб не прыйшла скарга, прадаўцу трэба пайсці на лекцыю. Вядома, не бясплатную. Актыўнасць гэтых «кантралёраў» пагражае маленькім крамам вялікімі праблемамі.

https://nashaniva.com/369396

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369396

Читать полностью…

Наша Ніва

❗️Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Амбітны і перспектыўны чыноўнік Ігар Юркевіч, які меў перспектывы стаць наступным міністрам аховы здароўя, пагарэў на атрыманні хабару. Як стала вядома @nashaniva, з канца мінулага працоўнага тыдня ён знаходзіцца ў СІЗА.

https://nashaniva.com/369406

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369406

Читать полностью…

Наша Ніва

Журналістка Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка знаходзяцца пад вартай

Імаверна, жанчын затрымалі па справе «Беларускай аналітычнай майстэрні» сацыёлага Андрэя Вардамацкага. 

https://nashaniva.com/369402

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369402

Читать полностью…

Наша Ніва

Археолагі пачалі раскопкі на Заслаўскім замку. У планах — выявіць вялікую браму

Да Дажынак плануюць закансерваваць і музеіфікаваць браму гэтага аднаго з першых бастыённых замкаў стараітальянскага тыпу на Беларусі. Вось што пра яго вядома.

https://nashaniva.com/369380

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369380

Читать полностью…

Наша Ніва

Як змагаецца за жыццё кур'ер, які ехаў на электравеласіпедзе на пешаходным пераходзе на зялёнае, але трапіў пад аўто

23 лютага ў Мінску аўтамабіль збіў кур’ера, які на зялёнае святло ехаў на электравеласіпедзе па пешаходным пераходзе. Хлопец атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і цяпер змагаецца за жыццё пад сталым доглядам маці.

https://nashaniva.com/369379

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369379

Читать полностью…

Наша Ніва

20-гадовая беларуска прадала сваё немаўля ў Маскве

Ізмайлаўскі суд Масквы прысудзіў 20-гадовай грамадзянцы Беларусі Жасміне Александровіч 6 гадоў калоніі за спробу прадаць сваю нядаўна народжаную дачку.

https://nashaniva.com/369391

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369391

Читать полностью…

Наша Ніва

«Дадаем слабіцельнае ў алкаголь расійскім салдатам». Як украінскія жанчыны змагаюцца з акупантамі

У расійскай акупацыі цяпер знаходзіцца пятая частка тэрыторыі Украіны. Для ўкраінцаў у акупацыі здаецца малаверагодным, што любая будучая дамова пра спыненне агню гэта зменіць.

https://nashaniva.com/369390

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369390

Читать полностью…

Наша Ніва

Маладая ўкраінская акрабатка трагічна загінула ў Тайландзе, сарваўшыся з 15-метровай вышыні

Вераніцы Кобзавай было ўсяго 28 гадоў.

https://nashaniva.com/369389

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369389

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Паказалі вельмі дзіўнае відэа з Лукашэнкам: што з ім не так / Улады Беларусі ўводзяць новую забарону

Загадкавая сустрэча Лукашэнкі: Наталля Эйсмант паказала вельмі дзіўныя кадры са сваім начальнікам. Коля Лукашэнка не свеціцца, а беларускі віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў робіць нечаканыя заявы. Куды адправілі важнага міністра: «гістарычная» камандзіроўка. Лукашэнка робіць сюрпрыз Дзмітрыю Баскаву? Якія абмежаванні хочуць прыняць улады Беларусі. Незвычайныя рабаўнікі ў Гродне. Прысуд Антону Матольку. Бяда ў Брэсце і праверкі па ўсёй Беларусі. Гомель заліваюць дажджы. Беларус просіць чыноўнікаў прыняць новы закон: нечаканая прычына. Што адбываецца на рынку працы: беларускі парадокс. Кіраўнік кажа аб праблемах на вельмі важным прадпрыемстве. Лукашэнка гатовы абмяняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву?

Падрабязнасці ў новым відэа "Нашай Нівы".

https://youtu.be/ownxXAWDrmE?si=9oQ5XEazh9DyEYjn

Читать полностью…

Наша Ніва

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м

Уладзімір Зяленскі змяніў камандуючага Сіламі беспілотных сістэм. Палкоўніка Узброеных Сіл Украіны Вадзіма Сухараўскага звольнілі з пасады, на яго месца прызначаны вайсковец з незвычайнай біяграфіяй.

https://nashaniva.com/369381

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369381

Читать полностью…
Subscribe to a channel