Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага Сайт Палка: www.kalinouski.org Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot
Каля 10 ворагаў знішчана, 2 узяты ў палон: пяхота Палка Каліноўскага правяла шэраг паспяховых баявых аперацый
Нашыя ваяры ва ўзаемадзеянні са межнымі падраздзяленнямі захапілі і утрымалі варожыя пазіцыі, правялі вывыведніцка-пашуковыя дзеянні. У блізкім агнявым кантакце пехацінцы Палка знішчылі каля 10 ворагаў, 2 узялі ў палон. Сярод асабовага складу ёсць некалькі параненых ваяроў. Зараз іх жыццю нічога не пагражае і яны ўжо на лячэнні.
Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | Твітэр | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб
«Мір і спакой запануе ва Украіне, калі цяперашнія воіны, абаронцы украінскай незалежнасці, беларускай незалежнасці, дакончаць справу Канстанціна Астрожскага» — спікер Генеральнага Штабу Украіны
У Кіева-Пячэрскай лаўры прайшла урачыстасць, прысветчаная 510-й гадавіне Бітвы пад Оршай. Ваяры Палка Каліноўскага атрымалі незвычайную ікону і перадалі сцяг з фронта ў капеланскі храм.
Як прайшла ўрачыстасць і хто яшчэ з важных гасцей прысутнічаў — чытайце на афіцыйным сайце Палка Каліноўскага
«Лукашэнка з’яўляецца васалам Крамля»
Ваяр Палка імя Кастуся Каліноўскага Ян "Беларус" Мельнікаў выйшаў у эфір тэлемарафону на канале 1+1 наўпрост з баявой пазіцыі. На пытанне журналіста аб магчымым нападзе дыктатара Лукашэнка Ян Мельнікаў адказаў:
«Лукашэнка з’яўляецца васалам Крамля. Ён — Кадыраў маштабу, дэ-юрэ, прэзідэнта незалежнай краіны. Па факту такі самы Кадыраў. Ён несамастойны ў сваіх дзеяннях. Калі Пуціну вельмі захочацца, ён зможа знайсці механізм уплыву для таго, каб задзеяць беларускія войскі.»
29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны
Беларусы, якія з першых дзён паўнамаштабнай вайны выступілі са зброяй у руках дзеля абароны Украіны, зрабілі няпросты выбар, які мог ім каштаваць жыцця. Хтосці з іх быў вымушаны з'ехаць з-за рэпрэсіяў на радзіме і не жадаў быць болей безабаронным. Хтосці пакінуў сваё ўтульнае жыццё ў эміграцыі, сваю працу і сям’ю.
Некалькі дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў загінулі ў баях з рашысцкай навалай. У спісе ёсць і тыя, хто ня быў беларусамі па грамадзянству, але прысвяцілі шмат свайго часу і высілкаў каб дапамагчы беларускім ваярам. Сёння мы не можам назваць усіх паімённа. Але памяць аб беларускіх ваярах будзе замацаваная ў гісторыі Украіны і Беларусі. Героі не паміраюць пакуль жыве памяць пра іх.
⌛️Хвілінай маўчання ўшаноўваем сёння ўсіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны.
Відэазамалёўка «Выгаранне на працы»🔥
На відэа пагоня аператараў FPV Палка Каліноўскага за варожым квадрацыклам, які перавазіў каністры з палівам. Па выніку двое акупантаў зніклі разам з транспартам і больш іх ніхто не бачыў.
@kalinouskipolk
Віншуем усіх сяброў украінцаў з Днем незалежнасці!
Падзеі апошняга дзесяцігоддзя паказалі, што незалежнасць не даецца задарма: за яе трэба змагацца. Мы, ваяры Палка Каліноўскага, прадстаўнікі беларускага грамадства, разумеем, што шлях да нашай незалежнасці таксама будзе ня просты. Пры гэтым мы ўсведамляем, што без незалежнай Украіны не будзе і незалежнай Беларусі. Таму мы тут і сёння ваюем за нашу і вашу свабоду.
Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Добрая маскіроўка — ключавы элемент выжывання на вайне. 🧍♂
Яна дазваляе прыхаваць сваё месцапалажэнне, рухі і намеры ад ворага. Галоўныя мэты маскіроўкі: пазбегнуць выяўлення, мінімалізаваць верагоднасць патрапіць пад варожы агонь і павысіць верагоднасць паспяховага выканання баявых задачаў.
На фота пехацінцы Палка Каліноўскага.
Зварот у падтрымку тэлеканалу Белсат
Мы, беларускія добраахвотнікі, ваяры Палка Каліноўскага, жадаем выказаць свае словы падтрымкі тэлеканалу Белсат і ягонаму калектыву. У дадзеным гістарычным моманце недапушчальна паслабленне каналу, бо ўсё гэта грае толькі на руку лукашэнкаўскаму рэжыму і крамлю.
8 верасня 1514 г. адбылася бітва пад Оршай
Тады беларускія, украінскія, літоўскія і польскія войскі аб'ядналіся пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага і ўшчэнт разграмілі сілы Масковіі.
Сення, 8 верасня, увесь асабовы склад Палка імя Кастуся Каліноўскага адзначае Дзень беларускай вайсковай славы на фронце і перадае адтуль свой відэазварот.
Падпісвайцесь на наш BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube канал
Дроны — вочы гэтай вайны. Яны бачаць ворага і днём, і ўначы
На фатаздымках пілоты БПЛА Палка Каліноўскага "Купала" і "Вітаўт" падчас начной аэравыведкі. Іх задача – бесперапынны маніторынг варожай актыўнасці, фіксацыя і перадача мэтаў мінамётным разлікам і пілотам FPV.
Адна група БПЛА складаецца з трох байцоў, кожны з якіх — пілот. Такі склад неабходны для таго, каб праца не спынялася ні на хвіліну: хлопцы адпачываюць па чарзе.
Начная праца — самая складаная, паколькі для яе неабходны дрон з цеплавізарам і вялікі вопыт палётаў у пілота. Улічваем і тое, што пазіцыя БПЛА знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад ворага, а значыць працаваць даводзіцца хутка і амаль у поўнай цемры. Калі апісаць тэкстам, то выглядае гэта прыкладна так: як толькі пілот пасля паўгадзіннага палёту прызямляе дрон, іншы баец выбягае з бліндажу з чырвоным ліхтарыкам. Ён адключае жыўленне ў квадракоптара і забірае яго. Потым, ужо ўнутры, мяняе акумулятары і вяртае дрон на ўзлётную пляцоўку на вуліцы. І так амаль усю ноч. А затым — увесь дзень.
Для адной групы пілотаў задача доўжыцца чацвёра содняў. Потым ратацыя, некалькі дзён адпачынку і яны зноў вяртаюцца на пазіцыю. Важнасць іх працы складана пераацаніць, бо БПЛА - вочы гэтай вайны.
Зараз пілотам БПЛА Палка Каліноўскага неабходны надзейны аўтамабіль, які дазволіць падтрымліваць аператыўную сувязь паміж перадавой і тылам. Вы можаце дапамагчы ім, далучыўшыся да адмысловага збору.
Фотафакт: шлем і браня ўратавалі нашага ваяра ад двух варожых куляў
У блізкім агнявым кантакце (каля 20 метраў) 2 варожыя кулі трапілі ў шлем і бронепліту пехацінца Палка Каліноўскага. Першая прабіла шлем, але пасля змяніла траекторыю: яна прайшла па ўнутранай сценцы, падрапала шлем і проста вывалілася з яго. Другая куля трапіла ў бронепліту амаль на ўзроўні сэрца, але нават не прабіла яе.
Ваяр не атрымаў ніякіх траўмаў ды працягнуў весці бой далей. Гэта не першы прыклад, які паказвае, наколькі істотна на вайне мець якасны рыштунак.
@KalinouskiPolk
Твор "Не здавайся" доўгі час быў своеасаблівым гімнам беларускіх і ўкраінскіх добраахвотнікаў. Яго напісаў беларус Алесь "Тарас" Чаркашын на фронце ў 2015 годзе ў селішчы Пескі пад Данецкам. Ён паспеў зрабіць студыйны запіс песні незадоўга да таго, як 10 жніўня 2015 года быў цяжка паранены ў баі пад Старагнатаўкай. 28 жніўня Алесь Чаркашын памёр у шпіталі ў Запарожжы, стаўшы першым загінуўшым беларускім добраахвотнікам на ўкраінскім баку. Ягоны твор "Не здавайся"— гэта фактычна заклік да ўсіх беларусаў: не складайце рукі, не здавайцеся, як бы цяжка вам не было. Перамагае толькі той, хто змагаецца! 🧍♂
Читать полностью…«Забіваем акупантаў, ратуем коцікаў і ўкраінцаў»
Ваяр Палка Каліноўскага з пазыўным Салам — камандзір разліку 82-мм мінамёту. Дадзеная зброя мае невялікую далёкасць стральбы, таму знаходзіцца на адносна блізкай адлегласці да перадавых варожых пазіцыяў.
«Нашая асноўная задача зараз працаваць па кропкам, дзе накапліваецца праціўнік, а таксама падтрымка нашай пяхоты» – кажа Салам.
«Забіваем акупантаў, ратуем коцікаў і ўкраінцаў» – падсумоўвае Салам.
Узнагароды для беларускіх ваяроў
Сёння, у Дзень нацыянальнага сцяга Украіны, некалькі нашых ваяроў-пехацінцаў былі ўзнагароджаны медалямі «Адважнае сэрца» за асабісты гераізм, праяўлены ў баях.
Гэта вялікі гонар для нас. Віншуем пабрацімаў!
Слава Украіне! 🇺🇦 Жыве Беларусь! ✊
Памяці беларускага Героя Павла "Борт" Горбача, які аддаў ва Ўкраіне сваё жыцьцё ў барацьбе супраць расейскіх акупантаў.
Павел "Борт" Горбач свой першы бой прыняў у 2022 годзе на Кіеўшчыне ў Ірпені. У гэтым баі Павел страціў свайго лепшага сябра Змітра "Тэрора" Апанасавіча, чыім імем быў названы батальён у складзе палка Каліноўскага.
Камандаваў групай у беларускім батальёне "Тэрор", удзельнічаў у баях на ўсходзе Украіны, у вызваленні Херсона, а таксама ў цэлым шэрагу аперацый ГУР на розных участках фронту.
24 кастрычніка 2023 г. Павел "Борт" Горбач загінуў пры выкананні баявой задачы у складзе батальёна «Шаман».
Слава Герою!
Мінамёт знойдзены – мінамёт знішчаны 🎯
Аэравыведка сумежнікаў выявіла варожы 120-мм мінамёт. Аператарам Палка Каліноўскага спатрэбілася ўсяго два FPV дрона, каб знішчыць яго цалкам. Акцыя завершылася дэтанацыяй боекамплекту, які знаходзіўся каля мінамёту.
Вы таксама можаце далучыцца да нашай барацьбы і зрабіць унёсак у знішчэнне акупантаў: падтрымайце наш вялікі палкавы збор на дроны.