Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
Сталі вядомыя імёны 742 беларусаў, якія ваююць на баку Расіі супраць Украіны. 96 з іх загінулі, сямёра трапілі ў палон.
Читать полностью…У Кіеве вынеслі завочны прысуд былому прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю незаконнай перапраўкі людзей праз дзяржмяжу і падбухторванне да дэзерцірства. Былому начальніку яго аховы Канстанціну Кабзару прысудзілі 10 гадоў.
Справа тычылася ўцёкаў Януковіча ў 2014 годзе.е
Пуцін падзякаваў паўночнакарэйскім вайскоўцам, якія ваявалі супраць Украіны. Крэмль апублікаваў яго заяву:
Карэйскія сябры дзейнічалі зыходзячы з пачуцця салідарнасці, справядлівасці і сапраўднага таварыства. Высока гэта цэнім і шчыра ўдзячныя асабіста Старшыні Дзяржаўных спраў таварышу Кім Чэн Ыну, усяму кіраўніцтву і народу КНДР.Читать полностью…
У Варшаве адбылося найвялікшае ў Польшчы шоу дронаў. На ім паказалі ключавыя падзеі ў гісторыі краіны.
Мерапрыемства прайшло падчас святкавання 1000-годдзя каранацыі Балеслава І Адважнага, першага караля Польшчы.
Здаецца, гэта цудоўная альтэрнатыва салютам, якая і выглядае прыгажэй, і не суправаджаецца выбухамі.
Той-сёй з беларусаў увогуле не ў курсе, што раней з Мінска да Вільні можна было даехаць на цягніку. Ці паляцець на самалёце ў Вену.
У іх свеце цягнікі ніколі не ездзілі з Беларусі на Захад: "Вось толькі ўявіце: цягнік Мінск — Парыж, Мінск — Берлін... Я б такія напрамкі зрабіў!"
Яны жывуць у бурбалцы? Ці напраўду гэта мы жывем у бурбалцы, у якой усе ў курсе падзеяў? Глядзіце свежы "Чык-чырык" тут: https://www.youtube.com/watch?v=QJUSYnTvqCk
У Беларусі прапануюць забараніць мяняць спосаб аплаты ў таксі пасля пасадкі. Такую норму змяшчае праект пастановы Саўміна "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках", абмеркаванне якога праходзіць на "Прававым форуме".
Сёння пасажыр таксі можа змяніць спосаб аплаты ў дадатку ўжо пасля таго, як паездка пачалася. Напрыклад, калі ў кіроўцы няма рэшты. Ці калі ў пасажыра не хапае наяўных грошай. Новаўвядзенні выключаць такую магчымасць.
Яшчэ адна інавацыя — з 1 студзеня 2028 года прапануецца абсталяваць усе таксоўкі сістэмамі відэафіксацыі.
Да гадавіны выбуху на Чарнобыльскай АЭС на мяжы Беларусі з Украінай з'явіліся антыядзерныя білборды. Іх паставілі на закрытых сёння пунктах пропуску паміж Жытомірскай вобласцю Украіны і Гомельскай вобласцю Беларусі.
"Сацыяльная рэклама" заклікае не дапусціць новай трагедыі, якую атаясамлівае расійскі "Арэшнік". Пра гэта піша "Вільна Беларусь".
"Тады нас не папярэджвалі. Сёння мы папярэджваем самі сябе".
Польскага палітыка папракаюць за сэлфі на пахаванні Папы Рымскага. Але Шыман Галоўня апраўдваецца: маўляў, фатаграафаваў не сябе, а людзей навокал.
А ён жа мог там і на пакемонаў паляваць: https://euroradio.fm/polskaga-palityka-paprakayuc-za-selfi-na-pakhavanni-papy-rymskaga
З Беларусі — без VPN
76 гадзінаў у зоне чакання. Велізарная чарга на выезд з Беларусі праз памежны пераход Брэст — Тэрэспаль захоўваецца.
Раніцай 27 красавіка мяжу праходзяць аўтамабілі, якія сталі ў чаргу тры дні таму. Колькасць легкавікоў у зоне чакання набліжецца да 1700.
Белае сэрцайка — самы папулярны эмодзі ў беларускім сегменце твітара. Да такой высновы прыйшлі аўтары сайта Vivid Maps.
Яны прааналізавалі 9 млн твітаў з геатэгамі, адсеялі ботаў і паўторы — і склалі еўрапейскую мапу эмодзі. Шмат у якіх краінах у лідарах нацыянальныя сцягі. Чаму ж у Беларусі гэта сэрцайка, і менвіта белае?
Вось падказка: 🤍❤️🤍
У іранскім порце Бендэр-Абас выбухнула рэчыва для вытворчасці ракетнага паліва, якое прыбыло з Кітая. Загінулі 18 чалавек, блізу 750 былі параненыя.
Груз перхларату амонію прызначаўся для папаўнення ракетных арсеналаў Ірана пасля нападаў на Ізраіль падчас вайны ў Газе. Праз няправільнае абыходжанне з небяспечным рэчывам пачаўся пажар, а пасля прагрымеў выбух.
Яго параўноўваюць са здарэннем у порце Бейрута ў 2020 годзе. Тады выбухнуў "забыты" на складзе груз селітры. Выбуховую хвалю адчулі на Кіпры — за 240 км ад месца выбуху.
Cына амбасадара Беларусі ў Грузіі судзілі за ўдзел у пратэстах. 40-гадовага Паўла Ліса пакаралі "хатняй хіміяй, а яго імя дадалі ў спіс "экстрэмістаў", піша @nashaniva.
Павел Ліс працаваў намеснікам прарэктара БДУІР і дырэктарам Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі. У канцы 2010-х ён сышоў у ІТ.
Яго бацька Анатоль Ліс зрабіў пры Лукашэнку ўражлівую кар'еру. Ён кіраваў Навагрудкам і Мазыром, быў дэпутатам, намесніка міністра прыроды, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. А перад дыпламатычным прызначэннем у Грузію працаваў старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.
У Мінску з'явіўся незвычайны арт-аб'ект. Ён жадае мінакам выдатнага дня і добрай рэальнасці.
Нечаканае пасланне пакінуў на ходніку 26-гадовы мінчук Павел. Празрыстую пластыкавую "цагліну" з надпісам можна пабачыць у Асмолаўцы. Людзям падабаецца!
А вам як такі рамонт тратуараў сваімі рукамі?
Украіна выйшла на чэмпіянат Еўропы па футзале, але можа байкатаваць яго праз удзел Беларусі. Прэзідэнт Украінскай асацыяцыі футбола Андрэй Шаўчэнка расказаў, што цяпер на гэты конт ідуць кансультацыі з Літвой і Латвіяй, якія арганізуюць чэмпіянат. А яны, у сваю чаргу, абмяркоўваюць сітуацыю з УЕФА.
Беларусь таксама адабралася на Еўра-2026, але краіны-арганізатаркі не хочуць яе там бачыць. Больш за тое: зборным з Латвіі і з Украіны пасля пачатку поўнамаштабнай вайны на заканадаўчым узроўні забаронена ўдзельнічаць у спаборніцтвах з расійскімі і беларускімі камандамі.
Для ўкраінцаў ёсць выключэнне: яны могуць спаборнічаць з расіянамі і беларусамі, калі тыя выступаюць у "нейтральным статусе". Але УЕФА на гэты момант не абмяжоўвае зборную Беларусі футзалу ў выкарыстанні беларускага дзяржаўнага сцяга.
У беларускіх ДАІшнікаў з'явіліся незаўважныя фотафіксатары хуткасці. Яны размяшчаюцца на бартах патрульных аўтамабіляў, вымяраюць хуткасць руху як у спадарожным, так і сустрэчным патоках і робяць фота парушальнікаў. Інфармацыя адразу ж паступае на планшэт інспектару, які сядзіць у салоне.
Пасля апрацоўкі даных парушальнікі атрымаюць "лісты шчасця".
Новы вымяральны комплекс называецца "Аракул інсайт". У месцах, дзе ён выкарыстоўваецца, не будуць устаўлівацца ніякія дадатковыя дарожныя знакі пра гэта.
Кляшчы — забойцы, супербактэрыі і канец эпохі антыбіётыкаў. Эфір з доктаркай!
Пра гэта і не толькі размаўляем з педыятаркай Маяй Церакулавай.
https://www.youtube.com/watch?v=ErjnLDxPZig
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак.
11:00 — педыятарка Мая Церакулава
13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава
14:00 — музыка Алесь Дзянісаў
15:00 — дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч
Рыхтуйце пытанні!
Паўночная Карэя афіцыйна пацвердзіла ўдзел сваіх вайскоўцаў у вайне супраць Украіны. У КНДР сцвярджаюць, што яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях толькі на тэрыторыі Расіі — у Курскай вобласці.
Кім Чэн Ын загадаў усталяваць у Пхэньяне помнік у гонар загінулых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.
Уночы замаразкі, а ўдзень да +18. Надвор'е 28 красавіка будзе поўнае кантрастаў.
Прагноз: https://euroradio.fm/unochy-zamarazki-udzen-da-18-nadvore-28-krasavika-budze-pounae-kantrastau
З Беларусі — без VPN
Парашутыстка з Брэсцкага аэраклуба павісла на дрэве. Каб зняць яе, давялося выклікаць выратавальнікаў.
Удзельнікі секцыі парашутнага спорту аэраклуба рабілі планавыя скачкі з самалёта. Адну з парашутыстак ветрам знесла ў бок лесу. Стропы парашута зачапіліся за дрэва, і дзяўчына павісла на вышыні каля 12 м.
Супрацоўнікі МНС спярша разаслалі пад дрэвам выратавальны мат, а потым пры дапамозе альпінісцкай амуніцыі дапамаглі спартоўцы спусціцца ўніз. Дзяўчына не пацярпела і не мела патрэбы ў шпіталізацыі.
Напярэдадні Радаўніцы вуліцы і кірмашы ў Беларусі ператварыліся ў палаючае пекла з пластыкавых кветак. Цэны на іх пачынаюцца ад 2 рублёў. Большасць варыянтаў — у дыяпазоне ад 3 да 5 рублёў.
А букет у вазе, якую не здзьме вецер, можа каштаваць і 60 рублёў.
Вы толькі паслухайце гэтых дзяўчат з Альшанаў — самай вялікай вёскі Беларусі, якую яшчэ называюць нашай гурковай сталіцай. Як прыгожа на Палессі размаўляюць па-нашаму!
Читать полностью…"Калі вы за першы месяц не зацяжарылі — гэта нармальна, вы здаровая". А колькі часу трэба, каб зацяжарыць — да 35 гадоў і пасля 35?
На важныя пытнні пра роды, рак, ЭКА, месячныя і не толькі ў нашым "Падкасце здаровага чалавека" адказвае акушэр-гінеколаг Ганна Каско: https://www.youtube.com/watch?v=i2wyXG6YPwg
Слуп чорнага дыму над Вільняй. Не, гэта не няўдалае галасаванне на выбарах Папы Рымскага — гэта гарыць завод па перапрацоўцы смецця.
Падрабязней: https://euroradio.fm/nad-vilnyay-slup-chornaga-dymu-garyc-zavod-pa-perapracoucy-smeccya
З Беларусі — без VPN
У Гомеле пройдзе "кіберспартакіяда". Акрамя Counter-Strike 2 і Dota 2 у праграме спаборніцтваў — "Мір танкаў", стваральнікаў якога ў Расіі збіраюцца прызнаць "экстрэмістамі". А актывы выдаўца гульні — кампаніі "Леста" — хочуць нацыяналізаваць.
"Экстрэмісцкім" ужо абвешчана столькі ўсяго, што арганізаваць у Беларусі нешта цікавае і не сутыкнуцца з тымі, хто не падабаецца ўладам, амаль нерэальна.
Улады не адмаўляюцца ад плана прывезці ў Беларусь работнікаў з Пакістана, нягледзячы на незадавальненне ў грамадстве. "Цяпер сумесна з пакістанскім бокам выпрацоўваецца механізм узаемадзеяння, які будзе ўлічваць інтарэсы дзвюх дзяржаў, наймальнікаў і работнікаў", — кажа сёння амбасадар Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца.
У Беларусь сёння адкрыта больш за 202 тысячы вакансій. Пры гэтым у службу занятасці пададзена ўсяго 17,6 тысячы рэзюмэ. Пакістанцы патрэбныя ўладам, каб зменшыць недахоп кадраў.
У МУС папярэдзілі, што будуць караць за кантэнт пра праблемы, якія могуць прынесці з сабой грамадзяне Пакістана.
Ці адрозніваецца беларускі эмігрант у Польшчы ад пакістанца ў Беларусі? @euroradio пагутарыла пра гэта з праваабаронцай.
Мужчына вырашыў набыць правы кіроўцы ў інтэрнэце, але нарваўся на ашуканцаў. Ці можа ён звярнуцца ў міліцыю, і каго ў выніку пакараюць?
Гэтая гісторыя адбылася з 39-гадовым жыхаром Чэрвеня. Яго ўвагу прыцягнула рэклама, дзе невядомыя абяцалі ў кароткі тэрмін вырабіць пасведчанне кіроўцы. На сувязь з пакупніком выйшаў нехта, падпісаны ў месенджары як "Сяргей Мікалаевіч".
"Заказчык" перавёў на банкаўскую карту "выканаўцы" 1 тысячу рублёў. Але ні ў прызначаны дзень, ні пазней пасведчання кіроўцы не атрымаў. Таму звярнуўся з заявай у міліцыю.
Па гэтым факце пачатая справа за махлярства. Аматара атрымаць правы без аўташколы і іспытаў караць не будуць — ён праходзіць у справе як пацярпелы.
Мінабароны Беларусі да канца года плануе выдаткаваць 3,3 млн долараў на беспілотнікі. Гэта вынікае са звестак Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.
Гаворка ідзе пра FPV-дроны і "мавікі". Грошы на пакупку будуць вылучаныя з дзяржаўнага бюджэту.
Падрабязней: https://euroradio.fm/minabarony-belarusi-nabyc-bespilotniki-na-33-mln-da-kanca-goda
З Беларусі — без VPN
Дзіця загінула на "патрыятычнай" выставе тэхнікі, захопленай расіянамі на вайне ва Украіне. Трагедыя здарылася ў Камсамольску-на-Амуры на Далёкім Усходзе Расіі.
Паводле відавочцаў, хлопчык стаяў каля бронетранспарцёра, калі нехта іншы тузануў рычаг унутры. Люк адкрыўся і ўпаў яму на галаву. Ён атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і памёр у машыне хуткай дапамогі.
Цяпер выстава абгароджаная стужкай. Мясцовыя жыхары просяць прыцягнуць арганізатараў выставы да адказнасці.
Дональд Трамп можа выйсці з перамоў па мірным урэгуляванні ва Украіне ўжо на наступным тыдні, калі бакі не дасягнуць дамоўленасці. Пра гэта паведамляе The Times са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.
Паводле выдання, прапанову ЗША, якую спецыяльны прадстаўнік Трампа Стыў Уіткоў перадаў Маскве і Кіеву, уключае афіцыйнае прызнанне Вашынгтонам расійскага кантролю над Крымам, а таксама фактычнае прызнанне кантролю Расіі над паўднёвымі і ўсходнімі рэгіёнамі Украіны, захопленымі пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе.
У выпадку адмовы Украіны ад прапанаванага пагаднення ЗША прагназуюць зацяжную вайну, якая можа доўжыцца "месяцамі, а можа і гадамі", пры гэтым Кіеў апынецца ў залежнасці ад еўрапейскай дапамогі — як фінансавай, так і ў пастаўках боепрыпасаў, адзначыў адзін з суразмоўцаў The Times.