Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
"Такіх грошай у людзей няма": як чыноўнікі малююць заробкі беларусам
Паводле звестак Белстат, у Беларусі сярэдні заробак расце, расце і расце.
Чытаць тут: euroradio.fm/takikh-groshay-u-lyudzey-nyama-yak-chynouniki-malyuyuc-zarobki-belarusam
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Так выглядае “трава” ў раёне Інстытута культуры ў Мінску. Імаверна, гэта праз хімічныя рэагенты, якімі ўзімку апрацоўвалі ходнікі.
Читать полностью…Палітыкі, пілігрымы і смутак. Фотарэпартаж з развітання з Папам Францішкам.
Читать полностью…Ці пачне Пуцін вайну з NATO? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Эфір з ім глядзіце тут: youtube.com/live/NGX-8Fbfj_4?si=9kw9hcy-0A0wcjv7
Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі правялі размову ў Ватыкане. Яе падрабязнасці агучаць пазней, але Белы дом ужо заявіў, што яна прайшла прадуктыўна.
Читать полностью…Зямлю адрадзіць, пра людзей — забыць: як у Беларусі пазбаўлялі льгот чарнобыльцаў?
@euroradio ўзгадвае, як дзяржава адбірала льготы ў людзей, у тым ліку ў тых, хто ратаваў іншых.
Чытайце тут: https://euroradio.fm/zyamlyu-adradzic-pra-lyudzey-zabyc-yak-u-belarusi-pazbaulyali-lgot-charnobylca
Гэтая спасылка адкрыецца без VPN
Сваё 29-годдзе адзначае праваабарончы цэнтр “Вясна”. Як ён узнік?
26 красавіка 1996 года падчас “Чарнобыльскага шляху” ўлады жорстка разагналі шматтысячны мітынг. Тады было затрымана больш за 200 чалавек, а грамадскія актывісты аб'ядналіся дзеля аказання дапамогі затрыманым і іх сем'ям. Так і паўстала @viasna96
На жаль, з рэпрэсіямі ў Беларусі ўсе гэтыя гады сутыкаліся і самі праваабаронцы. Чацвёра вясноўцаў застаюцца за кратамі: старшыня Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова.
Калі для вас гэта бяспечна, вы можаце падтрымаць "Вясну" падпіскай на Patreon ці аднаразовым данатам
Сёння 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. 26 красавіка 1986 года адбылася найбуйнейшая катастрофа за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі — разбурэнне чацвёртага энергаблока ЧАЭС каля ўкраінскага горада Прыпяць.
Большая частка радыеактыўных рэчываў выпала на тэрыторыі Беларусі.
Ці адрозніваецца беларускі эмігрант у Польшчы ад пакістанца ў Беларусі? Чаму беларусы і беларускі думаюць, што мігранты абавязкова будуць іх рабаваць і гвалтаваць?
@euroradio пагутарыла пра гэта з праваабаронцай: https://euroradio.fm/150-tysyach-pakistancau-u-belarusi-chamu-geta-vyklikae-zhakh
З Беларусі — без VPN
Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі ў Беларусі. У суботу да -3°C, у нядзелю да -5°C.
Тут у нас прагноз навор'я на бліжэйшыя выходныя.
З Беларусі — без VPN
Паглядзіце, колькі людзей прыйшло на "Бібліяноч" у Нацыянальную бібліятэку Беларусі!
*тут мусіла быць якая-небудзь разумная цытата пра кнігі і карысць чытання, ну але вы і самі ўсё разумееце*
Вандалам, які пашкодзіў клумбу побач з гомельскім медколеджам, апынулася куніца! Яе вылічылі па запісе з камеры відэаназірання, усталяванай на будынку.
Падобную клумбу ля будынка суда, які знаходзіцца праз дарогу, куніца вырашыла не псаваць.
Сёлетняя амністыя не закране палітзняволеных. Улады абяцалі, што сярод вызваленых да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне будзе "новая катэгорыя асуджаных". Але гэта не праціўнікі Лукашэнкі — як і ў мінулыя разы, калі ў Беларусі праводзіліся амністыі.
Прапангандыст Аляксандр Шпакоўскі тлумачыць гэта тым, сёння ў дачыненні да Беларусі ўсё яшчэ фіксуюцца "ціск і агрэсія". Таму прымяняць амністыю да палітычных вязняў "не ўяўляецца магчымым і выглядае немэтазгодна".
Ну то-бок, улады дагэтуль баяцца і не могуць дараваць беларусам 2020 год.
Найбольш ксенафобна ў Беларусі настроеныя... прыхільнікі дзеючых уладаў. Больш за 50% з іх згодныя з тым, што ў Беларусь мусіць прыязджаць як мага менш мігрантаў.
Менавіта яны найбольш незадаволеныя тым, што Лукашэнка збіраецца прывезці ў Беларусь да 900 тысяч працаўнікоў з азіяцкіх краінаў — "каб было лепш".
Сярод пратэмакратычна настроеных беларусаў гэтая лічба на 10 п.п. менш.
Камісія Каардынацыйнай рады па пытаннях статуту і арганізацыйных пытаннях рэкамендавала правесці выбары новага спікера КР 13 траўня. Такім чынам, замену зніклай Анжаліке Мельнікавай выберуць роўна праз тры месяцы пасля таго, як яна перастала ўдзельнічаць у працы протапарламента.
Выбары спікера Каардынацыйнай рады маглі не спатрэбіцца, калі б віцэ-спікер узяў яго функцыі на сябе. Але цяперашняя выканаўца абавяўкаў старшыні КР Стася Гліннік сказала, што не будзе балатавацца.
Пра знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай стала вядома 28 сакавіка. На той момант ніхто з яе калег ужо даўно не бачыў яе асабіста, а ўсе камунікацыі з ёю адбываліся анлайн. Пазней высветлілася, што Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза яшчэ напачатку сакавіка. А яе былы муж разам з дзецьмі цяпер знаходзіцца ў Беларусі.
Прыкладна палова жыхароў Беларусі ў рэгіёнах пазбаўленая даступнай медыцыны. Гэта вынікае з закрытай справаздачы, якую атрымалі "Белыя халаты".
Читать полностью…У Мінску завяршаюцца работы па рэканструкцыі кінатэатра “Масква”.
Там будзе самы вялікі экран у Беларусі.
Гэта падкаст здаровага чалавека на @euroradio!
У першым выпуску акушэр-гінеколаг Ганна Каско расказвае пра жаночае здароўе, роды, ВПЧ, міёму маткі, кантрацэпцыю, месячныя і не толькі.
https://www.youtube.com/watch?v=i2wyXG6YPwg
Чык-чырык на @euroradio! Глядзіце ў гэтым выпуску: пасля заявы Зянона Пазняка пра агентуру ў Твітары пачаўся сапраўдны кашмар, Лукашэнка апраўдваецца за пакістанцаў, ФСБ забрала ў Славы Камісарaнкі пашпарт РФ, забастоўка ў Слуцку, вайна Індыі і Пакістана.
https://youtu.be/QJUSYnTvqCk?si=ZYTGO4gqphNlRlP0
Пінскую набярэжную і парк зноў атакуюць вужы. Яны не кусаюцца, але лепш іх не чапаць.
Читать полностью…У Ватыкане хаваюць Папу Рымскага. На жалобныя мерапрыемствы ў Рыме з'язджаюцца лідары і прадстаўнікі розных краін.
Вядома, што развітацца з Папам ужо прыляцелі Уладзімір Зяленскі, Джо Байдэн, Дональд Трамп.
Беларускіх дэлегацый на развітанні з Пантыфікам будзе дзве: адну ўзначаліць памочнік Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, другую — Ігар Сергеенка, кіраўнік беларускага парламента.
Папа Рымскі Францішак памёр 21 красавіка ва ўзросце 88 гадоў.
Так выглядаў Чарнобыльскі шлях 26 красавіка 1996 года. Міліцыя і спецназ спрабавалі спыніць мітынг, і апазіцыя аказала супраціў.
Тое, што тады адбывалася, пасля сталі называць “Мінская вясна”.
Фота @historyja
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 25 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:03 “Не захопліваць усю Украіну”: чаму Трамп не можа спыніць
16:34 Навіны спорту
18:36 150 тысяч пакістанцаў у Беларусі. Адкуль жах у белларусаў?
32:52 Навіны шоў-бізу
35:41 Танны долар: ці варта бегчы ў абменнік?
Гурт "Дай Дарогу!" сёння дае электраакустычны анлайн-канцэрт "Ну як вы там?". "Жывы, наўрпосты, як ёсць".
Глядзець можа тут — і вось проста цяпер: https://www.youtube.com/live/9IIkd30rzGk
З мая беларускіх дзяўчынак пачнуць бясплатна вакцынаваць ад вірусу папіломы чалавека. Часцяком ВПЧ прыводзіць да раку шыйкі маціцы — гэта другая па распаўсюджанасці анкалогія ў жанчын пасля раку грудзей.
Расказваем, што гэта такое і як прыводзіць да смяротнай небяспекі: https://euroradio.fm/shto-takoe-virus-papilomy-chalaveka-i-yak-yon-mozha-pryvesci-da-ankalogii
З Беларусі — без VPN
Фота дня: афіцыйная беларуская дэлегацыя ў Ватыкане. Генерал-маёр Ігар Сергеенка і яго каманда прыехалі на пахаванне Папы Рымскага Францішка — і не ўпусцілі выпадку сфатаграфавацца на фоне базілікі Святога Пятра.
Читать полностью…Людзям "далі зразумець": прычынаў замарожваць разгорнутую пад Жодзіна будоўлю сажалкі для мінскіх фекалій няма. Улады настойваюць, што аб'ект не нашкодзіць экалогіі, у іх нават ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ёсць.
Вось толькі яна нідзе не апублікаваная: https://euroradio.fm/ci-pabuduyuc-sazhalku-nazapashvalnik-pad-zhodzina-vyniki-skhodu-uladau-z-zhykharami
З Беларусі — без VPN
У Дубровенскім раёне засталося ўсяго 7 школ і 8 дзіцячых садкоў. Але чаргі ў іх няма, і колькасць вучняў імкліва скарачаецца: неўзабаве ўлады збіраюцца "аптымізаваць" яшчэ адну школу.
Ппы гэтым выпускнікі з Дубровенскага раёна здаюць цэнтралізаваныя экзамены заўважна горш, чым Віцебская вобласць увогуле. У раёне сярэдні бал — 59, а абласны паказчык — 63,8 бала.
Пра ўсё гэта можна было прачытаць у мясцовай раённай газеце "Дняпроўская праўда". Але калі на лічбы звярнулі ўвагу незалежныя медыі — яны з публікацыі дзіўным чынам зніклі!
У суботу сёмы раз за вясну падаражэе аўтамабільнае паліва. Як і раней, цэны вырастуць на 2 капейкі.
Літру АІ-98 засталося ўсяго 20 капеек да 1 долара: https://euroradio.fm/u-subotu-syomy-raz-za-vyasnu-padarazhee-autamiabilnae-paliva
З Беларусі — без VPN
За "ваяўнічым літвінізмам" стаяць ФСБ і КДБ. Стрым з прадстаўніком BELPOL Уладзімірам Жыгарам.
Амаль традыцыйна да 9 траўня Лукашэнка вырашыў зладзіць амністыю. Але палітычных зняволеных яна традыцыйна не закране. Наадварот, рэпрэсіі апошнімі днямі не толькі не сціхаюць, але і павялічваюцца.
Чаму рэжым гатовы амніставаць асуджаных па наркатычных артыкулах, але на палітычных працягвае ціснуць? Ці не перабольшваюць літоўскія службы магчымасці спецслужбаў Лукашэнкі за мяжой, і на што за мяжой яны здольныя? Што па версіі BELPOL найхутчэй здарылася з Мельнікавай і якія пагрозы нясе яе знікненне нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар: https://youtu.be/fpyx59T9qNw