Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
На вайне ва Украіне загінуў сын намесніка дырэктара ЦРУ. 21-гадовы Майкл Глос служыў у разанскім дэсанце.
Глос патрапіў у расійскае войска ў 2023 годзе пасля таго, як некалькі месяцаў падарожнічаў па свеце. Падчас паездкі ў Турцыю ён задумаўся пра тое, каб паехаць у Расію. "Ён хацеў ваяваць з ЗША. Але па-мойму, на яго моцна паўплывалі відэа з тэорыямі змовы", — распавёў знаёмы амерыканца.
Пасля падарожжа па гарадах Расіі Майкл Глос заключыў кантракт з Мінабароны РФ, прайшоў падрыхтоўку ў трэніровачным цэнтры "Авангард" у Маскоўскай вобласці, а пасля трапіў у полк ПДВ у Разані. Ён загінуў 4 красавіка 2024 года ў Данецкай вобласці.
"Хто там шукаў працу з вялікай колькасцю выходных?" Аддзяленне "Беларусбанка" ў Барысаве працуе тры дні на тыдзень. Акрамя суботы і нядзелі выходныя там — панядзелак і пятніца.
Адзін з каментатараў растлумачыў, што ў гэтае аддзяленне супрацоўнікі прыходзяць працаваць з іншага якое працуе па панядзелках і па пятніцах, але закрытае па середах і па чацвяргах. "Так што не ўсё так салодка".
"З тысячы чалавек будуць у нас, дапусцім, 60 ці 100 чалавек замежнікаў. Гэта нармальная практыка", — Лукашэнка пачаў сам апраўдвацца за запрашэнне ў Беларусь 150 тысяч пакістанскіх рабочых.
Ён прызнаў, што ў Беларусі праблемы з прадукцыйнасцю працы. Яна "ў два-тры разы ніжэйшая, чым у Еўрасаюзе": "Нам давядзецца ў бліжэйшай будучыні пагадзіцца на тое, што ў нас будуць працаваць людзі з іншых краінаў. І перш за ўсё краінаў азіяцкіх".
60 ці 100 чалавек з тысячы — гэта агулам ад 540 тысяч да 900 тысяч замежнікаў, калі лічыць ад цяперашняга насельніцтва Беларусі. Лукашэнка адзначыў, што працоўныя мігранты мусяць быць "разгрупаваныя па тэрыторыі Беларусі".
У Балашыхе пад Масквой выбухнуў аўтамабіль чарговага расійскага генерала. Намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Расіі Яраслаў Маскалік загінуў.
У 2015-м вайсковец прыязджаў у Мінск — ён уваходзіў у кантактную групу па Данбасе.
Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы. Яна цудам засталася ў жывых.
Дзяўчыне 23 гады, яна прыехала ў Оршу з Сенненскага раёна, піша @orshaeu. Яна была ў навушніках і заўважыла цягнік у апошні момант, але паспела зрабіць крок назад.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу:
14:00 — гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман
15:00 — блогер і палітык Аляксандр Кныровіч
16:00 — прадстаўнік аб'яднання BELPOL Уладзімір Жыгар
Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Арыштаваныя актывы расійскага выдаўца гульняў World of Tanks, World of Warships і Tanks Blitz. Сутнасць прэтэнзій да кампаніі "Леста Гульні" пакуль неясная. Там кажуць, што "праблема вырашаецца" і "працоўныя працэсы ідуць у стандартным рэжыме":
"Мы нічога не парушылі і нам няма чаго баяцца".
Раней "Леста" ўваходзіла ў склад Wargaming, кіпрскага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі. У 2022 годзе Wargaming вырашыў сыйсці з беларускага і расійскага рынкаў. Гэтая частка бізнесаў кампаніі была прададзеная "Лесце".
Днямі прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, які цяпер працуе ў Расіі, заявіў, што "адзін з топ-менеджараў кампаніі Wargaming <...> прафінансаваў няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту на суму 296 тысяч долараў":
"Трэба разумець, што ў 2020 годзе, ад якога ўжо аж зубы зводзіць, у адной запрэжцы з замежнай агентурай да ўлады рвалася буйная па беларускіх мерках буржуазія. І гэтая праслойка сваіх спробаў не пакіне. Пакуль проста ўзялі часовую перадышку".
У Мінску абвясцілі пераможцаў аўтамабільнай прэміі "Маскот-2024". Меркаванні кіроўцаў і экспертаў наконт лепшага аўтамабіля года разыйшліся.
Паводле аўтааматараў, лепшым стаў поўнапамерны красовер Volvo XC90. А вось эксперты абыйшлі ўвагай шведскую машыну, аддаўшы перавагу прадукцыі расійскага аўтапрома — універсалу Lada Vesta SW Cross.
Ну-ну.
Албанія адмяніла бязвізавы рэжым для грамадзянаў Беларусі. 24 красавіка ўрад гэтай краіны ўхваліў рашэнне, прапанаванае міністрам Еўропы і замежных справаў. Яно адразу ж набыло моц.
Бязвіз з Албаніяй у Беларусі дзейнічаў са снежня 2019 года. Па звычайных пашпартах беларусы маглі знаходзіцца там да 30 дзён з даты ўезду.
"Такіх грошай у людзей няма": як чыноўнікі малююць заробкі беларусам
Паводле звестак Белстат, у Беларусі сярэдні заробак расце, расце і расце.
Чытаць тут: euroradio.fm/takikh-groshay-u-lyudzey-nyama-yak-chynouniki-malyuyuc-zarobki-belarusam
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Чаму ў Беларусі такое неэмпатычнае стаўленне да людзей з абмежаванымі магчымасці?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае лекар Станіслаў Салавей.
Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=AORf8Ar0xNk
Забруджанне вады, хваробы: якая небяспека ад сажалкі-назапашвальніка пад Жодзінам?
"Парушэнне працы нырак, печані, нервовай сістэмы і павышэнне рызыкі анкалагічных захворванняў".
Расследаванне: беларускі "Ізавак" пастаўляе прадукцыю расійскаму ВПК.
А калісьці кампанія супрацоўнічала з Apple і Tesla.
Чытаць тут: euroradio.fm/belaruski-izavak-pastaulyae-pradukcyyu-rasiyskamu-vpk-rassledavanne
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Ад 12 да 20 гадоў. У Мінску "завочна" асудзілі пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка імя Кастуся Каліноўскага.
Акрамя буйных тэрмінаў ім таксама прызначылі штрафы ад 21 000 да 147 000 рублёў.
На ABBA падалі ў польскую пракуратуру. Скандал разгарэўся вакол нібы няякасна аказаных паслуг па відэапрадакшне.
Чытаць тут: euroradio.fm/na-abba-padali-u-polskuyu-prakuraturu-arganizacyya-vysunula-sustrechny-isk
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Цягнікі ізноў пойдуць з Беларусі ў Літву? Пакістанцы трыгенрулі прыхільнікаў Лукашэнкі. Стрым з Аляксандрам Кныровічам
Літва не адмовіла "Беларускай чыгунцы" адразу, а вырашыла падумаць над прапановай вярнуць рух пасажырскіх цягнікоў паміж Мінскам і Вільняй. Ці магчыма гэта на фоне патэнцыйнага прыбыцця ў Беларусі 150 тысяч пакістанцаў з сем'ямі і абмежаванняў, уведзеных на ўезд у Літву для аўтамабіляў на беларускіх нумарах?
Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, колькі працоўных мігрантаў з Азіі трэба ўвесці ў Беларусь, каб замяніць тых, хто з'ехаў на Захад, і чаму гэтая лічба найбольш трыгерыць прыхільнікаў Лукашэнкі. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=7K6kpJYCxJ4
“План Трампа”: ці скончыцца ён выхадам ЗША з NATO і мірных перамоў? Стрым з Аляксандрам Фрыдманам.
Трамп "здзіўлены і ўпотай раздражнёны" тым, што Пуцін не праявіў "большай гнуткасці" для спынення вагню ва Украіне. Відаць, каб дамагчыся гэтай гнуткасці, у Маскву ў чацвёрты раз прыляцеў Сціў Уіткаф. Тым часам ва Украіне рыхтуюцца да таго, што вайну давядзецца працягваць без дапамогі з боку ЗША.
На "кітайскім фронце" ў ЗША таксама нічога не атрымліваецца. Падобна да таго, што Вашынгтон рады быў бы адкаціць сітуацыю на момант да пачатку гандлёвай вайны. Але цяпер умовы ўжо дыктуе Пекін — і там ад амерыканцаў патрабуюць увогуле адмяніць тарыфы на кітайскія тавары.
Ці можа канфлікт паміж Пакістанам і Індыяй скончыцца ядзернай вайной? Чаму рэжым гатовы амніставаць асуджаных па наркатычных артыкулах, але на палітычных працягвае ціснуць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://www.youtube.com/watch?v=NGX-8Fbfj_4
1500 легкавікоў і 32 аўтобусы чакаюць пад Брэстам выезда з Беларусі ў Еўрасаюз. А ўвогуле на межах з Польшчай, Літвой і Латвіяй сабралася 3700 аўтамабіляў — гэта калі ўлічыць і легкавікі, і аўтобусы, і фуры.
Шалёныя чэргі ўтварыліся пасля Вялікадня і ўсё ніяк не хочуць рассмоктвацца. Беларусы, якія на святы прыехалі дадому, цяпер вяртаюцца ў краіны ЕС.
Літва разглядае прапанову Беларусі пра ўзнаўленне руху пасажырскіх цягнікоў. Адмова пакуль не прагучала.
"Прапанова атрыманая. Яна абмяркоўваецца адказнымі органамі. Калі будзе прынятае канчатковае рашэнне, мы праінфармуем грамадскасць", — цытуе "Новая газета. Балтия" прэс-сакратара Міністэрства транспарту і сувязі Літвы Лукаса Пашкявічуса.
"Беларуская чыгунка" звярнулася з аналагічнымі прапановамі таксама да Латвіі і да Польшчы. Пасажырскае спалучэнне Беларусі з краінамі Еўрасаюза было спыненае ў 2020 годзе: спачатку праз пандэмію COVID-19, а пазней на фоне пагаршэння палітычнай сітуацыі.
Раней на аналагічныя ініцыятывы Беларусь атрымлівала адмовы.
Беларусы склалі "Гайд палітзняволення" — унікальную кнігу, заснаваную на малюнках палітвязняў. "Яе мэта — нагадаць, што за сухімі зводкамі і лічбамі стаяць жывыя людзі, чые лёсы закранулі тысячы сэрцаў".
Кніга выйдзе на беларускай і ангельскай мовах. Беларуская версія ўжо даступная — яе можна бясплатна замовіць, напісаўшы ў дырэкт акаўнту @project361.1 у інстаграм.
Памятайце пра бяспеку: пры камунікацыі ў інстаграме заўжды бачны ваш нікнэйм. Мы не рэкамендуем замаўляць "Гайд палітзняволення", калі вы жывеце ў Беларусі ці ездзіце туды, і калі па вашым нікнэйме можна зразумець, хто вы.
Адміністрацыя Трампа паказала Украіне і Расіі "фінішную прамую" на шляху да міру, і цяпер "трэба, каб яны сказалі «так»". Такую пазіцыю Белага дома агучыў сёння Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа.
Ён анансаваў новыя сустрэчы па мірным урэгуляванні ва Украіне. Якраз цяпер у паветраную прастору Расіі ўвайшоў амерыканскі самалёт, на борце якога, імаверна, знаходзіцца прадстаўнік Трампа Сціў Уіткаф. Мяркуецца, што ён сёння чарговы раз пагаворыць з Пуціным.
Таксама Рубіа пракаментаваў расійскі ракетны ўдар па Кіеве, назваўшы яго напамінам усім, чаму гэтая вайна павінна скончыцца.
Кранальнае і жахлівае фота. Пара загінула, трымаючыся за рукі, падчас расійскай ракетнай атакі на Кіеў уночы на 24 красавіка.
У Кіеве сёння абвешчаная жалоба.
Дональд Трамп, даведаўшыся пра атаку, заклікаў Пуціна скончыць абстрэл. "Уладзімір, СПЫНІСЯ!", — напісаў ён ва ўласнай сацсетцы Truth. А крыху пазней, адказваючы на пытанне журналіста, ён сказаў, што разлічвае, што прэзідэнт Расіі прыслухаецца да яго закліку.
Але той не прыслухаўся. Ужо гэтай ноччу расіяне ўдарылі дронамі па Паўлаградзе. Адзін з іх трапіў у пяціпавярховік — загінулі трое мірных жыхароў, у тым ліку дзіця.
Расце напружанасць паміж Індыяй і Пакістанам. Сёння вайскоўцы абмяняліся стрэламі на мяжы.
І так не вельмі добрыя адносіны паміж краінамі сапсаваліся пасля таго, як тэрарысты расстралялі 26 турыстаў у індыйскай частцы Кашміра. МЗС Індыі ануляваў візы, выдадзеныя пакістанцам, і спыніў рух праз адзіны пункт перасячэння сухапутнай мяжы. Пакістан закрыў сваю паветраную прастору для індыйскіх авіякампаній.
І ў Індыі, і ў Пакістана ёсць ядзерная зброя.
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 24 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:01 Вакцынацыя ад ВПЧ: чаму гэта неабходна
08:12 Навіны спорту
09:57 Уварвацца ў чужы сусвет: ці паразумеюцца тыя, хто з’ехаў і хто застаўся?
20:50 Навіны шоў-бізу
23:32 Як спыніць падзенне экспарту з Беларусі
Сёння ўдзень Еўрарадыё апублікавала тэкст пра юрыдычныя разбіральніцтвы паміж кампаніяй Lodka Productions і Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA). У загалоўку гэтага тэксту была дапушчаная памылка: насамрэч ABBA не складала сустрэчны пазоў супраць Lodka Productions.
Выпраўляем яе і прыносім прабачэнні Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой і асабіста яе сузаснавальніцы Марыне Гірын.
Святлану Ціханоўскую запрасілі на пахаванне Папы Рымскага. Пра гэта яна паведаміла ў сваім тг-канале @tsikhanouskaya
Ціханоўская даручыла свайму дарадцу Дзянісу Кучынскаму ўзначаліць дэлегацыю і ўзяць удзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды пахавання Папы, якое адбудзецца 26 красавіка.
Беларускі самбіст Эдуард Куцко стаў чэмпіёнам Еўропы па баявым самба. На турніры ў Лімасоле ён перамог сапернікаў з Босніі, Сербіі, Арменіі, а ў фінале разграміў расіяніна Аляксея Іванава — 8:0.
Гэта другое “золата” беларусаў на турніры, дзе яны выступаюць у нейтральным статусе. Раней чэмпіёнкай Еўропы стала Марыя Кандрацьева.
Беларускі гурт Molchat Doma выступіць на буйным польскім летнім фэсце Open'er. Ён пройдзе ў Гдыні з 3 па 5 ліпеня.
Сярод хэдлайнераў заяўленыя Linkin Park, Massive Attack, Nine Inch Nails. Ну і Molchat Doma, вядома.
Незалежныя эксперты ААН раскрытыкавалі карную псіхіятрыю ў Беларусі. Яны паведамілі пра 33 выпадкі прымусовага псіхіятрычнага пакарання.
Читать полностью…Лукашэнка не паедзе на пахаванне папы Рымскага Францішка. Замест яго туды накіруюць Ігара Сергеенку.
Да снежня 2024 года Сергеенка кіраваў адміністрацыяй Лукашэнкі, зараз ён спікер парламента. З лістапада 2020 года ён знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕС.
Развітанне з Францішкам пройдзе 26 красавіка ў Ватыкане.