euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

У Індыі слон напаў на людзей. Пацярпелі 17 чалавек.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што на рэлігійным фэсце адзін са сланоў раптам рушыў на натоўп. Падняўшы мужчыну, жывёла стала размахваць ім у розныя бакі, а затым кінула на зямлю — ён знаходзіцца ў крытычным стане.

Большасць траўмаў людзі атрымалі ў выніку панікі і цісканіны. Слана ўдалося супакоіць толькі праз дзве гадзіны.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чаго хоча Трамп і адкуль у Зяндаі пярсцёнак на пальцы — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін за 8 студзеня 2025 года.

Чытаць тут: euroradio.fm/chago-khocha-tramp-i-adkul-u-zendai-pyarscyonak-na-palcy-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Памятаеце "краманьёнцаў" з Юравічаў? Чыноўнікам так спадабалася шоу ад супрацоўнікаў мясцовых установаў культуры, што цяпер там будзе праходзіць цэлы фестывалт першабытных людзей!

Мерапрыемства пройдзе ўжо сёлета, піша @flagshtok

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

89 новых "экстрэмісцкіх фармаванняў" з'явілася ў Беларусі ў 2024 годзе. Гэта падлічылі праваабаронцы @viasna96.

Агулам такі статус беларускія ўлады надалі 257 арганізацыям (гэта СМІ, дэмакратычныя арганізацыі і фонды, творчыя калектывы і г.д.).

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці спыніць Лукашэнка рэпрэсіі? Меркаванне палітолага

На думку Паўла Усава, у сённяшнім кантэксце вызваленне палітычных вязняў нічым не пагражае Лукашэнку, і трымаць людзей у турмах не мае сэнсу.

Чытаць тут: euroradio.fm/ci-spynic-lukashenka-represii-merkavanne-palitolaga

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Усе свае крамы ў Расіі зачыніла беларуская абутковая сетка Megatop. Гэта заўважыла выданне "Беларусы і рынак".

Прычына, па якой былі зачыненыя крамы, не называеецца. Кампанія на сваім сайце дае інструкцыю па вяртанні тавараў пры выяўленні браку. Вярнуць яго можна поштай ці праз сэрвіс СДЭК — на адрас маскоўскай даччынай кампаніі брэнда.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Як спецслужбы палююць на апанентаў рэжыму ў замежжы?

Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры @euroradio з гісторыкам Яўгенам Красуліным.

https://www.youtube.com/watch?v=ZqZu3HZRK0c

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Настальгія vs турма: каму і чаму небяспечна ехаць у Беларусь, нават калі ў 2020-м не забіралі. Стрым з юрысткамі Ганнай Маціеўскай і Марыяй Колесавай-Гудзілінай

Шматкіламетровыя чэргі спярша на ўезд, а пасля на выезд з Беларусі пацвярджаюць: ну не могуць эмігранты жыць без радзімы! Ездзілі, ездзяць і будуць ездзіць.

Ці існуе імавернасць, што страх пераследу перабольшаны, і, напраўду, ужо можна вяртацца? Як гэта праверыць? Ці варта давяраць абяцанням прапаганды, следчых альбо сябраў “камісіі па вяртанні”? Ці не супярэчаць мясцоваму заканадаўству краін ЕС жаданне зладзіць пікет у падтрымку аднаго з “кандыдатаў-спойлераў” на лукашэнкаўскім выбарчым рытуале?

Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай: https://youtu.be/x0t5iMUjaoA

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Разглядаем Канапацкую праз "гендарную лінзу" — у праграме Gender Gap з Ірынай Сідорскай.

Спойлеры Лукашэнкі падзяліліся сваімі “выбарчымі праграмамі”. І вось у праграме Ганны Канапацкай мы знайшлі шмат цікавага. І зараз вам пра гэта раскажам!

А таксама і пра праграму "Ператром з Халезіным", дзе адрэагавалі на словы пісьменніцы Святланы Курс пра яе фемінізм і любоў да мужчын. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/DQj8Jbe_zGE

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ужо больш за 4,5 тысячы чалавек пацярпелі ў Беларусі ад холаду і галалёду за гэты сезон. А наперадзе яшчэ мінімум два месяцы, калі на вуліцы можна паслізнуцца на лёдзе ці што-небудзь адмарозіць.

Беражыце сябе!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пракуратура пачала кашмарыць беларусаў за тое, што не здалі свае дроны дзяржаве. Сёння навіны з Магілёўшчыны.

Замест таго, каб аддаць квадракоптары ўладам, знаходлівы беларус перадаў іх сваякам у Расію: https://euroradio.fm/belarusa-aficyyna-papyaredzili-za-vyvezenyya-u-rasiyu-bespilotniki

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У гэтым кароткім відэа Віктар Бабарыка, хутчэй за ўсё, звяртаецца да сваёй дачкі Марыі. І віншуе сваякоў са святамі.

На робе ў Бабарыкі — жоўтая бірка. Ён носіць яе з 21 сакавіка 2022 года, калі яго паставілі ў калоніі на прафілактычны ўлік як "асобу, схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганства".

Жоўтыя біркі азначаюць для зняволеных дадатковую працу, абмежаванні і кантроль. Зняволеныя з такімі нашыўкамі павінны працаваць у суботу, калі ў астатніх выходны. Або заставацца працаваць даўжэй, калі да гэтага ў іх была другая змена. Для іх ёсць дадатковыя праверкі — "пералік", ім даецца менш званкоў, спатканняў і перадач.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):

13:00 — сябра руху “Вольная Беларусь”, палітычны аналітык Павел Усаў

14:00Ірына Сідорская ў праграме Gender Gap

15:00 — юрысткі Ганна Маціеўская і Марыя Колесава-Гудзіліна

16:00 — гісторык Яўген Красулін

Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чарга з аўтобусаў на мяжы Беларусі і Польшчы расцягнулася амаль на два кіламетры. Іх пасажыры праводзяць на мяжы па двое сутак.

Перасесці ў аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы, па-ранейшаму можна. Кіроўцы бяруць за гэта ад 30 да 50 еўра. Перавозчык "Мінсктранс" заявіў, што яго пасажыры могуць перасесці ў яго ж аўтобусы, якія стаяць у чарзе раней, бясплатна.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дональд Трамп хоча, каб ЗША кантралявалі Грэнландыю і Панамскі канал. Палітык дапускае выкарыстанне эканамічных і вайсковых метадаў ціску на Данію і Панаму.

"Панамскі канал вельмі важны для нас. А ім кіруе Кітай. Кітай! Мы аддавалі канал Панаме, але не Кітаю", — сказаў Трамп. А пра Грэнландыю заявіў наступнае:

"Людзі нават не ведаюць, ці мае Данія законнае права на яе. Але нават калі так, дык яна павінна адмовіцца ад яго, таму што Грэнландыя патрэбны нам для нацыянальнай бяспекі, для абароны свабоднага свету, у тым ліку ад караблёў Расіі і Кітая".

Трамп таксама сказаў, што гатовы ціснуць на Канаду, каб зрабіць яе 51-м штатам ЗША. Але гаворка пра эканамічны ціск, а не пра вайскоўцы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы аўторка 8 студзеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:03 Чаму прапаганда паказала Віктара Бабарыку?

11:30 Навіны спорту

13:55 Ці выбачаўся Лукашэнка перад Зяленскім?

22:56 Навіны шоў-бізу

25:17 Першая статуэтка — у 62 гады: пра што гісторыя Дэмі Мур?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Што не так з кандыдацкай праграмай Ганны Канапацкай? На гэтае пытанне @euroradio адказвае гендарная даследчыца Ірына Сідорская.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=DQj8Jbe_zGE

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Добрая навіна для карыстальнікаў iPhone! Аўдыёкнігі з анлайн-бібліятэкі Kamunikat цяпер можна паслухаць у адмысловым прыкладанні.

Спампаваць тут!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Якое негатыўнае наступства будзе мець фізічная ліквідацыя Лукашэнкі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказаў гісторык Яўген Красулін.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=ZqZu3HZRK0c

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Сетку ўкраінскіх тг-каналаў "Труха" прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Такое рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомеля.

Толькі на адзін канал "Труха⚡️Україна" падпісана больш за 2,6 млн чалавек. Усяго ж у спіс дабаўлена 50 пазіцый.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Людзей з "прафілактычнага ўліку" выклікаюць у міліцыю на дзень "выбараў". Звесткі пра гэта атрымалі праваабаронцы з "Гомельскай Вясны".

6 студзеня людзей, якія адбылі палітычнае пакаранне, выклікалі на гутарку ў адно з раённых аддзяленняў міліцыі. Там там ім расказвалі пра шчаслівае жыццё ў Беларусі і перасцерагалі ад учынкаў, якія могуць не спадабацца ўладзе. Наступную гутарку прызначылі на 26 студзеня.

Некаторыя з прысутных сказалі, што ў гэты дзень адбудуцца "выбары", на якія трэба схадзіць прагаласаваць. У адказ пачылі наступнае: "Ну, паспрабуйце схадзіць прагаласаваць — паглядзім, чым гэта для вас закончыцца. Вы сваё ўжо адгаласавалі ў 20-м годзе!"

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Новенькая роба Віктара Бабарыкі — гэта паказуха адмыслова для фота. Пра гэта піша праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка:

"Гадзіннік на руцэ дазваляюць усім і на любы густ, не было ніколі ў палітычных з гэтым праблем. А вось новенькая з шкломатэрыяла "роба" ці кліфкт, як яго тамака завуць, гэта сапраўды паказуха для фота. У такіх незасціраных кліфтах хіба што ў карантыне пасля этапу першы тыдзень вязьні так выглядаюць. Ды і жоўтая бірка экстрэміста, па ўсім відаць, прышытая спехам".


На думку Судаленкі, і пакой, у якім запісанае відэа з Бабарыкам, таксама невыпадковы. Яго прывялі ў пакой псіхолага ў лагерным клубе "ці блізка да таго". "Прыгадваю, на падобную канапу мяне як раз псіхолаг садзіў, калі разам са шклянкай вады аддаваў тэлеграму пра смерць бацькі", — дадае праваабаронца.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ваеннаабавязаных на Гомельшчыне будуць вучыць капаць акопы. Шкада гэтых мужчын, якім давядзецца разграбаць мёрзлую зямлю малымі сапёрнымі рыдлёўкамі.

Падрабязней: https://euroradio.fm/vaennaabavyazanykh-terytaryyalnykh-voyskau-buduc-vuchyc-kapac-akopy

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Расійскі рубель заўважна даражэе на валютных таргах у Беларусі 8 студзеня. Амаль заўжды гэта азначае, што неўзабаве пачне таннець долар.

Аднак сёння біржа ўраўнаважыла валютную карзіну рэзкім падзеннем курса юаня — адразу на 12 капеек! Вось якія вынікі прынеслі таргі:

1 USD 🇺🇸 = 3,4918 рубля | -0,37 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,6104 рубля | здзелак не было
100 RUB = 3,392 рубля | +3,58 капейкі
1 юань 🇨🇳 = 4,7627 | -12,07 капейкі

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці пачуе Лукашэнка навагодні зварот Пазняка наконт рэпрэсій і палітвязняў? Стрым з Паўлам Усавым

Беларускія ўлады ўважліва слухаюць, і нават цытуюць Зянона Пазняка, калі ім гэта выгадна. А што наконт вызвалення палітвязняў? Зусім нядаўна Лукашэнка паўтарыў сваім "давераным асобам", што ні палітвязняў, ні здзекаў у турмах у Беларусі няма, і, відавочна, такой пазіцыі ён будзе трымацца і далей...

Як змяняецца стаўленне да пытання вызвалення палітвязняў ў асяродку дэмсіл і ў атачэнні Лукашэнкі? Ці варта спадзявацца на змяншэнне рэпрэсій пасля выбарчага шоу? Чаму прапагандысты рэжыму ўсталі на абарону Сталіна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=Aq2ByLy8oXU

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

40-гадовы мінчук разбіў шкло ў аўтобусе — за тое, што той перашкодзіў яму перастроіцца на дарозе. Кіроўца легкавіка дагнаў аўтобус на прыпынку і падыйшоў да кабіны, каб высветліць адносіны. А далей здарыўся канфлікт.

Кошт замены шкла — усяго каля 200 рублёў. Міліцыя пачала крымінальную справу за хуліганства.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Прапаганда паказала Віктара Бабарыку — упершыню амаль за два гады. За 4,5 гады зняволення ён жахліва пастарэў.

Раман Пратасевіч, які сустрэўся з палітвязнем у калоніі, перадаў яму ліст ад сваякоў і забраў ліст ад яго ў адказ. Дзіўна, што інакш, як праз прапагандыста, беларускі вязень не можа ліставацца са сваякамі, хаця гэтае права гарантаванае яму законам.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Прыкладна 50 тысяч чалавек не змогуць прагаласаваць на "прэзідэнцкіх выбарах" проста таму, што іх вырашылі праводзіць на паўгода раней, чым можна было. Да 20 ліпеня 2025 года (апошняя дата, на якую можна было прызначыць выбары) ім паспела б споўніцца 18 гадоў. А 26 студзеня, калі пройдзе асноўны дзень галасавання, будзе яшчэ 17.

Выпісаць з выбаршчыкаў 50 тысяч чалавек проста таму, што не хочаш праводзіць выбары ў цёплую паравіну года? Лёгка.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Лукашэнка анансаваў новы мігранцкі крызіс на межах з Еўрасаюзам. Па яго словах, у Беларусь "падцягваюцца людзі з Усходу".

"Да нас едуць розныя людзі. А праз нас цяпер вялізны транзіт на Захад, куды яны імкнуцца. І нас усё вінавацяць у тым, што мы спрыяем гэтай міграцыі, — сказаў ён. — Мы нікога ад мігрантаў абараняць не будзем. Асабліва тых, хто ўводзіць супраць нас эканамічныя санкцыі. Чаму мы іх павінны абараняць?".

Напрыклад, таму, што мяжа тваёй краіны — гэта не дзіравае сіта?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Украінскія дроны даляцелі да расійскага горада Энгельса. Там месціцца буйная авіябаза, самалёты з якой наносяць удары па ўкраінскіх гарадах.

Але мэтай сённяшняга ўдару сталі не самалёты, а камбінат, дзе захоўваецца авіяцыйнае паліва. Там пачаўся моцны пажар.

Читать полностью…
Subscribe to a channel