euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

Двое "кандыдатаў у прэзідэнты" апублікавалі свае выбарчыя плакаты. Слоган Ганны Канапацкай няўлоўна нагадвае кампанію "Краіна для жыцця" Сяргея Ціханоўскага. А на мерчы ў Алега Гайдукевіча — дуля і дзірка.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Амаль 1,7 млрд долараў патрацілі пакупінікі кватэраў у Мінску за 11 месяцаў 2024 года. Гэта ўжо нашмат больш, чым на кватэры ў сталіцы было выдаткавана за ўвесь 2023 год ($1,24 млрд), параўноўвае Realt.by.

Са студзеня 2024 года цана квадратнага метра вырасла на 17% і склала ў сярэднім каля $1615. А кожная сёмая набытая ў Мінску кватэра каштавала больш за $100 тысяч.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У беларускіх працадаўцаў з'явілася магчымасць даплачваць бюджэтнікам за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў. Індывідуальная надбаўка можа складаць да 100% ад заробку — пра гэта вядзецца ў 429-м указе Лукашэнкі, які набыў моц 1 студзеня.

Таксама з 1 студзеня павялічваюцца памеры стымулюючых выплат педагагічным і медычнскім работнікам, работнікам сфер культуры, сацыяльнага абслугоўвання, фізкультуры і спорта.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Кацярыны Багдановіч з Гомеля цікавае хобі: яна збірае і рэстаўруе Дзядоў Марозаў. Самаму старому экземпляру калекцыі сёлета спаўняецца 66 гадоў.

Ёсць у калекцыі і рарытэтны беларускі Дзед Мароз. Яго зрабілі на Брэсцкай фабрыцы цацак у 1970-я, а каштаваў ён тады 2 рублі 20 капеек.

А ў вас у сям'і была/ёсць традыцыя ставіць пад ялінку Дзеда Мароза? І ці захаваліся такія фігуркі?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Нямецкі адвакат настойвае, што Ёрга Дорнаў, на цыбульнай ферме якога ў Беларусі працавалі палітзняволеныя, трэба прыцягнуць да адказнасці. Фердынанд Морс абскардзіў адмову пракуратуры адкрываць справу супраць дэпутата.

Паводле Морса, пракуратура памылілася, палічыўшы, што зняволеныя працавалі на ферме добраахвотна. Адвакат адзначыў: тое, што гэта прымусовая праца, пацвярджаецца справаздачамі праваабаронцаў і паказаннямі сведак. Пра гэта піша @dw_belarus.

Морс упэўнены, што пракуратура не ўзяла пад увагу заяву пацярпелых, памылкова ацаніла ўмовы працы на прадпрыемстве і прававы статус ахвяраў. Адвакат заклікаў установу ўсё ж выканаць сваю працу і арганізаваць усебаковы разбор, у тым ліку дапытаць сведкаў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Называючыся хобітамі, беларусы заўжды марылі “людзьмі звацца”. Антраполаг, перакладчык, знаўца Толкіена Андрэй Строцаў у праграме "Ідэя Х".

Беларусы любяць параўноўваць сябе з хобітамі — народам, моцна прывязаным да свайго кавалачку зямлі, да сям’і. З гаспадарлівымі "тутэйшымі", для якіх важнае тое, што адбываецца побач, і якім не цікавае тое, што здараецца за "далёкім лесам".

Вось толькі Беларусь, у адрозненні ад Шыра, спрадвеку стаіць на перакрыжаванні гісторыі. І беларусы вымушаныя не толькі адрываць вочы ад любімых градак, але і бараніць сваю зямлю ад чужынцаў. І бараніць — а як на сённяшнюю сітуацыю, дыкі і вызваляць сваю Айчыну — нам яшчэ давядзецца. Гэтак жа, як Фрода з сябрамі, якім давялося супрацьстаяць суседняму Мордару.

Пра тое, як на наш менталітэт уплывае наша "тутэйшасць", чаму беларусы не толькі хобіты, але і эльфы, і гномы, і людзі, і нават оркі адначасова, і ці гатовыя мы змагацца за сябе, сваю ідэнтычнасць і сваю радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Строцавым: https://www.youtube.com/watch?v=K_l44o1YK1E

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Новы год і іншыя святы — не перашкода для мігрантаў. Яны працягваюць штурмаваць мяжу Беларусі з Еўрасаюзам і па працоўных днях, і па выходных.

Вось колькі такіх выпадкаў было ў навагоднюю ноч: https://euroradio.fm/kalya-40-migrantau-sprabavali-nelegalna-trapic-u-polshchu-u-novy-god

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Папулярныя антыбіётыкі амаксіцылін і цэфтрыяксон, а таксама дыклафенак, мельдоній і іншыя прэпраты папоўнілі спіс лекавых сродкаў, цэны на якія падлягаюць дзяржаўнаму рэгуляванню. Цяпер у ім 54 пазіцыі.

Новая рэдакцыя спіса набудзе моц 1 сакавіка 2025 года. Цэны на лекі, якія ўваходзяць у спіс, трэба будзе папярэдне ўзгадняць з дзяржаўнымі органамі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У выніку ўчорашняга ўдару дронамі па Кіеве загінулі вядомыя навукоўцы. У кватэры, разбуранай беспілотнікам, жылі нейрабіёлаг Ігар Зіма і яго жонка, доктарка біялагічных навук Алеся Сокур.

"Расія — гэта абсалютнае зло, якое нясе смерць і разбурэнне. Свет павінен рэагаваць цвёрда і прынцыпова",
— пракаментаваў гэта міністр адукацыі і навукі Украіны Аксен Лісавы.

Уночы на 1 студзеня Расія выпусціла па Украіне 111 дронаў-камікадзэ. Як мінімум адзін з іх даляцеў да цэнтра ўкраінскай сталіцы — разбураны дом знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Банковай і Інстытуцкай. Тут пачынаецца "ўрадавы квартал" з будынкамі, уласна, урада, парламента, Офіса Уладзіміра Зяленскага і некалькіх міністэрстваў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Святочная падсветка на зваодзе БелАЗ выгляде вось так. Жодзіна — горад кантрастаў!

Фота @expressby

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чыловы хлопец і турэцкі стралок. Што выклікала ўсмешкі на тварах у 2024 годзе — нягледзячы на ўсе жахлівыя навіны?

Сабралі калекцыю мемаў, якія падарыў нам год, што мінуў: https://euroradio.fm/chylovy-khlopec-i-turecki-stralok-z-chago-my-smyayalisya-uves-god

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Сабака прэзідэнкі Малдовы Маі Санду па мянушцы Кодруц згубіўся ў навагоднюю ноч, спалохаўшыся феерверкаў. Але ўсё скончылася добра.

Раніцай 1 студзеня Кодруц бадзяўся па цэнтры Кішынёва. На яго звярнулі ўвагу мінакі, а гаспадыня неўзабаве знайшлася праз сацсеткі.

Прэс-сакратар Маі Санду пацвердзіў, Кодруца напалохала гучная піратэхніка. "Гэты выпадак нагадвае нам, як важна важна быць адказнымі і ўсведамляць, што феерверкі негатыўна ўплываюць на нашых сяброў жывёлаў", — падкрэсліў Ігар Захараў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У навагоднюю ноч некалькі самалётаў здзейснілі палёт у мінулае. Ды не проста ў мінулае, а з 2025 года ў 2024-ы! Як такое магчыма?

Рэйс CPA880 ганконгскай авіякампаніі Cathay Pacific вылецеў з Ганконга 1 студзеня 2025 года ў 00:21 і паляцеў на ўсход, у ЗША. А прызямліўся ён пасля амаль 12 гадзінаў палёту ў Лос-Анджэлесе 31 снежня 2024 года ў 20:19. Гэта адбылося таму, што на сваім шляху самалёт перасёк лінію перамены дат у Ціхім акіяне.

Яшчэ адзін прыклад — рэйс расійскай авіякампаніі "Победа" з Пермі ў Маскву. Борт выправіўся ў палёт 1 студзеня 2025 года ў 00:05, а прызямліўся ў Маскве каля 23:40 яшчэ 31 снежня 2024 года. Гэта стала магчыма таму, што самалёт перасякае некалькі часовых зонаў і ляціць, фактычна абганяючы час!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Грузавік пратараніў натоўп у Новым Арлеане. Гэта здарылася на Бурбон-стрыт у гістарычным цэнтры горада, дзе людзі сабраліся, каб святкаваць новы год.

На гэты момант вядома пра 10 загінулых. Яшчэ 30 чалавек параненыя.

Паводле паліцыі, наезд быў наўмысным. Кіроўца дагэтуль не затрыманы. На відэа з месца падзеяў бачныя целы ахвяраў, якія ляжаць на дарозе, і чуваць стрэлы з аўтаматычнай зброі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У непрызнаным Прыднястроўі 1 студзеня адключылі ацяпленне і гарачую ваду. Газ у шматкватэрных дамах застаўся толькі для гатавання ежы. А Кучурганская ДРЭС перайшла на вугаль, запасаў якога хопіць менш як на два месяцы працы.

Усё гэта — наступствы спынення транзіту расійскага газу праз тэрыторыю Украіны. "Газпрам" не прадугледзеў іншых маршрутаў пастаўкі электраэнергіі ў рэгіён, які кантралюе Расія.

Ацяпленне захоўваецца ва ўстановах аховы здароўя і ўстановах сацыяльнай абароны са стацыянарным знаходжаннем грамадзянаў. Мясцовых жыхароў заклікаюць цёпла апранацца, вешаць на вокны коўдры, выкарыстоўваць электраабагравальнікі і не грэцца ад электраплітак, бо гэта стварае пагрозу пажараў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Стала вядома, хто здзейсніў тэракт у Новым Арлеане. Гэта 42-гадовы грамадзянін ЗША, вайсковец з вялікім досведам.

Шамсуд Дзін Джабар нарадзіўся і вырас у штаце Тэхас. З 2007 па 2020 год ён служыў у амерыканскім войску, адзін раз пабываўшы ў Аўганістане. А па звальненні са службы працаваў менеджарам па ўпраўленнем нерухомасцю.

Першапачаткова Джабар планаваў забіць сваю сям'ю. Але пазней сны пераканалі яго далучыцца да ІДІЛ.

ФБР заявіла, што пасля наезду на людзей, якія святкавалі Новы год у цэнтры Новага Арлеана, тэрарыст быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй. Паводле апошніх звестак, ахвярамі тэракта сталі 15 чалавек. Яшчэ 35 былі параненыя.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларускі правядуць у Варшаве фестываль мастацтва, дыялогу і салідарнасці. Уваход на яго будзе бясплатны, але пры абавязковай рэгістрацыі.

Што ў праграме: https://euroradio.fm/belaruski-pravyaduc-u-varshave-festyval-mastactva-dyyalogu-i-salidarnasci

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Хлопец падняў руку на суседку па кватэры. Што мы чытаем у каментарах да гэтай навіны: "Ну, можа, яна яго нечым абразіла?", "А чаго яна ўвогуле там жыла?", "Яна што, не разумела, чым гэта можа скончыцца?".

У свежым Gender Trap разбіраемся, чаму людзі схільныя ўскладаць віну за агрэсію на ахвяру гвалту. Глядзіце тут: https://youtu.be/hqsqVIpwElg

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларускія чыноўнікі любяць забараняць тое, што ім не падабаецца. Але забароны дзейнічаюць для ўсіх, акрамя іх саміх.

Вось свежы прыклад — з забаронай Санта-Клаўса і “Jingle bells” у беларускіх школах. Прэм'ер-міністру можна!

Больш навагодняга крынжу тут: https://www.youtube.com/watch?v=kcvuiFW4PsU

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Марока выпаў снег — упершыню за 50 гадоў! Нават у Афрыцы, у краіне, якая мяжуе з Сахарай, цяпер ляжыць снег.

А што ў Беларусі? Тэмпература заўважна паніжаецца ўжо гэтымі днямі. Так што і снегу засталося чакаць нядоўга: https://euroradio.fm/u-belarusi-pachynaecca-nevyalikae-pakhaladanne

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Магілёве сёння праходзіць чэмпіянат па... кіданні валёнкаў! Пераможцаў вызначаюць у трох катэгорыях: дзіцячай, падлеткавай і дарослай.

Усё сур'ёзна: спаборніцтвы пачынаюцца з кваліфікацыі, а 5 далей лепшых кідальнікаў змагаюцца ў фінале.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Балгарыя і Румынія авіцыйна ўвайшлі ў Шэнгенскую зону з 1 студзеня 2025 года. Кантроль на іх межах з краінамі Шэнгенскага пагаднення адмяняецца.

Румынія і Балгарыя — сябры Еўрасаюза з 2007 года, але ў Шэнген іх доўгі час не бралі праз высокі ўзровень нелегальнай міграцыі. У сакавіку 2024 года абедзве краіны адмовіліся ад пашпартнага кантролю ў аэрапортах і марскіх партах. А ў снежні знялі апошнія абмежаванні.

Цяпер у Шэнгенскую зону ўваходзяць 29 еўрапейскіх краінаў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? У нас толькі адзін стрым, і тым не менш — трымайце анонс (час пазначаны беларускі):

14:00 — антраполаг, перакладчык, знаўца Толкіена Андрэй Строцаў у праграме "Ідэя Х"

Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Як вы будзеце людзям глядзець у вочы?". У Мінску будуць судзіць пяцярых былых сілавікоў, якія ў 2020 запісалі зварот да калег. Працэс запланаваны на 13 студзеня і пройдзе ў Мінскім абласным судзе, заўважыла @nashaniva.

У жніўні 2020 года Зміцер Удовін, Андрэй Дарошка, Вячаслаў Ільіч, Ігар Кісляк і Віталь Папроцкі заклікалі былых калегаў з жодзінскай міліцыі і іншых рэгіёнаў не ператварацца ў карнікаў і больш не збіваць ні ў чым не вінаватых людзей: "Няма ў нас тут арганізаваных груп, няма замежных агентаў". Цяпер іх вінавацяць у "распальванні варожасці" і "нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Лас-Вегасе каля гатэля Трампа выбухнуў электрамабіль Tesla Cybertruck, начынены піратэхнікай і каністрамі з палівам. Кіроўца ў гэты момант знаходзіўся ўнутры салона — ён загінуў на месцы.

Яшчэ сем чалавек параненыя. Яны знаходзяцца ў стабільным стане. Ахвяраў магло быць нашмат больш, але праз канструктыўныя асаблівасці Cybertruck выбуховая хваля пайшла ўверх, амаль не пашкодзіўшы ўваход і першы паверх гатэля.

Следства разглядае версію пра тэракт. Выбух звязваюць з тэрактам у Новым Арлеане, дзе ў навагоднюю ноч пікап заехаў у натоўп. Абедзве машыны, што ўдзельнічалі ў нападах, былі арандаваныя з дапамогай сэрвісу каршэрынгу Turo.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Камандзір палка Каліноўскага Павел "Дзядзька" Шурмей павіншаваў беларусаў з новым годам. "Беражыце свае сілы, не губляйце веры, не дайце ім сябе зламаць!", — заклікае ён у відэазвароце землякоў на Бацькаўшчыне.

Глядзіце тут: https://euroradio.fm/berazhyce-sily-ne-gublyayce-very-ne-dayce-syabe-zlamac-kamandzir-kalinoucau

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Здаецца, у нас атрымалася знайсці найгоршы навагодні зварот 2024 года. Яго запісаў "сенатар" ад Гродзенскай вобласці Дзмітрый Захарчук.

Больш навагодняга крынжу тут: https://www.youtube.com/watch?v=kcvuiFW4PsU

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Цэны ганяюцца за заробкамі. Мы папрасілі экспертаў каротка падсумаваць эканамічныя вынікі 2024 года і даць прагноз на 2025 год.

"Многія ўжо падыходзяць да мяжы фінансавай устойлівасці": https://euroradio.fm/ceny-zarobki-i-kursy-valyut-ekanamichnyya-vyniki-2024-goda-i-pragnozy-na-2025-y

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Забегі цвярозасці" праходзяць у буйных гарадах 1 студзеня. У Гродне 4 км змаглі прабегчы аж 400 чалавек — больш, чым выйшла на 5-кіламетровую дыстанцыю ў Мінску.

Бягуць не толькі людзі, але і жывёлы: https://euroradio.fm/u-zabegakh-cvyarozasci-u-belarusi-paudzelnichali-ne-tolki-lyudzi-ale-i-zhyvyoly

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

А снег будзе? Сіноптыкі распвялі, што бліжэйшымі днямі ў Беларусі пахаладае.

Калі пачнецца сапраўдная зіма: https://euroradio.fm/blizheyshymi-dnyami-u-belarusi-pakhaladae

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…
Subscribe to a channel