euroradio | Unsorted

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribe to a channel

Еўрарадыё | Еврорадио

Прыляцела віншаванне з Калядамі ад згуртавання беларусаў Канады! Зараджайцеся пазітыўнай энергіяй, якую выпраменьваюць нашы суайчыннікі з-за акіяна.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Зяленскі пра масіраваны ўдар па Украіне: Пуцін свядома абраў Каляды. Сёння Расія выпусціла больш за 70 ракет і каля 100 беспілотнікаў.

Мэтай атакі былі аб'екты энергасістэмы. Украінскія сілы СПА здолелі збіць больш за 50 ракет і значную частку дронаў. Але здарыліся ў выніку атакі і адключэнні электрычнасці.

"Кожны расійскі масіраваны ўдар патрабуе часу на падрыхтоўку. Гэта ніколі не спантаннае рашэнне. Гэта свядомы выбар не толькі мэтаў, але і часу і даты.

Сёння Пуцін свядома выбраў Каляды для атакі. Што можа быць больш бесчалавечным? Яны працягваюць спрабаваць выклікаць блэкаўт ва Украіне"
, — пракаментаваў ранішнюю атаку прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

З Калядамі слухачоў і чытачоў @euroradio віншуе лідар J:Mors Уладзімір Пугач. Музыка зычыць беларусам міру ў душы і навокал.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Папярэджваюць перад выбарамі: па другім коле выклікаюць людзей, якія кампенсавалі данаты. Праваабаронцам @viasna96 стала вядома, што ў пракуратуру зноў выклікаюць тых, хто "адкупіўся" ад крымінальнага пакарання за данаты на ідэалагічна няверныя мэты — у фонды салідарнасці і г.д. Нават за 5 долараў ахвяравання на штраф затрыманым беларусаў прымушалі заплаціць у 100 больш — і пералічыць грошы, напрыклад, у дзіцячы дом.

Цяпер тыя ж самыя людзі зноў павінны прыйсці на прафілактычную размову — іх запалохваюць перад выбарамі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Лідару ліквідаванай партыі "Зялёныя" прысудзілі 6 гадоў калоніі. Дзмітрыя Кучука абвінавацілі ў "грубым парушэнні грамадскага парадку" і ў "закліках да санкцый".

Яго затрымалі ў лютым 2024-га пасля акцыі ў памяць аб памерлым Аляксеі Навальным каля расійскай амбасады ў Мінску.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Гомелі кіроўца цудам выжыла ў ДТЗ. 20-гадовая дзяўчына за стырном “Ягуара” пры абгоне вылецела ў кювет. Ёй і кіроўцам сустрэчных аўто пашчасціла пазбегнуць лабавога сутыкнення.

Машына некалькі разоў перакулілася, але дзяўчына нарадзілася ў кашулі — яна не пацярпела.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Лявон Вольскі віншуе з Калядамі! Культавы рок-музыка шле віншаванні дарагім сяброўкам і шаноўным сябрам — чытачам і слухачам @euroradio.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі: заробкі выраслі, але наступны год будзе без пазітыву. У гэтым упэўнены эканаміст Уладзімір Кавалкін.

“Наступны год не будзе годам росту. Наступны год зробіцца годам паскарэння інфляцыі: яна не катастрафічна, але будзе разганяцца”


Даведацца больш: https://euroradio.fm/ekanamist-kavalkin-zarobki-vyrasli-ale-nastupny-god-bez-pazityvu

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Вайна ва Украіне скончыцца ў 2025 годзе, у гэтым упэўнены венгерскі прэм’ер-міністр Віктар Орбан.

"Альбо ўсё скончыцца мірнымі перамовамі, альбо адзін з варагуючых бакоў будзе знішчаны"


У інтэрв’ю Magyar Nemzet Орбан падкрэсліў уплыў вайны на эканоміку. Яму найбольш важна, каб яна спынілася і венгерскі ВУП пайшоў уверх.

Ад стыпендыята Сораса — да сябра Пуціна: хто такі Віктар Орбан

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларускія прытулкі для жывёл б'юць трывогу: кажуць, што з 1 студзеня не змогуць збіраць фінансавую дапамогу праз інстаграм. Нібыта такія правілы ўводзіць сама сацсетка.

Але гэта не так:
інстаграм насамрэч робіць правілы больш жорсткімі адносна розыгрышаў і інфармацыі пра рознага роду інвестыцыі да спосабы зарабляць. Але забароны на зборы для прытулкаў няма, толькі на продаж жывёл паміж фізасобамі.

Адкуль пайшоў фэйк, не вельмі зразумела. Некаторыя акаўнты кажуць нават пра адпаведны закон — але яго, вядома, няма.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці слухалі вы сапраўдныя беларускія калядкі? @euroradio публікуе запісы калядных песень з розных куткоў Беларусі.

Паслухайце, як яны цудоўна гучаць: https://euroradio.fm/kalyadki-pra-hrystova-naradzhenne-kazu-dy-pyanuyu-kalyadu-audyyotekst. Таксама паслухаць урыўкі і падзяліцца з сябрамі можаце ў інстаграме.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Улады паставілі ў адзін радок педафілію і гомасексуальныя стасункі. Падрыхтаваны праект зменаў у закон “Аб правах дзіцяці”.

Сярод зменаў — “абараніць” дзяцей ад інфармацыі, якая “накіраваная на прапаганду гомасексуальных адносін, змены полу, педафіліі, бяздзетнасці”.

Заканадаўчы ціск на ЛГБТК+ узмацняецца ўжо некалькі гадоў. Напрыклад, Мінкультуры аднесла любыя выявы гомасексуальных стасункаў да парнаграфіі, а нядаўна Мінінфарм забараніў у Беларусі шэраг кніг з ЛГБТК-персанажамі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Касмічны зонд NASA падляціць так блізка да Сонца, як ніколі дагэтуль. Дагэтуль запушчаныя з Зямлі апараты не дасягалі такой адлегласці (ужо плануецца новы праект).

Навукоўцы спадзяюцца, што місія дапаможа разгадаць таямніцу кароны Сонца: яна вельмі гарачая, а чаму, невядома. Калі тэмпература паверхні зоркі складае каля 6000 градусаў, дык карона награваецца да мільёна градусаў!

Яшчэ адна задача зонда — вывучэнне сонечнага ветру. Гэта пастаянны паток зараджаных часціц, якія вырываюцца з кароны. Калі яны ўзаемадзейнічаюць з магнітным полем Зямлі, узнікае паўночнае ззянне.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Нацыянальнасць: White Russia. Так напісана ў візе ў Іярданію, якую атрымала беларуска.

Дзіўная сітуацыя, асабліва ўлічваючы, што ў арабскай мове “Беларусь” і “Расія” — розныя словы, і гэта не кажучы пра англійскую.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Джо Байдэн можа ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі да прыходу Дональда Трампа ў Белы дом. Як паведамляе The Washington Post, цяпер яго адміністрацыя абмяркоўвае, як можна зрабіць энергетычнай сферы РФ яшчэ больш балюча.

Сярод варыянтаў — дадатковыя санкцыі супраць “ценявога флоту” Расіі, які дапамагае экспартаваць нафту ў абыход абмежаванняў, а таксама супраць кампаній-экспарцёраў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У самалёце, які ўпаў у Казахстане, грамадзян Беларусі не было. Паводле ўдакладненых звестак пракуратуры Азербайджана, выжылі 32 чалавека з 69. Яны знаходзіліся пераважна ў хвасце самалёта.

Экіпаж, хутчэй за ўсё, загінуў. У тым ліку двое пілотаў.

Самалёт авіякампаніі AZAL рэйсам Баку — Грозны паляцеў у Казахстан праз туман у аэрапорце Грознага. Афіцыйная версія пра прычыну катастрофы — Embraer сутыкнуўся з птушкамі.

У Азербайджане на 26 снежня аб'яўлена жалоба.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Культура адмены — гэта вар'яцтва? Разбіраем пытанне на прыкладах з масавай культуры і беларускай палітыкі. Гэта пяты выпуск шоу Gender Trap на @euroradio.

https://youtu.be/Fk7WinqOt90

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Святлана Ціханоўская: хай самараспусціцца той, хто гэта прапануе. Нам патрэбная перамога!

Вялікае інтэрв'ю Змітра Лукашука пра вынікі 2024-га і планы на наступны год з лідаркай дэмакратычных сіл Святланай Ціханоўскай глядзіце тут:

https://www.youtube.com/watch?v=JupmJYSkMpE

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Самы заможны "кандыдат" пасля Лукашэнкі — Гайдукевіч. ЦВК апублікаваў дэкларацыі аб даходах удзельнікаў студзеньскіх "выбараў".

Лукашэнка задэклараваў гадавы даход у 203 590,16 рублёў. У пераліку на месячны заробак гэта 16 965 рублёў. Ён сцвярджае, што нічога не мае за душой: ані нерухомасці, ані аўтамабіля.

Алег Гайдукевіч за год зарабіў 157 707 рублёў (13 142 у месяц). У яго ёсць кватэра на 60 "квадратаў" у Мінску, аўтамабіль Dodge Challenger, 2019 года і два матацыклы.

Сяргей Сыранкоў задэклараваў 157 637 руб. за год (13 136 за месяц). Валодае домам на 96,5 м² у Краснаполлі і аўтамабілем Peugeot 5008 2018 года.

Аляксандр Хіжняк мае даход у 121 255 рублёў (10 105 у месяц). У яго ёсць кватэра 76,5 м² у Мінску, два аўтамабілі (Toyota Camry 2008 і Lexus LS600 2007) і 37 акцый ААТ "Аўтаспецтранс»"

Ганна Канапацкая зарабіла 93 978 рублёў за год (7 831 у месяц). Валодае кватэрай 88,4 м² у Мінску, доляй у памяшканні на 47,7 м², аўто Range Rover Evoque 2017 года і акцыямі "Пухавіцкага КХП".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? У сераду на Каляды ў эфіры — інтэрв'ю з лідаркай дэмакратычных сіл Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Падвядзем з ёю вынікі года і абмяркуем планы на наступны.

Хутка ў эфіры!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Казахстане ўпаў пасажырскі самалёт. Ён выконваў рэйс Баку — Грозны. У ім было 67 пасажыраў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 12 чалавек забралі ў шпіталь казахстанскага горада Актаў. На месцы працуюць ратаўнічыя службы.

Па інфармацыі Azerbaijan Airlines, пілот самалёта Embraer 190 запытаў аварыйную пасадку.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 24 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:03 Поспехі і факапы беларускай эканомікі — вынікі года

12:11 Навіны спорту

14:02 Ці рыхтуюць Колю Лукашэнку ў прэзідэнты?

23:08 Навіны шоў-бізу

25:34 “Од Стэпана выйшла п’яна”: у Беларусі пачынаюцца Калядныя святы

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Што цікавага ў свеце? Volkswagen не закрые свае заводы, а Крыстафер Нолан здыме "Адысею".

Традыцыйны агляд сусветных навінаў, якія вартыя ўвагі: https://euroradio.fm/volkswagen-ne-zakrye-svae-zavody-nolan-zdyme-adyseyu-ikhnoravy

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Парад фэйкаў ад Пуціна. Квіз па прапагандзе тыдня!

Разам разбіраем фэйкі, якія на прэс-канферэнцыі агучыў Пуцін. Іх аказалася шмат: https://euroradio.fm/parad-feykau-ad-pucina-kviz-pa-prapagandze-tydnya

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Як падаражэў навагодні стол? @euroradio паглядзела афіцыйную статыстыку па росту цэн на некаторыя прадукты з мінулага снежня па лістапад. То бок цяпер лічбы могуць быць нават большымі.
 
▪️ Цытрусавыя (апельсіны, мандарыны і г.д.) падаражэлі на 11,59%

▪️ Шампанскае — на 7,78%

▪️ Гатовыя прадукты з мяса — на 10,06%

▪️ Кансервы з рыбы — 6,3%

▪️ Кандытарскія вырабы — на 8,67%

▪️ Ікра — на 40,74%

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Улады хочуць забараніць былым палітвязням працаваць настаўнікамі. Такі пункт ёсць у праекце зменаў у заканадаўства пра абарону дзяцей.

Згодна з праектам, педагогамі могуць забараніць беларусам, якія маюць “непагашаную або нязнятую судзімасць, а таксама ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці па-за залежнасці ад зняцця або пагашэння судзімасці альбо спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх за здзяйсненне названых злачынстваў”.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дональд Трамп не будзе паўтараць “мінскія дамовы”. Пра гэта заявіў спецпасланнік абранага прэзідэнта ЗША па вайне ва Украіне Кіт Кэлаг.

Ён патлумачыў, што Трамп "вельмі паслядоўны ў тым, чаго ён хоча, — спыніць забойствы і прынесці мір” ва Украіну.

Трамп “імкнецца да міру, які будзе сумленным, устойлівым і надзейным”. І менавіта таму ён не пойдзе на пагадненні, падобныя Мінскім, бо яны ў мінулым “з трэскам праваліліся”.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы масава прадаюць валюту. Па звестках Нацбанка, толькі за кастрычнік на чыстай аснове прадалі 251,4 млн долараў. За фармулёўкай “на чыстай аснове” крыецца розніца паміж сумай, якую набылі і той, якую прадалі.

З пачатку года беларусы на чыстай аснове прадалі 1,5 млрд долараў. Для параўнання: за той жа перыяд 2023-га было прададзена 901 млн. Атрымліваецца, цяпер у шмат каго час адкрываць заначкі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Грошы Еўрасаюза: колькі іх пайшло “на бізнес” і пры чым тут АВВА. Якое дачыненне мае АВВА да сродкаў, якія выдаткоўваліся ЕС беларускай грамадзянскай супольнасці, і якія сумы яны насамрэч атрымалі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын.

Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=BoD4_LRnDEM

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Вынікі 2024 года ў беларускім кіно: “Пад шэрым небам”, “Марыля” і Гнёт на волі. “Беларусьфільм” амаль цалкам ператварыўся ў канвеер кінапрапаганды, а незалежныя ад дзяржавы аўтары працягваюць страчваць магчымасці для творчасці праз недахоп фінансавання.

2024 год толькі замацаваў гэтую невясёлую тэндэнцыю. Пазітыўных зменаў сёлета так і не адбылося, а святкаванне стагоддзя кінематографу ў Беларусі і эміграцыі нагадвала хутчэй вясёлыя хаўтуры, чым сапраўдны юбілей.

Кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі ўспамінае, чым запомніўся мінулы год.

А вы што глядзелі?

https://euroradio.fm/vyniki-2024-goda-u-belaruskim-kino-pad-sherym-nebam-marylya-i-gnyot-na-voli

Без VPN

Читать полностью…
Subscribe to a channel