dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

👑 8 сакавіка - дзень барацьбы за правы жанчын

У Беларусі вельмі шмат цудоўных жанчын. Яны - маці, яны - прафесіяналкі, яны - журналісткі, яны - мастачкі, яны - студэнткі. А яшчэ яны не баяцца праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю і нават з-за кратаў дараць нам свае ўсмешкі, каб мы працягвалі змагацца за лепшы свет і за свободу для ўсіх палітвязняў ❤️

З 2020 пад крымінальны пераслед патрапілі як мінімум 1332 жанчыны:
▪️171 жанчына наўпрост зараз у зняволенні;
▪️ 1 жанчына на хатнім арышце;
▪️ 516 жанчын на "хатняй хіміі";
▪️ 18 жанчын знаходзіцца ў ПУАТ;
▪️ 141 жанчына выйшла на волю пасля адбыцця пакарання;
▪️ 12 жанчын атрымалі штраф;
▪️ 105 жанчын вымушана пакінулі краіну, каб не быць арыштаванымі;
▪️ 2 жанчыны былі асуджаны на тэрміны з адтэрміноўкай;
▪️ 1 жанчына - Марыя Успенская - знаходзіцца ў шпіталі на прымусовым лякаванні;
▪️ 3 жанчыны былі дэпартаваны;
▪️ 15 жанчын пад падпіскай аб нявыездзе;
▪️ у адносінах да 4 жанчын спынілі крымінальны пераслед;
▪️1 жанчына на псіхіатрычным уліку;
▪️ Лёс 340 жанчын нам невядомы.

Падтрымаць жанчын вы можаце наўпрост даслаўшы ліст праз наш сайт. Акрамя таго, рабіце акцыі з іх патрэтамі, пішыце пасты, распавядайце ўсім сваім знаёмым пра сітуацыю ў Беларусі і дапамагайце жанчынам вакол вас 👍

Читать полностью…

dissidentby

❗️ У Карэліі супрацоўнікі ФСБ забілі Мікалая Аляксеева - актывіста з Беларусі.

49-гадовы Мікалай Аляксееў загінуў 6 сакавіка ў Аланецкім раёне Рэспублікі Карэлія (Расія). Аляксееў — актывіст з Беларусі, удзельнік пратэстаў 2020 года.

Паводле інфармацыі расійскіх сілавікоў, напярэдадні Аляксеева высачылі каля суседняй вёскі, дзе ён хаваў выбухоўку. А калі яго прыйшлі арыштоўваць, аказаў супраціў і быў забіты. ФСБ называе яго членам «Палка Каліноўскага» і заяўляе, што Аляксееў збіраўся закласці выбухоўку ў будынку адміністрацыі Аланецкага раёна Карэліі.

"Наша Ніва" паведамляе, што Мікалай Аляксееў актыўна выступаў супраць Лукашэнкі, публікаваў фатаграфіі з пратэстаў у 2020 годзе, размяшчаў у сацыяльных сетках пасты аб парушэннях правоў чалавека ў краіне. Па інфармацыі расійскіх сілавікоў, у 2022 у Беларусі яго абвесцілі ў вышук за «абразу Лукашэнкі».

Сям'я Аляксеева - шматдзетная. Без бацькі засталіся чацвера дзяцей.

Читать полностью…

dissidentby

🥷 Анархіст Вячаслаў Касінераў распавёў, як спрабаваў уладкавацца ў міліцыю

У нашай праграме «Шчыра кажучы» на дэтэктары хлусні Вячаслаў падзяліўся гісторыяй, як мог і чаму не захацеў працаваць у міліцыі. Чаму хлопец мог бы навучыць сілавікоў – даведайцеся, паглядзеўшы відэа.

Цалкам размову з Вячаславам глядзіце на YouTube-канале БЕЛСАТ NEWS.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў студзені:

👉 17 чалавек атрымалі падтрымку:
- 1 вязень знайшоў свайго Вартаўніка;
- 17 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу;
👉 177 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 93 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
268 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 3475 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 227 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 133 чалавекі мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 127 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
▪️ Разава падтрымаць вязняў;
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

Знайшоўся Сяргей Ерамееў

Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Бураціі, знойдзены ў СІЗА «Лефортава» у Маскве.

Ягонае месцазнаходжанне спрабавалі вызначыць беларускія праваабаронцы. Ім дапамаглі ў гэтым расейскія калегі. Бліжэйшым часам да Сяргея Ерамеева паспрабуе патрапіць адвакат.

Сяргея Ерамеева арыштавалі летась у снежні. Яму закідваюць у віну арганізацыю падрываў двух грузавых чыгуначных саставаў у тунэлі БАМ у лістападзе 2023 года. У выніку чаго магістраль была цалкам паралізаваная. Пасля арышту Сяергея Ерамеева этапапавалі ў СІЗА ва Улан-Удэ. Пазней месяц ягонае месцазнаходжанне было невядомае.

Калі ласка, падтрымайце беларуса Сяргея Ерамеева лістом альбо бандэроллю.

Адрас:
111020, Масква, вул. Лефортаўскі вал, д.5, корп. 2, СІЗА-2

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень на волю выйшаў 1 палітвязень. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Наталля Гаўрон, Наталля Антонава, Ульяна Яковіч, Дзяніс Носаў, Аляксандр Сысоеў, Радзівон Касцінец.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔍 У Гродненскім Абласным судзе пачнуць разглядаць справу, звязаную з аэрадромам Мучулішчы.

У праўладным фільме "Гаспар не вышел на связь" распавялі пра затрыманых Вадзіма Пацэнка і Аляксея Кулікова. 26 лютага суддзя Раманоўскі Валерый Яцэнтавіч разгледзіць справу. Вадзіма і Аляксея будуць судзіць па пяці артыкулах, сярод якіх арт. 126 ч.3 "Акт міжнароднага тэрарызму" і арт. 358-1 "Агентурная дзейнасць".

⁉️ Што вядома пра абвінавачаных:

▪️ Вадзім Пацэнка - 22 гады, родам са Свіслачы. Служыў у войску, а пасля пераехаў жыць у Гродна. Займаўся спортам, напрыклад, прадстаўляў родны горад на юніёрскім спартыўным мнагабор'і. Па легендзе КДБ, агучанай у праўладным фільме на АНТ, павінен быў здзейсніць дыверсію ў Гродне. На кадрах допыту ён кажа, што яму нібыта паставілі задачу падарваць нафтабазу з дапамогай робата са сваёй нагі і выбухоўкі;

▪️Аляксей Кулікоў - у праўладным фільме расказваюць, што Аляксей нібыта здымаў на фота аб'екты ў Гродне — ваенкамат Гродна і Гродзенскага раёна, вайсковую часць 41780, нафтабазу раёна Аўльс, нафтабазу раёна генконсульства РФ. У Аляксея няма блізкіх сваякоў, якія б маглі яго падтрымаць у зняволенні.

Вядома, што мужчыны разам працавалі.

👍 Падтрымаць Вадзіма і Аляксея можна напісаўшы ліст праз наш сайт, а таксама даслаўшы пасылкі: Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023

📍 Па справе дыверсіі ў Мачулішчах быў затрыманы Мікалай Швец, якога называюць галоўным выканаўцам. Таксама па гэтай справе быў асуджаны Дзмітрый Маставой, які нібыта перадаваў трансляцыю з аэрадрома беларускім тг-каналам. Мужчыну асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📌 Сябры, вы ведаеце, што мы ў кожнай сваей справе працуем і намагаемся працаваць вельмі ўважліва, каб сапраўды дапамагчы ў вашых запытах. Зараз у нас ёсць мажлівасць распачаць падтрымку для былых палітзняволеных, якія шукаюць працу або новыя навыкі.

🖥 Калі вам цікава і вам неабходна такая дапамога, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што нам будзе неабходна правесці размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

❗️ Стала вядома, што ў межах рэйду 23-24 студзеня людзей затрымлівалі ў тым ліку ў межах справы адносна нашай ініцыятывы Dissidentby (29 лістапада 2023 улады РБ прызналі нас экстрэмісцкім фармаваннем). Пра гэта паведамляюць сведкі ў адкрытых крыніцах.

Мы таксама атрымалі пастановы аб узбуджэнні крымінальных справаў. Так, адносна людзей, якія на думку сілавікоў супрацоўнічалі з dissidentby, вінавацяць па арт. 361-4 ч.2 КК РБ.

Акрамя таго, асобна крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні да Касінеравай Марыны па ч. 1 і 3 арт. 361-1 КК РБ, у сувязі з чым адбываўся вобшук па месцы прапіскі.

"По мотивам политической и идеологической вражды создали экстремистское формирование, осуществляющее деятельность по планированию, организации, подготовке и совершению посягательств на независимость, территориальную целостность, суверенитет, основы конституционного строя, общественную безопасность Республики Беларусь.

Косинерова М.С. и иные лица на регулярной основе посредством созданных и управляемых ими ресурсов сети Интернет, размещают призывы, заключающиеся в:
- дискредитации действующей власти и правоохранительных органов;
- заведомо неправомерной легитимизации действий лиц, совершивших правонарушения и преступления, в том числе путем придания им псевдостатусов "политзаключенных" и "жертв режима";
- призывах к формированию экстремистских групп и структур в целях открытого активного противостояния сотрудникам правоохранительных органов, насилия над личностью, неповиновения и сопротивления представителям власти;
- распространении информации о деятельности экстремистского формирования в целях подстрекательства лиц к совершению преступлений и правонарушений экстремистской направленности под гарантии нивелирования последствий привлечения к ответственности".

⚡️ Мы працягваем сваю дзейнасць па дапамозе пацярпелым ад рэпрэсій і будзем працягваць пакуль усе не будуць вольныя.

🖥 Паведамляйце праваабаронцам пра палітычны пераслед: stayrebel.fun (працуе без VPN).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень на волю выйшлі 5 палітвязняў. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Ірына Такарчук, Іван Сухамераў, Алена Тоцкая, Яўген Глушкоў, Сяргей Соц, Генадзь Жукель, Вікторыя Казакова, Вераніка Казак, Ілля Цялічэнка.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

🔜 ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ ПРАВААБАРОНЦАЎ ПА ТЭМЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ І ДАПАМОГІ ІХ СЕМ'ЯМ

Напрыканцы студзеня рэжым Лукашэнкі рукамі КДБ зладзіў у Беларусі чарговую акцыю застрашэння і рэпрэсій. Сілавікі правялі масавыя затрыманні сваякоў палітычных зняволеных, а таксама неабыякавых людзей, якія падтрымлівалі пераследуемых па палітычных матывах.

🔖9 лютага ў 14.00 на прэс-канферэнцыі прававую ацэнку сітуацыі дадуць спецыялісты ПЦ "Вясна", фондаў BYSOL і BYHELP, фонду "Краіна для Жыцця", ініцыятывы Dissidentby і грамадскай арганізацыі "Хрысціянская Візія".

Эксперты падзеляцца сваім бачаннем, агучаць карысныя рэкамендацыі для ўсіх, хто ўключаны ў працэс падтрымкі і дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій.

📍Беларускі Моладзевы Хаб (Варшава, вуліца Doźynkowa, 6a).
✔️Рэгістрацыя не патрэбная, уваход вольны

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў студзені:

👉 20 чалавек атрымалі падтрымку:
- 7 вязняў знайшлі сваіх Вартаўнікоў/ніц;
- 2 разы вы дапамаглі нематэрыяльна вязням;
- 18 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу;
👉 237 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 117 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
243 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 1732 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 5 кг вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 424 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 180 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 118 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
▪️ Разава падтрымаць вязняў;
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

❗️ Працягваем фіксаваць затрыманні. 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне пачаліся вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў.

📣 Сведчанні некалькіх затрыманых, якія патрапілі ў ЦІП падчас рэйду:

На Акрэсціна было шмат людзей, якіх затрымалі за тое, што яны калісьці даслалі пасылку ў СІЗА, зрабілі грашовы пералік або даслалі ліст. Сярод затрыманых большасць - гэта жанчыны, ёсць сталыя, якім 60-70 гадоў. Па 4-5 чалавек адпраўлялі ў “стаканы” без абутку, так стаялі да раніцы на халоднай бетонай падлозе, ежы не давалі. Амаль увесь час у кайданках, знімалі толькі ў камеры і стакане. Вертухаі заўсёды мацюкаліся і абражалі. У камерах вельмі холадна і сыра. У аўтазаках амаль не было месца, пауль нас вазілі з РАУСа на ЦІП”.

На сёняшні момант вядома пра 201 чалавека. Людзей абвінавачваюць па арт. 361-1 і 361-4 КК РБ. Таксама некаторых адпраўляюць "на содні" па КаАП РБ.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра затрыманні, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Беражыце сябе і не пакідайце інфармацыйных слядоў і інтэрнеце.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

❗️ Працягваем фіксаваць затрыманні. 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне пачаліся вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў.

На сёняшні момант вядома пра 185 чалавек. Людзей абвінавачваюць па арт. 361-1 і 361-4 КК РБ. Таксама некаторых адпраўляюць "на содні" па КаАП РБ.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра затрыманні, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Беражыце сябе і не пакідайце інфармацыйных слядоў і інтэрнеце.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

☄️ Палітзняволеных жанчын у калоніі наўмысна заражаюць каростай

Стала вядома, што ў ПК-4 есць людзі, хворыя на каросту, праз якіх заражаюцца палітзняволеныя. Санчастка кажа, што гэта звычайная алергія, але людзі працягваюць хварэць. Вядома, што заразілі Алену Маліноўскую.

Акрамя таго, медыкі адмаўляюць у аглядзе Вользе Маёравай. У жанчыны праблемы з горлам, але дапамогу яна не атрымоўвае. Таксама ей не передаюць грошы, якія залічваюцца на яе рахунак, і лісты ад блізкіх сваякоў.

Марыя Калеснікава зараз знаходзіцца ў ПКТ і вельмі схуднела. Часам яе адпраўляюць у медчастку.

⚠️ Калі вам вы ведаеце нейкую інфармацыю, калі ласка, паведамляйце нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама праз сайт stayrebel.fun (даступны без впн).

Читать полностью…

dissidentby

‼️Да Сяргея Ерамеева не пускаюць адваката

Беларускія праваабаронцы, аб'яднаныя ў Службу хуткай гуманітарнай дапамогі, працягваюць спробы прабіцца да Сяргея Ерамеева. Паводле апошніх звестак беларус, які абвінавачваецца ва ўчыненні падрыву двух цягнікоў у Бураціі, знаходзіцца ў СІЗА Лефортава, у Маскве.

Гэта ўдалося высветліць пасля шматлікіх зваротаў адвакатаў. Аднак, парушаючы закон, адваката да Сяргея Ерамеева так і не пусцілі. Абгрунтаванне: неабходна атрымаць дазвол следчага. Імя следчага супрацоўнікі ізалятара Лефортава даваць адмовіліся.

❗️Варта адзначыць, што працаўнікі ізалятара ва Улан-Удэ, сталіцы Бураціі, куды праваабаронцы даслалі афіцыйны запыт, падрабязна цікавіліся, хто і з якой мэтай наняў адваката Сяргею.

Беларускія праваабаронцы распачнуць усе неабходныя дзеянні, каб законнымі спосабамі дабіцца доступу да арыштаванага беларуса!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень на волю выйшлі 6 палітвязняў. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Дар'я Мандзік, Раман Галуза, Уладзімір Каменнаў, Ігар Чарнавусаў, Павал Ліпневіч, Аляксандра Міхайленка, Андрэй Брэмшмідт, Андрэй Бурак, Эдуард Кашэцян, Дзіяна Завадская, Генадзь Васілюк, Віталій Красноў, Анатолій Краўчук.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

Расскажем сегодня об инициативах по поддержке политзаключенных. Что можно сделать, чтобы помочь политзаключенным, и как добиться их освобождения. Об этом тоже поговорили. Dissidentby, Politzek.me, «Палітвязынка». Осторожно, лонгрид.

Читать на сайте или в обход без VPN

Читать полностью…

dissidentby

🫰 «Служба хуткай гуманітарнай дапамогі» - адказ на ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі

Чатыры вядучыя арганізацыі па дапамозе палітычным рэпрэсаваным абвяшчаюць аб стварэнні «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі».

Што гэта за арганізацыі ⁉️

🔼Грамадская кампанія BY_Help – штрафы, аплата паслугаў адвакатаў, выплаты катаваным, рэабілітацыя былых палітычных вязняў у Беларусі і за межамі краіны;

🔼 Фонд BYSOL – індывідуальныя зборы для рэпрэсаваных, эвакуацыя з Беларусі, праграмы перанавучання для палітычных рэпрэсаваных;

🔼 Ініцыятыва Dissidentby – маніторынг і рэгістрацыя парушэнняў правоў чалавека, падтрымка палітычных зняволеных унутры Беларусі;

🔼Фонд «Краіна для Жыцця» – падтрымка семʼяў палітвязняў унутры Беларусі, юрыдычная і псіхалагічная дапамога ўсім рэпрэсаваным.

Служба мусіць палепшыць якасць і аператыўнасць аказання дапамогі рэпрэсаваным паводле палітычных матываў, а таксама дазволіць скаардынавана адказваць на новыя выклікі.

«Каардынацыя сумесных дзеянняў у «Службе хуткай гуманітарнай дапамогі» дазволіць нам аператыўна рэагаваць на запыты рэпрэсаваных, хутка выводзіць іх з-пад удару і надаваць у неабходныя тэрміны эвакуацыйную і рэабілітацыйную дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій».


Падрабязней тут

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

👉 Актыўная спасылка тут.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

❗️ Працягваем фіксаваць затрыманні. 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне пачаліся вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў.

На сёняшні момант вядома пра 275 чалавек: як мінімум 120 чалавек ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці (90 справаў па ч. 2 арт. 24.15 КаАП за атрыманне гуманітарнай дапамогі), у дачыненні да 22 чалавек узбуджаны крымінальныя справы -16 з якіх у СІЗА.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра затрыманні, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Беражыце сябе і не пакідайце інфармацыйных слядоў і інтэрнеце.

Читать полностью…

dissidentby

⚡️⚡️⚡️Прычынай смерці Ігара Ледніка стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэаніміраваць, аднак беспаспяхова.

Ігар Леднік памёр ў Мінскай раённай бальніцы, куды быў планава дастаўлены з Бабруйскай калоніі, дзе адбываў пакаранне.

Пра месца і дату развітання з сацыял-дэмакратам будзе паведамлена дадаткова.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
Міжнародны камітэт па расследванні катаванняў у Беларусі апублікаваў грамадскае расследаванне таго, што адбывалася ў Цэнтральным РУУС г. Мінска з 9 па 13 жніўня 2020 года.

«“Хуткую” канкрэтна не прасілі, напэўна, усе баяліся, таму
што там былі людзі ў крыві, была кроў і на падлозе
».

«Біў ужо да той ступені, што ён стаміўся яго біць, а начальнік кажа: “Давай, бі яшчэ”. Ён адказаў: “Я стаміўся”, а яму начальнік:
“Давай бі, я сказаў!”
»

https://www.youtube.com/watch?v=-6pJ80t5OrE

Читать полностью…

dissidentby

‼️МЫ ПАТРАБУЕМ ПАКАЗАЦЬ СЯРГЕЯ ЕРАМЕЕВА
Сумесная заява беларускіх праваабаронцаў


Вось ужо больш за паўтара месяца беларускія праваабаронцы спрабуюць звязацца з Сяргеем Ерамеевым і даведацца пра ягоны лёс.

🔼12 студзеня 2024 года ў СІЗА Омска прыехаў мясцовы адвакат, якому заявілі, што Ерамеева перавялі ў Іркуцк.

🔼29 студзеня ў СІЗА Іркуцка іншаму ўжо адвакату заявілі, што Ерамеева этапавалі ў Маскву.

🔼Днямі ў Маскве ў адпаведным СІЗА ўжо трэці наш адвакат атрымаў адказ, што “Еремеева тут нет и не было”.

Мы патрабуем дапусціць да Сяргея Ерамеева незалежнага адваката, каб пераканацца, што беларус з Наваполацка жывы і здаровы, і патрабуем забяспечыць яму права на абарону і празрыстасць крымінальнага працэсу.

Хто такі Сяргей Ерамееў, а таксама гісторыю яго пераследу і поўную заяву праваабаронцаў чытайце на нашым сайце:

BY версія:
https://by.stranafund.org/blog/news/my-trebuem-pokazat-sergeya-eremeeva

RU версія:
https://ru.stranafund.org/blog/news/my-trebuem-pokazat-sergeya-eremeeva

ENG версія:
https://en.stranafund.org/blog/news/my-trebuem-pokazat-sergeya-eremeeva

❗️Просім журналістаў і ўсіх неабыякавых дапамагчы з распаўсюдам гэтай інфармацыі, калі гэта бяспечна для вас.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
У Варшаве адбылася вялікая прэс-канферэнцыя з нагоды рэйдаў сілавікоў па родных палітвязняў

Dissidentby і ПЦ Вясна паведамілі пра 229 чалавек, да якіх сілавікі прыйшлі пачынаючы з 23 студзеня. З якіх 43 былі падвергнутыя адміністрацыйнаму пакаранню — штрафу або арышту. 24 чалавекі былі затрыманы ў межах крымінальных справаў
па артыкулах 361-1, 361-2 і 361-4.

Вольга Зазулінская з Фонда "Краіна для Жыцця" распавяла, што па распачатых расправах працуюць 174 следчых, частка імён якіх ужо вядома і працягвае фіксавацца. Акрамя таго, падчас вобшукаў, затрыманняў і допытаў экстранна былі дастаўлены ў бальніцу 2 чалавекі. У ІЧУ затрыманыя знаходзіліся ў бесчалавечных умовах і падвяргаліся штодзённым здзекам і ціску.

Андрэй Стрыжак з Фонду BYSOL распавёў, што служба эвакуацыі працягвае працаваць і заўсёды гатова аказаць дапамогу пацярпелым. Аляксей Лявончык з BY_HELP пацвердзіў гатоўнасць арганізацыі дапамагаць са штрафамі, якія людзі атрымалі ў выніку палітычных рэпрэсій.

Наталля Гарковіч з "Хрысціянскай Візіі" асобна распавяла пра ціск на вернікаў з розных канфесій.

🔻 Сілавікі атакавалі салідарнасць, але мы працягваем аб'ядноўвацца і будаваць механізмы, якія немагчыма знішчыць рэпрэсіямі.

Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні. Гэта інфармацыя дапамагае нам прадстаўляць сітуацыю па Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама аказваць пацярпелым неабходную юрыдычную, матэрыяльную, псіхалагічную і візавую падтрымку.

☝🏻 Даслаць інфармацыю вы можаце па кантактах у апісанні каналу, а таксама праз сайт stayrebel.fun (працуе без VPN).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень на волю выйшлі 5 палітвязняў. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Аляксей Швяцоў, Алена В., Таццяна Сцепа, Наталля Ладуцька, Уладзімір Мазураў, Дзмітрый Сінюта, Яўген Емяльянаў, Аляксандр Яўціхаў, Аляксандр Малікаў, Дзмітрый Палякоў, Аксана Ючкавіч.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

👉 Актыўная спасылка тут.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За мінулы тыдзень на волю выйшлі 5 палітвязняў. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Уладзіслаў Федаровіч, Павал Кунцэвіч, Валерый Самсоненка, Уладзімір Лісіца, Ігар Федарэнка, Дзяніс Красько, Павал Яраш, Віктар Новік, Сяргей Зелянкоў, Вадзім Чараўко, Дзмітрый Халяўкін, Сяргей Кульша, Аляксандр Ільін.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

❗️ Працягваем фіксаваць затрыманні. 23 студзеня па ўсёй краіне пачаліся вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў.

На сёняшні момант вядома пра 165 чалавек.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра затрыманні, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Беражыце сябе і не пакідайце інфармацыйных слядоў і інтэрнеце.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
Разам з @viasna96 на цяперашні момант налічылі больш за 130 затрыманняў. Вядома, пра распачатыя крымінальныя справы па 361-4 КК РБ.

Читать полностью…
Subscribe to a channel