dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

#dissidentby

🔗 2 верасня ў мінскім гарадскім судзе пачнуць разглядаць справу палітзняволенай Ксеніі Сушы. Ксенія была затрымана падчас рэйду 23-24 студзеня. Раней яна працавала галоўным бібліёграфам навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, потым перайшла ў IT.

✉️ Падтрымаць вязніцу вы можаце напісаўшы ліст (можна анлайн) або даслаўшы грошы на асабісты рахунак. ❗️ У межах бяспекі не пазначайце свае асабістыя дадзеныя (адрас і прозвішча). Лісты і паштоўкі абавязкова захоўвайце ў наш Банк Лістоў.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра пераслед, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔻Нагадваем, што рашэннем МУС ад 29 лістапада 2023 dissidentby прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" у Беларусі.

💢Што гэта значыць?
Для ўдзельнікаў і стваральнікаў "фармавання" прадугледжана крымінальная адказнасць. У ход ідуць артыкулы 361-1, 361-2, 361-4 КК РБ санкцыі якой падразумяваюць пазбаўленне волі.

Што рабіць, калі вы ў Беларусі або туды збіраецеся?

У мэтах сваей бяспекі:
🙅‍♂️ адпішыцеся ад нашых інфармацыйных рэсурсаў (Інстаграм, Тэлеграм, Твітар, Фэйсбук, dissidentby">Ютуб);
🙅‍♂️ адпішыцеся ад данатаў на Patreon, Paypal і праз сайт.

🖤 Мы працягваем дапамагаць і вы заўседы можаце на нас разлічваць, галоўнае - дбайце пра сваю бяспеку і лічбавы след, асабліва калі вы ў Беларусі.

звяртайцеся да нас у акаўнты Тэлеграм @Dahary_nahami і @X_vegan_justice_X і пастаўце таймер аўтавыдалення паведамленняў, калі ён у вас не стаяў. Акрамя таго, заўсёды выдаляйце са свайго боку перапіскі з любымі прадстаўнікамі арганізацый, якія дапамагаюць;
карыстайцеся VPN, калі вы заходзіце на сайты або пераходзьце ў ананімны рэжым у браузерах;
дапамагайце сваякам і ўсталеўвайце патрэбныя налады на тэлефон;
калі вы не ў Беларусі, калі ласка, падтрымлівайце нашу дзейнасць інфармацыйна і фінансава. Усе рэсурсы ідуць на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі.

📌 Інструкцыі па бяспецы для ўсіх мэсэнджараў тут.
📌 Партызанскі Тэлеграм ад Кіберпатызанаў тут.
📌 Індывідуальная дапамога ад спецыялістаў па кібер-бяспецы тут.

Усім ACAB
Салідарнасць мацней за рэпрэсіі 💜

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

На сёняшні дзень праваабаронцам вядома, што па памілаванні выйшлі 22 чалавекі, сярод якіх 13 жанчын. Ад учора публічна вядомы імёны: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай і Святлана Палуэктава, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч і Яўген Чуміла.

Што пра вызваленне думаюць праваабаронцы? Наш каментар на Белсаце:

Трэба каб у публічным полі пастаяна гучалі гучныя заявы пра тое, што ёсць людзі, якія там [у турмах] паміраюць, іх трэба тэрмінова вызваляць. То бок гэта такая галоўная частка усёй працы. Трэба каб рэжым і Лукашэнка разумелі, што калі ён хоча пусціць пыл у вочы беларусам унутры краіны ці нават сусветнай супольнасці, то для яго будзе нявыгадна, калі зараз у яго там, у турме будуць паміраць людзі. Магчыма, менавіта гэтым яны і кіруюцца, калі выпускаюць цяжка хворых.

Праваабаронца «Dissidentby» Вячаслаў Касінераў адзначае, што ў праваабаронцаў зараз няма нейкага агульнага ўяўлення пра тое, як гэтыя спісы фармуюцца. Сам гуманітарны спіс уключае ў сябе больш за 200 прозвішчаў. А сам працэс вызвалення выглядае так, што ў калоніі з палітзняволенымі праводзяць «сумоўі», падчас якіх высвятляюць, наколькі гатовы чалавек раскаяцца, падпісаць паперы, удзельнічаць у прапагандысцкіх фільмах. І ўжо на падставе гэтай інфармацыі робяцца высновы, вызваляць чалавека ці не. Хоць вядомыя выпадкі, калі зняволены на ўсё пагаджаўся, але яго ў выніку не вызвалялі.

З іншага боку, адзначае Вячаслаў Касінераў, вядомыя і такія выпадкі, калі на людзей рабіўся дадатковы ціск за тое, што яны не пагаджаліся падпісваць прашэнне аб памілаванні, якое ім прапаноўвалася па некалькі разоў – тады палітвязняў садзілі ў ШІЗА.

У цэлым жа, на думку Вячаслава Касінерава, уся задумка вакол вызвалення палітвязняў – гэта спроба яшчэ раз дыскрэдытаваць дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць Беларусі, нанесці па іх інфармацыйны ўдар.

Матэрыял цалкам тут 🔼

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📎 #FramedinBelarus: Towards Solidarity - 24 жніўня адкрыецца выстава ў падтрымку палітвязн_іц у Нарвегіі

Прайшло чатыры гады з таго часу, як жыхары Беларусі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту
супраць скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў. Мірныя дэманстрацыі запоўнілі гарады, працаўнікі заводаў страйкавалі, а журналісты і мастакі дакументавалі падзеі, якія разгортваюцца. Акты грамадзянскага непадпарадкавання распаўсюджваліся, і ўсё гэта падсілкоўвалася глыбокім пачуццём надзеі. Аднак гэтыя чатыры гады былі адзначаны і нястомнымі пераследамі. Арышты працягваюцца і дагэтуль, допыты, катаванні, суды і камеры зняволення сталі змрочнай рэальнасцю - страшнай цаной, якую заплацілі сотні людзей за тое, што адважыліся казаць свабодна. Хоць цяжка ўявіць сябе ў такой сітуацыі, спачуванне і салідарнасць аб'ядноўваюць нас у самыя цёмныя часы. Часам гэтая сувязь нараджаецца ў простым акце творчасці - малюсенькім кавалачку вышыўкі або тэксце, прысвечаным тым, каго прымусілі замаўчаць.

Выстава #FramedinBelarus:Towards Solidarity правядзе вас праз цяністыя калідоры дэспатычных дзяржаўных сістэм да калектыўнага спачування і агульнага імкнення да справядлівасці.


Выстава адкрыецца 24 жніўня і працягнецца да 6 кастрычніка ў цэнтры сучаснага мастацтва Kunstbanken (Parkgata 21, Hamar, Norway).

Framed in Belarus — гэта сацыяльны арт-праект, прысвечаны палітычным зняволеным у Беларусі. Руфіна Базлова на працягу апошніх гадоў малюе схемы беларускіх палітычных вязняў, а неабыякавыя людзі далучаюцца і вышываюць іх «партрэты», выкарыстоўваючы традыцыйную беларускую тэхніку вышыўкі чырвонай ніткай на белым фоне.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
На сёняшні момант на праўладных відэа можна ўбачыць пяць вызваленых жанчын: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева і Вольга Стаброўская.

Агулам вядома 12 імёнаў тых, хто выйшаў на волю сёння.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра такія выпадкі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

✔️ Мы падтрыхтавалі даведнік па працаўладкаванні!

Мы разумем, як шмат складанасцей узнікае, калі вы вымушаны з'язджаць у іншыя краіны і наноў пачынаць свой шлях у працы і новым асяроддзі. Для гэтага мы падтрыхтавалі інфармацыю па трох краінах, куды часцей за ўсё едуць беларус_кі: Літва, Польшча і Грузія. У даведніку вы можаце знайсці карысную інфармацыю для сваіх першых крокаў.

Матэрыял даступны на двух мовах:
Беларускамоўны варыянт
Расейскамоўны варыянт

Для каго падыходзіць?
- для былых палітвязн_іц і іх сямей у вымушанай эміграцыі
- для рэпрэсаваных у эміграцыі

🖥 Калі вы адбывалі пакаранне па палітычнай справе і вам патрэбна дапамога ў працаўладкаванні, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што нам будзе неабходна правесці размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.

Читать полностью…

dissidentby

❗️ Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі

Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы" і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў.

Прапанову ініцыяваў румынскі бок па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дзе яна прасіла аб падтрымцы сем'яў зняволеных з дзецьмі.

Адпачыць у лагеры могуць дзеці палітвязняў, альбо былых палітязняў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Для гэтага неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Важныя ўмовы — легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Лагер пройдзе ў перыяд з 31 жніўня па 8 верасня.

Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў іншую атмасферу, адпачыць, наладзіць стасункі з дзецьмі іншых краін, абмяняцца культурным досведам, атрымаць станоўчыя эмоцыі напярэдадні новага навучальнага года.

Спяшайцеся падаць заяўку на адпачынак. Колькасць месцаў абмежаваная. Будуць сфармаваныя 2 групы па 10 дзяцей (беларускія ўцекачы ў Польшчы і Літве).

Дэдлайн падачы заявак - 20 жніўня.

Агульныя кантакты для СМІ і партнёраў:
info@has-belarus.org

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔗 Наталлю Малец асудзілі на 3,5 гады зняволення за дапамогу палітычным вязн_іцам

🔖 Наталля Малец - пенсіянерка з Бярэсця, якая дапамагала знаёмым вязн_іцам з уласнай пенсіі. На пачатку 2023 жанчыну асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за каментар у сацыяльных сетках, але на гэтым пераслед не скончыўся. У верасні 2023 году Наталлю змясцілі ў СІЗА і прад'явілі ей абвінавачванне па арт. 361-4 ч.1 "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Наталля ніколі не адмаўляла таго, што падтрымлівае людзей, бо ў гэтым няма нічога супрацьзаконнага.

8 жніўня прысуд у 3,5 гады зняволення вынес суддзя Руслана Сянько (Брэсцкі абласны суд).

👍 Абавязкова падтрымайце Наталлю любым магчымым спосабам. Вы можаце:
- напісаць ліст бясплатна і ананімна праз наш сайт
- адправіць ей грошы на асабісты рахунак (увага: не пазначайце сваіх асабістых дадзеных пры адпраўцы)
- зрабіць акцыю салідарнасці ў любым фармаце
- напісаць пра Наталлю ў сваіх сацыяльных сетках

⁉️ Хто яшчэ быў затрыманы за салідарнасць? Чытаць тут

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔼 Падтрымайце Ягора Яўстратава - былога палітвязня, які правеў за кратамі 3 гады і 2 месяца. Разам з іншымі маладзёнамі яго затрымалі ў 2020 годзе за пашкоджанне аўтамабіля намесніка начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў у Новай Баравой. Як апынулася, справа была цалкам справакаваная супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, а пры затрыманні ўсіх фігурантаў справы катавалі.

Пасля вызвалення Ягор быў вымушаны пакінуць Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў лагеры ўцекачоў у Польшчы і яму патрэба ваша падтрымка.

Калі я выйшаў з калоніі, не доўга думаў, што мне рабіць далей. Ілюзій я не меў. У 2020 годзе мае тэлефон і кампутар пры затрыманні былі канфіскаваныя, і ўсіх фота/відэаматэрыялаў адтуль хопіць яшчэ на некалькі крымінальных спраў для мяне. Я не чакаў паўторнага затрымання, новых катаванняў і чарговых гадоў у калоніі, і эвакуіраваўся.

Я яшчэ тут у Польшчы не займеў сяброў і знаёмых. Але раптам падумаў, што пэўна я не магу лічыць сябе самотным пасля 2020 года? Магчыма салідарнасць беларусаў яшчэ засталася?! У пэўным сэнсе мы ўсе сталі сябрамі ў той час, калі разам пратэставалі супраць бяспраўя і фальсіфікацыі выбараў. Таму я знайшоў у сабе смеласць звярнуцца да сваіх аднадумцаў за дапамогай. Буду ўдзячны за кожны ўнёсак!


➡️ Падтрымаць Ягора: https://bysol.org/be/private/egorevstratov/ (не рабіце данаты з беларускіх або расійскіх картак!)
🖥 Артыкул на сайце пра крымінальную справу: https://stayrebel.fun/by/articles/pravosudie-po-belaruski

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
📌 Памерла маці палітвязняў Тамаза і Цімура Піпія. АЧК-Беларусь паведамляе, што праз паўгады пасля затрымання сыноў у жанчыны знайшлі анкалогію на глебе стрэсу. Пасля вобшукаў у студзені 2024, які зладзіў ГУБАЗіК у сваякоў палітвязн_іц, Марыне Чыкіткінай (маці) стала горш. 4 жніўня жанчыны не стала. Апошні раз яна бачылася з сынамі вясной.
Тамаз і Цімур атрымалі паведамленне пра смерць маці ад турэмшчыкаў.

Тамаз і Цімур Піпія былі асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту на 5 гадоў і 6 гадоў і 2 месяца зняволення суадносна. Браты знаходзяцца за кратамі з верасня 2020 году.

Фота Марыны Чыкіткінай з Тамазам у дзяцінстве.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
✉️ Працуе Банк Лістоў на сайце! Вы захавалі ўжо 3823 ліста, а 87 чалавек ужо іх атрымалі!

Мы ведаем, што шмат людзей пішуць лісты, але не заўседы яны трапляюць да чалавека. Вы можаце захаваць усе свае вестачкі на нашым сайце праз функцыянал "Банк Лістоў". Яны будуць захоўвацца да запатрабавання вязн_іцай.

🔥Вашы словы салідарнасці маюць тэрапеўтычную функцыю! Калі чалавек атрымоўвае паштоўкі і лісты пасля вызвалення, ён разумее, што насамрэч пра яго ведалі, падтрымлівалі і чакалі. Вельмі кранальна бачыць, як словы находзяць сваіх адрасатаў пасля доўгіх гадоў 👍

АБАВЯЗКОВА! Калі ў вас есць фотаздымкі вашых лістоў або лістоў, якія вы напісалі праз іншыя сэрвсіы (не праз dissidentby), вы можаце запампаваць іх для вязн_іцы ў нашым спісе: https://stayrebel.fun/by/letter/bank

Напісаць ліст бясплатна: https://stayrebel.fun/letter

Наш бот: @dissidentby_bot

Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

👉 Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў жніўні.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (🚫не з беларускай карткі).

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя вязн_іцам.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🗝 8 чэрвеня мы адсправаздачыліся за сродкі з Марафону Салідарнасці. Нас правяраў галоўны рэдактар Reform.by Фёдар Паўлючэнка. Аўдыт праводзіўся афлайн (каб гарантаваць бяспеку інфармацыі, якая захоўваецца) з пералічэннем кожнага пераводу і праверкай усіх неабходных дакумантаў.

З 26 лістапада па 30 красавіка dissidentby дапамаглі 70 людзям, 59 з якіх мы падтрымалі праз сродкі з Марафону Салідарнасці. Звычайныя патрэбы вязняў - гэта бандэролі, сродкі на атаварку і перадачы. Папярэдняя справаздача вось тут (мы дапамаглі 58 людзям са сродкаў Марафону). Агулам мы змаглі дапамагчы праз сабраныя сродкі 117 людзям!

Канешне, гэтыя сумы далёкія ад таго, каб цалкам задаволіць усе патрэбы рэпрэсаваных, але дзякуючы беларускай салідарнасці наша ініцыятыва змагла 9 месяцаў закрываць патрэбы ў перадачах! І кожны данат, які вы зрабілі, дапамог сем'ям палітвязняў 🖤

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🖥 Dissidentby далі каментар выданню "Голос Америки": https://www.golosameriki.com/a/belarus-nobel-amnesty/7701709.html

Исходя из происходящего в Беларуси – а мы следим за этим каждый день – можно смело утверждать, что хуже почти некуда.


Говоря о письме Нобелевских лауреатов, правозащитник замечает, что принцип действия таких групп, как Dissidentby, всегда базируются на огласке – и чем больше внимания международной общественности будет привлечено к теме белорусских политзаключенных, тем для них может быть лучше.
«Даже если поначалу будут непонятные движения со стороны режима, то впоследствии это приводит к ослаблению давления как на тех, кто в тюрьмах, так и на родственников политзаключенных»

, – свидетельствует Косинеров.

В этой связи гражданские активисты приветствуют любые инициативы, которые затрагивают положение белорусских политзаключенных. Но при этом Вячеслав Косинеров оговаривается:
«Говорить о таких событиях нужно грамотно. Например, во многих СМИ ряд активистов и политических деятелей после того, как выпустили политзаключенных – было недавно такое знаковое событие – поспешили назвать это действие со стороны режима "актом гуманизма", что на самом деле мы считаем недопустимым и даже вредным. Потому что если наши зарубежные коллеги будут наблюдать за нашими политиками и вдруг увидят, что Лукашенко начал проявлять "акты гуманизма", то они могут совершенно иначе отнестись к людям, бегущим из страны от ужасающих репрессий, которые не останавливаются ни на секунду»


Собеседник «Голоса Америки» также подчеркивает, что самопровозглашенный президент Беларуси слукавил: он отпустил только одного тяжело больного заключенного, а остальные были выбраны исходя из каких-то расчетов самой власти, причем большинству из них оставалось находиться в заключении несколько месяцев.
«И более того, за предыдущий месяц – а мы ведем статистику, собираем материалы – было задержано 72 новых политзаключенных. То есть, каток репрессий не остановился ни на миллиметр, поэтому надо очень аккуратно говорить о подобных событиях и освещать их соответственно»

, – повторяет Вячеслав Косинеров.

Ввиду этого правозащитник считает неэффективными призывы к гуманизации режима Лукашенко, а недавнее помилование нескольких политзаключенных, по его мнению, стало результатом давления, которое оказали на официальный Минск лидеры западных стран. Косинеров добавляет, что не исключено, что «жест доброй воли» был сделан диктатором после прямого указания Пекина, где недавно побывал президент Польши Анджей Дуда.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

@motolkohelp паведамляе, што грамадзянін Германіі Ріко Кріегер (Rico Krieger) быў асуджаны ў канцы чэрвеня да смяротнага пакарання.

Ён быў асуджаны па 6 артыкулах КК. У тым ліку за "агентурную дзейнасць" і "акт тэрарызму".

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра , паведамляйце праваабаронцам. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
📣 Ад 7 и да 7,5 гадоў атрымалі фігурант_кі справы "падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі". У межах спецвытворчасці аднаго чалавека асудзілі завочна да 20 гадоў зняволення.

🧷 15 траўня 2023 года на АНТ паказалі прапагандысцкі фільм "Забойная пасылка" смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі". У фільме распавялі, што арганізатар - Валерый Водзін, які быў удзельнікам на акцыях пратэсту, а потым з'ехал ваяваць на баку Украіны. Спецслужбы заявілі, што нібыта КДБ да Дня перамогі 9 траўня 2023 года "прадухіліў тэракт пад куратарствам Кіева".

У відэа распавялі пра тое, што пасылкі з электраплітамі, у якіх была выбухоўка, даставілі ў Мінскі пункт СДЭК. 29-гадовая Вікторыя Воўчак пацвердзіла на допыце {які паказалі ў фільме}, што яна атрымала пасылку. Студэнтка БДУ Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак узялі плітку ў Воўчак і закапалі яе на могілках у Калодзішчах. Другую плітку забраў зубны тэхнік Андрэй Грыгор'еў і адвёз у садовае таварыства "Аўтарамонтнік 124" пад Аляхновічамі.

🔜 Вядома, што 26 красавіка 2023 затрымалі Ганну Савачкіну. Праз некалькі дзён на допыт выклікалі яе маці Таццяну Русак, дзе яна была таксама затрымана.
🔵 Генеральная пракуратура 13 жніўня паведаміла, што яшчэ чатырох фігурантаў справы — Андрэя Грыгор'ева, Вікторыю Воўчак, Ганну Савачкіну і Таццяну Русак — асудзілі паводле аднаго артыкула Крымінальнага кодэкса — "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356). Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 7,5 гадоў зняволення.

🔍 Калі вам вядомыя падрабязнасці справы, а таксама дакладнае месцазнаходжанне палітвязн_іц, калі ласка, паведамляйце нам. Вы можаце даслаць нам інфармацыю на сайт stayrebel.fun (працуе без ВПН), а таксама па кантактах у апісанні каналу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙅‍♂️@MAYDAYMog паведамляе, што суд Глускага раёна змясціў 15-гадовую школьніцу ў спецустанову на 2 гады

Раённая камісія па справах непаўналетніх Глускага райвыканкама падала заяву ў суд на 15-гадовую дзяўчынку. У сваёй заяве камісія ўказала суду, што "дзяўчына, якая з'яўляецца навучэнкай 10 класа адной з устаноў адукацыі Глуска, мае патрэбу ў асаблівых умовах выхавання".

🔜 Падставай для крымінальнай справы паслужыў той факт, што ў лютым 2024 года дзяўчына нібыта "шляхам вырабу відэароліка абразлівага характару, размешчанага ў глабальнай сетцы Інтэрнэт, здзейсніла наўмысную абразу прадстаўніка ўлады ў асобе супрацоўніка органаў унутраных спраў, гэта значыць злачынства, прадугледжанае артыкулам 36 Рэспублікі Беларусь".

❗️Рашэннем суда 15-гадовую дзяўчыну вырашылі адправіць у спецыяльную ўстанову (па сутнасці, "школьная калонія") тэрмінам на два гады.

🔽 Верагодна, дзяўчына адправіцца ў Петрыкаў - гэта адзінае закрытае спецвучылішча для дзяўчын. Усяго такіх па ўсёй краіны чатыры.

Выхаванцы і выхаванкі спецПТВ сутыкаюцца прыкладна з аднолькавым наборам ушчамлення правоў. Дзеці могуць атрымліваць перадачы з дому і сустракацца з бацькамі. Аднак усе рэчы і пасылкі абшукваюцца выхавацелямі, лісты чытаюцца, а пры размовах па тэлефоне прысутнічае супрацоўнік. Доступ у інтэрнэт таксама абмежаваны - дзеці не могуць паведаміць аб парушэннях і злоўжыванні службовым становішчам з боку адміністрацыі вучылішчаў. У дадатак да ўсяго, дзяцей прывучаюць да думкі, што яны ў турме, прымушаючы жыць па распарадку, апранацца ў аднолькавую працоўную форму, працаваць за капейкі (ці ўвогуле бясплатна), атрымліваць рабочую спецыяльнасць і хадзіць строем у суправаджэнні выхавацеля. Усё гэта тлумачыцца проста: дзеці пакараныя, а значыць, іх трэба пазбавіць усіх даброт, якія іх могуць прыцягваць, каб матываваць на выпраўленне,

- пра гэта пісалі ў артыкуле на сайце "Наш Дом".

🔍 Калі вам нешта вядома пра такія выпадкі, звяртайцеся да праваабаронцаў, якія змогуць зафіксаваць парушэнне правоў і дапамогуць у абскарджванні рашэнняў. Вы можаце напісаць нам на сайте stayrebel.fun (працуе без ВПН) або па кантактах у апісанні тэлеграм-каналу.

Читать полностью…

dissidentby

Вядома 18 прозвішчаў тых, хто выйшаў на волю: 13 жанчын і 5 мужчынаў.

Мы ўдзянчыя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

На праўладных відэа можна ўбачыць яшчэ некаторых палітвязніц: Кацярына Леў, Тамара Каравай і Святлана Палуэктава.

Паводле праваабаронцаў таксама на волю выйшлі Васіль Бераснеў і Наталля Пятровіч.

Таксама ад учора вядомы імёны: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева і Вольга Стаброўская.

Агулам вядома 16 імёнаў тых, хто выйшаў на волю сёння.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра такія выпадкі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Стала вядома, што на волю пачалі выходзіць людзі па памілаванні. На сёняшні момант вядомы імёны трох чалавек, сярод іх ёсць людзі з сур'ёзнымі захворваннямі.

Калі ласка, калі вам вядома, хто вызваляецца, паведамляйце праваабаронцам 🙏

UPD. Ужо выйшлі 6 чалавек.
UPD.UPD. 8 чалавек

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
☀️ Збяром у садок і школу дзяцей палітвязн_іц! Калі вы яшчэ не запоўнілі анкету - у вас ёсць час да 31 жніўня!

Сябры і сяброўкі, Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» працягвае збіраць заяўкі для акцыі «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ». Сёлета акцыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту (ад 2 да 17 гадоў уключна).

Звярнуцца па дапамогу, каб сабраць дзяцей, могуць члены семʼяў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці дашкольнага ўзросту (ад 2 гадоў), школьнікі 1-11 класаў (да 17 гадоў уключна), а хтосьці з бацькоў (або абодва) знаходзяцца або знаходзіліся ў зняволенні.

На кожнага дзіцяці мы прапануем выплату ў памеры 100 еўра. Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць заяўку да 31 жніўня 2024 года. Звяртаем вашу ўвагу, што па сканчэнні тэрміну падачы заявак форма будзе закрыта. Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый-удзельніцы Хуткай Гуманітарнай Дапамогі праз Telegram. Мы абавязкова адкажам вам і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.

Па выніках папярэдняга «Дзіцячага збору», у распараджэнні службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы скіраваны на акцыю «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ».

Традыцыйны збор сродкаў для дзяцей палітвязняў арганізаваны Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія BY_Help і Ініцыятыва Dissidentby, а таксама партнёры – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.

Читать полностью…

dissidentby

Праваабаронцы @viasna96 паведамляюць, што сваякам палітвязн_іц тэлефануе Юрый Васкрасенскі з прапановай, каб асуджаныя пісалі прашэнні на імя лукашэнка.

Раней мы пісалі, што людзей, якія адмаўляюцца падпісваць прашэнні, саджаюць у ШІЗА. Акрамя таго, з'явілася новая інфармацыя, што за адмовы ў падпісанні дадаткова пагражаюць узбуджэннем арт. 411 КК РБ за "непадпарадкаванне".

Dissidentby катэгарычна асуджае практыкі ціску з боку рэжыму на зняволеных у сваіх палітычных мэтах.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⚡️ У гадавіну пратэстаў распавядаем, як церпяць беларусы і беларускі за жаданне жыць у вольнай і дэмакратычнай краіне.

⛓ На сёняшні дзень мы зафіксавалі {як мінімум}:
▪️6611 выпадкаў крымінальнага пераследу;
▪️37746 выпадкаў адміністрацыйнага пераследу;
▪️ 1373 чалавека, якія цалкам або часткова адбылі пакаранне пасля крымінальнага пераследу;
▪️ 7 чалавек у рэжыме "інкамунікада;
▪️ мінімум 28 ахвяр рэжыму, з якіх 6 чалавек загігулі ў зняволенні.

⚠️ Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас.
🔅 Мы будзем таксама ўдзячны, калі вы запоўніце анкету, каб мы маглі прааналізаваць умовы ў месцах утрымання зняволеных асобаў.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

▶️ Меркаванне былой палітычнай зняволенай Вольгі Такарчук па пытанні вызваленні палітвязн_іц. Зараз Вольга знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі разам з дзецьмі, а 1 жніўня распаўчаўся суд над яе маці Ірынай Такарчук, якая знаходзіцца за кратамі з 23 студзеня 2024.

"Як можна сабе ўявіць гэтыя перамовы? Прызнаць яго легітымнасць? Сур'езна? Чалавека, які пасадзіў мяне ў турму, які адабраў у мяне на гэты час маю сям'ю і дзяцей, які забірае нашу маёмасць. Дзякуючы яму мы вымушаны бегчы са сваёй любімай краіны, са сваіх дамоў. Мы ўсе губляем здароўе, нашы бацькі губляюць здароўе, калі носяць нам перадачы ў турмы, калі хвалюцца за нас на судовых паседжаннях і за нас у калоніях. А ў калоніях пастаянныя рэпрэсіі. Людзям малююць новыя тэрміны і саджаюць зноў. Сур'езна? Я павінна зараз гэта ўсё забыць і прызнаць яго легітымнасць? Можа яшчэ на каленях прыпаўзці?

Я не ведаю як вызваляць палітвязняў, але я ніколі не прыпаўзу на каленях к гэтаму рэжыму, ніколі не прызнаю яго легітымнасць".


У сваім відэа Вольга заклікала ўзгадаць чаму ўсе выйшлі ў 2020, як праяўлялі салідарнасць адно з адным у супрацьстаянні з дыктатурай і чаму варта супрацоўнічаць і дапамагаць, а ня толькі бясконца крытыкаваць.

📱 поўнае відэа: https://youtu.be/fSqMlikTM_E?feature=shared
🖥 артыкул на тэму вызвалення палітвязн_іц: https://stayrebel.fun/by/articles/pojertvovat-millionami-i-spasti-desyat-mojet-li-byt-uspeshnoi-taktika-peregovorov

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў ліпене:

👉 18 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 109 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 72 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
190 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 870 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 311 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 134 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 208 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⏳ Стала вядома, што ў калоніях, турмах і ПУАТ пачалася яшчэ адна хваля збору прашэнняў аб памілаванні. Вядома, што ў некаторых установах за адмову падпісаць прашэнне людзей змяшчаюць у ШІЗА. Тым не менш, палітвязняў, якія адмаўляюцца ад падпісання, шмат.

Нагадаем, што 3 ліпеня праваабаронцы зарэгістравалі 18 чалавек, якія выйшлі па памілаванні. Калі ласка, паведамляйце інфармацыю пра вызваленне па бяспечных для вас каналам у тэлеграм або праз сайт dissidentby.com (без vpn stayrebel.fun).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

➡️ 3 ліпеня на волю выйшлі чатыры палітзняволеныя: Дар'я Лосік (вызвалілася на месяц раней), Паліна Палавінка (вызвалілася на два тыдні раней), Кацярына Мадзянкова (дакладны тэрмін невядомы), Тамара Астрэйка (вызвалілася на паўтары гады раней).

Святлана Лупач павінна была вызваліцца 9 ліпеня па сканчэнні тэрміну. Інфармацыі пра тое, што яна выйшла па памілаванні не даходзіла.

Нагадаем, што праваабаронцы зафіксавалі 18 выпадкаў вызвалення 3 ліпеня. Сярод вызваленых асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусеў.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
☀️ Збяром у садок і школу дзяцей палітвязн_іц!

Сябры і сяброўкі, Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» абʼяўляе пра адкрыццё традыцыйнага збору для дзяцей палітвязняў «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ». Сёлета акцыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту (ад 2 да 17 гадоў уключна).

Многія семʼі палітвязняў адчуваюць фінансавыя цяжкасці: адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні і не могуць забяспечваць сваіх родных на волі. Некаторыя семʼі палітвязняў па іх вызваленні выехалі за мяжу і там маюць цяжкасці з адаптацыяй. Наша дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да садку і школы палегчыць фінансавы цяжар для іх семʼяў.

Традыцыйны збор сродкаў для дзяцей палітвязняў арганізаваны Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія BY_Help і Ініцыятыва Dissidentby, а таксама партнёры – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.

Мы заклікаем прадэманстраваць салідарнасць і прыняць удзел усіх ахвотных. Галоўная ўмова – асабістая бяспека, таму ахвяруйце сродкі на гэты збор толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.

Звярнуцца па дапамогу, каб сабраць дзяцей, могуць члены семʼяў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці дашкольнага ўзросту (ад 2 гадоў), школьнікі 1-11 класаў (да 17 гадоў уключна), а хтосьці з бацькоў (або абодва) знаходзяцца або знаходзіліся ў зняволенні.

На кожнага дзіцяці мы прапануем выплату ў памеры 100 еўра. Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць заяўку да 31 жніўня 2024 года. Звяртаем вашу ўвагу, што па сканчэнні тэрміну падачы заявак форма будзе закрыта. Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый-удзельніцы Хуткай Гуманітарнай Дапамогі праз Telegram. Мы абавязкова адкажам вам і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.

Па выніках папярэдняга «Дзіцячага збору», у распараджэнні службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы скіраваны на акцыю «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ».

Читать полностью…

dissidentby

❗️Праваабаронцы атрымалі падцверджанне інфармацыі пра смяротнае пакаранне для грамадзяніна Германіі

Паводле інфармацыі «Вясны», Рыко Крыгера прызналі вінаватым у «здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), здзейсненым асобай, якая раней учыніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».

На падставе яго Крыгеру прызначылі выключную меру пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання (расстрэлу).

Таксама праваабаронцам стала вядома, што справа вайсковага лекара тычыцца палка Каліноўскага, а менавіта яго структурнага падраздзялення — замежнага механізаванага батальёна «Western».

🔹Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Як палітвязні_цы выжываюць у спёку?

У ліпені ў Беларусі ўсё часцей сіноптыкі аб'яўляюць чырвоны ўзровень небяспекі. Тэмпература ў краіне падымаецца да 35°С, а дзесьці нават да 37°С.

У СІЗА, турмах і калоніях у гэты час знаходзяцца людзі, расклад дня якіх не змяняецца. Яны вымушаны стаяць на праверках і хадзіць на працу. Вязні_цы губляюць прытомнасць на вуліцы падчас праверак, дзе могуць стаяць у спёку на працягу гадзіны.
Асабліва спёка адбіваецца на людзях, якія маюць праблемы са здароўем.

Што робяць людзі, каб аблегчыць сваё жыццё ў гэтых установах:
▪️ Змяншаюць колькасць кавы і гарбаты ўдзень
▪️ Спрабуюць не займацца актыўнасцю і спортам
▪️ Часцей умываюцца
▪️ Выкарыстоўваюць мокрыя ручнікі і суколкі

📈 Статыстыка: https://stat.stayrebel.fun
💬 Анкета па ўмовах утрымання: https://stayrebel.fun/forms/release

Читать полностью…
Subscribe to a channel